Portfolio 01/2010

Page 1

5


№ 6


№1 партфоліа

Уладзіслаў Цыбульскі

Дызайн для мяне гэта ў першую чаргу праектаванне інфармацыі, у аснову якога пакладзена нейкая логіка. Асабліва цікавым накірункам стала праца са сродкамі ідэнтыфікацыі, знакамі і знакавымі сістэмамі. Немалаважным для мяне з’яўляецца і запатрабаванасць вольных творчых эксперыментаў. У дадзеным партфоліа прадстаўлены як заданні, што выконваліся пад час навучання ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, так і канкрэтныя праекты, рэалізаваныя па спецыяльных замовах Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза мастакоў, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Віцебскай абласной бібліятэкі, Бешанковіцкага райвыканкама, Германавіцкага культурна-асветніцкага цэнтра імя Я.Драздовіча, прыватных фірм «The Residence» (Расія-Канада), “NISSA” (Турцыя) “Астротур”, «Винстайл», (Беларусь) і інш.

2010

1


Змест:

5

Сродкі ідэнтыфікацыі лагатып таварны знак фірмовы стыль

21

Паліграфія рэкламная падтрымка праектаў друкаваныя выданні

Кантакты vladtsm@gmail.com

2

vladtsm


35

Фотаграфіка студыйнае фота рэпартаж

49

Графіка эскізы замалёўкі

550187837

vladtsm

3


4


Сродкі ідэнтыфікацыі 5


6

кампанія

адукацыйны праект

аўтарскі знак

мэнэджмент

аўтарскі знак

манаграма

вытворчасць гадзіннікаў

забаўляльны цэнтр

гімназія

аўтарскі знак


7


ВЫСТАВА САНТЭХНІКІ сродкі навігацыі

8


Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства турыстычнае агенцтва «Астротур»

9


10


11


®

®

®

Будаўнічая кампанія «the Residence» (Расія-Канада)

12


®

®

® ® ®

13


аўтарскі знак

музычнае абсталяванне

напоі

рэстаран

абсталяванне для друку

агенцтва

гуказапіс

сацыяльны праект

аўтарскі знак

будаўнічае агенцтва

аўтарскі знак

караблебудаванне

Знакі і лагатыпы – ключавыя элементы фірмовага стылю. Мы імкнёмся да таго, каб распрацаваныя намі знакі і лагатыпы сталі сапраўдным «тварам» кампаніі, увасабленнем індывідуальнасці і

14

прафесіяналізму. Знакі і лагатыпы не могуць існаваць самі па сабе, яны павінны гарманічна ўпісвацца ў рэкламную канцэпцыю. Для спажыўцоў лагатып - гэта знаёмства з кампаніяй, прадуктам ці паслугай.


15


мультымедыя

музычны праект

будаўніцтва

навігацыя

аўтарскі знак

праект

крама

крама

будаўніцтва

Знакі і лагатыпы - гэты візуальны выраз канцэпта і ідэі гандлёвай маркі. Добры лагатып - гэта знак, па якім можна прачытаць ідэю брэнда, місію кампаніі, яе стаўленне

16

філармонія

музычная група

да спажыўца і пазіцыянаванне на рынку. Існуюць мільёны лагатыпаў і эмблем. Лепшыя з іх тыя, што застаюцца ў памяці.


C

S

CS

REFLECTING FUTURE

C

C

BINOCULARS

O O O

MONOCULARS

NIGHTVISION

FILTERS

ACESSORIES

17


18

Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Винстайл»


19



Паліграфія


22


Першы міжнародны пленэр і мастацкая выстава беларускіх мастакоў

Рэкламная падтрымка 1 Міжнароднага пленэра і мастацкай выставы беларускіх мастакоў (А.Карпана, М.Гугніна, М.Ляўковіча, М.Цыбульскага, А.Шыёнка) (15-25.07.2007 Рэйбург, Бад-Рэйбург, Локум.)(кастрычнік.2007 г. Віцебская абласная бібліатэка)

Па запрашэнню бургамайстра нямецкага горада Рэйбурга Дзітэра Хусэмана пяць віцебскіх мастакоў прынялі ўдзел у пленэры арганізаваным у Германіі. Куратарам пленэру з'яўлялася Эвелін Роса уладальніца мастацкай галерэі ў горадзе Локум, старшыня грамадскага таварыства «Lüst auf kunst». На працягу пленэра яго ўдзельнікі не толькі шмат вандравалі па прыгожых мясцінах Германіі, пісалі і малявалі, але сталі арганізатарамі і ўдзельнікамі трох мастацкіх выстаў. Першая з экспазіцый «Віцебская мазаіка» адкрылася ў музеі Бад-Рэйбургу адразу пасля прыезда туды віцебскіх мастакоў. Другая - паўстала як сапраўдная акцыя-экспромт у горадзе Нінбургу. Завяршыўся пленэр выставай у бадрэйбургскай галерэі, дзе ў вялікай колькасці былі прадстаўлены эцюды, напісаныя мастакамі непасрэдна з натуры. Экспазіцыя ў Віцебску складаецца з кампазіцый, створаных па выніках летніх вандровак ужо на Беларусі. 23


выставы жывапiсу i графiкi Сяргея Кухто (1959 - 1999)

ШЛЯХ КЕНТАУРА

Выстава з прыватных калекцый i збору сям'i мастака, красавiк - май 2009 г., Вiцебскi абласны краязнаучы музей

Ці не першае ўзгадванне пра кентаўра сустракаецца ў лістах Сяргея Кухто, напісаных сваёй каханай ў 1979-1981 гг. Гэта быў пачатак тварэння ўласнай міфалогіі. Пазней кентаўр у палотнах С.Кухто будзе паўстваць то ганарлівым Напалеонам, то іранічным Арлекінам, то прасталюдзінам Палканам. Здаецца ў асобе кентаўра мастака асабліва прыцягвала дзіўнае спалучэнне звярынай натуры, магутнай сілы і накіроўваючай яе волі, той канфлікт, які закладзены ўжо ў самой сутнасці гэтай істоты, злучыўшай у сабе мужчынскую салярную сілу (у асобе каня) і высокі дух чалавека… Гэта трэццяя персанальная выстава Сяргея Кухто. У экспазіцыі ўпершыню можна ўбачыць замалёўкі, эцюды, завершаныя і незавершаныя жывапісныя палотны, якія раней ніколі не экспанаваліся. 24


персанальная выстава

Наталлі Лісоўскай

Лістапад 2009 г. Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва, Музей народных рамёстваў “Задзвінне”

Да свайго юбілею віцебская мастачка Наталля Лісоўская падрыхтавала адразу дзве выставы - габелена і пастэлі, якія былі разгорнуты адначасова ў двух залах Віцебска – ў цэнтры “Задзвінне” і малай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва. У творчай скарбонцы дацэнта кафедры дызайна Віцебскага тэхналагічнага універсітэта, сябра Беларускага саюза мастакоў Наталлі Лісоўскай звыш 60 манументальных па сваіх памерах габеленаў. Шэраг з іх знаходзіцца ў музеях і прыватных зборах у Германіі, Польшчы, Беларусі. Кожны з выкананых Наталляй Лісоўскай габеленаў мае своеасаблівую эмацыянальную афарбоўку. Важную ролю

ў стварэнні вобраза адыгрывае колер і архітэктоніка кампазіцыі. Звычайна гэта амаль летуценныя асацыяцыі на тую, ці іншую тэму, сярод якіх нярэдкія паэтычныя і музычныя інтанацыі. У большасці габеленаў адчуваецца высокі ўзровень тэхнічнага выканання, манументальная грунтоўнасць, і разам з тым лёгкасць, вытанчанасць рытмічнага ладу, згарманізаванасць колераў. Другая выстава Наталлі Лісоўскай, размешчаная ў малай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, дае магчымасць гледачам пазнаёміцца з працамі мастачкі ў тэхніцы пастэлі.

25


Іван Бабаедаў Иван Бобоедов: каталог / Под ред. М.Л.Цыбульского, вступ.статья Е.Жук.-Витебск: Витебская областная типография, 2008.- 16 с.

У невялікім па памерах даведачным выданні “Иван Бобоедов” прадстаўлены каталог твораў і інфармацыя пра гэтага беларускага мастака. Пасля заканчэння мінскай мастацкай вучэльні, Іван Бабаедаў выкладаў малюнак і жывапіс у мастацка-графічнай педагагічнай вучэльні ў Віцебску, актыўна ўдзельнічаў ў выставах. Аднак пройдзе нешмат часу і мастак з'едзе да сябе на радзіму ў г.п. Бешанковічы. «Тут мне дыхалася вальней, - напіша ён пазней, і больш магчымасці творча працаваць. Рака Заходняя Дзвіна, лясістыя берагі, давалі адмысловую 26

сілу і натхненне да творчасці...» Іван Бабаедаў – адзін з майстроў “лірычнага” пейзажа. Жывапіс Івана Бабаедава - шчырае і трапяткое прызнанне мастака ў каханні да мастацтва і прыроды. У кампазіцыйна і пластычна сціплым ладзе яго камерных твораў адзначаеш прафесійнае майстэрства і своеасаблівы жывапісны тэмперамент. І хоць творчая спадчына мастака невялікая, яна досыць яскрава адлюстроўвае характар яго творчай манеры.


Леанід Анцімонаў – самаадданы прыхільнік традыцый высокай класікі і апантаны эксперыментатар. Дзве гэтыя рысы вельмі гарманічна спалучаюцца ў яго творчай натуры, не замінаючы адна адной. Аснову дадзенай выставы складаюць манатыпіі і афорты розных гадоў. Манатыпія - гэта самастойны від мастацкай практыкі, свавольная і цяжка кіруемая тэхніка - стала для Леаніда Анцімонава сапраўдным адкрыццём і адначасова асноўным полем для рэалізацыі эксперыментальных праектаў.

27


Ігар Барсукоў

З архіваў убачанага і перажытога

Ігар Барсукоў. Фатаграфіі: З архіваў убачанага і перажытога./ Фотальбом. Аўтар уступн.артыкула і ўклад. –М.Цыбульскі.-

У выданні прадстаўлены фотаздымкі, зробленыя віцебскім фотамастаком Ігарам Барсуковым у розныя часы і экспанаваныя на рэтраспектыўных выставах ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва і мінскай галерэі “Свет фота”ў верасні–снежні 2009 года. Творы Барсукова – гэта своеасаблівыя “партрэты падзей” у пэўнай ступені фрагментарныя, дакументальныя і, разам 28

з тым, абстрагіраваныя, абагульнёныя, як гэта і ўласціва маштабным мастацкім палотнам свайго часу. Значнае месца ў творчасці Ігара Барсукова займае архітэктурны пейзаж з выразным эмацыянальным настроем, лірычным ці рамантычным, эпічна разгорнутым, ці фрагментарна вызначаным. Немала сярод яго


Афіша да выставы

твораў здымкаў архітэктуры Віцебска (фотаздымкі 1960-х гадоў і сучасныя), дзе праз паэтычныя прасторы, архітэктоніку будынкаў выдатна адлюстраваны час. У творчай скарбонцы Ігара Барсукова ёсць індывідуальныя і групавыя партрэты ў аснове якіх імкненне перадаць характар і псіхалагічны стан мадэлі, яе непаўторную індывідуальнасць. Найбольшая творчая актыўнасць Ігара Барсукова прыпадае на 1980-я першую палову 1990-х. Першая персанальная выстава Ігара Барсукова адбылася толькі ў 46 гадоў (1986, Віцебск) а літаральна на наступны год ён атрымаў Дыплом Першай ступені на Рэспубліканскай фотавыставе ў межах правядзення Другога Ўсесаюзнага фестываля народнай творчасці (Мінск, Беларусь). Потым былі шматлікія Рэспубліканскія і Усесаюзныя выставы і конкурсы мастацкай фатаграфіі, дыпломы, ганаровыя прызы... Значнымі падзеямі у яго жыцці сталі выставы у Каўнаскай галерэі фотамастацтва (Літва 1983, 1990), удзел у Габраўскай міжнароднай выставе саціры і гумару (Балгарыя, 1985, 1987), 8-ай Берлінскай міжнародная фотавыставе “BIFOTO”( Германія, 1985), выставе фотамініяцюры “Пантикапей” (1989, Керч, Расія), V Міжнародным біенале мастацкай фатаграфіі “Dziecko” (1990 Піла, Польшча) і Міжнароднай выставе мастацкай фатаграфіі “Жанчына ў фотамастацтве” (1991 Тарту, Эстонія) Фотаальбом падрыхтаваны да 6029


Акварэльная cябрына-2007 “Акварэльная cябрына-2007”: матэрыялы Міжнароднага навукова-творчага сімпозіума “Акварэль: традыцыі і эксперыменты ў прасторы сучаснага мастацтва (тэорыя і актуальны мастацкі вопыт)” і каталог міжнароднага біенале акварэлі, Полацк, 18—19 мая 2007. / аўт.-склад. М. Цыбульскі. — Даўгаўпілс: Акадэмічнае выдавецтва Даўгаўпілскага універсітэта “Saule”, 2008.- 90 с.

“Аkvarelnaya Syabryna—2007”: materials of The International Art and Research Symposium “Watercolour: Traditions and Experiments in the Field of Modern Art (Theory and Contemporary Artistic Experience)” and the International Biennial for Watercolour Painting Catalog, Polatsk, May 18—19, 2007. Author-compiler M. Tsybulsky, Daugavpils: Daugavpils University Publishing house “Saule”, 2008, 90 pp. Варыянты знакаў

Выданне падрыхтавана па выніках Міжнароднага навукова-творчага сімпозіума і міжнароднага біенале акварэлі. Мерапрыемствы ініцыіраваныя аб’яднаннем “Віцебская акварэль” і падтрыманыя Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Полацкім 30

нацыянальным гісторыка-культурным музеям-запаведнікам, Полацкай мастацкай галерэяй, Беларускім саюзам мастакоў, прыцягнулі ўвагу мастакоў і мастацтвазнаўцаў з Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Беларусі. Каталог міжнароднага біенале акварэлі “Акvarelnaya syabryna—


, 50,7x73

Валерыя Вія Тарабілдыенэ Вільнюс (Літва)

2007” прадстаўляе своеасаблівасць нацыянальных акварэльных школ і сучаснай акварэлі ў цэлым, якая ў ХХ стагоддзі яскрава прадэманстравала свой жывапісны патэнцыял, шмат у чым прадвызначана прасторай постмадэрнізма, яго культурнымі арыентацыямі і дамінантамі, яго прынцыповай неаднароднасцю. Міжнародны сімпозіум, прысвечаны акварэлі, і акварэльнае біенале ў Полацку — гэта зусім не імкненне дагнаць артсвет, які ў апошнія гады актыўна ўзяўся за правядзенне міжнародных выставак сучаснага мастацтва ў розных кутках зямнога шара. Яго мэта больш сціплая і дастаткова зразумелая — садзеянне развіццю міжнароднага дыялога аб мастацтве акварэлі, імкненне ўвайсці ў агульнаеўрапейскі культурны кантэкст, звярнуць увагу на сучасны стан акварэлі, і, напрыканцы, проста пазнаёміць беларусаў з акварэльнымі школамі розных краін.

Valerija Vija Tarabildienė Vilnius (Lithuania)

Стварэнне Сусвету. Дзень чацвёрты I, II. Папера, акварэль, 57x76 74

Мікалай Бушчык Мінск (Беларусь)

Mikalay Bushchyk Minsk (Belarus)

Шчаслівы дзень. Папера, акварэль, 50,7x73 20

Ганна Чапурная-Алейнік Жабінка (Беларусь)

Віктар Чміль Пінск (Беларусь)

Viktar Chmil Pinsk (Belarus)

Hanna Chapurnaya-Aleynik Zhabinka (Belarus)

Сігнал. Папера, акварэль, 50x70 21

Дыялог. Папера, акварэль, 46х78 22

31


Знакі часу

Рэкламная падтрымка міжнароднага праекта “Знакі часу” і міжнароднай мастацкай выставы графікі латвійскіх і беларускіх мастакоў (Лістапад 21 2008- Студзень 5 2009г. Віцебскі абласны краязнаўчы музей, май 2009г. Даўгаўпілс (Латвія), студзень 2010, Дом мастака, Рыга (Латвія)

32


“Знакі часу” – міжнародны праект, які арганізаваны у Віцебску (Беларусь) і прысвечаны 90-годдзю утварэння Рэспублікі Латвія. Галоўная мэта дадзенага праекта і выставы - пазнаёміць гледачоў з сучасным станам графічнага мастацтва ў Латвіі і на Беларусі, з магчымасцямі гэтага віда творчасці асэнсоўваць і адлюстроўваць час у мастацкіх вобразах. Сярод арганізатараў дадзенага праекта - Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебская абласная арганізацыя Беларускага саюза мастакоў, Латвійскі Нацыянальны камітэт Міжнароднай

Асацыяцыі Мастацтва ЮНЕСКА, Саюз мастакоў Латвіі, Консульства Рэспублікі Латвія ў Віцебску. Першая выстава праекта адбылася ў Віцебску 2008 годзе, пазней – у 2009 г. у адным з буйнейшых экспазіцыйных памяшканняў Даугаўпілса. Заключны этап праекта – у Рызе у студзені 2010 г. У экспазіцыях выстаў прадстаўлены вядомыя мастакі Латвіі і Беларусі.

33


34


Фотаграфіка

35


36


37


38 З нізкі «Труба. Настрой».2008


Ударнік. 2007

Іржавае адлюстраванне. 2008

Рэканструкцыя Ўспенскага сабора. 2008 39


Сілуэты. 2008

Тры 40 мушкіцёра. 2008


Экстазі. 2007

На даху .2008

З нізкі «Хуткасць». 2007

41


42


Стары дом у Лошыцы. 2009 43


Назіральнік. 2008

Згублены. 2007 44


«Блакитны агенчык». 2008 45


IFMC

international festival of modern choreography

46


47



Графіка


Праектная графіка з’яўляецца пачатковым, але вельмі важным этапам дызайну. Канчатковы вынік заўжды залежыць не толькі ад асноўнай канцэпцыі, задумы твора, але і ад выкарыстоўваемага дызайнерам графічнага інструментара, пластычных і візуальных асаблівасцяў матэрыялаў. На апошніх старонках у партфоліа прадстаўлены рабочы матэрыял: замалёўкі, эскізы асобных аб’ектаў і персанажаў.

50


51


52


53


54


55


56


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.