Толькі не гавары маёй маме. Адам Глобус

Page 192

падыходзiць. Застаецца адзiн варыянт: вярнуцца ў гатэль, вызвалiцца i болей не пiць кавы. Па дарозе ў «Краснапольскi» можна заско­ чыць у кавярню пад шыльдай, на якой намалява­ ны каноплi ў выглядзе пальмы, гэта ўмоўны знак, сiгнал: тут можна набыць марыхуану. Зайшоў i прыдбаў. Заплацiў грошы i забраў пакецiк з кай­ фам, i цябе не схопiць за руку палiцыянт. Вольна­ му воля, калi ты ў Амстэрдаме. Хочаш палiць дур? Купляй i куры. Толькi я кiнуў палiць. Сабраў во­ лю ў кулак i не куру паўтара года. А брат палiць. Я старэйшы, ён малодшы, i яму не прыйшоў час кiдаць курыва. Таму ён i купiў пакецiк анашы, а я толькi стаяў побач. Я прывык. Усе кураць, а я прысутнiчаю, усе п’юць вiно, ром, вiскi, каньяк, самагонку, гарэлку, лiкёр i нават каву, а я стаю по­ бач, i мне не хочацца курыць i пiць разам з усiмi. Калi надта закарцiць выпiць цi закурыць, дык на адзiноце, гэта як складаць вершы, як пiсаць лiтаратуру, як закахацца. І таму або гэта, або тое. Слушна спадар Гётэ заўважыў: паленне i творчасць несумяшчальныя рэчы. І як ты iх сумясцiш, калi выпалiш цыгарэтку з марыхуанай? Вось i прыклад... Вярнулiся мы ў гатэль. Я сеў за шкляны стол, запалiў лямпу i пачаў апiсваць амстэрдамскiя дзiвосы. А брат Мiраслаў, якi любiць пакурыць, дастаў пачак тытуню «Друм», якi мае салодкi водар чарнаслiву, перамяшаў тытунь з накрышанай анашою, якая пахне прахалодным палыном, i зацягнуўся, i запоўнiў гатэльны пакой блакiтнай смугою. І не паспеў я напiсаць тры радкi, як мой дарагi брат, выцягнуўшыся, ляжаў на лож­ [191]


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.