Page 1


Адам Глобус Нарадзіўся ў 1958 годзе ў мястэчку Койдана­ ва (Дзяржынск). Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскай мастацкай вучэльні (1977), Беларускі дзяр­ жаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэс­таў­ра­ тарам, мастаком-афарміцелем, рэдак­та­рам у часопісе “Родник”. Цяпер займаецца вы­ давецкай дзейнасцю (выдавецтва “Сучасны літаратар”). Удзельнік таварыства “Тутэйшыя” (1986– 1990). Сябра СП СССР (з 1988), СП БССР (з 1989). Вершы і апавяданні А. Глобуса перакла­ дзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асецінскую і каталонскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расіі (“Оборотни” (1991), “Demo­ nokameron” (1993), “Лирика by” (выбраныя паэтычныя і празаічныя творы ў расійскім перакладзе, 2007)).

003


Іншыя творы Адама Глобуса:

Парк. Паэзія Адзінота на стадыёне. Зборнік апавяданняў Смерць — мужчына. Зборнік апавяданняў Скрыжаванне. Паэзія Дамавікамерон. Мінскія гісторыі Койданава. Зборнік апавяданняў Новы дамавікамерон. Мінскія гісторыі Post scriptum Тэксты. Зборнік ўсіх папярэдніх кніг Браслаўская стыгмата. Аповесці Дом. Раман сУчаснікі Play.by. Апавяданні і эсэ Казкі Крутагорскія казкі


Адам Глобус

толькі не гавары маёй маме Другое выданне

Мінск / Логвінаў / 2012


«Я кнігу маю»

Ñåðûÿ Âàëÿíö³íà Àêóäîâ³÷à

ISBN 978-985-562-013-7 © Ãëîáóñ À., òýêñò, 2012 © Àôàðìëåííå. Âûäàâåö Ëîãâ³íࢠ². Ï., 2012 © Àôàðìëåííå âîêëàäê³ Gonzai (gonzai.org), 2012


Толькі не гавары маёй маме...

Зборнік інтымнае прозы Упершыню кніга “Толькі не гавары маёй маме” была надрукаваная ў 1995 годзе ў выдавецтве “Сучасная літаратура”


Трохкутнік (аповесць пра першае каханне)

Кажу табе: нiчога адметнага не было, нiхто не за­ стрэлiўся. У iншых здараецца страшнае, i яны тра­ пляюць у лякарнi, i труцяцца, i вешаюцца, а ў мя­не... Ну, калi ты настойваеш, скажу так: мне было сем­ наццаць. Лядачы ўзрост, асаблiва калi вясна, травень, i табе семнаццаць, i ўсе дзяўчаты прыгожыя. А тая, што да цябе блiжэй за ўсiх, — самая пры­ гожая. А блiжэй за астатнiх да мяне была Воль­ га Пакроўская. За адным сталом на занятках сядзелi. Яна займалася на скульптурным, а я на жывапiсным, але на ўсiх фiзiках-хiмiях мы побач сядзелi, толькi на ангельскай мове я сядзеў адзiн, бо Вольга вывучала французскую. І на беларускую лiтаратуру яна не прыходзiла, дзецям вайскоўцаў дазвалялася не вывучаць бел. лiт. i бел. мову. Яна i не вучыла. Але на ўсiх астатнiх грамадазнаўствах, матэматыках, красленнях мы сядзелi разам. Другi год сядзелi побач, i калi ў мяне ўзнiкалi розныя думкi, дык я iх праганяў з дзiўнай лёгкас­ цю. Ну, мала што каму захочацца цi прымроiцца на занудлiвых занятках па вайсковай справе, калi маёр Мухiн у соты раз разбiрае i збiрае аўтамат Калашнiкава, а потым прымушае гэта рабiць усiх па чарзе. А аўтамат адзiн. І калi дойдзе чарга, дык [7]


адчуеш, як ад Мухiна пахне спiртам. Звычайна на вайсковай справе я чытаў. А Мухiн не любiў тых, хто чытаў. Ён i дзяўчат не любiў, i барадатых не любiў, а тых, хто насiў даўгiя валасы, ненавiдзеў. Ён — маёр Мухiн, пехацiнец — любiў спiрт i аўтамат Калашнiкава. А я любiў чытаць пра мастакоў, пра розных там Радэнаў i Сезанаў. Ну, i калi чы­таў пра тое, як Агюст Радэн прымушаў сваiх натуршчыц разгульваць па майстэрнi аголенымi... Ён, Агюст, не мог маляваць, калi натуршчыца ся­дзела цi ля­ жала. Чалавек — сабор, якi рухаецца, так ён казаў. I мне ўяўлялiся гэтыя аголеныя, што гуляюць па скульптурнай майстэрнi сярод станкоў i каркасаў. У семнаццаць i не такое ўяўляецца. У суседнiм доме, наш дом з суседнiм вокны ў вокны стаяў, адзiн мужчына прымушаў сваю жонку мыць падлогу, i не проста так мыць, як усе мыюць, а распранацца дагала i мыць. А сам ён сядаў на канапу i глядзеў, як яна шаруе дошкi сагнуўшыся. А ў мяне быў бiнокль, i я сачыў за iмi з-за фiранак. А потым, яна i да­ мыць не паспявала, ён рабiў з ёй розныя рознасцi. Эксгiбiцыянiсты чортавы. Я iх на вулiцы баяўся су­ стракаць. Ідзе такая прыстойная парачка, заходзяць у хлебную краму i купляюць палову чорнага i батон. І ўсё ветлiва, з усмешкамi, i нiхто нiчога, а я чырва­ нею. Натуральна, i, здаецца, усе на мяне глядзяць, нiбыта ведаюць, што я з-за кухоннай фiранкi за людзьмi ў бiнокль падглядаю. І даводзiцца ўцякаць з крамы, нiчога не купiўшы, бо кроў на шчоках так i пульсуе. А тыя нудзiсты кватэрныя хоць бы хны. Добра, што я толькi чырванеў, а то ўявi, каб хто мог думкi чужыя чытаць цi мроi бачыць. [8]


Ну, хоць бы той жа ваенрук Мухiн, уяўляеш? Глянуў ён на мяне i бачыць майстэрню Радэна, поўную аголеных кабет, якiя гуляюць мiж розных бронзавых думальшчыкаў i грамадзян горада Кале. А замест Радэна я сяджу на крэсле i раблю мядовай акварэллю накiды. Мухiн бы зайшоўся ад злосцi. Каб я кнiгу пра вайну чытаў, нават гiстарычную, пра беларуска-расейскую вайну XVII стагоддзя, i тое б не так зазлаваў, а тут... Ён жа не ведаў, што скульптарка, якая зляпiла гэтых саўдэпаўскiх рабочага з сялянкаю трыццацiметровых з пудо­ вымi сярпамi i малаткамi, таксама насiла такое прозвiшча — Мухiна. Якi серп? Якi молат? Вось аўтамат Калашнiкава — рэч! А я аўтамат нена­вi­ дзеў люта. Дый чорт з iм, з аўтаматам. Не пра тое гаворка. А пра маё самае першае каханне да Вольгi Пакроўскай, з якой сядзеў на вайсковай справе за адным спiсаным рознымi гадасцямi сталом. «Мухiн — дуб!», «Вайскоўцы — людажэры!», «Ненавiджу вайну. Любоў — наш сцяг!» Усё та­ кое пацыфiсцкае. У нас уся вучэльня была з па­ цыфiстаў доўгавалосых. І я насiў тады доўгiя вала­ сы, яны вiлiся i тырчалi ў розныя бакi. Жахлiвае вiдовiшча. І нязручна. Толькi як жа я без валасоў? Валасы таксама сцяг пацыфiзму. А самыя доўгiя ва­ ласы ў вучэльнi насiў Сяржук Шавец. Ён, як i Воль­ га, вучыўся на скульптурным. Сяржук быў з Гомля i ўсiм казаў, што самыя прыгожыя дзяўчаты ў Гомлi. Выдумляў. У семнаццаць усе дзяўчаты прыгожыя. А што да Сержука, дык ён зусiм у дзяўчатах не разбiраўся. Пазнаёмiцца з якой, прывядзе ў май­ стэрню, пасадзiць i мяне клiча, каб спытацца, [9]


прыгожая цi не. Бывае, такое прывалачэ, што аж­ но дзiўна, дзе яно такое вядзецца-плодзiцца. Але я нiколi не казаў, што ягоныя самкi — каракацiцы. Толькi аднаго разу, калi гадзiн у адзiнаццаць ве­чара на вакзале мы знялi чатырох дзявуль, я не вытрываў i сказаў: выпiць вып’ю, а ад усяго астат­ няга адмаўляюся на карысць неграў. А ён застаўся i падчапiў трыпер, пранцускi насмарк. Ты б толькi бачыла тую ласiху. У яе каленi, ну проста жах; такiм каленам калi садануць пад зад, дык метраў семсот ляцецьмеш. Не каленi, а нейкiя голеныя салдацкiя патылiцы. А Сяржук палез памiж тых каленяў, i знайшлася радасць. Прыходзiць i просiць мяне ў аптэку схадзiць па бiцылiн, бо яму не далi. У аптэцы я нагаварыў пра хворую цётку i пра па­ мяты рэцэпт, бо ў цёткi калоцяцца рукi — што яна нi возьме, усё пакамячыць, чытаць зусiм не можа, у яе галава трасецца, i таму цётка толькi радыё слухае. Гэта ўсё праўда, толькi не пра маю цётку, а пра мацi Светы Сухадольскай, з якой я ў адным класе вучыўся. У Свецiнай мацi была хвароба Паркiнсона. Яна i года не пражыла з паганай хва­ робаю. Увесь клас хадзiў на пахаванне... Але якое дачыненне хвароба Паркiнсона мае да бiцылiну? Не ведаю. І ўсё ж далi мне ў аптэцы пачак ампулаў i сказалi, каб больш не прыходзiў. А Сяржук узрадаваўся i адразу ж у майстэрнi сам сабе зрабiў укол. Укалоўся i кажа, што ёсць бутэль­ ка вiна, толькi пiць яму цяпер цэлы тыдзень нельга, i ён прапанаваў выпiць мне. Я сказаў: адзiн не бу­ ду, семсот пяцьдзесят чарнiла мне зашмат. І Сяр­ жук прапанаваў выпiць палову Вользе Пакроўскай. [10]


Я ж табе казаў, што яны скульптары, таму ў ад­ ной майстэрнi займалiся. І мы сядзелi ўтраiх сярод глiняных Венераў, загорнутых у цэлафан i ану­ чы. Вiно падзейнiчала на мяне дзiўным чынам — я заўважыў раптам, якая прыгожая Вольга. Раней не заўважаў яе вачэй, яе вельмi жаноцкай пластычнай паставы. Ну, сядзела побач са мной зграбная дзеўка. Пра большае i не думалася. А ў майстэрнi за пляш­ каю вiна ўбачылася, што Вольга вельмi падобная да знакамiтай Венеры, адшу­канай у Мiласе. Вось так i знайшлася мая Венера — Вольга Пакроўская. А Сержуку стала сумна з намi, цi бiцылiн так падзейнiчаў. Ён сышоў. Мы дапiлi вiно, i я па­пра­ сiў дазволу правесцi Вольгу дамоў. Я першы раз праводзiў дзяўчыну дамоў. Толькi не думай, што я такi быў затарможаны i нiколi раней не праводзiў дзяўчат. Праводзiў сто разоў i нават цалаваўся, i ведаў, як расшпiльваецца станiк. Толькi ўсё па­ пярэдняе рабiлася дзеля iншага, дзеля пераадолен­ ня юнацкiх комплексаў, дзеля сама-сцвярджэння. А тут я адчуў, што не толькi мне будзе прыемна. Мы iшлi па начным горадзе i гаварылi рознае глу­пства, i стаялi каля пад’езда. Тупа, да вар’яцтва, як у тэлесерыялах. Я тады глядзеў на вокны. Вользiны былi на пятым паверсе. А назаўтра ранi­ цай я зноў прыйшоў да гэтага пад’езда i глядзеў на вокны, толькi быў я цвярозы i злы. І даў сабе слова болей з Вольгаю не сустракацца. Смешна атрымлiваецца: сядзець за адным сталом i не су­ стракацца, але так яно i выйшла. Я хадзiў вечарамi глядзець на яе вокны, а ўдзень сядзеў побач i ра­бiў выгляд, што нiчога не адбываецца. І Вольга рабiла [11]


выгляд, — яна потым расказвала. Мы сядзелi за ад­ ным сталом i рабiлi выгляд. Ідыёты. Мы пакутавалi. Не хлушу. На вулiцы травень, нам па семнаццаць. А мы робiм абыякавыя твары. Увесь травень мы амаль i слова адзiн аднаму не сказалi. Так i прамаўчалi да лета. А пасля сесii раз’ехалiся ў розныя бакi. Цэлае лета са мною розныя гiдкасцi-прыкрас­цi здаралiся, асаблiва ў снах. Снiлася злучэнне целаў i ўсё такое бiялагiчнае, жывёльнае, анатомiя чала­ века. Толькi лета ўсё што заўгодна лечыць. Таму ўвосень я ўжо не перажываў, калi даведаўся, што збiраць бульбу мы будзем у розных вёсках. Сярод дзяўчат на жывапiсным былi таксама прыгожыя. А на вёсцы яно ўсё прасцей, чым у горадзе. Сена, салома, конi, вогнiшчы, вiно... Усё зразумелае, на­ мацальнае, без вокнаў на пятым паверсе. І нiякiх патрабаванняў нi да iншых, нi да сябе. Я, слова го­ нару, i не паехаў бы ў тую вёску Вуглы, дзе Вольга працавала на кухнi, каб Гэля Астравец не пабiла сабе копчык. Каталiся ўсе на дупах са стога, вось жа не пашанцавала, з’ехала якраз копчыкам на ка­ мень. Адкуль той камень у саломе з’явiўся? А яна на той камень якраз копчыкам. І ўсе смяюцца. Не­ хта, здаецца, Генадзь Чэх, ён самы майстар пакпiць, кажа: «Ты, Астравец, зламала хвост i ста­ ла чалавекам. Радуйся!» I Гэля засмяялася, i нават не засаромелася сваiх гнiлаватых пярэднiх зубоў. Так яна заўсёды iх губамi прыкрывала, калi казала «ох». У яе звычка была казаць «ох». А тут «ох», i копчыкам на камень. І ўсе смяюцца, i яна ляжыць на саломе i смяецца, выставiўшы рудыя драпежныя зубкi, а з вачэй кракадзiлавы слёзы цякуць. [12]


I я пашкадаваў Гэлю, закрычаў, што трэба лека­ ра выклiкаць. А ўсе аж заходзяцца. Ну, якi, скажы­ це, на вёсцы лекар? Да блiжэйшага тэлефона сем кiламетраў. А я пабег да Алеся Ласевiча, ён добры i якраз у той дзень на канi працаваў. Падбег i кажу: «Высыпай бульбу з воза!» — i так распсiхаваўся, ну, проста жах, са мной такое бывае, калi пачынаюць смяяцца, я тады звярэю. Вывернулi мы бульбу на полi, я схапiўся за аброць i падвёў каня да стога. Накiдаў саломы i сказаў, каб Гэля лезла ў воз, бо павязу яе да лекара ў Вуглы. Вераснёвы лес, сонца, цiха, толькi колы на ка­ рэннi гупаюць дый конь Арцём вецер пускае. Наеўся, гад, бульбы ды пускае смурод, хоць я да гэтага i нармалёва стаўлюся. Конь ёсць конь, ён не еў розных там яблыкаў з райскага дрэва i сораму не разумее, дзякуй Богу. А вось Гэля ўсю дарогу пе­ ражывала, што перад нейкiм вясковым фельчарам давядзецца распранацца i паказваць копчык. А мя­ не смех душыў, як уяўлю фельчара, што абмацвае копчык. Толькi Астравец не дазволiла мне ў тую лякарню вясковую зайсцi. Лякарня, смех сказаць, нейкi кабiнецiк у аднапавярховай пачатковай школ­ цы. Я на вулiцы пастаяў i дзецям пазайздросцiў. Яны падчас перапынку ў двары гулялi, бегалi там у «квача» i ўсё такое. Я падумаў пра сваю дзевятую школу, пра яе цёмныя калiдоры. Яе цяпер, дарэчы, у школу для дэбiлаў ператварылi. І слушна. А я та­ ды першы раз у жыццi пашкадаваў, што вучыўся ў горадзе, а не на вёсцы. Калi Гэля выйшла на двор, яна iшла, як старая качка, перавальвалася з боку на бок. А я не ўсмiх­ [13]


нуўся, а толькi сказаў, што мы спознiмся на абед i лепш паехаць паесцi да скульптараў. Гэля казала, што есцi ёй зусiм не хочацца, толькi я не паслухаў i павярнуў каня да сталоўкi, дзе кухаркай Вольга Пакроўская працавала. Яна нас пакармiла вара­ ным мясам i кiсялю налiла, i ўсё было б добра, каб не Сяржук. Ён узяў i сказаў мне, што Вольга за­ кахалася ў вясковага агранома. Лепш бы ён мяне ўдарыў цi плюнуў мне ў твар, сапраўды, было б не так балюча. А то ўсю дарогу з Вуглоў я ледзь не плакаў. І не таму, што лiчыў сябе лепшым за ней­ кага там агранома цi трактарыста, а проста хацела­ ся плакаць, i ўсё. Толькi я саромеўся Гэлi, я ж не конь, якi псуе паветра i не саромеецца, я ж чалавек, хай сабе i не лепшы за агранома з вёскi Вуглы. Так я i не заплакаў. Але крыўда засталася, дробненькая такая крыўдачка. І не на Вольгу Пакроўскую, а на ўвесь свет i асаблiва, чамусьцi, на школьныя смяр­ дзючыя калiдоры з майго дзяцiнства. Я са школы як выйшаў пасля апошняга экзаме­ ну, больш туды i не заходзiў. І не хацелася нi разу зайсцi. А ў мастацкую вучэльню з радасцю хадзiў, i ўсё чакаў, пакуль заняткi пачнуцца. Вярнулiся з бульбы, тут мая галава i закруцiлася. Натуральна, нi пра што думаць не магу. Нi пра жывапiс, цi пра малюнак i кнiжкi пра розных там Сезанаў i Радэнаў перастаў чытаць. І стрэлiла ў маёй затлумленай га­ лаве такая дурацкая думка: трэба запрасiць Вольгу ў тэатр. Я казаў, што тэлевiзар не люблю, дык вось тэ­ атр я ў мiльён разоў больш ненавiджу. А тут пабег i ўзяў два квiткi на спектакль «Салдаты». І яшчэ [14]


ў касiркi спытаўся, цi добрая п’еса, а яна, дурнiца расфарбаваная, свае вусны малiнавыя падцiснула i сказала, што п’еса блiскучая, i на прэм’еры дра­ матург пачаставаў яе шампанскiм. Якi ж ён празор­ ца, гэты драматург! Ну, проста Саламон. Вось так i трапiў я ў пастку. І з такiм цудоўным настроем, бо Вольга адразу пагадзiлася iсцi глядзець п’есу «Салдаты». А напярэдаднi яна пафарбавала ва­ ласы ў чорны колер. Калi па шчырасцi, дык мне больш падабалiся яе сапраўдныя русыя валасы, якiя былi ў яе ў траўнi. А перад самай бульбаю яна iх выбелiла i закруцiла ў дробныя-дробныя кудзеркi. І яе называлi «залатое руно». А ў тэатр я iшоў з брунеткай, такой вугальна-сiняй, такой яркай: вусны чырвоныя, а вочы шэрыя, светлыя... Сукенка на маёй тэатральнай спадарожнiцы была цёмна-блакiтная, нават светла-сiняя, i вельмi паса­ вала да чорнае фрызуры. І рыдыкюль i чаравiчкi былi чорныя, скураныя i вельмi зграбныя, i не ска­ жаш, што Вольга скульптар, а не мадэльер. Зайшлi мы ў тэатр, ходзiм па фае, а ў тэатры нiкога няма. Да пачатку «Салдатаў» застаецца хвi­лiнаў дваццаць, а ў тэатры толькi я i Вольга. Прыехалi, як кажуць. Толькi ж я яшчэ не ведаў, на якую кiрзавую вайсковую станцыю мы трапiлi. Раптам у вестыбюль пачалi заходзiць салдаты, i зусiм не тэатральныя, а самыя сапраўдныя. І набiлася iх поўны тэатр. Уяўляеш, поўны тэатр гiмнасцёрак i стрыжаных патылiц, а з цывiльных толькi я, Вольга i кантралёркi. Мяне аж у пот кiнула, ну так непрыемна, што проста жах. Ішоў з дзяўчынаю ў тэатр, а трапiў ў клуб вайсковае [15]


часткi. Мне захацелася выпiць, але як падумаў, што ў буфеце поўна смярдзючых вайскоўцаў, так адразу i перахацелася. Я павёў Вольгу ўздоўж сця­ ны, а сам усё за дзверы торгаў. У мяне новая iдэя з’явiлася: зайсцi ў якую ложу. Хоць тут пашан­ цавала. У адну з ложаў мы ўсё ж патрапiлi i селi ў досыць зручныя фатэлi. І мне зрабiлася добра, хвiлiнаў пятнаццаць у мяне быў цудоўны настрой, бо, па-першае, я пазбавiўся ад радасцi бачыць савец­ кае войска, а па-другое, я трымаў за руку Вольгу. Як вёў яе ўздоўж сцяны, так руку яе i не выпусцiў, i яна не забiрала. I мы сядзелi ў мяккiх фатэлях i глядзелi на чыр­ воную заслону. Пакуль яе не паднялi, я быў самы шчаслiвы чалавек, прынамсi, у мiнскiм Тэатры юнага гледача. Але заслону паднялi. I калi ў цябе з’явiцца жаданне сапсаваць каму-небудзь настрой, дык падары яму квiток на спектакль «Салдаты». А змест п’ескi я табе перакажу. Тры салдаты сядзяць i гавораць. З iх размоваў можна даведацца, што яны i не салдаты зусiм, а салдацкiя душы, хоць з выгляду яны ўсе шмэн­ дрыкi-акторы, якiх пераапранулi ў форму, толькi форма на iх сядзiць па-дурному, бо яна ўся но­ венькая, толькi што з фабрыкi цi ад тэатральна­ га краўца, цяжка ў такiх выпадках быць даклад­ ным. Гузiкi на салдатах-душах-акторах блiшчаць, папругi i боты парыпваюць, а медалi пазвоньва­ юць. А яны па чарзе ўстаюць i прагульваюцца па сцэне, як iндыкi на падворку ў гаспадынi, у якой я жыў, калi бульбу капаў. Прагульваюцца салдаты i ўспамiнаюць, хто як жыў, каго кахаў i дзе вучыўся [16]


да войска. І адзiн з гэтых бутафорскiх салдатаў савецкага вой­ ска, вядома, грузiн, другi — рускi, ён жа i беларус (у аўтара не праяснена, ён з ней­ кага памежнага мястэчка, здаецца, з Мсцiслава, i ўвесь час блытаецца, цi то кажа «ў нас рускiх», цi «а на Беларусi»), карацей, другi — савецкi ча­ лавек без нацыянальнасцi, якi, мiж iншым, вельмi любiць мацi; а трэцi, як можна здагадацца, — ха­ хол. Потым да iх яшчэ пады­дзе чацвёрты, ён, як высветлiцца, камандзiр танка i памёр у шпiталi, таму ягоная душа i спазнiлася да пачатку спекта­ кля. І так хвiлiнаў дваццаць пяць яны разважалi, прахаджвалiся i пакурвалi. Натуральна, палiлi на сцэне, i дым цягнула ў залю, дзе сядзелi самыя сапраўдныя салдаты, якiм захацелася курыць. Яны i ўставаць пачалi, i ў прыбiральню сыходзiць, яны ўсе сышлi б, каб афiцэр не стаў на выхадзе i не пачаў сiпець. А я таксама збегаў пакурыць. А калi вярнуўся, на сцэне ўжо стаяла жанчына, як вынiкла з размоваў — мацi камандзiра, душа якога спазнiлася на пачатак. Мацi сказала салдатам-душам, што яна гана­ рыцца iмi, бо яны героi. Здохнуць можна ад гэтага пафасу, ну, проста седзячы ў тэатральным фатэлi ўтрупянець i кончыцца, а не згарэць у танку, як выдуманыя драматургам салдаты. Гэта такса­ ма я дазнаўся з гаварыльнi. А згарэлi яны ў танку, бо танк перакулiўся, бо iшоў ён па горнай дарозе, а на дарогу выбегла дзяўчынка, а камандзiр узяў на сябе ўсю адказнасць, дзяўчынка засталася цэ­ лая, а вось танк упаў са стромы на камянi, разбiўся i ў дадатак згарэў, толькi камандзiр паспеў вылезцi [17]


з ахопленай полымем баявой машыны, i яму яш­ чэ давялося пакутаваць i памiраць у шпiталi, дзе ў камандзiра паспела закахацца медсястра, якая, калi ў сапраўдным жыццi спiць, дык пераносiцца ў царства мёртвых, дзе прызнаецца ў каханнi да пакутнiка-камандзiра. Вось такая абракадабра з падтэкстам. Пра падтэкст скажу пазней. Бо толькi медсястра прызнаецца ў каханнi i сыходзiць, як адзiн з былых танкiстаў, самы дробненькi рускi-беларус, нахабна кажа былому камандзiру, што ён героем быць не хоча i што камандзiр быдла, бо загубiў з-за адной дзеўкi ажно чатыры душы. Дзiўна, што i на тым свеце званнi захоўваюць сiлу. Дык вось, камандзiр пачаў супакойваць байца рознымi развагамi пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Толькi каштоў­ насць распаўсюджвалася адно на дзяцей, а салдат яна зусiм не тычылася. І тут упала заслона. Ан­ тракт. І сапраўдныя салдаты загулi, загаварылi ды пацягнулiся ў фае. А я з Вольгаю i не выйшаў з ложы. І куды я мог выйсцi? У фае, дзе сто ты­ сяч галодных салдацкiх вочак утаропiлiся б на дзяўчыну? Не! Так i праседзеў цэлы антракт, па­ сля якога падзеi на сцэне цяклi наступным чынам: дробненькi, якi не хацеў быць мёртвым героем, а хацеў быць жывым дзетазабойцам, намерваўся набiць морду камандзiру, але яго доўга не пускалi грузiн з хахлом. Грузiн гаварыў з грузiнскiм акцэн­ там. Па-беларуску, i з грузiнскiм акцэнтам! Цырк, а не тэатр. А хахол увесь час укручваў украiнскiя прымаўкi. Трымалi яны, трымалi, гаварылiгаварылi з акцэнтамi i прымаўкамi, а потым узялi [18]


i адпусцiлi. Пэўна, таксама хацелi быць жывымi дзетазабойцамi. А можа, i памыляюся. Дробненькi салдат схапiў сапёрную рыдлёўку i пайшоў секчы свайго камандзiра. Але няспеш­на так сунуўся. Каб адчуваўся драматызм куль­мiнацыйна­ га моманту. Ну, i як ты разумееш, не засек ён нiкога, савецкi салдат — добры салдат, ён нiкога нiколi не засякаў сапёрнай рыдлёўкай, а тым больш свайго камандзiра, якi, мiж iншым, спалiў яго ў танку, але танкiст на тое i танкiст, каб згарэць у танку i стаць героем, а потым на тым свеце выкiнуць сапёрную рыдлёўку i абняць свайго любiмага камандзiра, i яго сябры па подзвiгу таксама абнялi камандзiра i акамянелi ў скульптурнай позе. Жывую скульптуру асвяцiлi чырвоным пражэктарам, i мацi камандзi­ра разам з закаханай медсястрой прынеслi з-за сцэ­ны i ўсклалi да ног герояў кветкi. І што тут пачалося, скажу — не паверыш. Авацыi, крыкi «бiс» i «брава», нехта нават «ура» крыкнуў. Вось так: поўны аншлаг, i ўсе задаволеныя. Сапраўдныя салдаты выспалiся i накурылiся ў прыбiральнi, а несапраўдныя зара­ бiлi свой кавалак хлеба. Незадаволены застаўся толькi я, бо Вольга мя­ не суцяшала. Я так расхваляваўся, што ты сабе не ўяўляеш. Са мною такое бывае, што пачы­наю крычаць i пагражаць усiм. А тады перад тэат­рам я крычаў, што яны ўсе падонкi, i акторы, i рэжысё­ ры, i драматург, i касiркi... Што салдаты падушылi людзей танкамi ў Чэхаславаччыне, i душаць у Афга­ нiстане... Вось, я пра падтэкст абяцаў сказаць, дык у п’есе нiводным словам нiхто не агаварыўся пра Афганiстан, гэта аўтар у падтэкст хацеў загнаць, [19]


а загнаў ён туды... Не буду гаварыць, я пра такое не люблю гаварыць, я, калi псiхую, наогул у палiтыку не лезу. Не люблю я палiтыку, я люблю мастацт­ ва i секс, i спорт, i спiрт. І Вольга вельмi тактоўна выкарыстала маю любоў. Мы купiлi дзве зусiм маленькiя, па сто грамаў, бутэлечкi малдаўскага каньяку i распiлi iх у двары на лаўцы. Двор быў стары, пах струхлелым дрэвам, i вакол нас цiха паблiсквалi канторскiя вокны. Вольга сказала, што ад каньяку мне зробiцца цёпла i лёгка i што яна любiць пiць каньяк з рыль­ ца маленькiх стограмовых бутэлечак, а навучыў яе пiць каньяк Юра Палякоўскi. Я тады толькi здзiвiўся, што выкладчык Палякоўскi навучыў сваю студэнтку пiць з рыльца. Мне сапраўды зрабi­ лася лёгка, я пацалаваў Вольгу i правёў яе дамоў, а потым доўга стаяў у двары каля трансфарматар­ най будкi i глядзеў на яе цёплае акно. Я ж i думаць не думаў, што Юра Палякоўскi бу­дзе працягваць вучыць Вольгу розным дзiўным штукам. Калi шчыра, дык было нешта неардынарнае ў гэ­ тым Палякоўскiм. Ён быў падобны да невя­лiкага маладога мядзведзя, асаблiва калi зухавата, пацыркавому ўскокваў на спартовы ровар i са свiстам вырульваў ад вучэльнi праз арку на праспект. Акра­ мя гэтага ён любiў Мiкеланджэла, страляў з лука, пiў, як конь, i лiчыўся вельмi перспектыўным мала­ дым талентам. Студэнты паважалi Палякоўскага, бо ў адрозненне ад боль­шас­цi глiнамесаў ён ляпiў спартоўцаў, а не ге­рояў грамадзянскай вайны. Мож­ на яшчэ расказаць пра Юру Палякоўскага, толькi я не люблю рабiць нечаканасцi там, дзе не трэба. [20]


Таму адразу скажу, што Вольга Пакроўская рас­ кручвала два раманы адначасова. Адзiн са мной, а другi з Палякоўскiм. Нашто ёй быў патрэбны я, так дагэтуль i не разу­ мею. Тым больш няясна, нашто было мне расказ­ ваць усё пра iх адносiны з Юрам?.. Чорт яе ведае. Толькi маё першае каханне супала з першым ка­ ханнем Вольгi Пакроўскай да Юры Палякоўскага. Я гадзiнамi гуляў з Вольгаю па мiнскiх парках i выслухоўваў доўгiя споведзi пра тое, што тво­ рыцца ў яе на душы, i пра тое, што Юра творыць з яе целам. А пакацiўся ком з гары вельмi проста. Вольга расказала мне пра паштоўку. Аказваецца, Палякоўскi даслаў ёй запрашэнне на свой дзень нараджэння. Вельмi рамантычна, я б нiколi да та­ кога не дапяў, даю слова. Вольга нават паказвала паштоўку. Звычайная — белыя гладыёлусы, i тэкст напiсаны шарыкавай асадкай. Самае звычайнае за­ прашэнне. Толькi сiтуацыя на днi нараджэння атры­ малася незвычайная. Акрамя iмянiннiка i Вольгi на iм нiкога не было. Можаш сабе ўявiць: пустая май­ стэрня, свечкi, каньяк, цiхi джаз i ён з ёю. А што са мною было, калi яна расказала? Мне спачатку зрабiлася млосна, а потым я ўвесь стаў, як драўляны. Мы якраз у скверы, каля возе­ра iшлi. Вольга пытаецца ў мяне пра нешта, а я не чую, а калi яна перапытвае, я толькi хiтаю галавою. І тут да яе дайшло. Зразумела мая Вольга Пакроўская, што робiць несусветнае глупства. Ёй раптам таксама зрабiлася не па сабе, i яна пайшла ў возера, як была ў чаравiках, джынсах i сiнiм плашчы, так i зай­шла ў ваду. І мяне так моцна пацягнула ў возера, так за­ [21]


хацелася зайсцi ў ваду, што i не ведаю, якая моц запынiла мяне, не дала кiнуцца за Вольгаю. У ваду я так i не зайшоў, стаяў на пяску i глядзеў, як пры­ гожа ляжаць на вадзе фалды яе сiняга плашча. Я думаў, што калi Пакроўская ўтопiцца, дык мне не будзе балюча, я, клянуся Богам, нават хацеў, каб яна пайшла на глыбокае месца i ўтапiлася. Толькi ясней яснага было i тое, што не ўтопiцца мая лю­ бая Вольга Пакроўская. І яна сама зразумела, што ў яе нестае сiлы развiтацца з жыццём, i яна абмы­ ла твар халоднай кастрычнiцкай вадою. Як жа ёй цяжка было выйсцi на бераг?! Я i ўявiць не магу. Выйшла. І я моўчкi павёў яе дамоў. На гэтым бы ўсё i скончылася, бо, як ты сама разумееш, за адным сталом у вучэльнi мы больш не сядзелi. Я перайшоў на апошнi стол, у самы цём­ ны куток аўдыторыi, i з захапленнем чытаў на за­ нятках белетрызаваныя бiяграфii Гагенаў i ТулузЛатрэкаў, i мне да чорцiкаў хацелася злётаць у Парыж i пахадзiць па вулiцах, на якiх сканалi ад наркотыкаў Утрыла разам з Мадыльянi. Мяне да глыбiнi душы ўзрушыў той факт, што на паха­ ванне Мадыльянi прыйшлi ледзь не ўсе парыжскiя прастытуткi. І зусiм не ўзрадавала тое, што на паха­ ванне Утрыла нiхто не прыйшоў. Як ты разумееш, маё першае каханне скончы­ лася на возеры. Толькi адносiны з Вольгаю мелi працяг. Яна сама падышла да мяне пасля заняткаў i па-мужчынску прапанавала пагаварыць. Усё ж скульптура — мужчынскi занятак i жанчыныскульптаркi з цягам часу робяцца падобныя да дзядзькоў. І я не змог адмовiць, я наогул нiчога не [22]


сказаў. Яна папрасiла пачакаць яе пасля заняткаў каля дзвярэй вучэльнi. I я пачакаў, i мы пайшлi праз арку на праспект, а потым па Друкарскай накiравалiся да сквера, дагэтуль не ведаю, як ён завецца. Мы iшлi, i Воль­ га казала, што любiць мяне, што я ёй вельмi па­ трэбны, што яна дзеля мяне можа зрабiць усё, а яе адносiны з Юрам Палякоўскiм зусiм iншыя. Яна казала, што ў Юры жонка мяшчанка i ён вырашыў пакiнуць жонку, якая не хоча нават дзiця нарадзiць. І таму яна, Вольга Пакроўская, пашкадавала Юру Палякоўскага. Проста ёй бы­ ло шкада таленавiтага чалавека, якi з-за iдыёткi жонкi пачаў спiвацца. Вольга гаварыла i гавары­ ла, а я маўчаў, як рыба, як вады ў рот набраўшы, як нямко. Маўчаў i ўсё. Спачатку Вольга рабiла перапынкi ў сваiм ма­ налогу, чакала, што я скажу, а я глядзеў на мыскi сваiх чаравiкаў i нiчога не казаў. Я думаў, брыдка ўспамiнаць, але я разважаў... Мне хацелася прапа­ наваць Вользе сысцi з вулiцы Друкарскай у бяроза­ вы сквер i на зжоўклай траве заняцца тым, чым яна займаецца ў майстэрнi з Юрам. Я падбiраў словы i не мог падабраць. Такiх слоў я дагэтуль не навучыўся вымаўляць. Можа, iх i гава­ рыць не трэба? Можа, дастаткова адчуваць? Перад вачыма ўзнiкалi i знiкалi сцэны з распрананнямi, апрананнямi, з рознымi акрабатычнымi позамi, i та­ му даводзiлася паглядаць на нагавiцы нiжэй, каб, крый Бог, не выдаць сябе. Давялося адганяць эра­ тычныя салодка-прык­рыя думкi, займацца толькi сабою. Ад Вользiных перажыванняў я быў далёка. [23]


Так, занятыя кожны сваiмi пачуццямi, мы i дайшлi да яе двара, пасярод якога ляжала здаравенная лу­ жына. Вольга пачала абыходзiць лужыну з аднаго боку, а я з другога. Я дайшоў да паловы бязмежнай бруднай калюгi i раптам павярнуўся i пайшоў з два­ ра. Вольга паклiкала мяне, але я не азiрнуўся i не спынiўся. Нашто? Я пакiдаў назаўсёды сваё першае каханне, калi гаварыць высокiм стылем. Хацелася заплакаць. Мне ўяўлялася, як Вольга зайшла па каленi ў ваду жоўтай лужыны, як яна праводзiць мяне поглядам, поўным слёз. Ну, такое тэлевiзiйнае мроiва: вочы поўныя слёз на ўвесь экран. Пяць­ дзесят сантыметраў па дыяганалi. А можа, вочы ў Вольгi былi сухiя i не было нiякiх слёз. Такое цалкам верагодна, бо Вольга Пакроўская праз год змянiла прозвiшча на Палякоўская. I зробiм выснову: пачуццё шкадавання значна мацнейшае за любоў, а тым больш за каханне. Як i папярэджваў, нiчога цiкавага пра маё першае каханне ты не пачула. Толькi каб гiсторыя мела завершанасць, трэба расказаць яшчэ пра дзве мае сустрэчы з Вольгаю. Першая адбылася на Новы год. О, як я люблю Новы год! Свята, калi нiхто не кладзе на алтар нiякiх ахвяраў. Такое дзiцячае свята. І ўсе, нават самыя дарослыя, вераць у Дзеда Мароза. А калi хто i не верыць, дык гэта ягоныя праблемы i ком­ плексы. Мне што да iх? Я ж пачынаю святкаваць Новы год з ранiцы. Прачынаюся i iду ў госцi. Мне ўсё роўна, да каго хадзiць, магу на ранiцу перад Новым годам i да цябе прыйсцi. Уяўляеш жарцiк? [24]


А тады я пайшоў да Алеся Ласевiча. А ў Ласе­ вiча быў кепскi настрой. У Алеся сумныя вочы i благi настрой — норма жыцця. Ён жыў у адным пакоi са старэйшай сястрой, рыжай Ленкай. А калi табе семнаццаць, ты спiш на раскладным крэсле ў адным пакоi з сястрою, якой васемнаццаць i якая навешвае на шафы замкi, дык i ў цябе назаўтра ранiцай сапсуецца настрой канчаткова. Асаблiва, калi да сястры пачне хадзiць у госцi маленькi га­ брэй Ула­дзя Габляр. І будзе ён прыцягвацца на золку. Я не жартую, бо, калi я прыйшоў, ён ужо сядзеў на Алесевым крэсле i расказваў показкi. У мяне добрая памяць на показкi, але тут я не слухаў, а глядзеў на зубы Уладзi Габляра i думаў, што ў нутрыi такiя самыя рэдкiя зубы, толькi пацукi, наколькi ведаю, не кураць, а Уладзя курыў цыгарэту за цыгарэтай i расказваў показкi пра Абрама, Хаiма i Сару. Хаiм з жонкаю Сараю ляжаць у ложку i не мо­ гуць заснуць, бо Хаiм увесь час варочаецца. «Хаiм, чаго ты не спiш?» — пытаецца ўстрывожаная Сара. «Я Абраму павiнен рубель!» Сара грукнула ў сця­ ну да суседа Абрама i кажа: «Абрам, гэта праўда, што мой Хаiм табе вiнен рубель?». «Праўда», — адгукнуўся з-за сцяны Абрамаў голас. «Дык вось, Абрам, Хаiм не аддасць табе рубель, — гучна ска­ зала Сара i шэптам дадала: — Спi, Xаiм, хай цяпер Абрам не спiць». Вось такiя старыя показкi пра каханне расказ­ ваў Уладзя. І таму Алесь з радасцю сышоў разам са мною з пракуранага пакойчыка, дзе на шафах засталiся блiшчаць навясныя замкi. Я яшчэ не ска­ [25]


заў: Алесь Ласевiч iграў на гiтары. З гi­та­рай мы i зайшлi да Вольгi Пакроўскай, якая толь­кi-­толькi збiралася стаць Палякоўскай. Яна, вядома, пера­ лякалася ад такiх гасцей, але нам было ўсё роўна, бо па дарозе мы завiталi ў гастраном i выпiлi ў два­ ры бутэльку вiна з рыльца i без закусi. З чырвонымi навагоднiмi насамi, алейнымi вочкамi i гiтараю мы ўвалiлiся да Вольгi, а ў кватэры поўным ходам iшла падрыхтоўка да свята. Нам налiлi гарэлкi. А мы за гэта спявалi пад гiтару. Сядзелi ў пакоi каля таго самага акна, на якое я не мог наглядзецца, i спявалi, i пiлi гарэлку з крышталёвых чарачак. Вольга некуды сышла, i Алесь сказаў, што варта было б цiхенька ўцячы. Мы так i зрабiлi, дапiлi га­ рэлку i сышлi. Мяркую, на нас не пакрыўдзiлiся. І за што крыўдаваць? Я разумею, калi Юра Палякоўскi пакрыўдзiўся i ледзь не прыбiў Валодзю Лазовiка, дык там было за што. Сам Лазовiк гаварыў, што было. У Лазовiка з Палякоўскай (экс-Пакроўскай) быў флiрт. Не люблю французскага слова, але нешта ў iм ёсцека, нават гiдкую мрою можна за iм пры­ хаваць. Ну, а раз быў флiрт, дык знайшлiся i ся­ бры ў Юры Палякоўскага i расказалi пра зносiны памiж ягонай жонкаю i керамiстам Лазовiкам. А Ва­лодзя, мiж iншым, хадзiў у першых сябрах Юры Палякоўскага. Такi французскi трохкутнiк выбудаваўся, толькi ў параўнаннi з папярэднiм трохкутнiкам, дзе ўдзельнiчаў я i адпаведна два ку­ ты былi вострыя, а адзiн тупы (тупы кут гэта я), у но­ вым трохкутнiку ўсе вуглы былi роўныя. Юра доўга трываў, але не вытрываў i аднаго разу выбухнуў. [26]


Яны пiлi ў майстэрнi ўтраiх: Вольга, Паля­коў­ скi i сябра сям’i Валодзя. Юра перабраў i пачаў дамагацца ў Вольгi прызнанняў у здрадзе. Воль­ га, як толькi магла, адмаўлялася, але дамаганнi мужа з кожнай чаркай рабiлiся не толькi больш настойлiвыя, але i больш аргументаваныя. А калi Валодзя Лазовiк паспрабаваў быў баранiць сваю ка­ ханку ад раз’юшанага законнага мужа, дык пачуў: «Сядзi i маўчы, а вякнеш — заб’ю!» Хоць Лазовiк i насiў бараду, як Юра Палякоў­ скi, але важыў ён удвая менш i нiжэйшы быў на паўгалавы. Так што аспрэчваць пагрозу не было нiякае выгоды. Распачынаць бойку таксама не ме­ ла сэнсу. І Валодзя разыграў сцэну памiрання ад перапою. Ён упаў тварам на стол i пачаў кур­ чыцца ў сутаргах. Ён качаўся па падлозе, скавытаў, хрыпеў, пускаў слiну i закочваў вочы так, што на твары заставалiся адно вырачаныя бялкi. Ён драў пазногцямi брудныя дошкi падлогi, бiў сябе ў жы­ вот, пускаў фантаны ванiтаў i ў рэшце рэшт так перапалохаў Вольгу з Юрам, што Палякоўскi па­ бег выклiкаць лекара, а Вольга натуральна рыдала ў кутку. Сцэна была такая яркая, што Вольга адмовiлася верыць у яе несапраўднасць, i Валодзя Лазовiк пакiнуў сцэну цi, дакладней, майстэрню свайго, ця­ пер назаўсёды былога, сябра. Так скончыўся флiрт, а мне засталося расказаць пра апошнюю сустрэчу з Вольгай Пакроўскай-Палякоўскай. Пасля iнцыдэнту ў майстэрнi Вольга доўга, мусiць, з паўгода, не жыла з Палякоўскiм, але час, як любяць казаць баналiсты, загаiў раны. Вольга [27]


вярнулася да Юры, пражыла з iм год i нарадзiла дачку. Мае дачыненнi з жанчынамi набылi зусiм iншы кшталт, я ўжо не саромеўся папрасiць або прымусiць каханку стаць у тую пазiцыю, якая б задавальняла не толькi яе, але i мяне. Пра Вольгу я i думаць не думаў, i тут — сустрэча. Было гадзiн адзiнаццаць ранiцы, той час, калi на вулiцах Мiнска менш за ўсё народу. Я наважыўся перайсцi праз падземны пераход на другi бок пра­ спекта, а з перахода якраз i выходзiла Вольга. Мы змушана павiталiся. Вольга пачала расказваць пра дачку, пра тое, як любiць дачку Юра. Мне страшэнна хацелася як хутчэй развiтацца, бо нарэшце я ўбачыў, якая ж яна непрыгожая, Вольга Пакроўская: нiзенькая, шырокая ў крыжы, з тоўстымi кароткiмi лыткамi, з круглым, нiбы надзьмутым тварам, на якiм ружавее дробны за­ драны ўгару нос, а яе касаватыя вочкi зацягнутыя нейкай жаўтаватай мутнасцю. О Божа, i гэтую жан­ чыну я мог любiць! Адкрыццё ўласнага асляплення агаломшыла, збянтэжыла, прыбiла. А Вольга спакойна расказва­ ла пра тое, што ў яе быў мастыт, што хiрург жахлiва парэзаў ёй грудзi i што нарадзiць яшчэ адно дзiця яна ўжо нiколi не зможа. Маё ўяўлен­не намалявала Вользiны парэзаныя грудзi з жах­лi­вы­мi кiлоiднымi шнарамi. Нейкая нябачная сi­ла адштурхнула мяне ад Вольгi, я паспяшаўся развiтацца i сысцi. Я ж табе казаў, нiчога цiкавага ў маiм пер­ шым каханнi так i не адбылося. Нiхто не ўтапiўся i не парэзаў сабе вены. Сочы. 14.IV.1992 [28]


Артэк (іранiчная аповесць) Ахвярую артэкаўцы Вользе Сокал з горада Арла i Яўгену Вапу з Беласточчыны

Ты пытаешся пра пiянерскi самы вялiкi ў свеце ла­

гер Артэк? Калi ласка... Пуцёўку ў крымскi летнiк прынёс бацька. Звы­ чайна маiм прыладкаваннем падчас вакацый займа­ лася мацi. Яна працавала ў бiблiятэцы будаўнiчага трэста № 4, а на той час у пралетарскiх канторах канцэнтравалiся выгоды кшталту пуцёвак на спар­ товыя базы дый турыстычныя цягнiкi. А тут неча­ кана, як снег на галаву ў чэрвенi: «Адам, ты пае­ дзеш у жнiўнi ў Артэк!». У падтэксце, пра якi так любiлi разважаць у пачатку 70-х гадоў, чытала­ ся: радуйся, сын, бо мала каму шанцуе адпачыць у найзнакамiцейшым лагеры, куды збiраюцца най­ лепшыя з найлепшых з усяго зямнога шара. А мая душа мiнскага сямiкласнiка сцялася ад сполаху, бо я ж нiколi не быў найлепшы нават у сваёй вельмi сярэдняй школцы 9, нават у сваiм адным з найгор­ шых 6-м «В». Скажу так, я быў хранiчны харашыст, якi мужна змагаўся з тройкамi. А ў Артэку, хто не ведаў, дастойныя з дастойных, разумныя з найра­ зумнейшых, найспрытнейшыя з суперспрытных, нешта накшталт алiмпiйцаў. Менавiта так пiсалася, гаварылася i паказвалася ў газетах i часопiсах, [29]


на радыё i ў тэлевiзары. І я не хацеў выглядаць на разумова непаўнавартаснага. Вось так, у страху i сумневах — ехаць цi не ехаць — прайшлi два месяцы чакання. Спалох мой выпарыўся, нiбыта шаптуха загаварыла, каля змроч­ нага будынка ЦК ЛКСМБ, як толькi пабачыў тых, з кiм давядзецца разам ехаць на паўвыспу Крым. Звычайныя мiнскiя мамчыны дачушкi i сынкi стаялi з бацькамi, а да iх ног тулiлiся, не раўнуючы сабакi, яркiя валiзкi. Было гадзiн 11 вечара, сцям­ нела, нас — будучых артэкаўцаў — пашнуравалi па двое i павялi на вакзал. У цемры мы нагадвалi ка­ лону палонных. У цягнiку Мiнск — Сiмферопаль выдалi сухi паёк: печыва, хлеб, цукеркi ды кансароўку з свi­ ной тушанiнай, адну на траiх. Першы ўзяўся есцi з бляшанкi вiсланосы Мiхась з Нясвiжа. Пакуль астатнiя пазiралi ў акно i запiвалi цеплаватай гарбатай чэрствы хлеб, нясвiжскi Мiхась выеў з кансароўкi ўсё чыста мяса i сказаў, што такая трапiлася бляшанка — адно сала, адзiн тлушч. Кем­ лiваму нясвiжскаму пiянеру натаўклi ў каршэль, але ж мяса не вярнулi. Не ведаю, як у каго, а ў мяне першыя лагер­ ныя днi праходзiлi заўсёды пад шарым i халодным крылом голаду. Як найкаштоўнейшы талiсман я на­сiў у нагруднай кiшэнi лусту чорнага сухара, а ка­лi клаўся спаць, дык хаваў хлеб пад падушку, загарнуўшы ў кашулю, каб не раскрышыўся. З лустай чорнага хлеба ў кiшэнi я даехаў аж­ но да артэкаўскай лазнi, а там давялося пацiху яе выкiнуць, бо хударлявы маладзён, апрануты ў гар­ [30]


чычную паўвайсковую форму, загадаў распра­ нуцца дагала i скласцi ўсе рэчы ў мех, якi знеслi ў камеру захоўвання ажно на два доўгiя месяцы. На мне засталiся адно шкарпэткi i сандалi, а ў цэ­ лафанавым пакецiку, прыцiснутым да пэўнага органа, былi толькi мыла, зубная паста, шчотач­ ка дый кеды з запаснымi шкарпэткамi. У правым ке­дзе хаваўся вацок з чырвонцам. Зразумела, што ў другi вольны кед я мог засунуць сухую лустач­ ку хлеба, але ўяўны сорам не дазволiў. Знойдуць, i пачнецца... Вы што, з галоднага краю да нас прыехалi? Гэта вас бацькi навучылi хлеб у абутку хаваць? Карацей, я не пашкадаваў, што выкiнуў харч, бо аглядалi вельмi ўважлiва: i ў валасах во­ шы шукалi, i мiж пальцаў — каросту, i нават клубы рассоўвалi i ў дупу зазiралi... Ад чаго я пачырванеў i заiкаўся, калi надыктоўваў доктарцы ў акулярах уласныя даныя. З доктарскага кабiнета доўгiм калiдорам давя­ лося шыбаваць у душ, дзе ўжо назбiралася чалавек трыццаць голых хлопцаў i дзе адсутнiчала гарачая вада. З вiскатам, ровам i рогатам кожны па чар­ зе ўскокваў пад ледзяныя струменi, а ўсе астатнiя заходзiлiся ад смеху, нiбыта ў апякальна-сцюдзё­ ным душы i ў курчах пад iм ёсць нешта вясёлае. З душа было загадана iсцi ў даўжэзны пакой, пасярод якога цягнулася даўжэзная лава, на ёй гурбiлася форма: шорты, майкi, трусы, кашулi i пiлоткi. Я нiколi не бачыў у сапраўднасцi, як дзiкуны нападаюць на маманта, толькi ў аме­ ры­ канска-ангельскiм фiльме «Мiльён гадоў да на­ шай эры», а яшчэ ў дакументальнай стужцы мяне [31]


ўразiла сцэна нападу гiенаў на льва. Нiзказадыя, тупарылыя, лапавухiя сабакi раздзiралi на шматкi старога цара звяроў. Нешта падобнае адбыло­ ся з дзяльбою формы. Трэба ж было ўадначассе схапiць майку, пачаць яе апранаць, бегчы ўздоўж лавы да гурбы трусоў, хапаць, усцягваць, прасоў­ вацца, прадзiрацца да кашуль, намячаючы шлях да шортаў i пiлотак. Тое самае рабiла яшчэ трыц­ цаць найспрытнейшых з усiх спрытных. Пэўна ж, скончылася б бойкай, калi б хударлявы маладзён не ўскочыў у доўгi пакой i не зароў, не раўнуючы паранены гiпапатам: «Ста-а-аяць! Ма-а-аўчаць!» Як равуць гiпапатамы, мне давялося чуць у пе­ расоўным заацырку. І скажу, што страшна яны ра­ вуць. У Мiнск прывезлi перасоўны звярынец, была там i гiпапатамава самка, што цэлымi днямi сядзела ў вялiзнай балеi. Гiпапатамы любяць ваду i балота. Але нiхто ж i думаць не думаў, што 1 кастрычнiка ляснуць маразы. Вада ў балеi вымерзла, а самка гiпапатама прымерзла да жалезнае сценкi. Як яна раўла! Яе бок, ададраны ад балеi, быў пяшчотна ру­ жовы, як чыстае неба марознага ранку. А яе густы рык выкочваўся з самых глыбiняў вялiзнага чэра­ ва, i не было яму нi канца, нi краю. Адкуль у хударлявым маладзёне ўзяўся звяры­ ны рык, я не высвятляў. Я скамянеў, сказаўшы само­ му сабе чароўнае слова «замры». На мне ўжо былi: майка даволi нармалёвая, трусы амаль да каленяў, шорты, удвая меншыя за трусы, i кашуля невядо­ мага памеру, бо трымаў я яе разам з вiсланосым Мiхасём з Нясвiжа. Ён за рукаво, а я за каўнер. Маладзён у форме прымусiў нас зняць усе апранахi [32]


i скласцi зноў на лаву, а потым выдаў кожнаму больш-менш адпаведныя памеры. У артэкаўскай лазнi я ўсё ж прамучыўся недар­ ма, бо зрабiў для сябе генiяльнае адкрыццё: вопрат­ ку, асаблiва форму, трэба браць на памер большую. У такой, крыху завелiкаватай (затое нiдзе не цiсне i не рэжа) форме давялося з гадзiну прасядзець каля лазнi ў начным скверыку на лаўцы, пакуль пульхная важатая не загадала пайсцi за ёю. Стомлены за два днi дарогi, я ледзь валокся за вельмi загарэлай жанчынкаю з доўгiм, падобным да жолуда, тварам. А думалася мне пра тое, што добра было б знiкнуць у стракатлiвай крымскай но­ чы дый з’явiцца ў кватэры 44 на восьмым паверсе ў доме 68 па вулiцы Апанскага ў горадзе Мiнску, карацей — хацелася дамоў. У мяне засмактала пад лыжачкай, у грудзях узнiкла пустата i холад, у носе заказытала, а на вачах навярнулiся слёзы. Плакаў я бязгучна. Крочыў за пульхнай жанчынкаю дый крадком выцiраў шкарпэткамi мокрыя шчокi. Але ты i сама ведаеш, цi мала каму што захочацца i за­ жадаецца. Маркота знiкла зусiм нечакана, у той момант, калi мы зайшлi ў ярка асветленае фае вялiкага пяцiпавярховага будынка. Падобны да жолуда твар павярнуўся да мяне, наблiзiўся i сказаў: «Запа­мi­ най... Твой лагер — Горны, твая дружына — Крыш­ тальная, твой атрад — Пяты, твой паверх — Трэцi, твой пакой — Трыста адзiнаццаты. Паўтары!» Я паўтарыў. А чаму, зрэшты, i не паўтарыць, калi просiць маладая жанчынка з хай сабе i нязграбна павязаным на шыi пiянерскiм гальштукам. Мне на­ [33]


ват падабаўся пах сухое кастрычнiцкае лiстоты, якi сыходзiў з-пад праса, калi я павольна сунуў яго па шаўкавiстым, добра намочаным чырвона-памаран­ чавым трохкутнiку. Далiбог. А ў важатай, якая ска­ зала, каб iшоў адпа­чываць, замест хрусткiх ражкоў целяпалiся над высокiмi грудзямi вялыя матузкi. Пакуль я шукаў свой 311-ты пакой, дык быў цалкам упэўнены — там поўна неграў i кiтайцаў. Я ж не ведаў, што мiжнародная змена з мурынамi, iндыйцамi ды iндзейцамi бывае толькi раз на год у лiпенi. І ўявi сабе маё здзiўленне, калi, цiхенька адчынiўшы дзверы, я пабачыў самотнага, цалкам белага (нават бровы ў яго былi светлыя) хлопца, якi сядзеў у позе пакрыўджанага воiна на адным з пятнаццацi ложкаў каля акна. Белагаловы, кучаравы хлопец быў Вiця з Вi­ цеб­ска. І трэба ж было ехаць у няблiзкi свет, каб пазнаёмiцца з вiцебскiм Вiцем?! З тым самым Вiцем, што меў крэпкiя вузлаватыя локцi i каленi, з тым, з якiм я моцна пабiўся з-за палiчкi ў тумбачцы. Пасля знаёмства мы адразу ж падзялiлi тумбачку: у мяне нiжняя палiчка, а ў яго верхняя. І розная дра­ бяза накшталт зубной шчотачкi ды паштовак увесь час падала з Вiцевай палiцы на маю. А я такога не любiў нiколi. Маё — гэта маё, мне чужога не трэба, але за сваё я i галаву адарваць, фiгуральна кажучы, магу. Зразумела, я папярэджваў, што, калi яшчэ раз ягоныя брудныя i смярдзючыя рэчы апынуцца на маёй чыстай палiцы, павыкiдаю iх у акно. А акн­о ў пакоi было проста гiганцкае, не акно, а цэлая шкля­ ная рассоўная сцяна, за якою разгортваўся экзатыч­ ны марскi краявiд. Сапраўднае неба, сапраўдныя [34]


горы i скалы, сапраўдныя кедры, а не фоташпале­ ры. І не пацэлiць у такое шырокае акно я не мог, ружовая Вiцева мыльнiца паляцела ў бок хiсткiх смарагдавых кiпарысавых вершалiн. Гаспадар выкiнутае мыльнiцы спачатку смяяўся, як i ўсе прысутныя ў пакоi, а потым, зразумеўшы, што рагочуць не з мяне, а з яго, зусiм збялеў, а ягоныя балотныя вочкi пазелянелi, як вiцебскiя азёры ў жнiўнi. Ударыў першы ён... Вiця ўдарыў мяне першы, i ўдарыў нагою па маёй назе, калi я бег па акуратна засланых ложках. Можаш са­ бе ўявiць, як мне давялося грымнуцца на дубовы паркет, як абадралася i пабiлася сцягно, месяц не сыходзiлi сiнякi. Ты ж ведаеш, у мяне вельмi бе­ лая i далiкатная скура, пальцам ткнi, i расцячэцца лiловая плямiна. І яшчэ была адна праблема са ску­ раю: я вельмi кепска загараю. Калi выязджаў з Ар­ тэка, дык быў самы незагарэлы, а на руках i нагах вёз найбольшую колькасць сiнякоў i драпiнаў. Зна­ рок лiчылi: 43 сiнякi i 18 драпiнаў. Толькi ад падзен­ ня на дубовы паркет да развiтання з лагерам Горны было яшчэ далёка. Побач на падлозе мiж ложкамi расцягнуўся i Вiця, бо ўдарыць ён ударыў, а раўнавагу згубiў. Я павалiўся першы, але i ўскочыў першы, каб адразу ж упасцi на Вiцькавы грудзi, ашчаперыць ягоную шыю i душыць. Ён выкручваўся з-пад мя­ не, як чарвяк з-пад курынае лапы. Ды дзе там... Я раскiрэчыўся, як яловы корч, i цiснуў Вiцю, колькi хапала вагi i моцы. Ён ужо намерыўся здавацца, ён сам пазней прызнаўся, што хацеў папрасiць маёй лiтасцi, але не паспеў, я выпусцiў [35]


яго. Сапраўды. Давялося ўскочыць i вызверыцца на аднаатрадаўцаў, якiя, назiраючы бойку, пачалi крычаць: «Беларусы б’юцца! Беларусы б’юцца!..» Праз iмгненне поплеч са мною, супраць усяго атрада, стаў прыдушаны Вiця з Вiцебска. Умаца­ ванне баявога духу натхнiла мяне, я пачаў лаяцца, я выкрыкваў такiя расейскiя брудныя словы i так гучна, што працiўнiкi вырашылi за лепшае выйсцi за дзверы, якiя я зачынiў нагою. Дзверы хлопнулiстрэлiлi. І стрэл выбiў з мяне агрэсiю, якая выле­ цела залацiстым пылам у шырока адчыненае акно. Спакойны i спустошаны я павярнуўся да Вiцi з наме­ рам памiрыцца. «Паглядзi на маё сцягно!» — сказаў я даверлiва. «А ты ледзь не зламаў мне шыю», — зусiм ласкава паведамiў ён. Мы памiрылiся з Вiцем, якi самотна сядзеў на ложку, калi я цiхенька адчынiў першы раз дзверы ў 311-ты пакой. Другi мой знаёмец у Артэку быў Сярожа з Мiн­ ска, ён зайшоў у пакой трэцi. Меланхалiчны Ся­ рожа, у якога на правай назе ад нараджэння былi нераздзеленыя самыя маленькiя пальцы, нават пазногаць на iх быў адзiн, гэткiя сiямскiя блiзнюкi на адной асобна ўзятай назе. Але варта зазначыць, што гэты цялесны феномен зусiм не перашкаджаў майму другому знаёмцу бегаць i скакаць, а ў скач­ ках у вышыню быць першым у Горным лагеры. Сярожа грунтоўна займаўся на мiнскiм стадыёне «Дынама» лёгкай атлетыкай i прывёз у Артэк вы­ датны спартовы строй, якi давялося пакiнуць у ка­ меры захоўвання. Але шаўкавiста-блакiтны строй усё ж недарэмна з’ездзiў на паўвыспу ў Чорным моры, бо на зваротнай [36]


дарозе з сонечнага лагера дружбы ў мяне затырылi, а калi па-чалавечы, дык скралi штаны. Звалаклi са­ мым непасрэдным чынам... Я лёг спаць i паклаў нагавiцы за падушку, каб не надта пакамячылiся, i яшчэ я iх рукою прытрымлiваў. А калi прачнуўся, дык у руцэ быў зацiснуты рог падушкi, а штаноў i след прастыў. Суправаджальнiца — акулярыстая маладзiца з таўсценнымi шчыкалаткамi i танкля­ вым галаском — адно развяла ўшыркi кароткiя рукi, маўляў, трэба было класцi пад падушку, а не за падушку. Я ледзь не заплакаў, разам з штанамi прапалi дзве поўныя кiшэнi значкоў, якiя падаравалi аднаатрадаўцы. Якiх там толькi не было! I блакiтны герб Зеленаграда Калiнiнградскай вобласцi. І мя­ чэць з Джамбула, што ў шыракаскулым Казахста­ не. І вузенькая панарама Ульянаўска. І карэльская бяроза з Петразаводска. Ледзь не ўся гiсторыя з геаграфiяй тагачаснага СССР. І ўзялi, i панеслi... А запасных штаноў у мяне не было. Гэта цяпер, выбiраючыся ў дарогу, я абавязкова прыхоплiваю спартовыя нагавiцы. А тады мне пашанцавала, што ў адным купэ са мною вяртаўся ў Мiнск ад­ наатрадавец Сярожа. У яго я i пазычыў навюткiя блакiтна-шаўкавiстыя штаны. Як ён не хацеў iх да­ ваць! I вельмi здзiвiўся, калi праз дзень я прынёс iх яму дамоў. «А я быў упэўнены, што больш нiколi iх не ўбачу!» — усклiкнуў Сярожа, убачыўшы мя­ не. Ён пабачыў свае штаны, а вось я больш нiколi яго не сустракаў, хоць i жыў ён у самым цэнтры Мiнска, на плошчы Якуба Коласа, над гастрано­ мам «Сталiчны». Мусiць, не хацелася сустракаць [37]


артэкаўцаў. Дый наогул я больш нiколi нiкога з iх не спатыкаў. Толькi вось аднойчы на кнiжнай вокладцы я прачытаў прозвiшча аднаатрадаўца — Абашаў. Я пацiкавiўся, дзе выдавалася кнiга... Уфа. Так што цалкам можа быць, што зборнiчак фантастычных апавяданняў выдаў Юра Абашаў з Башкортастана, а тады Башкiрыi. Юра, якi клаўся спаць у шкар­ пэтках, а праз гэта i патрапiў ў малапрыемную сiтуацыю. Зрэшты, у сiтуацыю патрапiў не толькi Абашаў з Башкортастана... Пасля абеду па артэкаўскай завядзёнцы трэ­ ба было гадзiну адпачываць i, абавязкова рас­ прануўшыся, ляжаць у ложку пад прасцiною. Можна, хто пажадае, — i пад коўдраю, але — Крым, жнiвень, гарачыня 30° у ценi. Так што пад прасцiною лацвей. Папалуднаваўшы, лагер­ нiкi залеглi. У пакой зайшла важатая Галiна з Ноўгарада з сваiм загарэлым жалудовым тва­ рам, над якiм пагойдваўся выбелены чубок. Галiна загадала ўсiм устаць. Загады ў лагеры не абмяркоўвалiся. Устаць! — значыць, уставай i не думай. І я не думаў, стаяў i глядзеў на сваiх супакойнiкаў у форменных трусах. На ўсiх былi адно чорныя, крыху злiнялыя трусы. А на Абаша­ ву былi яшчэ акуляры з бруднавата-зялёнай апра­ ваю, гадзiннiк на скураным парэпаным раменьчы­ ку i чорна-сiнiя шкарпэткi з рамбiчным малюнкам. «Ты чаму не распрануўся?» — наглядчыца Галiна насунулася на башкiра. «Я распрануўся», — вочы ўфiмца спалохана залыпалi ў акулярных лiнзах. «Ты чаму шкарпэткi не зняў?» Паўза пасля «чаму» [38]


была такая глыбокая, што з яе выразна вызiрнула слова «скацiна». «А ў нас усе так спяць». «Дзе гэта ў вас? Можа, у Амерыцы? Дык вось, у нас у СССР i ў прыватнасцi ў Артэку савецкiя людзi кладуцца ў ложак без шкарпэтак! Зняць! Хут­ ка!» — доўгi, як у Адольфа Гiтлера, чубок узляцеў над ускiнутым тварам. Цiкава, цi бачыла Галiна з Ноўгарада амерыканскiя фiльмы, у якiх жыха­ ры ЗША кладуцца ў ложак, не зняўшы шкарпэ­ так? I, вядома, не яе справа параўноўваць жыццё дзвюх iмперый зрозным грамадска-палiтычным ладам. Яе абавязак быў больш просты: выконваць самой i прымушаць астатнiх выконваць правiлы артэкаўскага жыцця. А розных завядзёнак у лаге­ ры было больш чым дастаткова... Усе лагернiкi павiнны былi хадзiць «у нагу», я не ведаю, як хто, цi як палонныя, цi як салда­ ты, карацей, толькi «ў нагу». І не важна, iдуць двое, трое, чацвёра цi сто чатыры, усе абавязкова кро­ чаць толькi «ў нагу». Мусiць год, калi не болей, пасля вяртання да цывiльнага жыцця, я з усiмi хадзiў толькi па-лагернаму. Нават з жанчынамi, дзяўчатамi, бацькамi — толькi па-артэкаўску. І нiяк не мог адвучыцца. Ідзеш-iдзеш з чалавекам, зiрк унiз, пераступiш з падскокам i заспакоiшся, i па­ лёгку нейкую адчуеш, бо ўжо ў ненармальнасцi хаджэння «ў нагу» бачыцца нармальнасць, патрэб­ насць i неабходнасць. Лагернiкам забаранялася казаць пры сустрэчы са старэйшымi «прывiтанне», «вiтаю вас» i розныя «здраўствуйце». Вiтацца дазвалялася наступным чынам: з ранiцы i да 12.00 — «добрай ранiцы», [39]


з 12.00 да 18.00 — «добры дзень», з 18.00 i да ранiцы — «добры вечар». А я, нiбы ўпарты iрландзец, якi дэманструе аднаасобны суверэнiтэт, упарта даваў «дзень добры». Але мяне не праследавалi i не каралi за перастаноўку слоў, ад якой сэнс не змяняўся. Наогул нацменам дазвалялася крыху болей, чым расейцам, маўляў, малодшы брат — ён дурнейшы, тое-сёе варта i не пачуць i дараваць. Што да пакаранняў, дык яны ў Артэку насiлi больш назыўны, чым матэрыяльны характар. Ва­ жатыя пагражалi, што патэлефануюць бацькам; начальнiк казаў, што напiша лiсты. Усе ра­ зам абяцалi выгнаць з лагера i выправiць дамоў. Толькi нiхто iм не верыў. У рэальнасцi ж яны маглi на­ ступнае: не пусцiць на танцы, не ўзяць у кiно, не дазволiць ехаць на экскурсiю i, у самым крайнiм варыянце, паклiкаць увечары ў пакой для важа­ тых, а там палохаць i абяцаць, што ў наступны раз паб’юць. Каб каго сапраўды бiлi, я не чуў, бо наогул у Артэку ўсё брыдкае вельмi старанна ўтойвалася, i яшчэ там была сiстэма замены. Да прыкладу, я ўзбунтаваўся — адмовiўся вучыць 10 абавязковых пiянерскiх песень. Калi на палянцы нас пасадзiлi ў кружок i пачалi надыктоўваць сло­ вы, я ўзняў руку i заявiў, што зусiм кепска пiшу па-расейску. За такi жарт мяне, як мiнiмум, мож­ на было б паставiць пасярод пляца на вечаровай лiнейцы i перад усёй Крыштальнай дружынай вы­ смеяць i прынiзiць, сказаўшы: вось пiянер, якi не здатны вывучыць мову, на якой гаварыў Ленiн. I, павер ты мне, сораму не абабраўся б. Толькi Галiна з Ноўгарада павяла сябе iнакш. Не хочаш [40]


быць як усе? Выдатна. Будзь лепшы. Яна спытала: «Хто яшчэ не ведае расейскага правапiсу?» Маё непадпарадкаванне падтрымалi два казахi, Мух­ тар i Амангельды. Тады важатая вельмi ўрачыста паведамiла, што мы вызваляемся ад 10 пiянерскiх песень i накiроўваемся ў бiблiятэку, дзе зможам узяць кнiгi на родных мовах i чытаць iх, пакуль астатнiя будуць спяваць. З боку важатай усё было зроблена вельмi тактоўна, так, што падумалася: мусiць, папярэдняя мiжнародная змена з неграмi ды кiтайцамi ўсё ж прывучыла сяго-таго паважна ставiцца да iншародцаў, якiя не вывучылi вялiкую ды магутную мову мiжнацыянальных зносiн. Але ж i з майго бунту выйшаў пшык. Толькi калi я ў пэўным сэнсе падмануў Галiну, дык Амангельды з-пад Джамбула быў шчыры. Галавасты апалонiк, iнакш i не скажаш пра яго, звычайны хвастаты зародак жабкi. I вочы ў каза­ ха былi вузкiя i лупатыя адначасна; вочныя яблыкi так i хацелi выскачыць з чэрапа, а напятая смугля­ вая скура iх не пускала. Імя маленькага крывано­ гага казаха з-пад Джамбула спачатку нiхто не мог запомнiць. Але калi такое вымавiш i запомнiш, дык ужо i не забудзеш, каб i хацеў. Пабудзi мяне сярод ночы i спытай, з якiм казахам давялося пазнаёмiцца ў Артэку, i пачуеш — Амангельды. У ягоным Джам­ буле адбыўся землятрус, таму ра­зам з нашчадкамi начальнiкаў у Крым паехалi дзецi шматдзетных пралетарыяў i сялян. Амангельды быў восьмае, але не апошняе дзiця ў бацькоў. Я не цiкавiўся, кiм працаваў бацька жабкападобнага казаха, але сям’я iхняя яўна не гаравала i не галадала. Ты б толькi [41]


бачыла, як ён расцiснуў падэшваю на асфальце скрыль кавуна... Недзе напрыканцы першага тыдня нам далi на дэсерт кавун. Скрылi былi чырвона-сакаўныя, па­ добныя да вялiзных пеўневых грабянёў. А з-падджамбульскае жабяня вазьмi ды скажы: «У нас такiмi кавунамi ў футбол гуляюць!» Нiколi не бачыў, як гуляюць у футбол кавуном, а вось як гулялi глобусам — бачыў. Вясковы школьны заўгас выкiнуў на сметнiк можа з дваццаць геаграфiчных наглядных прыладаў. А вясковыя дзецi не знайшлi лепшага занятку, як бiць па iх нагамi. Потым за школаю на сметнiку доўга ляжала брудная гурба па­ пераламаных глобусаў, такiх падобных да чарапоў. Як глобусы, так i кавуны я вельмi лю­бiў i люблю. Што да кавуноў, да гэтых ягадаў з гароднiны, дык магу есцi не толькi ружовыя, а i ледзь-ледзь ру­ жовыя i прахалодна-несалодкiя. А вось Амангель­ ды, запэўнiўшы, што нiводзiн казах не будзе есцi крымскiя кавуны, пайшоў мiж радамi крэслаў i сталоў i ўсiм землякам загадаў выкiнуць дэсерт. Землякi, нечакана для астатнiх, паслухалiся свайго апалонiка i, выйшаўшы з ста­лоўкi, пакiдалi скрылi хто ў сметнiцу, а хто i на зямлю. Амангельды радаваўся i цiснуў кавуны абцасамi. Крышку пазней я даведаўся, што зусiм i не Амангельды прыдумаў выкiнуць на сметнiк дэсерт, яму загадаў Мухтар. Высакаваты i чыстатвары Мухтар, сын стар­шынi райкома камунiстычнае партыi, пэўна, ад баць­ кi пераняў волю да ўлады. І ўсе, хто прыехаў з Джамбульскага раёна, а iх па розных атрадах было параскiдана чалавек сорак, без пярэчанняў [42]


выконвалi ягоныя даручэннi ды парады. Азiя, як казаў Кiплiнг, ёсць Азiя, а Захад ёсць Захад, i ра­ зам яны нiколi не сыдуцца. Вядома, што гара з га­ рою зусiм не так, як чалавек з чалавекам у музеi касманаўтыкi, дзе я пабачыў, як Мухтар адчуў на сваёй, крыху цямнейшай за маю, скуры, што жыве, жыве цёмны расiзм на белым свеце. Музей, заўважу, даволi шматрэчны, напака­ вана ў iм усяго рознага было шмат. Гэта ж цяпер я разумею, што скафандр з шыльдачкаю «Юры Гага­рын» мог належаць i Герману Цiтову. Ты ж i сама ведаеш, як робяцца музеi... Галоўнае, каб экскурсавод не забыўся сказаць пераканаўчым тонам: «З гэтае талеркi еў першы касманаўт Гага­ рын!» Толькi дух расiзму хаваўся не за талеркамi i скафандрамi, а за дзейнымi трэнажорамi. Мне яны адразу не да сэрца прыйшлiся, розныя моца­ меры, рэакцыязамяральнiкi, вагапавелiчальнiкi... Правяраць рэакцыю мог кожны. Сядаеш у зруч­ ны фатэль i глядзiш на тэлеэкран (кампутараў я та­ ды не ведаў). На экране раз-пораз у розных кут­ ках успыхваюць рознакаляровыя кропачкi: сi­ нiя, жоўтыя, чырвоныя. Падобныя кропкi ўспых­ваюць i плаваюць уваччу, калi доўга працаваў, апусцiўшы галаву, а потым рэзка ўскочыў, каб iх згасiць, трэба зноў схiлiцца, каб кроў у мозг прылiла. А каб знiклi экранныя кропкi, трэба цiснуць на кнопкi ў пэўным парадку, бо сiнюю кропку гасiла жоўтая клавiша, а жоўтую — чырвоная, а чырвоную — сiняя. Кропкi ўспыхвалi ў iрваным рытме. Асабiста я пачуў: мо­ жаш, калi захочаш, быць касманаўтам. Мухтару з Джамбула вынеслi iншы вердыкт... Трэнiруй рэ­ [43]


акцыю, гуляй у настольны тэнiс, у Кiтаi добра гуля­ юць у настольны тэнiс. Спачатку я не ўцямiў, пры чым тут Кiтай. Але па тлумачэннi далёка хадзiць не давялося. Каля цэнтрыфугi ўсё праяснiў даўгашыi экскурсавод: «Жоўтым у цэнтрыфугу залазiць нельга. У жоўтага чалавека арганiзм слабейшы, чым у белага. Таму дзеля ўласнай бяспекi прашу жоўтых не падыходзiць да трэнажора цэнтрыфу­ га!» «А я не жоўты! Я — казах!» — чысты Мухтараў твар так збялеў ад злосцi, што зрабiўся бялейшы за крамнае бутэлечнае малако. «Папрашу не пярэчыць i пакiнуць музей. Акрамя фiзiчнае падрыхтоўкi для касманаўта вельмi важныя дысцыплiна i выканан­ не загаду»... Спрачацца не мела сэнсу. Мухтар, а за iм Амангельды, пакiнулi залю з цэнтрыфугаю. Астатнiя пiянеры толькi ўзрадавалiся. Чым меней людзей у чарзе, тым лепей, ёсць i такая думка. У блiскуча-срэбную цэнтрыфугу ўлезла трое беларусаў: я, Вiця ды Сярожа. Мы селi на кукiшкi i зацiснулi галовы мiж каленямi. Даўгашыi ўклю­ чыў трэнажор. Па спiне пабег скразнячок. Здаецца, не прайшло i хвiлiны, а экскурсавод ужо крычаў, што трэба ўстаць i ўзняць рукi ўгару. У галаве гуло i грукала, нiбыта нехта дужы кiдаў у пустым ваго­ не на падлогу мяхi з цэментам. Бух, густая цiша, гудзенне... Ізноў бух... А рукi, Бог сведка, былi такiя цяжкiя, што я ледзь адарваў iх ад сцёгнаў. Аднаатрадаўцы клалiся са смеху, гледзячы, у якiх раскiрэчаных паставах стаялi мы ў цэнтрыфузе. Было смешна i мне, было смешна глядзець на Вiцю i Сяргея, што стаялi як два стогадовыя разбiтыя паралюшам карчы. Але смяяцца я не мог, шчокi [44]


i вусны не рассоўвалiся. Калi б мне хто сказаў, што вось зараз з цябе выцягуць у цэнтрыфугу ўсе ван­ тробы, я б нi хвiлiны не сумняваўся ў праўдзiвасцi папярэджання. Але, як ты здагадалася, вантробы засталiся на месцы. А вось уяўленне пра беларусаў зрушылася ў лепшы бок. Беларус — дужэйшы за ўсiх азiятаў... Ён, як i астатнiя ўсходнiя славяне, створаны, каб кiраваць светам.... Нiякая цэнтрыфуга не перамя­ шае беларускую мову з казахскай... Захад ёсць За­ хад... Беларус можа быць касманаўтам, а казах... Пра гэты выпадак я згадаю праз дваццаць гадоў, калi па швах распаўзецца СССР, калi казахi абяруць свайго першага прэзiдэнта, якi нацыяналiзуе касма­ дром i валявым загадам выпхне казаха ў космас. Цiкава, як у яго беднага са здароўем? Цi ўсiм усё адно? Як з тымi сабакамi, выпхнулi ў космас Белку i Стрэлку, i там пакiнулi, i iхныя мёртвыя выпру­ чаныя целы ўсё круцяцца i круцяцца ў беспаветра­ най прасторы, не могучы нават раскласцiся як след. У музеi касманаўтыкi я пашкадаваў Мухтара, бо ён быў адзiны ў атрадзе, хто чытаў на роднай мове. Калi я, Мухтар i Амангельды адмовiлiся вучыць дзесяць пiянерскiх гiмнаў i пайшлi ў бiблiятэку, дык там спаткалi вельмi ветлiвы прыём. На другiм паверсе цаглянага катэджа нас сустрэла дробнень­ кая, амаль карлiца, жанчынка ў блакiтным пары­ ку. Яна i паказала мне беларускую, а Мухтару ка­ захскую палiчкi. Амангельды меў больш сцiплыя запатрабаваннi, яго цалкам задаволiла падшыўка маскоўскага гумарыстычнага часопiса «Кракадзiл». Пакуль я, седзячы на кукiшках (беларуская палiца [45]


была пры самай падлозе) выбiраў чытанку, Аман­ гельды рагатаў на ўвесь двухпавярховы катэдж. Сорамна было не толькi мне, але i Мухтару. Толькi я зрабiў выгляд, што не бачу таго сораму: вы — казахi, самi i разбiрайцеся мiж сабою, мая справа ў iншым баку... На прыпадложнай палiцы вышнуравалiся но­ вень­ кiя, амаль негартаныя томiкi аўтараў са школь­ най праграмы, нi больш нi менш. Толькi хрэ­ ста­ матыйныя мелi пропуск у артэкаўскую бiблiятэку. Бог з iмi, з пропускамi, не горшыя ў беларусаў хрэстаматыi, калi ёсць Купала, Колас, Багушэвiч i Багдановiч. Мне, вядома, як большасцi сямiкласнiкаў, а не сямiкласнiц, хацелася ўзяць прозу. Кнiгу ў пiянерскiх лагерах успрымалi не­ адназначна. З аднаго боку, гэта адзiная рэч, якой дазвалялася ляжаць на тумбачцы, а з другога бо­ ку, калi нехта ўбачыць, што хлопец чытае вершы, дык мог узнiкнуць цэлы абвал кепiкаў i падначак. Зразумела, калi вершыкi не пiянерскага зместу (пра iх будзе асобны абзац). Дык вось, беларуская хрэстаматыйная проза, кажучы па-бiблiятэкарску тактоўна, мяне зусiм не зацiкавiла. Пасля бойкi з Вiцем з Вiцебска розных здзекаў я не баяўся. З палiцы ўзяў сiнi том Максiма Багдановiча. Чытаў я тады, як i цяпер, вельмi марудна, таму кнiга i праляжала на тумбачцы амаль усю змену. Том Багдановiча быў мне за сiмвал адметнасцi, за знак няроўнасцi i суверэннасцi хоць бы адной асобна ўзятай тумбачкi. І калi хто з расейцаў казаў пра аднолькавасць нашых моў, дык i трох радкоў было дастаткова, каб давесцi адваротнае. [46]


Не ведаю, наколькi гэта натуральна, але белару­ сам я сябе адчуваю за межамi Беларусi. На Радзiме я — лiтаратар, журналiст, мастак, асоба мужчынскага полу, вайсковаабавязаны, пасажыр, пешаход, мiнак, настаўнiк... Хто заўгодна, сто разоў нехта i толькi по­ тым беларус. Раней мяне вельмi палохаў той факт, што расейцы i габрэi ўсё больш i больш пачуваюць сябе ў Беларусi менавiта габрэямi i расейцамi. А ця­ пер я нават вiтаю iхняе вяртанне ў роднае нацыя­ нальнае ўлонне. Хай у маёй Айчыне кожны небела­ рус адчувае сваю нацыянальную прыналежнасць, лёгкi смутак i настальгiю, якую па вечарах адчуваў я, лежачы на другiм ад акна ложку, у 311 пакоi на 3 паверсе, Крыштальнай дружыны, Горнага лагера, у Артэку, калi трымаў перад вачыма томiк Максiма Багдановiча, любiмага паэта нацыi. У кожнага народа ёсць вялiкi паэт: у ангель­цаў — Байран, у немцаў — Гётэ, у японцаў — Басё. Але ў кож­ най нацыi, акрамя вялiкiх, народных, прызнаных, вядомых i малавядомых, маладых i пачаткоўцаў, ёсць паэты любiмыя: у японцаў — Ісiкава Такубо­ ку, у ангельцаў — Джон Кiтс, у расейцаў Мiхаiл Лермантаў... Вельмi сумна, што ўсе яны сышлi з жыцця ў маладым веку. А можа, гэта неабходная адзнака ў бiяграфii паэта, каб яго спачатку пашка­ давала, а пасля палюбiла нацыя? Але гэта пытанне зусiм не артэкаўскае, яно з часоў сённяшнiх, калi зрабiлася вiдавочна, што нават у лагерах дружбы выспельвалася iдэя незалежнасцi як беларуса, так i казаха. Ужо дзецьмi мы ведалi пра неабходнасць аддзялення ад СССР з ягоным паталагiчным жа­ даннем ашчаслiвiць усiх, навучыўшы бiць у чыр­ [47]


воны пiянерскi барабан. А я замест дзесяцi гiмнаў чытаў лiрыку Багдановiча, ягоныя генiяльныя вер­ шы пра смерць. І яшчэ я зра­зумеў, што ў савецкiм лагеры не так ужо кепска гаварыць з акцэнтам, не з гаварком, якiм рознiцца адзiн расеец ад друго­ га, а менавiта з акцэнтам. Менавiта ў Артэку я заўважыў, што расейцы вельмi дэмаралiзаваная нацыя. У iх размылася паняцце рускi, яно стала вызначэннем iмперскiх паводзiн i перастала быць уласна нацыянальнас­ цю. Рускiя зрабiлiся падобныя да габрэяў, яны расцяклiся па прасторы СССР, i ў iх пачало не ха­ паць колькасцi i моцы, каб трымаць усё пад кантро­ лем. У Артэку расейцаў было болей за ўсiх астатнiх, але яны нiколi не аб’ядноўвалiся ў нацыянальныя групоўкi, яны былi кожны сам за сябе i свой рэгiён — Сiбiр, цi Карэлiю, цi Архангельскую поўнач. Адных Ваняў у 311 пакоi было ажно тры, архангельскi Ва­ ня, петразаводскi Ваня i астраханскi Ваня. Архангельскi Ваня казаў, што вельмi любiць паэзiю Сяргея Ясенiна, толькi з усёй спадчыны апошняга паэта расейскай вёскi я пачуў, праўда, разоў са сто, толькi два радкi. Шмат дзяўчатачак я перамацаў, Шмат кабет я ў кутках зацiскаў... А далей кацiўся раскацiсты рогат ясенiналюба. Аднаго разу бессмяротныя радкi пачула важатая Галiна, яна матлянула сваiм гiтлераўскiм чубком i заўважыла, што лепш бы ён паўтарыў словы песнi пра Зiну Партнову, пiянерку-геройку. Архангельскi Ваня пачаў дэкламаваць тэкст, дзе былi i такiя радкi: [48]


С кровью падают на пол Пряди светлых волос. Сам начальник гестапо Учиняет допрос. ..... То он в злобе пугает, Наведя пистолет, То опять предлагает Шоколадных конфет. Ты глаза опустила, От конфет отвела, Распрямилась, схватила Пистолет со стола... ..... В схватке пули жужжат, Офицер с конвоиром, В пол уткнувшись, лежат... Што-што, а смерць у пiянерскай паэзii мяне зусiм не палохала, яна наадварот нават весялiла. Ну i як можна было не смяяцца, калi атрад спяваў хорам наступныя словы пра чарговага пiянера-героя, якi загiнуў у смяротнай схватцы з ворагамi?! Гремело у дальней ложбинки. Кончался стремительный бой. Не тая, ложились снежинки На мальчика в пуще лесной. Мы смяялiся, бо радкi з афiцыйнай лагернай паэ­ зii вельмi нагадвалi неафiцыйную лiрыку, накшталт: Я спросил электрика Петрова: «Почему ў Вас на шее провод?» Ничего Петров не отвечает. Тихий ветер труп его качает. [49]


Былi ў падпольнай лiрыцы i больш кранальныя, эратычныя вобразы: Дзевачка ноччу злавiла таксi. Цiха шафёр ёй сказаў «Адсмакчы!» Доўга смактала бедная Зiна. Месяц ад Зiны смярдзела бензiнам. Каб скончыць з усёй пiянерлагернай паэзiяй, артэкаўскай i неартэкаўскай, я працытую табе яшчэ адзiн урывачак з афiцыёзнага вершыка-дрындушкi. Там жывуць узбекi, беларусы. Дзецi розных брацкiх нам краiн, Пасланцы В’етнама i iндусы — Сваякi па духу, па крывi. Гэта лагер вечнага сяброўства, Дзе расце, мужнее чалавек. Гэта месца добрага знаёмства, Гэта ён — наш сонечны Артэк! Ура! Таварышы! Ура! Ну, вядома, блiжэйшых сваякоў за iндусаў беларусы нiколi не мелi, бо ра­ сейцы i ўкраiнцы не рыфмуюцца. А iндусы i бела­ русы рыфмуюцца, толькi чаму iндусы, а не тунгу­ сы? Га? Але не ў гэтым закавыка, а ў iншым. Гэты вершык з назовам «Лагер Дружбы» мае яшчэ адну каштоўнасць. Яго склаў чалавек, якi адсядзеў за калючым дротам у канцэнтрацыйным сталiнскiм лагеры больш за дзесяць гадоў. І што, спыта­ еш ты? А нiчога, скажу я. Можа i сапраўды, калi глядзець на Артэк з Гулага, дык ён i нiшто сабе, i дружбаноў можна займець цi проста пазнаёмiцца з кiм цiкавым. Да прыкладу, у Артэку я пазнаёмiўся яшчэ з петразаводскiм Ванем, чарнавокiм велiказубым [50]


хлопцам. Ён i падараваў мне паштоўку з архiтэк­ турным краявiдам Кiжоў. На паштоўцы пад сi­ нюшным небам стаяла шэрая цэркаўка, збудава­ ная без адзiнага цвiка. Белазубы Ваня расказваў, што ў XVIII стагоддзi расейскiя майстры маглi бу­ даваць з адной толькi сякераю. Хто яго ведае, мо­ жа, яно i так. Паспрабуй, зацягнi на Поўнач тыя цвiкi. А так, з адной сякераю на плячы, расейскiм каланiстам было ямчэй рухацца на ўсе чатыры бакi ад Масквы. Сякера вельмi зручная рэч у спра­ ве мiрнага далучэння чужых земляў да iмперыi. Асаблiва да Расейскай, асаблiва ў XVIII стагоддзi, калi ў яе быў ваўчыны апетыт. Хто не згодны? Ся­ кера хутка знойдзе шлях да згоды. І не трэба нiякiх цвiкоў, каб распiнаць i будаваць саборы ў гонар распятых, трэба прасцей: хто не згодны — кладзi галаву на калодку. Хру-у-упсь! Вось з такiм — касцяным i адначасна плюгкiм гукам вылецелi два верхнiя пярэднiя зубы ў петра­ заводскага Ванi, калi ён упаў тварам на прыступку. Акуратную, майстравiта абкладзеную белай каф­ ляй, а таму вастрарэбрую прыступку, якая вяла з калiдора на гаўбец. Ваневы далонi прызямлiлiся, прыпадлозiлiся каля самай прыступкi, i каб яе не было цi каб яна была крышку далей, дык твар аднаатрадаўца спынiўся б на бяспечнай адлегласцi, а два пярлiнна-блiскучыя разцы не вывернулiся б з верхняе дзясны i не выплюнулiся б на слiзкую кафлю разам з крывёю. І Ваня не плакаў бы, седзячы на кукiшках па-над чырвоным пляўком. Ну i я разам з Вiцем з Вiцебска не туляўся б по­ бач i не задаваў бы сабе малапрыемнае пытанне... [51]


А цi не выганяць мяне з Артэка за бойку, у якой пiянер страцiў пярэднiя верхнiя разцы? Цi вы­ шлюць толькi мяне, цi разам з Вiцем патураць? Што я скажу бацьку? Да пытанняў далучалiся розныя нера­ зумныя развагi... Каб вылецелi не пярэднiя, а бакавыя зубы, дык можна было б угаварыць Ваню, каб шырока не раскрываў рот пры важатай Галiне, i гэтак у таямнiцы схаваць вынiкi бойкi. Толькi iнцыдэнт i бойкаю назваць цяжка. Я ж падышоў да Ванi зусiм блiзенька, каб ён не змог размахнуцца i ўдарыць. Памiж нашымi насамi засталося сантыметры са тры, не болей. І я цiхенька штурхануў яго ў грудзi. Ён, вядома, чакаў штуршка цi ўдару, але i думаць не думаў пра Вiцю, якi ў яго ззаду прысеў i скурчыўся ка­ ля самых ног. Ваня кульнуўся праз Вiцеву спiну вельмi па-цыркавому i нават паспеў перакруцiцца, каб упасцi спружынiста на рукi. А тут, лiха на яе, — прыступка. Толькi буду шчыры: калi б петразаводскi Ваня ўпаў больш удала i не згубiў зубы, я б даў яму па твары нагою. Быў у мяне такi баявы намер, пакуль не пачулася ломкае хру-у-упсь i Ванева галава не­ як страшна i рэзка тарганулася, нiбыта хлопца кальнула токам. Намер дабiць ворага знiк. А во­ рагам Ваня стаў неспадзявана i для самога сябе, ён прагаварыўся, ён зусiм не намерваўся нiкога крыўдзiць, сказаўшы ўголас тое, што думалася. З кожным можа такое здарыцца, але далёка не кожнаму за неабачлiвасць выбiваюць пярэднiя раз­ цы. І вядома ж, пасля бойкi я пашкадаваў Ваню, але далёка не на ўсе сто працэнтаў, бо так цi iнакш, [52]


але ён павiнен быў прыняць пакаранне за абразу, кiнутую ў мой бок. Я стаяў на калiдоры разам з Вiцем i спакой­ ненька гаварыў, як цяпер памятаю, пра кедра­ выя шышкi. Мы дамаўлялiся пайсцi пашукаць iх у артэкаўскiм парку. Звычайная размова. Адна асаблiвасць яе была ў тым, што я гаварыў пабеларуску. А петразаводскi Ваня, стоячы поплеч, цiха ўсклiкнуў: «Какое мерзкое наречье!» Пачуўшы голас сэрца, якi вылецеў з савецкага пiянера, я падышоў да яго, каб удакладнiць несвоечасовыя думкi наконт маёй роднай беларускай мовы. Ваня ж замест прабачэння прачытаў зусiм кароткi, але вельмi змястоўны курс лекцый пра злiццё нацый i моў. Мяне, дарэчы, заўсёды здзiўляла на­iўнасць савецкiх чалавечкаў, яны ж сапраўды верылi i вераць у тое, што ўсе нацыi сальюцца ў савец­ кую нацыю i на зямлi запануе бела-жоўта-чорны iнтэрнацыянальнамоўны чалавек. Ванеў iм­перскi шавiнiзм я падбадзёрваў бясконцым паўта­рэннем слова «гавары». І Ваня дагаварыўся. Вось так мы пакаралi петразаводскага хлопца, пакаранне атрымалася крыху больш жорсткае, чым мерка­ валася, але я i цяпер нiколi не дарую чалавеку, якi абразiць маю нацыю. Гэта зусiм не азначае, што я адразу пачну выбiваць яму пярэднiя зубы, але надыдзе момант, i я... Хай сабе i буду пака­ раны, як тады ў Артэку: мне i Вiцю з Вiцебска забаранiлi ў той вечар iсцi на танцы. І мы стаялi на гаўбцы i глядзелi, як пад намi на ярка асветленай пляцоўцы бяззубы Ваня вытанцоўвае «летку-ень­ ку». Я не зайздросцiў яму. [53]


Не зайздросцiў я i астраханскаму Ваню, якi выхваляўся, што ў iзалятары вельмi смачна i добра кармiлi, ледзь не ў сто разоў лепей, чымся ў агуль­ най сталоўцы. А ў iзалятары вялiкагаловага, падоб­ нага да павука Ваню пратрымалi амаль палову зме­ ны. Крышку менш за месяц, бо калi ён развiтаўся з родным волжскiм горадам, там усё было цiп-топ — спакойна i цiхмяна, але пакуль даехаў да Артэка, у Астраханi знайшлiся дурнi, што захварэлi на ха­ леру, пэўна ж, рукi не мылi. Чутка пра халеру абля­ цела СССР, не абмiнуўшы i паўвыспу Крым. І ўсiх астраханцаў упяклi ў iзалятар i трымалi за кратамi, пакуль газеты не адсвяткавалi перамогу савецкiх лекараў над стыхiяй iнфекцыi. Ваня прыйшоў у мой атрад у вельмi адметны дзень — 1 верасня. У першы дзень восенi лагернiкаў, як i ўсiх хатнiх дзяцей, чакала яе вялiкасць школа, халера ясная. Пасля снядання нас пашнуравалi на святоч­ ную лiнейку. Начальнiк Горнага лагера, мардаты, як мiнiстр авiяцыi гiтлераўскай Германii, i такi ж высокi, як той самы Герынг, доўга-доўга i нуднанудна гаварыў пра глыбокi сэнс ленiнскай думкi — вучыцца, вучыцца i вучыцца. За начальнiкам слова бралi i доўга не аддавалi розныя падначаленыя, роз­ ныя наглядчыкi, выхавальнiкi ды важатыя. Сонца добра-такi пякло, але нас яно не ўзяло, а вось астра­ ханскага Ваню ўдарыла, захiрэў ён у iзалятары, цi ад прыроды слабы быў, хто там ведае. Адно дакладна: Ваня страцiў прытомнасць; тоненькiя па­ вучыныя ножкi склалiся напалам, а шырокi твар упаў на бетонную плiту, скура на твары луснула ды разлезлася. На белым пляцы распаўзлася крывава[54]


зыркая плямiна. Што казаць?! Свята ведаў атры­ малася запамiнальнае. Ваню занеслi ў медыцынскi iзалятар. А нас, гарналагернiкаў, пашнураваных у даўжэзную, як бразiльская анаконда, калону, павялi ў школу. Нiколi ў жыццi я не любiў школу, але, дзiва, артэкаўская навучальная ўстанова мне спадабала­ ся. Вучыцца ў ёй трэба было тры днi на тыдзень ды толькi чатыры ўрокi на дзень. Нiякiх хатнiх заданняў не задавалася. Усе сшыткi з падручнiкамi ляжалi ў стале, i нiхто iх не краў. Вучыўся я ў 7 «М», якi наш класны кiраўнiк, культурыстычны мала­ дзён, ахрысцiў «моймы». На першым жа ўроку давялося запатрабаваць падручнiкi на беларускай мове. Культурыст на першым жа пера­пынку завёў мяне на склад i выдаў пачак новенькiх, нiбыта толькi надрукаваных, падручнiкаў. Я ў Мiнску такiх i не бачыў, бо вучыўся ж у расейскай мiкрараённай школе. «Твае?» — спытаў атлетычна складзены класны. «Не... яны малдаўскiя. Тут во прачытайце: Кi-шы-нёў!» «Чакай...» Настаўнiк знiк за стэлажамi, а праз хвiлiну ў мяне на руках быў пачак беларускiх падручнiкаў, таксама блiскучых i нiкiм не чытаных. Але гэтае дзiва яшчэ i не дзiва. Больш за ўсё мяне радавалi настаўнiкi, я ж нiколi не думаў, што настаўнiк можа растлумачыць тэму, што ён так раскажа i перакажа, ажно не трэба ў падручнiку корпацца. У сваёй мiнскай школцы, седзячы за партаю i слухаючы педагога, я разумеў толькi мен­ шую палову тэмы. А большую i асноўную вычытваў у падручнiку. І таму быў цалкам упэўнены: нiводзiн [55]


настаўнiк не ведае лепш за падручнiк. А вось артэкаўскiя ведалi i лепей i болей i маглi ўсё гэ­ та вельмi хутка перадаць вучням, якiя прыходзiлi на заняткi. А прыходзiлi не ўсе. Пакуль калона пiянераў пакрывала адлегласць ад Горнага лагера да школы, што прыблiзна складала кiламетры два, даволi значная частка лагернiкаў сыходзiла ў пар­ тызаны i ў басмачы. У асноўным у прыдарожныя хмызы шасталi каўказцы з азiятамi. Амангельды не схадзiў у школу нi разу, ён нават выкiнуў аба­ вязковую для ўсiх картку з адзнакамi. Што яму тая картка, ён займаўся нарыхтоўкаю кедравых арэхаў, налушчыў кiлаграмаў дзесяць, пакуль астатнiя сядзелi на занятках. У маёй жа картачцы стаялi адны танканогiя чацвёрачкi. Гэта чамусьцi расхва­ лявала дырэктара маёй роднай мiнскай школы 9. «Няўжо, Адам, ты не мог пастарацца i атрымаць хоць бы адну выдатную адзнаку?» Я прамаўчаў. Не гаварыць жа, якiя выдатныя настаўнiкi ў Артэ­ ку i якiя цельпукi ў нас. Дырэктар не зразумеў бы. А можа, i зразумеў бы, бо сышоў жа ён з школы, уцёк на партыйную працу. І слушна зрабiў. У кож­ нага школьнага дырэктара павiнна быць душа кар’ерыста. А вось у мяне вельмi слабыя кар’ерныя здоль­ насцi. У Артэку, дзе было столькi розных пасадаў, я не займаў нiводнай. Не быў абраны нi старшынёю рады дружыны, нi старшынёю атрада, нi старшы­ нёю пакоя, нi нават звеннявым. Таму на ўсiх лагер­ ных фотакартках стаю з краю. У гэтым нiчога кеп­ скага няма, бо калi чалавека ўмоўна прызнаць не чаротам, якi думае, а сцяблiнаю, якая затрымлiвае [56]


святло, дык з краю святла якраз i болей. І калi чалавечыя статкi кампануюцца не па прынцыпах раўнамернага размеркавання сонечнага святла, дык не я ў тым вiнаваты. І не я першы заўважыў — Бог не роўна дзелiць. І выправiць гэта не выправiш. Хiба што сам сябе падманеш цi прымусiш падман­ ваць iншых. Вось i ў Артэку я паўдзельнiчаў у непры­стой­ насцi. Чорт пацягнуў за язык, i я задаў важатай Галiне з Ноўгарада сакраментальнае пытанне: «Чаму вы не любiце мяне?» Цудоўна разумеючы, што пра такое нельга пытацца, я не ўтрымаўся, як петразаводскi Ваня не стрымаў сваёй нянавiсцi да беларускай мовы. Бывае. І ў мяне быў не самы горшы варыянт, тым больш — Галiна сказала: «Ты, Адаме, памыляешся. Я вельмi цябе люблю!» Важа­ тая з гiтлераўскiм чубком мяне ненавiдзела, яна любiла петразаводскага Ваню, якому я выбiў раз­ цы. Але маё, зададзенае пры ўсiм атрадзе, пытанне загнала яе ў сiтуацыю, у якой, абвяргаючы мяне, да­ вялося засведчыць любоў. Парадокс. Ну адно ў яе апраўданне — любоў наша была зусiм кароткая, як i ва ўсiх артэкаўцаў. Калi я вяртаўся з Артэка дамоў, дык вёз цэлы нататнiк адрасоў i тэлефонаў, а патэлефанаваў толькi Сяргею з Мiнска, i тое каб аддаць пазычаныя спартовыя штаны. Болей нiколi нiкому не пiсаў i не тэ­ле­фанаваў. Каб той нататнiчак захаваўся, я б сён­ ня, можа, i затэлефанаваў бы якому жыхару блi­жэйшага замежжа, а можа i не. А­дно ведаю дакладна — дзяўчатам я б не званiў. З дзяўчатамi ў лагеры адносiны ў мяне не скла­ лiся. Трынаццаць гадоў — якраз той узрост, калi [57]


заўважаеш: дзяўчаты раптам сталi дарослыя, а хлопцы ўсё яшчэ дзецi. Мае аднаатрадаўкi з замi­ лаваннем паглядалi на мужчын кшталту культуры­ ста настаўнiка, а на такiх, як я, зiркалi з пагардаю. Зрэшты, асабiста мяне тое мала хвалявала, бо пры­ рода яшчэ не выспелiла ўва мне мужчынскiя функцыi i жаданнi. І таму будзе слушна, калi ска­ жу, што ў Артэк я патрапiў у апошнi год свайго дзяцiнства. А на заканчэнне скажу табе яшчэ адну сумную рэч... Праз Артэк прайшлi мiльёны дзяцей, i нi разу ў жыццi я не сустрэў нiводнага сумленнага слова пра гэты найвялiкшы ў свеце лагер. Адны дурнава­ тыя дрындушкi... Гэта — месца добрага знаёмства. Гэта ён — наш сонечны Артэк. Усе нiбыта вады ў рот панабiралi. Ведаем, веда­ ем. Бачылi. Але, хто старое згадае, таму вока прэч. Лепш не ўспамiнаць. Забыцца. Ну i сапраўды, каму хочацца помнiць правiлы, па якiх праходзiла ку­ панне ў моры?! А мне вось хочацца... Спачатку, ну вядома, трэба было распрануцца i змянiць трусы на плаўкi i пятнаццаць хвiлiнаў ля­ жаць (можна сядзець) на сонцы. Потым пятнаццаць хвiлiнаў сядзець (можна стаяць) у ценi, пад шыфер­ ным брылём. І толькi пасля ценю да­звалялася на пяць хвiлiнаў зайсцi ў Чорнае мора. Не забегчы, не заскочыць, не запаўзцi, а зайсцi. Заходзiлi ўсе, як га­ варылася раней, «у нагу». Даваць нырца забараня­ лася. Галава ўвесь час павiнна тырчаць над вадою. За тры метры ад берага быў нацягнуты тоўсты ка­ нат з паплаўкамi. Заплываць за канат забараняла­ [58]


ся. Размаўляць у вадзе забаранялася. Дакранацца да каната забаранялася. Выходзiць без каманды... Любое дробнае парушэнне вяло да таго, што ўся «дзесятка», а ў мора заходзiлi «дзесяткамi», страч­ вала права на марскую ванну. Таму, зайшоўшы ў ваду, усе стаялi на камянiстым дне. Зрэдку сёй-той лагернiк падскокваў — рабiў выгляд, што купаецца з радасцю i асалодай. Каб нехта ўцёк i пакупаўся самастойна, я не чуў. Уцячы ў горы можна бы­ ло, а вось прарвацца на ўзбярэжжа — нi ў якiм разе, яно ахоўвалася не горш за дзяржаўную мя­ жу, зрэшты, гэта ж i была мяжа СССР, пра якую я паглядзеў у вялiзным адкрытым лагерным кiнатэатры прыгоднiцкi фiльм... Артэкаўцы-героi знайшлi на ўзбярэжных скалах шпiёнскi акваланг, высачылi яны i самога шпiёна, i пасля кароткай, але вельмi змястоўнай, бойкi кан­ чаткова перамаглi ворага народу на адным асобна ўзятым кавалку ўзбярэжжа. Пра несапраўднасць падзей у фiльме, дзе артэкаўцам дазвалялася гадзiнамi сядзець у Чорным моры, а начамi ба­ дзяцца каля яго, здагадваўся нават наймалодшы лагернiк з найапошняга атрада. Але паход у кiно запомнiўся мне iншым, перад iм нам выдалi па цёплай куртцы. Дарэчы, калi пасля першай лазнi я выбраў сабе форму адпаведнага памеру, дык заўважыў, што яна вельмi зручная i вельмi моц­ ная, нiхто нiчога не адарваў у ёй, нават пагоны трымалiся мёртва. А што ты думала?! Самы вялiкi, самы-самы ў свеце дзiцячы лагер... Артэк. Ракаў. 20.XI.1993 [59]


Сінема (аповесць пра суперажыванне) 1 — Алкаголь

Сiнема лепш чым кiно, бо да слова «кiно» занадта многа рыфмаў — вiно, даўно... А Жуль Рэнар пiсаў, што рыфмы псуюць прозу, праўда, я з iм не згодны. Вось, напрыклад, «вiно — кiно», тут жа не толькi рыфма, тут ёсць i сэнсавая сувязь. Што рабiць увечары? Пiць? Большасць маiх суайчыннiкаў так i робiць. А калi не пiць? Тады iсцi ў кiно. Толькi гэта не галоўнае. У слове «сiнема» чуецца нешта iтальянскае, можа, сiняе мора, можа, сiняя смуга, а можа яшчэ што-небудзь. А без Італii няма кiно. Але пра гэта пазней. Вернемся да алкаголю. Была ў мяне дзяўчына. Нiшто сабе габрэй­ ка з вельмi заможнай сям’i, яе бацька помнiкi на могiлках рабiў. Адносiны ў мяне з габрэйкаю былi абуральна-цнатлiвыя, вось мы i хадзiлi ў кiно. У той раз, пра якi буду гаварыць, я ўзяў квiткi ў кiнатэатр «Цэнтральны». Кiнатэатр неблагi, толькi стаiць занадта блiзка ад вакзала, i адпаведна публiка там, выбачайце, свiны мешань. На кiначасопiс мы спазнiлiся, i, як на гора, мне яшчэ захацелася ў прыбiральню. Праўда, я не з тых людзей, што са­ ромеюцца сваiх жаданняў. Яшчэ ў дзiцячым сад­ ку мяне прывучылi паважаць арганiзм. «Пачакай, я хутка», — сказаў я габрэйцы i пайшоў. Іду праз курылку. І якi разумнiк прыдумаў буфет i курылку [60]


з прыбiральняй побач зрабiць?! Буфет быў зачыне­ ны, а ў курылцы на лаўцы пляшка гарэлкi стаяла. Ну стаiць i стаiць. Мне што? Паглядзеў я кафлю над пiсуарам, вяртаюся. Пляшка на месцы. Зiхцiць! Узяў яе ў рукi. Закаркаваная. «Чыя гарэлка?» — спытаў я ў буфетных i прыбiральных дзвярэй. Цiха! Адкаркаваў я пляшку i выпiў з рыльца больш за палову цёплай, ледзь пракаўтнуць, вадкасцi. Паставiў я пляшку на месца i пайшоў цешыцца з дасягненняў кiнематографа. Як iшоў, як па чужых нагах таптаўся, як сеў — помню. А што на экране было — не помню. Адныя плямiны чырвоныя i зя­ лёныя i яшчэ жоўтыя засталiся ў памяцi. Дзiва, што хоць плямiны засталiся. Кепска мне зрабiлася. Заля поўная, цёмна, дыхаць няма чым. Выйшаў я разам з брыдкiмi словамi, што ў мяне гледачы запускалi. Добра, што не званiтаваў iм на плечы. Абышлося. А вось у кiнатэатры «Партызан» не абышлося. У Алеся Ласевiча была хата, так выйшла, што кватэру яму далi, а хату не знеслi. Мы ў ёй май­ стэрню зрабiлi. Мальберты, карцiны на сценах, канапа i, вядома, натуршчыцы. Маладыя гады, ма­ ладыя жаданнi, як пiсаў класiк. Запрасiлi мы Касю Рогаву. У Касi пастава, я вам скажу, усе мужыкi азiралiся. Не фатографы i розныя там кiна-тэлеклiпа-рэжысёры, а звычайныя пралетарыi. Высо­ кая васемнаццацiгадовая дзеўка, а важыла, пэўна, цэнтнер. Вось так. «Верх здыму, а нiз не!» — ска­ зала, як адрэзала, наша натуршчыца. «Здымеш, гэта толькi пачатак. Сорам адолееш i здымеш свае майткi. Як i ўсе папярэднiцы здымалi», — падумаў я i пачаў фарбы на палiтру выцiскаць. [61]


«У цябе што, лажа?» — спытаў Алесь. Кася пару­ жавела i сказала, што, калi б у яе была менстру­ ацыя, яна зусiм не прыйшла б, бо ў хаце нават га­ рачай вады няма. «Адвярнiцеся». Мы адвярнулiся. «Усё!» Я павярнуўся i... закусiў шчаку, каб не за­ смяяцца. Кася Рогава стаяла пасярод майстэрнi, шырока расставiўшы свае манументальныя ногi i высока ўзняўшы галаву, не раўнуючы Жанна д’Арк у парыжскiм натоўпе. Важкiмi кулакамi Ро­ гава ўпiралася ў свае смятанныя клубы. У адным з кулакоў яна зацiснула станiк. Я глянуў на Алеся i мацней закусiў шчаку. Што зрабiў Алесь, каб не зарагатаць, не ведаю. А я пракусiў сам сабе левую шчаку. У роце зрабiлася салёна. Я схiлiўся i плюнуў на палiтру, каб запэўнiцца, што поўны рот крывi, а не слiны. Смех прапаў. «Пакладзi станiк i стань нармальна». Голас у мя­ не быў нейкi вайсковы, i Кася паслухмяна паклала на канапу белы станiк, зняла майткi i стала спакой­ на i асуджана, як жанчыны становяцца ў доўгую чаргу. Я пiсаў толькi торс: плаўныя ключыцы, налiтыя грудзi з ружовымi, што мальвы, саскамi. «Мне холадна!» — Касiны блакiтныя i пустыя во­ чы глядзелi на мяне патрабавальна. «У мяне ёсць вiно», — з-за мальберта вынырнуў рабы Алесеў твар. Мы выпiлi дзве бутэлькi горка-салодкага «Аг­ даму» i не прыдумалi нiчога лепшага, як пайсцi ў кiнатэатр. Заля была паўпустая, мы селi на першы рад i пачалi смяяцца, пэўна, выходзiў той «ржач», якi мы праглынулi ў майстэрнi. Кiначасопiс скончыў­ ся, запалiлася святло, да нас прычыкiльдыгала [62]


наглядальнiца. Яе азызлы, што вараная цыбулiна, злосны тварык з выбеленымi вусiкамi i бурачко­ вым ротам наблiзiўся да мяне: «Будзеш смяяцца, выведу з залi!» Смяяцца расхацелася, захацела­ ся сыграць джаз. Пад экранам блiшчэла чорнае пiянiна. Алесь iграў, Рогава спявала, як жыхарка амазонскае сельвы цi як Іма Сумак, я iмiтаваў Армстронгаву трубу, заля свiстала, тупала, лаяла­ ся i крычала. Такi поспех здараецца адзiн раз на ўсё жыццё. На вулiцы было свежа пад буйнымi зялёнымi зоркамi. І я натхнiўся i, абняўшы Рогаву, сказаў, што самыя вялiкiя зоры адбiваюцца ў цём­ най вадзе Амазонкi. А з вадою, толькi не з рачною, а басейнаваю, у мяне знiтаваны яшчэ адзiн выпадак. У кiнатэатры «Спартак», цяпер гэта Дом работнiкаў гандлю, быў шыкоўны буфет. Мясцiўся ён на антрэсолях, а не каля прыбiральнi ў сутарэннях, як у «Цэн­ тральным» i «Партызане», дарэчы. За стойкаю там усмiхалася круглатварая дзявуля, якую мы празвалi Рэпа. На верхняй палiцы ў Рэпы стаяла вiно. На iтальянскi фiльм «Мы так любiлi» у «Спартак» мы прыйшлi учацвярых — Я, Алесь, Жанна i Вовiк. Мы доўга разглядалi верхнюю палiцу з вiном. «Ка­ бернэ», «Рыслiнг«, «Такайскае»... Мы скiнулiся i ўзялi партугальскi «Марцiнес». Мы сядзелi на пер­ шым радзе i пiлi чырвонае моцнае вiно i смяялiся i глядзелi трагiкамедыю. «Тры маладыя i вясёлыя рымлянiны закахалiся ў адну дзяўчыну. Яна iх таксама любiла i нават пе­ распала з iмi па чарзе. Ну, вядома, рэўнасць, начны Рым, фантан, лiхтары, смех, паданне ў фантан... [63]


Буйны план — вочы i слёзы. Буйны план — усмешка. Яна — ён. Яна — ён (толькi ўжо другi ён)». Мы п’ём вiно, як дамовiлiся, маленькiмi глыткамi. «Сваркi. Героi махаюць рукамi. Так умеюць махаць толькi iтальянцы. За адно iмгненне пралятае дваццаць гадоў. Яна выпадкова сустракае аднаго з iх. Яны п’юць у бары вiно». Мы таксама п’ём пакрысе, каб расцягнуць кайф. «Яны знаходзяць яшчэ адна­ го з старых знаёмых. Яны ўсе бедныя i вясёлыя. Праз даведку яны даведваюцца адрас чацвёртага. Ідуць да яго. Вялiкая вiла з басейнам. Ён у махро­ вым халаце выходзiць з вiлы, iдзе праз разарый да блакiтнага, хутчэй, колеру марской хвалi, басейна, скiдае халат i ўзбягае на вышку, ён ляцiць у ваду. Стоп-кадр. Ён вiсiць над басейнам колеру марской хвалi. А жанчына i яе сябры пацiскаюць плячыма, смяюцца i сыходзяць. Канец». У Вовiка парожняя пляшка з-пад «Марцiнеса», i ён п’яны. Так заўсёды, нехта напiваецца першы, хай сабе i дамовiлiся пiць маленькiмi глыткамi. Усе смяюцца i кажуць, што гэта я нырну ў басейн, ажанюся з габрэйкай i па­ будую вiлу. Я, вядома, не супраць вiлы з басейнам. Але кажу, што нырне Вовiк. Вовiк кажа, што Алесь. Мы ўтрох не нырнулi ў басейн колеру марской хвалi. Вiла толькi ў Жанны. Яна выйшла замуж за нашчадка аўстра-венгерскага пана i пераехала з Мiнска ў Чарнаўцы. Жанна пiша вялiкiя карцiны на сюжэты накшталт «Уз’яднанне Букавiны з Украiнаю», някепска зарабляе i жыве з мужам i сынам i свякрухаю на хутары. Толькi хутар той — гэта не хата з хлявом пасярод лесу пад Налiбокамi, а сапраўдны маёнтак i басейн ёсць, вось вам. Гэта [64]


мне Жаннiн бацька расказаў, толькi паскардзiўся, што ўнук не гаворыць нi па-беларуску, нi парасейску, а толькi па-ўкраiнску, i ён, дзед, не ўсё разумее. 2 — Дом кiно Дом кiно я не люблю. А хто яго, зрэшты, любiць? Можа экзальтаваныя дурнiцы, што прыехалi ў сталiцу з райцэнтраў ды так i засталiся ў сваiм развiццi на ўзроўнi касiрак? Цi можа дападныя юнакi, якiя бачаць у снах рэжысёрскую кар’еру? Не. Нават яны не любяць мiнскi Дом кiно. А за што яго любiць? I сапраўды. Можа за тое, што там ча­ сам паказвалi галiвудскiя кiнастужкi з стрыптызам, лабок на ўвесь экран, дый садызмам, кроў капае з кулака? Цi за тое, што дзябёлая барменка налiвае разбаўлены каньяк? А мо за творчыя вечарыны? На адной з такiх вечарын я выступаў у якасцi паэта. Вечарына называлася «Мова паэзii i мова кiно». Пракруцiлi два фрагменты, адзiн з «Маль­ бы» Абуладзе, другi з «Люстэрка» Таркоўскага. У даным выпадку пра якасць гэтых стужак гава­ рыць не выпадала. Я выйшаў да мiкрафона i па­ нёс на Абуладзе, напэўна, дарма, але я абураўся, што ў расейскiм варыянце «Мальбы» ўсе вершы чыталiся з дзiкiм грузiнскiм акцэнтам. Нiбыта iх чытае не прафесiйны актор, а савецкi салдат грузiнскага паходжання, якi ледзь навучыўся разбiраць кiрылiцу. Культывацыя ўсялякiх акцэн­ таў i iмiджаў — адна з самых брыдкiх з’яў савец­ кага мастацтва. І можна было б уявiць абурэнне [65]


расейцаў, каб вершы Пушкiна з «Люстэрка» пасля дубляжу на ангельскую мову загучалi б з акцэнтам. Але што вялiкiм народам да праблемаў малых?! Яны пануюць, яны гаспадары свету, яны ператвара­ юць мовы ў акцэнт, а нацыянальную самабытнасць i самакаштоўнасць у сувенiры, бутафорыю, iмiдж. Дом кiно. Гэта на паперы «дом» i «кiно». А ў са­ праўднасцi яго няма, ёсць чырвоны касцёл, якi часова абсталявалi пад адмiнiстрацыйны будынак з кiназалаю. А каб у Мiнску сапраўды быў Дом кiно, трэба спачатку займець сваё беларускае кiно. А як яго зрабiць, гэтае беларускае кiно? Напэўна ж так, як iтальянцы зрабiлi сваё. Як Алясандра Блазецi ў сваёй нататцы «Або iтальянцы, або нiчога» пiсаў: — «Рым — адкрыты горад» — сапраўдная слава iтальянскага кiно, сапраўдны паварот у сусветным кiнамастацтве, — меў той поспех, якi ён меў, i гэ­ та аднадушнасць замежных прыхiльных водгукаў разнесла ўшчэнт слепаваты педантызм абмовак некаторых iтальянскiх крытыкаў — бясспрэчна i толькi таму, што яго паставiў iтальянец, сцэна­ рый напiсалi iтальянцы, ролi выконвалi iтальянцы, удзельнiчалi iтальянскiя статысты i зняты ён быў у Італii. Менавiта гэты ягоны цалкам iтальянскi «характар», з усiмi вартасцямi i недахопамi, на­ ват памылкамi (але iтальянскiмi), адрознiвае фiльм па ягоным духу ад усёй астатняй сусветнай кiнапрадукцыi... ...Для тых, хто захоча ўгледзець у маiх турботах тупы «нацыяналiзм», рэцыдывы iтальянскага фа­ натызму, а не сапраўдную праблему характару, а, [66]


як следства, i стылю, нагадаю, што за ўсю гiсторыю кiнамастацтва фiльмы, створаныя ў вынiку «мiж­ народных» камбiнацый, нiводнага разу не мелi тры­ валага поспеху. А беларусы? Як казаў двухмоўны паэт Шэлехаў — супра­ цоўнiк кiнастудыi, што стаiць каля станцыi метро «Маскоўская»: «Зрэдку я сустракаю ў калiдорах беларусаў, раз на месяц, а то i радзей, але што яны там робяць, я не ведаю». I я таксама не ведаю. Дык якi ж, прабачце, Дом кiно ў Мiнску? 3 — Эротыка Эротыка ў кiно для мяне — тое самае, што i палiтыка ў кiно. Праўда, гэта цяпер кожны фiльм мае эратычныя сцэны, а раней нябачны i ўсёмагутны цэнзар выстрыгаў з замежных сту­ жак усю, як тады лiчылi, парнаграфiю, усю, як ця­ пер кажуць, эротыку. Палiтыку цэнзар таксама выстрыгаў, але ад гэтага стужкi не рабiлiся кара­ цейшыя, бо дублёры проста гаварылi не пра «ха­ лодную» вайну, а пра халодныя закускi. А ўявiце сабе — якi фiльм можна было зманцiраваць з гэ­ тых павыстрыганых кавалкаў! Думаю, бiлеты распрадалi б на год наперад. Але гэта нездзяй­ сняльная мара. Хоць у такiм вось кiрунку i пра­ цуюць аматары падпольнага мастацтва — айчын­ ныя кiнамеханiкi. Тое, чаго не выстрыг магутны i нябачны, выстрыгае просты кiншчык. Апагей стрыжкi, вядома, у войску, але i на волi робяцца [67]


эратычныя калажы. Сакавiтая Гундарава ў начной паўпразрыстай сарочцы на голае цела («У чацвер i больш нiколi») не паспявае i слова сказаць, як на экране — iмiтацыя акта («Мужчына i жанчына»), а потым расейская музыка i жанчына-мара («Белае сонца пустынi») заходзiць у крынiчную ваду i па­ вольна ўздымае спаднiцу, вышэй i вышэй i... чор­ на-белы труп даўганогай iтальянкi («Пры­ знанне камiсара палiцыi пракурору рэспублiкi») кладуць у апалубку i залiваюць цэментам. Напэўна, у кожным кiнамеханiку тоiцца кiна­ рэжысёр з кiнааператарам. І чаму iм не таiцца, калi ў кожным дырэктары кiнатэатра жыве i квiтнее цэнзар. Хачу пушчу, хачу не пушчу, закажу — не закажу, прывязу — не прывязу. А план усё роўна будзе, адзiн iндыйскi фiльм на месяц, напрыклад, «Ноч у Бамбеi», i план ёсць. А што рэжысёры?! Анiчога. Адзiн Фелiнi, па чутках, быў супраць продажу сваiх фiльмаў у СССР. Дык гэта Федэрыка Фелiнi! Сапраўды. А можа, у свеце i ёсць адзiн рэжысёр — Фелiнi? Не? Сапраўды, ёсць i Вiсконцi, i Розi, i Пазалiнi, i Антанiёнi, i Берталучы... Адны iтальянцы? Нешта не тое? Тады, ёсць Буньюэль з сваiм «Андалузскiм псом». Раз убачыш i нiколi не забудзеш... «Пралог. Аднойчы. Ноч. Гаўбец. Каля гаўбца чалавек вос­ трыць брытву-галяк. Ён глядзiць у неба i бачыць праз шкло... Лёгкая хмурынка наблiжаецца да поўнi. Потым — твар дзяўчыны. Яе вочы шырока раскрылiся. Да вока падносiцца лязо. [68]


Хмурынка праплывае перад поўняю. Лязо рассякае вока. Канец пралога». Уражвае Буньюэль. Мяне страшэнна ўзрушвае. Пэўна, альянс атрымаўся, бо сцэнарый разам з рэжысёрам пiсаў мастак Сальвадор Далi. І ролi выконвалi не выпускнiкi Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага iнстытута, а тыя ж Далi (святар), i Буньюэль (чалавек з лязом). Толькi i тут выходзiць адна непрыемнасць. Бо для мяне iспанскае кiно, як пачынаецца з Буньюэля, так i кан­ чаецца iм, зрэшты, не толькi iспанскае, а i француз­ скае. У французаў хапае тэмпераменту, каб рабiць пародыi i камедыi, а на кiно iх не хапае. У немцаў яшчэ горш. Глядзiш нямецкi фiльм, i раптам ловiш сябе на такой думцы — выдатныя ў немцаў бута­ форы. І як гэта яны змаглi столькi аўтамабiляў 30-х гадоў назбiраць i адрапараваць? У палякаў i скандынаваў ёсць выдатныя кiнамастакi, толькi падзеi разгортваюцца ў два разы марудней, чым трэба. Альбрыхскi iдзе па восеньскiм парку. На­ строй, каларыт i пытанне. Калi ж ён прыйдзе туды, куды iдзе? А ўсё проста. Скарацiць бы гэты парк i ўсяе бяды. Але ж паўночны тэмперамент не да­ зваляе. Амерыканцы скарачаюць не шкадуючы. Гэта ў iх ад Чаплiна ў спадчыну засталося. Трахбах, вой-вой, памiрае зайчык мой. Трапечуцца героi, скаляцца гераiнi. Мiма. У малако. Кiнг-Конгi. Поспехi толькi ў касiрак. Але гэта ўсё кветачкi. Ка­ го здзiвiць мая думка пра замежнае кiно? Хiба што жонку. І мая любоў да iтальянскага неарэалiзму ўсiм да лямпачкi. Вось i давядзецца вярнуцца ў родную [69]


Беларусь, ёсць у Мiнску кiнатэатр на Юбiлейнай плошчы, i глядзець там стужкi «Беларусьфiльма», ёсць жа такое прадпрыемства каля станцыi метро «Маскоўская». А вочы мае б не бачылi! А вушы мае б не чулi! Але вочы бачылi i вушы чулi... Пад Лагойскам здымлi фiльм пра вайну. «Бе­ ла­ русьфiльм», у народзе «Партызанфiльм», лю­ бiць i не ўмее здымаць фiльмы пра вайну. Кi­ нош­ нiкi назбiралi мясцовых мужчын, выдалi iм па аўтамату, паабяцалi заплацiць па тры рублi i загадалi легчы на зямлю каля рэчкi. Ноч. Цёмна. Пражэктары асвятляюць толькi галоўных герояў. Пачаўся бой. Пiратэхнiкi працуюць. Камера стра­ коча. Рэжысёр маўчыць. Усё iдзе паводле плана. Немцы iдуць, нашы партызаны ляжаць у засадзе. Пражэктар асвятляе нашых лагойскiх хлопцаў, яны ляжаць з аўтаматамi ў руках з каменнымi рашучымi тварамi. Толькi ляжаць яны не на род­ най зямлi, як было загадана, а на газетах. Рэжы­ сёр запсiхаваў, ускочыў, пабег праз «немцаў» да «партызан». Лаяўся. А нейкi дзядзька, падышоўшы да яго, аддаў аўтамат i сказаў, што за тры рублi хлопцы ў сваёй адзежы на зямлю не лягуць. Рэ­ жысёр супакоiўся, вярнуў аўтамат i паабяцаў заплацiць па чырвонцу. У фiльм гэтая сцэна, вя­ дома, не ўвайшла. Але ў ёй было кiно, быў тэм­ перамент i нечаканасць. У кiнатэатры круцiлi экранiзацыю аповесцi Алеся Адамовiча. Рашучыя твары, аўтаматы, немцы на матацыклах — мура. Ну, вядома, пра эротыку тут i згадваць не варта. «Беларусьфiльм» — самая цнатлiвая i сарамлiвая кiнастудыя ў свеце, прынамсi, была. Пакуль не [70]


дазволiлi (згадаем народнае: «Прымусь дурня Богу малiцца, ён лоб разаб’е»), i з’явiлiся на экране такiя сцэны: «Завод. Распраналка. Дзве работнiцы iдуць у душ. Адна — шыракатварая, з вялымi грудзямi, дру­гая — хударлявая, з лiсiным профiлем i нязграб­ ным шнарам ад апендыцыту. Работнiцы шару­ юцца вяхоткамi, уздыхаюць i радуюцца вадзе. Намыўшыся, яны вяртаюцца ў распраналку i пачы­ наюць выцiрацца махровымi ручнiкамi. — А дэталi так i не прывезлi, — гаворыць шыра­ катварая i выцiрае свае вялыя грудзi. — Зрываецца план, — занепакоена гаворыць дру­ гая i выцiрае доўгую худую шыю. — Трэба сабраць сход i абмеркаваць гэтае пы­ танне, — шыракатварая ўскладае бэжавы станiк. — Я абавязкова выступлю, бо, калi так i далей пойдзе, мы не выканаем пастаўкi. На экране важкiя сцёгны ў сятчастых панчохах. Заводская прахадная. — Дык ты выступiш? — шыракатварая адкiдае з iлба пасму русявых валасоў. Лiсiны профiль у махеравай шапачцы кiвае». Такiх дзiкiх сцэн па сумяшчэнню так звана­ га «карыснага» з так званым «прыемным», вядо­ ма, ня­шмат. Пакуль што няшмат. Але ў планах кiнастудыi, што каля станцыi метро «Маскоўская», з’явiлася набокаўская «Лалiта». Вось там ужо будзе, будзе. «У каго слабыя нервы, тым лепш пакiнуць залю», — папярэджваў гледачоў латышскi рэжысёр Герман Франк. А я прапаную пiсаць на афiшах замест «для дарослых» — «для гледачоў [71]


з моцнымi нервамi». А можна i не пiсаць, бо фiрма «Беларусьфiльм» ужо сама за сябе гаворыць. Ёсць у мясцовых кiнатворцаў i тэарэтычнае аб­ грунтаванне сваiх пачвараў. У Доме кiно (зноў даводзiцца згадваць пачва­ ру) я быў сведкам, як адзiн майстра з аб’яднання «Летапiс» павярнуў да залi свой твар колеру старой анучы i з цынiчнаю ўхмылкаю пачаў разважаць: «А вы ведаеце, шаноўныя, што дзяцей-вырадкаў бацькi любяць больш за нармальных. Таму i я свае благiя i бяздарныя фiльмы люблю значна больш, чым пасрэдныя i добрыя. Так што, выбачайце, шаноўныя». Вось i атрымлiвае глядач бруднай анучай па твары. Вось i выкарыстоўвае цынiк драбочкi гума­ нiзму, што ёсць у нашым грамадстве. Можна не хадзiць на ягоныя фiльмы! Э, не. Тут памылка. Можна не хадзiць на мас­ тац­кi фiльм. А так званы кiначасопiс прадаецца «ў на­грузку» i без папярэджання. Класiчны «кот у мяху». Глядач пакорлiва купляе, прымае, як не­ пазбежнасць, прадукцыю вось такога цынiка з тва­ рам колеру бруднай анучы, што сядзiць на мяккiм крэсле ў Доме кiно, палiць дарагiя цыгарэты, п’е ка­ ньяк, дзякуй Богу, што разведзены, i пасмiхаецца. І нiякi ён не вырадак i не калека i не хворы, ён — нягоднiк. І фiльмы ягоныя не вырадкi, а хлусня цынiка. «Пайшоў прэч! — чуеш, я табе кажу. — Пайшоў прэч!» Гэты хiтры, а на самай справе подлы ход з кi­ на­ часопiсам прыдумалi даўно, але гэта зусiм не [72]


азна­ чае, што ён будзе заўсёды. І я не патрабую сатысфакцыi, не патрабую пакараць цынiка, якi з’еў тысячы дзяржаўных рублёў, i я нават не па­ трабую забаранiць дэманстрацыю кiначасопiсаў. Можна проста не пайсцi на кiначасопiс. Але бы­ ваюць i добрыя... Прабачце. Лес сякуць, трэскi ляцяць. I я яшчэ не жабрак, каб есцi бясплатную кiнакатлету з камбiтлушчам. Але хопiць пра недарэкаў ад кiнематографа. Калi ў залi гасне святло, ёсць у гэтым моман­ це нешта таемнае i эратычнае. Галава сама пава­ рочваецца i вочы аглядаюць суседзяў, а раптам побач — павабная самотная суседка. Тады можна i пазнаёмiцца, цi хаця б паспрабаваць пазнаёмiцца, цi яшчэ што-небудзь паспрабаваць. Вядома, у боль­ шасцi выпадкаў трапляеш у кiназалю з кiмсьцi i тады няма рознiцы, якi незнаёмец цi незнаём­ ка побач з табой, за выключэннем, калi трапiцца п’яны iдыёт цi смярдзючы бiч, якi захрапе пася­ род фiльма. Але ёсць выпадкi, калi iдзеш у кiно адзiн. Зрабiлася крыўдна на ўвесь свет. Усе людзi — скацiна. Вар’яцееш ад адной толькi думкi, што з гэ­ тым быдлам ты пражывеш усё сваё наканаванае жыццё. Што рабiць? Куды плысцi? I трапляю ў залю, павольна цямнеюць лямпы, i заўважаю, што побач сядзiць жанчына. Ёй гадоў трыццаць — трыццаць пяць, у яе азначылася другое падбароддзе. А ў руках яна трымае папяровы кулёк з мармеладам. Яна манерна кладзе ў рот дрогкую мармеладзiну i абтрасае з пальцаў драбочкi цукру. Мне ўжо ўсё роўна, што дзеецца на экране. Я крад­ ком кладу руку на жаночае круглае i слiзкае ад ней­ [73]


лонавай панчохi калена. А тая ўдае, што цалкам за­ нятая фiльмам i мармеладам. А мая рука цiха едзе па нейлоне. А незнаёмка нахiляецца да мяне i шэп­ ча: «Прыбяры руку i з’еш цукерку». Я не прыбiраю руку, я толькi спыняю яе. Тады незнаёмка бярэ маю руку — у яе на пальцах засталiся драбочкi цукру — i засоўвае ў папяровы кулёк. Мы ямо мармелад. І нарэшце ён сканчаецца. Незнаёмка шархоча па­ пераю, хавае скамечаны пакет у сумачку. Мая рука трапляе на панчоху. Я гладжу крышачку вышэй ка­ лена. «Табе колькi гадоў?» Я ледзь разбiраю словы, так цiха яна спытала. «Шаснаццаць». «А мне трыц­ цаць шэсць, i ў нас нiчога не атрымаецца». «Чаму?» «Прыбяры руку i глядзi фiльм, потым пагаворым». Гляджу на экран i нiчога не магу зразумець: «На беразе ракi стаiць чалавек. Ён абапiраецца на парапет. Чалавек падобны да самотнага мiнака, якi выпадкова апынуўся на пустэльным беразе. Ён глядзiць долу, туды, дзе коцяцца шэрыя i ха­ лодныя хвалi. Побач спыняецца другi чалавек. Першы не ўздымае галавы i гаворыць: — Пан доктар, днямi недзе непадалёку ад Прагi скiнулi парашутыстаў. Што вы ведаеце пра гэта? — Нiчога... зусiм нiчога, — з нарочыстым здзiўленнем запэўнiвае «доктар». Ён не быў падрыхта­ ваны да такога лабавога пытання i разумее, што адказ прагучаў не зусiм пераканаўча. — Праўда... мы прасiлi прыслаць з Лондана ра­ дыста, — гаворыць «доктар», ён iмкнецца выправiць становiшча, — але пакуль нiхто не з’яўляўся. Можа, яго схапiлi? [74]


— Не можа такога быць!.. І ўсё ж я баюся, каб хто-небудзь не нарабiў глупства...» Астатнi час я не iмкнуся глядзець на экран, я ду­ маю над сакраментальнымi пытаннямi. Цi можна закахацца ў кiнатэатры? Цi запросiць незнаёмка да сябе? Цi ёсць у незнаёмкi муж i дзецi? Якая ў яе па­ става, калi яна стаiць пад душам? Я кручу сваё кiно. А на экране: «Дзецi купаюцца ў рэчцы. На полi пра­ цуюць людзi. Цягнiк iмчыць удалячынь. Канец». Хлопаюць дыхтавыя крэслы. Я зажмурваю­ ся ад яркага вулiчнага святла. «Ну i што далей?» У незнаёмкi густа напудраны нос. «Я». «А далей, хлопчык, мы пойдзем на таксi». Яна бярэ мяне пад руку, i мы iдзём праз сквер. Яна мне страшна не падабаецца ў вулiчным святле, другое падбароддзе выглядае ўдвая большым. На прыпынку шмат так­ совак. Яна адчыняе заднiя дзверцы, сядае i кажа: «Еш мармелад i расцi вялiкi». Таксоўка ад’язджае. Я аглядаюся на кiнатэатр, на афiшу, i даведваюся, што паглядзеў чэшскi фiльм «Ключ». 4 — У кадры Сонечнае святло асляпiла мяне. Мы гулялi ў парку, i бацька захацеў мяне сфатаграфаваць. На алеi стаяў фатограф, а побач зiхцела навюткая дзiцячая машынка. Мяне пасадзiлi ў яе. З-за хмаркi выслiзнула сонца, i я зажмурыўся. На той карт­ цы ў мяне такi выгляд, нiбыта я ўкусiў цытрыну. Ёсць у мяне i ранейшыя карткi — сяджу, прыхiнуты да падушкi, лысы, тры месяцы, а то i менш. Але я не памятаю, нi хто, нi як мяне здымаў каля па­ [75]


душак. А гэта ж вельмi iстотна. Кiно ж выйшла з фатаграфii, вось я i пачаў з яе. Можна было б пачаць i з больш ранняга, бо да фатаграфii была графiка, а да графiкi — жывапiс, а да жывапiсу... Там я не ведаю, там — сiнкрэтызм, непадзельнасць свету i адсутнасць «я». Таму кароткi штрых да маiх першых жывапiсных вопытаў усё ж варта зрабiць. Мяне трохгадовага завялi да суседзяў Мядз­ ведзевых, у якiх была дзяўчынка Надзя, на ме­ сяц малодшая за мяне. Яе мацi сышла ў краму i пакiнула нас адных у кватэры, дзе была новая светлая шафа з люстэркам. Я з Надзяй хукаў на люстэрка i спрачаўся — хто нахукае больш. Але гэты занятак хутка надакучыў. Надзя прынесла мамiну хiмiчную памаду, i мы выцягнулi мяккi стрыжань. Я прапанаваў перафарбаваць шафу ў ярка-чырвоны колер. Памады хапiла на ўвесь фасад, па вышынi, вядома, колькi змаглi дастаць, i яшчэ на адзiн бок. Прыгажосць была неверагод­ ная — хiмiчная чырвань, праз якую свяцiлася све­ жая палiроўка. Асноўнае пакаранне прыпала не на нас, а на Надзiну мацi, якая хадзiла ў краму па малако. Яна плакала i не магла адмыць нi шафу, нi нашыя рукi. Жывапiс вымагае ахвяраў. Звычайна гэта сцены, у маёй бiяграфii — шафа з люстэркамi i квадратнай шыбкаю ў дзвярах, за якой палымнела маленькая крухмальная фiранка з вышыванай ружаю. Вось такi быў мой першы вопыт жывапiсца. А першае з’яўленне на экране таксама знiтаванае з маляван­ нем. Я з аднакласнiкам Мiхасём хадзiў у Палац пiянераў. Студыя выяўленчага мастац­тва — вялiкi [76]


светлы пакой, застаўлены сталамi i мальбертамi, пэўна ж, самае цiхае месца ва ўсiм Палацы. І вось ад­ наго разу ў гэты цiхi куток уварвалася група барада­ тых мужчын з вялiзнай кiнакамерай. Самы барада­ ты быў у цёмных акулярах, а за яго спiнаю шапталi слова «Марухi». Што такое «Марухi»? Я не ведаў. Потым да мяне падышоў Мiхась i сказаў, што рэ­ жысёр Марухiн нас здымаць не будзе, што можна iсцi дадому. А каго будуць здымаць? Рагалевiча, бо ён руды i яшчэ любiмчык нашага настаўнiка — Сяргея Пятровiча Каткова, i толькi што вярнуўся з ГДР, ды вось гэтага тоўстага. А тоўстага чаму? Бо ягоная тоўстая мацi дамовiлася з Марухiным. Тоўсты сядзеў за мальбертам i маляваў — порт, шэ­ рая вада, шэрае неба, шэры карабель... Ты сцяжкi на карабель намалюй каляровыя! Мама кiравала з-за камеры. Тоўсты намаляваў сцяжкi — сiнi, зя­ лёны, жоўты, чырвоны. Атрымлiвалася шэра. Марухiн сказаў, што будзе яшчэ здымаць i ў на­ ступную нядзелю. Тыдзень я думаў. І прыдумаў. У ня­дзелю я апрануў пасясты бела-зялёны швэдар, на Мiхасю быў таксама мой швэдар, сiнi з вялiкiмi чырвонымi аленямi на ўсе грудзi. Мы прыйшлi ў студыю самыя першыя. Склеiлi два аркушы, прымацавалi iх да дошкi, што вiсела на сцяне, i пачалi маляваць iндзейцаў, змагароў за незалеж­ насць. Пёры, лiяны, гарбаносыя профiлi i колер яркi — сакаўны, нябёсны, лiмонны, травянiсты, па­ маранчыкавы, бэзавы, крывавы. Марухiн, вядома ж, прыехаў i зняў. І суседка расказвала маёй мацi, што бачыла мяне ў кiначасопiсе. Суседка — паэ­ тэса Еўдакiя Лось — сказала яшчэ, што швэдры, [77]


якiя вяжа мая мацi, на экране глядзяцца ну проста выдатна. А яшчэ Еўдакiя Лось замовiла маёй мацi звязаць ёй сукенку, тады было модна насiць вяза­ ныя строi i сукенкi. Калi гавораць, што першы раз заўсёды не атрымлiваецца, дык у мяне наадварот — чым больш я здымаўся, тым горш атрымлiвалася. Калi першы фiльм быў дакументальны, дык другi (а як жа?!) мастацкi. Сонца. Без яго нiяк. Амаль што iтальянскае, а ка­лi ўдакладнiць — крымскае. Я не ведаю, коль­кi тысяч прымае за адну змену лагер «Артэк», можа, 30, а можа, i 50, але ўсе яны сядзелi на стадыёне i здымалiся ў кiно. Масоўка! Збой змораных пiянераў крычаў-спяваў: «Ура, у нас ка­нiкулы!» Пасля дзвюх гадзiн такiх здымак я зра­зумеў, што быць адным з тысяч, тым больш з дзе­сяткаў тысяч, не для мяне. Я сказаў важатай, што iду ў прыбiральню, i пайшоў да камеры. У камеру я ўлез, аператар вылаяўся, рэжысёр паклiкаў да сябе. Мне выдалi цывiльную вопратку. Я пераапрануўся. Мне далi ў рукi сцяг i сказалi, каб я стаў каля фiнiшнай стужкi, i калi галоўны герой перарве гэтую стужку, я павiнен узра­ давацца i замахаць сцягам. Я ўзрадаваўся, замахаў сцягам, i ў гэты момант нейкi запраграмiраваны ў сцэнарыi дурань пачаў аблiваць мяне i галоўнага героя. Маё абурэнне штучным не было. Рэжысёр смяяўся з мяне ў мiкрафон, а стадыён проста так. Мне заплацiлi тры рублi i вярнулi паўвайсковую форму. У кiно я расчараваўся. І калi ўвечары атрад пайшоў глядзець камедыю, застаўся i чытаў Максiма Багдановiча. [78]


Зразумела, што любоў да сiнема аднавiлася. Але толькi ў якасцi глядацтва. Я нават школу прагульваў, каб паглядзець якi-небудзь баявiк цi хаця б пародыю на яго, накшталт «Бi першы, Фрэдзi!». А пра «Фантамаса» можна бясконца га­ варыць, бо менавiта ён — зялёнагаловы i без ву­ шэй — перамог i Чапаевых, i Карчагiных, i мала­ дагвардзейцаў, не раўнуючы, як Хрушчоў Сталiна. У Хрушчова з Фантамасам ёсць нешта агульнае, асаблiва калi апошняга злучыць з Камiсарам Жу­ фам, якога граў эксцэнтрычны комiк Луi дэ Фю­ нес. Але вернемся да папярэдняй думкi: пародыя на кiно — не ёсць кiно. І ўсе Фантамасы, Зоры, Кiнг-Конгi, Фрэдзi — толькi комiксы, выкананыя ў тэхнiцы кiно. Пасля артэкаўскага эпiзоду я больш не здымаўся ў вялiкiм кiно. Мне, праўда, i не прапаноўвалi. Бы­ ло аднойчы, жанчына на вулiцы спынiла i сказа­ ла: «А вы не хочаце зняцца ў масоўцы?» Масоўка? Ха-ха! Але ёсць жа яшчэ i тэлевiзiйнае, гары яно гарам, цi лепш сiнiм полымем, кiно. Дык вось, мой знаёмы, Валодзя Паненка, улад­ каваўся на тэлебачанне рэдактарам i, як кожны пачатковец, вырашыў «узяць быка за рогi» — паставiць «Падзенне» Альбэра Камю. Што i казаць, экзiстэнцыялiзм, Нобелеўская прэмiя, «Мiф пра Сiзiфа» — гэта ўсё выдатна, а вось БТ (Беларускае тэлебачанне), Рэдакцыя лiтаратурна-драматычных перадач, мясцовыя майстры-асвятляльнiкi i апера­ тары — жах, i калi сказаць «жах», дык гэта яшчэ нiчога не сказаць. І нават калi адкiнуць тэхнiчныя цяжкасцi, дык экранiзаваць «Падзенне» — Сiзiфава [79]


праца, абсурд. Бо твор напiсаны суцэльным мана­ логам, i каб крышку зрабiць «Падзенне» экран­ ным, мой знаёмы перапiсаў гэты маналог у дыя­ лог. Галоўнаму герою дастаўся амаль увесь тэкст. А мне, слухачу, сем рэплiк. Вось яны: 1. Калi ласка. 2. Я не супраць. 3. Вы маеце на гэ­ та права. 4. Прабачце, але гэта не мае нiякага дачы­ нення да справы. 5. Афiцыянт, палiчыце нам, калi ласка. 6. Даруйце. 7. Бясспрэчна. А каб у перапынках памiж рэплiкамi я не ся­дзеў, як iдыёт, з мяне ў сцэнарыi зрабiлi мастака, нешта накшталт Талюза Латрэка, якi робiць замалёўкi з танцорак. Адпаведна, калi я павiнен рабiць замалёўкi з танцорак, дык i танцоркi па­вiнны быць. Яны i былi. Тры размаляваныя дзявулi з сакаўнымi сцёгнамi ды пошла-блiскучымi ку­паль­нiкамi. Што да твараў, дык яны так старанна iх намалявалi, што адрознiць адну ад адной было немагчыма. Здымалi «Падзенне» два днi, амаль без дубляў. Першы дзень без танцорак, другi з танцоркамi. Сцёгны i лабкi ў блiскучых купальнiках атрымалiся выдатна, у лепшых традыцыях кiчу. А што да астатняга, дык лепш i не згадваць. Ну, я маляваў, сядзеў у пiнжаку, якi за­ стаўся ад экранiзацыi «Усёй каралеўскай рацi», i псаваў паперу. «Калi ласка», — i малюю. «Я не супраць», — i малюю. А бедны галоўны герой гава­рыў i гаварыў, i пра мараль, i пра халодную ва­ ду, у якую не хочацца лезцi, нават калi нехта там тоне, i пра сумленне... Паглядзеў я на сябе збоку i паставiў тлусты чорны крыж на ўласных акторскiх здольнасцях. Ён i дагэтуль стаiць, не павалiцца. [80]


Адно, што для мяне засталося таямнiцаю, дык тое, што нашае «Падзенне» дэманстравалi тры ра­ зы, два апошнiя — «па заяўках тэлегледачоў». Мо­ жа, танцоркi ўзялi сваё, а можа i Альбэр Камю, хто iх ведае? Але што не я, дык дакладна. I яшчэ адзiн маленькi эпiзод. Мая жонка вы­ рашыла зняць клiп з рок-гуртам «Улiс». Яны зды­ маюць, я гуляю каля сцэны. «Адам!» Я азiрнуўся, а жонка на мяне з камерай iдзе. Я ўсмiхаюся i ма­ хаю ёй рукой. Вось так, прывiтанне, я рады вас ба­ чыць. Гэта самыя лепшыя мае кадры, але iх нiхто не бачыў. А можа, самае лепшае ў iх тое, што iх нiхто не бачыў? 5 — Правiнцыя У Вялейскiм раёне ёсць вёска Латыголь. Цяпер газеты пiшуць, што ў той Латыголi знаходзiцца «Зона», дзе з’яўляюцца ўлюбёнцы хаблоў — НЛА. Толькi журналiсты забываюць удакладнiць, у якую з Латыголяў, а iх тры: Латыголь-1, Латыголь-2, Латы­ голь-3, — прылятаюць аб’екты. Асабiста я, калi чытаў артыкулы, дык уяўляў лажок мiж царквою i могiлкамi i на iм вялiзная рандэля, у школьных сталоўках такiх багата, а з тае рандэлi выходзяць дробныя i кудлатыя пачваркi i iдуць на могiлкi, каб пачытаць надпiсы на помнiках. «Мiхась Іва­навiч Зуб. 1951–1972. Трагiчна загiнуў ад рукi Яна Лыскоўскага». «Анатоль Пятровiч Барушка, 1949–1974. Выпадкова загiнуў, утануў. Спi спакойна, сынок». «Іван Язэпавiч Лыскоўскi. 1951– 1974. Трагiчна загiнуў у аўтакатастрофе. Дарагому брату i сыну ад сваякоў». [81]


Я калi першы раз прачытаў, дык скрануцца з месца не мог, вось, думаю, iтальянская вендэта на поўны рост. А падумаў я так, бо напярэдаднi ў кiно схадзiў на «Камень у роце». Кiно круцiлi ў вялiкай хаце. Не паказвалi цi дэманстравалi, а менавiта круцiлi. Стары праектар стракатаў, як вялiзарная страказа, хлопцы i дзеўкi сядзелi на лавах. Хлоп­ цы «лавiлi момант» — лапалi дзевак, тыя лаялiся, смяялiся i павiсквалi. Што казалi героi кiнастужкi, было не разабраць. Калi галасы ў хаце злiвалiся ў суцэльны шум, дзядзька-кiнамеханiк зды­ маў кепку, закрываў ёю вочка кiнапраектара i крычаў у цемру: «Спыню катушкi!» Хата ацiхала. На экране дзейнiчала мафiя. Чорныя капелю­ шы. Пiсталеты. Нябожчыкi. Буйны план — галава, вочы заплюшчаныя, кроў на скронi, у роце камень. Вялiзная галава ўразiла гледачоў. Усе здранцвелi, i раптам — шум i плёскат вады. Дзеўкi закрычалi. Кiнамеханiк запалiў святло, i ўсе ўбачылi жалез­ назубую ўсмешку. Хлопец стаяў пасярод хаты з парожнiм цынкавым вядром, узнятым над гэтай самай усмешкаю. «Я табе казаў, падсунься — я ся­ ду? Я цябе папярэджваў, што абалью?» Другi хло­ пец, ушчэнт мокры, не ўстаючы, зняў з сябе кашу­ лю, выкруцiў i сказаў: «Не падсунуся, хоць ты тут памры». Жалезназубы паставiў каля лавы ў лужы­ ну вядро, дном дагары, сеў i крыкнуў: «Гасi свят­ ло. Кiно будзем глядзець». На прасцiне дзейнiчалi мафiёзi. «... баныя дрэнажнiкi!» — «Хто тут вякае?» На экране нехта некага застрэлiў. Хто? За што? Нашто? Разабрацца было немагчыма. Больш у ла­ тыгольскае кiно я не хадзiў. Боек, праўда, там не [82]


было, як, скажам, у Койданаўскiм РДК, але i фiльм не паглядзiш, бо слаўныя асушальнiкi беларускiх балот, што папрыехалi ў Латыголь з усяго СССР (а можа iншапланетнiкi прывезлi?), сваiмi «жартамi» заглушалi любое дзеянне на экране. Тады я пераканаўся, што тэатр дрэнажнiкаў, што ператваралi балоты ў пустэчы, канкурэнта­здольны нават з iтальянскiм кiнематографам. Але мы тут пра кiно. Дык у Койданаве кiно па­ казвалi ў РДК. Першы фiльм, якi я памятаю, якраз i звязаны з гэтым домам культуры. Пустая заля. Я гуляю памiж радоў. Мае бацькi глядзяць на экранную вайну. Фiльм чорна-белы, шырокаэкран­ ны. Помню толькi фiнал. У зале запалiлi святло, i на бляклым экране — шэрая гара, на гары — аго­ ленае дрэва, з-за гары па небе плыве чорны дым. А на вулiцы ўсё яркае i каляровае. А потым я вы­ рас i, вядома, наглядзеўся фiльмаў прыгожых i роз­ ных, як сказаў бы газетчык. Але фiльмы паказвалi не толькi ў РДК. На пачатку 60-х у Койданава прыйшлi тэлевiзары. Яны былi дзiвам i збiралi каля сябе штовечар па 15–20 чалавек. «Пайшлi, сходзiм на тэлевiзар». — «Сягоння няма кiно, я глядзела га­ зету». — «Ну i што, паглядзiм фiгурыстаў». Дзецi сядалi блiжэй, старэйшыя далей. Гук уключаўся на поўную моц. «Якiя сцёгны!» Каментарыi атрымлiвалi амаль усе сцэны. «Пакруцяцца, па­ круцяцца i ў ложак». — «Яны не муж з жонкаю». — «Ну i што, усё роўна ў ложак». Дзецям гаварыць за­ баранялася. Тады нават былi фiльмы, перад якiмi дыктарка папярэджвала, што дзецям глядзець iх няможна. Дыктарку я ненавiдзеў. І аднойчы, калi [83]


мяне прагналi, я пайшоў у кладоўку i адрэзаў вялiкi кавалак паляндвiцы. Адрэзаў i з’еў там жа, у цём­ най кладоўцы, без хлеба, давячыся салёным духмя­ ным мясам. Мяне пакаралi, бо паляндвiцу хавалi на свята цi на якую ўрачыстасць. Ну, напрыклад, Бронiк Кiсель з марфлоту на адпачынак прыехаў. Беска­ зырка. Чуб. Кiцель. Клёшы. Тады i накрылi стол, i чаркi паставiлi, i паляндвiцы нарэзалi. Госцi, шум, весялосць... А нехта вазьмi i скажы, што па тэлевiзары фiльм. Усе ад стала да тэлевiзара. Селi, глядзяць, цiшыня, i раптам чую — нехта храпе. Азiрнуўся, бачу — Бронiк заснуў. Сядзiць на лаве, каля печы, i спiць. Вядома, стамiўся. А ўсе астатнiя глядзяць на экран. І твары ў iх сiнява-шэрыя. Зусiм нядаўна я згадаў тыя твары i жахнуўся, бо ўсе яны адышлi ў лепшы свет, толькi Бронiк жыве. І я доўга не мог заснуць, усё ўглядаўся ў сваiх сваякоў праз дваццаць пяць гадоў. У тэлевiзара трупнае святло. Такая вось грэгерыя прыдумалася, i я супакоiўся. Згадалася зусiм iншае, ярка-жоўтае святло ў во­ кнах РДК. Я глядзеў фiльм-казку пра цара i царыцу. Фiльм скончыўся, мы — дзецi — выйшлi на вулiцу i за­ сталiся чакаць танцы. Самi мы на танцы не хадзiлi, а паглядзець праз вокны, хто з кiм танчыць, хаце­ лася. Звычайная справа. Найвялiкшай ганьбай для койданаўскай дзеўкi было танчыць з салдатам, ну, зразумела, што не з тым мясцовым хлопцам, што, як Бронiк, у адпачынак прыйшоў, а з нетутэйшым. А што нi танцы, дык 5–6 салдат, як з-пад зямлi, [84]


у РДК вырастала. І адкуль яны толькi бралiся? Пакураць на ганку, i ў клуб, iх бясплатна пускалi. Усё ж салдаты, iм цяжка служыць. Дзяцей дык фiг пускалi. Мы на вокнах вiсiм, цiкуем. Якiя спаднiцы i су­ кенкi круцяцца. «Ты, фраер лысы, валi адсюль, пакуль пiлоткаю кроў не выцiраеш!» На ганку двое салдат i мясцо­ вы хлопец пасварылiся. Салдат нашаму хлопцу жахнуў за «лысага фраера» так, што той на пры­ ступках звiўся ў клубочак. Салдаты ў РДК зайшлi. Не, каб уцякаць. А хлопец апрытомнеў, заляцеў на танцы i як зараве: «Салдаты нашых б’юць!!!» Што ўсчалося?! Хлопцы як адзiн дзевак пакiдалi i пачалi бiць вайскоўцаў. А тых можа чалавек 20 было. Яны рамянi паздымалi, спражкамi махаюць. Нашы крэс­ лы пахапалi, i з крэсламi на салдат. А мы, таксама разумныя, праз фае, дзе танцы iшлi, прабеглi ў за­ лю, дзе кiно, шуснулi, думалi бясплатна дарослы фiльм глянуць. Дзе там глянеш! Салдаты таксама ў залю адступiлi, бо выхад iм перакрылi. Кiно, вя­ дома, спынiлi. Людзi ў залi пачалi крычаць. Нехта ў экран крэслам кiнуў i прарваў. Адзiн з салдатаў, найхiтрэйшы, на двор выскачыў i ўцёк. Астатнiх збiлi на горкi яблык, як толькi не пазабiвалi. Павыцягвалi нашы хлопцы тых збiтых салдатаў у сквер, пад помнiк Дзяржынскаму, i самi ў клуб вярнулiся. Каля клуба натоўп назбiраўся, можа, чалавек 150—200. Дзеўкi збольшага паўцякалi, а хлопцаў наадварот паболела. І тут ад банка да РДК дзве машыны, поўныя салдатаў, вырульваюць, а папера­ [85]


дзе мiлiцэйскi газiк. Нехта пазванiў, гад. Натоўп каля РДК завiраваў. Машыны спынiлiся, салдаты павыскоквалi з машын i пабеглi на збой. Арганiзаванасць вайскоўцаў у першую хвiлiну да­ ла iм перавагу, частка койданаўцаў разбег­ла­ся. Але чым далей iшла бойка, тым у горшае становiшча траплялi салдаты. Мясцовыя адступiлi ў клуб, i там бiлi салдат усiм, што траплялася пад руку — бутэлькамi (буфет разнеслi!), скрынямi, крэсламi, калЗмi. «Я лысаму па зубах калком, як у... iзджу. Ён зубы i павыплёўваў, — расказвала на другi дзень Ванька — мясцовая паўпрастытутка, што пра сябе гаварыла толькi ў мужчынскiм ро­дзе. — А потым афiцэрык да мяне падлятае. «Дзевушка, дзевуш­ ка...» Я ўсмешачку, i кастэтам яму пад вока як за... андзячу. Лупiў, як толькi мог. Мы б iх ухайдохалi, але тут трэцi кодаб зялёных прывезлi. І яны нас угаманiлi. Але я сваё зрабiў. Пад вока кастэтам як у... iзджу». РДК месяц рапаравалi, бо зматлашылi ўсё, на­ ват бiблiятэку. Кiно ў Койданаве не было, i ўсе глядзелi тэлевiзары i слухалi прыёмнiкi. Нехта пачуў, як «Голас Амерыкi» перадаваў пра бойку. Людзi абуралiся, што дыктар сказаў, нiбыта бiлася 300 чалавек. Абуралiся, бо паводле мясцовых да­ ных бiлася чалавек 500–700. Потым перажывалi на судзе. Як судзiлi салдатаў, нiхто не бачыў, толькi казалi, што трох пасадзiлi. А з койданаўцаў пасадзiлi двух, таго, што крыкнуў: «Салдаты на­ шых б’юць!», i хлопца, якi першы пасля крыку ўдарыў салдата. «Крыкуну» далi 5 гадоў, а «Бай­ цу» — 3. «Баец» i стаў адзiнай смяротнай ахвярай [86]


той бойкi. За тыдзень да вызвалення яго зарэзалi ў турме — «прайгралi ў карты». Пасля рапарацыi ў РДК набiлася поўна на­ роду i ўсе замест таго, каб глядзець фiльм, успамiналi бойку. «Я лысаму па зубах калком як заеду!» — ляцеў над заляю Ванькаў голас, i ўсе клалiся са смеху. Мiнск. 24.I.1990


Карыда (падарожная аповесць пра лютасць)

Н

ашто чалавеку даецца адпачынак? А на тое, каб наглядзеўся ў люстэрка i прывык да зменаў, што адбылiся са знешнасцю за доўгi працоўны год. Вось i сiвыя валасы на скронях. А на зубе металё­ вая каронка. Блакiт вакол зрэнак выцвiў, але, калi апрануць блакiтна-зялёную кашулю — ён нiбыта i адновiцца, паярчэе. Падгляданне за сабою — такi салодкi i патрэбны занятак... павер мне. I трэба ж зноў падрыхтаваць сябе да сустрэчы з табою. А за­ мест гэтага я ўключаю ТV i гляджу карыду. Гэ­ тым разам не сапраўдную, а парадыйную. На арэне карлiкi, адны толькi карлiкi. І пiкадоры, i матадо­ ры, i замест каня — понi, i замест быка — цяля. За­ мест тарэадора — таксама карлiк. Усе лупавокiя, нават понi i цяля. Усе крывяць пысы. Усё выглядае гратэскава, як блазнаванне, як дурны жарт. Толькi карлiкi, ведаеш, натуральныя. Фэст скончыцца, а росту ў iх не прыбавiцца нi на сантыметр, i на­ сы застануцца расплюснутыя, храпастыя, а вусны грыбатыя. Гэта стыль мадрыдскага каралеўскага палаца, стыль студыi Веласкеса, майстэрнi Гоi, лабараторыi Пiкасо... Гэта ён — вялiкi стыль Iспа­ нii XX стагоддзя, стыль мастакоў з жорсткай фа­ шыстоўскай краiны, стыль Мiро, Грыса, Далi, Бунь­ ю­ эля, Хiменаса, Лоркi, Гаўдзi, Тангi. Кары­ [88]


да — iх стыхiя, iх аб’ект вывучэння, iх спадчынны сон жахаў, дзе i цялятка можа знявечыць, скале­ чыць, растрыбушыць чалавека, калi той чалавек раз’юшвае яго чырвонай анучаю, калi чалавеку не­ стае спрыту i калi чалавек — карлiк, i ў яго не твар, а пыса, намаляваная iголкаю Францыска Гоi. Пачвары лезлi, кiдалiся, выскалялiся на мяне з тэлевiзiйнага экрана. Я нацiснуў на кнопку пуль­ та, i ўсе яны разам з арэнным пяском згарнулiся ў iскрыстую кропку, пазiхацелi i расталi ў цемры, як драбок солi распускаецца ў таматным соку, як нядзеля растае ў шасцi працоўных днях. А была якраз нядзеля, i не было сонца. Для Бе­ ларусi ў гэтым сказе няма таямнiцы, i выгоды няма, а вось для каталонца, для барселонца, для iспанца выгода ёсць. У нядзелю на Plaza De Toros Monu­ mental De Barselona ў 18.30 пачынаецца карыда. Стадыён для карыды, як i кожны цырк, падобны да старажытнага рымскага Калiзея, таму адпавед­ на частка трыбунаў будзе ў ценi, а частка — пад сонцам, i гэтае iспанскае, каталонскае, барселон­ скае сонца з 18.30 да 20.30 спячэ любога. А таму i квiткi на сонечныя трыбуны каштуюць танней. А я ўзяў на сонечны бок, танны квiточак, на самы апошнi рад, пад навес. Я не шкадаваў грошай. Дый рознiца памiж самымi таннымi i самымi дарагiмi месцамi невялiкая. Мяне больш радавала тое, што я падмануў неба i сонца, што квiток у маёй руцэ, а на iм напiсана Corida De Toros. Квiточак глянцавы, з каляровым малюнкам: пяць чорных цяглавiтых быкоў пасвяцца сярод кветак, удалечынi бела-ру­ жовы горад з аркадамi, галерэямi ды вежамi, над [89]


горадам пурпуровае, ружовае трывожнае неба. Такi квiток хочацца захаваць на ўсё жыццё, пакуль ён чысты, новы, блiскучы. Але вось тоўсты кан­ тралёр у чырвонай фуражцы (у Беларусi ў та­кiх чыгуначнiкi хадзiлi) камечыць i ломiць мой квiток напалам. А яшчэ адрывае кавалак. Пакамечаная паперка зноў у мяне, але захоўваць яе не хочац­ ца, нават да канца карыды. Адно што па ёй трэба знайсцi сваё месца. З горам папалам, скачучы праз прыступкi, залажу на сваю andanad’y, што азначае сектар, i спрабую сесцi. Але сесцi мне не ўдаецца, бо праз мяне пачынаюць лезцi нейкiя людзi з вельмi знаёмымi тварамi. — До гуры! До гуры! — крычыць на ўвесь цырк крываногая, чорная, загарэлая, як шакаладная цу­ керка, кiраўнiца. Ага, усё ясна з вамi, палякамi, вы, значыць, хiтрэйшыя за габрэяў, i набралi самых танных квiткоў. Зрэшты, i на карыдзе воляю лёсу беларус апынуўся побач з суседам па глобусу. Лёс! Толькi я пацiху ссунуўся з вялiкага шляху польскае нацыi. Ссунуўся i зiрнуў на арэну. Бог, мой сведка! Закруцiлася галава. Ад стро­ мы, ад вышынi, ад нечаканасцi, ад адсутнасцi хоць нейкiх парэнчаў. Мне зрабiлася млосна, i каб не глыток вады, не ведаю, чым бы ўсё скончылася. Цалкам верагодна, што мог упасцi i забiцца. І ска­ жу табе, у Каталонii я пераканаўся, што вада — гэта жыццё. Ісцiна, яна, вядома, у вiне. А ў вадзе жыццё. Маеш бутэлечку з вадою — жывеш, не ма­ еш — памiраеш, сохнеш, вянеш, марнееш i думаеш толькi пра тое, дзе ўзяць глыток вады. У Барсело­ [90]


не са спакойным сэрцам i без дрыжыкаў у каленях я памяняў бы пляшку гарэлкi на пляшку простай вады. А ў Мiнску зрабiў бы наадварот. Клiмат. У Барселоне мне хапiла глытка вады, каб вярнуць страчаную раўнавагу. Я сеў i пачаў разглядаць краявiд. Сярод рознай драцяной i пруцяной павуты, ся­ род дахаў i гмахаў, што ўзвышалiся за трыбунамi, я разгледзеў i вежы касцёла Sagrada Familia. Пры­ сутнасць архiтэктурнага шэдэўра мяне канчаткова супакоiла. Чаго не скажаш пра астатнiх гледачоў. Яны, убачыўшы задрыпанага рабочага арэны, якi штурхаў наперадзе сябе блакiтную цялежку з крэй­ дай i маляваў кола, пачалi пляскаць у ладкi, свiстаць, гудзець i раўцi. Мусiць так раўлi трыбуны i перад боем гладыятараў. Зрэшты, карыда i ёсць бой гладыятараў, толькi з усiх сысуноў у ёй вытрымалi эвалюцыйны адбор людзi i быкi, а вось iльвы, ты­ гры, пантэры, ягуары, рысi не вынеслi канкурэнцыi, як i чалавечыя двубоi, i былi выкрасленыя з цырка­ вой праграмы. Застаўся зусiм просты сцэнар: дзе­ сяць чалавек, два з якiх на конях, нападаюць на аднаго быка i забiваюць яго, i так шэсць разоў на тыдзень. Здараецца i неспадзеў-ка — бык забiвае ка­ ня. А бывае i трагедыя — гiне тарэадор. Статыстыка досыць простая: кожную ня­дзелю на Plaza De Toros Monumental De Barselona гiне 6 быкоў, а кожны год на тым жа пляцы атрымлiваюць смяротныя раны 4 тарэадоры. Конi гiнуць не так часта, як людзi, бо выступаюць у латах. Кожнаму сваё. Адным вызна­ чана жыць доўга i шчаслiва, другiм лёс рыхтуе па­ куты на пяску, перамяшаным з бычынай крывёю. [91]


О, як любяць гледачы гэтыя захапляльныя для ду­ шы хвiлiны, калi жах перацiскае дыханне, бо бы­ чыныя рогi не ўспаролi паветра, а працялi зiхоткi каптанiк тарэадора i выпусцiлi на волю вольную чалавечыя вантробы. Пясок прагна ўсмокча кроў, лекары вынесуць цела, граблi прыбiральшчыкаў заграбуць плямiны i ямiны, а душа тарэадора ўздымецца над арэнаю, сядзе на дахоўку навесаў, каб адтуль сачыць за змаганнямi чалавека i быка. Душы забiтых тарэадораў — iдэальныя гледачы. Яны ж не равуць, не свiшчуць, не крычаць хо­ рам: «Тарэра фу!», не шпурляюць на арэну пустыя бляшанкi з-пад пiва. Але яны i не вiтаюць удалае выступленне ўзмахамi белых хусцiнак, не прыно­ сяць букеты ружаў i бур­дзюкi з вiном, як тыя гле­ дачы, што сядзелi побач са мною. Яны, як толькi зайграў духавы аркестр з нагоды распачатку кары­ ды, узнялi такi лямант, што мне давялося затулiць свае барабанныя перапонкi. Асаблiва старалася чатырохгадовая таўсташчокая iтальяначка. Яна мужчынскiм голасам крычала: «То-ро! То-ро! Торо!» А тым часам матадоры, тарэадоры, пiкадоры ды «пахавальная брыгада» абышлi чвэрць арэны, пакланiлiся трыбуне з начальствам (мэр Барсело­ ны) i вярнулiся за чырвоную браму. Больш за ўсiх уражвае «пахавальная брыгада» — мужчыны ў мышыных строях i тройка магутных гнядых коней у шырокай збруi. Наяўнасць такой брыгады настройвае на паважны лад. Цырк, яно вядома цырк, i смешна, i весела, але быкоў будуць забiваць, i каля «чорнага» ўвахода, згадваецца, ста­ яла машына «хуткай дапамогi»... [92]


Пачатак, пры ўсёй доўгачаканасцi, адбываўся знянацку. Я зрэагаваў на барабанны пошчак i па­ чаў шукаць вачыма бубнача. Знайшоў! I тут з-пад трыбуны з бубначом на арэну выскачыў першы бык. З першым усё адбылося гладка. Бык патрэб­ ную колькасць разоў пагрукаў у чырвоныя дашча­ ныя шчыты, за якiмi хавалiся матадоры. Бык зрабiў напад на пiкадора, а той прапароў дзiдаю бычыны хрыбетнiк. І бычыная спiна, бычыны бок i нават на­ га заблiшчэлi ад крывi. Матадоры ўвагналi шэсць бундэрыльяў у акрываўленыя плечы жывёлы. Аша­ лелы i змучаны бык не надта каб перашкаджаў ма­ тадору выконваць грацыёзнае танчанне. Адзiнай незапланаванай акцыяй з боку жывёлы было вы­ рыванне ў матадора чырвонай анучы. Публiка адзначыла здарэнне свiстам i тупатам. Матадор хутка выправiўся i закруцiў быка з дапамогай вер­ нутай анучы так, што той, небарака, спатыкнуўся i прыпаў на каленi. Гледачы ўзрадавалiся. Але праз хвiлiну раззлавалiся, бо матадор не змог за­ калоць быка з першага ўдару. Калi б гэтыя тыся­ чы гледачоў ведалi, што здарыцца з другiм быком, яны б так не злавалi i не крычалi на першага мата­ дора. Ды толькi Бог усё ведае наперад. А чалавек жыве ў iмгненнi цяпер i свiшча, i раз’юшваецца, калi што не па iм. Першы бык загiнуў ад другога трапнага ўколу. Метровае лязо ўвайшло ў бычыную тушу па самую рукаяць, прапароўшы лёгкiя i сэрца. Жывёлiна пахiснулася, матлянула галавою i павалiлася. На арэ­ну выехала «пахавальная брыгада». Захаце­ лася заплакаць. Павер мне. І я ведаю, ад чаго. Быка [93]


чаплялi за галаву i валаклi па пяску. Вось тут i хава­ ецца нейкая недадуманасць, недапрацаванасць ры­ туалу. Трэба яго на брызенце цягнуць цi на нейкай посцiлцы. А то ўбачыш, як бычынае цела спачатку па пяску, а потым па цэменце валакуць, дык i ў са­ мога скура на баку шэрхне. Адсюль i ў носе казыча, i гэты сентыментальны слёзны сiндром. Але дзе ж ты паспееш заплакаць, калi барабан сыпле шрот, i ўжо кiруецца на ружовыя посцiлкi тарэадораў другi бык. Ён плямiсты, падобны да каровы. Але знешнасць бывае возьме i падмане. Вось прадавец праграмак прыняў мяне за iтальянца i хацеў усу­ нуць праграмку на iтальянскай мове. Ну на чорта мне тая праграмка ўвогуле. Можа я на той кары­ дзе апошнi раз у жыццi, а прозвiшчы барселонскiх матадораў для мяне значаць роўна столькi ж, колькi iмёны карэйскiх оперных спевакоў. Ад пра­ грамкi я адбiўся сваёй каструбаватай ангельскай мовай. I, дарэчы, ты ж ведаеш, iтальянскага ўва мне зусiм няшмат, толькi чаравiкi, пас, нагавiцы, кашуля, партманет, шкарпэткi, плаўкi, але iх жа не вiдаць, акуляры i больш нiчога. Вочы ў мяне блакiтныя, але iх гандляр праграмкамi не заў­ важыў за акулярамi, таму i прыняў мяне за ўра­ джэнца Апенiнскае паўвыспы. Так i гледачы прынялi другога быка (з-за белых плямiнак) за карову. А ён вазьмi i ледзь не забi ма­ тадора. А той, бедны, так спалохаўся, што нiяк не мог быка закалоць. Як нi ўдар, так у костку, так i мiма. Дванаццаць разоў бiў, не забiў, як у казцы. Ён бы яшчэ бiў, бо публiка разышлася, перайшла ў сваiх спачуваннях з боку перапалоханага чала­ [94]


века на бок быка i крычала «Toro! Toro! Toro!» I я крычаў, хоць на баку тарэадора нiколi не быў, зграйны iнстынкт, лiха яго задзяры. Быка забiлi несумленна. Я лiчу, што несумлен­ на. Абступiлi з усiх бакоў, занавесiлi яму ўвесь свет чырванню, а самую чырвоную анучу паклалi на пя­ сок, каб бык нахiлiў сваю прыгожую цяжкую гала­ ву. Ён i нахiлiў, а матадор ударыў яму ў тое запа­ ветнае месца, дзе чэрап сутыкаецца з хрыбетнiкам. О, як жахлiва тузанулiся i падскочылi да жыва­та заднiя ногi. Бык грымнуў на арэну. А адзiн з та­ рэадораў засунуў пальцы ў рану i канчаткова перарваў нервовы слуп быка. Той выпруцiўся. І яго пацягнулi пад незадаволеныя крыкi. Толькi я не крычаў на матадора, як усе, як ма­ ленькая круглашчокая iтальянка са сваёй неабдым­ най мамай i курыльшчыкам бацькам. Дым мяне раздражняў, як чырвань — быка, i я перасеў на но­ вае месца, блiжэй да калоны. Пакуль я перабiраўся, уладкоўваўся, думаў, па­ куль рабiў чарговы глыток вады, на арэну выле­цеў вялiкi бык цёмна-пясочнага, палавога колеру. Тэатр ёсць тэатр, сцэна ёсць сцэна, арэна iм не саступае. Трэцi матадор — апошнi, а гэта значыць, ён пер­ шы, ён фаварыт, яму — найпрыгажэйшы бык. І тут я не падмануўся. Матадор нават браў быка за рог, нават станавiўся перад iм на каленi i рабiў выгляд, што збiраецца бадацца, паварочваўся да жывёлiны спiнаю i забiў быка з другога ўдару. Майстар! Мастак! Яго вiталi ўзмахамi хустачак, яму кiдалi букецiкi ружаў, шчыльна ўкручаныя ў цэлафан, яму нават веер кiнулi, але ён шпурнуў яго назад [95]


на трыбуны. Выгляд акрыленага перамогай мата­ дора навёў мяне на такiя думкi... Якiм жа трэба быць мужным чалавекам, каб збiраць пад сваё iмя, слова, абяцанне цэлыя стады­ ёны. І любы рок-музыка, спявак, палiтык рызыкуе ў нейкай ступенi жыццём, але толькi матадор не ха­ вае сваёй сутнасцi забойцы i мяснiка. Усе астатнiя закрываюць свой драпежны выскал за маскаю дабрадзейнасцi. А кумiры дваццатага стагоддзя на­ огул абвяшчалi сябе вегетарыянцамi. Да прыкладу, Адольф Гiтлер. Ну, чым не вегетарыянец? Воляю лёсу такiя вегетарыянцы сталi тарэадорамi, а на­ род стаў для iх статкам быкоў. Яны дражнiлiся i забаўлялiся з гэтай вялiзнай мясной масаю, але не разлiчвалi даўжыню рагоў, не ўхiлялiся i гiнулi. Статыстыка вельмi простая. На барселонскай арэне кожную нядзелю гiне шэсць прадстаўнiкоў буйнога рагатага быдла. А вось чацвёрты бык, забойства якога адбылося на маiх вачах, запомнiўся толькi тым, што не даў загнаць у свае плечы ўсе шэсць бундэрыльяў. Загналi толькi дзве. З крыкамi «Ого го-го-го!» тарэадоры разганялiся i беглi паўкругамi. Бык таксама бег на iх, апiсваючы дугу. Але бык бег значна хутчэй, чым разлiчвалi тарэадоры. Ім даводзiлася ратавацца ўцёкамi i скакаць праз за­ гарадку. Першы матадор, iх выступала толькi тры, закалоў чацвёртага быка з пятае спробы. Цiкавасць да карыды пачала знiкаць. І не толькi ў мяне. Жанчыны больш глядзелi на публiку, чым на арэну. Мужчыны курылi i перагаворвалiся, стомленыя дзецi выпрошвалi ў бацькоў кока-колу. Якраз пада мною сядзела такая сям’я. Бацька, сiвы, [96]


у акулярах, з фотаапаратам на грудзях — курыў. Мацi, сапраўдная бландзiнка ў зялёнай сукнi, з за­ латым бранзалетам на левай руцэ — выпараўшы з сумкi цукерку на палачцы, смактала яе, перакоч­ ваючы шарык з-за аднае шчакi за другую. А палач­ ка тым часам тырчала звонку. Дзецi, браты, адна­ му тры, другому пяць, апранутыя ў чырвона-сiнюю форму футбалiстаў Барселоны, смакталi з бляша­ нак кока-колу. У малодшага на спiне было напiсана прозвiшча STOICHKOV. Пакуль на арэне другi матадор-няўмека мучыў i катаваў перадапошняга з быкоў, я паспеў пасябраваць з Stoichkov’ам i па­ дараваць яму набор разлiковых бiлетаў беларус­ кага дзяржаўнага банка. Вавёркi, зайцы, бабры, ваўкi, рысi, ласi не так спадабалiся Stoichkov’у, як зубр. І ён з радасцю паказаў падарункi бацьку. Той павярнуўся да мяне i сказаў: Thank you very much. Ён дарма, дарэчы, стараўся падрабляць ангельскае вымаўленне, мог бы i па-польску ска­ заць, я б ужо неяк зразумеў. Мне гэты маленькi Stoichkov спадабаўся тым, што падобны да мяне. І я быў такi ж белы з блакiтнымi вачыма, такi ж нэндза. З-за яго (захацелася хлопчыку да ветру) сям’я палякаў i не дачакалася апошняга забой­ ства, сышла, пакiнуўшы на каменных прыступках мяккiя паралонавыя падушкi. Я ўладкаваўся на но­ вае седала i сканцэнтраваў увагу на змаганнi тарэ­ адора з быком. На арэне я ўбачыў жывое пацвярджэнне вы­ слоўю: што дадзена Юпiтэру, тое не дадзена быку. Толькi быку былi дадзены i сiла, i прыгажосць, i гра­ цыёзнасць. А матадору Бог забыўся даць талент. [97]


«Няўжо ж яму не ясна, што калi не можаш забiць, а бярэшся за гэта, дык трэба пайсцi павучыцца». Тарэадор пачуў мой папрок, i бык быў заколаты не з дванаццатай, а з шостай спробы. Я адчуў па­ лёгку з аднаго боку, а з другога — выпiтая за дзве гадзiны сядзення вада нагадала пра сябе. Давялося злётаць у прыбiральню. Нiчога вартага я, пэўна ж, не прапусцiў. Ну, не бачыў я пяты выезд «пахаваль­ най брыгады». Затое бачыў шосты вылет быка на арэну. І якога быка. Усiм быкам быка. Шэрага, як iмжыстыя прыцемкi, з мацiцовым бляскам на ма­ гутным карку, з рагамi, як руль матацыкла harleydavidson, з капытамi, што iмгненна нарабiлi такiх ямiн у пяску, якiя потым паўгадзiны заграбаць давя­ лося. І гэты сталёвы бык не паляцеў на тарэадораў, на iх пурпуровыя посцiлкi, на iх гнюсны падман. Ён стаў i пачаў матляць галавою, рыкаць i, узбрык­ ваючы, пачаў грэбцi пясок. А потым ён ускiнуў га­ лаву, нiбыта паслаў праклён несправядлiваму небу i вежам сабора Sagrada familia. Ён — бык. Адзiны i сапраўдны Бог на зямлi. Ён выйшаў на змаганне супроць узброенай зграi танцораў. Ён успенiў пясок i ўспароў рагамi неба. Ён кiнуў сваё цела асiлка на пурпуровае крыло тарэадора, а той, пагарджаны баязлiвец, схаваўся за дашчаны шчыт. Ганьба яму. І другому, якi таксама паказвае пурпуровае крысо толькi з-за шчыта. Выходзьце на сумленны бой! Не-е-е... Яны вы­ язджаюць на забраных у латы конях, у сваiх бе­ лых строях i белых капелюшах. Яны пазакрывалi коням вочы, каб тыя не бачылi мяне — БЫКА, БОГА. І я лячу на гэтых ганебных падманшчыкаў [98]


i актораў. Я абiраю аднаго коннiка i, прыпаўшы на пярэднiя ногi, ускiдваю галаву. Рогi напорваюцца на жалезныя латы. Вострая дзiда ўпiнаецца ў мой хрыбетнiк. Якi жахлiвы паралюшны боль! Трэба адступiцца, выкараскацца з-пад дзiды. А ён, гад, у белым капелюшы, налягае на дзiду ўсiм сваiм слабым i нiкчэмным цельцам бязрогага чарвяка. О, я бачу, як адрываюцца ад зямлi конскiя капы­ ты, як завальваецца на бок конскае тулава. Яш­ чэ рывок, i мае рогi распоруць конскае чэрава, i на пясок выпадуць гарачыя, блiскучыя, слiзкiя, як сярэдзiна ракаўкi, мацiцовыя вантробы. І я рас­ тапчу iх капытамi, я парву iх зубамi i рагамi на шматкi, а мой доўгi шурпаты язык здзярэ з конскiх бакоў скуру. Як я хачу пачуць смяротны хрып ка­ ня! О, неба! Якi боль у хрыбцiне. І полымя чырванi недзе збоку. Яно пячэ. На яго, на матадора! I рап­ там — млосць i абыякавасць накатваюцца на мя­ не i спыняюць. Пiкадоры пакiдаюць арэну. І няма жадання кiнуцца iм услед. Яны ўцякаюць з арэны. Баязлiўцы! Як горача, гэта кроў цячэ з маёй спiны, яна цячэ па левым баку, па левай пярэдняй на­ зе. Якi блiскучы i чырвоны ў мяне капыт. Крыкi! Яны крычаць, яны дражняць, яны раздражня­ юць. Яны ўбачаць маю моц. Тарэадор ускiнуў ру­ ку з бундэрыльямi, з мярзотнымi палкамi. Зараз я дастану ягоны бок сваiм правым рогам. Але ж востры боль працяў спiну. Адна бундэрылья ўсё ж трапiла ў мяне. Усё ж ён пацэлiў. Але ёсць ша­ нец адыграцца. Другi тарэадор крычыць «Ого-гого-о!» i, прытанцоўваючы, пачынае бегчы на мяне. Ён бяжыць да сваёй смерцi, i калi зараз не я ўскiну [99]


яго на рогi, дык наступны бык абавязкова запора гада. Узмах. Зусiм побач праляцелi мае рогi, але i ягоная бундэрылья ляжыць на пяску. І я тапчу яе капытамi, пакуль гнюсны баязлiвец хаваецца за сцяною, ратуе сваё нiкчэмнае жыццё. Я не прагну крывi. Я вегетарыянец ад прыроды. Я не забойца ў сутнасцi сваёй. Яны могуць з’есцi мяне, але я не магу з’есцi iх. Трэцi тарэадор глыбока ўганяе ста­ лёвыя крукi ў маё цела. Неба, якi гэта боль, якая пакута, знявага, здзек... Хто адпомсцiць? Хто па­ шкадуе? Хто паспачувае? Няўжо нiводзiн з iх не бачыць маiх слёз. Мне нестае паветра. Маё чэра­ ва сутаргава ўздрыгвае. Але я бачу, як на арэну выходзiць матадор, як разгортваецца паўкружжа чырвонай тканiны. Рана на спiне пачынае пуль­ саваць, кроў хвалямi сцякае ў пясок тройчы пра­ клятай арэны. Ён танчыць. Ён, улюбёнец публiкi, танчыць. Ён хоча спадабацца. Ён хоча спадабацца i сягоння, i заўтра, i вечна. Так не бывае. Яго ўсё адно чакае смерць. І хай яе прыход паскораць мае рогi. Ён падманвае мяне, ён увесь час сыходзiць, ён спрытнейшы. Кроў i чырвань засцяць мне вочы. Мае ўдары не дасягаюць мэты. І вось ён памыляецца, мата­ дор робiць недарэчны жэст. Ён выцягвае руку, каб пакласцi далонь на мой рог. Я б’ю. Рука ўзлятае. Матадор губляе раўнавагу, падае на каленi, а я на­ кiроўваю ўсю сваю моц на вастрыё правага рога i б’ю. Неба! Пясок. Ён адскочыў. Уратаваўся. Трыбуны равуць. Матадор становiцца ў баявую пазiцыю. Цяпер ягоная чарга забiваць. І мы кi­да­ емся насустрач адзiн аднаму, насустрач смерцi. [100]


Мае рогi ўздзiраюць праклятае паветра. Ягоная шпага трапляе ў костку хрыбетнiка, выгiнаецца i адскоквае. Мы зноў стаiм насупраць адзiн адна­ го. З хованак павыходзiлi тарэадоры. Вакол мяне чырвань, полымя, пекла. А самы чырвоны язык по­ лымя апускаецца ўсё нiжэй i нiжэй. І я, зачараваны гульнёю крывавага колеру, нахiляю галаву. Недзе там далёка, дзе сканчаецца ўсё жыццё, матадор наносiць апошнi несумленны ўдар у кропку памiж чэрапам i хрыбетнiкам. Жалеза перасякае мае не­ рвы. Ногi курчыць сутарга. Цела валiцца на арэну. Мяне больш няма. Дык чаму ж не чуваць радаснага рову на тры­ бунах? Чаму нiхто не ўзмахвае белымi хустачкамi? На душы цяжка. Нецярплiўцы ўцякаюць з трыбуны. Але я першы, а можа стацца, i апошнi раз на кары­ дзе i мушу глядзець усё да канца. Духавы аркестр грае бравурны марш. Італьянская сям’я збiраецца сыходзiць. Акрамя шчакастай дзяўчынкi, тоўстай мамы i бацькi з цыгарэтай у зубах, з iмi яшчэ два бацькавы браты. Адзiн з iх — iнвалiд на мылiцах. У яго ўсмешлiвы твар карлiка. Разумныя i чулыя браты пад рукi выносяць яго з трыбуны. Дзяўчынка нясе мылiцы. А тым часам «пахавальная каманда» сцягвае з арэны апошняга шэрага быка. Нейкi разумнiк кiнуў з трыбуны на арэну ску­ раны мех з вiном. Матадор падняў бурдзюк, выпiў вiна i вярнуў бурдзюк гаспадару. Сiчаз. 18.VIII.1994

[101]


Гісторыя ката (аповесць пра мужнасць)

Кат, кiт, кот, кут... Правiльна. Пра iх i раскажу

табе. Толькi я гаварыў кiт i думаў зусiм не пра акiя­ нiчную жывародную iстоту, а пра замазку, якой замацоўваюць шкло ў аконных рамах. У сутарэн­ нях дзевяцiпавярховага дома, дзе я жыў, калi ву­ чыўся ў школе i мастацкай вучэльнi, былi зусiм маленькiя, на адну шыбу, акенцы. Кiт перасох i вылушчыўся, шкло трымалася цвiчкамi, i яго лёгка можна было дастаць, каб стрэлiць з рагаткi драцяным прабоем у дзявочую лытку. Ахвяра ха­ палася за апечаную болем нагу i пазiрала ўгору — на гаўбцы, яна ж не здагадвалася, што прабой пускаўся з сутарэнняў, праз маленечкае акенца, пад якiм, душачыся смехам, хаваўся я. Так можна было б пачаць аповесць пра першае каханне, пра першыя спробы падлетка звярнуць на сябе ўвагу супрацьлеглага полу, пра ўсёабдымныя адносiны мужчыны i жанчыны. Але я ўжо рас­па­ вёў табе пра сваё першае каханне. А цяпер раска­ жу пра мужнасць, пра забойства. Менавiта ў пра­ пахлых гнiлой бульбаю сутарэннях я забiваў ката. Але думка пра забойства, пра забiранне жыцця ад­ ной iстотаю ў другога жывога стварэння прыйшла ў iншым месцы — сонечным i залатым. [102]


Кастрычнiцкiм ранкам я кiраваўся ў школу, каб у сваiм шостым класе разам з усiмi чакаць на доўгiх уроках кароткiх перапынкаў. Я абмiнуў сятчасты плот дзiцячага садка i ўбачыў на чырво­ ным маладым клёне, што рос каля белай сцяны трансфарматарнай будкi, ката. Чорны, блiскучы, з доўгiм пухкiм хвастом кот вiсеў на вяроўцы, перакiнутай праз кляновы сук i заматанай на камлi. Выпручанае, здзервянелае цела цiха пагойдвалася пад шалёсткiмi вогненнымi шатамi. З ашчэранага, белазубага рота тырчаў высалаплены пурпуровы язычок. Я доўга не мог адвесцi вачэй ад чароўнага вiдовiшча блiзкай смерцi. Думкi зблыталiся, це­ ла ахапiў паралюш, пытаннi грувасцiлiся ў маiм школьнiцкiм розуме. Чаму забiлi ката? Хто на­браў­ ся смеласцi, каб накiнуць пятлю на шыю жывой цёплай iстоце i перапынiць дыханне, каб адчуць асалоду кЗта, пабачыўшы перадсмяротныя курчы? Нашто адзiн забiвае другога? Няўжо, калi я не на­ вучуся забiваць — заб’юць, задушаць, павесяць мя­ не? Мае вочы павылазяць з вачнiц, язык вывалiцца з рота, а душа назаўсёды застанецца ў цялесным мяшку, яна не зможа вылецець i ўзняцца ў нябёсы. І трэба вучыцца забiваць, а гэтаму не вучаць у шко­ ле, на жаль. У кабiнеце бiялогii давялося выслухаць мала­ прыемныя папрокi за спазненне. Сытая, кругла­ тварая настаўнiца падкацiлася да мяне на сваiх кароткiх крываватых нагах з таўсценнымi лыткамi. Не ведаю, хто, мусiць, муж, разразаў ёй халявы на ботах, каб хоць неяк налезлi на круглыя лыткi. [103]


— Адам, няўжо нельга выйсцi з дому на дзесяць хвiлiн раней? Няўжо трэба сто разоў паўтараць, што спазняцца на ўрокi — гэта хамства i непавага да ўсiх нас? Хiба я змог бы задушыць гэтую сытую цётку са складчатай шыяй? — Сядай i ведай, што ў наступны раз... — Не зма­ гу я задушыць... —... пойдзеш да дырэктара! —... яе, i нiхто не зможа, гэтую гаспадыню бiялагiчнага кабiнета, дзе ў шклянках скурчылiся заспiртаваныя гадзюкi i вужы, а на палiцах распасцерлi пыльныя крылы шклавокiя пудзiлы качак i соваў, дзе ў кут­ ку шчэрыцца штучны шкiлет, а на сценах выставiлi вантробы бясскурыя людзi. Якi непрыемны гук на­ раджае пастукванне ўказкi па вялiзным жоўтым муляжы кветкi, што ўзвышаецца на стале маёй ня­ любай настаўнiцы паталогii. Круп-круп-круп-круп-тр-руп... «Разгаворчы-кi!» Яна дужая, жорсткая, зможа схапiць мяне за горла, прыцiснуць да свайго пукатага жывата i задавiць. Ёй варта толькi захацець. А я нiчога зрабiць не змагу. Трэба купiць нож! I калi яна паспрабуе... Але спачатку... Навучыцца, пераадолець сполах, стаць мужным, стаць мужчынам i ваяром... Па шчырасцi, я нiколi не думаў, што табе за­ хочацца слухаць пра чыста мужчынскiя справы, пра забойствы i вайну, пра Шэкспiрава «Быць цi не быць?», якое для мужчыны гучыць iнакш... Забiваць альбо не забiваць? А для жанчыны... На­ раджаць цi не нараджаць? Пытанне! Асаблiва жорстка мужчынскае пытанне паўста­ ла для мяне ўвосень на трэцiм курсе вучэльнi, калi [104]


пачалi цягаць у вайсковы камiсарыят, калi замест адной настаўнiцы паталогii на мяне вызверылася са­ вецкае грамадства са сваiм усеагульным вайсковым абавязкам. Як я ўзненавiдзеў усiх праспiртаваных палкоўнiкаў Івановых, Пятровых, Мухiных з iх аўтаматамi, кулямётамi, ордэнамi i пяцiрогiмi зор­ камi, у якiх паблiсквала залатая свастыка, скла­ дзеная з сярпа i малатка. Што можа быць больш мярзотным за шматок паперы, на якiм напiсана: ты абавязаны з’явiцца ў вайсковы камiсарыят, а калi не з’явiшся, дык пойдзеш пад суд?! Павер мне, нiчога ў свеце не выклiкае такой гiдлiвасцi, як по­ зва ў войска. І таму мужчыны iх выкiдаюць, рвуць, не прызнаюцца, што бачылi. І таму другiя мужчы­ ны грукаюць па начах у дзверы i бяруць подпiс, што ўручылi гэты гнюсны шматок паперы з рук у рукi. А назаўтра ранiцай даводзiцца плесцiся да прапаршчыкаў, лейтэнантаў i капiтанаў, гадзiнамi стаяць у калiдорных чэргах, тлумачыць, што ёсць iншы закон, якi дазваляе студэнтам i навучэнцам атрымаць дыпломы... — Прэч на хрэн, мастак сраны! Так здараецца ў лепшым выпадку, а ў гор­ шым — даводзiцца лазiць уночы па чужых i мала­ знаёмых вулiцах, шукаць адрасы, грукаць у дзверы, палохаць людзей, каб соннаму мужчыну ўсунуць у рукi позву. «У войску няма хворых! Ёсць жывыя i мёртвыя!» Мусiць, таму я нi разу ў жыццi не за­ нёс у камiсарыят даведку з лякарнi. Я iнтуiтыўна прыняў асноўны пастулат войска — жывы аль­ бо мёртвы. І не трэба мець вялiкага розуму, каб зрабiць наступны крок. Супраць войска i грамад­ [105]


ства можа супрацьстаць таксама войска, толькi з iншымi ўяўленнямi пра грамадскi лад. Супраць чырванасцяжнага iнтэрнацыянальнага савецкага павiнна паўстаць нацыянальнае згуртаванне. Небяспечныя высновы я зрабiў у цёплым со­неч­­ ным парку «Рыўера» на ўзбярэжжы Чорнага мора. Сядзеў на лаўцы, маляваў пальму з валасянiстым камлём i раптам падумаў: у Раi растуць пальмы, i до­ бра б было вярнуць на зямлю Рай. Я зачапiўся не за слова «рай», а за слова «вярнуць»... Што вярнуць? Расейскую царскую iмперыю? Турму народаў? Не! Вярнуць маленькую Народную Рэспублiку. Так! Аднавiць, ажывiць, рэанiмаваць, адрадзiць БНР — Беларускую Народную Рэспублiку. Тсс-с-с. Цiха. Нiкому нi слова, нi паўслова. Данясуць. Закладуць. Прададуць. А тады арыштуюць, засудзяць, паса­ дзяць. Тады — турма, катоўнi, смерць. І замест Раю атрымаеш пекла. І замест Каўказа будзе Сiбiр, а за­ мест пальмы — елка, у лепшым варыянце. Страх — вызначальнае пачуццё ў паводзiнах бе­ ларуса. Страх за сябе, за родных, за блiзкiх i за чу­ жых. Татальная ўсебеларуская баязлiвасць. Як па­ збыцца перапуду, страхаў, пярэпалахаў? Не ведаю, як рабiлi iншыя, ведаю, як рабiў сам. Пайшоў у кра­ му i ў аддзеле канцылярскiх тавараў набыў танюткi, у дванаццаць аркушаў, сшытак для арыф­метыкi. Схаваўся ў цёмны куток парку «Рыўера» i пачаў пiсаць план уласнага жыцця. Наiўна? Рамантычна? Па-юнацку прымiтыўна? Можа, i так, толькi пла­ ны мае рэалiзавалiся, цi, як гавораць неадукаваныя палiтыкi, увасобiлiся ў жыццё. І адбылося тое ра­ ней, чым я думаў. А самае крыўднае — не праду­ [106]


гледжаная мной змена парадкавых ну­ма­роў асоб­ ных пунктаў. Да прыкладу, у маiм сшытку абвяшчэнне не­ залежнасцi iшло самым апошнiм, а перад iм стаяла стварэнне войска i агульнай для беларусаў рэлiгii, цi лепей сказаць, светапогляду, якi сфармуецца ма­ стацтвам, лiтаратураю, фiласофiяй. На ўсе свае пла­ ны я даваў пяцьдзесят гадоў жыцця. І ўсё ўсур’ёз, патаемна, цiха. Да маiх на­ кi­ даў можна было б паставiць эпiграф: «Усё вартае робiцца цiха, цi хоць бы iмкнецца рабiцца патаемна». Якая абуральная памылка! Цяпер бачу памылку ў сваёй нянавiсцi да святла. Гэта забойства робiцца ў цемрадзi, у стра­ ху, пад крыламi таямнiцы i невыказнасцi. Забой­ ства, на якое я свядома пайшоў, калi вучыўся ў пя­ тым класе зусiм сярэдняй мiкрараённай школы. Я вяртаўся пасля заняткаў, перапоўнены жадан­ нем набыць нож. Ён павiнен быць вялiкi, з касця­ ным брунатным тронкам, з шырокiм люстранiстым лязом, з войстраю дзюбаю i глыбокiм крывасцёкам. Ягоная сталёвая прахалода павiнна захоўвацца ў чорных скураных похвах, прашытых з аднаго боку белай тоўстай нiткаю. Такi паляўнiчы нож я бачыў у сваяка Болеся. Той пакручваў халодную зброю перад маiм тварам i казаў, што з такiм на­ жом можна i мядзведзю горла перарэзаць. Наконт мядзведзя Болесь хлусiў, бо такiм нажом, калi i пе­ рарэзаць мядзведжую шыю, дык толькi ў тым вы­ падку, калi жывёлiна будзе цiха ляжаць на кастры­ цы з прастрэленай скронню. Іншая справа — Болесеў штых-нож, зроблены ў Нямеччыне. Вузкi, доўгi, як шчупак, цёмны, вос­ [107]


тры штых захоўваўся ў пограбе, пад падлогаю, i даставаўся толькi, каб зарэзаць парася. Болесь рэзаў парасят лепш за ўсiх на свеце, а потым пiў з алюмiнiевай конаўкi насоленую цёплую кроў i гуч­ на смяяўся, скалячы акрываўленыя рэдкiя жоўтыя зубы. «Бр-р-р!» — трос галавою Болесь i сплёўваў ружовую цягучую слiну на ранiшнi блакiтны сня­ жок. Пра нямецкi штых-нож можна адно толькi марыць. Можна ўкрасцi, але такi ўчынак здаваўся мне задробным i гнюсным. Лепш ужо збiраць пу­ стыя пляшкi ў парках i на могiлках, здаваць iх, хаваць грошы, а потым пры­дбаць у якога майстра з трактарнага завода нож. Цi яшчэ лепш падысцi да турмы i дамовiцца праз плот з зэкамi, яны за iндыйскую гарбату давалi добрыя нажы з яркiмi, шматколернымi наборнымi тронкамi. Мае летуценнi спынiў пiльны позiрк кацiных вачэй. Кат, кiт, кот, кут... Ён чорна-брунатны, куд­ латы, з вострымi вушкамi i танклявым пацучы­ ным хвастом сядзеў у кутку каля трубы смецце­ правода i фосфарнымi вачыма паглядаў на мяне. Заб’ю. Я ўзняўся на лiфце дадому, шпурнуў ранец з падручнiкамi на падлогу ў перадпакоi, не здыма­ ючы чаравiкаў, пабег праз залю ды бацькоўс­кую спачывальню на гаўбец, дзе ў белай тумбачцы ма­ цi захоўвала скруткi вяровак, на якiх сушыла бялiзну. Рукi паабдзярэ сваiмi зубамi i кiпцюрамi. Давялося шукаць скураныя бацькавы пальчаткi, чорныя з металёвымi кнопачнымi зашпiлькамi. Уцячэ! Убачыць мяне з вяроўкаю, у пальчатках, усё зразумее, адчуе, шусне памiж ног, i толькi яго бачылi. [108]


Катлеты ляжалi на панiве, заплаўленыя ў бла­ кiт­ наваты мутны тлушч. Я вырваў самую боль­ шую катлету i, зацiснуўшы ў пальчатцы, адчуў, якое слiзкае ў яе цела. Каб толькi нiхто не ўбачыў! Каб толькi нiхто не ўгледзеў! Я баяўся, апускаю­ чыся ў лiфце. Кот сядзеў на месцы i пастукваў па бруднай падлозе кончыкам тонкага хваста. «Кы­ цы-кыцы-кыцы!» Я выцягнуў насустрач кацiнаму чорнаму носу руку з халодным камяком катлеты. «Мяўр-р-р». Жывёлiна ўзнялася i затанчыла на пра­ мых нагах. — Якая смачная катлета, мама гатавала, купля­ ла мяса, пракручвала праз мясарэзку разам з бе­ лым хлебам, ляпiла, смажыла. Кот пракаўтнуў вялiкi кавалак i зазiрнуў мне ў вочы, глыбока, да самай душы, на сподзе якой каламутна ўздымалася чарната. Ён натапырыўся, поўсць на спiне ўзнялася, хвост апусцiўся, лапы сагнулiся. І ў гэтае iмгненне мая рука схапiла ката за каршэнь i ўзняла ў паветра спаралюшаваную жы­ вёлу. Жаласнае тонкае мяўканне зазвiнела на ўвесь пад’езд. Давялося засоўваць ката ў запазуху, пад сiнюю балонневую куртку i трушком, азiраючыся па баках, бегчы ў сутарэннi. Жывёлiна тузалася, драпалася, выдзiралася з балонневай задушлiвай пасткi, яе цела выкручвалася, уздрыгвала, бiлася, але я абедзвюма рукамi прыцiскаў ката да грудзей, як прыцiскаюць найкаштоўнейшую, найдаражэй­ шую, найлюбiмейшую рэч. У сутарэннях смярдзела пракiслымi сiкунамi, ка­ пустаю i саладжавай леташняй бульбаю. Я стаiўся каля ўжо зачыненых дзвярэй, услухоўваючыся [109]


ў пыльную цямрэчу. А цi няма тут каго? А цi не заспеюць мяне цiкаўныя вочы за злым заняткам? У тоўстых, абматаных шклаватаю трубах глухавата булькатала вада. Кот, адчуўшы маю няўпэў-ненасць, паспрабаваў выдрацца, ягоная лапа з вы­пуш­чанымi кiпцямi высунулася з-пад курткi i апус­ цiлася на маю шыю. Мне перакрывiла твар сутарга болю, мае рукi выцягнулi драпежную жывёлiну на па­ ветра, бразнулi аб зямлю i пры­цiснулi да падлогi. Мярзотнай, кудлатай змяёю кру­ цiўся ў паветры кацiны хвост, ён звiваўся ў самыя неверагодныя петлi, а мая правая рука ўжо выцягвала бялюткую вяроўку. Што можа быць сiмвалам чысцiнi? Вядома, насычаная ветрам i холадам бялютка-галубовая прасцiна. І я нiколi не разумеў, чаму самагубцы выбiраюць у крамах менавiта вяроўкi, на якiх жан­ чыны сушаць кашулi, наўлечкi ды прасцiны. У ма­ стацкай вучэльнi быў вельмi папулярны матыў з бялiзнаю. Асаблiва ўдалая кампазiцыя атрыма­ лася ў Ігара Кашкура: навальнiца ў мiкрараёне, чорнае неба, крылы прасцiнаў, скручаныя жано­ чыя постацi, што, утаймоўваючы бялiзну, скiдаюць яе ў эмалiраваныя мiсы. Мяне, па шчырасцi, бе­ лыя сцягi баязлiўцаў «рукi ўгору» не натхнялi, бо цiкавiлi iншыя штандары: у краязнаўчым музеi я перамаляваў сабе ў нататнiк трохкутны сцяг з па­ гоняю, пад якiм змагалiся за незалежнасць касiнеры Кастуся Калiноўскага. Юначы экстрэмiзм? Цалкам магчыма. Хто з нас задумваўся, пад якiм сiмвалам выходзiць на бой? Дарэчы, чорны квадрат з белым чэрапам i перакрыжаванымi пад iм косткамi так­ [110]


сама вабiў мяне. Анархiзм, iндывiдуал-анархiзм цi, лепш сказаць, эгаанархiзм прыцягваў сваiмi набыткамi ў галiне мастацтва. Я зачытваўся Альбэ­ рам Камю, мяне натхнялi палотны авангардыстаў 10-х гадоў, усе гэтыя хлопцы «душа наросхрыст» з «Бубновых вальтоў» дый «Сiнiх коннiкаў». А вось нацыянальнае ў мастацтве, як тады казалi, нацы­ янальнае па форме i сацыялiстычнае па зместу, выклiкала пратэст. Я люта не прымаў саламяных конiкаў, кашулi-вышыванкi i розныя андаракi. Да неафалькларыстаў, што, займеўшы вышэйшую гуманiтарную адукацыю, падраблялiся пад народ­ ных майстроў-самавукаў, я ставiўся не лепш, чым да неанацыстаў. Ёсць у iх нешта агульнае, роднас­ нае, блiзкае, i не толькi прыставачка «неа», а корань «нац». Іх яшчэ яднае разумовая абмежаванасць дый творчая няздатнасць. Драбната! А вось наме­ ры — захапiць увесь свет — не меншыя. За гэтыя глабальныя намеры мяне i ад камунiстаў адвяр­ нула. Сацыялiсты з iх недасяжнай выспаю Утопiя падабалiся больш, але, прачытаўшы ўважлiва То­ маса Мора, зразумеў: ягоная мадэль больш нагад­ вае канцэнтрацыйны лагер, чым свабоднае грамад­ ства дзеля свабодных iндывiдуалаў. З блытанiнаю «iзмаў» у галаве i планам на ўсё астатняе жыццё ў кiшэнi я патрапiў на дзень нараджэння Сiмачкi Кудлача. Сiмачка — чалавек iнтэлiгентны немаведа­ ма ў якiм калене, любiў свае днi нараджэння, як чорт балота. Было ў iм эгаiстычнае, анархаiндывiдуальнае. Мы палiлi свечкi, пiлi сухое кiслае вiно, ад якога ўвесь час мяне насiла ў прыбiральню, [111]


закусвалi смажанай качкаю i танчылi з дзяўчатамi. Напiлiся моцна. Дзяўчаткi, а iх было трое, чамусь­ цi абвясцiлi, што яны полькi i адпаведна маюць перавагу над намi, беларусiкамi. Пра велiч Поль­ шчы я i дома мог наслухацца. Не ведаю, чаму, але ў бацькi ёсць сентымент да заходнеславянскага народу. Можа таму, што ён нарадзiўся ў Заход­ няй Беларусi, можа таму, што недалёка ад яго­ нае вёскi жыў першы чалавек Польшчы — Адам Мiцкевiч, а хутчэй, з-за таго, што ўсе мы любiм сваё дзяцiнства, там i снег мякчэйшы i хлеб смачны. З бацькам ясна. А тут? I я драўляным языком пачаў брахаць на пшэкаў i Пшэцыю. Згадаў i лагеры для беларусаў, i закрыццё беларускiх школак, i турмы, i Беластоцкi край, якi тэрмiнова трэба адваяваць, вярнуць, забраць, а ўсiх палякаў выгнаць к чорта­ вай матары, як з Беласточчыны, так i з Беларусi наогул. Пра тое, што ў сваяках маю сякiх-такiх палячкоў, вядома, не згадваў. Дзеўкi смяялiся... «Ну што ты можаш зрабiць адзiн?» Вось на гэты момант i высветлiлася: я не самотны. На мой бок стаў iмянiннiк. Сiмачка Кудлач пашырыў кола нацыяналiстычнай амбiтнасцi — прапанаваў вяр­ нуць спрадвечна беларускiя землi i гарады: Вiленскi край i Вiльню, Друскенiкi, Дзвiнск, Краславу, Сма­ ленск, Старадуб, Бранск... Ён спынiўся недзе пад Курскам, бо жаданне схадзiць да ветру было мацнейшае за ўяўныя за­ ваёвы. На той момант наша кампанiя, пакiнуўшы кватэру, шпацыравала па начным праспекце ў ра­ ёне дзяржаўнага цырка. Мы ўсе забеглi пад бе­ лую балюстраду, упрыгожаную вялiзнымi вазамi, [112]


i цiшыня скверыка напоўнiлася плюскатаннем пе­ рапрацаванага вiна. Я касавурыўся на пшэчачак, што сядзелi на траве, як тры вялiзныя чорныя курыцы, з-за гэтага вiдовiшча працэс вызвалення зацягнуўся. Узбу­ джанасць. Спадзяюся, ты зразу­ ме­еш. Дзяўчатак, самазваных шляхцянак, мы раз­ вялi па дамах, а самi дамовiлiся сустрэцца праз тры днi, каб на цвярозую галаву абмеркаваць нацыяналiстычныя парывы. Сустрэлiся. Сумна згадваць, але без алкаголю размова не ляпiлася, сыпалася, крышылася на драбнюткiя аскепкi... — Добра было б разам з’ездзiць у Вiльню. — Даўно не быў у Мiрскiм замку, пэўна, яго кан­ чаткова засралi галубы. Каб не любоў да кнiжак, перакананы, з на­ шых намераў выйшаў бы пшык. Сiмачка палез на антрэсолi i выцягнуў з-пад газетаў томiк Янкi Ку­ палы, выдадзены ў 20-я гады. Мяккiя знакi, слова «Мiнск» i трагiчна-смяшлiвыя сцэны «Тутэйшыя» леглi ў падмурак нашага гуртка з двух чалавек. Купалаўскiя чытаннi мы пачалi ладзiць штотыд­ нёва. І праз якi месяц надумалi пашырыць кола чытачоў забароненых твораў на аднаго чалавека. Сякеру бяруць пад лаваю. Я запрасiў да Сiмачкi ў госцi Алеся Ласевiча. Сагiтаваць чалавека зусiм не проста, асаблiва на нешта антыдзяржаўнае. Ён баiцца, ты баiшся. Страх накладаецца i ўзрас­ тае не ў арыфметычнай прагрэсii, дзе два на два чатыры, а павялiчваецца ў разоў дзесяць-дванац­ цаць. Кнiжку Купалы Ласевiч узяў, i гэта бы­ ла першая перамога беларускага арганiзаванага [113]


нацыяналiзму ў кватэры Кудлачоў. Далей пайшло лягчэй. Мы радавалiся: нiхто нiкому нiкога не заклаў. А наш купалаўскi гурток пачало моцна заносiць улева, да тэрарызму. Тэрор — вельмi прывабная рэч, як свежанiна. Рэжце гiтлерцаў паганых, каб не ўскрэслi век яны! Бiце ў сэрцы iх, бiце мячамi, не давайце чужынцамi быць! Але ад тэарэтычнай да рэальнай агрэсii, дзякуй Богу, досыць вялiкая адлег­ ласць. Скажу адразу, каб ты не хвалявалася. Мы так i не дайшлi да падкладання выбуховых прыбораў у дзiцячыя садкi цi школы. Нашыя пошукi ў галiне гвалту спынiлiся значна раней чым у нацыяналiстаў Ірландыi цi баскаў. Асабiста мяне да развагаў пра тэрор вельмi падштурхнуў адзiн малюнак, зробле­ ны на белых дзвярах грамадскай прыбiральнi ў Па­ лацы мастацтва. Нейкi габрэй накрэмзаў чорнай шарыкавай ручкаю шасцiканцовую зорку Давiда i напiсаў: «Мы есть». Не разважаючы, не раздумва­ ючы дый не аналiзуючы сiтуацыi, я дастаў аловак i зрабiў работу над памылкамi. Пад габрэйскай зор­ каю ўзнiк iншы надпiс — «Мы ёсць», за якiм чарнеў тлусты клiчнiк. У маiм варыянце надпiс праiснаваў гады са тры, а можа, i болей. Так цi iнакш, а першы крок я зрабiў, хай несвядомы, але ж зрабiў. Зрэшты, цi бываюць першыя крокi ў дзiцяцi свя­ домыя i лягчэйшыя? Хутчэй, не. Клэп-клэп-клэп. І пайшоў, пайшоў, упаў, узняўся. Усмешка бяззу­ бая. І далей, далей. Клэп-клэп. Вось так, прыклад­ на, пачаў i я. Значна пазней я ўбачыў сапраўднага тэрарыста, лацiнаамерыканца Карлiса, якi расказаў пра Чылi. [114]


Карлiс быў у свае пятнаццаць гадоў перака­ наным камунiстам, хаваючыся ў сутарэннях, чытаў Ленiна i Маркса, а калi да ўлады прый­шоў Пiначэт — удзельнiчаў у страйку. Бедная працоўная сям’я, вера ў лепшую будучыню, Чэгевара. Карлiс панёс бомбу ў аўтобусны парк i падклаў яе ў машы­ ну штрэйкбрэхера, як рабiлi кнiжныя i кiношныя рэвалюцыянеры. Загiнула чатыры чалавекi. Карлiс уцёк у Еўропу. З Францыi яго прагналi за ўдзел у нейкiх там чылiйскiх «чырвоных брыгадах». У Мiнску Карлiс скончыў медыцынскi iнстытут i працаваў... кiм бы ты думала? Гiнеколагам! Вось бывае. Пры першым знаёмстве Карлiс, з якога Гена Цацкевiч маляваў партрэт, абазваў мяне Пiна­ чэтам. Цi не смешна? Ну, якi я Пiначэт! Усё вайсковае я з дзяцiнства недалюблiваў. Я хацеў быць блазнам, а не генералам. А тут раптам бэнц — i Пiначэт. І за што? Назваў Фiдэля Кастра тэра­рыстам. Дык яно ж так i ёсць, для ўсяго све­ ту. Ну ды Бог з iмi. З Карлiсам я памiрыўся, i ён запрасiў на свята ў чылiйскае таварыства. Нiколi не думаў, што ў Мiнску так многа знойдзецца лацiнаамерыканцаў. Іх набегла поўная студэнц­ кая сталоўка. Жанчыны ў понча, а вось мужчыны, чамусьцi, былi апранутыя па-еўрапейску, iм зусiм не пасавалi гэтыя апранахi. Ім да твару былi б чор­ ныя капелюшы, паходнi i мачада. На вялiзных пано я i маляваў на замову Карлiса лацiнаамерыканскiя твары i кулакi з паходнямi. — Нам бы такiх мастакоў паболей. Мы, калi вернемся на Радзiму, усе сцены размалюем рэва­ [115]


люцыйнымi карцiнамi. Вось пабачыш! — сказаў Карлiс i ўзнагародзiў мяне i Гену Цацкевiча дзвю­ ма пляшкамi чырвонага вiна, потым знiк у натоўпе танцораў. Ён знiк назаўсёды. Казалi, Карлiс паехаў у Ка­ рэю дабудоўваць камунiзм. Можа, i так, мне ўсё роўна. Я чамусьцi не перажываю за чылiйскага Карлiса. Хто-хто, а тэрарыст-гiнеколаг сябе ў крыў­ ду не дасць. Калi каму варта паспачуваць, дык яго­ ным ахвярам з аўтобуснага парка, якiх паразрывала на дробныя кавалкi. Карлiс расказваў: тыя кавалкi збiралi ў празрысты пластыкавы мех, якi завязалi белым матузом. Пэўна ж, такiм, якi я выцягнуў з кiшэнi ў сутарэннях, калi намерыўся забiць ката. Я паспрабаваў скруцiць пятлю, але нiчога не атрымлiвалася, замiналi вялiкiя бацькавы паль­ чаткi, дый левая рука была занятая — цiснула жывёлiну да падлогi. Я строс пальчатку з правай рукi i паспрабаваў перахапiць кацiны карак, але ў гэтае iмгненне жывёла выгнулася i ўвагнала iклы ў маю далонь памiж вялiкiм ды ўказальным пальцамi. Я ўскочыў, узняўшы ката над зямлёю, i што было сiлы сцiснуў яму шыю. Ен захакаў, разявiўся, я вызвалiў руку i пачаў залiзваць ранку. Болю не чуў. Мяне ўсяго калацiла ад не вядомай дагэтуль нервовай узбуджанасцi. Убачыўшы пустую скрынку, я ўзрадаваўся маг­ чымаму перадыху i засадзiў ката пад яе. Паволь­ на звiў пятлю, другi канец вяроўкi перакiнуў праз трубу, што цягнулася пад бетоннай столлю. Пятля пагойдвалася, нiбыта вялiзная, намаляваная лiнiяй лямпачка. Каб дастаць ката з-пад скрынкi, давя­ [116]


лося праламаць верх i зноў уздзець пальчаткi. По­ тым я ўсунуў кацiную галаву ў пятлю i пацягнуў за канец вяроўкi. Кот павiс. Ён уздрыгваў, круцiўся, спрабуючы кiпцямi садраць з шыi пятлю. І раптам жывёлiна ацiхла, хвост i лапы выцягнулiся, цела зрабiлася худое i нейкае пустое. Такiмi вялымi i пустымi выглядаюць футравыя цацкi, з якiх вы­ сыпалася пiлавiнне. Вяроўку з павешаным катом я згадаю праз дзе­ сяць гадоў у Маскве, на выставе чэшскага графiка Густава Вары. Буду стаяць i глядзець на маленечкi малюнак тушшу — начное зорнае неба з лiмоннай костачкай месяца, светлая сцяна, голая галiна, вяроўка, павешаны чорны кот. З усёй паездкi ў Ма­ скву, дзе купляў эцюднiк, палiтру, фарбы i пэндзлi, застаўся ў памяцi маленечкi малюнак. Можа, я крыху блытаю мужнасць з жорсткасцю, але, каб намаляваць павешанага ката, безумоўна, патрэбна была мужнасць. Гэта знiтавана з перакосамi ў афiцыйна пры­ нятай маралi, што панавала на тэрыторыi сацыя­ лiстычнага лагера. Мастакам дазвалялася маля­ ваць трупы людзей, якiя загiнулi ў барацьбе. І чым больш было тых трупаў, тым большую павагу меў iх стваральнiк. На палотнах i кiнаэкранах ляжалi горы трупаў, i нiкога яны не хвалявалi. Былi свае i чужынцы, было апраўданне крывi, дзеткi насiлi кветкi да абелiскаў. Войны падзялялiся на правiльныя i няправiльныя, захопнiцкiя i вы­ звольныя. У падручнiках па гiсторыi змяшчалiся фотаздымкi часоў другой сусветнай вайны: шы­ бенiца, вайсковец уздзявае пятлю на дзявочую [117]


шыю, побач вiсiць хлапец са звязанымi за спiнаю рукамi, цi — местачковы пусты пляц, чатыры па­ вешаныя мужчыны. Яны нам такое рабiлi, дык мы iм зробiм яшчэ i не такое! Заставалася рас­ тлумачыць, хто — яны i хто — мы. Мы — рускiя, яны — немцы. Але гэтая схема падыходзiла да першакласнiка i зусiм не апраўдвала сябе ся­ род старэйшых. У дзедавай вёсцы расейскiя казакi закатавалi, паадразалi мужчынам чэлесы шаблямi за нейкую ўяўную сувязь з расейскiмi партызанамi. Таму схему дапрацавалi — увялi здраднiка. Ёсць яны, ёсць мы i яшчэ здраднiкi, юды. Але што рабiць з павешаным, закатаваным чорным катом? Дзе на малюнку вораг, а дзе свой? Кот не ўваходзiў нi ў якiя лагеры, не ўступаў у партыi, ён не мог здрадзiць, атрымлiваецца, што ён свой, наш. А той, хто павесiў, чалавек — вораг. Але чалавек — цэнтр сусвету, так вучылi ў школе на занятках па бiялогii. Чалавек — гучыць горда. Чалавек! Вораг не чалавек. Вораг — мастак, iнтэлiгент, драбок праслойкi памiж сапраўднымi людзьмi: пра­ летарам i селянiнам. Толькi вораг мог намаляваць павешаную жывёлу i тым абразiць як савецкага ча­ лавека, так i Чалавека з вялiкай лiтары. 1975 год, у СССР нiхто не парушае ўсталяванай маралi, акра­ мя вар’ятаў i паўвар’ятаў, якiм лекары паспешлiва выдаюць даведкi. Не любiш таталiтарны рэ­ жым — вар’ят. Не хочаш служыць у войску, дык толькi скажы, i на сорак дзён трапiш у вар’ятню. А тут раптам маленечкi малюнак: павешаны кот. Прыстойная заля з мяккiм святлом, цiшыня, за­ [118]


шклёныя рамкi, малюнкi. У адной з рамак фо­ татвар мастака: барадаты сярэдняга веку чалавек i зусiм не вар’ят, здаецца дзiўна, але чэшскi мастак падтрымаў мяне вельмi моцна. Значыцца, можна парушаць таталiтарную мараль, бо ёсць шчылiны, нiшы, закуткi, куды не трапляе святло цэнзурных лiхтароў. Ёсць патаемныя месцы, пра якiя забылiся напiсаць у iнструкцыях i цыркулярах. Іх трэба знайсцi, убачыць. I я шукаў, спачатку адзiн, потым шукалi ўтрох — я, Алесь Ласевiч дый Сiмачка Кудлач. Нам пашан­ цавала, бо вельмi хутка мы праскочылi ўласныя намеры стварыць тэрарыстычную суполку. Нават праз дваццаць гадоў я здзiўляюся жудасцi сваiх прапаноў, калi ў лесе каля вогнiшча гаварыў: тэрор у iдэале сваiм не мае адраса, бо ахвяра павiнна быць выпадковая — на каго Бог пашле. I адзiнае, над чым варта задумвацца тэрарысту, як пры мiнiмальных затратах энергii зрабiць максiмальнае разбурэнне грамадства i дзяржаўных iнстытутаў. Да прыкла­ ду: выбух у маленькiм аўтобусе з дзецьмi зрушыць грамадскую думку пра ўрад у сто разоў больш, чым пажар на бензаскладах. Матэрыяльная шкода мiзэрная ў параўнаннi з маральнай. І хай сабе стара­ жытныя габрэi сцвярджалi, што выбiтае вока цi зуб можна кампенсаваць грашыма, але кампенсаваць смерць дзiцяцi, як i любой iншай жывой iстоты, немагчыма нiчым, нават забойствам злачынцы. Та­ му дзяржава, у якой з’яўляецца тэрарызм, раней цi пазней будзе вымушана змянiць свой грамадскi лад, цi самой увесцi тэрор, надзялiўшы мiлiцыянтаў правам забiваць. [119]


Пры ўсёй наiўнасцi i рамантызме, мы ўсё ж разумелi i ўсведамлялi, што ў 70-х у СССР быў толькi адзiн шлях: аднаўленне карнага апарату. Карацей, наш гурток так i не правёў нiводнай акцыi, бо, чытаючы класiку, мы паверылi не Ян­ ку Купалу i Максiму Багдановiчу, а Францiшку Багушэвiчу. Знаць Чачота ўсе павiнны, i пра За­ на дабрачыннасць, пра Касцюшку i Манюшку, i пра песняроў. Рукi iм падаўшы, знаю, зробiм бо­ лей мы для краю, чымсьцi разам у бойках стойка пралiваўшы кроў. Можна было б не пагадзiцца з Францiшкам, якi ўпiсаў у шыхты iнтэлiгенцыi Т. Касцюшку. Але гэтая драбяза нас не засмуцiла, накiрунак — вось аснова. І я не шкадую, што яна прывяла да самазнiшчэння падпольнага та­ варыства аматараў беларускага слова. Былi ж набыткi: мы навучылiся чытаць беларускiя кнiжкi, навучылiся верыць адзiн аднаму, што было самым цяжкiм, навучылiся не саромеючыся абмяркоўваць патаемныя жаданнi i памкненнi. І хай у ахвяру быў пакладзены эгацэнтрызм i ў нейкай ступенi ягамосць, але ж прыйшло разуменне, што найвы­ шэйшая пабудова iерархii — роўнасць, якая грун­ туецца на даверы. Юнацтва скончылася. Вядома, рэцыдывы са мною здаралiся, вось адзiн з iх адбыўся ў кавярнi «Рамонак». Яе столькi разоў перараблялi, што да­ вядзецца расказаць, як яна выглядала на той час. На першым паверсе гандлявалi кандытарскiмi вы­ рабамi. Палiцы зiхацелi цукеркамi з фабрык «Ка­мунарка» i «Спартак». У зашклёных вiтрынах iль­снiлiся тлустымi бакамi тарты. Каля касавых [120]


апа­ ратаў вiлiся чэргi тоўстых кабетак сярэдня­ га веку, якiя так i не ўсвядомiлi, што ад салодка­ га набiраецца лiшняя вага. Зграйкi школьнiкаў падлiчвалi капейкi на мармелад i марозiва. Пра­ даўшчыцы раздражнёна пакрыквалi на шматлiкiх пакупнiкоў, што панаехалi з вёсак i мястэчкаў. На другiм паверсе панавала зусiм iншая атма­ сфера, бо не было дзябёлых жанчын з заводскiх ускраiн, не было разявак з правiнцыi ды гаманлiвавiсклiвай дзятвы. Там вакол вялiкай стойкi, што стаяла пасярэдзiне лiтарай «О», фланiравалi дзяўчаткi i хлопчыкi, ахрышчаныя «залатой мо­ ладдзю». Яны знаёмiлiся адно з адным, пiлi каву, вiно i кактэйлi з прымiтыўнымi i кiдкiмi назвамi «Фламiнга», «Паўночнае ззянне», «Рамонак». Яны слухалi музыку «АВВА» дый «Boney M». Яны любiлi пагаварыць пра Швецыю, Югаславiю, ЗША, пра Альбэра Камю, Сальвадора Далi, крыта-мiкенскую культуру, ангельскую мову, секс i абмежаванасць усяго савецкага. Яны вучылiся пiць каву без цукру i не напiвацца алкагольнымi напоямi. Не ва ўсiх тое атрымлiвалася, але я пра iншае, пра мужнасць. Разумею: мужнасць у паўп’яным асяродку — справа недарэчная, i адзiнае правiльнае азначэнне майго ўчынку будзе — суцэльнае глупства. І ўсё ж. Я абышоў стойку, за якой увiхалася восем барменак. Як я не люблю, калi вiно налiваюць жанчыны! Зна­ ёмых мастакоў i хiпi не было. І я, узяўшы бутэльку белага сухога вiна, уладкаваўся на высокае крэсла. «Рыслiнг» быў кiслы. Я разглядаў дзявочыя клубы, якiя зманлiва пагойдвалiся пад мiнi-спаднiчкамi. [121]


І ўжо намерваўся завесцi гаворку з адной бяля­ вай гаспадыняй крэпенькiх сцёгнаў, як побач са мною ўсеўся сiне-блiскучы афрыканец. Без уступаў i пад­рыхтовак, на благой расейскай мове ён пачаў прапаноўваць мне даляры, каб я знайшоў яму што-небудзь з цыцкамi на доўгiх нагах. Зразуме­ ла, былi ў «Рамонку» хлопцы з вусiкамi i залатымi ланцужкамi на шыi, якiя падшуквалi арабам i не­ грам асобiнаў жаночага полу, за што i атрымлiвалi добры заробак. Чаму афрыканец прыняў мяне за «ката», за сутэнёра? Можа, для яго ўсе белыя выглядалi на адзiн твар? Каб адразу не крыўдзiць юрлiвага чарнаскурага хлюста, я запытаўся, з якой ён краiны. Ён назваў нешта накшталт Камеруна, але з ягоным вымаўленнем можна было пачуць i Конга. Пасля напружаных дэбатаў я даведаўся: дзяр­ жаўная мова ў ягонай краiне ангельская, сваю родную ён ведае, але пiсаць i гаварыць на ёй не збiраецца, як не збiраецца вяртацца ў Афрыку наогул, яго вабяць Штаты i Лондан. Вiно ў мяне скончылася, i разам з жаданнем выпiць яшчэ заха­ целася трупнуць па маленькай кучаравай галоўцы парожняй бутэлькай. Мяне да самых глыбiняў ду­ шы пакрыўдзiў касмапалiтызм англамоўнага аф­ рыканца. Я перайшоў на беларускую мову i пачаў лаяцца на збянтэжанага негра бруднымi словамi. Лаяўся я даволi гучна, i да нас падышлi хлоп­ цы з вусiкамi, яны хутка па-ангельску даведалiся пра юрлiвыя намеры негрытоса i звялi яго, а мне, каб заткнуў зяпу, купiлi бутэльку кiславатага «Рыслiнгу». І я заткнуўся. І пакрыўдзiўся на самога [122]


сябе. Як можна так апускацца? Як гнюсна выгля­ дае мой патрыятызм сярод прасталытак, студэнтаў i «катоў». Самае лепшае ў гэтым здарэннi тое, што ў мяне знайшоўся яшчэ адзiн вораг, i гэта я сам — п’яны, нястрыманы, нахабны. Трэба сачыць за са­ бою. Банальна i нудна, але неабходна. Так, як трэ­ ба дарасказаць табе гiсторыю пра забойства ката ў сутарэннях. Калi жывёлiна перастала ўздрыгваць, я адпус­ цiў вяроўку, кот упаў на падлогу. Я схiлiўся над скамянелай жывёлiнай i пачаў абмацваць неру­хо­­мае цела. Не ведаю, як я адчуў, што кот жывы, нейкi iмпульс прабег па маiх пальцах, не­ шта накшталт ледзь чутных удараў току. Не па­ мёр! Жыве! Прыкiдваецца! Радасць iмгненна пе­ ратварылася ў жор­ сткасць, у агрэсiю. Утаплю! Занясу на бу­ доў­ лю, дзе ў катлаванах стаяць глыбокiя лужыны. Кот не супрацiўляўся, нiбыта скарыўся свайму лёсу, ён важкiм камяком ляжаў у мяне пад курткаю, пакуль я бег праз мiкрараён да будаўнiчых пляцо­ вак. Сцямнела. Белаваты, падобны да тлуш­чу, лёд зацягнуў лужыны. Пакiдаючы за са­ бою чорныя сляды, я зайшоў у ваду па каленi. Акуратна, з пяш­ чотаю дастаў жывёлу з-пад курт­кi i апусцiў у сцю­ дзёную цёмную ваду. Кот уздрыгнуў, паспрабаваў выкруцiцца з рук, як выкручваецца тоўсты мянтуз, але я нагою прыцiснуў яго да дна. Можа, хвiлiну цягнулася барацьба. Заплюшчыў-шы вочы, я чакаў, калi кацiнае цела перастане ўздрыгваць пад маiм ступаком. Нарэшце кот супакоiўся, я расплюшчыў вочы i, здаецца, убачыў, як лёгкiм клубочкам па­ [123]


ры з густой вады ўзнялася душа. Яна паплыла над малочным iльдом, а потым растала ў шчыльнай сiнечы. Я выйшаў на бераг i азiрнуўся, па лёдзе рас­ плывалася пякельная плямiна майго грэху. Я не плакаў, але i не з’явiлася пачуцця ўпэўненасцi, я не стаў мужным, я не стаў ваяром, мной авалодала пу­ стата, таму i не было сiлы здзiвiцца, калi пабачыў, як усплыў кот, як ён выпаўз на лёд, як, хiстаючыся, нiбыта п’яны, пакульгаў на мяне. Ён прайшоў зусiм побач, i я мог яго схапiць, раза­драць, знiшчыць. Але не варухнуўся. Не стаў я забойцам. Зразумеў: героем не можа быць забойца. Чалавецтва робiць жахлiвую па­ мылку, калi ўзнагароджвае i шануе людзей, якiя забiраюць жыццё ў iншых. Я ўзненавiдзеў войска, я неўзлюбiў вайсковых навукоўцаў. Цi можна на­ зываць чалавекам iстоту, якая разразае горла са­ баку, устаўляе туды трубку, а потым дае мяса па гадзiнах, а потым не дае мяса i назiрае, як з трубкi крапае слiна i страўнiкавы сок? Хто пракляне ла­ герных дактароў? Вядома, не людзi, якiя прыдумалi маральны кодэкс вучонага, паводле якога можна забiваць пацукоў, катоў, сабак, толькi не на вачах у iхнiх суродзiчаў. Няўжо сапраўды можна адра­ заць пацучыную галаву нажнiцамi?! Я вярнуўся дахаты i доўга стаяў пад душам, разглядаў ружовыя шнары на жываце. Можа, i лiлiся з маiх вачэй слёзы, але пад душам слёз не заўважыш, нават сваiх. Ты сама прасiла расказаць пра мужнасць, вось расказаў. Засталося скончыць. [124]


Ката я ўбачыў на наступны дзень. Вяртаўся са школы, а паперадзе iшлi дзве мае аднакласнiцы. Яны i заўважылi яго. Кот ляжаў пад вадасцёкавай трубою, абадраны, з ашчэранай пашчаю. Нехта завалок яго на дах i ўкiнуў у вадасцёкавую трубу. Кат, кiт, кут... Кот быў нежывы. Мiнск. 24.X.1984 — 23.II.1993


Амарыліс (апавяданне пра дзiцячыя страхi)

Спяшаешся, бяжыш, спазняешся. Губляеш улас­

нае «я». Трапечашся, як той матылёк на асветле­ най шыбе, б’ешся ў нябачную сцяну. А дзверы? Яны зусiм поруч — спынiся i ўбачыш. Не! Бясконцы рух, слiзгаценне на люстраной паверхнi, бяскон­ цае бiццё, пакуль не патрапiш на злом, прагал, расколiну, пакуль не паранiш крылцы, не зломiш iх, не абцярушыш каляровы пыл. І тады адчу­ еш скразняк, ён астудзiць розум; верне прытом­ насць, адновiць яснасць. І ўбачыш... Хутчэй за ўсё, дзяцiнства. Стары дуб за зялёным плотам, той самы вялiкi дуб, да якога цябе падводзiў бацька, калi вёў у дзiцячы садок. Збiралiся жалуды зялёна-балот­ ныя ў каляных шапачках, карычнявата-алейныя з рабрыстымi бакамi i вострай дзюбаю, вялiкiя, што жукi-насарогi. Поўныя кiшэнi жалудоў, такiх апе­ тытных на выгляд, такiх няўежных i горкiх, даўкiх, любiмых. Жалуды ўратоўваюць ад маркоты. Яны маюць звычку звальвацца за падкладку палiтона, i не варта дакараць iх за гэта. А навокал позняя восень, спiртавы дух апалай лiстоты, халаднаватае сонца, сцюдзёная льдзiстая раса. Бацька пакiдае цябе каля веснiчак, тых самых дзетсадаўскiх веснiчак, побач з якiмi айчым Жэнiка Хрушча [126]


наехаў на свайго пасынка заднiм колам вялiкага грузавiка. Жэнiк загiнуў. Айчым прывозiў Жэнiка ў садок на машыне, i ўсе зайздросцiлi, усiм да трымцення хацелася пакатацца на грузавiку, па­ сядзець за рулём, пасiгналiць, як сiгналiў Жэнiкаў айчым, калi ўвечары прыязджаў па свайго пасын­ ка. А загiнуў Жэнiк з-за бяскрыўднай насоўкi. Калi ты з’яўляўся ў садок без чыстай адпрасава­ най, складзенай у чатыры столкi, насоўкi — каралi. А Жэнiк забыўся хустачку ў кабiне i ўспомнiў пра гэта каля самых веснiчак. Ён падбег да грузавiка, а нябога айчым, каб развярнуцца, даў заднi ход i наехаў на пасынка i задушыў насмерць. Бацькi iншых дзяцей закрычалi, загаласiлi, залямантавалi, спынiлi грузавiк, паказалi знявечаны коламi труп знiякавеламу агаломшанаму шафёру, якi пачаў со­ вацца мiж людзьмi i пытацца: «Хто забiў майго хлопчыка?» I нiхто не адказ­ ваў. Маўчалi. Спачувалi. Страшна. А ён усё хадзiў i хадзiў каля веснiчак. Тых веснiчак, якiя я не любiў, бо праз iх iшоў у садок, а з садка выходзiў праз iншыя. Бег да мацi ў бiблiятэку, што мясцiлася ў чатырохпавярховым шарым iнтэрнаце, якi належаў будаўнiчаму трэ­ сту. У бiблiятэцы цiшыня, пыл, кветкi на шырокiх падваконнях. Прасiў маму не выкiдаць чырвоныя пялёсткi амарылiсу, збiраў, засушваў, любаваўся. Каля гаршчочкаў з кветкамi лепш за ўсё вучыцца любiць кнiгi. Але жыў у пустой бiблiятэцы i свой страх. Незлiчоная колькасць стэлажоў. Шчылiны мiж палiцамi, за якiмi зноў стэлажы i шчылiны, шчылiны i стэлажы. [127]


Мацi часам сыходзiла i зачыняла цябе адна­ го. Даводзiлася стойвацца ў кутку i пазiраць на варожыя ў сваiм сухiм, шорсткiм, прапыленым пакоi палiцы i шафы. Углядацца ў цёмныя прага­ лы над кнiжнымi карэньчыкамi, з якiх вось-вось павiнна было нешта з’явiцца, вырасцi, запоўнiць прастору, абгарнуць, задушыць... І як рэзка, варо­ жа, жорстка гучаў стукат у дзверы. Нецярплiвы чытач тузаў дзвярную ручку i барабанiў косткамi сагнутых пальцаў у фарбаванае дрэва. Ён нахаб­ на зазiраў у шчылiну, праз якую паштарка што­ дня закiдала ў бiблiятэку часопiсы i газеты. Во­ чы знаходзiлi цябе, а ты сцiскаўся, змяншаўся, залазiў пад стол, намагаўся не варушыцца i не ды­ хаць. Сачыў з-пад стала за паштовай, абабiтай блiскучым металам, шчылiнаю, у якую засоўваўся вялiкi глянцавiты чорна-зялёны лiст калiдорнага фiкуса. Лiст вару­шыўся, тузаўся, лапатаў, нiбыта язык у роце нямога. А настойлiвы чытач нешта неразборлiвае гаварыў, мармытаў, насвiстваў там — за дзвярыма. А тут важкi лiст ляцеў на пурпуровы ходнiк, што рассякаў чытальную за­ лю напалам. Вечка паштовае шчылiны зачыняла­ ся. Чытач прападаў. І калi страх пацiху пачынаў адпускаць, ты вылазiў з-за стала, застаўленага скрынкамi з фармулярамi, i бачыў у акне гала­ ву з расплясканым аб шкло белым мясiстым но­ сам, бачыў руку, што пачынала дзынкаць у шыбу. Ты стойваўся пад сталом i ўжо не вылазiў адтуль да прыходу мацi. Яна распакоўвала сумку, прынесеную з прадук­ товае крамы, i мiж iншым пыталася: «Як ты тут [128]


адзiн?» А ты не згадваў пра чытача, якi так упарта шчамiўся, лез, iмкнуўся ў бiблiятэку. Ты пазнаў яго ў акне, але тады было ўжо сорамна за свае хованкi. Ты ж нават ведаў, дзе жыве гэты тоўсты, нязграб­ ны ў сваёй паўнаце, бяскрыўдны дзяцюк, якi глытаў адзiн за адным французскiя класiчныя раманы. Ён любiў зборы твораў... Бальзак, Заля, Мапасан, Флабэр, Гюго... Якiх ты так i не палюбiш. Спеш­ ка. Мiтусня. Твае жанры — навела, апавяданне, мiнiяцюра... А ў яго — раман. Ён сапраўдны стопра­ цэнтовы бiблiятэчны чытач. А прозвiшча ён насiў — Сiмаковiч. Яму дазвалялася браць па пяць-шэсць тамоў, а iншыя выносiлi з бiблiятэкi не больш як тры кнiжкi. А ты быў неабмежаваны, ведаў самыя патаемныя мясцiны, самыя запаветныя стэлажы i шафы, мог даставаць i гартаць найкаштоўнейшыя выданнi мiнулых стагоддзяў, якiя ахвяравалi расейскiя бiблiятэкi будаўнiкам разбуранага су­ светнаю вайною Мiнска. Ты мог перабiраць кнiжкi, якiя чытачы прынеслi на змену згубленых. Нават тумбачка з забароненай уладамi лiтаратураю адчы­ нялася для цябе. Што казаць пра розныя там беле­ трыстычныя i модныя аповесцi. Бiблiятэка цалкам належала толькi табе. Усе астатнiя — супрацоўнiкi i наведнiкi, вартаўнiкi i госцi, а гаспадаром быў ты. І меў магчымасць, уладу, права не адчыняць нават бяскрыўднаму аматару класiчных раманаў, якi насiў такое папярова-шапаткое прозвiшча — Сiмаковiч. У бiблiятэцы нiколi не адчуваеш сябе самот­ ным. Там перажываннi iншага кшталту. Жаданне навучыцца чытаць дзве кнiжкi адначасова. І колькi [129]


гадзiн марнавалася на гэтую навуку! Але якое по­ тым салодкае паветра, калi выйдзеш з бiблiятэкi на вулiцу! I нават дзiцячы садок, i нават будынак шко­ лы не выклiкаюць адразу непрыемных успамiнаў, не абуджаюць страху... Але ты спяшаешся, ледзь не бяжыш уздоўж цэментавага паркана, за якiм чар­ нее апусцелы зiмовы сад. Школьныя яблынi, якiя палiваў i ты, i твой малодшы брат. Ён не любiў шко­ лу. У яго былi вечныя канфлiкты з настаўнiкамi i вучнямi. Аднаго разу яго пабiў старшакласнiк. І брат, седзячы на кухнi, сказаў, што ў школу больш не пойдзе. І ты можа з гадзiну выпытваў у яго прычыну. А потым прапанаваў паслугi сваiх кулакоў. Брат дакляраваў, што ведае дом, дзе жы­ ве крыўдзiцель. Назаўтра ранiцай вы ўсталi яшчэ зацемна i прыйшлi да таго панельнага пяцiпавярховiка, дзе жыў старшакласнiк, якi разбiў i скрывiў нос твайму роднаму брату. На вулiцы — мароз, снег, люты, вы чакалi ў пад’ездзе, каля гарачай батарэi. Ты сказаў бра­ ту, што, як толькi з’явiцца вораг, абавязкова трэба крыкнуць, той або не той. Паўз вас выходзiлi на мароз нявыспаныя i таму злыя людзi. А вы кож­ ны раз, як толькi ляпалi дзверы, напружвалiся, збiралiся, спынялi дыханне. Нарэшце на сходах з’явiўся школьнiк з партфелем пад пахаю. Брат выкрыкнуў чамусьцi тваё iмя. Пераскокваючы праз дзве прыступкi, ты кiнуўся на хлопца з партфелем. Ударыў у нос. А калi ён пачаў падаць, схапiў за куртку i прыцiснуў да паштовых скрынак. Бiў трап­ на, моцна, жорстка. Пакуль не ўчуў братаў крык, [130]


з якога праступiла — не той. Тады выцягнуў хлопца на двор, на мароз, на снег... Кроў падала з носа на сумёт, а ты хапаў чыр­ воны снег i прыкладаў да разбiтага твару — хацеў зрабiць, як было, сабраць, зляпiць, аднавiць... Ця­ бе апанаваў страх. Школьнiк паслухмяна стаяў, схiлiўшыся над акрываўленым сумётам. Ты па­ вярнуў ягоны твар да сябе i сказаў, гледзячы ў спу­ жаныя шырокiя вочы: «Прабач, паблыталi». Ты з братам пайшоў, а хлопец застаўся. У на­ стаўнiкаў ты дазнаўся, у якiм кабiнеце зна­ хо­ дзiцца клас, дзе вучыцца сапраўдны крыў­дзiцель. Настаўнiк фiзкультуры з непрытоенай садысцкай радасцю дазволiў табе вывесцi з залi дзябёлага хлоп­ ца, якi насiў траскучае, як пусты арэх, прозвiшча Шкробат. «Будзеце бiць?» — спытаў ён у школьным аснежаным садзе. А ты сказаў, што першы раз абы­ дзецца без бiцця. Цябе ўсё яшчэ калацiла ад вы­ гляду акрываўленага сумёту. Шкробат паабяцаў, што больш не чэпiць брата i больш за тое — бу­ дзе яго баранiць. Ты прайшоў тады пад яблынямi, такiмi ж крохкiмi, голымi, чорнымi, як i цяпер, калi спяшаешся на работу. Ты бяжыш праз дзiцячыя i юнацкiя страхi, яны падпiльноўваюць за кожным рогам, на кожным скрыжаваннi... Ты так хацеў бы збавiцца ад iх, уцячы, забыцца... Але цi магчыма ўцячы? Навокал бясконцыя люстраныя лабiрынты дзiцячых страхаў, у якiх губляецца нават улас­ нае «я». Мiнск. 19.II.992 [131]


Млосці (аповесць пра гiдкасцi)

Гiдка. Ну, калi хочаш, тады раскажу, як пачуццё

гiдлiвасцi перапаўняла мяне... На летняй практыцы пасля другога курса. Мы жылi ў вёсцы Латыголь. Елi ў школьнай ста­ лоўцы, а ўвечары куплялi малако. Выдатная вя­ чэра — малако з лустаю хлеба. Дзяўчаты з нашае групы таксама прыносiлi сабе слоiкi з малаком. Выйшаўшы на ганак, я ўбачыў, як з прыступак у траву скокнула жабка. І з’явiлася думка: укiнуць жабку ў слоiк з малаком. Так i зрабiў, укiнуў жаб­ ку ў поўны трохлiтровы слоiк i ўжо закрываў яго капронавай накрыўкай, як убачыў на паверхнi лупавокi тварык. Я вылавiў жабку, прывязаў ёй нiткай да нагi каменьчык, каб гадаўка не ўсплывала, i апусцiў у малако. І ў думках не было, што яна захлынецца, выпрастае свае тонкiя лапкi. Заставалася чакаць. Першай вярнулася з вулiцы Галя. Налiла малака поўную шклянку i спакойна выпiла. Другая — Жанна — паспела выпiць толькi паўшклянкi, бо, калi Галя налiвала сабе чарго­ вую порцыю, у малацэ паказалася здохлая жабка. Жанна папярхнулася, малако палiлося праз нос. Асабiста ў мяне жабка ў малацэ, нават нежывая, не выклiкае агiды. Мусiць, таму я адзiн мог пiць з таго слоiка. [132]


На той самай практыцы было яшчэ адно здарэн­ не, якое выклiкала амаль ва ўсiх пачуццё гiдкасцi. А галоўным персанажам выступiў маленькi кудлаценькi сабака. Я так i не ведаю, цi меў ён яко­ га гаспадара. Мусiць, меў, бо ў вёсках меней вала­ чашчых сабак, чым у мястэчках i гарадах. Гэта на гарадскiх i местачковых сметнiках сабачая гайня — зусiм не дзiва. Але што я ўсё пра сабачае, калi паабяцаў пра млосцi... Сабака колеру вiльготнага пяску пачаў што­ вечар прыходзiць пад школьны ганак i выпрош­ ваць чаго паесцi. Дзяўчаты кiдалi яму скарынкi. Ён чвякаў, ускiдваў галаву, каўтаў хлеб, а по­ тым пачынаў зноў вiляць закручаным у абаранак хвас­ том. Вострая лiсiная пыска зiркала чорнафiялетавымi вочкамi лiслiва i хiтра. Сабачка меў i сапраўды нейкую кемлiвасць, бо праз колькi дзён ён ужо сам ведаў расклад нашага практыканцкага жыцця i як з-пад зямлi вырастаў перад намi, калi мы выходзiлi са сталоўкi. Хутка прайшла першая радасць, як i цiкаўнасць да закiдання ў ружовую iкластую пашчу кавалкаў хлеба. Кармiць саба­ ку зрабiлася абавязкам. Кiнулi каля ганка штонебудзь i пайшлi. Спраў хапала. Усiм трэба было тэрмiнова скончыць партрэт цёмнай, як зямля, бабулi. Партрэты малявалiся ў старой на пана­ дворку, метраў трыста ад школы. Мы цiхамiрна пэцкалi палотны, калi пачулi голас Алеся Агафон­ чыка. Ён бег ад школы i нешта крычаў, слоў не разабраць, але па ўзмахах рук мы зразумелi, што трэба дапамагаць. Хто кiнуў пэндзаль на палiтру, [133]


а хто i з пэндзлем у руцэ, пабеглi насустрач. За­ дыханы Алесь пачаў, збiваючыся, тлумачыць: нейкi гад укiнуў сабачку ў прыбiральню, сабака яшчэ плавае, але вось-вось захлынецца i загiне. Дзяўчаты адмовiлiся ратаваць улюбёнца, хлопцы таксама не выказалi вялiкага жадання дапамагаць Алесю. У бок школы пайшлi мы ўтрох: Алесь Агафон­ чык, Алесь Ласевiч i я. — Я б яго выцягнуў, але ён баiцца — уцякае. Я ру­ ку ў дзiрку апушчу, а ён у другi канец ямы плы­ ве, — расказваў па дарозе Агафончык, i ягоныя во­ чы плавалi за тоўстымi павелiчальнымi шкельцамi акуляраў. У Агафончыка была пiянерская звычка гля­ дзець субяседнiку ў вочы, таму ён iшоў на паўкроку паперадзе, не раўнуючы, як той сабака... — Ну i смурод! — Алесь Ласевiч спынiўся метраў за дваццаць ад пабеленага будана прыбiральнi. І сапраўды, цяжкi дух хвалямi разыходзiўся ад доўгай шара-срабрыстай прыбiральнi, на сця­ не якой чарнелi два вялiзныя павукi лiтараў «М» ды «Ж». — Ён там яшчэ плавае... — Агафончык пер­ шы зайшоў у смуродлiвую хвалю. Па звычцы мы памкнулiся ў мужчынскае аддзяленне. Чаты­ ры цёмныя адтулiны заваражылi мяне. Агафон­ чык апусцiўся над адной i прыняў такую позу, нiбыта ў спартыўнай зале збiраўся адцiскацца ад падлогi. Агафончык — чалавек спартыўны, i ўсе практыкаваннi рабiў нiбыта дзеля ўзору, дзеля прыкладу — рабi, як я. Пераадольваючы млосць, [134]


я зазiрнуў у адтулiну. Па-над алейнымi пералiвамi густой жыжкi ўзвышалася адно сабачая галава. — Не дастанем адсюль, трэба ў жаночае аддзя­ ленне iсцi. На слушную прапанову Ласевiча заструменiўся гук падзення сiкуноў. — Хто гэта там? — Агафончык ускочыў i ўта­ро­ пiўся на дашчаную перагародку, што сiм­ва­лi­за­вала наяўнасць процiлеглых полаў. — Я! Мы ўтрох паглядзелi на дошкi, з-за якiх пры­ ляцела такое самаўпэўненае, ну проста экзiс­ тэн­ цыяльнае «я». — Што за я? Хто там? Вялiкiя вочы Алеся Ласевiча выказвалi непара­ зуменне. — Я — Ларыса Данiлькевiч! А ты, Лось, калi прыйшоў у прыбiральню, дык рабi сваю справу цiха i не перашкаджай iншым. — Тыраду суправаджаў шорах апранахаў. — Дурань! Агафончык, Ласевiч i я выскачылi на двор. З жаночага аддзялення выплыла чырвоная Лары­ са, дзябёлая дзявуля. — Вар’яты. Я ўсё раскажу Кiму Тодаравiчу! — Там сабака захлынаецца, — Агафончык на­ ставiў на Ларысу лiнзы акуляраў. — Ну i хай сабе захлынаецца. — Ларысiны паль­ цы з абгрызенымi пазногцямi аправiлi клятчастую спаднiцу. — Пайшлi выцягнем! — я накiраваўся да жа­ ночага аддзялення. І чаму ў жаночых прыбiраль­ нях заўсёды чысцей? Мусiць, з-за таго, што сла­ [135]


бейшая палова чалавецтва ўсе патрэбы робiць се­дзячы. Сабачая галава з прыцiснутымi да шыi вушамi цяпер пагойдвалася пад мужчынскай паловаю, але доўгая рука Ласевiча ўсе ж схапiла сабаку за поўсць. Сабака нават не завiшчаў. На двары ён стаяў у траве i калацiўся. Ягоны некалi закручаны хвост звiсаў з худога азадка роўненькiм прутком. Агафончык прынёс вядро вады i вывернуў на пе­ рапалоханага сабаку. Сабака страпянуўся, прысеў на ўсе чатыры лапы, падскочыў i кiнуўся ўцякаць. Ён больш не прыходзiў на ганак i не выпрошваў хлеба. А праз тыдзень, зусiм выпадкова, я даведаўся, што кiнуў сабаку ў прыбiральню вясковы вар’ят Юрачка, клышаногi пераростак, з якiм нават ма­ лыя дзецi не хацелi гуляць. Юрачка хадзiў па Латыголi ў вялiкай картовай кепцы i ўсмiхаўся ўсiм сустрэчным, агаляючы ружовыя, нiбыта пластмаса­ выя дзясны. Крыўдаваць на такога грэх. Хоць я, вядома, азлiўся. Васемнаццаць гадоў — такi ўзрост, калi ледзь не ўсе праявы жыцця выклiкаюць у душы гiдкасць. Юнацтва скончылася, цынiзм i максiмалiзм ады­ ш­лi ў мiнулае, а iм на змену прыйшло непрыман­ не iснага, i ўсё навокал зрабiлася агiдным. Нават каханне стала iншым, бiялагiчным. З пла­та­нiчных, мройных, летуценных адносiн яно трансфарма­ валася ў матэрыялiстычнае вывучэнне i да­ сле­ даванне аб’екта. Такiм аб’ектам стала для мяне Жанна Шук — высокая, паўнацелая, белая дзяў­ чына. Яна была белая ўся i паўсюль, нават смоч­ [136]


кi на поўных грудзях былi ружовыя, светлыя, амаль белыя. Мы бралi эцюднiкi, кардонкi ды iшлi нiбыта пiсаць краявiды. Мы нават разыходзiлiся ад школьнага цэментавага ганка ў розныя бакi, а по­ тым сустракалiся дзе-небудзь на ўзлеску цi каля рэчкi. Мы шукалi зацiшнае месца, кiдалi ў траву мастакоўскi рыштунак i, цалуючыся, распраналi адно аднаго. Мы не ведалi нават самых простых рэчаў. Кожнае наблiжэнне, дотык, ласка знiтоўвалiся з пераадольваннямi сораму, скутасцi, уяўных маральных нормаў. Пацалункi... Бясконцыя, ненатольныя, балючыя... Яна ўкусiла мяне за клю­ чыцу. Тыдзень я саромеўся распрануцца перад хлопцамi. Гадзiнамi мы ляжалi распранутыя побач... Па­ куль не пачынаўся дождж цi не цямнела, цi не надыходзiў час палуднаваць... Мы разглядалi ад­ но аднаго так, нiбыта адкрывалi таямнiцу сусвету. І ў той дзень мы распранулiся i ляжалi ў жыце, i я выпадкова патрапiў у яе. Яна раскiнула рукi, выгнулася ўсiм сваiм доўгiм целам насустрач май­ му целу i закрычала. Крык разляцеўся на ўсё поле i пад самае белае неба. А я спалохаўся i здзiвiўся, убачыўшы, якое ў яе ружовае паднябенне. Такое ж ружовае, як дзясны вар’ята Юрачкi, што хацеў утапiць у прыбiральнi сабаку. — Нехта крычыць?! Пайшлi паглядзiм! — Ай, пэўна ж, дзеўка з хлопцам забаўляюцца... Увушшу яшчэ стаяў крык, i праз яго выплылi галасы вясковых жанчын. Мы апранулiся, стоячы на каленях, саромеючыся ўстаць i сустрэць позiркi чужых, варожых нам людзей. [137]


Жанна не кахала мяне, яна кахала Алеся Ласе­ вiча. З iм яна гуляла па вёсцы Латыголь доўгiмi цёплымi вечарамi. Яны трымалi адно аднаго за руку, гэтак, як некалi i я трымаў за руку Вольгу Пакроўскую. Жанна, як i Вольга мне, расказала Алесю пра ўсё, што здарылася на жытнёвым полi. Алесь прыйшоў у школу, я чытаў, лежачы на лож­ ку, i ён папрасiў пайсцi на вулiцу i пагаварыць... Мы стаялi каля прыбiральнi. — Я кахаю яе, i яна мяне кахае. Нашто ты нам перашкаджаеш? Паабяцай, што гэтага болей не будзе! Тады я першы раз у жыццi паабяцаў, што гэтага больш не будзе, i зразумеў, як лёг­ ка паабяцаць, i ўсе застаюцца задаволеныя. Мне даводзiлася шмат разоў абяцаць, што гэтага цi таго больш не паўторыцца. А яно паўтаралася, множы­ лася, i я перастаў сур’ёзна ставiцца да сваiх i чу­ жых абяцанняў. Ну, чаму я павiнен адмаўляць сабе i Жанне ў зямной любовi? Чаму дваiм трэба слу­ хаць аднаго? I мы не слухалi. І я не папракаў Жан­ ну за тое, што яна ўсё расказала Алесю. І ўпэўнены, што яна не папракне мяне за тое, што я ўсё рас­ казваю табе. І не трэба казаць пра мараль. Варта гаварыць пра пачуццi, пра гiдкасць, якая ў васем­ наццаць гадоў так востра адчуваецца. Мне было агiдна стаяць у перадпакоi мiнскай кватэры Кiма Тодаравiча Жэрдкi. Ягоны доўга­ тэрмiновы запой пачаўся яшчэ ў Латыголi. Кiм Тодаравiч пiў з дырэктарам школы, дзе мы жылi. Пiлi яны чарнiла, таннае пойла. Язык не пава­ рочваецца сказаць — вiно! Набiралi ў крамцы па дзесяць — дванаццаць пляшак, зачынялiся ў ды­ [138]


рэктарскiх апартаментах i жлукцiлi бурачковую бурду да пасiнення твараў. Дырэктар — лысы бiцюг з вялiзным, што звiсаў праз пас, жыватом i азызлым, колеру свежага мяса тварам, увечары заходзiў да нас i казаў толькi адно слова. Забярыце! Я не хадзiў забiраць Кiма Тодаравiча. Яго валаклi па школьных калiдорах Генадзь Чэх i Валодзя Па­ ненка, бо iх часам запрашалi на папойкi, а астатнiм не прапаноўвалi. Вось хлопцы i адпрацоўвалi. Ды­ рэктар тым часам iшоў дамоў. Унурыўшы гала­ ву, з якой звiсалi доўгiя белыя пасмы, якiмi, калi быў цвярозы, ён спрабаваў прыхаваць лысiну. Ды­ рэктар цяжкiм крокам сунуўся па вулiцы i ў гэты момант рабiўся надзiва падобны да майго родна­ га дзядзькi, бацькавага брата Юзiка, якi такса­ ма быў дырэктарам вясковай школы i выкладаў фiзiку. На пахаваннi сваёй мацi, маёй бабы Бронi, дзя­ дзька Юзiк, расчырванелы i размяклы ад гарэлкi, курыў каля незачыненай хаты. — А мне што? Маё жыццё яснае. Грыбы, ягады, рэчка. Набяром харчоў паболей i на рэчку. Паляжу на сонцы, апаласнуся, паем смачна. Што мне трэба! А нiчога не трэба! А бацька ваш усё нечага дамага­ ецца, некуды лезе, нешта ўсё давесцi хоча... Каму? Вось ты мастак, правiльна, i думаеш, што будзеш маляваць што захочаш. Хвiгу! Вось глядзi. Цукер­ ка. А на абгортцы напiсана «50 год БССР». Што партыя скажа, тое i будзеш маляваць. Яны там па­ сядзяць у кабiнетах, прыдумаюць, i табе толькi за­ станецца заданне выконваць. А не захочаш, нагою пад сраку. Галодных мастакоў хапае. [139]


У нечым дзядзька Юзiк меў рацыю. Бо дырэк­ тар школы ў Латыголi за тое, што мы месяц у яго жылi, запатрабаваў зрабiць пано. З нейкага часопiса, накшталт «Палiтiнфарматар i агiтатар», ён выскуб малюнак: тры постацi, два мужчыны i адна жанчы­ на, якая аддалена нагадвала мiкеланджэлаўскую Сiбiлу. Камунiстычная тройца трымала ў ру­ ках сiмвалы прагрэсу. Сiбiла ўздымала макет спадарожнiка, на якiм сабакi лёталi ў космас. Адзiн мужчына трымаў цыркуль, чамусьцi вялiкi, нiбыта збiраўся крэслiць крэйдавыя кругi на школьнай до­ шцы, а другi трымаў транспарцiр, таксама вялiкi, школьны. Лепшай рэчы не прыдумаеш. І градусы ёсць. Шкада, што не тыя, якiя так любiлi дырэк­ тар з Кiмам Тодаравiчам. Праз гэтае кандовае пано я ледзь не атрымаў па мардасах. Ёсць дурная завядзёнка ў беларускай вяско­ вай моладзi — бiць-таўчы нетутэйшых. І робяць вяскоўцы сваю непрыгожую справу ў апошнi вечар перад ад’ездам чужынцаў. Хлопцы нашыя былi вучаныя, таму i падманулi вясковых даўбакоў. Сказалi, што з’едуць першага, а аўтобус прыйшоў на тры днi раней. Усе пагрузiлiся, i бывай, гасцiнная вёска Латыголь. А я з Кiмам Жэрдкам застаўся, каб скончыць агiтацыйнае пано. Скончылi i пако­ стам пакрылi, каб блiшчэла, як начальства любiць. Прымацавалi да сцяны. Бляск, здалёк вiдаць! У ды­ рэктара ўзняўся настрой, i ён павёў Жэрдку ў апар­ таменты, а мне сказаў, што я павiнен быць цвяро­ зы, каб затарабанiць свайго выкладчыка ў Мiнск. — Мяне б не давёз. Ува мне шэсць пудоў жы­ вой вагi! А ваш Кiм, камунiстычны iнтэрнацыянал [140]


моладзi, драбната, кiлаграмаў пяцьдзесят. Ты яго да самай сталiцы данесцi зможаш. Але не сумуй. Дам я вам каня, каб ранiцай да чыгункi падкiнуў. Каня ён даў, не падмануў. Але да ранiцы трэба было ноч перажыць. Мае рэ­ чы паехалi ў Мiнск, i мне зусiм не было чаго рабiць, я бадзяўся па апусцелай i гулкай, як бочка, школе. У незачыненым пiянерскiм пакоi знайшлася цэлая падшыўка часопiса «Беларусь». На адной з каляро­ вых крэйдаваных уставак я ўбачыў рэпрадукцыю Кiма Тодаравiча. «За родную зямлю» — так узнёсла называўся жывапiсны твор. І мне зрабiлася ясна, чаму так любiў паўтараць Кiм Жэрдка: вучыцеся ў раннiх iтальянцаў. Конь белы, здаровы, асветле­ ны вечаровым, а можа i ранiшнiм, карацей, нiзкiм сонцам. Скакун быў яўна ў сваяцкiх адносiнах з ка­ нём 1456 года нараджэння. Праўда, замест Нiколы да Таленцiна на iм сядзеў будзёнавец у вастра­ дзюбай шапцы, азоранай пяцiканцовым чырвоным знакам. А-а. Вучыцеся ў раннiх iтальянцаў. Мелася на ўвазе — перамалёўвайце з твораў Паола Учэла. Ясна. Выдатна. Недарма прагартаў стос часопiсаў. Я мог бы, пад настрой, зрабiць яшчэ некалькi адкрыццяў, каб не грукат у шыбу. — Выходзьце! У думках я яшчэ згадваў бiтву пад Сан-Рамана. Конi. Вершнiкi. Дзiды. Сцягi. Мячы. Сякеры. Іржанне. Ляскат. Труп у ракурсе... На ганку мяне чакалi. Матацыклы. Ланцугi. Бо­ ты. Дзецюкi. Нахабства. Лаянка. Здзiўленне. Запы­ тальныя позiркi. Загад. — Клiч астатнiх! [141]


— А я адзiн. — Як адзiн? У школьныя дзверы ўскочыў дробненькi пад­ шыванец з пысаю ўслужлiвага пацука. — Нiкога! — А дзе ўсе? — У Мiнску. Бойкi не адбылося, бiць аднаго вясковыя бэйбу­ сы не захацелi. Яны запрасiлi мяне выпiць. І я ўлiў, увагнаў у сябе тры стограмовiкi сiвой самагонкi. Закусвалi салам, шырокiм, на чатыры пальцы, i цы­ буляю, якую тыцкалi ў насыпаную на газецiне соль. Як мне ранiцай было кепска! Жах! I яшчэ сонца. Бязлiтасная гарачыня. І конь, якi не iшоў, а валок­ ся. Мёртвы ад п’янства Кiм Тодаравiч ляжаў у са­ ломе на возе. А мы з фурманом iшлi побач. Я малiў Бога, каб фурман перастаў гаварыць, i без ягонай балбатнi галава пухла. На станцыi я збегаў па квiткi, i мы разам з фурманом завалаклi раскiслае цела выкладчыка ў вагон. — Да Маладзечна працверазее! — абнадзеiў мяне фурман на развiтанне, i дарма. Не ачомаўся камунiстычны iнтэрнацыянал мо­ ла­дзi да Маладзечна, дзе давялося ляснуць яго па шчацэ, каб хоць з вагона выпаўз. Дзе там! Выва­ лак я яго на перон i паставiў каля плота. А сам па­бег па квiткi. Прыбягаю назад, а ён ляжыць на зя­млi, скруцiўся, як кот, у клубок, спiць, а над iм два мiлiцыянты спрачаюцца, каму з iх весцi п’янага ў вы­цвярэзнiк. Яны, мусiць, крышачку ўзра­дава­ лiся, калi я падышоў i пачаў прасiць не ча­паць май­ го выкладчыка. Каму ахвота з п’яным валэндацца. [142]


— Каб праз хвiлiну вас тут не было! Мiлiцыянты сышлi, а я пад пiльнымi позiрка­ мi пасажыраў павалок утрупянелага настаўнiка ў элек­ трычку. На дашчанай лаўцы я ўздыхнуў з палёгкаю. Людзей было мала, i Кiм Тодаравiч мог цiхамiрна храпцi, адзiн на цэлыя тры месцы. Толькi чым блiжэй да Мiнска, тым пасажыраў больш, ты ж ведаеш. І вось у Заслаўi Кiм Жэрд­ ка ўжо спаў се­дзячы, прыцiснуты маiм плечуком да сцяны, каб не павалiўся на кабет, што злос­ на касавурылiся на нас. А ў Зялёным адбылося «ўваскрашэнне з мёртвых». Імгненнае цудадзей­ ства. Кiм лыпнуў вачыма, здрыгануўся i ажыў. Лепш бы ён спаў, лепш бы ён нарабiў сабе ў порткi, чым пачаў заляцацца да румяных таўстух, што кпiлi з яго i мяне. — А праўда, вы мастак? Гы-гы! Жывёлiны. Раскормленыя, непадмытыя скацi­ ны. Я не буду казаць, чым патыхала ад Кiма Тода­ равiча, але ад iстотаў у спаднiцах цягнула ржавым селядцом. Калi б Кiм Жэрдка курыў, я б выйшаў з iм у тамбур. Але ён не курыў. «Лепш выпiць сто грамаў, чым каўтаць дым». Сентэнцыя, пастулат, якога, дарэчы, прытрымлiваўся яшчэ адзiн вы­ кладчык з нашай мастацкай вучэльнi, Уладзiмiр Бароўка. І што? Згарэў! Самым натуральным чынам згарэў у майстэрнi. Адчышчаў ацэтонам уфэнда­ ную ў алейную фарбу калашыну. А быў ужо вечар, i прапала электрычнасць, i Бароўка пасвяцiў сабе запалкаю. Цi адчысцiлася калашына? Паходня! Крык! Не паспелi ўратаваць. Судмедэкспертыза [143]


пацвердзiла развагi плеткароў. Бароўка быў нецвя­ розы. Вось табе i лепей сто грамаў. Лепш бы яны курылi, тады б я прапанаваў Кiму Тодаравiчу цыгарэту. Натуральна выглядала б. Толькi i я тады не курыў, я чырванеў ад брыдкасцi гэтых бесперспектыўных заляцанняў аж да МiнскПасажырскага. З вакзала мы пайшлi ў гастраном i набылi дзве пляшкi «Вермуту». Не змог я нiчога зрабiць. Калi такiм вермутам аблiць нагавiцы, дык нiякi ацэтон не возьме. З чаго яго рабiлi? З наф­ ты? А чаму не. Штучную чорную iкру рабiлi з нафты. І елi людзi, i я еў... Пластмасай крыху аддае, але, калi пасыпаць буйной соллю, можна i заглынуць, як той вермут. Заплюшчваеш вочы i, не адрываючыся, улiваеш у сябе бутэльку цалкам. Не дай Бог спынiшся, другi раз не зможаш да рота данесцi — фантан пусцiш, выверне. Так i вывер­ нула Кiма Тодаравiча Жэрдку. Ну i бываюць жа прозвiшчы! Жэрдка! Ну, якое ён мае дачыненне да жэрдкi? У iм жа росту ўсяго якiх паўтара метра з хвосцiкам. Не пайшло! Кiм выцер насоўкай рот i з сумам паглядзеў на цёмную лужыну, якую ўсмоктваў пясок прывакзальнага двара. А ў мяне зайшло. І толькi час ад часу спрабавала выйсцi, пакуль, спа­ тыкаючыся, мы брылi да дома Кiма Тодаравiча. — Якая ў мяне жонка? Камень, не чалавек. Мы аднойчы кiламетраў трыццаць прайшлi. Яна калi разулася, дык у чаравiках поўна крывi было, i не паскардзiлася нават. Жонка Кiма Жэрдкi — шэрая сухая жанчына з пляскатым выцвiлым тварыкам адчынiла кватэру. [144]


— Ізноў! На яе канстатацыю факта я замест прывiтальных сказануў развiтальныя словы. А вось дамоў я пайсцi не змог. Куды ў такiм вы­ глядзе пойдзеш? Мацi шкада! Месяц дома не быў, а тут з’явiўся i ледзь стаiш. І смурод з рота верне. — Якi ты зялёны! — у iнтэрнацкiм пакоi мяне сустрэў Паненка. — Я тут пасплю. — Спi, вунь ложак Карповiча вольны. А пасярод ночы я прахапiўся. Са сцяны на мя­ не сыпалася шкло ад пабiтых шклянак i пляшак. Ігар Дручко гуляў. Ён вучыўся на афармiцельскiм аддзяленнi, iм ужо выставiлi адзнакi за практыку, таму Дручко з чыстым сумленнем мог пусцiцца ў загул. Ён i пусцiўся: набраў пiва, гарэлкi i шам­ панскага, напаiў Генадзя Чэха, Валодзю Паненку i напiўся сам. Мяне не дабудзiлiся. Як пiць-гуляць, дык не змаглi раскатурхаць, а як бутэлькi аб сця­ ну лупiць — Адам, уставай. Дручко — барадаты дзяцюк, быў старэйшы за мяне гадоў на дзесяць, i ягоная творчая бiяграфiя складалася не толькi з чаканак i малюнкаў. У школе гэты бык займаўся боксам i нават заняў другое месца ў Гомельскай вобласцi. Колькi ж трэба натаўчы ў чалавечы нос?! А пасля кiнуў бокс, пачаў чаканкi дзяўбцi, паступiў у маскоўскую мастацкую вучэльню, але там чамусьцi ўспомнiў папярэдняе захапленне i раскрышыў выкладчыцкую пашчэнку. Пасля тур­ мы Дручко не змог аднавiцца ў Маскве, а ў Мiнску яго пашкадавалi. Калi папраўдзе, чалавек ён до­ бры, але як залье за каўнер — магiла, чорныя вочы. [145]


Дручко станавiўся на галаву, каб злосцi набрац­ ца, а потым крышыў усё, да чаго дацягвалiся яго кулакi. З засыпанага шклом ложка я ўскочыў, але сва­ рыцца не стаў. Хай лепш бутэлькi разбiваюцца аб сцены, чым аб маю хворую галаву. Паненка неяк угаварыў Дручко легчы спаць, у яго быў талент угаворваць, асаблiва дзяўчат. А мне з Чэхам да­ вялося прыбiраць пакой. Чэх не захацеў класцiся, i мы па пустым праспекце пашыбавалi ў мастацкую вучэльню. Вахцёрка ўставiла пратэз верхнiх зубоў i, не ад­ чыняючы дзвярэй, прашамкала нам нецэнзурнасцi ў зашклёныя твары. На праспекце запрашаль­ на разявiлiся дзверы цырульнi. Чэх прапанаваў, а я хiтнуў нячэсанай тры днi галавою. — Маладыя людзi, i цi можна так не глядзець на сваю галаву. Чэх не расчэсваў i не мыў доўгiя, у сасулькi, валасы, мусiць, месяц. З iм такое здаралася. Бзiк? А можа, сiлу волi i моц духу выпрабоўваў? Ён быў чалавек замкнёны ў сабе. Яго справа. А вось гiп­ савая пасмяротная маска Пушкiна i гiпсавая пры­ жыццёвая маска Генадзя Чэха, што вiселi каля ягонага ложка, мяне раздражнялi, бо на абодвух тварах чырвонай фарбаю былi намаляваныя прыш­ чы. Брыдота несусветная, асаблiва гiдка было гля­ дзець на прышчаватага Пушкiна. Псаваць гiпсы ў мастацкай вучэльнi было спра­ вай гонару. Колькi iх, мёртвых галоў, стаяла на палiцах у кладоўцы, якую ахоўваў адстаўны вай­ сковец у мышыным халаце — Тырдан. Прозвiшча [146]


такое. Ён выдаваў iх пад роспiс старасты групы. І бедныя старасты расплачвалiся з Тырданам за адбiтыя насы i вушы, за размаляваныя вочы i вус­ ны. Венеры, Сакраты, Давiды, Вальтэры, Гатамела­ ты, гудонаўскiя торсы без скуры, галовы лупавокiх коней... Гiпс — сiмвал мастацкай вучэльнi. Мёртвы акадэмiчны матэрыял! Ад яго зыходзiць эфiрны халадок смерцi. Што можа быць больш антыэстэ­ тычнае за гiпсавую галоўку Неферцiцi? Хiба што толькi маска Апалона. А былi ж, былi аматары маляваць гiпс. Не, не шары i пiрамiды з торамi, а менавiта галовы i торсы. Іх натхняў мастак-спартсмен Луцэўскi, за­ гарэлы, караткастрыжаны, жорсткi. Ён патрабаваў на праглядзе ставiць двойкi ўсiм, хто не любiў маляваць гiпсы, а потым ехаў на ровары займац­ ца каратэ, прынцыповы чалавек. Толькi ў нашай групе ён не выкладаў, i мы не любiлi гiпсавага раба Мiкеланджэла. У знак пратэсту я чырвонай фарбаю пакрыў рабскi чэлес i машонку. Луцэўскi вiшчаў. — Знайсцi i выгнаць, выключыць без права аднаўлення! Як жа, знойдзеш... А каб хацелi, маглi б i знайсцi. Малюю блакiтныя вочы гiпсавым галовам, i гiпс — жывы. Быў жа такi вершык, змешчаны на старон­ ках «Маладосцi» пад маiм набычаным фотаздым­ кам. У маладосцi я чамусьцi, калi хацеў зрабiць сур’ёзны выгляд, набычваўся, як набычваўся i ў цы­ рульнях. З-пад iлба я глядзеў, як абстрыглi маю i Чэха­ ву галовы «пад нуль». Пагладжваючы i пачэсва­ [147]


ючы ня­звыкла круглыя галовы, мы вярнулiся ў ву­ чэльню. За практыку i я, i Генадзь атрымалi пяцёркi. Хоць пра эцюды лепш не згадваць, звычайная брудна-зялёная алейная фуза на маленькiх кар­ донках i палотнах. Кусты, дрэвы, хаты, царква, каза, конь... Не пiшыце светлыя нябёсы. Гляньце, каза ўсё ж святлейшая за аблокi. П’яненькi Кiм Тодаравiч тыцкаў канцом алоўка ў бок недараваль­ на белага казляняцi, таму на большасцi эцюдаў не­ ба атрымалася свiнцовае, а дробная i буйная рага­ тая жывёла — гiпсавая. Іншыя эцюды мы прывезлi з Раўбiчаў пасля трэ­ цяга курса. Замест Кiма Жэрдкi нам прызначылi ў выкладчыкi Галiну Гласаву — мастачку-маржа. Ранiцамi, да заняткаў, Гласава ў любое надвор’е бег­ ла на рэчку i апускала сваё неабдымнае цела ў хвалi Свiслачы. Яе сувязi ў спартыўным свеце i дазволiлi нашай групе пасялiцца ў Раўбiчах, у двухпавяр­ ховым акуратным гатэлi, вокны якога пазiралi на высозныя лыжныя трамплiны i на шыкоўны, пад чырвонай дахавiцаю, другi гатэль — для абра­ ных. Гласава, вядома, — абраная, жыла пад яркай дахавiцаю, а мы, неабраныя, пад руберойдным пля­ скатым дахам. Праўда, абедалi мы разам у рэстара­ не, ва ўтульнай зале з камiнам i дубовымi сталамi. Мурзатыя афiцыянткi нас не любiлi, але трывалi, як не самае вялiкае зло на свеце. Мастакi — не трак­ тарысты, якiя часам завiтвалi пасмактаць пiва ў рэстаране для абраных. За сталы трактарыстаў не садзiлi, яны, стоячы ў фае, смакталi сваё пiва з рыльца i незадаволена паглядалi на нас. А мне [148]


было з найвышэйшай трамплiнавай прыступкi на­ пляваць на хабёльскую незадаволенасць раўбiцкiх пралетарыяў. Я iх не хацеў бачыць i рабiў выгляд, што не бачу i не чую народных жартаў. — Любка, а цi праўда, што мастакi ўчора каля рэчкi тваю голую дупу малявалi? — Ты ў мяне пiва папросiш. Сцыкунамi сваiмi апахмелiшся заўтра... Каля рэчкi мы малявалi, але зусiм не аголеную афiцыянтку Любу, мы пiсалi партрэт асветленага сонцам бадзягi па мянушцы Кiлiм. Ён прыбiўся да нашай групы ў Мiнску. Жыў Кiлiм без паш­ парта. На якiя грошы? Нiхто не ведаў. Пасялiўся ў iнтэрнаце. Дзяўчаты яго шкадавалi, а ён iх бiў. Свеце Цыпко, якая папрасiла яго на вулiцы, ка­ ля дваццатага гастранома, вярнуць пазыку, Кiлiм надзеў на галаву сметнiцу, поўную недакуркаў i пляўкоў. Такi быў Кiлiм. А з хлопцамi ён не канфлiктаваў з-за слабага здароўя. Кiлiмава мацi пiсала з Берасця ў мiнскiя вайсковыя камiсарыяты, каб сына забралi ў салдаты, а камiсары не маглi знайсцi Кiлiма. Хто ж здагадаецца, што прызыўнiк працуе натуршчыкам у Раўбiчах i сумленна па тры гадзiны ў дзень сядзiць каля рэчкi? Увесь астатнi час Кiлiм лавiў рыбу i прыставаў да нашых дзяўчат. Яму адмовiлi ўсе, акрамя Марыны Шурман. Пра iх палавы кантакт нiхто б i не ведаў, каб не пiльнасць Агафончыка, якi, выйшаўшы на вечаро­ вую прабежку, вымушаны быў спынiцца на мосце праз чыстую, нават ракi вялiся, рачулку без назову. Марына Шурман упiралася рукамi ў парэнчы i во­ хала, яе аголеныя ногi былi шырока разведзеныя, [149]


а на белых клубах цямнелi загарэлыя лапы Кiлiма. Агафончык схапiў каханка за кашулю на спiне i адарваў яго ад Марыны. Тая апусцiлася на каленi i заплакала. — Мы... Яна сама ўгаварыла... Я з гэтай малпай не хацеў! Кiлiм пераступаў нагамi ў спушчаных нагавi­цах. Змагар за сацыяльную чысцiню палавых зносiн пабiў Кiлiма. Страцiлi ўсе. Група згубiла натуршчы­ ка. Жахлiва непрывабная Марына Шурман — пацу­ чыныя зубкi, тонкiя ножкi i шырачэзны пляскаты азадак, чырвоныя i падслепаватыя вочы — страцiла каханка. Мусiць, таму па вяртаннi ў Мiнск яна за­ вяла кабеля-баксёра i наталяла страсцi садомiяй. А сам Агафончык, сапсаваўшы трэнiроўку, цэлую ноч не мог заснуць, садзiўся на ложку i гаварыў на ўвесь пакой. — Амаральна! Я на такое глядзець не магу! На мосце! А ўсiм — усё роўна. Гвалт! Разбэшча­ насць! Хлопцы маўчалi. Нiхто не хацеў чапаць дур­ ненькага, чыя творчая кар’ера скончыцца на керамiчнай фабрыцы, дзе Агафончык будзе рабiць бiдэ i унiтазы. На ўсё воля Божая. Мяне зусiм не кранулi гэтыя страты. Партрэт Кiлiма ў пiлотцы я скончыў па памяцi. Вiнныя iм пяць рублёў спiсаў на ўласную разяватасць. А з Марынiных слёз пасмяяўся разам з Сiўчыкам, можна было пасмя­ яцца i з Чэхам, i з Паненкам, але яны не паехалi ў Раўбiчы. Яны пацягнулi свае палотны ў родныя вёскi да дзядоў. З астатнiмi аднагрупоўцамi смяяц­ ца над брыдкай сiтуацыяй было небяспечна. [150]


Ну, хiба можна было смяяцца разам з Кулiкоўскiм — сквапным кабанчыкам, якi мог набыць у кнiгарнi танны альбом Пабла Пiкасо, а потым тры днi чакаць, каб той альбом раскупiлi, каб па­ выхваляцца — у мяне ёсць, а ў вас няма i не бу­ дзе. Што да Пiкасо, яго я палюблю пазней; а на практыцы пасля трэцяга курса я захапляўся Эдвардам Мункам, хваравiтым скандынавам, з чыiх палотнаў здзiўлена пазiралi на свет твары тапельцаў. Я спрабаваў падрабляцца пад халоднага паўночнага экспрэсiянiста, маляваў азёры i нявест у блакiтных доўгiх сукенках, маляваў бясколерную Жанну Шук, яе блякла-шарыя вочы i доўгую шыю. У маiх эцюдах панавала маркота i меланхолiя. Ба­ дзёрай Гласавай мае пошукi не падабалiся, але яна абмяжоўвалася выразамi «фармальныя пошукi» i «юначы песiмiзм». Яна не чапала мяне, i дзя­ куй ёй за гэта. Дзякуючы Гласавай, я даведаўся, што ў мiнскiм тэатральным iнстытуце вучыўся Алег Цалкоў, чые морды-дупы ўсхвалявалi нават парыжскiх калекцыянераў. За пляшкамi чырво­ нага сухога вiна, якiх накуплялi з нагоды закан­ чэння практыкi, Гласава i расказала пра Цалкова. Ён вучыўся з Галiнай у адной групе, на аддзяленнi станковага жывапiсу. Цалкоў насiў пад пахаю французскi альбом з рэпрадукцыямi Ван Гога i ўсiм тыцкаў яго пад нос. Вось як трэба пiсаць! Шышкiн i Рэпiн — iдыёты! Алег пiсаў пад Ван Гога — i яго выгналi з мiнскага iнстытута пасля другога семестра. А самае дзiўнае не гэта. З Цалковым адразу было ўсё ясна i зразумела. Разам з Алегам у наш iнстытут паступiў яшчэ адзiн [151]


масквiч — цiхi хлопчык Ігарок. Ён хадзiў у Цалкова за ад’ютанта, але на працах гэтае сяброўства зусiм не адбiвалася. У Ігарка былi крэпенькiя акадэмiчныя пастаноўкi i чацвёрачныя малюнкi. Ігарок скончыў iнстытут i вярнуўся ў Маскву. — Я не бачыла яго гадоў пятнаццаць, а тут рап­ там сустрэла на вулiцы Горкага каля рэстарана «Валдай». Да мяне падышоў салiдны з сiвой бара­ дой джэнтльмен у шэрым строi. «Галя? Няўжо не пазнаеш?» Пазнаць цiхага Ігара было проста не­ магчыма. Быў хлопчык, даволi бяздарны хлопчык, а тут еўрапейскi дыпламат, не менш. «Я — Ігар. Мы ж разам шэсць гадоў правучылiся». Зайшлi ў «Вал­ дай», i ён за каньячком расказаў, што жанiўся з на­ шай агульнай знаёмай, натуршчыцай Ірэн, што ўвесь сацыялiстычны рэалiзм ён забыў i малюе фантастычныя краявiды, прадае iх замежнiкам, купiў майстэрню i «Мерседэс», а цяпер думае пера­ брацца, як i Цалкоў, у Парыж. Мы ўсе слухалi i, разявiўшыся, глядзелi на Гласаву, пiлi сухое вiно i закусвалi «пыжамi» — кулiнарнае вынаходнiцтва Галiны. Звараныя ўкру­тую яйкi абiраюцца i разразаюцца роўненька напалам. Жаў­ ток вымаецца, у лунку накладаец­ ца гарчыца i накрываецца жаўтком. А ў роце ад­ бываецца бабах. Можа, ад кiслага вiна, можа, ад гарчычных бабахаў, а хутчэй за ўсё — ад аповедаў пра Ігарка i Алега ў мяне разбалеўся страўнiк. Усю апошнюю ноч у Раўбiчах я прасядзеў на унiтазе пад фiялета­вай лямпачкай, другiх у пакаёўкi не знайш­ лося. У прыбiральнi i скончылася мая трэцяя прак­ тыка. [152]


Калi хочаш, я магу расказаць i пра пер­ шую практыку, толькi яна менш рамантычная, бо праходзiла на ўскраiнах Мiнска. Адзiным заданнем, якое па­ ставiў перад намi сухенькi акурат­ненькi мастак-плакатыст Трахiм Ігнацэвiч, было маляванне акварэллю камля. За два днi я вымаляваў сасновую кару на невялiкiм арку­ шы, атрымаў ухваленнi Ігнацэвiча i заняўся сваiмi ўлюбёнымi аб’ектамi: старымi хатамi i хлявамi, брамамi i платамi, а таксама бульдозерамi, трактарамi i экскаватарамi. Любоў да вялiкiх зем­ лекапалак праявiлася ў гi­пер­рэалiстычным выма­ лёўваннi ўсiх зубоў на вялiзным каўшы. Экскава­ тар стаяў пасярод поля, на беразе свежай канавы. Канава пясчаным шнарам рассякала зялёную прастору, на ўскраiнах якой з аднаго боку бялелi цукровыя кубiкi новабудоўлi раёна Зялёны Луг, а з другога — шарэлi дахi асу­джанай на знiшчэнне вёскi. Жанчыну я згледзеў ужо на паўдарозе ад но­ вабудоўлi, яна бегла праз поле, трасучы цяжкiмi сумкамi. Яе твар быў белы i перакрыўлены цi то злосцю, цi то пакутаю. Мой сполах ператварыўся ў цiкаўнасць, калi ў правай руцэ замест алоўка апынуўся важкi камень. Жанчына даляцела да экс­ каватара, пакiдала сумкi каля блiскучага каўша i толькi тады ўгледзела мяне. — А-а-а, глядзi! Я сраць хачу! I не паспеў я адвярнуць галавы, як яна ўскiнула спаднiцу, сцягнула майткi i, сагнуўшыся, нават не сеўшы, абрадавала наваколле траскучымi, нiбыта нехта ламаў сухое дрэўца, гукамi. [153]


З каменем у руцэ i планшэтам пад пахаю я хутка пайшоў у бок вёскi. Малюнак давялося скончыць па памяцi, вяртацца да экскаватара не хацелася. Трахiм Ігнацэвiч, праўда, сказаў, што малюнак за­ надта схематычны i варта было б папрацаваць над iм. Але ж я не мог расказаць пра жанчыну, у якой схапiў жывот. Трахiм быў чалавек тактоўны, ён не прымаў iрацыянальнага ў жыццi i мастацтве. Для яго iснавалi пэўныя каноны, якiя нiхто не меў права парушыць. Цень на самай белай рэчы заўсёды цямнейшы за святло на самай чорнай! Цень, якi падае, цям­ нейшы за ўласны цень! Памiж святлом i ценем, на­ ват на гiпсавым шары, ёсць канкрэтная вызначаль­ ная мяжа! Кантраст памiж святлом i ценем слабне ў залежнасцi ад аддаленасцi аб’екта! Паралельныя лiнii ў перспектыве сыходзяцца ў кропку! Пералiчыць правiлы, якiя Трахiм Ігнацэвiч убiў мне ў галаву на занятках па малюнку, я не адважу­ ся, бо замест аповесцi пра пачуццё гiдкасцi атры­ маецца падручнiк «Як навучыць маляваць». Калi я кажу, што правiлы мне «ўбiлi» ў галаву, дык маю на ўвазе, што ў Ігнацэвiча была звычка пастук­ ваць алоўкам, ён гаварыў i пастукваў, гаварыў цiха i стукаў зусiм цiха-цiхенька. Ён стукаў па планшэ­ тах, папках, сценах, зэдлiках, мальбертах, гiпсавых кубах i пiрамiдах... Тук-тук-тук... Трахiм Ігнацэвiч пастуквае алоўкам, на ягоным сухiм жоўтым запясцi сiнее вытатуiраваны ў канцэнтрацыйным нямецкiм лагеры нумар. Тук-тук-тук... Ігнацэвiч скончыў мастацкi iнстытут у Вiльнi. Ён вучыўся з вядомым лiтоўскiм графiкам Красаўскасам. [154]


— Красаўскас быў заўсёды знерваваны. Ён таму i плаваннем заняўся, каб нервы супакойваць. Стаiм з iм, на практыцы, пiшам эцюды. Поле, дрэвы, кас­ цельныя вежы... Падыходзiць пастух. Во, i падобна выходзiць, як у жыццi. Красаўскас зрывае аркуш з планшэта, шкуматае, iрве на дробныя кавалкi, топча... Пастух пудзiцца, уцякае. У Красаўскаса не­ рвы слабыя. Тук-тук... Ігнацэвiч Трахiм Дзянiсавiч памёр улет­ку. Зусiм выпадкова я зайшоў у Палац мастац­ тва i ўбачыў ягоную вальтэраўскую ўсмешку, за­ браную чорнай тлустай рамкай. Блага, калi вы­ кладчыкi памiраюць на пачатку лета, усе студэнты на практыцы, i няма каму правесцi iх у апошнi шлях. І робiцца млосна, калi пачуеш... — Тут адзiн памёр, ты яго не ведаеш, але, можа, пастаiш каля труны. І на кветкi, пакладзi, быццам знак павагi. Усё гэта непрыстойна, як i ўвесь Палац ма­ стацтва, як i ўсе, хто там працуе, — непрыстойныя, як i ўсе, хто вывешвае на мёртва-гiпсавых сценах свае мёртванароджаныя карцiнкi, — гiдкiя. Божа, даруй беларускiм мастакам грахi. Асвяцi iх святлом сваiм! Растлумач iм, што цень на сабор­ ным крыжы цямнейшы за святло на труне. Малюся за iх, бо люблю iх. І малю Цябе, стваральнiк сусве­ ту, даруй iм, бо не ад сатаны памылкi iхнiя i няздат­ насць iхняя, а толькi ад неразумнасцi, наiўнасцi ды бязмежнай тупасцi! Аман! Тук-тук... Тук-тук... Менавiта алоўкам я па­ стукваў у касаватае акенца карчмы «Шынок у Ля­ вона». Была гарачыня, я вяртаўся з працы дамоў [155]


праз Камароўскi рынак. І мне захацелася з’есцi шашлык. Дым i водар смажанiны над стракатым натоўпам, што ўсё набывае i ўсё прадае. Куплю валюту! Прадаецца падстаўка пад тэлевiзар. Ка­ ва замежная. 100 г — 100 р. А мне захацелася мя­ са. Страўнiк сцiснуўся i падпоўз пад сэрца. Давай есцi! Давай жэрцi! Мяса, мяса, мяса хачу! У ра­ брысты сподак блiскучымi ад сала пальцамi мне паклалi мясных камякоў. Трэба хвалiць тое, што ясi! Цудоўнае, сакавiтае, добра прасмажанае... І пякоткi не будзе, ад полiўкi я паспеў адмовiцца. У гандляркi шашлыкамi тоўстыя лыткi ў рагах гразi. Павярнуўся ў другi бок i разглядаў вiтрыны мэблевай крамы. — Смак дзiўны! — А ў мяне адны жылы! Суседзi па стале — пралетарыi. Іх не навучылi хвалiць тое, што ясi. А мяне навучылi, i таму я... Няма дрэва, каб пастукаць i не сурочыць. Смак сапраўды дзiўнаваты, салодкi... Шпурляю сурвэтку на зямлю, а мог i ў сметнiцу. Маленькае паскудства. А вось i вялiкае: жабрак сядзiць на прыступках падземнага перахода, грэецца на сонцы, падкасаў нагавiцы i нiбыта крычыць... «Глядзiце ўсе на мае распухлыя ногi ў гнiлых струпах! Я не магу хадзiць! Я — iнвалiд! Гной цячэ ў мае чаравiкi! Грошы давай, беларускiя, расейскiя, амерыканскiя — усе давай!» А я наеўся чалавечыны! Блiскавiца праця­ ла патылiцу. Дакладна. Паскудзiна з бруднымi лыткамi накармiла мяне вялым чалавечым кумпя­ ком. У яе такiя востранькiя iклы i шырачэзны рот. Такая ўсё зможа. Разбярэ мужчыну, як кабана, [156]


i не скрывiцца. Трэба дэзiнфекцыю правесцi. Спiрт толькi лiтрамi, таму гарэлка, сто грамаў, больш чым дастаткова. Вось i «Шынок у Лявона», тук-тук-тук... Квiток за сорак рублёў, i я ў прахалодных сутарэннях. Гарэлкi няма, ёсць каньяк. Даплачваю i право­ джу санiтарную апрацоўку вантробаў. Хух, можна супакоiцца, пасядзець на лаўцы за аблiтым пiвам сталом i згадаць Галiну Гласаву. У апрацаванай спiрытусам свядомасцi ўзнiклi белыя i краплачныя нацюрморты нябожчыцы Гласавай. Як хутка мае настаўнiкi адышлi за чорную мяжу! Але п’янаму лягчэй i нават прыемна згадваць нябожчыкаў. Вось i Гласава з яе нацюрмортамi, якiя некалi даўно вiселi на сценах «Шынка ў Лявона» i радавалi нецвярозых мiнчукоў i гасцей сталiцы. Глады­ шы. Кветкi. Гронкi арабiны. Ручнiкi з узорамi, крыжамi i пеўнямi. Дзе яны? У цвiлых складах, за слiзкiмi скрынямi з-пад гнiлых памiдораў? Гэта ў горшым выпадку. А можа, нацюрморты Гласа­ вай пасля спiсання ўпрыгожваюць сцiплы дамок на лецiшчы дырэктара «Шынка ў Лявона», якога, даю гарантыю, не завуць Лявонам, бо ў набрыня­ лым расейшчынай Мiнску ён можа быць толькi Леанiдам. А хутчэй за ўсё, нацюрмортаў няма, яны аблушчылiся i абляцелi, як букеты ў цёплым пакоi. Яны толькi ў маёй маладосцi засталiся яркiя i лакiраваныя, свежыя i жывыя. У тых гадах, якiя вызначылiся словам «гiдлiвасць». Ты сама прасiла расказаць, i споведзь будзе няпоўнай, калi не згадаць яшчэ два выпадкi, якiя я стамiўся насiць у сабе. [157]


Мяне калоцiць, калi ўспомнiцца даглядчыца з дзiцячага садка. Як я ненавiдзеў яе! Даглядчы­ ца цягала за сабою цэлыя аблокi смуроду: вострае тхненне хлоркi, лiпучы дух закарэлага посуду, са­ ладжавая пякучасць распушчанай у вадзе гарчы­ цы... Пакамечаны халат, упрыгожаны бурачковымi плямiнамi ад вiнегрэту, сядзеў на ёй коса. Мусiць, гузiкi прышывалiся не на тое месца. А здаралася, што даглядчыца наогул не зашпiляла халат. Тады памiж заплямленых маннай кашаю фалдаў ру­ жавела бруднаватая сарочка, пад якою цямнела ў мiжножжы валасяное пакрыццё. Каламутныя, зусiм без зрэнак, вочкi ўвесь час за кiмсьцi сачылi, некага падпiльноўвалi, яны ўвесь час круцiлiся, як маленькiя глобусы мёртвых планет, на шырокiм фактурным тварку, пабiтым струпкамi. Але са­ мае агiднае было бачыць не зеленкаватыя галоўкi воспiнак, а вялiзны апёк на караткапальцай руцэ. Ад самай далонi i па локаць рука даглядчыцы на­ гадвала самаробную сялянскую каўбасу, нiбыта нехта сквапны напхаў у танюткую плеўку кiшкi ад­ наго сала. — Хто не спiць? Павярнуцца ўсiм на правы бок! Адам Глобус i Васiль Шыш-Дударга зараз пойдуць стаяць у прыбiральнi! I мы стаялi на скразняку ў дашчанай прыбiральнi, каля аднапавярховай раўбiцкай сярэдняй школкi. О, гэта ж тыя самыя Раўбiчы! Так, тыя самыя, ку­ ды наш садок вывозiлi на лета. І дзе за тое, што не спiш, мусiў стаяць басанож у прыбiральнi. Васiлю Шыш-Дударгу пашанцавала — ён падхапiў запален­ не лёгкiх, i яго забралi бацькi. А я застаўся давiцца [158]


маннай кашай у Раўбiчах, застаўся, каб прачынац­ ца ад слоў даглядчыцы. — Хто не спiць? Застаўся, каб хаваць за шчакою варанае сала, бо даглядчыца правярала талеркi. — Хто не з’есць, не ўстане з-за стала! I як жа карцела, хай толькi выйдзе ў другi па­ кой, ускочыць на стол з нагамi, i як потым не хаце­ лася тлумачыць мацi, чаму ад мяне патыхае хлор­ кай i прыбiральняй. — Хто не спiць? Я не сплю. Я позна кладуся, я позна ўстаю, бо люблю начны Мiнск, пусты i чысты, вымыты i пад­ мецены. Самае вялiкае смецце ў горадзе нясе з са­ бою пасажыраплынь у час пiк. А ўночы яны спяць, яны паслухмяныя, iх навучылi з’ядаць варанае сала, спаць на правым баку, паважаць выхаваце­ ля, старшыну, старшыню, загадчыка, на­ чальнiка i камандзiра. А мяне навучылi стаяць у пры­ бiральнi i не гiдзiцца, калi астатнiх ванiтуе. Мяне навучылi любiць ноч. А гаварыць тое, што думаю, я навучыўся сам, бо заўважыў — можна апавядаць пра самыя вясёлыя рэчы i выклiкаць сум, а можна гаварыць пра непатрэбшчыну i будзе цiкава слу­ хаць. Толькi цяпер гаворка пра iншае пачуццё. Згадалася пра гiдкасць востра i нечакана, калi ўночы праходзiў паўз кафедральны касцёл, упры­ гожаны бел-чырвона-белымi сцягамi ды харугвамi з Iсусам ды Божай Мацi. У гэтым будынку яш­ чэ школьнiкам я займаўся вольнай барацьбою. Заняткi праходзiлi на самым верхнiм, дабудава­ [159]


ным паверсе. У майго аднакласнiка, Барыса, пад­ час трэнiроўкi ад вялiкай напругi пачаў вылазiць з рота даўжэзны глiст. Спачатку паказаўся самы кончык. Мы абступiлi Барыса, бо не ўцямiлi, што з iм робiцца. Чаму гэта ён на карачках папоўз з барцоўскага кiлiма? Барыс рукамi выцягнуў бе­ лаватага чарвяка i шпурнуў на дашчаную падлогу, побач з сiнiм кiлiмам. Пасля з’яўлення глiста наро­ ду Барыс саромеўся хадзiць на вольную барацьбу i запiсаўся ў секцыю бокса. Баксёры трэнiравалiся ў тым жа будынку, толькi на першым паверсе. Можа, таму з усiх чатырох мiнскiх касцёлаў ты незалюбiла менавiта кафедральны. У iм яшчэ доўга будзе смярдзець спартсменавым потам... Ракаў. 7.VII.1992


Толькі не гавары маёй маме... (раман пра здзiўленне)

А

-а-а... Ну вядома, пра здзiўленне, пра сустрэчу з дзiвам, пра шырока разяўлены рот. Слухай. Ну, што можа здзiвiць больш за супадзенне? Па­ водле розных тэорыяў верагоднасцi, такога быць не можа, таму што не можа быць. А яно ёсць! Яно, дзiва, iснуе. Вось у самалёце Мiнск — Варшава нахiляюся да сцюардэсы — стрункай, насаценькай павет­ ранай праваднiцы. Я гарнуся, каб прачытаць яе прозвiшча на цэтлiку, што целяпаецца, пры­ шпiленым да форменнага штрыфля. А яна ад­ хiляецца, сцюардэса не ведае пра мой кепскi зрок. У яе ўзнiклi iншыя думкi пра мой нахiл, але чу­ жыя думкi я не збiраюся рассакрэчваць. Кожнаму сваё. А тутака раз, i дзiва сапраўднае: не кожнаму сваё прозвiшча, а адно на дваiх чужых людзей. Не верыш? Можаш у майго брата перапытаць, ён таксама бачыў на сцюардэсавай картцы род­ нае прозвiшча. Брат нават ёй сказаў, пра агуль­ нае прозвiшча. Дзяўчына заружавела. Люблю, калi дзяўчаты чырванеюць. Ружовасць на шчоках вельмi эратычная праява, пячатка сексу i сора­ му, знак узбуджанасцi. Як i драпiны, пакiнутыя на дзявочых руках кацiнымi кiпцямi, я таксама залiчваю да любоўных адзнак. У сцюардэсы былi [161]


падрапаныя рукi, i мне зрабiлася сумна ад выгля­ ду лiловых пiсягоў i ад успамiнаў. Я згадаў сваю котку, тоўстую кацяру па мянуш­ цы Плюс. Проста, калi яна куплялася за тры рублi на кiрмашы, дык была маленечкiм чорным каця­ нём з слаба вызначанымi палавымi прыкметамi. А калi кацянё падрасло, дык аформiлася коткаю, а вось мужчынская мянушка засталася. Якая ў рэш­ це рэшт рознiца? Для мяне як гаспадара анiякай прынцыповасцi няма, цi котка па кiлiмах ходзiць, цi кот. Гэта для жывёлы была прадвызначаная рознiца, i Плюс скокнула з гаўбца на сакавiцкi снег, яна паляцела з пятага паверха ў начную цям­ рэчу на поклiч ката-спакушальнiка. Плюс няўдала прызямлiлася i зламала заднюю лапу. Дзесяць дзён праляжала мая любая, злосная котачка на кiлiме ў перадпакоi i адышла. Толькi гладзiць сябе больш нiкому нiколi не дазваляла. Плюс зрабiлася аскеткаю, i ў значна большай ступенi, чым можна падумаць. Бо нашую Плюс мая цешча па жончы­ ным даручэннi знасiла пад пахаю ў ветэрынарную лякарню. Там котка пакiнула свой нараджальны орган. Ветэрынар як бы ўзаконiў бясполавасць жывёлы. Плюс зрабiлася нiякага роду, i вясновае скавытанне спакушальнiкаў болей не кранала яе маленькую драпежную душу. А вось паводзiны суседскай кудлатай коткi страшэнна раздражнялi Плюс. І бясполая iстота нападала на гаўбцы на чужынку, у неба ляцела поўсць. Чужынка ўцякала на свой гаўбец, дзерлася па сцяне i залягала на дзвюх вяровачках для сушкi бялiзны. Котка вiсела на вяровачках, пакуль на [162]


гаўбец не выходзiў гаспадар i не праганяў Плюс, якая сычэла на вуграватага хлопца, як атрутная змяя. Толькi вуграваты сусед не баяўся нi сычэн­ ня, нi ўзнятай дыбарам поўсцi. Ён спакойненька браў сваю котку на рукi i сыходзiў. Са мною сусед нiколi не вiтаўся. Чаму? Не ведаю. Праўда, i я з iм не вiтаўся, больш за тое, я рабiў выгляд, што нi яго, нi ягонае кудлатае коткi наогул не iснуе ў пры­ родзе, а таму i праблемаў нуль. Пра чортаў нуль я прыдумаў пазней, калi Плюс прапала. Я шукаў, шукаў, шукаў. Пад канапамi, за плiтою, за ваннаю, на шафах, на буфеце, на калiдоры, пад гаўбцом, у сутарэннях, у суседнiх дварах. Клiкаў: «Плюс, Плюс, Плюс... Котачка мая... Плюс, Плюс, Плюс...» Нуль. Усе мае, жончыны i даччыны пошукi, сплю­ саваныя разам, далi нуль, пусты, як вечнасць. Плюс прапала назаўсёды. Я не буду нагаворваць на су­ седа i ягоную котку, што спакойненька гуляе па маiм гаўбцы. Я скажу толькi iншае: амаль паўгода на маiх руках няма лiловых пiсягоў ад кацiных кiпцяў, такiх жудасна жывапiсных драпiнак, якiя былi ў сцюардэсы з маiм родным прозвiшчам, што паслужлiва ўсмiхалася на борце самалёта Мiнск — Варшава. У польскай сталiцы я заўсёды транзiтнiк, як на станцыях Баранавiчы, Орша i Дно. Таму нiчога дзiўнага ў Варшаве не бачыў, толькi чуў — пры­ емны жаночы голас у мужчынскай прыбiральнi. Я цiхенька выцiраў вымытыя рукi папяровым ручнiком, калi з-пад столi на маё прычасанае це­ мя палiўся лагодны галасочак з паведамленнямi, што трэба выбiрацца з прыбiральнi хутчэй, калi [163]


ёсць жаданне вылецець у Амстэрдам. Мiльганула думка: прапанаваць вакзальным i паветраным службам рабiць абвесткi мужчынскiм голасам, але я адкiнуў прапанову разам з пакамечаным па­ пяровым ручнiком, бо мужчынскi голас у жаночым ватэрклазеце яшчэ большая недарэчнасць. О, гэтая прырода, з яе падзелам полаў! О, гэ­ тае паўсюднае штоiмгненнае раздзяленне на чор­ нае i белае, на «iнь» ды «ян». О, гэты фундамен­ тальны выраз: «Пол — гэта лёс!» А я прыхiльнiк шарага колеру, i мой час памiж папярэднiм i на­ ступным, памiж днём i ноччу — час шарай гадзiны, час спакою i цiшынi, час сталёвых штандараў i цiхiх размоў. Але жыццё не складзеш з ланцуга сутонлiвых нiрванных iмгненняў. На жаль. Намеры паспаць у самалёце Варшава — Ам­ стэрдам скончылiся знаёмствам з суседам, якi так­сама спрабаваў заснуць i не мог. Гэта быў вет­ лiвы амстэрдамец польскага паходжання з бе­ ларускiм прозвiшчам Сакалоўскi. Ён служыў кансультантам пры мiнiстры ўнутраных спраў Польшчы i дапамагаў у стварэннi на берагах Вiслы паўнавартаснай, узброенай кампутарамi i пiсталетамi сацыяльнай палiцыi. Ва ўнутраных дзяржаўных справах я зусiм недасведчаны пра­ фан. Таму гутарка перавялася на пабытовы ўзровень. Што колькi каштуе ў слынным Амстэр­ даме. Кошты вялiкiя. Нiдэрландскi гульдэн роўны з нямецкаю маркаю. Знаёмствы з кансультантамi бясспрэчна каштоўныя. Развiталiся мы цёпла, сар­ дэчна, iнтэлiгентна. Але памылка была зробленая: я не спытаў пра выхад з аэрапорта. [164]


Амстэрдамскi аэравакзал досыць вялiкi, ну i кра­­ мы прывабныя, люстраныя, танныя. Каб вый­­ сцi з аэрапорта, давялося спусцiцца на эска­ ла­ та­­ ры ў пусты, цалкам бязлюдны хол. Нi душы. Нi чэр­ гаў, нi мытнiкаў, нi тых, хто чакае, нi тых, хто сустракае. Нiкога. Пустэльна. Сцюдзёны бляск турнiкетаў. Гэта насцярожыла i збiла з тропу. Я з братам зрабiў яшчэ адно кола гонару па аэра­ вакзале, каб потым вярнуцца ў той самы бязлюдны хол i падысцi да турнiкетаў. Умомант з бакавых дзвярэй выскачыў гнуткi шакаладны мурын, каб ружовымi падушачкамi доўгiх пальцаў выхапiць мой пашпарт i, зiрнуўшы ў вочы фотакарткi, пра­ штэмпеляваць вiзу краiн БеНiЛюкс. Тое самае ад­ былося з братавым дакументам, i праз iмгненне мае лёгкiя прагна ўцягвалi начное вiльготнае паве­ тра Нiдэрландаў. У гатэль мяне везла, канешне, таксоўка. Мож­ на было на аўтобусе цi электрычцы, што танней. Але калi ты ў Амстэрдаме i для цябе замоўлены нумар у пяцiзоркавым гатэлi «Краснапольскi», дык мусiш ехаць на таксi, бо швейцар цябе не зразумее, хоць i ўмее вiтацца на ўсiх больш-менш вядомых у свеце мовах. Дарэчы, калi хочаш ведаць, таксоўкi лётаюць у Амстэрдаме з хуткасцю сто дваццаць кiламетраў у гадзiну. Так што начным незнаёмым горадам я любаваўся праз таксовачнае шкло зусiм нядоўга. Мне больш спадабалася любавацца пляцам Дам праз акно гатэльнага нумара тры тысячы трыц­ цаць тры. Акно выходзiла на каралеўскi палац, той самы велiчны палац, у якiм павiнна жыць ка­ [165]


ралева Нiдэрландаў. Толькi Яе Вялiкасцi там не было. І нiводнага разу мне не давялося пабачыць, каб туды заходзiла каранаваная асоба. Зрэшты, на маiх вачах у шыкоўны, з рабрыстым купалам i стрункiмi пiлястрамi, еўрапейскi палац нiхто не заходзiў. А з надыходам паўночнай золкай цемры на ўсiм шматаконным фасадзе загаралася толькi адно акенца, нехта, пэўна тоўсты ахоўнiк, глядзеў тэлевiзар. Мне ж глядзець, хай сабе i трыццаць тэлепра­ грам, зусiм не захацелася. Якi, ё-маё, тэлевiзар, калi ты самым натуральным чынам у Амстэрда­ ме? I можна спакойненька выйсцi на пляц Дам, што азна­ чае не асоб жаночага лёсу, а дамбы, канструкцыi для затрымкi вады, дзеля засцярогi мясцовасцi ад затаплення. А выйшаўшы, можна тут жа пачуць: «Кока, кока, гашыш?!» Амстэрдам — го­ рад вольных, свабодных i не славянскiх нораваў. Хочаш какаiн? Купляй, нюхай, кайфуй... Не жада­ еш какаiну? Набывай гашыш, купляй анашу, ужы­ вай алкаголь... Можаш з рук у мурына, на пляцы Дам, не адыходзячы ад гатэля «Краснапольскi», прыдбаць любы (без нацiску) кайф. А калi ты, як я, гiдзiшся вулiчных гандляроў наркотыкамi, дык можаш з пляца Дам павярнуць на вулiцу Дамрак i рушыць у бок чыгуначнага вакзала. Дамрак будзе зiхцець i пералiваць вiтрынны бляск, а ты будзеш спакойна i самаўпэўнена iсцi i думаць: вось iду па Амстэрдаме, проста, бязмэтна. Дзеля ўласнага лёг­ кага задавальнення шпацырую сабе па вулiцы Дам­ рак. І ўсiм прадаўцам кайфу зноў i зноў кажу: «Ноў i ноў». Мне i так выдатна. [166]


Адно мне яўна назаляла: брудныя гандляры наркотыкамi. Пакуль дайшоў да вакзала, у мяне ледзь галава не адкруцiлася ад бясконцых «не». У першы амстэрдамскi вечар мне цалкам хапiла кароценькага шпацыру, каб смяротна стамiцца i, праглынуўшы гарачую канапку ў «Макдональдзе», вярнуцца ў гатэль i заснуць, каб прыснiць эратыч­ ны сон... Нiбыта прыехаў я не ў сталiцу Нiдэрландаў, а ў горад на рэчцы Прыпяцi, слынны Мазыр, да сваёй даўно пакiнутай жанчыны — Тамары. Яна сустрэла мяне на аўтобусным прыпынку. Стаяла жахлiвая спёка, i Тамара скардзiлася, што доўга чакала i стамiлася ад гарачынi, а я чамусьцi не захацеў iсцi да яе дамоў, каб у цяньку папалуд­ наваць, а загадаў цягнуцца на будоўлю, дзе Та­ мара зрабiла мазаiчнае пано. Мая жанчына мела мастацкую адукацыю i выкладала з каляровых каменьчыкаў постацi будаўнiкоў лепшай, свят­ лейшай, справядлiвай будучынi. Толькi ў дадатак да самавiтай адукацыi Тамара мела наравiсты характар i мужчынскую, жывёльную, казiную ўпартасць. Паказваць пано яна адмовiлася. І мы, як бывае ў сне, вокамгненна апынулiся ў лесе, дзе не было спёкi, а стаяла цяплынь i цiша, i можна было распрануцца i пазаймацца тым, чым заха­ пляюцца ён i яна, калi вельмi кахаюць адно адна­ го. Тамара ўзняла спаднiцу, легла на падасланы швэдар, развяла блакiтныя сцёгны i прашаптала: «Толькi давай хутчэй, я саромеюся ў лесе». Мне зусiм не спадабалася абразлiвае «хутчэй», але я не ўдакладняў, наколькi моцна маёй жанчыне не па­ [167]


дабаецца iнтым у лесе. Я ўвайшоў у маленечкую мышыную адтулiну, каб хутчэй забыцца на ўвесь навакольны свет. І я забыўся. І апынуўся, так бывае ў сне, у кватэры Тамарыных бацькоў. Я сядзеў на маленькай варэльнi i з апетытам еў дробныя, добра прасмажаныя катлеты. Тамара стаяла ў кутку з бе­ лай вяроўкаю ў руцэ. На ёй быў адно празрысты халацiк, пад якiм тырчалi вялiкiя, поўныя малака, грудзi, а там, дзе смочкi дакраналiся да тканiны, распаўзлiся дзве вiльготныя плямiны. «Зараз, да­ ем катлеты i нацягну тваю вяроўку для сушкi пя­ люшак». Тамара не адказала, толькi ўздыхнула цяжка, як па нябожчыку, i сышла ў пакой да на­ шай трохтыднёвай дачкi. Дакаўтаўшы катлеты, у дзiцячы пакой прыцягнуўся i я. Тамара кармiла Вольгу, а я глядзеў i здзiўляўся — якiя вялiкiя цыцкi парабiлiся ў маёй жанчыны. Пакармiўшы, яна пачала спавiваць дзiця, i я спытаў: «Чаму ў на­ шае Вольгi ўвесь жывот выпацканы зялёнкаю?». — «А вось такiя мастакi працуюць у мазырскай радзiльнi, не могуць акуратна пафарбаваць пуп». Мы не засмяялiся. Мы апынулiся ў Мiнску на Пры­ вакзальным пляцы. Ішоў снег. Было дванаццаць гадзiнаў ночы. «Мне трэба бегчы, iнакш спазнюся на цягнiк». Я паспрабаваў быў утрымаць Тамару, але марна, яна вырвалася i хуценька пабегла ў асне­ жаную цемрадзь. А прачнуўся я ў Амстэрдаме, на пляцы Дам, на трэцiм паверсе гатэля «Краснапольскi», у мяк­ кiм шырокiм ложку. Нумар залiвала цёплае жаў­ таватае святло, якiм падсвечвалiся фасады будын­ каў, каб начны горад не губляў урачыстасцi. Я сеў [168]


на ложку i ўтаропiўся на вялiкi шкляны стол, на якiм красавалася залацiстая лямпа. Стол i лям­ па ад­бi­валiся ў насценным люстэрку i зiхацелi пры­ цiшаным бляскам. Багацце дадае ўпэўненасцi, але не дае весялосцi. Я маркоцiўся, седзячы ў ложку най­ шыкоўнейшага еўрапейскага гатэля. Над маёй гала­ вою вiсела квадратная карцiна, вышытая залатымi нiткамi i ўпрыгожаная штучнымi перлiнкамi. Такi зграбны акуратны жаночы палавiчок, выштукава­ ны ўмелымi рукамi i прымацаваны да сцяны. Сум­ на. Я павалокся ў душ i гарачай вадою спрабаваў змыць маркотны настрой, i змыў. Напiўшыся гарачае кавы, я расштурхаў брата, i мы рушылi ў ранiшнi Амстэрдам. У ягоныя срэб­ ныя туманы, што ўздымалiся над каналамi i плылi праз вузкiя вулкi, паўз цагляныя казачныя дамкi, у якiх ужо паадчынялiся крамкi. У адной з кра­ мак прадавалася шэсцьдзесят тры мiльёны ску­ раных вырабаў: пасаў, партманетак, похваў для акуляраў i для ключоў, тэчак, валiзаў, чамаданаў i дыпламатаў. Чорных, чырвоных, залацiстых, зя­ лёных, брунатных, шарых i папяловых. І ўсё мож­ на пакратаць, узважыць, памацаць, адчынiць, каб зазiрнуць у духмянае скураное нутро, куды так i хо­ чацца схаваць чароўную скарбонку з дыяментамi. І сапраўды, калi ты ў Амстэрдаме, сусветнай сталiцы дыяментаў, дык чаму ж не набыць скура­ ны партфель? А таму, што ў мяне ёсць i партфель i валiза, зробленыя са скуры барселонскага быка, што згiнуў на карыдзе. Але гэта ў мяне, а вось у брата не было скураной валiзы, i я ўгаварыў вы­ браць i набыць лепшую з найлепшых. [169]


Мы вярталiся праз туман i iмжу, калi нам на­ сустрач выйшла прастытутка ў чорных ботах на высокiх тонкiх абцасах. Акрамя ботаў на ёй блiшчаў скураны купальнiк i свяцiўся плацiнавы парык. Яна палiла цёмную цыгарэтку праз доўгi муштук i вiдавочна радавалася жыццю. Яна ўсмiхнулася i кiнула «хэлоў». Мне зрабiлася няёмка за сваю футравую куртку i братава палiто, а яшчэ за шыкоўную валiзу, а яшчэ за пудру i танаж, якiмi прастытутка пакрыла не толькi твар, шыю i вушы, а сцёгны i грудзi. Я паружавеў ад першага блiзкага спаткання з немаладой амстэрдамскай жанчынай туманных паводзiн. А потым была разгубленасць. Нiбыта мяне падманулi, замест сапраўднага чала­ века паказалi акторку, якая выконвае ролю цацкi. Толькi ўсё мяняецца, забываецца i згладжва­ ецца вельмi хутка, калi ты ў Амстэрдаме i наво­ кал усё паўсапраўднае i крывое, як руль у ровара. У Амстэрдаме крывыя вулiцы, нахiленыя дамы, няроўныя фасады, хiсткiя адлюстраваннi. У Ам­ стэрдаме, як у казцы, няма мяжы мiж сапраўдным i штучным, сном i рэальнасцю, падманам i праў­ даю. І ты можаш пачуць, як у канале стогне ам­ стэрдамская пачвара-людажэр, якi высмактаў кроў з трыццацi шасцi прыгажунь, i стогн крывасмока цябе не здзiвiць. Цябе ўразiць лiтоўскi жабрак у пальчатках з адрэзанымi пальцамi. Ён прынясе ў кавярню процьму смуроду. Ён сцягне з талеркi недаедзены гамбургер i кiнецца ўцякаць ад раз’юшанага гаспа­ дара. Лiтовец знясе ў ранiшнi туман не толькi ба­ дзяжны дух, а i зялёную шапку з вайсковай кукар­ [170]


даю. Спачатку я падумаў, што на ваўнянай шапцы беларускi герб «Пагоня», якi носяць мiлiцыянты, але прыгледзеўся, пазнаў лiтоўскi, i на сэрцы зрабiлася крышачку весялей. Хай сабе злодзей ганьбiць дзябёлую суседку Лiтву, абы радзiмую Беларусь не чапаў бруднымi пальчаткамi. Вось так выяўляецца дробны патрыятызм. Ну i што? У Еўропе ўсё дробнае. Гэта ў Азii з Амерыкай усё вялiкае. Вялiкая нацыя. Вялiкая мова. Вялiкая буду­ чыня. Для Еўропы празмерная велiч — ненавiсная, а ўсялякiя загусценнi — антыпатычныя. Таму яна ўсё чыста дзелiць, разнiмае, рассмоктвае i памян­ шае да чалавечых памераў. Пасля эсэсэсэраўскiх iмперскiх маштабаў нармальныя прапорцыi вы­ даюць за дробнае, за няважнае, за не вартае ўвагi. Але да чалавечага iмгненна прывыкаеш, яно ж сваё, роднае, еўрапейскае, забытае, але сваё. І калi ты ў Амстэрдаме, дык выразна разумееш, што ў Ра­ сейскай iмперыi ты працуеш, а ў Еўропе жывеш, бо нарадзiўся беларусам. Вядома, у Амстэрдаме шмат амерыканскага, шмат азiяцкага, але яно падпарадкавана еўра­пей­ скiм законам, яно пасечана i ўстаўлена ў не­вялi­ кую раму. На галандскай зямлi не збудуеш хма­ рачос. Калi ты ведаеш Мiнск лепей за астатнiя гарады свету, дык я скажу так: Амстэрдам падобны да Тра­ ецкага прадмесця. А рознiца толькi ў тым, што калi ты набудзеш дыямент у Траецкiм прадмесцi, дык не атрымаеш нiякага дакумента. На прас, на вен­ тылятар, на магнiтафон i на электрычную брытву выдадуць пашпарт, а на дыямент толькi чэк. І калi [171]


па вяртаннi з Галандыi я зайшоў у «Антыкварную лаўку», што на вулiцы Максiма Багдановiча, i спы­ таў, цi сапраўдныя на вiтрыне дыяменты, гандлярка сказала, што, вядома, сапраўдныя, а я запытаўся, цi ёсць на камянi дакументы, а гандлярка азлiлася i сказала, што яна нi разу ў жыццi не бачыла, каб да каштоўных камянёў прыкладаўся нейкi там пашпарт. Тады я сказаў у атынкаваны танажам i пудраю твар, што яна, у такiм разе, нiколi ў жыццi не бачыла сапраўдных каштоўнасцей. Не верыш? Можаш спытацца ў майго брата, я нiколi не хлушу. Думаю, што i гандлярка з Траецкага прадмесця не падманвала, яна сапраўды ведаць не ведала пра пашпарты на дыяменты. Зрэшты, я i сам быў у музеi дыяментаў толькi адзiн раз, але гэта зусiм не азначае, што не хачу туды трапiць паўторна. Тое-сёе ў дыяментавым бляску для мяне засталося таямнiцаю i пасля на­ ведання музея, бо кола ведаў павялiчылася i ад­ паведна ўзрасла колькасць кропак судакранання з невядомым. Праз невядомае, дарэчы, лягчэй прабiрацца з павадыром. Быў у Амстэрдаме ў мя­ не павадыр-экскурсавод-перакладчык-армянiн-таў­ стун­-пустаслоў Андранiк. Ён нагаварыў цэлую гурбу рознай лухты, вычытанай у танных геаграфiчных даведнiках. З яго сыпалiся лiчбы i назовы, як соль з дзiравага меха. Ён выцiраў сiнi нос бруднай ху­ стачкай i скардзiўся на падатковую iнспекцыю, якая можа арыштаваць грамадзянiна Нiдэрландаў нават на аўстралiйскiм пляжы, i той не паспее сха­ ваць дакументы. Андранiк вельмi хутка надакучыў, але давялося трываць, грошы ж заплачаны. [172]


Нарэшце армянiн прывёз мяне з братам у му­ зей дыяментаў. Калi ты думаеш: там палац у сто дзвярэй, дык памыляешся. Чатыры чатырохпа­ вярховыя дамкi, але ў гэтых дамках на дыяменты я нагледзеўся. I куды толькi глядзяць розныя рабаўнiкi? Праўда, Андранiк расказаў нам пра аднаго амстэрдамскага злодзея. Той, абрабаваўшы краму, трапiў на муш­ ку палiцыянткi, але не разгубiўся, забраў зброю i навешаў палiцыянтцы кухталёў, забiваць не стаў, адно памясiў кулакамi, дзеля навукi. Пасля сеў у ма­ шыну i ўцякаў, але яго злавiлi i, дзеля навукi ўсiм астатнiм непаслухмяным крымiнальнiкам, увагналi ў смяротнае цела васемнаццаць куль. Журналiсты паспрабавалi разгарнуць кампанiю пра парушэнне правоў чалавека, але з такiх памкненняў нiдзе нiчога не выгарае. У апавяданнi армянiна мяне здзiвiла не колькасць куль у рабаўнiковым целе, а пазiцыя апавядальнiка. Андранiк заўсёды заставаўся на баку дэмакратычнага друку. Напэўна, усе наро­ джаныя на берагах СССР не любяць мiлiцыянтаў, палiцыянтаў, цэнтурыёнаў i нiколi не займаюць iх бок, нават у тых выпадках, калi палiцыянт — жан­ чына. І яно мне зразумела. А паглядзеў бы я на таго ж армянiна, калi б ён меў уласны музей дыяментаў. Якi б бок ён займаў?.. Вось i я пра тое думаў, за­ ходзячы ў музей. На першым паверсе стаяў станок па апрацоўцы каштоўных камянёў узору семнаццатага стагоддзя. Высокi лысаваты бландзiн з марскiмi галандскiмi вачыма сказаў, што станок каштуе столькi, колькi машына «ферары» апошняй мадэлi. Я не ведаю, [173]


колькi каштуе «ферары», але, думаю, шмат, калi гэ­ тым хочуць здзiвiць наведнiка музея каштоўнасцей. Станок быў вiдавочна стары i цёмны, як лёс пры­ гоннага беларуса. А выглядаў ён, як непрыстаса­ ваная да жыцця ў цывiлiзаваным свеце пачварная жывёлiна. Станок мяне крануў. На гэта i быў тонкi галандскi разлiк, я паверыў у сапраўднасць убача­ нага. Побач са старажытным станком гулi восем сучасных, за адным з якiх сядзеў зусiм сiвы май­ стар i апрацоўваў камень. Сучасныя станкi нiякай эстэтычнай каштоўнасцi не ўяўлялi, таму вельмi хутка я апынуўся на другiм паверсе, за доўгiм шкляным сталом з празрыстымi кубачкамi ласка­ ва прапанаванай гарбаты. Светлавокi амстэрдамец маляваў на вялiкiм белым аркушы розныя формы дыяментаў, а потым даставаў са скрыначкi канвер­ ты, а з блакiтных канвертаў выкочваў дыяменты i раскладаў iх пiнцэтам на малюнках. На тупава­ тае пытанне «А колькi каштуе самы вялiкi, самы блакiтны, самы чысты дыямент з тых, што ляжаць на аркушы?» я пачуў даволi важкую лiчбу — двац­ цаць пяць тысяч гульдэнаў. Праў-да, не самы най­ лепшы, а зусiм жоўты камень, каштаваў яшчэ на пяць тысяч даражэй. Я склаў у думках кошты раскладзеных на стале каменьчыкаў, i атрымала­ ся чвэрць мiльёна ў гульдэнах, а ў беларускiх руб­ лях яшчэ ў сем тысяч разоў болей. За жыццё не патрацiш, калi не будзеш таўчы ў ступе i сыпаць вострыя аскепкi ў стравы ворагаў. Жадання схапiць камянi i ўцячы не ўзнiкала. Ро­ зум вельмi ясна падказваў: схапiць можна, уцячы нельга. Пэўна, адсюль i прарасло памкненне пага­ [174]


варыць пра набыццё каменя. Крый Бог, я не пачаў з прапановы — давайце я набуду жоўты дыямент. Я цiхенька, па-жыдоўску спытаў: «А хто набывае такiя каштоўныя i дарагiя камянi?» — «Японцы!» Можна было i здагадацца. У Амстэрдаме куды нi пойдзеш, паўсюль япон­ цы. У iх маленькiя выспы, мала месца i няма дзе захоўваць грошы, а тут раз — i мiльён гульдэнаў у адной скураной пудэлцы. Кампактна, па-японску i па-нiдэрландску, дарэчы. У нiдэрландцаў i япон­ цаў ёсць агульны вораг — мора, i яны стагоддзе за стагоддзем змагаюцца з iм. На першы погляд, у беларусаў нi з японцамi, нi з нiдэрландцамi нiякiх агульных рыс няма, бо ў нас няма мора. Але калi прыгледзецца, дык i ўбачыш. І японцы, i нiдэрландцы, i беларусы занепакоеныя станам, статусам, чысцiнёю роднай мовы, якую ўвесь час трэба ахоўваць ад хваляў суседнiх моўных стыхiй. У названых народаў нацыянальнае пытанне аба­ вязкова ўвязваецца са станам мовы. Таму i армяне i габрэi, якiя пасялiлiся ў Амстэрдаме, першае, што робяць пры сустрэчы з былымi суайчыннiкамi, гэта заводзяць гутарку пра складанасцi ў вывучэннi там­ тэйшых слоў, i пра ўласныя поспехi ў гэтай нялёг­ кай справе. Не раўнуючы, мiнскiя армяне i габрэi, што спрабуюць вучыць беларускую мову, якая ўпарцiцца, не даецца, трансфармуецца з адной граматыкi ў другую. І як яе такую неакрэсленую вывучыш? А так, як i японскую з нiдэрландскай, пацiху-патроху. Экскурсавод Анд­ранiк, да прыкла­ ду, склаў нiдэрландска-армянскi слоўнiк i атрымаў званне доктара, пра што паведамляў усiм па тры ра­ [175]


зы, нават у музеi дыяментаў уставiў некалькi сказаў пра слоўнiк. А пакуль ён пахваляўся слоўнiкам, я саспеў, каб набыць дыямент. Сапраўды, калi я ў Амстэрдаме — сталiцы дыяментаў, калi столькi ведаю пра камянi, калi... Толькi, я цябе папярэджваю, не гавары пра гэта ма­ ёй маме. Прыйдзе час, i я сам усё раскажу. «Я хацеў бы набыць два дыяменты на тры ты­ сячы гульдэнаў!» — сказаў я гандляру з марскiмi вочкамi. Ён узрадаваўся. А вось Андранiк папярхнуўся гарбатаю. «Ты што, сапраўды бу­дзеш купляць дыяменты на тры тысячы?» — «А чаму б i не? Я ж у Амстэрдаме, у сталiцы каштоўных камянёў». Вядома, можаш не паверыць, што так проста вырашаецца набыццё дыяментаў. Можаш засумнявацца. Тады спытай у майго брата, якi адразу прыняў прапанову, без усялякiх ваганняў. Сапраўды, нашто тут вагацца, калi на белым ар­ кушы паклалi два ясныя дыяменты. Застаецца толькi дастаць грошы. Але ў Нiдэрландах прыня­ та патаргавацца. «Таргуйцеся!» — засiпеў армянiн i так выразна вырачыўся, што ў мяне мову адняло. Ну як я буду таргавацца? А галандзец нахвальваў камянi. Яны i чыстыя, яны i iскрыстыя i каштуюць зусiм танна, усяго толькi тры тысячы i восемсот гульдэнаў, i залатыя пярсцёнкi дадаюцца бясплат­ на. Ёсць, ёсць у Амстэрдаме крама, дзе золата да­ юць бясплатна! Нездарма Галандыя з сваiм багац­ цем была ў еўрапейцаў правобразам раю зямнога. Золата бясплатна! Не можа быць? Можа! «I яшчэ, калi вы вернецеся ў музей дыяментаў, дык заўсёды можаце вярнуць камень цi здаць, даплацiўшы, [176]


атрымаць лепшы, бо ўкладанне грошай у дыямен­ ты ёсць адна з найлепшых формаў iнвеставання». — Я, вядома, не супраць такiх iнвестыцый, нават за, але ў мяне толькi тры тысячы i нi цэнта болей. А яшчэ я хацеў бы, каб дыяменты замацавалi не ў жаночыя пярсцёнкi, а ў гузiкi, якiя можна пры­ шыць на ўрачыстую кашулю. Амстэрдамец саступiў восемсот гульдэнаў i за­ мовiў залатую аправу ў выглядзе круглых гузiкаў. Беларус не саступiў бы столькi, бо яшчэ не ведае, як будаваць гандлёвыя пасткi, а галандзец ведае. Ён не проста прадаў дыяменты, а прадаў iх на экс­ парт, а таму i дзешавей, бо падаткi меншыя. Праўда, давялося пасылаць з гатэля ксеракопii бiлетаў Амстэрдам—Мiнск i плацiць за паслугу два гульдэны, ну ды Бог з iмi, бо гузiкi з дыяментамi ляжалi ў нашых кiшэнях. І можна было лiчыць, што ўсе справы зробленыя, бо грошы сплылi. А няма грошай, i праблемаў няма. Ідзеш сабе па вулiцы Молен, i ўсё табе — нiшто. І хай розныя му­ рыны прапаноўваюць какаiн i крычаць: «iтальяно кока!» А пачуўшы «ноў», кiнуць услед «албано». Яны, наiўныя, думаюць, што абразiлi, абазваўшы албанцам. Цi не дзiўна, негр зневажае славянiна, называючы албанцам. Ды хоць жыдам цi латы­ шом называй, не пакрыўджуся. Я — беларус i маю трывалы iмунiтэт да нацыянальных зняваг. І калi заклiкальнiк на ганку стрыптыз-тэатра закрычаў: «Рускi! Горпочофф! Епля! Пэрэстроiка!», — я за­ смяяўся i падумаў: праз тыдзень-другi гэты сыты заклiкальнiк пачне крычаць да беларусаў: «Рускi! Ельцын! Чэчня! Бiг банан! Захоцi-i!» [177]


У Амстэрдаме з мяне вельмi хутка выцеклi нацыяналiстычныя, панславянскiя i расiсцкiя на­ строi. Не скажу, што ў Мiнску я зацяты расiст. Зусiм не. Але, каб не быць расiстам, трэба хоць бы зрэдчас сутыкацца з прадстаўнiкамi iншых рас. А то раз на год праедзеш з неграм у трамваi, вось i ўсе мiжрасавыя дачыненнi. А ў Амстэрдаме зусiм не так, бо на кожным другiм кроку, у кожнай дру­ гой вiтрыне пабачыш iншую ад сябе расу. У сталiцы Нiдэрландаў ёсць цэлы раён, дзе ў шкляных вiтрынах выстаўляюцца жанчыны. Яны сядзяць на танканогiх крэслах, яны ста­ яць на высокiх абцасах, яны прытанцоўваюць i аблiзваюць языком паўадкрытыя вусны, яны падмiргваюць i заклiкаюць займацца просценькiм задавальненнем. Вiтрыны асвятляюцца чырвонымi i фiялетавымi лямпамi. Таму раён называецца «Квартал чырвоных лiхтароў». Таму белая бялiзна там выглядае як смарагдавая. Таму на целе не вiдаць нi сiнякоў, нi драпiнаў, нi кровападцёкаў. Усё нерэальнае, як у тэатры, як на тэлеэкране, як у пекле. І можна гадзiнамi хадзiць па вузкiх вулках паўз каналы i разглядаць жанчын. І кожны наступ­ ны лiхтар будзе здавацца прывабнейшым. А калi наважышся спынiцца на якой з жанчын, дык не паспееш i вокам мiргнуць, як цябе апярэдзiць якiнебудзь спрытны мурын. Але ён не выклiча хвалi расiсцкiх перажыванняў, бо кожная трэцяя пра­ стытутка ў амстэрдамскiх вiтрынах належыць да жоўтай расы, а кожная другая — да чорнай. Та­ му ты пойдзеш далей i панясеш сваё гарачае, паюнацку моцнае хваляванне ад вiтрыны да вiтрыны, [178]


ажно пакуль не спахопiшся i не зiрнеш на гадзiннiк i не ўбачыш, што распачалiся новыя суткi i варта спыняцца на любой жанчыне або вяртацца ў га­ тэль «Краснапольскi». А каб здзiўляць показкамi сяброў, ты выбераш мажную, на сем пудоў, негры­ цянку. Яна пагодзiцца маркiтавацца за дваццаць пяць гульдэнаў i завядзе цябе ў маленечкi пакой­ чык з ложкам, за якiм на ўсю сцяну будзе глыбока цямнець люстэрка. Цябе здзiвяць жалезныя скрынi з навяснымi замкамi, там, пэўна ж, пахаваныя каштоўныя рэчы цемнакрылых начных матылёў. Ты аддасi ружовую грашовую паперку i скiнеш нагавiцы з майткамi. Ты не будзеш гаварыць. На­ што? Ты падыдзеш да рукамыйнiка, паслухаўшыся запрашальнага жэста мажной негрыцянкi. Яна памые твой прыўзняты чэлес цёплай вадой, аба­ трэ яго папяровай сурвэткаю i нацягне кандом. На iмгненне ты адчуеш халодны водар адэкалону, табе здасца, што навокал цырульня, у якой перага­ рэла верхняе святло. Такая будзе будзённасць, што нават не здзiвяць паводзiны цёплай мурынкi, якая ляжа на спiну, распахне сцёгны, але не скiне стра­ катыя пантофлi. Вядома, у Амстэрдаме чыстыя вулiцы, таму можна класцiся ў ложак, не скiдаючы пантофляў. Паразважаўшы, я, праўда, не стаў абувацца i лёг на мурынку без чаравiкаў. У цём­ ным люстэрку адбiвалiся праадэкалонены пакой, шырокi ложак, засланы цёмнай посцiлкаю, шурпа­ тая падушка, гарачая жанчына i цямрэча, у якой я, светлы i чысты, торгаўся, рухаўся, варушыўся, знiшчаючы расавую цнатлiвасць. Раней нiколi не даводзiлася маркiтавацца з негрыцянкамi. [179]


І калi па вяртаннi ў Мiнск адна ружовашчокая бландзiначка сказала мне, што ў негрыцянак благiя фiгуры: шырокiя плечы i вузкiя сцёгны з маленькiмi сухаватымi клубамi, дык я шчыра прызнаўся, што i такая фiгура прыдатная для сексу наогул i мiнету ў прыватнасцi. Бландзiначка сказала: «Фу-у-у... І ўсё адно я не люблю негрыцянак». А я паспачуваў ёй, бо яна не знiшчыла ў сабе расiзм, ясная справа — не было магчымасцi пера­штурхнуцца з мурынам. А я вось выцiснуў у мурынскую, чарнаскурую похву порцыю светлага славянскага насення, i супакоiўся. Пакуль я апранаўся, прастытутка зусiм бесса­ ромна набрала ў мiсу вады, падмылася, а потым гучна i дзынкна памачылася. Калi яна апаласквала ў чарупiне мiсу, у цемры ярка свяцiлася яе ўсмешка, поўная вялiкiх зубоў. Дарэчы, я заўважыў, калi выходзiш ад пра­ стытуткi, дык вельмi рэзка паляпшаецца настрой. Выйшаў, забыў былое, уздыхнуў на поўныя грудзi нiдэрландскага паветра, закiнуў галаву, зiрнуў у чор­ нае неба, i настрой паляпшаецца ў сто адзiнаццаць i адну дзесятую раза, i хочацца заспяваць песню: «Гары яно гарам, такое каханне!» Але крычаць я не стаў. У Амстэрдаме вар’ятаў i так хапае. Я цiха пайшоў на начоўку ў свой «Краснапольскi». Не паспеў я зайсцi ў нумар i запарыць куба­ чак гарбаты, як начную цiшу падзёрла на шматкi аўтаматная чарга стрэлаў. Я адчынiў акно i высу­ нуўся. Усё ж Амстэрдам, а не Тбiлiсi цi Грозны, i можна высоўвацца з акна, пачуўшы аўтаматны трэск. «Можа, нейкi рабаўнiк зноў забраў у па­ лiцыянткi зброю, i помслiвыя калегi ўганяюць [180]


у рабаўнiкова цела смертаносны свiнец?» I тут у чарноцце ўварвалася iмклiвая знiчка петарды, якая заскакала па пляцы, зазiхцела, растрасаючы блiскавiчныя пырскi, закруцiлася i сыпнула ў неба аўтаматную чаргу. «Ясна, негры балдзеюць!» Чаму падумалася на мурынаў, не ведаю. Але падумалася, i я злавiў сябе на такой думцы якраз тады, калi з-за фаласападобнага манумента выскачыў лысы вар’ят i, трасучы над галавою кулакамi, паскакаў у заву­ лак. Вось быў i доказ: вар’ятаў i крыкуноў у краiнах БеНiЛюкс хапае без мяне. І добра, бо менавiта вар’яты складаюць адметнасць краiн. Ну хiба можна ў Мiнску ўбачыць чалавека ў вы­ сознай цялесна-ружовай шапцы, пашытай у форме чэлеса? А ў Амстэрдаме — калi ласка. Ідзе сабе чалавек у белым палатняным строi, а замест га­ лавы — здаравенны мужчынскi орган з блiскучай галоўкай. А чалавек iдзе i спакойна размаўляе з сябрамi, вельмi цывiльнымi спадарамi ў добрых дарагiх палiтонах. Вось i адметнасць, вось i жывы экспанат з музея эротыкi. Ёсць у сталiцы Нiдэрландаў i такая ўстанова — музей сексу. Зрэшты, ён расчараваў. Чакалася большага, думаў, пабачу каштоўныя творы ма­ стацтва на зададзеную тэму, а сутыкнуўся з кеп­ ска зробленымi муляжамi. Ну хiба можа ўразiць пластмасавая дупа, якая вiсiць на сцяне i iмiтуе гук выпушчэння газаў? Цi каго здзiвiць гiдкi ма­ некен старой прастытуткi, якi выскачыць на цябе з цёмнага кутка? Вялiкiя, блага зробленыя цацкi, i больш нiчога. Чым уразiць чучала Мэрылiн Ман­ ро, што прыцiскае да сцёгнаў падхоплены ветрам [181]


прыпол; цi пудзiла Маты Хары ў час расстрэлу; цi ўкленчаная мiнетчыца з пластмасавым чэлесам ка­ ля пластмасавых вуснаў? Парад разбэшчаных ля­ лек. Збор пратэзаў. А вось на гледачоў цiкава гля­ нуць, асаблiва ў залах з фотакарткамi, якiя рабiлiся аматарамi эротыкi выключна дзеля заробку. Амаль усе гледачы iнстынктыўна папраўляюць рукамi свае палавыя органы, прыкладна так, як дэпутаты папраўляюць гальштукi перад выхадам на трыбуну. Ну, калi ты ў Амстэрдаме, дык можна i паправiць напяты чэлес. Нашто трываць? Нашто каб муляла? Нашто рабiць выгляд, што ў цябе няма органа, калi орган ёсць? А так адвярнуўся, паправiў, уздыхнуў i выйшаў з музея эротыкi, хаваючы ў кiшэню кало­ ду парнаграфiчных картаў. А далей пашыбаваў у якi-небудзь зацiшны рэста­ ранчык-кабачок на два столiкi, шэсць месцаў. А там замовiў порцыю смажанай камбалы. І рудабровы кухар-гаспадар падсмажыць рыбiну найлепшым чынам i ўсмiхнецца, а ты пабачыш шырозны свiшч памiж пярэднiмi верхнiмi зубамi. Такi шырокi, што праз яго можа праплыць не толькi камбала, але i каравела, а за ёй i ўся iспанская армада, якую так люта ненавiдзяць галандцы. О, гэтая святая вайна за незалежнасць! О, гэтая праклятая Бо­ гам каланiяльная вайна! Iспанцы захапiлi Амстэр­ дам i амаль усё шаснаццатае стагоддзе рабавалi i ўцiскалi вось такiх рудабровых прадаўцоў камба­ лы. Але свет плыве, свет мяняецца. Імперыi руйну­ юцца. Пясок сочыцца праз пальцы. Вада точыць ка­ мень. Нiдэрландскiя партызаны — гёзы — вызвалiлi родны Амстэрдам ад iспанскае навалы i вярнулiся [182]


ў свае крамкi гандляваць смажанай рыбаю. І калi сумна, а ты ў Галандыi, дык пашукай у дамках, па­ добных да кухонных буфетаў, маленькi рэстаран, з’еш сакаўны кавалак залатой камбалы, i стане ўтульней у гэтым свеце. Пад’еўшы, яно заўсёды спакайней. Можна зноў прагуляцца вакол каралеўскага па­ лаца, у якi так i не завiтала каралева. Яна любiць жыць у нейкай Гаазе. Вокны палаца цёмныя, як люстэркi за ложкамi прастытутак. Усё ж нельга надоўга пакiдаць каралеўскiя палацы. Хай даруе Яе Каралеўская Вялiкасць усiх Нiдэр­ ландаў, але трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем, каб не страцiць павагу i любоў уласнага народа. Вось такое нахабнае пажаданне выказалася нiдэрландскай каралеве ў музеi мадам Цюсо. Ясна, калi ты ў музеi спадарынi Цюсо, дык каралева не сапраўдная, а цацачная. Ну i што? Я i сам ведаю, што лепей было пайсцi ў доммузей найвялiкшага з галандскiх жывапiсцаў, чым да Цюсо. Але дом Рэмбранта, як высветлiлася, ад­ чыняюць толькi ў нядзелю. Пацалуй прабой i кiруй дамоў. Але ты далёка ад Мiнска, ты ў Амстэрдаме, iдзеш на пляц Дам, i цябе ветлiва запрашаюць у му­ зей бабулi Цюсо. Ідзеш. «Русiш?» I атрымлiваеш паперку з тэкстам, якую чытаеш у хуткасным лiфце, якi iмчыць на са­ мы верх вялiзнага будынка. З лiфта накiроўваешся ў цёмны, кепска асветлены пакой. І тут успых­ ваюць пражэктары, у конусах промняў на цябе насоўваецца са столi вялiкая чатырохметровая фiгура Клааса Янсзоона, якi нагадвае Якуба Кола­ [183]


са з аднайменнага мiнскага пляца, пераапранутага ў строй залатога для Галандыi семнаццатага стагод­ дзя. Амстэрдамскi калос пачынае расказваць пра васьмiдзесяцiгадовую вайну за незалежнасць. Лева­ руч ад яго высвецiцца дыярама бiтвы. Сапраўдная гармата стрэлiць сапраўдным колцам дыму, якое паляцiць над табою, нiбыта ядро. А ты ўспомнiш бронзавага партызана Дзеда Талаша з унукам, якi цягне скрыню з патронамi. Раней у праекце не­ далёка ад скрынi з патронамi каля коласаўскага чаравiка ляжаў вялiзны капялюш, але бронза — рэч каштоўная, вырашылi эканомiць i не адлiваць ка­ пялюш. Народны пясняр цяпер сядзiць на пляцы без галаўнога ўбору. А ягоны стрыечны брат Клаас хоць i ў памяшканнi, але пры капелюшы. Вядома, Клаас у Амстэрдаме, а Колас у Мiнску, i хай яны абодва калосы, але Бог не роўна дзелiць. Кожная няроўнасць вельмi добра вымалёў­ ва­ ецца на геаграфiчных мапах. Вось у музеi Цюсо ёсць мапа Нiдэрландаў, падзеленая на правiнцыi: Гелдэрланд, Утрэхт, Паўночная Галандыя, Галан­ дыя, Паўднёвая Галандыя, Зеландыя... І правiльна, дарэчы, зрабiла, што падзялiлася, што не iснуе адзiнага i непадзельнага саюзу, няма адзiнай партыi, якая са зброяю ў руках будзе змагацца за нейкае ўяўнае адзiнства. Саюзу няма, а Нiдэрланды ёсць, як i краiны БеНiЛюкс ёсць, як ёсць i добраахвотна аб’яднаная Еўропа. I хай праклянуць мяне дробныя беларускiя нацыяналiсты, але не бачу нiчога кепскага ў па­ лескiм культурным сепаратызме. Хай акрэслi­ ва­ юцца, хай вылучаюцца, хай Пiнскi раён стане [184]


Палескiм раёнам. Хай змяняюцца межы абласцей Рэспублiкi Беларусь. Хай усё дзелiцца i множыцца, асабiста я за жывы i мiрны працэс змены межаў, бо нiколi не ўцiскаў геапалiтычнае паняцце сваёй Беларусi i Радзiмы ў рамкi, акрэсленыя Белару­ скай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай цi Рэспублiкай Беларусь. Мяжа — умоўнасць, а з яе зрабiлi паласу смерцi. Дык хай паадсыхаюць тыя рукi, што на геаграфiчнай мапе малююць палiтычныя межы. Вось так, я не толькi касмапалiт, а яшчэ i iнтэрнацыяналiст, праўда, апрануты ў на­ цыянальны мундзiр. Аднойчы мая жанчына Тамара сказала: «Гло­ бус, ты заўсёды зашпiлены на ўсе гузiкi». Вельмi эратычнае назiранне, праўда? Згадалася цалкам iдыёцкая Тамарына манера падыходзiць i падкра­ дацца ззаду. Яна любiла падысцi крадком на ды­ бачках i напалохаць: крыкнуць што-небудзь гучнае ў самае вуха, цi пляснуць чым-небудзь, цi яшчэ горш — ударыць. Аднаго разу на маю галаву абры­ нулася паўлiтровая бутэлька. Тамара ўдарыла мяне бутэлькай па цемi. Зразумела, я пакрыўдзiў яе, усе людзi сварацца. Бывае. І мы пасварылiся з-за нейкай там фiгнi, з-за цюбiка з фарбаю. Рыштаваннi былi вузкiя. Тома расклала фарбы на дошках, а я iшоў i наступiў, i з цюбiка выскачыла ўся сiняя сiнеча i па­ ляцела з рыштаванняў на падлогу. Тамара застала­ ся без нябеснае фарбы i сказала, што я няўклюдны, i яшчэ нагаварыла рознага бруднага. Мне давяло­ ся ўзяць яе за ногi i саштурхнуць з рыштаванняў. Яна вiсела ўнiз галавою на вышынi трэцяга павер­ ха. Унiзе была каменная падлога. Твар Тамары [185]


зрабiўся бурачковы, але яна не збiралася прасiць прабачэння. І я зразумеў, што можна Тамару забiць, але прабачэння я ўжо не атрымаю нiколi. Я ўсцягнуў яе на рыштаваннi i пакiнуў. Хай сабе робiць копiю. Тамара капiравала фрэску «Сустрэ­ ча Марыi i Лiзаветы». Вельмi кранальны сюжэт. Выгляд цяжарных жанчын зачароўвае. На жыва­ це ў цяжарнай Марыi было маленечкае сонца са знакам Госпада Ісуса Хрыста. На фрэсцы, дарэчы, амаль не было нябеснага колеру. Я сеў у кутку кас­ цёла, на хорах, i думаў пра цяжарную Марыю, пра яе велiчны жэст. Рука Марыi была ўзнятая, яна вiтала Лiзавету. А тым часам узняла сваю мужную руку Тамара. Яна шарахнула бутэлькай мне па га­ лаве i ўцякла. Я не стаў яе даганяць. Падумалася, калi iнтымныя ўзаемаадносiны будуць разгортвац­ ца ў ваенным накiрунку, адзiн з нас загiне. І не было нiякiх перавагаў на маю карысць. Наадварот, свя­ домасць замуцiлася, i мяне званiтавала. Страсенне мазгоў я атрымаў. Страсцi напалялiся, але рэшткi рацыянальнага не далi загiнуць нi мне, нi Тамары. Мы памiрылiся ў той жа вечар. І расшпiлiлi ўсе на­ шы гузiкi. Нам было добра. Павер мне. Мяжы памiж праўдаю i хлуснёю няма, як памiж вераю i сумневам. Вось ты iдзеш па музеi бабулi Цю­ со, а навокал людзi i лялькi, рэчы i адбiткi ў люстэр­ ках, ценi i плямы святла. Вось жанчына падмятае брук, гэта лялька. А вось японец фатаграфуе жан­ чыну-ляльку, што падмятае брук. А вось мой брат, якi назiрае, як турыст-японец фатаграфуе ляльку з венiкам. А вось я, той самы Адам Глобус, якi ба­ чыць усю вялiкую карцiну ў люстэрку. А вось ты, [186]


што слухаеш мой раман пра дзiва. А вось i ён, дарагi сябра чытач, якi схiлiўся над тэкстам. Цi iстотная, у такiм разе, неадухоўленасць лялькi, якую зрабiлi ў выглядзе падмятальшчыцы пазапазамiнулага ста­ годдзя? Лялька вельмi добра затрымлiвае на сабе промнi святла. Калi сфатаграфавацца побач з ёю, дык на картцы лёгка пераблытаць, дзе жывы ча­ лавек, а дзе рукатворная цацка. Вось так з-за сла­ бай здатнасцi адрознiваць адно ад другога ты не можаш выбрацца з люстраных лабiрынтаў. І ты натыкаешся на люстэркi, як экскурсант японец з фотакамераю. Ён усмiхаецца, у яго механiчная ўсмешка. Японец так выхаваны: атрымаў удар — усмiхнiся, а толькi потым, паправiўшы акуляры, рэагуй — цi то ўдарам цi то прабачэннямi. Раптоўны жах, ты робiшся сведкам забойства братоў дэ Вiтаў. Адзiн з iх, Ёхан, быў правiцелем Галандыi на працягу дзевятнаццацi гадоў. Але яго­ ныя поспехi выклiкалi чорную зайздрасць у колах супрацiўнiкаў, якiя здолелi справакаваць натоўп на гвалт i самасуд. Пакутнiкаў Ёхана i Карнелiса ты пабачыш прывязанымi да бязлiстага дрэва. З раз­дзёртых жыватоў будуць звiсаць вантробы: слiзкiя, бэзавыя i гарачыя. Ты жахнешся, паду­ маеш пра чалавечыя цёплыя кiшкi, пра незварот­ насць учыненага — вантробы семнаццатага стагод­ дзя нельга запхаць назад, як сёй-той з фiлосафаў меркаваў. Ты адхiснешся ад пачварных лялек i пабачыш шкло, за якiм застанецца сцэна гвал­ ту. На шкле варухнецца адбiтак майго брата Мiраслава. З-за Мiраслававага пляча будзе пагля­ даць белы твар вучонага габрэя. [187]


Лялечны габрэй апусцiў вочы, ён не хоча гля­ дзець на паталагiчную сцэну. Пэўна, таксама апускаў веi i вучоны Спiноза, калi забiлi ягонага паплечнiка Ёхана дэ Вiта ў тысяча шэсцьсот сем­ дзесят другiм годзе. Пабачыўшы разяўлены жы­ вот сябра, цяжка адстойваць пастулат, што трэба разглядаць чалавечыя дзеяннi i памкненнi так, як разглядаеш лiнii, паверхнi i геаметрычныя целы. Каб абаранiць такую тэзу, трэба апусцiць вочы, раз­ гарнуць кнiгу, дзе замест закладкi ляжыць найда­ ражэйшая нiдэрландская купюра коштам у тысячу гульдэнаў, а на ёй, на глянцавай паверхнi, тонкiмi лiнiямi намаляваны твар сумнавокага матэрыялiста Спiнозы. Доўгi, сплецены з смарагдавай павуты, твар фiлосафа я абмяняю на каштоўную рэч — дыямент. І калi, седзячы за сталом у ювелiрнай краме, я буду круцiць перад вачыма пярсцёнак з матавага золата i любавацца колкiмi жарынкамi марознага дыямен­ тавага бляску, згадаецца сентэнцыя Спiнозы: той, хто ў рэшце рэшт выходзiць у пераможцы, болей га­ нарыцца тым, што ён нашкодзiў iншаму, чым тым, што прынёс дабро сабе. Цi можна, растрыбушыўшы чалавечае цела, атрымаць задавальненне? Няўжо натоўп, якi знявечыў дэ Вiта, меў палёгку? Мяркую, меў! Вось у чым жах. Я цiха апускаю вочы, рас­ крываю нататнiк i вялiкiмi лiтарамi запiсваю: «Вай­ на — грамадская шызафрэнiя, суцэльнае вар’яцтва. Вайна — вельмi заразная, iнфекцыйная хвароба. Салёны водар крывi распальвае апетыт...» У мяне знiкае жаданне хадзiць у пераможцах, а тым больш залiчыцца ў ахвяры. Хочацца цiшынi, [188]


спакою... Рай падобны да бiблiятэкi з ненапiсаным каталогам. Рай падобны да музея, дзе чалавечае сэрца можа быць гарачым толькi ва ўяўленнi, ну i, вядома, у жывых грудзях. Ты калi-небудзь дакранаўся да музейных ма­ сянжовых твараў? О, якi смяротны холад працiнае пальцы! А ў музеi Цюсо я не чапаў лялек. Нашто? Я разглядаў у спецыяльнай зале анатомiю экспа­ натаў: вока без павека, галава без валасоў, ру­ жовыя дзясны са счэпленымi зубамi. Нецiкава. Не здзiўляе. «Захапленне механiкай засталося для мяне ў дзесяцiгадовым узросце i ў васемнаццатым стагоддзi», — я так падумаў, абмiнаючы фiгуру смерцi з касою. Зрэшты, канструяванне — адна з найцiкавейшых забавак. І не буду гэтага адмаўляць. Я iшоў праз шэрагi лялек, зробленых у вы­ глядзе знакамiтасцяў: Мэрылiн Манро — секссымбаль дваццатага стагоддзя, Майкл Джэк­ сан — чалавек-танец, якi паспрабаваў змянiць расу i разбурыў твар, ператварыўшы ў маску з права­ леным носам, Ленiн — мумiя, пастаўленая верты­ кальна, Гарбачоў — прэзiдэнт СССР, краiны, дзе я нарадзiўся... Чаплiн, нiдэрландскi кароль на канi, Эйнштэйн, Шварцэнегер, Мадонна — тая, што без дзiцяцi i Лiзаветы, Цiна Цёрнер, Рэмбрант, Вермэ­ ер, гандлярка, пакупнiк, чарга пакупнiкоў, ахоўнiк з рацыяй i пiсталетам... Мы не ў музеi мадам Цюсо, а ў вялiкай шматпавярховай краме. Выхад з музея вядзе ў краму. Трэба, калi ты ў Амстэрдаме, памятаць: «Гандаль — душа Галан­ [189]


дыi!» I пяць пар шкарпэтак каштуюць танней, калi iх набыць оптам. Толькi нашто пяць пар адноль­ кавых шкарпэтак? Ну хiба што падараваць брату, сыну, бацьку, дзядзьку i адну пару пакiнуць сабе. Можа, так i трэба абыходзiцца са шкарпэткамi, якiя заўсёды губляюцца па адной. Адна ёсць, а дзе другая? На небе? Там збiраюцца ўсе шкарпэткi, пакрыўджаныя гаспадарамi. Мiльёны, мiльёны, мiльёны аднаасобных суверэнных шкарпэтак, чысценькiх, адпрасаваных, зацыраваных. І столькi ж, калi не больш, пальчатак. Калi знiкла твая шкарпэтка, ведай — яна пайшла да тваёй згубленай пальчаткi. А я з музея мадам Цюсо выйшаў праз краму на пляц Дам i пайшоў, пайшоў, пайшоў перакусiць у «Макдональд». Такая лёгкая закуска: бутэрброд з катлетай i запiўка гарбатай. Усе замаўляюць кока-колу, а я гарбату. У чужых гарадах я п’ю выключна гар­ батку, каб трымаць страўнiк у тонусе. А то набуха­ ешся кавы i захочаш у прыбiральню, а гэтае хаценне стварае дадатковыя складанасцi. Асаблiва калi ты ў амстэрдамскiм «Квартале чырвоных лiхтароў», калi з-за шкляных дзвярэй на цябе пазiраюць зманлiвыя вочы прастытутак, а пругкiя языкi мля­ ва падрыгваюць памiж растуленых вуснаў, а паль­ цы прыспускаюць станiк, каб на цябе зiрнулi насця­ рожаныя музкi. А ты ўзяў i нажлукцiўся кавы, з яе сiкуновагонным эфектам. І што тады, заходзiць да жанчыны i мачыцца ў рукамыйнiк? Цi ў мiсу для падмывання? Цi спытаць, як прайсцi ў ватэркла­ зет? Цi апрастацца ў амстэрдамскi канал? Усё не [190]


падыходзiць. Застаецца адзiн варыянт: вярнуцца ў гатэль, вызвалiцца i болей не пiць кавы. Па дарозе ў «Краснапольскi» можна заско­ чыць у кавярню пад шыльдай, на якой намалява­ ны каноплi ў выглядзе пальмы, гэта ўмоўны знак, сiгнал: тут можна набыць марыхуану. Зайшоў i прыдбаў. Заплацiў грошы i забраў пакецiк з кай­ фам, i цябе не схопiць за руку палiцыянт. Вольна­ му воля, калi ты ў Амстэрдаме. Хочаш палiць дур? Купляй i куры. Толькi я кiнуў палiць. Сабраў во­ лю ў кулак i не куру паўтара года. А брат палiць. Я старэйшы, ён малодшы, i яму не прыйшоў час кiдаць курыва. Таму ён i купiў пакецiк анашы, а я толькi стаяў побач. Я прывык. Усе кураць, а я прысутнiчаю, усе п’юць вiно, ром, вiскi, каньяк, самагонку, гарэлку, лiкёр i нават каву, а я стаю по­ бач, i мне не хочацца курыць i пiць разам з усiмi. Калi надта закарцiць выпiць цi закурыць, дык на адзiноце, гэта як складаць вершы, як пiсаць лiтаратуру, як закахацца. І таму або гэта, або тое. Слушна спадар Гётэ заўважыў: паленне i творчасць несумяшчальныя рэчы. І як ты iх сумясцiш, калi выпалiш цыгарэтку з марыхуанай? Вось i прыклад... Вярнулiся мы ў гатэль. Я сеў за шкляны стол, запалiў лямпу i пачаў апiсваць амстэрдамскiя дзiвосы. А брат Мiраслаў, якi любiць пакурыць, дастаў пачак тытуню «Друм», якi мае салодкi водар чарнаслiву, перамяшаў тытунь з накрышанай анашою, якая пахне прахалодным палыном, i зацягнуўся, i запоўнiў гатэльны пакой блакiтнай смугою. І не паспеў я напiсаць тры радкi, як мой дарагi брат, выцягнуўшыся, ляжаў на лож­ [191]


ку i глядзеў у столь. Якая тут творчасць? Хiба што канцэптуальная, хiба што амерыканская, як у Кэна Кiзi пасля дозы ЛСД. Толькi я — еўрапеец з малой лiтары, як i трэба па правiлах граматыкi. А таму, напiсаўшы старонку на цвярозую галаву, я вярнуўся ў «Квартал чырвоных лiхтароў». Я доўга блукаў памiж вiтрынамi i разглядаў роз­ ныя экзатычныя паставы. Мне спадабалася белая жанчына з плацiнавымi кудзерамi з важкiм бюстам i з крутымi клубамi. Мне спадабалася жанчына, а да яе заскочыў вiхлясты юнак. Усмешлiвая парач­ ка схавалася за бурачковай занавескаю, пакiнуўшы мяне любавацца пустым высокiм белым крэслам. Давялося пайсцi далей i разглядаць штучны та­ вар. Заапарк у чырвоным, пурпуровым, бэзавым, лiловым святле. Людзi — жывёлы. Жывёлы — людзi. Усе жанчыны на адзiн афраеўраазiяцкi твар. Нi даўжыня ног, нi ўзрост, нi колер вачэй, нi колер скуры, нiшто не мае анiякага значэння. Незаўважна для сябе я апынуўся ў нiзкiм па­ койчыку зусiм маленечкай мурынкi. Яна ўсмi­ ха­лася, яна хiхiкала — смех пырскаў з яе, як сок з апельсiна. Яна вельмi спрытна схавала гульдэны пад коўдру i, скiнуўшы майткi, уселася на падуш­ ку. Малпаватая ручка ўзяла з палiцы ўпакоўку кандомаў. Мурынка пачала абмахваць твар блiс­ кучай упакоўкаю нiбыта веерам. Боты негрыцянка не зняла i станiк не скiнула. А я не зняў кашулю. Прастытутка яўна не збiралася мыць мой чэлес. Давялося самому правесцi водную працэдуру. Яна толькi выцерла маё пахавiнне мяккай сурвэткай, якую тут жа скачала ў шарык i шпурнула ў вядро. [192]


Усе негры народжаныя баскетбалiстамi. У вядры было поўна сурвэтачных шарыкаў. Валасы на мурынскай похве аказалiся пругкiя, не раўнуючы капронавыя. Прастытутка апранула мой напяты чэлес у тонкую гумку. Нават мiнет рабiўся праз кандом. «Беражонага Бог беражэ!» — сказаў француз Беранжэ. Я забаўляўся з негры­ цянкай, а яна ўсмiхалася, уздыхала i зазiрала мне ў вочы. І ўсё ж, за жывасцю выразна прамацвалася ненатуральнасць i лялькавасць. Не я, а француз Ла­ метры прыдумаў разглядаць чалавека як механiзм, як машыну, як рэч. А мне давялося адчуць матэры­ яльнасць гэткае думкi. Мурынка стаяла на каленях i локцях, калi з мя­ не выцякала жаданне знаходзiцца ў жанчыне, яно выцекла ў гумовы мяшэчак i было загорнута ў папяровую сурвэтку, скачана ў шарык i кiнута ў вядро. Маё жаданне апiсала вельмi прыгожую ду­ гу ў цёмным паветры i трапiла ў лузу са смеццем. Каму трэба здзейсненыя жаданнi? Нiкому. Вось хацелася нечага да вар’яцтва, да самазабыцця, да самагубства, да самазнiшчэння, i раптам дасяг­ нулася, зрабiлася, здзейснiлася запаветнае жадан­ не — спустошанасць, разгубленасць, расчараванне. Было i няма. І як сорамна за мiзэрнасць жаданняў?! Таксама прыкра бывае глядзець тэлевiзар, ляжаць i зырыць на iдыётаў з напамаджанымi тварамi i ўстаўнымi думкамi. На iнвалiдаў глядзець сорам­ на. Ім трэба спачуванне i спагада. Згодны. Але назiраць за калекамi не хачу. Лепей заглыбiц­ ца ў сон. «О, каб глядзець сны па замове!» — усклiкне iдыёт. Ён жа не ведае, што гэта будзе [193]


не сон, а пратэз сну, муляж. Ды фiг з iмi. Бог дапа­ можа ўбогiм. А я буду спаць. Гэтак, заплюшчыўшы вочы, патану ў плынях невядомасцi, у хвалях бязмежнасцi, у дыханнi вечнасцi. Патану i адчую няроўнасць часавае плынi. Вось адчуванне, што час марудна паўзе, як слiмак, а вось ён зусiм спынiўся, як слiмак на попеле, а вось iмклiва паляцеў кажа­ ном улукаткi. Мы — праявы часу, маруднага цi iмклiвага, рэ­ дзенькага, як крынiчная вада, i густога, як навары­ сты булён са свiнiны. І якiмi ж цацачнымi здаюцца гадзiннiкi. Яны не маюць амаль нiякага дачынення да сапраўднага, жывога, планетарнага, касмiчнага часу, таксама як лялька не мае непарыўнай сувязi з правобразам. Час сцiскаецца, загусае, развейваец­ ца, скручваецца ў змяiныя колцы i працiнае прасто­ ру вострым прутком. Ён жывы. Ягоная магутнасць асаблiва моцна праяўляецца ў снах, дзе час улада­ рыць бязмежна. У такiя сны я правальваюся вока­ мгненна, лячу ў мiгатлiвай цiшынi, пакуль не пра­ гучыць выбух: i шолахi, шоргаты, шэпты, крыкi, галасы, мелодыi запоўняць прастору. Гукавая хва­ ля можа i выкiнуць са сну ў рэальнасць, асаблiва калi ператомлены, перасычаны ўражаннямi, перапоўнены здзiўленнямi. Як у амстэрдамскiм гатэлi «Краснапольскi», напрыклад. Толькi не трэ­ ба нервавацца. Бяссонне не горшая з хваробаў, i яго можна ператварыць у нiрвану, асаблiва калi ляжыш у шыкоўным ложку i назiраеш за гульнёю амстэрдамскiх святлаценяў на высознай столi. Чалавек — назiральнiк гульнi ценяў i святла. А што яшчэ трэба? Гульня святлаценю забаўляе. [194]


Назiраю. Баўлю час. Жыву. Сапраўднасць надакуч­ вае. Выратоўвае захапленне друкаванымi тэкстамi. Лiсты Ван Гога. «Мне здаецца, калi я знайду яш­ чэ аднаго мастака, якi захоча распрацоўваць тэму поўдня (а ў нашым варыянце Амстэрдама) i так, як i я, захопiцца працаю i пагодзiцца на жыццё ма­ наха, раз у два тыднi наведае бардэль, а ў астатнiя днi будзе неадрыўна працаваць i не губляць часу ўпустую, тады ўсё складзецца выдатна...» А ў мяне ўсё i так выдатна, i магу табе паабя­ цаць: я не адрэжу вуха, як Ван Гог пасля сваркi з працавiтым сябрам Гагенам, якi так шчыра запрашаўся на поўдзень Францыi ў Арль. А я запрашаю ў iншае месца, на поўнач Нiдэр­ ландаў, у цёмную Венецыю, у найвялiкшы му­ зей Ван Гога. Пэўна ж, павiнна i ў невялiчкай Га­ландыi быць нешта найвялiкшае, хоць бы схо­ вiш­ ча з найкаштоўнейшымi палотнамi першага экс­ прэсiянiста, найбуйнейшага постiмпрэсiянiста, якi ўзяў рэвальвер i застрэлiўся ў жытнiм полi. Ван Гог прастрэлiў уласную скронь. У музеi спа­ да­ рынi Цюсо постаць Ван Гога самая агiдная. Не можа вялiкi мастак усiх часоў i народаў быць нiжэйшы за iдыёта-турыста. Я разумею: вер­ насць iдэалам рэалiстычнай школы i ўсё астатняе з дакументамi i фотаздымкамi, з выкапаным чэ­ рапам без нiжняй скiвiцы, з данымi ў мiлiметрах i дэцыметрах з мiкронамi. Але хiба не можна паставiць Ван Гога на подыум? Хто-хто, а дзядзь­ ка Вiнцэнт таго заслужыў. І справа не ў кулi, вы­ пушчанай у галаву, i не ў стрэле, якi спудзiў зграю груганоў. Ісцiна ў iншым. І ты не думай, што па­ [195]


лотны вар’ята добрыя, бо каштуюць даражэй за золата, i не спадзявайся, што людзi павар’яцелi, калi выкладаюць за вангогаўскiя карцiны шалёныя грошы. Усё не так. Таямнiца ў фокусе, у аптычным эфекце, у пераламленнi промняў святла, у гульнi святлаценяў. Ты iдзеш уздоўж сцен, завешаных палотнамi маладога дзядзькi Вiнцэнта. Ткач тчэ палатно. Сяляне ядуць бульбу. Жанчына iдзе па во­ сеньскай алеi. А ты iдзеш па музейнай гладзенькай падлозе. Ідзеш i думаеш. А чаму Ван Гог вялiкi? Чаму яму пабудавалi музей? Ты падыходзiш да палатна з сланечнiкамi, да знакамiтай карцiны, да шэдэўра, да сутнасцi. Табе робiцца добра. Як? Чаму? У якое iмгненне? Не ўловiш. Ты згадаеш, як у дзяцiнстве засушыў сланечнiк i як сухi сланечнiк праз усю зiму пах мёдам. Ён стаў цёмны, скурчаны, касцяны, але пах мядовым ле­ там, ён захаваў лiпеньскае паветра, ён дыхаў лёг­ кай спёкаю. Ван Гог застрэлiўся летам. І можаш уявiць, як каркалi над iм груганы, як кружлялi, мiтусiлiся, вiравалi ва ультрамарынавым густым небе. Ад кар­ кання, шолаху, ляманту падлаедных птушак можна звар’яцець, як i ад глядзення на карцiны Вiнцэнта Ван Гога. Такi зрух у розуме здарыўся з адным маiм аднакурснiкам у мастацкай вучэльнi. Ён днямi i начамi разглядаў альбомы з ма­ люнкамi вялiкага экспрэсiянолага, ён капiраваў вангогаўскiя палотны да страты прытомнасцi. Ён ездзiў у Эр­ мiтаж i ад ранiцы да закрыцця прастойваў перад творамi самазабойцы. І ён стаў Ван Гогам. На яго так i казалi: «Вось пайшоў [196]


Ван Гог». «Дзе там Ван Гог?» «Ты Вiнцэнта не бачыў?» Ён не крыўдаваў, калi называлi Вiнцэнтам. Ён успрымаў гэта з удзячнасцю. А на сваiх накiдах, малюнках, эцюдах ён ставiў у кутку вангогаўскi аўтограф. Здзiўляў мяне толькi адзiн момант: эцю­ ды, малюнкi, накiды былi зусiм не падобныя да твораў вялiкага экспрэсiянiста. «А яны не павiнны паходзiць на кампазiцыi Вiнцэнта Ван Гога, — цвя­ роза разважаў аднакурснiк. — Ван Гог жыў у дзе­ вятнаццатым стагоддзi, а я жыву ў дваццатым. І калi б ён жыў цяпер, дык маляваў бы так, як я!» Пярэчаннi ў даным варыянце недарэчныя. Я на­ ват не пытаўся, чаму Ван Гог, жывучы ў нашым стагоддзi, не падпiсвае свае палотны прозвiшчам Руневiч. На такiя патаемныя тэмы з аднакурснiкам гаварыў доктар у псiхiятрычнай лякарнi. І ён пе­ раканаў Руневiча не пiсаць на малюнках прозвiшча Ван Гога. І Руневiч не пiсаў. Ён адно ўсмiхаўся. Ён распаўнеў, шчокi ягоныя заружавелi, голас зрабiўся лагодны. І нiхто не бачыў ультрамарыну, якi загусаў i цямнеў над руневiчавай чорнай куча­ равай галавою. А можа нiхто не хацеў гэтага ра­ зумець i бачыць? Тым часам скончыўся наш тэрмiн навучання. Усе раз’ехалiся з вучэльнi, хто куды. Усе забылiся пра Вiнцэнта Вангогавiча Руневiча. А ён цiхенька ўладкаваўся ў Дзяржаўны мастацкi музей простым рабочым — перастаўляць скульптуры i перавешваць творы старых майстроў. Ён цiхенька перастаўляў i перавешваў карцiны i таксама цiхенька набыў каля крамы «Фiлатэлiст», што якраз насупраць музея, маленькi шасцiнабойны пiсталет. Вiнцэнт [197]


Вангогавiч Руневiч-Мiнскi выехаў за горад на элек­ трычцы, зайшоў у жытняе поле i стрэлам напалохаў груганоў. Вось так. Груганы каркалi i шархацелi ў пачарнелым ультрамарыне. Майго аднакурснiка знайшлi з прастрэленай скроняй. А чалавек, якi прадаў шасцiнабойны пiсталет, сказаў: «Я i думаць не думаў пра самазабойства!» Прадавец, вядома, падманваў. Усе гандляры — падманшчыкi. Кожны прадавец какаiну скажа, што ён не думаў, прадаючы наркотык, што непаўналетнi пакупнiк будзе той парашок нюхаць. Так мы з та­ бой i паверылi. Набыў наркотык, каб высыпаць ва унiтаз, каб знiшчыць зло, каб зрабiць свет дабрэй­ шым, каб запанавалi свабода, роўнасць i нiрвана. А мне, дарэчы, не трэба наркотык, мне i так до­ бра ляжаць на ложку i глядзець у светлую столь i думаць пра Амстэрдам i пра шолах вугальных крылаў, пра малады экспрэсiянiзм, пра мадэрн, пра белыя крылы, пра палёт, пра Тамару... Я пазнаёмiўся з Тамарай на бульбяным полi. Не, мы ведалi адно аднаго, але пазнаёмiлiся, збiраючы бульбу. У той верасень мяне залiчылi ў iнстытут. Як кожны савецкi студэнт, я павiнен быў дапа­ магчы калгаснiкам сабраць ураджай. І я прыехаў на вёску. Мяне пасялiлi ў старой кабеты разам з разьбяром Вiктарам, якi зрабiў кiшэнны арба­ лет i ганарыўся iм i мог паўночы расказваць, як робяцца арбалеты. Вiця быў волатам з выгляду i падлеткам па разумовым развiццi, таму з Вiцем было нецiкава. Мне хацелася не страляць з арба­ лета па катах i прабiваць iх наскрозь зробленымi з цвiкоў сталёвымi стрэламi, а жадалася знаём­ [198]


ства з цёплымi, як коткi, жанчынамi. Менавiта з-за цяпла, з-за холаду, з-за тэмпературнае рознiцы я i пазнаёмiўся з Тамарай. Яна сядзела на кукiшках i выбiрала з зямлi бульбу. Тамара кiдала бульбiны ў вядро. А я стаяў i глядзеў на яе спiну ў паласатым швэдры. На Тамары былi швэдар, джынсы i гумо­ выя боты. У джынсах не было паса. Яны адставалi ад спiны. Швэдар крыху задраўся. У Томы была блакiтная скура. Значна пазней яна так i напiсала ў лiсце: «Сягоння парэзала пальчык. Высветлiлася, што кроў у мяне чырвоная, як i ва ўсiх, а я была перакананая, што ў маiх жылах цячэ блакiтная вадкасць». Я глядзеў на паласу блакiтнае скуры, што святлела памiж цёмна-сiнiм джутам i шэрай воўнаю. Пазiраў i думаў: пра знаёмства, пра словы, якiя варта сказаць, пра дождж, якi пачаў сыпац­ ца на палоску аголенага цела, пра холад i цяпло. Я сказаў глупства: «Давай паднясу вядро да трак­ тара». Тамара адрэзала: «Ай, не трэба, я сама». Мы пазнаёмiлiся. У дзяцiнстве я прачынаўся рэзка, лёгка i з до­ брым настроем. У Амстэрдаме я проста выскокваў са сноў, i бег прымаць душ, i шпурляў на падлогу ручнiк, i галiўся, i распырскваў адэкалон «Кальвiн Кляiн», i спускаўся на лiфце з люстранымi сценамi ў рэстаран з дзесяцiметровай столлю. Такая высоз­ ная столь проста здзiўляе ў лялечнай Галандыi, дзе ўсё вымяраецца прапорцыямi буфета. Толькi да большай прасторы прывыкаеш хутчэй, чым да каменнага меха. А сплеценыя з лазы крэслы на­ гадваюць пра хатнюю варэльную ўтульнасць. І ты можаш хадзiць па шахматнай падлозе, як кароль, [199]


i прыносiць на свой стол любую з трохсот трыццацi трох страў. Асабiста я снедаў наступным чынам... Аўсяныя муслi з вяршкамi елiся пасля салаты са свежае гароднiны, розныя агуркi, памiдоры, крыш­ ку цыбулi, зусiм крышку, каб не пахнуць. Цыбу­ ля вельмi добра дапаўняла смажаны бекон з ам­ летам. Да бекону варта дадаваць скрылiк лiмона, выцiснуць дзве-тры кроплi на ружаватае, крышку падсушанае мяса. Я ж не француз, каб запiваць сняданак шампанскiм, таму налiвалiся семдзесят грамаў грэйпфрутавага соку. Мне падабалiся сто­ грамовыя гладкасценныя шкляначкi для соку. Выпiў i налiў яшчэ. Бекон у галандцаў чарства­ ваты, перасушаны, занадта хрусткi, а таму пiўся грэйпфрутавы сок, а не апельсiнавы, таму i кро­ пля лiмоннае кiслаты не зашкодзiць страўленню, i цыбуля, i гурок. Пасля бекону добра пакашта­ ваць якую-небудзь грунтоўную салату, лепей мяс­ ную цi курыную, тунца цi iншую рыбу лепш не ча­ паць. Рыба кепска паводзiць сябе ў малацэ. Калi ўзяў крабавыя палачкi, дык забудзься пра вяршкi з муслямi. Ранiцай я рыбу не ем. Рыба не любiць вяршкi. А я люблю. Яшчэ дыня вяршкi не любiць. Толькi амстэрдамскае дынi я не бачыў. І таму мой страўнiк пазбегнуў спакусы. Я шкадую страўнiк. Ра­ ней не шкадаваў, а цяпер шкадую, i каву п’ю толькi на працы. У Амстэрдаме чорная моцная кава была без па­ трэбы. І я пiў крыштальна-бурштынавую гарбату i еў кiвi. Я вельмi зграбна магу абабраць кiвi. Бела­ рус добра абiрае кiвi. Кожны беларус з дзяцiнства прывучаны абiраць бульбу, гэта нацыянальнае, гэ­ [200]


та ў крывi, гэта вышэй за асобу. А таму нават ту­ паватым нажом я зграбна зрэжу варсiстую скурку. Галандцы таксама спрытна распраўляюцца з кiвi. У iх таксама абiранне бульбы — старажытны на­ цыянальны спорт. I менавiта ў Амстэрдаме вiсiць самая беларуская з усiх сусветных карцiн «Едакi бульбы» Вiнцэнта Станiслававiча Іван Гога. Такая цёмная-цёмная-цёмная карцiна. Такая смачнаясмачная-смачная пара сыходзiць ад сопкай бульбы. Што можа быць смачнейшае за добра звараную, пасоленую шчопцямi бульбiну? Ну хiба што смараг­ давы скрылiк кiвi з срэбнага двухдзюбага вiдэльца. Дэсерт заўсёды выклiкаў у маёй душы хвалю лаго­ ды. Пасля снядання чалавек дабрэйшы ўтрая. Выгляд старых расеек, што панабiралi па тры бананы кожная, мяне пасля снядання не раздраж­ няе. Наогул, расейцы ў Амстэрдаме — гэта букет сюрпрызаў. Расейцаў, савецiка, русаў, рускiх вiдаць здалёк. І не скажу, што вельмi прыемна з iмi сустра­ кацца. Не ведаю, як iм са мною, а мне не ў кайф. Ну хто гэта на сняданак з трохсот трыццацi трох страў выбера тры бананы? Толькi руская жанчына, яе подзвiг можа паўтарыць украiнка. Беларуска не зможа, два бананы яшчэ сяк-так з’есць, а трэцi не агорае. А расейкi лёгка з’елi па тры. І ў «Квартале чырвоных лiхтароў» гэтыя дзве кабеты ў андатра­ вых мужчынскiх шапках-вушанках мяне вельмi здзiвiлi. Яны хадзiлi ўздоўж вiтрын з прастытуткамi i гучна абуралiся праявамi тамтэйшай этыкi. Яны шпацыравалi i голасна перагаворвалiся, а за iмi цягнуўся шлейф дурнога водару. Ад iх патыхала танным смяр­дзючым мацаваным вiнцом. Дзе яны [201]


знайшлi пладова-ягаднае вiно ў Нiдэрландах? Таямнiца. Ну хiба з сабою прытарабанiлi з роднай тартаранii. Прыцягнулi, нажлукцiлiся i насмярдзелi на ўвесь Амстэрдам, на ўсю Галандыю, на ўсе Нiдэрланды надыхалi перагарам, як цмокi Гары­ навiчы. Толькi рускiя могуць напусцiць такога ду­ ху. Толькi рускi можа выйсцi ад прастытуткi, а по­ тым вярнуцца i моцна ўзасос пацалавацца, i толькi пасля, адмiлаваўшыся, пусцiць слязу i зашпiлiць порткi. Ды Бог з ёй, з незашпiленай прарэхаю, абы чалавек быў добры. А рускi трапiўся добры. Ён пачуў наш смех i не пакрыўдзiўся. Ён падышоў i сказаў майму брату Мiраславу: «Рэкамендую! Вы­ датная цётка! Проста клас!» А потым павярнуўся да прастытуткi i паабяцаў, што абавязкова заўтра зойдзе. А як толькi дзявуля прычынiла празрыстыя дзверы, сказаў, што буйныя грошы лепей праста­ лыткам не паказваць, а даваць драбязу i за кож­ ную дадатковую паслугу накiдваць асобна. Рускi раптам плаксiва скрывiўся i паскардзiўся: «На гэ­ тую суку сплыло сто гульдэнаў!» А за сотню ён намерваўся «атадраць» як мiнiмум дзвюх дзевак. Вось такiя добрыя парады даў нам рускамоўны да­ радца. Зрэшты, гэта не самае кепскае, што ён мог зрабiць. Мог пайсцi наймiтам у войска i знiшчаць каўказцаў, а ён цiха-мiрна трахаўся з белатварай дзяўчынай. Ён мог бы на сто гульдэнаў накупляць патронаў i паслаць iх у горную Ічкерыю. Мог да сотнi гульдэнаў дакласцi яшчэ сотню i набыць аг­ нястрэльную зброю, выправiцца ў Грозны i не па­ баяцца, што на аднаго забiтага чэчэнскага баевiка прыпадае сотня забiтых рускiх салдацiкаў. Але ён [202]


так не зрабiў. Ён адно паабяцаў, што заўтра зноўку прыйдзе маркiтавацца. І я яму веру. Бо рускiх у «Квартале чырвоных лiхтароў» бадзяецца шмат. Таму запрашальнiк са стрып-бара, пабачыўшы славянiна, радуецца i крычыць: «Рускi! Епля! Пе­ рэстройка! Горпочофф! Хашыш! Кайф!» I ты праходзiш паўз запрашальнiка i цiха гаворыш: «Рускi, рускi!» Ты iдзеш у чорную ноч Амстэрдама, ты крочыш насустрач невядомым кайфам, i табе да лiхтара, да чырвонага лiхтара, усе расавыя i нацыяналь­ ныя канфлiкты. Ты больш не хочаш ведаць нi пра землятрус у Японii, нi пра вайну iндзейцаў за не­ залежнасць у Мексiцы, нi пра эпiдэмiю пранцаў у сталiцы роднай Рэспублiкi Беларусь. Ты плы­ веш насустрач жаночай прывабнасцi. І ўспамiнаеш чарнаскурую жанчыну ў высокiх ботах. І хочацца кантрасту, жадаецца змены ўсiх каштоўнасцей на сто адзiн працэнт. Трэба шукаць белую жанчыну. І жаданае знайшлося хутка. Высокi рост. Белыя валасы. Напампаваныя сiлiконам цыцкi. Шырокi крыж. Крутыя клубы. Праўда, кошт запрошваўся адпаведны — шэсцьдзесят гульдэнаў. За выкананне жаданняў неабходна трэсцi машною. І я заплацiў у вялiкiм дагледжаным пакоi, якi, у адрозненне ад мурынскiх апартаментаў, не нагадваў ветэры­ нарню. Шырокi ложак пакрывала па-афрыканску яркая посцiлка. Яе геаметрычным арнаментам можна было палюбавацца ў цёмна-сiнiм люстэрку. Сваю скураную куртку я акуратна развесiў на пле­ чыках. У таемнай кiшэнi маёй iтальянскай зiмовай марынаркi ляжаў куплены за паўтары тысячы [203]


гульдэнаў залаты гузiк з дыяментам. І хоць кiшэня была прыхаваная i зашпiльвалася на металёвую маланку, усё адно ледзяны скразнячок сполаху прайшоўся ўздоўж хрыбетнiка. «Хо-о-оладна! Быр-р-р!» Напудраны нос наблiзiў­ ся да мяне i чыркануў па шчацэ. Я панакiдаў апранахi на куртку, нiбыта гэта выратоўвала каштоўны гузiк. Якога чорта не пакiнуў камень у гатэлi? Чаму я не аддаў дыямент брату, якi пацягнуўся ў шматпавяр­ ховую краму выбiраць сабе ў падарунак чарговую кашулю? Становiшча малапрыемнае. Выйсце на­ прошвалася само сабою — хуценька зраблю запла­ наванае i зноў на­дзену марынарку. Чамусьцi такiя паводзiны здалiся найразумнейшымi. Я лёг на посцiлку з афрыканскiмi малюнкамi. Лёг на спiну. Зрабiў так, каб не засталося варыянтаў, акрамя пазiцыi «конна». Сапраўды, за выплачаныя гульдэны можна крышку i разнастаiць пачатак. Кандом шчыльна абхапiў чэлес. У Амстэрда­ ме ўвесь час мне траплялiся прэзерватывы малых памераў. Зрэшты, не такiх малых, каб стварыць вялiкiя праблемы. Проста я не вельмi люблю секс праз гумку, але з прастытуткай раманiцца без кан­ дома — тое самае, што адпачываць у халерным ба­ раку. Наступствы непрадказальныя. Таму гумовыя сродкi перасцярогi ўплываюць толькi на даўжыню акта, без кандома фiнал значна блiжэйшы да па­ чатку. Ёсць у мяне яшчэ адно сексуальнае захаплен­ не: люблю хутка мяняць пазiцыi. Але, не ведаючы нiдэрландскай мовы, рабiць гэта было складана. Толькi, памятаеш, жэст быў раней за слова? I спа­ [204]


чатку было не Божае слова Бог. Спачатку быў Жэст. І Жэст быў у Бога. І Бог быў Жэстам. А по­ тым — было слова, i далей па тэксту... Абыходзячыся без слоў, я гуляў з чужым це­лам, нiбыта з лялькаю, i, мяняючы пазiцыю, натрапiў рукою на чэлес. Я намацаў пенiс, i нiчога дзiўнага ў гэтым не было. Я зусiм не здзiвiўся, пакуль не ўсвядомiў, што сцiскаю ў руцэ чужы мужчынскi па­ лавы орган. Знайшоў тое, чаго не шукаў. Атрымаў бясплатны дадатак да аплачанага дзеяння. Сюр­ прыз. Сюр-прыз. Прыз сюррэалiстычны. Надрэаль­ ны твор. Агаламшальная рэч. Узрушанасць. Выбух пачуццяў. Вось ён — гермафрадыт, сiмвал i ўвасабленне Еўропы, яе культуры, яе цывiлiзаванасцi, пачуц­ цёвасцi i рацыянальнага канструявання. Невялiкi, ледзь узбуджаны чэлес у маёй скамянелай руцэ. Свет перакулiўся, нiбыта лебедзь у люстраной вадзе. Так перакульваецца свядомасць, трапляю­ чы са свету рэлiгii ў свет эротыкi. Толькi вяртанне ў зыходны стан вельмi хуткае. Чырвоныя лiхтары адбiваюцца i множацца ў нафтавым тлушчы амстэрдамскiх каналаў. Вечнасць нязменная. Я прымусiў сябе ўявiць: у маёй руцэ зацiснуты мой чэлес. Маленькi юначы стручок, якi я насiў дваццаць пяць гадоў назад. Нiчога страшнага не адбываецца. Гермафрадыт вельмi спрытна крутнуў клубамi. Маленькi пенiс выслiзнуў з няспрытнай рукi, а мой чэлес застаўся ў гермафрадыце. Варта захапляцца эратычным майстэрствам Еўропы. Варта вучыцца сексуальнай разняволенасцi. [205]


Вялiкi жоўты Кiтай падзялiў свет на «iнь» i «ян», драбок «iнь» увайшоў у цела «ян», а кропля «ян» не размылася ў «iнь». Еўропа раструшчыла ўсе кантра­ сты, зруйнавала ўсе аўтарытэты з аўтарытарызмамi. На еўрапейскай канапе паўляжыць самавiты гер­ мафрадыт. Ён усмiхаецца i напудраным носам кра­ нае мочку твайго чырвонага вуха. Ён прапануе ка­ ханне, а ў цябе не хопiць сiлы адмовiцца. Гермафрадыт, вядома, не краў мой залаты дыя­ ментавы гузiк. Я выйшаў у дождж з рашэннем нiкому нiколi не расказваць пра здарэнне. Ідучы ўздоўж канала, я задумаў апiсаць кароткi раман з гермафрады­ там. Мне рупiла напiсаць пра здзiўленне, пра эк­ затычны секс, а не пра смаленне вепрука ў чужой бацькаўшчыне. Вось так у маленькi чырвоны нататнiк запiсалася наступнае... Дыямент, набыты ў Амстэрдаме, не вы­ клiкае сумневу. Схаваўшы нататнiк, я пайшоў, знайшоў бра­ та, якi набыў чарговую кашулю. У кожнага свае прыбамбасы: адзiн купляе пяцьдзесят тры пары лакiраваных чаравiкаў, а другi ва ўсе свае нагавiцы i кашулi прышывае аднолькавыя гузiкi. Кож­ ны забаўляецца, як можа. Брат любiць кашулi недарагiя, шаранькiя, у дробны малюнак, сва­ бодныя i няношаныя. Каб у яго было шмат-шмат гульдэнаў, ён бы праз кожныя паўгадзiны надзяваў новую кашулю. А так ён купляе кашулю толькi раз на два тыднi. З ненадзяванай кашуляю ў кардоннай каробцы мы зайшлi ў iтальянскi рэстаранчык, маленечкую [206]


пiцэрыю. Але печка там стаяла сапраўдная, белая i вялiкая. Я любаваўся печкаю i думаў пра бела­ валосага гермафрадыта з маленькiм дзiцячым чэлесам. Я думаў пра ягонае дзiўна сканструява­ нае прыродаю цела. А брат Мiраслаў тым часам замаўляў вячэру. Сабе ён папрасiў бутэльку чыр­ вонага. Вiно прынеслi хутка, i брат пiў. А я ўсё не мог не думаць пра Еўропу i яе чароўнага прадстаўнiка з раёна эратычных лiхтароў. Пiцу я з’еў без апетыту, без вiна, без увагi, абыякава парэзаў нажом i вiдэльцам перанёс з талеркi ў рот. Зжаваў i не заўважыў, i ўздыхнуў з палёгкай. А брат сказаў, што яшчэ будуць грыбы. Ну i  вы­ датна, маленечкi гаршчэчак з грыбамi — вельмi пагаландску, вельмi апетытна. Толькi ў Шларафii, краiне, дзе ўсё для ўсiх было, ёсць i будзе, атрыма­ лася не так. Брат замовiў грыбы, а iх падалi разам з вялiзным смажаным кавалкам мяса i залацiстай гурбай бульбы фры. Брат замовiў яшчэ вiна i з’еў наступную другую страву. І я з’еў мяса з грыбамi, бульбу не змог. Мне заўсёды сорамна робiцца за пераяданне. Дарослы чалавек, не пiў, не курыў i... аб’еўся. Прыкра, ну крыўдна, ну млосна, але два пальцы ў рот я не засунуў i не званiтаваў грыбамi. Я азлiўся на сябе i расказаў брату пра гермафрадыта. А ён не паверыў. Мне мой брат Мiраслаў не паверыў. Гэта ж трэба! Каб у мяне быў старэйшы брат i ён расказаў пра гермафрады­ та, я б адразу паверыў. Але ў мяне толькi малод­ шы брат. І я на яго пакрыўдзiўся. Я не стаў настой­ ваць, маўляў — пайшлi, пакажу, пераканаешся. Экзотыка не загана i не вычварэнне. Кожны за­ [207]


рабляе, як хоча. Я пакрыўдзiўся цiха, надзьмуўся, нашаторыўся, зацяўся i схаваў крыўду ў далёкую патаемную кiшэню, туды — да залатога гузiка з ды­ яментам. Пра крыўду можаш спытацца ў брата. Але, я цябе прашу, не хадзi ў бiблiятэку да нашай ма­ мы i не распытвай пра Амстэрдам. Яна ў Галандыi нiколi не была. Я вярнуўся ў гатэль, лёг i глядзеў дваццаты тэлеканал, па якiм круглыя суткi круцяцца пар­ насюжэты. Усе пары, тройкi, чацвёркi i гурты маркiтавалiся чамусьцi пад дзяржаўнымi сцягамi. Парнапатрыятызм! Я так вызначыў гэты накiрунак у тэлемастацтве. Наглядзеўшыся да чорцiкаў уваччу, я пастаяў пад душам i вырашыў зноўку прайсцiся па сексуальным квартале. Дыямент я выклаў з патаемнай кiшэнi i дэманстратыўна паклаў на шкляны стол. Хай крадуць — такi быў настрой, — хай задушацца сваiмi каштоўнымi камянямi. А я нарадзiўся дзеля лёгкага шпацы­ ру, дзеля зiхцення i лiючасцi. Я не збiраюся быць ахвя­раю, я не намерваюся рабiцца героем, паэтам, мастаком, беларусам, мiнаком, клiентам, рызы­ кантам. Я — праява часу. Чалавек — праява часу. Не жыццё вымяраецца часам, а час вымяраецца чалавечымi жыццямi, пакаленнямi, плямёнамi, народамi, нацыямi, культурамi, цывiлiзацыямi i далей па тэксце... Час не памераеш забойствамi, смярцямi i войнамi. Усё, вядома, руйнуецца, руха­ ецца, цячэ, змяняецца, i нельга два разы ўвайсцi ў адзiн i той самы амстэрдамскi канал. А ў адзiн i той самы квартал зайсцi лёгка. [208]


Тры гадзiны назад у вузкай вiтрыне сябе пра­ паноўваў гермафрадыт, а цяпер ягонае пачэснае месца займае маленькая азiятка ў жоўтым станiку. Яе востры язык дакранаецца да кончыка ўласнага, пляскатага, малайзiйскага носа. Такi доўгi-доўгi язык. Азiятка паказвае язык, зубы i маленькую цыцку. Яе складзеная чаўночкам далонь запрашальна чэр­ пае паветра, перанасычанае водарам сексуальнасцi. І трэба было пайсцi да маленькай прадстаўнiцы вялiкай залатой расы, прадстаўнiцы магутнай сонеч­ най iмперыi драконаў i ядомых чарвякоў. Варта бы­ ло паспытаць гладка выгаленую похву, паказаную мне толькi на iмгненне. Але я прайшоў мiма. Каб я ўбачыў у знаёмай вiтрыне паўмужчынажанчыну, дык, можа, i трахнуўся б. А кiтаянка праляцела, не атрымала ад мяне нi цэнта. Калi першы прэзiдэнт Беларусi лiчыць Пекiн вялiкай вёскай, дык i мне не след квапiцца на першую кiтайскую похву, нават калi яе чысцютка пагалiлi. Усё цячэ i мяняецца, асаблiва хутка змяня­ ецца настрой. Быў кепскi, а стаў добры i вясё­ лы. І я засунуў рукi ў кiшэнi, усiм усмiхаюся, падмiргваю, паказваю язык, фiгi i сярэднi палец правай рукi. «Дзявулi, няма праблемаў!» Мяне не раздражняе лiпучае прыставанне гандляроў какаiнам, мяне забаўляе настойлiвасць вулiчных п’яных прастытутак. Я гуляю па казачным горадзе, i ў мяне адпаведна чарадзейны настрой. Так бывае. З лёгкiм сэрцам прынялася прапанова зайсцi пад чырвоны лiхтар. І я радаваўся, калi меў трэцюю мурынку, i думаў пра неаспрэчную наяўнасць кан­ дома на ўласным чэлесе. [209]


Гумовыя кантрацэптывы — найвялiкшае вына­ход­ нiцтва чалавека. Варта адшукаць у аналах гiсторыi вынаходнiка кандомаў i напiсаць пра яго кнiгу пад кiчовым загалоўкам «Вялiкi вынаходнiк з планеты Секс». І трэба вылепiць, сканструяваць гэтага му­ драга вынаходнiка з воску i пластыку для музея спадарынi Цюсо. Я нават уявiў, як ляплю партрэт. Стогны нанятай жанчыны разбурылi мае скуль­ птурныя эцюды, бо пальцы занадта моцна сцiснулi смуглявыя клубы. Свежае паветра было жаданае, як заўсёды. Прызнаюся шчыра: было сумна развiтвацца з амстэрдамскiм паветрам. Седзячы на пластыкавым крэсле ў аэрапорце, я нудзiўся i пазiраў на акуратны зялёны пакунак, што стаяў пад суседнiм крэслам. Пакунак быў невялiкi, але i немалы — дзве пляшкi вiскi грамаў па семсот маглi змясцiцца ў гэткiм аб’ёме, а маг­ ла быць... Але ж я не ў Маскве, я ў Нiдэрландах. Сяджу, сумую i паглядаю на чортаў пакет. Ну­ джуся i нiкога не чапаю, а мог бы чапаць, дарэчы. Вядома, мог бы, каб не палiцыя. Да мяне падышоў палiцыянт у блакiтнай кашулi з чорнымi пагонамi. Ён задаў пытанне на чыстай нiдэрландскай мо­ ве. Ён спытаўся i пальцам паказаў на пакет. А я паказаў на пакунак i заматляў галавою — не ра­ зумею. Дзiўна — палiцыянт зусiм не пакрыўдзiўся. Ён толькi цiхенька нагаварыў нешта ў рацыю на сваёй роднай, палiцыянцкай мове. Вакол мяне вы­ расла яшчэ двое служыцеляў парадку. Яны пачалi хадзiць i поўзаць вакол пакунка, быццам бы ў iм бомба, а не алкаголь, як я маракаваў. Вось табе, [210]


Адам Глобус, i Амстэрдам, зараз раз­дзярэ цябе вы­ бухам на шматкi, i, акрамя выразнага радка ў не­ кралогу «Загiнуў у Амстэрдаме», нiчога добрага не будзе. Вось яна, звярыная пыса тэрору. Адна справа змагацца за незалежнасць уласнай Радзiмы i зусiм iншая — загiнуць ад бомбы ў якасцi ахвяры дзеля статыстыкi. Ну чаму я мушу гiнуць? Чаму мяне павiнна раскiдаць у розныя бакi, i не ў вы­ глядзе лiтаратурных твораў, а ў форме костак, мяса i храсткоў? Няўжо нельга было падсунуць бомбу пад iншае крэсла i знiшчыць не славянска­ га пiсьменнiка з касмапалiтычным псеўданiмам, а якога габрэя з славянскiм прозвiшчам, цi якога кiтайца, цi мурына. Адным словам, усё роўна каго, абы толькi не мяне. Бамбiзм — выдатны занятак, калi асабiста цябе не датычыцца. А то раз, i цябе няма. Раз, i ўспышка на тэлеэкране, паведамленне па радыё i расплыванне ў вечнасцi. А яна такая ха­ лодная, такая бясконцая. А я маю форму i хачу па­ куль што яе захаваць. «Бог мой, пачуй атэiста! Па­ чуй, даруй i ператвары бомбу ў кнiгу». Такая магла б скласцiся малiтва. Толькi я не стаў турбаваць Бога з-за нейкай там асабiстай драбязы. Я мужна думаў пра вечнасць i бясконцасць. Моўчкi я сачыў, як палiцыянт акуратна падымае пакунак i зносiць з маiх вачэй. Паведамленне ў газеце пра бомбу калi i выйдзе, дык без майго прозвiшча. Я не сумую i не шкадую, што не застаўся назаўсёды ў Амстэр­ даме, горадзе найсвятлейшых дыяментаў i найчыс­ цейшых вокнаў. За некаторымi з амстэрдамскiх вокнаў ты мог бы пабачыць у свой час i мяне, апранутага ва [211]


ўсё чорнае. Верыш, залаты гузiк маёй шаўковай кашулi зiхцеў дыяментам. І гэта не жарт. Вер мне, як маленькi хлопчык у аэрапорце паверыў у Дзеда Мароза. Хлопчык паказаў пальцам на пераапрану­ тага артыста i сур’ёзна сказаў: «Мама, паглядзi на жывога Дзеда Мароза!» Амстэрдам — Мiнск. 17.XII.994 — 9.III.995


«Дарагі мой сябра Адам...» (раман пра лёгкае расчараванне)

З

дараецца, жыццё падасца марным заняткам i захочацца кiнуць усё чыста i з’ехаць на край свету. А краем цывiлiзацыi ўяўляецца СанктПецярбург — бедныя людзi, белыя ночы, бяскон­ цыя карпусы заводаў, брудная рака Нява, стракаты Неўскi праспект, турма, пераўвасобленая ў му­ зей, чучала тоўстага жандара-наглядчыка, Кунст­ камера, двухгаловы чалавечы зародак у слоiку з фармалiнам, прынiжаныя ды пакрыўджаныя... Вядома, не пакiнеш анi дому, анi справы, а толькi ўяўляцьмеш, як набраўся мужнасцi, кiнуў усё ўсякае i паехаў. Тады згадаецца, як сеў у цягнiк Львоў — Ле­ нiнград разам з сябрам Валодзем Бортнiкам i яго­ най тагачаснай каханкай Яняй Бялькевiч. Цягнiк вызначаўся дэмакратычнасцю пасажырскiх нора­ ваў i бруднаватай вiльготнай бялiзнаю шарага ад­ цення. У суседнiм купэ ехалi арабы з маленечкiм, але галасiстым магнiтафонам, з якога лiлася лi­ пучая, нудная i бясконцая, нiбыта гiсторыя У­сходу, мелодыя. Бялькевiч пачала капрызiцца, яе раз­ дражняла арабская музыка. Бортнiк пайшоў сва­ рыцца; а дзе сварка, там i знаёмства, там i вiно. Пiлi сухое, кiслае, як першы яблык, чырвонае вiно «Мэрло». [213]


У мяне ўсчалася пякотка, якая нiяк не затуш­ валася цеплаватай вадою з жоўтага вагоннага бачка. А ў студэнтаў арабскага паходжання па­ чалiся прыпадкi патрыятызму: на каструбаватай расейскай мове яны спрабавалi растлумачыць, што не пашкадуюць жывата свайго за зялёны штандар iсламу, за Палесцiну i Галанскiя вышынi. Каб давесцi сур’ёзнасць сваiх намераў, арабы прапанавалi дужацца на рукi. Валодзя Бортнiк пе­ рамог усiх чатырох мусульман i на правую i на ле­ вую. Я пакутаваў ад пякоткi, але дужацца давяло­ ся. Правая рука ў мяне слабейшая за левую, i вось левай я паклаў тры арабскiя рукi на залiты вiном столiк i пай­шоў спаць. Але не заснуў, бо думаў: ча­ му ў чалавека левая рука дужэйшая за правую? У такiх пытанняў няма адказу. Можна, вядо­ ма, запытацца ў яе вялiкасцi Прыроды. Яна ўсё ведае, толькi нiкому нiчога не дагаворвае да кан­ ца, яна бяс­концая i бесканцовая ў сваёй сутнасцi, як космас, як Бог, як жыццё, як i ўсё астатняе, што паўсюль i наскрозь. А што паўсюль i наскрозь, таго i няма. Рыторыка, пустата, нiшто. Лепш рыторыка, чым пералiк ад бяссоння сланоў: адзiн слон, другi слон, трэцi слон... І так да бясконцасцi, да Прыро­ ды, якая бязмежная ў сутнасцi, а таму не зможа, каб i хацела, выказацца да канца, да дна. «Дно» — станцыя на паўдарозе з Мiнска ў Санкт-Пецярбург. Дзябёлая, шырокая i пустая, як усё расейскае, стан­ цыя. Я пагуляў па пероне i паслухаў капрызлiвую Яню Бялькевiч... Як мне абрыдзеў задушлiвы i брудны цягнiк! Як мне надакучылi потныя арабы! Ад iх тхне жы­ [214]


вёльным духам. У арабаў у чатыры разы больш по­ тавых залозаў, чым у белых людзей! Я не спрачаўся, бо бессэнсоўна. Я толькi цi­ хенька пачынаў ненавiдзець жаночы род. У там­ бур я заскочыў самы апошнi. Жанчыны могуць выклiкаць пачуццё гiдлiвасцi, як i расцiснутыя на дрогкай тамбурнай падлозе недакураныя цыгарэ­ ты. Вось такая доўгая думка наведала розум, калi павольна адплыў удалячынь аднапавярховы буды­ нак станцыi Дно. А ў сумным, змэнчаным, стом­ леным, спатнелым — Яня мела рацыю — цягнiку ўсталявалася чаканне. Арабы млява спрабавалi па­ рушыць паўночную шэрасць: «Якая ў вас прыгожая прырода!». Я не разумеў. Чэзлыя, нiбы прысыпаныя пылам, ляскi на балотах. Рэдкае, белаватае, безаса­ бовае, бяскроўнае неба. Ад аднаго погляду на такое неба згадвалася скура дзяцей, хворых на лейкемiю. Цьфу-цьфу-цьфу! Згiнь, прападзi, усё на лiха спрадзi! Мая баба Ядзя хварэла на рак. Я палохаўся нават слова «лейкемiя». Я недалюблiваў шмат якiх слоў, да прыкладу «Ленiнград», падобнае да «лейкемii». У такiм мiнор­ным настроi я выйшаў на перон з валiзкай у руцэ. І было прыемна пацiснуць прыгожую, з доўгiмi пазногцямi руку Валодзi Бортнiка, бо што можа быць больш радаснае за развiтанне з капрызлiвай дзявуляй i яе прыгалом­ шаным палюбоўнiкам? Хiба што каханне з першага погляду. І адразу скажу, яно — каханне — чакала, падпiльноўвала мяне ў бяскроўнай пецярбургскай ночы.

[215]


*** Дарагi мой сябра Адам! Вельмi ўзрадавалася твайму, такому неспа­ дзеўнаму лiсту! Сёння ў Сегедзе сумнае надвор’е: сыплецца iмжа, i на вулiцы страшэнная халадэча. Вядома, холад толькi здаецца жахлiвым, бо мiнулы ты­ дзень быў цёплы, амаль летнi, i я дазваляла сабе прагульвацца па вулiцах у адной майцы. Напэўна, i ў Мiнску стаяла летняе сонца, калi ты сабраўся напiсаць сваёй Агi. Шкада, што не змагу даслаць табе джынсы. Яны страшэнна дарагiя, i ў мяне цяпер няма такой сумы. І яшчэ, не веру, што атрымаеш пасылку, ты i сам ведаеш, якая пошта ў СССР. Сапраўды, мне вельмi i вельмi сумна, бо не магу прыслаць табе нейкiя там нагавiцы. Ты, можа, здзiвiшся, а мне хочацца цябе бачыць, гаварыць з табою, хочацца паглядзець на твае но­ выя карцiны, а потым iсцi на шпацыр у сквер... Мне хочацца цябе! За час, пакуль ты не пiсаў, адбылося шмат цiкавага. У мяне была магчымасць зрабiцца пераклад­ чыцаю. Толькi змарнавала шанец, не змагла выка­ наць маленькае пажаданне рэктара. Я адмовiлася стаць ягонай каханкай нават на адзiн раз. А ўсё з-за непрыемнага паху. Рэктар у свае шэсцьдзе­ сят даволi прыгожы мужчына — стрункi, без жы­ вата i без лысiны. Апранаецца ва ўсё выключна аўстрыйскае — данiна таму, што ён нарадзiўся [216]


ў апошнi год iснавання Аўстра-Венгерскай iмпе­рыi. Але вось кiслы смурод, што вылятае з яго дыхан­ нем, я не магу вытрымлiваць нават на адлегласцi. Так, мусiць, дыхалi цмокi-людарэзы на казачных асiлкаў. Карацей, рэктар не падпiсаў дазвол на мой пераход з Сегедскага ў Будапешцкi унiверсiтэт. Што зробiш? Затое, я амаль упэўнена, што ўлетку змагу пае­ хаць у Англiю. У мяне цэлы план на лета: спачат­ ку паеду праз Польшчу ва Усходнюю Нямеччыну, дзе i ўладкуюся на працу. Немцы плацяць больш за венграў. А з Нямеччыны праз Францыю дабяру­ ся ў Лондан. Уяўляеш: Англiя! Я столькi марыла пра падарожжа, чытаючы i асаблiва перачытваю­ чы ўлюбёнага майго Аскара Уайльда. Хутка пачнуцца вясновыя вакацыi i я паеду ў Будапешт. Сорамна, але Будапешт я ведаю горш за Ленiнград, прынамсi, я не была нi ў адным музеi. Калi атрымаецца, дык змагу пражыць у сталiцы цэ­ лыя тры днi. І яшчэ, мы рыхтуемся да свята — Вялiкадня. Усе венгерскiя сем’i збяруцца амаль як на Каля­ ды. Гаспадынi варыцьмуць кумпякi i яйкi. Дарэ­ чы, яйкi цяпер ужо каштуюць удвая танней! Ты, напэўна, ведаеш, можа чытаў: на свята Вялiкдзень хлопчыкi, юнакi i дарослыя мужчыны ходзяць да знаёмых жанчын i сябровак i пырскаюць на iх адэ­ калонам цi духамi, хто багацейшы цi закаханы. А ў адказ мужчыны атрымлiваюць кветкi, вiно цi палiнку — венгерскую гарэлку. А зусiм маленькiм хлопчыкам даюць грошы, яны спаборнiчаюць, хто болей назбiрае за Вялiкдзень. [217]


Цiкава, а беларусы святкуюць Вялiкдзень? Уявi, сябры i знаёмыя ў адзiн голас гавораць, што я зрабiлася значна спакайнейшая i ўраўнаважаная. Якое дзiва! Зразумела, усё не зусiм так, але стара­ юся не перажываць з-за рознай драбязы i нiкому не паказваю нават ценю сваiх пачуццяў. Калi не атрымалася з мяне распуснай пераклад­ чыцы, дык, спадзяюся, педагог выйдзе прыстой­ ны. Не такi благi лёс — весцi замежную лiтаратуру ў лiцэi цi гiмназii. Праўда? Выкладчыкi зацвердзiлi тэму маёй дыплом­ най работы — народныя казкi ў пачатковых кла­ сах. Я выпiсала патрэбныя кнiгi, сярод iх ёсць i беларускiя. І прачытала адну вашу казачку «Пакацiгарошак». Сама здзiвiлася, бо зразумела амаль усе словы. Мне падалося — беларускiя казкi такiя ж доўгiя, як i венгерскiя, а вось украiнскiя ва­ рыянты значна карацейшыя, не такiя падрабязныя. Ну вось, застаюся ў Сегедзе чакаць добрага надвор’я. Цалую цябе i жадаю ўсяго вясёлага. Агi. Сегед. 1977. Сакавiк. 30. *** Палёгка была салодкая i прахалодная, як i нач­ны трамвай з адчыненымi вокнамi. Глыбокiя шыбы зачыненай хлебнай крамы адбiлi маю несамавiтую постаць у брунатнай балонневай курт­ цы. Даўгалыгiя лiхтары вартавалi акадэмiчную самаўпэўненасць кiнатэатра «Масква». На афiшы [218]


бялеў тварык мапасанаўскай Пампушкi. Яна, мусiць, з-за жаночай салiдарнасцi з Яняю Бялькевiч пачала насмiхацца з мяне... Ты нiколi-нiколi не пазбавiшся ад капрызлiвых жанчын. Ты разумны хлопчык i ведаеш — у iх пад спаднiцамi ёсць гара­ чыя, вiльготныя, глыбокiя норкi!.. Я прыспешыў крок, уцякаючы ад афiшнай распуснiцы, i хутка апынуўся ў цемнаватым пад’­ ездзе, якi патыхаў стогадовым пылам, пыл вялiкiмi лахманамi вiсеў на павуце, што апляла лiфтавую шахту. У недасяжнай вышынi заскрыгатаў трос. Кабiна пасунулася ўгару. У трэснутым люстэрку з аблушчанай эмаллю з’явiўся мой стомлены твар: пачырванелыя вiрлы прымружаных вачэй, сухiя, нiбыта ў шэранi, плоскiя вусны, доўгiя, завiтыя ў вялiкiя кудзеры валасы. Такi твар можна ўбачыць падчас бяссоння — выцягнуты, змяты i нiбыта кры­ шачку змазаны. Мiнск — Ленiнград не блiзкi свет. Я заўсёды перажываў i хваляваўся перад чужымi дзвярыма. Што сказаць? Цi адкажа голас з-за дзвя­ рэй? А мне што гаварыць голасу за дошкамi? Уяўляю, як дрыжыць душа перад уваходам у пекла, але i перад райскай брамаю душа калоцiцца не менш. У запаўночнай цiшынi ўзляцела з-пад ма­ ёй рукi вiсклiвае трапятанне званка, яно кiнулася ўлукаткi па цёмным пад’ездзе. Хто? Сонны голас цёткi Тосi, далёкай маёй сваячкi. Раз на тры гады Тося прыязджала ў госцi ў Мiнск. Таму i ведала ленiнградская цётка ўсiх маiх сваякоў, i таму про­ ста сказаў у чорныя дзверы... Адам, з Мiнска! Я апынуўся ў доўгiм, застаўленым розным ламаччам, камунальным калiдоры. Не затрым­ [219]


лiваючыся, Тося правяла мяне ў свой пакойчык, дзе паўночы пiлася гарбата за круглым сталом i рас­ казвалася пра ўвесь род... Дзе хто? Хто з кiм? Хто каму i нашто? Цётка Тося жыла адна. Таму яе цiкавiлi чужыя лёсы. Спаць мяне паклалi на вузенькi раскладны фатэль, якi быў знарок куплены для гасцей-сваякоў з Беларусi. Заснуў я пад цiхi голас цёткi Тосi... У нас, на рагу, у хлебнай краме ўзяла сёння два бублiкi, па пятаку. А яны чэрствыя, не ўгрызцi. У мае гады хлеб заўсёды чэрствы. А скарынку я цяпер нажом пачала абразаць. У маладосцi не было нiчога смач­ нейшага за скарынкi. Пакуль з крамы прынясу бо­ хан, дык аб’ем з абодвух бакоў. Так у Ленiнградзе днi аб’ядаюць ноч, з вечара адкусяць, з ранiцы ад­ кусяць. Вось зараз трэцяя гадзiна, а светла... Спраўджваць цётчыны словы не было сiлы, я не мог адплюшчыць вачэй. Праспаў я дзесяць гадзiн i не пашкадаваў. А наперадзе мяне чакаў непрыем­ ны iспыт, i адразу скажу: iспыт правалiў, не здаў, зрэшты, i не хацеў здаваць. Ну, чаму я павiнен да­ гаджаць нейкай з палюбоўнiц Валодзi Бортнiка? Не павiнен! Хто яна такая? Можа, жанчына, пра якую гавораць: прыгажуня — гэта меч, якi падсякае жыццё! Ха! У Янi Бялькевiч караткаватыя ногi, зра­ зумела, не зусiм кароткiя, але вiдавочна непрапар­ цыянальныя адносна выцягнутага торса. Зрэшты, яе пастава з даўгаватымi, амаль хлапечымi, рукамi, мяне зусiм не раздражняла. Я ж не збiраюся лезцi да яе пад спаднiцу. А вось паводзiны... Ёй увесь час нечага жадалася, i не проста хацелася, ёй карце­ ла. Пра такiх кажуць — iголкi ў дупе. У Бялькевiч, [220]


вiдавочна, былi ў клубах даўжэзныя iголкi. Ёй кар­ цела iсцi, бегчы, iмчацца, ляцець. Ёй хацелася: у прыбiральню, у заапарк, есцi, i ўсё адначасна. Калi я цi Бортнiк прапаноўваў iсцi ў Эрмiтаж, Яня загадвала заварочваць у Кунсткамеру. А калi намервалiся папалуднаваць у «Шашлычнай», Бялькевiч зацягнула нас у рэстаран «Паў-ночнае ззянне». Як жа яна мяне задзяўбла! Мне што, вось Бортнiку... Яна ўвесь час лазiла рукою да яго ў нагавiцы, мусiць, думала, што нiхто не бачыць. Пра што ду­ мае жанчына, калi дакранаецца да мужчынскага стрыжня? Пытанне. Яня лезла да мужчынскага сымбалю i не саромелася, не чырванела. Яе бляклаблакiтныя вочкi прымружвалiся, рот раскрываўся, а на нiжняй губе ўзнiкала маленечкая бурбалка слiны. Яна лопалася з ледзь чутным «пок». І тады расхiналiся веi на пустых, як у нежывой верхаводкi, вачах. Бялькевiч глядзела ў нябачную далячынь жаночага «iнь». Я не вытрымаў, маё трыванне ляс­ нула ў рэстаране «Паўночнае ззянне»... Пакладзi рукi на стол! Мне сорамна, калi каханка цягаюць за чэлес у рэстаране. Янiны вочы звузiлiся, зрабiлiся шчылiнкамi пакрыўджанай гейшы. Я не стаў чакаць слоў. Праз хвiлю мяне панёс Неўскi праспект. Я зноў вызвалiўся i мог iсцi куды заўгодна, хоць у заасад.

[221]


*** Дарагi мой Адам! Нарэшце! Я вытрымала ўсе iспыты, а iх, калi памятаеш, было тры. 10 студзеня я скiнула апошнi iспыт. І, уявi сабе, у гэтым годзе атрымала «вы­ датна» па размоўнай практыцы. А раней вышэй за «добра» не ўзнiмалася. Вядома, адзнакi не азнача­ юць, што я ўмею правiльна гаварыць i пiсаць парасейску. Але я вызвалiлася, нарэшце! Я вельмi стамiлася. Баюся, нервы сталi зусiм слабыя, i на вакацыях змагу толькi чытаць i гуляць. А можа, гэта не самыя горшыя заняткi на свеце? Вельмi хацелася б наведаць тваю выставу малюнкаў. Ты пiшаш, што выставу зрабiў разам з Бортнiкам. Перадай прывiтанне i вiншаванне. Ягонай дзяўчыне таксама скажы колькi прыем­ ных слоў, можаш пацалаваць яе ў шчаку цi, лепей, у лоб. Адам, я захварэла: мне не спiцца, не есца i на­ ват не чытаецца i не гуляецца, а ўсё з-за былога кахання. Новы год я сустракала з сябрамi. На жаль, той хлопец, якога я любiла, быў з намi. Памятаеш, я расказвала пра яго ў Ленiнградзе i паказвала маленькае чорна-белае фота. Я ўсё яшчэ люблю, i, разам з гэтым, не магу выносiць ягоную прысут­ насць больш за хвiлiну. Люблю, кахаю толькi та­ ды, калi яго няма побач. Наогул, я вынайшла сум­ ную дэфiнiцыю... Каханне iснуе толькi ва ўяўленнi. А як толькi вобраз матэрыялiзуецца, адразу ж ро­ бяцца вiдавочнымi ўсе несупадзеннi з iдэальнымi, [222]


уяўнымi абрысамi твайго абраннiка. Як непрыгожа i непрыемна... Мы нервавалiся. Мусiць, я зруйнавала ягонае ка­ ханне, так, як i ён маё. Мы сварылiся. Спрабавалi мiрыцца. Адносiны зрабiлiся мутныя i загуслыя, як кiсель. Маркотна. Не ведаю, цi разумееш мяне. Ёсць людзi, якiя не могуць быць разам, але i адно без аднаго таксама не вытрымлiваюць. Больш як паўгода мы не бачылiся. Але нава­ годняя сустрэча ўвобмiльг уваскрасiла ўзаема­ ад­ но­ сiны. Мiнула чатырнаццаць дзён, а я ўсё пад уражаннямi ад сустрэчы. Наваколле няяснае, будучынi няма. Нават не ве­ даю, цi варта жыць, каб пакутаваць. Прабач. Пра такiя рэчы нельга пiсаць, нельга гаварыць нават з сябрамi. Але ўсе навокал бачаць, што адбываец­ ца, таму ў прыхоўваннi пачуццяў не бачу сэнсу. Спадзяюся, што маё ператамленне неўзабаве вылекуецца свежым паветрам Татахозы. Мне было прыемна атрымаць твой лiст у цяжкi для мяне дзень. Твая Агi. Сегед. 1977. Студзень. 11. *** Касы ў Рускiм музеi зачыняюцца за дзве гадзiны да закрыцця залаў. Давялося паказваць кантралёр­ цы сваё пасведчанне з мастацкай вучэльнi i тлума­ чыць, што мiнскiя студэнты нiчым не горшыя за пецярбургскiх. Кантралёрка — тоўстая карантыш­ [223]


ка з тварам нявыспанага мiлiцыянта — не паверы­ ла мне, але прапусцiла. Я бадзяўся па апусцелым музеi, цешыўся свабодай. Атрымаць асалоду ад жывапiсу тым разам не змог, бо занадта моцна перажываў скандал у рэстаране. Мяне крыху супакоiла музейнае асяроддзе: свят­ ло, паветра, мармур, залацiстасць i мацiцовасць, аксамiт i ядваб. У такiх iнтэр’ерах выдатна глядзеўся б французскi класiцыст Жан Агюст Дамiнiк Энгр, а не самадзейныя мастакi накшталт Венецыянава; зрэшты, прозвiшча апошняга таксама адпавядала велiчы палаца. А вось крываногая экскурсаводка на абцасах-шпiльках зусiм не ўпiсвалася ў iнтэр’ер, як i купка апранутых па-пляжнаму дзяўчат. Такой стракатай кампанii самае месца ў заапарку назiраць кармленне гiпапатамаў, а яны паказвалi пальцамi на рачны краявiд з рыбкамi i смяялiся. Крываногая пiгалiца пагойдвалася назад i ўперад на высозных шпiльках i нешта мармытала на незразумелай мо­ ве. І тут я ўбачыў яе. Профiль. Тонкi, выразны вялiкi нос. Люблю, калi ў жанчыны ёсць нос, а не ружовы гузiк з дзiрачкамi для ўцягвання паветра. Ломка-акрэсленыя вусны. Поўная адсутнасць ску­ лак. У мяне ж на твары сядзела гнюсная фiялетавая нарыўная з зеленкаватай галоўкаю, якую я кратаў, пагладжваў, казытаў. У свае дзевятнаццаць я быў крыху замару­ джаны ў развiццi, мяне вельмi раздражнялi скулкi як на ўласным целе, так i на чужым, асаблiва дзя­ вочым. I, мусiць, таму, каб суцешыць такiх, як я, кажуць: калi на носе вылазiць фурункул, значыць, нехта закахаўся ў цябе. На носе ў мяне якраз ску­ [224]


лы не было, яна, вялiкая, як божая кароўка, ся­ дзела на скронi, i я старанна прыкрываў яе доўгiмi кудзерамi. Але, пабачыўшы прыгожую дзеўку, я думаў зусiм не пра нарыў... Як падысцi, што ска­ заць? Цi зразумее па-расейску? Выйсце знайшлося найпрасцейшае: дастаў з кiшэнi нататнiк i пачаў маляваць яе профiль, мне здавалася — раманскi. А яна, заўважыўшы i адчуўшы мой неспакой, пача­ ла ўцякаць. Свядома цi несвядома, а мая натурш­ чыца ўсё ж апынулася ў тупiку, у зале сэцэсiянераў. Дзяўчына разглядала маленечкую зашклёную гуаш Бенуа «Вайсковы парад зiмою», калi я на­ важыўся падысцi i запытацца, цi разумее яна ра­ сейскую мову, i пачуў радаснае... Разумею, але кепска! Усе дыялогi з венгеркай Агi, а яна якраз венгерка i Агата — Агi, я, з тваёй згоды, перака­ жу, а яе лiсты падам у адвольным перакладзе. Мне абрыдлi макаранiчныя аповеды невыкшталцоных шрайбiкусаў. А тады я прызнаўся, што таксама не вельмi добра размаўляю па-расейску. І мне за­ няло. Мяне запынiла на словах «хацеў бы». Я вы­ датна ведаў i разумеў, чаго жадаў, нават мог бы зрабiць гэта ў музеi расейскага мастацтва, неад­ кладна, на вачах у гарбаценькай наглядальнiцы, што нахабна i зайздросна паглядала ў наш бок. Трэба цi не трэба, але сабе я зазначыў: карлiца вельмi жывапiсна гля­дзелася на крэсле з высокай спiнкай — iмправiзацыя ў стылi Анры Дарэна. Замест просценькiх слоў пра знаёмства, мой розум поўнiўся нейкiмi абракадабрамi... Ка­ роль — гэта карлiк сярод багоў. Побач з карлiцаю я цудоўна выглядаў бы ў вясельным строi. І яна, [225]


карлiца, выдатна глядзелася б у белым вэлюме. На якое iмгненне я ўявiў сябе i гарбаценькую на­ глядальнiцу на месцы жанiха i нявесты, што вы­ ходзiлi з вiленскага баракальнага сабора Пятра i Паўла. Нешта гнюснае, кiношнае, фелiнеўскае было ў выхадзе маладых на цвiнтар, запоўнены мужчынамi ў цылiндрах i жанчынамi ў ядвабных сукенках. Маё ж сапраўднае джутавае ўбранне нiяк не стасавалася анi з вяселлем, анi з каралямi i карлiкамi. У дадатак на мне не было нi плавак, нi майткаў: хiповая мода 70-х. Я яшчэ пашкадую, што не апрануў плаўкi, але пазней. У музеi я здолеў выцiснуць са скутага горла куртатае i заiкастае запрашэнне ў кавярню. Пашан­ цавала — Агi прыняла прапанову. Мы вый­шлi на палацавы ганак Рускага музея i папалi ў залеву. Я не настолькi добра ведаў Ленiнград, каб адра­ зу ж знайсцi кавярню. Мокрыя ўшчэнт, мы нарэш­ це апынулiся ў задушным, бiтма напакаваным бары. Я ўжо ведаў: спадарожнiцу можна называць менавiта Агi, яна з Венгрыi, вывучае расейскую i ан­ гельскую мовы ва унiверсiтэце, больш як месяц яна пражыла ў Ленiнградзе i праз тыдзень збiраецца вярнуцца дамоў. Не так i мала за паўгадзiны размовы на каст­ рубаватай расейскай мове, якую добра-такi пры­ праўлялi беларускi i венгерскi акцэнты. Пра сябе я таксама тое-сёе выклаў. Толькi адразу скажу: я не з тых, хто любiць падмазваць аўтапартрэт ярчэйшымi фарбамi, мяне цалкам задавальняе са­ праўднае аблiчча. Да прыкладу, я маладзейшы на два гады за Агi, ёй — 21, а мне — 19. [226]


І што? Гэта ж не перашкодзiла ў бары замовiць пляшку сухога вiна i салату «Алiўе». Праўда, сiвая афiцыянтка насварылася на нас, але не з-за рознiцы ва ўзросце. Агi дастала грабеньчык i, паправiўшы сваю фрызуру, пачала расчэсваць мае доўгiя, па плечы, непаслухмяныя лахманы. За першым iнтымным заняткам i заспела нас сiвая Баба-Яга: — Што вы мне тут свае вошы на стол вычэсва­ еце?! Я злавiў Агiну руку з грабеньчыкам i моцна сцiснуў тонкае запясце. Не ведаю, што падумала венгерка, але нi яна, нi я Бабе-Язе не адказалi. Агi дастала з валiзкi вялiкi пачак папяровых насовак, выцерла твар i адну насоўку прапана­ вала мне. Я таксама прамакнуў лоб i, склаўшы, схаваў паперчыну ў кiшэню. Агi здзiвiлася... На­ што хаваць у кiшэню выкарыстаную, мокрую i брудную насоўку? Негiгiенiчна! Я паклаў скаме­ чаную папяровую хустачку ў попелку i не стаў уда­ кладняць, цi трапляюцца на свеце такiя венгры, што носяць у кiшэнях свае соплi i пот. Ад задухi, ад вiна, ад блiзкай прысутнасцi вельмi жаданай дзяўчыны мяне забраў хмель, i замест весялосцi ды бадзёрасцi агарнула млявасць. Я ленаваўся на­ ват варочаць языком. Мы выйшлi з бара ў чорны i люстранiсты пасля залевы горад. Агi спынiла таксоўку i пакiнула мяне, паабяцаўшы заўтра аба­ вязкова прыйсцi а 12-й да Эрмiтажа i чакаць каля мармуровых атлантаў. А я павалокся на тралей­ бус, каб даехаць да кiнатэатра «Масква» i сказаць мапасанаўскай Пампушцы, што закахаўся з перша­ га погляду ў венгерскую дзяўчыну Агi Ляхоцкi. [227]


*** Дарагi таварыш Адам! Чаму Вы так доўга не паведамлялi пра сябе? Добры дзень. Гэта зноў я, венгерская дзяўчына, ты яшчэ павiнен мяне памятаць. Так? Ну, добра... Маё жыццё робiцца з кожным днём усё больш складанае, як ты ведаеш, наблiжаецца сесiя з яе залiкамi ды iспытамi. Але шмат працы не толькi ў мяне, а i ў Дзеда Мароза. У Венгрыi яго называ­ юць Мiкулаш. І прыходзiць ён 6 снежня з невера­ годнай колькасцю падарункаў. Праз дзве гадзiны я еду дадому, у Татахозу, каб даведацца, што Мiкулаш прынясе мне. Спадзяюся, ён будзе вельмi багаты i вельмi шчодры. Сёння я атрымала твой лiст i парадавалася — ён прыйшоў не ў змрочны, а ў сонечны яркi дзень. 13 снежня ў мяне будзе першы iспыт, здаваць­му гiсторыю фiласофii, дзякуй Богу, да Карла Марк­ са. Як табе падабаецца маё парадаксальнае спалу­ чэнне? У гэтай сесii толькi тры iспыты. Другi бу­ дзе па граматыцы расейскай мовы. Нарэшце раз­ бяруся i выберуся з нетраў бясконцых правiлаў i выключэнняў. Трэцi — ангельская лiтаратура XX стагоддзя. Думаю, ты не пакрыўдзiшся, калi пачуеш, што расейская, як i ўся савецкая белетры­ стыка, значна прайграе ангельскай i амерыканскай лiтаратуры. На iспытах, вядома, я пра такое ад­ крыццё забудуся сказаць. Венгерская дзяўчына мае права нешта не сказаць? Праўда, таварыш Адам? [228]


Калi пашанцуе i не скажу тое, што думаю, дык 5 студзеня буду вольным чалавекам. І яшчэ, зусiм забыла табе сказаць, што ў нас бу­ дзе вялiкае свята — Каляды, 24–25 снежня. У нас Каляды лiчацца большым святам за Новы год. На Каляды, як i на Вялiкдзень, збiраецца ўся сям’я, i кожны дорыць падарункi ўсiм астатнiм. Уявi сабе, колькi з’яўляецца розных падарункаў на святоч­ ным стале. Мне хочацца напiсаць табе шмат усяго рознага, толькi няма часу. Я i рэчы не спакавала, i трэба збегаць у душ. Як толькi збiраюся некуды ехаць, дык у мяне пачынаюцца клопаты. Так што ў душ я павiнна патрапiць абавязкова. Прабач, мой мiлы таварыш, я болей не пiшу. Жадаю табе весялосцi! Да пабачэння! Р. S. Засталося меней за дзевяць месяцаў да на­ шай сустрэчы! Дачакаемся? Сегед. 1976. Снежань. 4. Агi. *** Уночы я амаль не спаў, ляжаў на рыпучым фатэлi i думаў пра Агi. Успароўся недзе а 6-й i пешкi прыйшоў да чорных атлантаў. Цяжка ўспамiнаць пра тыя чатыры гадзiны, што давялося перачакаць каля блiскучых, як бiтумная смала, асiлкаў. Я ж нават гаварыў з iмi, казаў, што гэта глупства — ка­ ханне з першага погляду, я ў любы момант магу [229]


ўзяць i сысцi. Адыходзiўся на сто крокаў i вяртаўся. Выслухоўваў кпiны чарнатварых, як шахцёры, атлантаў i зноўку адыходзiў на сто крокаў. Я быў упэўнены на сто працэнтаў, што Агi прыйдзе, што яна не забылася i не пераблытае месца i час, што Агi абавязана прыйсцi. А ў галаве тоўпiлiся дур­ ныя пытаннi... А хто яна такая? I чаму яна павiнна прыходзiць на сустрэчу са мной? Цi мала хто ка­ му што абацяе? Вось i я абяцаў Вало­дзю Бортнiку, што разам пойдзем у Эрмiтаж. І не пайшоў. Да­ рэчы, можна пайсцi ў Эрмiтаж, падняцца на трэцi паверх i пагля­ дзець на «Трох жанчын» Пабла Пiкасо, на iхнiя драўляныя афрыканскiя цыцкi i похвы, на загарэлыя рукi i вострыя локцi. Можна ўважлiва паразглядаць ружованосых прасталытак, намаляваных жалезнай рукою Жоржа Руо. А мож­ на апусцiцца на другi паверх у залу Рэмбранта ван Рэйна i пастаяць каля цялеснага цеста, з якога вялiкi галандзец вылепiў Данаю. Можна... А мусiць, нельга было. Я нiкуды не iшоў. Чакаў! Я быў навязаны ланцугом кахання з першага погляду. Дачакаўся! І... Мiгдаловы горкi пах... Праўда, крышачку пазней я пачуў водар ду­ хоў, бо заўважыў — пад майкаю няма станiка. Вос­ трыя грудзi ўздрыгвалi, клiкалi, вабiлi. Эрэкцыя не заўсёды дарэчы. Давялося прыкрывацца тэчкаю з аркушамi для накiдаў. Хоць у чымсьцi мастакоўскiя прылады ў той дзень па-сапраўднаму прыдалiся. Распусная гiпотэза яшчэ болей напоўнiла плоццю мае клятчастыя, гарчычнага колеру нагавiцы... А што ў яе там, пад джутавай спаднiцаю? Калi няма станiка, дык i майткаў можа не быць... Майткi [230]


былi чырвоныя, карункавыя, паўпразрыстыя. Але пра iх я даведаўся не каля Эрмiтажа, а ў Пецярго­ фе. На ленiнградскiх вулiцах са сваёй, хай i пры­ хаванай эрэкцыяй я пачуваўся няўтульна, таму даводзiлася зварочваць у скверыкi i бязлюдныя завулкi. Самi таго не плануючы, мы апынулiся на ўзбярэжжы Нявы каля белага катэра, якi за­ прашальна пагойдваўся на брудных зеленкаватых хвалях. «Хто жадае здзейснiць падарожжа ў ка­ зачны горад Пецяргоф, ласкава запрашаем на наш катэр на падводных крылах!..» Нешта падобнае выкрыкваў праз серабрысты мегафон даўгалыгi хлапчына ў белай апагоненай кашулi i чорнай аб­ кукарджанай фуражцы. Я хацеў, жадаў i прагнуў, але не ў горад-казку, не да палацаў i фантанаў; я думаў, як знайсцi зусiм цiхае i бязлюднае месца, дзе не будзе гнюсных, цiкаўных i прагных вачэй. Я быў упэўнены, што ў Пецяргофе болей дрэваў i кустоў, чым у Ленiнградзе. І мяне паклiкалi шаты, хмызы i кусты, да якiх нас павёз вуркатлiвы катэр на падводных крылах. Я сцiскаў вузенькую прахалодную далонь Агi ў сваёй гарачай ад жадання руцэ. І раптам яе да­ лонь вырвалася, так вырываецца з кацiных кiпцяў птушка — рэзка i ўгору. Агiна рука ўзляцела i за­ трапяталася ў пругкiм i сiнiм паветры. Як усё ж такi добра, калi жанчына даглядае сябе i пад мыш­ каю няма потнай барады. Агi вiтала сустрэчны ка­ тэр. Яе шчырасць i непасрэднасць змусiлi мяне за­ саромецца. З сустрэчнага катэра адказалi ўзмахам загарэлых рук два мужчыны ў чорных акулярах. Ёсць нешта садысцкае, калi мужчына чапляе на [231]


нос чорныя акуляры. Мне зрабiлася непрыемна ад рамантычных парываў, бо нiколi не разумеў i не прымаў шчырасць у такiх спантанных прывiтаннях. Зрабiлася прыкра. *** — Чаму ў вас такiя невясёлыя людзi? У ра­сей­ цаў... Даруй! У славян такiя выразы на тварах, быц­ цам яны жуюць шкло? Ад пытанняў венгеркi мой рот напоўнiўся гор­ каю слiнаю, давялося адвярнуцца i выплюнуць уяўнае шкло за борт. — Усходнiя славяне ўсмiхаюцца выключна на вайсковых парадах. Гэта наша агульная рыса з расейцамi i ўкраiнцамi. Зрэшты, усе людзi пакуту­ юць ад радзiнных i прарадзiнных сувязей i ад улас­ най крывi, бо яна занадта чырвоная i густая. — Адаме, не злуйся. Я не хацела цябе пакрыўдзiць. — Хiба ж можна крыўдаваць на дзяўчыну, а тым больш на дзяўчыну з паняволенай краiны? — Ты думаеш, мы, венгры, адчуваем сябе гаротнымi нявольнiкамi ў сацыялiстычным лагеры? — Упэўнены, сто разоў упэўнены. — Але i ты не расеец у дзяржаве СССР, дзе ўсiм валодаюць толькi расейцы. — Сапраўды, так яно i ёсць, я не расеец, але ў мяне i цябе ёсць шанец, ёсць час, каб стаць амерыканцамi! Час, каб навучыцца гаварыць па-­амерыканску. Час, каб навучыцца жыць па-аме­рыканску. Час, каб на­ вучыцца кахаць па-амеры­канску. [232]


— А ты ведаеш, як трэба любiць па-амерыканску? — Вядома... Прывiтанне, прыгажуня. Заскоквай у маю шыкоўную машыну. Мы паляцiм з хуткас­ цю ракеты. О, якi ты спрытны хлопчык! А цi зной­ дзецца ў тваiм шыкоўным партманеце хоць бы адзiн пакамечаны даляр? Цэлых сто, прыгажуня, цэлых сто даляраў, i ўсе яны будуць твае. Сто даляраў. Чмок. Рукi. Ногi. Апранахi. Ногi. Сцёгны. Клубы. Рукi. Чмок! Пальцы. Грудзi. Вусны. Пальцы. Чэлес. Похва. Лабок. Пуп. Ах! Стогны. Кроплi. Вяласць. Ву-у-ух. Бывай, прыгажуня. А сто даляраў? Вось яны! Дзякуй! I за ўсё пра ўсё — тры хвiлiны. Аме­ рыка, ЗША — краiна найвялiкшых магчымасцей. Амерыка, ЗША — краiна найвялiкшых хуткасцей, таму большасць амерыканскiх мужчын не паспява­ юць расшпiлiць нагавiцы, i найкаштоўнейшае аме­ рыканскае насенне вылiваецца ў найдаражэйшыя амерыканскiя абзораныя панталоны. Ты не верыш? Агi, я бачу — ты не верыш мне нi на грош, нi на талер, нi на цэнт. Дарэчы, якая валюта ў Венгрыi? — Форынт! — Значыць, Агi, ты не верыш на цэлы вялiкi венгерскi форынт! — Адам, я табе не паверыла на цэлы вялiкi, жа­ лезны рубель! I ведаеш, чаму? — I чаму ж ты не верыш мне? — А таму, што я перакладаю не толькi з расей­ скай, але i з ангельскай мовы. Ты, пэўна, забыўся на такую дробненькую акалiчнасць. — Не! Я не забыўся, Агi. Я знарок рыхтаваў паст­ ку, знарок выкопваў ямiну. І ты ўвалiлася ў яе, Агi. Ты ж нiколi не задумвалася над тым, чаму нiхто [233]


нiколi не казаў, што ангельскi i амерыканскi на­ роды — браты, бо яны гавораць на вельмi-вельмi падобнай мове. І сапраўды, нашто венгерскай дзяўчыне, таварышу Агаце Ляхоцкi, задумвацца над такiмi дробязямi. А я ўвесь час пра гэта думаю, я толькi i думаю што пра гэта, пра ўсё астатняе i ду­ маць не магу. Я — савецкi хлопец, звышчалавек, якi скорыць i паставiць на каленi ўвесь свет. Я павiнен задумвацца... Хто ёсць хто? Хто ёсць брат? Вось у чым пытанне. Хто як кахаецца? Хто як любiць?.. — А ты ведаеш, Адаме, як кахаюцца ангельцы? — Ведаю! Я ж i казаў, што толькi i думаю пра тое, як мiлуюцца англасаксы. Яны раманяцца i маркiтуюцца зусiм не так, як рудыя iрландцы з русявымi шатландцамi. Ангельцы кахаюцца так... Калi ласка, сэр! Мгы. Вам спадабаецца, сэр! Я вам гарантую, сэр! Вось так, сэр! Крышачку сюды, сэр! Крышку, сэр! Сэр! Сэр! Сэр! Сэр! О-о-о, сэр! Дзя­ куй, сэр! Яшчэ раз дзякуй, сэр! Мгы. Заходзьце, сэр! Калi ласка, сэр! — А табе не здаецца, што атрымаўся акт ангель­ ца з iрландцам? — Не. З iрландцам зусiм не так. Можа, з ва­ лiйцам?! I ўсё з-за таго, што я гаварыў выключна мужчынскiм голасам, а трэба было i жаночым. — А беларусы? — Пазней. На катэры не атрымаецца. Мы не м­арская нацыя. Беларусы любяць пэўнасць, зям­ лю, плоскасць, трываласць. А што любяць мадзь­ яры? — Не ведаю, што любяць венгры, я магу пака­ заць, як любiць Агата Ляхоцкi. Ты расчараваны? [234]


Дарма. У цябе яшчэ ёсць шанец. Час, каб зведаць, як кахаюць венгры, сербы, туркi. Каб шчыра ад­ казаць венгерскай дзяўчыне... Адам, у цябе было шмат жанчын? — У Ленiнградзе нiводнай. Я вельмi сцiплы i сарамлiвы. Я ледзь не самлеў, калi знаёмiўся з табою. Але калi сур’ёзна... Клянуся сваiмi пра­­ шчурамi, у мяне была толькi адна жанчына — мая стрыечная прапрабабка. Ей споўнiлася якраз сто адзiнаццаць гадоў, найкруглейшы юбiлей — 111. А ў якасцi падарунка яна запатрабавала мяне. Мiж намi была роўненькая стогадовая адлегласць. Адмовiцца я не змог, бо ў беларусаў такi звычай — любiцца з прапрабабкамi i прапрадзедамi. У нас найвялiкшае свята так i называецца — Дзяды. А ка­ лi б я адмовiўся, дык мяне зарэзаў бы родны стры­ ечны брат. Спачатку, пасля адмаўлення, я выпiў бы шклянку настоенай на дубовай кары гарэлкi i заснуў бы, а брат перарэзаў бы маё дзiцячае гор­ ла свяшчэнным нажом. Што можа быць лепей за цiхую смерць у сне? — Якi жах, Адаме!.. — I мая свабодная душа вылецела б праз перарэ­ занае горла i цiха ўзнялася над справядлiвым светам. *** Дарагi Адам! Напэўна, ты i не здагадваешся, чаму пiшу. Ды як жа ты здагадаешся пра мае далёкiя венгерскiя жаданнi? Страшэнна хочацца ўбачыць цябе — май­ го добрага сябра i... прыхiльнiка. Мне страшна. [235]


Я страцiла ўсялякi спакой. Увесь час мрояцца пач­ варныя здарэннi, быццам трапляю ў недароблены i недааформлены свет, дзе ёсць iстоты, i яны ро­ бяць спробы гаварыць, нешта мне даводзiць. Я чую гучныя галасы, гэта ўжо не крык жывёлы, але яшчэ не словы разумнай iстоты. Даводзiцца стра­ шэнна высiльвацца, напружвацца, каб зразумець iх. Толькi паразумення не адбываецца. І застаюся адна пасярод аглушальнай какафонii i формаў, не­ даробленых Богам. І пераконваюся: нiкому я не па­ трэбна. Прабач. Я вельмi старанна, па-нямецку, займаюся i пра­ цую, я болей i болей даведваюся пра свет, а сяб­роў i знаёмых у мяне ўсё меней i меней. Ты не ўяўляеш, Адам, як цяжка такое ўсведамляць, седзячы ў iнтэрнацкiм пакойчыку. Складаецца зачараванае кола: ад самоты ратуе праца, але, чым болей я пра­ цую, тым больш раблюся адзiнокай. Вельмi хацелася стаць перакладчыцай, але iм­ пуль­ сiўнасць i неўраўнаважанасць робяць з мя­ не iстэрычную асобу, якой лепей не працаваць з людзьмi. Адам, вельмi не хацелася цябе пакрыўдзiць, але мушу сказаць... Я пазнаёмiлася з хлопцам, якi па-сапраўднаму спадабаўся мне. Я не кахаю i не люблю яго. Наогул, знаходжуся ў такiм стане, што не здатная закахацца. І не буду называць яго­ нае iмя, бо не хачу, каб венгерскае iмя выклiкала цень рэўнасцi. Мой новы знаёмы жыве на самай поўначы, а я на поўднi, таму сустрэчы будуць няча­ стыя. Не ведаю, цi атрымаецца што вартае з нашых пачуццяў. Мусiць, не. [236]


Як было б добра, каб мы зноў сустрэлiся ў Рускiм музеi, зноў пайшлi ў бар, зноў пiлi вiно... Хопiць, выкiдаю сум на сметнiк; а то, крый Бог, ты падумаеш, што я цэлымi днямi хаджу па вулiцах Сегеда сумная i злосная, як вакзальная пра­ сталытка. Цяпер я чытаю Леанiда Андрэева, i ўявi сабе, па-расейску! У мяне вялiкая да цябе просьба: калi ты зможаш набыць зборнiк апавяданняў Андрэева, дык, калi ласка, дашлi ў Сегед, бо ў нас зусiм няма ягоных кнiжак; на ўвесь унiверсiтэт толькi дзве: ад­ на ў бiблiятэцы, а другая ў выкладчыка, сквапнага i нахабнага чалавечка. Каб ты пераканаўся, што мой настрой крышачку палепшыўся, укладаю ў канверт маленькую хустач­ ку з вясёлай вышыўкаю. Вышывала я сама. Як яна табе? Зразумела, тыповы венгерскi народны матыў. А што магла вышыць дзяўчына з вёскi Татахоза? Калi хоць крышачку спадабалася вышыўка, дык пакладзi яе ў сваю нагрудную кiшэню. Бывай. Сегед. 1976. Кастрычнiк. 4. Р. S. А гэта, Адам, — наш венгерскi чорт! Мы заўсёды так яго малюем: доўгi, як у цябе, твар; лупатыя вочы; густыя, як у цябе, бровы; высалапле­ ны язык; вострыя вушы; бычыны хвост; капыты; вiлы ў руках — ЪrdЪg Чорт! Можаш сказаць яму што заўгодна, толькi не кажы: «Чорт, забяры маю душу!». Бо прыйдзе, раздзярэ вiламi грудзi i за­ бярэ бессмяротную душу. Я крышачку навучыла яго беларускай i расейскай мовам, але кепска, ён, [237]


мусiць, дэбiльнаваты. Але прызнайся, Адаме, ты ж спалохаўся чорта, калi адкрыў канверт? Р. Р. S. Прабач, што не прыйшла ў Ленiнградзе на вакзал. Агi. *** Прыемна пасля няпэўнай палубы ступiць на трывалую i ўпэўненую зямлю. Што-што, а разна­ стайныя фантаны Пецяргофа мяне зусiм не цi­ кавiлi, бо магнiтам цягнула да Агi, да ёмiстых грудзей, схаваных пад белую баваўняную майку. А вось Агату Ляхоцкi вабiлi фантаны. Можа, ёй бачыўся ў водапусканнi iншы, больш складаны працэс. Колькi ж розных вадаспадаў, струменяў, плыняў, ручаiн, стаўкоў, кропель i пырскаў ляжа­ ла, цякло, бiла, стаяла, цурчэла, плёхала, зiхцела, свяцiлася, пералiвалася на пакручастым шляху да жаданых, пажадных, нахабных (хай!), рас­ пусных (i што?) абдымкаў. Вада ляцела з раза­ дранае пашчы залатога льва, узлятала з доўгiх лебядзiных дзюбаў, пырскала з прыхаваных у ка­ менi трубаў, выплёсквалася з разяўленых да са­ мых сцёгнаў жабак, высiквалася з дробненькiх анёльскiх стручкоў. І гэтае водапусканне нагад­ вала мне толькi сiкунапусканне, а не акт плада­ тварэння. Я сумаваў, а вось Агi паводзiла сябе як сапраўдная экскурсантка: адной рукой абдымала маю талiю ў той час, як наманiкюраныя, але не па­ крытыя лакам пальцы другой рукi пырхалi ў паве­ тры, паказваючы чарговы, адноўлены дасцiпнымi [238]


рэстаўратарамi, найзiхцейшы цуд садова-паркава­ га штукарства. Больш за гадзiну мы прабадзялiся сярод мар­ муру, золата i зелянiны. Я мог яшчэ столькi ж прашвэндацца, бо ведаў, адчуваў усiмi рэбрамi i хрыбетнiкам, што з Агi я даведаюся, як любяц­ ца венгры, i хай сабе не ўсе мадзьяры, а толькi адна спадарыня Ляхоцкi, я не Геракл, якi мог задаволiць трыццаць цнатлiвых дзяўчат. Зрэшты, каб задаволiць цнатлiвых, ёсць толькi адзiн шлях — пакiнуць iх у цноце. Пятляючы, спыняючыся, кружляючы, затрымлi­ ваючыся, мы нарэшце вярнулiся на прычал. А ку­ ды цяпер? Нiколi такое просценькае пытанне не бянтэжыла мяне, а тут раптам проста прыбiла. І сапраўды... Куды? Як той «Бурыданаў мул»... Не асёл, а мул.... Каб у Бурыдана быў асёл, ён пайшоў бы да блiжэйшай аслiцы, а не стаў бы памiж стагамi сена, не ведаючы, якi з’есцi. Як i мул, я не ведаў, цi ўправа, цi ўлева весцi сваю Ляхоцкi. Пайшоў управа толькi таму, што левай трымаў мадзьярку. Мы iшлi ўздоўж залiва i маўчалi, баялiся словамi спудзiць нявымаўленую згоду. Мора адышло, адлiў пакiнуў вялiкiя круглыя плыткiя лужыны; на залатым пяску яны выглядалi, як адпалiраваныя сталёвыя дыскi. На пляжы бадзялiся не задзейнiчаныя ў экскурсiйным працэ­ се, а таму злыя, адпачыннiкi. Як я на той момант ненавiдзеў гэтых самотных жывёлiн, што цiкаўна i лiслiва, i неяк слiнява зiркалi ў наш бок! Не ведаю, бо не мог жа я бачыць, што было намалявана на маiм iлбе, але на твары Агi яскрава праступалi сло­ [239]


вы — зараз буду кахацца. Не стану спрачацца, што менавiта такiмi словамi выказвалася жаданне, але сэнс не сказiў нi на кроплю, нi на пырск, нi на грам. І тут Агi спынiлася. Як? Не разумею! Што, што зда­ рылася? Яе зусiм нармальнае i цывiлiзаванае спы­ ненне шпурнула мяне ў панiку. — Мне трэба ў прыбiральню, тэрмiнова! Тлумачэнне супакоiла мяне. Аказваецца, вельмi лёгка вывесцi з раўнавагi закаханага чалавека. Ча­ сам дастаткова спынiцца на пустым пляжы. А пляж быў пусты роўна настолькi, каб мець права называцца пустым i трымаць на сваiм пляскатым целе столькi чалавекаабрысных iстот, каб нiхто не мог займацца iнтымнасцямi. А пры­бiральнi не было. Яна стаяла недзе там — за хмызамi, за соснамi, за елкамi, але мы яе не бачылi. Агi задаволiў карункавы чэзлы алешнiк. Праз галiн­ ныя перапляценнi я падгледзеў, як мадзьярка, па­ дабраўшы джутавую спаднiцу, апусцiлася на кукiшкi. Ад напругi, з якой я да­ мыслiваў бачанае, у мяне ўвушшу зашархацеў уяўны струмень. Заўсёды дзiвiўся: жанчыны ўдвая даўжэй абы­хо­дзяцца без прыбiральнi i ўтрая хут­ чэй спраў­ля­юцца з патрэбамi. Агi ўжо прагуль­ валася басанож па пляжным пяску, а я ўсё яшчэ вытрасаў бурштынавыя кроплi. Агульны паход па неадкладных патрэбах зусiм натуральна адсунуў юрлiвыя памкненнi. I сапраўды, займацца сексам з перапоўненымi пухiрамi i ныркамi, а пра кiшэчнiк i казаць няма чаго, — справа нецывiлiзаваная. Та­ кая выснова наведала мяне ў той момант, калi я зашпiляў прарэху ў клятчастых нагавiцах. [240]


*** Дарагi Адам! Вельмi ўзрадавалася твайму лiсту. Думала, ты ўжо болей не будзеш пiсаць мне. Можна сказаць, я крышачку спалохалася, але цяпер пярэпалах цал­ кам прайшоў. Я вярнулася ў нармальны i крышку мiнорны стан. Твой маленькi фотапартрэт мяне зачараваў, ён па-сапраўднаму прыгожы i чымсьцi пераў­ зы­ ходзiць арыгiнал. Я прыкнопiла фота да шпалераў у сваiм iнтэрнацкiм пакоi, каб усе пыталiся... А хто гэты прыгожы малады чалавек? Шкада, што яшчэ нiхто не паспеў задаць гэтае пытанне, таму i не ве­ даю адказу. Заняткi пачалiся 14 верасня, i за першы ты­дзень я шмат зрабiла: аднавiла забытае i паўзабытае за вакацыi. Асаблiва лёгка, як ты разумееш, аднаўлялася расейская мова. На самым пачатку верасня я з’ездзiла ў Поль­ шчу. З Варшавы дасылала табе паштоўку. Напiшы, цi прыйшла? Я хацела выслаць кружэлку, але за­ баялася, бо яна можа згубiцца. І я падумала, што лепей сама перадам яе праз паўтара года ў Маскве. Мы ж сустрэнемся. І я падару табе «Венгерскую на­ родную музыку ў выкананнi маладых музыкантаў». Летась, у красавiку, са мной здарылася вельмi прыкрая дэпрэсiя. Раней я думаць не думала, што меланхалiчны стан вельмi заразны. Вось ад­ наму чалавеку нiчога не трэба, а праз якi дзень i другому свет здаецца нiкчэмны i не варты нават кволых рэагаванняў i пачуццяў. Вiрус санлiвасцi [241]


i безвыходнасцi распаўсюджваецца з хуткасцю проймы. Самыя вясёлыя i жыццяздольныя мар­ неюць i вянуць проста на вачах. А мая пасiўнасць пачалася з нязначнага выпадку. У суседнiм пакоi жыла аднакурснiца, якой зрабiлася кепска — усё на­ вокал пачало раздражняць яе, злаваць. Яе ўганяла ў вар’яцтва нават патрэскванне бульбы на па­ нiве. Яна звярнулася да лекара i распавяла пра хваравiты стан, пра нястрыманасць i раздражнё­ насць. Уяўляеш, свайму каханку абварыла кiпенем спiну. Ён сказаў ёй, што трэба абмяжоўваць сябе ў курэннi, а яна зазлавала i вылiла палову iмбрыка яму на плечы. Добра, што на iм была куртка i цё­ плая кашуля, i ўсё абышлося. А вось яе доктар накiраваў у спецыяльную клi­ нiку, каб там уважлiва паглядзелi. Я пачала хваля­ вацца спачатку за яе, а потым за сябе. У нашым унiверсiтэце быў выпадак, калi дактары забаранiлi студэнту наведваць лекцыi, а потым зусiм прымусiлi пакiнуць факультэт. Жах! Лепш не гаварыць пра такiя рэчы. Буду вельмi радая, калi атрымаю ад цябе кнiгi. Калi надарыцца магчымасць, абавязкова дашлi мне невялiчкi беларуска-расейскi цi беларускаангельскi слоўнiк. Да сустрэчы. Татахоза. 1976. Верасень. 25. Агi Ляхоцкi. Р. S. Па радыё чула песню, якая ёсць на кружэл­ цы «Песняроў», якую ты падараваў у Ленiнградзе. Па венгерскiм радыё, вядома. Я заплакала. [242]


*** Зашпiлiўшы прарэху, я адчуў голад. Захацела­ ся есцi па-сапраўднаму, да вуркатання ў вантробах, да ванiтнага падсмоктвання ў падстраўнiкавай за­ лозе. І згадалася крышку натуралiстычная прыказ­ ка цёткi Тосi, у якой я спынiўся ў Ленiнградзе... Што, Адаме, кiшкi марша граюць? Прапанову папалуднаваць Агi прыняла як вель­ мi лагiчную, i дзякуй Богу, бо я тады яш­ чэ не навучыўся настойваць. Але хто, калi i як зробiць у Ленiнградзе — Петраградзе — Пiцеры — Санкт-Пецярбургу нармальныя ўмовы харча­ вання? Не ведаю. І ўпэўнены, што над сталамi расейскiх iмператараў не лёталi сiнiя зграi злосных i дзынклiвых мух. Як жа я не люблю сiтуацыi, калi лёгкi ветрык прыносiць водары з прыбiральнi да стала, за якiм збiраешся папалуднаваць. У прапакошчаным дашчаным будане, гле­ дзячы ў пустыя вочы раздатчыцы, я замовiў сырнiкi са смятанаю. Дзе i калi пачуў, што смя­ тана станоўча ўздзейнiчае на патэнцыю, чорт яго ведае, але на ўсялякi выпадак замовiў да сырнiкаў шклянку пракiслага, пэўна ж разве­ дзенага кефiрам, прадукту. Калi зробiш заказ у расейскай кавярнi, нiколi не здагадаешся, што атрымаеш у талерку. Гэта цiкава, гэта iнтрыгуе, трымае ў напружаннi, не дае распускацца. Яшчэ гавораць, кефiр уплывае на страўленне цалкам станоўча. А на мой страўнiк кефiр уздзейнiчае занадта актыўна, i можна трапiць у несамавiтае становiшча. [243]


Мы папалуднавалi, i настрой наш палепшыўся рэзка, не раўнуючы, як у герояў кiнастужак сама­ га пачатку XX стагоддзя. Мы вярнулiся на пляж, i тут я згадаў — пад маiмi нагавiцамi нiчога, акра­ мя да­дзенага негаваркой прыродаю. А мне якраз закарцела пакупацца. Захацелася даць нырца да млосцi, да дробных iгольчатых дрыжыкаў у сэрцы. І я купаўся голы! А што? Маё спярша сарамлiвае цела бегла да плыткiх калюжын — прылiў так i не пачаўся — у сагнутай крукаабрыснай паста­ ве. Мусiць, збоку я нагадваў аўстралапiтэка на рыбным паляваннi. Я ляцеў па цёплых, як казiны сырадой, лужынах, пакуль не правалiўся i не расцягнуўся ў стаўку, амаль азярцы, дзе вады было акурат па мой пуп. Агi, усцягнуўшы спаднiцу пад самыя грудзi, iшла следам i несла мае апранахi. Я не ўгаварыў яе купацца. Не варта настойваць на неабавязковым. Больш важным было адкрыццё: у Агi колер майткаў су­ падае з колерам шкарпэтак. Я не пытаўся, цi ўсе венгры носяць шкарпэткi пад колер майткаў. А не цiкавiўся, бо баяўся пытання... А беларусы зусiм не ведаюць бялiзны? Мы, беларусы, ведаем нават плаўкi. Мы ведаем сподняе, хай сабе i носiм пот i смаркачы ў хустач­ ках у кiшэнях. Я, зразумела, не залiчваю сябе да так званых лепшых сыноў нацыi, а таму павод­ ле маiх паводзiн нельга меркаваць пра ўвесь мой народ-пакутнiк. Беларусы — пакутнiкi. Яны заўсёды пакутавалi па розных цёмных кутках, i яшчэ яны пакутуюць на палiтычную iмпатэнцыю. А я вось, лежачы ў цёплай вадзе Фiнскага залiва, зусiм i не [244]


мучыўся ад неўставання i таму ляжаў на жыва­ це. А вось Агi стаяла на каварным, як усё фiнаугорскае, пяску, якi марудна зацягваў у свае прака­ ветныя нетры яе загарэлыя ногi. У Агi... Абавязкова скажу пра ногi. Чамусьцi напры­ канцы XX стагоддзя большасць чалавецтва лi­ чыць, нiбыта прыгажосць дзяўчыны вымяраец­ца даўжынёй яе нiжнiх канечнасцей. А пра кiтай­скую частку чалавецтва лепш i не згадваць, бо iспанская iнквiзiцыя з яе знакамiтымi ботамi не вырабляла таго з нагамi дзяўчат, што рабiлi з iмi вузкавокiя шанавальнiкi Канфуцыя. Ну i густы! Ну i ўмоўнасцi! Мне сорамна за чалавечы род. Таму, не сароме­ ючыся, напiшу: у Агi былi крываватыя голенi, шырокiя сцёгны i танюткiя шчыкалаткi. А яе ступакi былi вузкiя, з доўгiмi пальчыкамi, на якiх ружавелi дагледжаныя пазногцi; вось iх лёгка i хут­ ка засмоктваў вiльготны i прахалодны пясок. Каб маю мадзьярку не праглынуў Фiнскi залiў, давяло­ ся сабраць у кулак усю сваю мужнасць i паўстаць з плыткай вады. О!.. Вылецела з Агi здзiўленне. Перакананы, я не спалохаў яе, бо не вызначаюся нi шырынёю, нi даўжынёю, нi таўшчынёю ў тых са­ мых месцах, што да пэўных iмгненняў мужчыны прыхоўваюць ад жанчын. Я ўсё ж вырашыў, што iмгненне раскрыцца не надышло, i ўзяў Агi на рукi. З Агi на руках я падумаў, што сапраўдную адзiноту можа адчуць толькi аголены чалавек.

[245]


*** Прывiтанне, Адам. Даўно не атрымлiвала тваiх лiстоў, дый сама даўно не пiсала. Лiставанне згасае. Сумна. Раней ты пiсаў мне штодня, я вымала са скрынi па трычатыры лiсты. Я перачытвала iх, я плакала... У мяне шмат-шмат розных спраў, бо лепшая мая сяброўка, Эржэбэт, выходзiць замуж. Заўтра вяселле. А я нi на хвiлiну не магу яе ўявiць як сапраўдную сур’ёзную жонку. Яна невысокая (148 сантыметраў), а выглядае i зусiм як дзяўчо. Яе муж таксама зусiм-зусiм маленечкi. Атрымала­ ся лялечная пара... Даруй, Адаме, але нi ўчора, нi пазаўчора я не змагла скончыць лiст. Пазаўчора мяне паклiкалi дапамагчы пячы вясельны торт, i я правалэндалася з iм ледзь не да самае ранiцы. Мая сяброўка Эржэбэт была непараўнальна прыгожая ў белай вясельнай сукенцы. На жаль, iшоў дождж, i ёй давялося цэлы дзень праседзець цi ў машыне, цi ў доме. Гасцей прыйшло мноства, i ўсе былi сапраў­ ды вясёлыя, нягледзячы на холад i вецер. Нас до­ бра падвясельвалi прыстойны ансамбль i чырво­ нае вiно. Самое вяселле гулялася ў Культурным доме. У вялiкай зале а 8-й вечара пачалася ўрачыстая вя­ чэра, пасля якой мы танчылi. А ў гадзiну ночы за грошы танцавала новая жонка. Я таксама выкла­ ла сто форынтаў. Пад ранiцу, калi ўжо развiднела, [246]


мае бацькi паехалi на аўтобусе дамоў, а я з братам засталася. Чалавек дваццаць пяць разам з ансам­ блем праводзiлi маладых. Каля дома новай жонкi мы танчылi i пiлi палiнку. Маладыя танцавалi на стале. Яны былi такiя акуратныя, што нагадвалi завадныя лялькi, асаблiва новы муж у чорным круглым капялюшыку з вузенькiмi палямi. I ў гэ­ ты момант, на адно iмгненне, мне зрабiлася сум­ на. З дома новай жонкi Эржэбэт мы пайшлi да дома новага мужа, Ласла, дзе зноў пiлася палiнка i ладзiлiся скокi на стале, але не вельмi акуратныя, а таму i не сумныя. Калi вярталася з вяселля, подумала, што чала­ век вельмi адзiнокi ў сваёй сутнасцi. Толькi зрэдку знаходзiцца цi, хутчэй, сустракаецца нехта iншы, хто не раздражняе i здаецца разумнейшым за ця­ бе. Падобнае адбываецца ў творчасцi. Ты доўга шукаеш гармонiю i толькi аднойчы адчуваеш: твая iстота знаходзiцца ў суладдзi са светам, гармонiя склалася. Ты ледзь-ледзь паспяваеш усвядомiць за­ чараванне вялiкага суладдзя, як заўважаеш — усё зноў змянiлася, i суладдзе расцерушылася ў пыл, у нiшто, бясконцае i сцюдзёнае, як лiстападаўскiя вятры. Ты меў рацыю, калi сказаў там, каля Фiнскага залiва... Толькi дзiця адчувае сябе добра, бо яно знаходзiцца ў гармонii з сусветам; самотнае «я» не выкрышталiзавалася. Я доўга-доўга не магла заснуць, было кепска ад палiнкi, ад вiна, ад торта, ад танчання, а ўвач­ чу круцiлася i скакала на стале цацачная паўра ма­ ладых. [247]


Падумалася... Я змагла б з табою гаварыць, гу­ ляць у смарагдавых парках i мацiцовых скверах, на­ ведваць самыя незвычайныя музеi, накшталт Кунст­ камеры, з яе заспiртаванымi зародкамi ды вырад­камi; але для цябе я была i засталася як проста чарговая, выпадковая, вымушаная знiкнуць дзяўчына. Чаму так трагiчна? Пазнаёмiлiся, нешта ўтва­ рылася мiж намi, а потым адносiны складаюцца так, быццам бы нiчога не здарылася. З-за стомы я панапiсвала глупства. Даруй. Татахоза. 1976. Жнiвень. 26. *** Мае фiзiчныя здольнасцi, падтрыманыя паца­ лункамi, дазволiлi сяк-так дайсцi да сухога пляж­ нага пяску i нiбыта жартам павалiцца разам з Агi. У мяне будзе поўная галава пяску! Ты будзеш уся ў пяску, у сонечным, родным, фiна-угорскiм пяску. Я закапаю цябе ў пясок i буду плакаць на пляж­ най магiле сваёй любай мадзьяркi Агаты Ляхоцкi. Мае слёзы, як жывая вада, крапацьмуць на капец i ўваскрасяць цябе, i ты выйдзеш з пяску, як Афра­ дыта з марскога шуму, без кашулi i без спаднiцы! Адаме, маўчы... Ты павiнен быць сухi i гладкi... Я высах! Прыўзняўшыся на локцi, я строс з сябе пясок, тонкi i залацiсты, ён сыпаўся наўздзiў хутка i лёгка. І мы накiравалiся ў сасоннiк. Мы спынялiся праз кожны крок, пацалункi рабiлiся даўжэйшыя, больш прагныя i ненасычальныя. Мы апынулiся на паляне з высокай, у мяккiя хвалi, травою. На Агi [248]


ўжо не было белай баваўнянай майкi. Я нахiлiўся да смуглявых грудзей з доўгiмi смочкамi, падобнымi да смажаных зярнятаў кавы. У непрытомнасцi я ўкусiў самы кончык аднаго зерня, i востры сталё­ вы стрыжань працяў мой торс. Нам балюча! I яшчэ нешта незразумелае! Няўжо не ясна — не разумею я па-венгерску? Чакай, ня­ зручна. Не спяшайся рабiць тое, што не робiцца спехам. Яна адхiнулася i перакруцiла спаднiцу так, каб замок i зашчапкi апынулiся спераду. Берагi металёвага замка раз­ бягалiся хутка, як хвалi за падводнакрылым катэ­ рам. Тонкiя, зусiм не сялянскiя пальцы падхапiлi прыпол i ўскiнулi вышэй галавы. У Агi быў крыху выпуклы жывот з глыбокай ракаўкай пупка. У маёй першай жанчыны, Жанны, пуп тырчаў. На Агi засталiся адно карункавыя майткi. Яна села на траву, адкiнулася на спiну i, прыўзняўшы клубы i сцёгны, скiнула з цела астатнюю рэч. А мне ўжо не было чаго скiдаць. Я накрыў яе цела сваiм — сухiм, гладкiм, вымытым вадою з пяском. Я хваляваўся: а можа, не атрымаецца, асарама­ чуся. У мяне была толькi адна жанчына — Жанна, у якой быў толькi адзiн мужчына — я. Мой досвед не назавеш багатым. У Агi пад жыватом былi чорныя i шаўковыя ва­ ласы. Мяне ўразiла шаўкавiстая мяккасць i яшчэ коль­касць вiльгацi, якой сцякала мадзьярка. Каб пад на­мi была прасцiна, а не трава, мы б апынулiся ў лужыне. Жанчыны мяне папракаюць за дзве рэ­ чы — паспешлiвасць i напорыстасць. А я не лiчу, што трэба стрымлiвацца, асаблiва ў першы, хай ён i апошнi, раз. Зрабiлася добра, цёпла, я па­ [249]


плыў. Яшчэ! Яшчэ! Яшчэ!.. Агi крычала на ўвесь лес, на ўвесь пляж, на ўвесь Фiнскi залiў. Мая ка­ ханая лямантавала, а я не чуў. І яна не чула ся­ бе. Мы адчувалi. А калi ператомленыя ляжалi на спiнах, аднекуль з непрыемнай рэальнасцi пры­плыў расчараваны голас... Я думаў, тут некага зарэзалi, у некага жыццё забралi, а тут яго толькi робяць. У мяне неставала сiлы сказаць голасу, каб iшоў прэч. Язык мой высах i не паварочваўся. Я быў са­ мотны абязводжаны труп. *** Добры дзень, дарагi мой Адам! Прыляцелi журавы Селi-палi на ральлi Сталi ральлю капаць Самi з сабой гукаць Ды ўсё аб ральлi гаварыць. Вось такi тэкст я знайшла ў падручнiку. Раней я займалася гiсторыяй расейскай мовы, i ў мяне засталася хрэстаматыя. Тэкст, як бачыш, не на лiтаратурнай мове, а на гаворцы, так, прынамсi, пазначана ў кнiзе. Мне было цiкава яго знайсцi i перапiсаць для цябе. У гэтай жа хрэстаматыi знайшлiся прыклады i лiтаратурнай беларускай мовы, я iх усе перачытала па некалькi разоў i нават вывучыла чатыры радкi з паэмы Янкi Купалы... Шчасна так, абняўшыся, у траве плывём, Купаюцца ў кветках ногi да калень, Шчокi, грудзi нам гараць, гараць агнём, Іскрацца вочы, цела просiцца пад цень. [250]


Тэкст пра журавоў быў запiсаны ў XIX стагоддзi ў Мiнскай вобласцi. Мяне гэта ўсхвалявала да слёз, бо кожны раз на канверце я разборлiва i старанна пiшу — горад Мiнск. На жаль, не магу займацца беларускаю мо­ ваю так, як займаюся расейскай i ангельскай. У нашым Сегедскiм унiверсiтэце няма нават факультатыўных лекцый па тваёй мове. Мусiць, i ў Мiнскiм унiверсiтэце не выкладаюць родную мо­ ву дзяўчыны Агi з вёскi Татахозы. Праўда? Дарагi Адаме! Я атрымала твае лiсты з ма­ люнкамi. Толькi вось Ладак пакрыўдзiўся, бо ён цяпер не адзiны беларускi чорт у Венгрыi. Я спра­ бавала яго суцешыць, казала, што ён для мяне найдаражэйшы за ўсiх чарцей на свеце. Ладак не верыў. Ён зрабiўся капрызлiвы, зласлiвы i зацяты. Што з iм рабiць? Напiшы, як мне абыходзiцца з не­ паслухмяным чортам? Татахоза. 1976. Жнiвень. 18. Агi. *** Лежачы побач з мадзьяркаю, згадаў iншую жанчыну. Высокая, з доўгiмi, ледзь не па клубы, валасамi, вузкiмi, уразлёт, вачыма, са шпаркiм, амаль мужчынскiм крокам — яна праходзiла паўз маё акно. Не ведаю: анi хто яна, анi як клiкалi, анi чым займалася. Ведаю, што ў кабiнеце фiзiкi я сядзеў каля самага акна, i паўз яго праходзiла жанчына з брунатнымi валасамi. У кепскае на­ двор’е яна хавала шыкоўныя валасы пад чорную [251]


хустку, а ў сонечныя днi яна хавала драпежныя во­ чы за ахоўныя акуляры. Чамусьцi я быў упэўнены, што жанчына ведае пра мяне i знарок анi разу не кiнула нават мiмалётнага позiрку ў мой бок. Сама­ падман. Ён скончыўся разам з лекцыямi па нялю­ бай фiзiцы. А вось жанчыну, што праходзiла паўз акно вучэльнi, я любiў, цi амаль любiў, бо згадаў у найiнтымны момант. Лежачы побач з гладкашэрснай венгеркай, успомнiў хлапечую зачараванасць высокай, iм­клi­ вай жанчынай з чорнымi, уразлёт, вачыма. Успа­ мiны затуманiлi рэальнасць, i я не заўважыў, як знiк уладальнiк расчараванага голасу, але ягоны сыход прыемна нагадаў, што свет яшчэ не канчат­ кова абнахабiўся i сапсеў. Мы апраналiся, ехалi на электрычцы ў СанктЛенiнбург, цалавалiся ў тамбуры, на пероне, у метро, каля iнтэрната, дзе жылi венгерскiя вывучальнiкi транснацыянальных моў. Агi запла­ кала, i я бачыў у празрыстым змроку белае ночы кожную слязу. Але гэты шлях сентыментальны, а таму, як мне, дык малацiкавы. Адзiнае абвастрэн­ не ў нашых адносiнах адбылося каля чыгуначнай станцыi, калi я даведаўся, што электрычка прый­ дзе толькi праз паўгадзiны, i пачаў настойваць на прагулянцы ў лес. Агi вельмi наравiста адпрэчыла. Развiталiся мы на iнтэрнацкiх прыступках, як героi цнатлiвых савецкiх кiнастужак 50-х гадоў. Ісцi да цёткi Тосi мне зусiм не хацелася. Мяне перапаўняла радасць, чамусьцi карцела зрабiць па­ скудства. І я надумаўся затэлефанаваць Вало­дзю Бортнiку. Ён здзiвiўся... Чаму так позна? Можа, [252]


нешта здарылася? Па ягоным голасе я адчуў, што клышатопка Бялькевiч пазiрае ў Бортнiкаў рот. Я паабяцаў папрасiць прабачэння. З неўрастэ­нiч­ камi трэба трымацца добразычлiва. Асцярожны Бортнiк, намацаўшы ў маiм абяцаннi страхоўку, пагадзiўся сустрэцца каля крамы Пасаж. У мiнскiх мастакоў было ўлюбёнае месца ў кра­ ме Пасаж. Якое гнюснае слова — улюбёнае, як гаршчок, поўны бруднасцяў, яго нясеш, а ён хлюп-хлюп — улюбёнае. Дык вось, улюбёным месцам быў аддзел мастакоўскага рыштунку. У iм было ўсё, што трэ­ ба мастаку для поўнага i глыбокага задавальнен­ ня. Не было хiба што кандомаў, але я асабiста не люблю кахацца праз гумку, нават праз замежную i вельмi тонкую; гэта тое самае, як лiзаць цукар праз шкло. Непрыемны стан. Вось у падобны стан я i задумаў загнаць Яню Бялькевiч. Бортнiк, пэўна ж, i не здагадваўся, якi плюгкi каравяк я збiраюся падкласцi ягонай каханцы пад абцас. Бялькевiч, дык тая ўвесь час нешта падазравала, яна i на ас­ фальце бачыла купiны. І як жа мне карцела напля­ ваць у вочы гэтай дзеўцы з капрызлiвым характа­ рам! Але я не шукаю сабе непрыемнасцей, нават калi раблю iх iншым. Пасля тэлефоннага развiтання з Бортнiкам на­строй палепшыўся. Ён яшчэ больш узняўся ка­ ля кiнатэатра «Масква». Я напляваў самым лiта­ ральным чынам на сукенку намаляванай, афiшнай, а праз тое яшчэ больш французскай i пранца­ ватай Пампушцы. Расцёр слiну ўказальным [253]


пальцам i тым жа чорным пальцам намаляваў на прасталытчыным тварыку прускiя афiцэрскiя, салдафонскiя вусы. Ну, люблю я маляваць. А тое, што гераiня класiчнай заходнееўрапейскай навелы закрыўдавала — яе настроi, яе праблемы. Я, дарэчы, салiдарны з большасцю (быць салiдарным з боль­ шасцю — нацыянальная рыса беларуса!) персанажаў мапасанаўскага шэдэўра. Яны асудзiлi Пампушку за тое, што легла пад ворага Бацькаўшчыны, аку­ панта Францыi, ворага аб’яднанай Еўропы, якую так хацелi зрабiць Напалеон з Гiтлерам. А што ж яна думала? У хiханькi-хаханькi з заваёўнiкам гуляць? Так не бывае. Акупант на тое i акупант, каб гвалцiць, прымушаць, рабаваць. А Пампушка перад iм свой гонар паказала. Каму трэба гонар прасталыткi? Калi шчыра, дык i заваёўнiк у на­ веле «Пампушка» занадта ўжо тактоўны. Усё ён намёкамi, паўтонамi, праз памагатых. Не, каб узяць i згвалтаваць усiх мужчын, а коней зарэзаць, а жанчын закатаваць. А ён сарамлiвы, паўтыдня правалаводзiўся з прастытуткай. А вось мой твор, дзякуючы доўгiм тэарэтычным пошукам, атрымаўся: германскi вусаты афiцэр i французская ружовашчокая б... дзь у адной асобе, вось ён — сiмвал аб’яднанай Еўропы! *** Дарагi мой сябра Адам, прывiтанне! Атрымала твае лiсты. Вельмi ўзрадаваў i па­ весялiў намаляваны чорт Ладак. Ён страшны, i я крышачку спалохалася. Ты напiсаў, маўляў, [254]


ён можа ўсё. Вось я i загадала яму прынесцi майго Адама ў Татахозу. А ён, супастат чорны, адмовiўся. А што ты можаш? Ён нiчога не адказаў. Ён, бач ты, пакрыўдзiўся. Я вось села пiсаць табе, а ён зiркае на мяне з-пад iлба. А цяпер вось папрасiў, каб упiсала ад яго прывiтанне. Вар’яцтва нейкае навокал. Суцэльная дурната. Мая вёска нагадвае могiлкi. Людзi жывуць, каб зарабiць на хлеб, а хлеб зарабляецца з адной мэ­ таю — жыць. А на могiлках iх чакаюць падрых­ таваныя месцы. Можна i не жыць, дастаткова паставiць помнiк, ён засведчыць пра тое жыццё больш, чым некалi зароблены i тады ж з’едзены хлеб. Замкнёнае кола, з якога нiхто ў Татахозе не шукае в­ыйсця. А мiж намi жалезная заслона: нi ты нiколi не зможаш прыехаць да мяне, нi я да цябе. Мы жы­ вём у адным сацыялiстычным лагеры, але ў розных бараках. І самавольны пераход з аднаго барака ў другi караецца смерцю без помнiка на могiлках. Як ты лiчыш, цi можа нармальная дачка не любiць бацьку? Я не люблю тату. Да мацi ў мяне iншае стаўленне, але i яе не люблю. Прыкра, со­ рамна, крыўдна, але ж не магу сябе прымусiць палюбiць бацькоў. Яны выклiкаюць у мяне пачуц­ цё агiды. Асаблiва раздражняе тата. У яго пачалi выпадаць зубы. Не ведаю прычыны, але выпада­ юць яны чамусьцi ўночы. А на ранiцу, у час снедан­ ня тата кладзе на стол свой, цяпер ужо нiкому не патрэбны, жоўты, пракураны, доўгi зуб i гаворыць кожнага разу адно i тое ж... [255]


Птушкi ў вырай паляцелi! Паляцелi птушкi ў вырай! Гэта прыпеў з венгерскай народной песнi, але пры чым тут гнiлыя выпалыя iклы? Мацi кажа: я вельмi падобная да бацькi, мы ад­ нолькавыя i таму не можам паразумецца. Мана. Не буду я класцi на стол свае зубы. Да 14 гадоў у мяне зусiм не было праблем. Ва ўсялякiм разе, тых, што прыйшлi зараз. Для ся­ бе я iх акрэслiла выразам шмат думаць. І пачала забараняць сабе думаць. Натуральна. Сядаю ў фа­ тэль i пачынаю думаць пра тое, што не думаю... Пустэльня. Пустэча. Вецер. Пясок. Сыплецца. Шархацiць. Шэпча. Цiша. Пустэльня. Хрыстос. Самота. Словы, словы, сло­ вы... Я паўтараю асобныя словы. За iмi ёсць матэ­ рыя, але няма мяне, бо мне забараняецца складаць з iх сказы, дазваляецца толькi цiха прамаўляць. Шэпт супакойвае. Маё маленькае адкрыццё: су­ пакойвае не столькi малiтва, колькi шэпт. Адсюль i жаданне многiх народаў малiцца на малазразу­ мелых мовах. Вось такi занятак я вынайшла сабе. Дапамагае. Часам нейкая драбнiца пачынае раздражняць мяне так, што жыць не хочацца. У падобны стан трапляе чалавек з запарушаным вокам. Маленеч­ кая парушынка, а прымушае скурчыцца велiзарнае цела. Так i са мною. Бацькаў зуб паранiў абалонку маёй душы. Мне захацелася схапiць сякеру i адсек­ чы бацькаву галаву, каб абухом павыбiваць з яе доўгiя жоўтыя зубы, каб яны больш не з’яўлялiся на стале падчас снедання. [256]


Ты сам, Адаме, папрасiў пiсаць шчыра. Выкон­ ваю пажаданне. Толькi бачыш цяпер, што гэтага лепш не рабiць. Я не ведаю цябе. Мне цяжка здагадацца, што табе цiкава, што цябе хвалюе i непакоiць. Сёння я не ў гуморы. Адам, вельмi хочацца цябе ўбачыць! Плакаць не буду. Р. S. У жаночым часопiсе я прачытала, што венгры маюць вялiкую схiльнасць да самагубства, як i наогул усе народы з фiна-угорскай групы. Сапраўды так. Татахоза. 1976. Жнiвень. 7. Твая Агi. *** Можа, дэ Сад i падлiчваў — колькi кропель аса­ лоды тоiць у сабе запланаваны здзек, а я ведаю ад­ но — шмат. І асноўная сакаўная слодыч не ў самiх кпiнах, а ў чаканнi свайго ўзвышэння над абранымi ахвярамi. Яны i думаць не думалi, i ведаць не ведалi. Яны спалi i цiхенька ўцягвалi ленiнградскае гнiлаватае паветра праз чатыры дзiрачкi ў двух на­ сах i так жа цiха выпускалi адпрацаваны лёгкiмi газ. Яны ж былi ў гасцях, а таму не маглi сабе дазволiць сапцi. Як i я не мог рыпець спружынамi старога, купленага знарок для гасцей, цёткiтосiнага фатэля. Я ляжаў перад сном i думаў пра Музей рэлiгii i атэiзму, што месцiўся ў Казанскiм сабо­ ры. У думках абыходзiў экспазiцыю i ўважлiва разглядаў прылады для катавання. [257]


Мне спадабалася жалезная маска з даўжэзным доўгiм носам, на якi насаджвалi кавалак смажа­ нага мяса, каб закутая ў кайданы ахвяра памерла з голаду, бачачы страву i чуючы водар смажанiны. Падобных прылад было шмат, поўныя сутарэннi, i ўсе яны належалi каталiцкай iнквiзiцыi. Зрэш­ ты, i праваслаўная царква мела ў музеi адпаведны звярыны твар. На сценапiсе ў пякельным полымi гарэлi Леў Талстой i Мiхаiл Лермантаў. У класiкаў расейскай лiтаратуры былi акуратныя, нiбыта пера­ маляваныя з энцыклапедыi, тварыкi. Быў у Музеi рэлiгii i атэiзму адзiн беларускi твар, i нават не твар, а толькi профiль — на маленькiм фотаздым­ ку, пад якiм стаяў подпiс: «Гiтлер вi­тае здраднiка савецкага народа Абрамовiча, якi абвясцiў не­ залежнасць беларускай праваслаўнай царквы». На здымку Гiтлер усмiхаўся; мусiць, думаў пра блiзкае аб’яднанне Еўропы. Абрамовiч таксама ўсмiхаўся, мусiць, думаў пра доўгае жыццё белару­ скага фашызму. Абодва трымалiся за таўсцезную кнiгу. Хто каму дорыць цi перадае — няясна. Што за кнiга — невядома. Можа, Бiблiя, а можа, i «Мая барацьба». З размовы пра аўтакефалiю беларускай царк­ вы я i пачаў гутарку з Валодзем Бортнiкам. У яго стрыечны брат служыў папом, таму тэма зацiкавiла, Бортнiк нават сказаў... Мог i сапраўды быць факт суверэнiзацыi царквы. Але размова пра рэлiгiю была шырмаю, мяне зусiм не цiкавiў Гiтлер з Абрамовiчам, мяне хвалявала, як адрэа­ гуе пара з несапраўдным каханнем на пару з ка­ ханнем сапраўдным. Цi спраўдзiцца мая надзея [258]


на ўзвышэнне. Спраўдзiлася. Бялькевiч звяла, згарнулася, як зрэзаная лiлея без вады. А я з са­ дысцкай радасцю зазначыў, што прынiзiў сяброў. І апраўдваў сябе тым, што чалавека нельга прынiзiць да таго часу, пакуль ён сам не пажадае прынiжэння. Я меў поўнае перакананне — Бортнiк i Бялькевiч жадалi прынiжэння. А iнакш нашто ён паўсюль расказваў пра вельмi iнтымныя рэ­ чы. А яна прынiжала яго капрызамi i бясконцымi патрабаваннямi. А я пры­нiзiў iх абаiх, бо побач з дохлым ценем мiнулай любовi паставiў жывое каханне з першага погляду. Я атрымаў задавальненне, а ўсе астатнiя не цiкавiлi мяне, нават Агi, з якой у нейкiх кавяр­ нях, на нейкiх паркавых лаўках я парастрасаў, параскiдаў, праўсмiхаўся тры наступныя днi. І зусiм нечакана для сябе працверазеў i ўбачыў — сяджу на чыгуначным вакзале адзiн. У пачакальнi нiхто не спаў, бо мiлiцыянты забаранялi. Як толькi нехта заплюшчваў вочы, яны абавязкова падыходзiлi i патрабавалi дакументы. Гэта ў мiлiцыянтаў было накшталт гульнi-забаўкi, каб служба шпарчэй iшла. Цётцы Тосi я сказаў, што з’язджаю ўранку, каб не хвалявалася. І яна, мусiць, не перажывала, а цiха, спакойна спала ў ленiнградскай камуналь­ най кватэры. А я не мог заснуць з-за мiлiцыянтаў. Ночы падзяляюцца на два станы: адзiн — калi хо­ чаш спаць, а табе не даюць, а другi — калi не можаш заснуць. Спаць хацелася страшэнна. Я ўзяў сумку i пайшоў уздоўж перона, уздоўж пакгаузаў, паўз нейкiя склады, пералезшы праз паркан, знайшоў [259]


пад iм кардонныя скрынi з-пад халадзiльнiкаў i заснуў на iх, паклаўшы пад галаву сумку. Мне нiчога не прыснiлася. Звычайна ў мяне каляровыя сны яркiя i вельмi прывязаныя да сапраўднасцi, але нi разу ў мой сон не завiтала венгерка Агi Ляхоцкi. Перад тым як трапiць на вакзал, мы развiталiся, яна зайшла ў iнтэрнат, i больш я нiколi не бачыў Агi, якую пакахаў з першага погляду. Яна плакала, а я не плакаў. Агi была вельмi лёгкая на слёзы. Яна была лёгкая на ўсё — словы, пачуццi, лiсты, слёзы. *** Дарагi Адам! Мне вельмi-вельмi хочацца, каб гэты лiст ты атрымаў адразу, як толькi прыедзеш у Мiнск. Я думаю-думаю пра цябе, ты мой першы любiмы сябра. Можа, ты пакрыўдзiшся за «сябра», але для мяне гэта больш чым палюбоўнiк. Каб я напiсала табе, што закахалася ў цябе i мне больш за ўсё падабаецца займацца з табою сексам цi я нiколi ў жыццi не забуду нашае пачуццё — быў бы пад­ ман. А хлусiць не хачу i не буду. Ты мiлы-мiлы, быць побач з табою прыемна. А больш за ўсё мне падабаецца гаварыць з табою. Ты першы i адзiны хлопчык, з якiм мне прыемна размаўляць. У тваiм характары ёсць кранальная непасрэднасць. Наша каханне ты будзеш памятаць нават тады, калi я за­ будуся пра яго. Яшчэ зусiм светла, хоць на гадзiннiку — глыбо­ кая ноч. Я пiшу, седзячы каля акна. Светла, i не трэба запальваць лямпу. [260]


Спадзяюся, твая цётка Тося не сварылася на ця­ бе, здаецца, сягоння мы развiталiся крышку раней, чым заўсёды. Шкада, усё так хутка скончылася. Каб ты разумеў па-венгерску, я пiсала б табе вершы. Шкада, ты так i не намаляваў мой партрэт, i не тое, каб для мяне мела вялiкае значэнне наяўнасць самога партрэта, зусiм не, хацелася па­ глядзець, як ты працуеш. Я сама зусiм не ўмею ма­ ляваць, зусiм. Заўтра, па дарозе на заняткi, я ўкiну лiст у паш­ товую скрыню i ўзрадуюся, бо ты хутка атрыма­ еш вестачку. А вось на вакзал я вырашыла не прыходзiць, не люблю плакаць i цалавацца на пе­ роне. Р. S. З Венгрыi дашлю сваю фотакартку, а ты, калi ласка, дашлi сваю цi намалюй маленькi аўтапартрэт. Прабач, але не было добрай белай паперы, вось таму першы лiст атрымаўся жоўты i непрыгожы. Буду цябе памятаць доўга-доўга. Дзякуй за каханне. Ленiнград. 1976. Лiпень. 21. Твая каханая Агi. Крым. 23.VI.1993

[261]


Змест

Трохкутнік (аповесць пра першае каханне)................7 Артэк (іранiчная аповесць)........................................ 29 Сінема (аповесць пра суперажыванне)..................... 60 1 — Алкаголь........................................................... 60 2 — Дом кiно.......................................................... 65 3 — Эротыка.......................................................... 67 4 — У кадры............................................................ 75 5 — Правiнцыя....................................................... 81 Карыда (падарожная аповесць пра лютасць).......... 88 Гісторыя ката (аповесць пра мужнасць)................102 Амарыліс (апавяданне пра дзiцячыя страхi).......126 Млосці (аповесць пра гiдкасцi)................................ 132 Толькі не гавары маёй маме... (раман пра здзiўленне).............................................161 «Дарагі мой сябра Адам...» (раман пра лёгкае расчараванне)............................ 213


Пра серыю “Я кнігу маю” У 2012 годзе выдавецтва “Логвінаў” пачынае перавыданне найбольш яскравых узораў беларускай літаратуры за апошнія пяцьсот гадоў. Серыя “Я кнігу маю” складаецца з кніг, якія ў свой час ужо здабылі папулярнасць у чытача. На жаль, цяпер гэтых выданняў няма ні ў кнігарнях, ні ў букіністычных крамах. Задача праекту – напоўніць паліцы ўсіх кнігарняў краіны, а таксама паліцы ўсіх аматараў добрых кніг, адметнымі творамі сучаснай і класічнай беларускай літаратуры. Па даступным кошце. Серыю ўкладае Валянцін Акудовіч. Спіс выданняў серыі “Я кнігу маю” (першая дзясятка): 1. Валянцін Акудовіч. Дыялогі з Богам. Філасофскія эсэі 2. Ігар Бабкоў. Адам Клакоцкі і ягоныя цені. Раман 3. Адам Глобус. Толькі не гавары маёй маме. Аповесці 4. Уладзімір Арлоў. Ордэн Белай Мышы. Аповесці і апавяданні 5. Артур Клінаў. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца. Раман 6. Уладзімір Някляеў. Так. Паэмы і вершы 7. Андрэй Хадановіч. Перавыбранае. Вершы з шасці кніг 8. Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях 9. Максім Танк. Абвяржэнне. Вершы 10. Алесь Разанаў. Шлях 360. Паэзія


Ã54

Ãëîáóñ, À. Òîëüê³ íå ãàâàðû ìà¸é ìàìå... : [Òýêñò] / Àäàì Ãëîáóñ (Àäàì÷ûê Ó. Â.). — ̳íñê : ². Ï. Ëîãâ³íà¢, 2012. — 264 ñ. — (Ñýðûÿ “ß êí³ãó ìàþ”). ISBN 978-985-562-013-7. Ó êí³ãó ë³ðû÷íàé ïðîçû Àäàìà Ãëîáóñà “Òîëüê³ íå ãàâàðû ìà¸é ìàìå” ñàáðàíû êàðîòê³ÿ àïîâåñö³ ïðà êàõàííå ³ ñóïåðàæûâàííå, ïðà ëþòàñöü ³ ìóæíàñöü, ïðà çäç³¢ëåííå ³ ã³äêàñöü. ¨ñöü ó êí³çå ³ àïîâåñöü ³ðàí³÷íàÿ, à òàêñàìà – êàðîòê³ ðàìàí ïðà ë¸ãêàå ðàç÷àðàâàííå. ÓÄÊ 881.161.3-1 ÁÁÊ 84(4Áåè)-5

˳òàðàòóðíà-ìàñòàöêàå âûäàííå

Àäàì Ãëîáóñ (Àäàì÷ûê Óëàäç³ì³ð Âÿ÷àñëàâàâ³÷)

Òîëüê³ íå ãàâàðû ìà¸é ìàìå... Êàìï’þòàðíàÿ â¸ðñòêà Þ. Àíäðýåâà Äûçàéí âîêëàäê³ Òàðàñ Êàðýêòàð Í. Õàðûòàíþê Ïàäï³ñàíà äà äðóêó 05.10.2012 ã. Ôàðìàò 76õ100 1/32. Óì. äðóê. àðê. 15,2. Óë.-âûä. àðê. 8,96. Íàêëàä 500 àñîá. Çàìîâà ¹ 408. Âûäàâåö I. Ï. Ëîãâ³íà¢. ËÈ 02330/0494468 àä 08.04.2009. Ïð-ò Íåçàëåæíàñö³, 19-5, 220050, ã. ̳íñê Íàäðóêàâàíà ²Ï Ëîãâ³íà¢

Толькі не гавары маёй маме. Адам Глобус  
Advertisement