Выдаецца з кастрычніка 1972 г.
• Ведай нашых! В
АЛАНЦЁРСКІ адукацыйны анлайн-праект БДПУ «Будучыя педагогі – дзецям» уключаны ў даследаванне Міжнароднага Фонду «Aflatoun International», якое прысвечана найбольш эфектыўным формам дыстанцыйнага навучання дзяцей. Нагадаем, што праект рэалізуюць студэнты старшых курсаў нашага ўніверсітэта з выкарыстаннем сродкаў інфармацыйнакамунікацыйных тэхалогій. Будучыя настаўнікі пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў пішуць сцэнарыі ўрокаў, рыхтуюцца метадычна, спрабуюць сябе – і ў выніку растуць прафесійна. Відэаўрокі па розных тэмах і прадметах трансліруюцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ і на сённяшні дзень маюць больш як 30 тысяч падпісчыкаў.
Б
ЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІЯ і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь запрасілі пяцьдзясят пяць вядомых беларусаў да ўдзелу ў арт-праекце «Чытаем класіку разам», прысвечаным 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Два раздзелы са знакамітага рамана празаіка «Каласы пад сярпом тваім» на здымачнай пляцоўцы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прачытаў рэктар БДПУ А. І. Жук. Праект даступны на сайце тэлеканала «Беларусь 3», у YouTube і ва ўсіх сацыяльных сетках музея. Глядзіце, слухайце, атрымлівайце задавальненне!
Чацвер, 7 мая 2020 года
№ 6 (1244)
ДАРАГІЯ СЯБРЫ! Наша краіна рыхтуецца да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі. Подзвіг дзядоў і прадзедаў падараваў мір і свабоду беларускай зямлі. Перамога над фашызмам – адна з самых яркіх і значных падзей у гісторыі чалавецтва. Семдзесят пяць гадоў назад цаною вялікіх ахвяр беларусы разам з іншымі народамі адстаялі сваю свабоду і незалежнасць. У шэрагах салдат, партызан, падпольшчыкаў змагаліся студэнты і выкладчыкі нашай alma mater. Напярэдадні 9 Мая ад усёй танкаўскай сям’і хачу выказаць ім шчырую ўдзячнасць за мужнасць і самаахвярнасць, за мірнае неба Айчыны. Мы падзяляем разам з нашымі ветэранамі вялікую радасць і вялікі боль. І ад усяго сэрца жадаем даўгалецця, шчасця і дабрабыту. Мы, нашчадкі Вялікай Перамогі, будзем заўсёды памятаць і шанаваць герояў мінулай вайны. Наш ганаровы доўг і пачэсны абавязак – рабіць усё магчымае, каб гэтая памяць не згасала ў сэрцах новых пакаленняў, каб маладыя людзі вырасталі сапраўднымі патрыётамі, вартымі высокага подзвігу сваіх прадзедаў. Штогод у нашым універсітэце адбываюцца мерапрыемствы па ўшанаванні памяці герояў, праводзяцца знакамітыя зорныя паходы. На педагогаў ускладзена вялікая адказнасць – выхаваць у вучняў паважлівае стаўленне да гераічнага мінулага краіны. Толькі тады мы здолеем захаваць мір, здабыты вызваліцелямі. Са святам, сябры! З Вялікай Перамогай! Рэктар БДПУ Аляксандр Жук
• Новае ў навучанні
ДЫСТАНЦЫЙНАЕ НАВУ ЧАННЕ Ў ДЗЕЯННІ: ПРАЦУЕМ ІНТЭНСІЎНА! Адукацыйны працэс у БДПУ з часовым пераходам на дыстанцыйную форму не перапыніўся: выкладчыкі і студэнты адаптаваліся да новых рэалій і сталі працаваць у рэжыме анлайн, актыўна выкарыстоўваючы магчымасці сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У мінулым выпуску «Н» расказаў, якая праца была праведзена для таго, каб танкаўцы максімальна хутка і камфортна ўключыліся ў работу. Навучанне ў аддаленым фармаце доўжыцца ўжо некалькі тыдняў, арганізацыйныя праблемы вырашаны, працэс наладжаны і для многіх стаў амаль прывычным. Пра гэта сведчаць водгукі студэнтаў і выкладчыкаў з розных факультэтаў і інстытутаў. Аказалася, што ў дыстанцыйнай форме яны знайшлі шмат пераваг, хоць, безумоўна, і недахопы таксама маюцца.
Аляксандр Жук, рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка
• Афіцыйная хроніка У
СТАНОВУ адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» і ўстанову «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» звязваюць гады плённага ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, выхавання студэнцкай моладзі і развіцця гістарычнай навукі. Каб надаць новы імпульс партнёрскім адносінам, бакі прынялі рашэнне заключыць дагавор аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве. Яго падпісалі 4 мая прадстаўнікі БДПУ і Музея – прарэктар універсітэта А. В. Макоўчык і дырэктар установы У. С. Варапаеў. Дэкан гістарычнага факультэта БДПУ В. П. Скок паведаміла карэспандэнту «Н», што ўзаемадзеянне плануецца развіваць у наступных напрамках: арганізацыя сумесных канферэнцый, семі нараў і іншых мерапрыемстваў; чытанне лекцый вядучымі вучонымі БДПУ; правядзенне практычных заняткаў для студэнтаў і праходжанне вытворчай практыкі; абмен навуковай, вучэбнай і вучэбнаметадычнай літаратурай, публікацыямі, перыядычнымі выданнямі, інфармацыяй; сумесны пошук новых эфектыўных формаў і механізмаў гісторыка-педагагічнага суправаджэння вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы і інш.
Старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры ФФВ Анатоль Віктаравіч Дрыгін расказвае, што ў новых рэаліях запатрабаваным у педагагічнай рабоце аказаўся Zoom – адзін з найбольш папулярных сэрвісаў для правядзення відэаканферэнцый: «Ён зручны тым, што няма абмежаванняў па часе правядзення заняткаў, працуе якасна – сувязь ні разу не абарвалася. Яшчэ плюсы – вялікая колькасць удзельнікаў канферэнцыі (адначасова на сувязі знаходзяцца каля 20 чалавек з групы), папулярнасць сярод студэнтаў, бясплатнае карыстанне, даступны інтэрфейс – лёгка разабрацца як на смартфоне, так і на ноўтбуку. Карыснай аказалася такая опцыя, як магчымасць арганізатара ўключаць і выключаць мікрафон і відэа, запытваць уключэнне відэа ва ўсіх удзельнікаў. Часам трэба паставіць дэманстрацыю экрана на паўзу – гэта робіцца без праблем. Нават эмацыйны складнік навучальнага занятку не страчваецца – бачныя эмоцыі, рэакцыі суразмоўцаў. Ва ўмовах ізаляцыі дома, сапраўды, можна адчуць такое яднанне са студэнтамі. Выбар менавіта гэтага сэрвісу асабіста для мяне не адзіны і канчатковы. Напрыклад, з першакурснікамі па дысцыпліне «Тэорыя і практыка экскурсійнага турызму» праводзім заняткі ў фармаце відэа- і галасавых кан-
ферэнцый на платформах Discord і Viber. Выбар платформы – выключна рашэнне кожнай асобнай групы. Я ўпэў нены, што, калі студэнт карыстаецца звыклым і знаёмым яму дадаткам, эфектыўнасць працы павялічваецца: не трэба марнаваць час, каб разбірацца з тэхнічнымі нюансамі. У любым выпадку, інтэрнэт-платформы – не адзіны інструмент у навучанні на дад зеным этапе. Шырока выкарыстоўваецца і асабісты блог выкладчыка, і тэм атычныя групы ў ВКонтакте – напрыклад, «ФФВ. Турызм», «Спартыўная рэжысура», і рэпазіторый БДПУ, і YouTube-каналы, і іншыя рэсурсы. Вядома, усё гэта патрабуе спецыяльнай дадатковай падрыхтоўкі выкладчыка да заняткаў. Важна дакладна
прадумаць, што неабходна сказаць самому, а на якія дадатковыя рэсурсы для самастойнага авалодання ведамі накіраваць студэнта, як больш правільна і аб’ектыўна арганізаваць кантроль і праверку ведаў». Другакурсніца ФФВ Дар’я Дуд коўская (спецыяльнасць «Спартыўнатурысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)») адзначае, што студэнты паставіліся да неабходнасці дыстанцыйнага навучання станоўча: не трэба ездзіць на заняткі! «Праўда, спачатку мы думалі, што відэаканферэнцыі будуць праводзіцца зрэдку, – усміхаецца Даша. – Аказалася, што яны цалкам адпавядаюць ранейшаму раскладу. Выкладчыкі папярэдне пацікавіліся, якой платформай мы пераважна карыстаемся, – гэта быў Zoom. Каб нам было зручна, і яны падключыліся да гэтага сэрвісу.
У цяперашніх умовах такія завочныя заняткі – правільнае рашэнне. Студэнты аднесліся да яго свядома, большасць маіх аднагрупнікаў заўсёды выходзяць на сувязь, а выкладчыкі адзначаюць удзельнікаў. У пачатку хтосьці спрабаваў схітрыць: проста ўваходзіў у канферэнцыю, выключаў відэакаме ру і ствараў «эфект прысутнасці». Але выкладчык пастаянна звяртаецца да студэнтаў, задае пытанні – так што праспаць увесь занятак не атрымаецца. Па маіх назіраннях, у новым фармаце мы сталі працаваць намнога больш: пасля кожнай тэмы адразу атрымліваем заданне на праверку пройдзенага, а потым яшчэ і выніковы кантроль па курсе відэазаняткаў. Шмат інфармацыі трэба чытаць самастойна: прайсціся па розных спасылках, спампаваць апытальнік, выканаць заданне… Здаецца, у аўдыторыях такога аб’ёму не было! Аднак разумею, што гэта нам толькі на карысць!» Студэнтка 3-га курса факультэта пачатковай адукацыі Дар’я Шыпіцына расказвае пра новы рэжым работы як пра штосьці прывычнае і даўно вядомае
і не хавае: ён ёй даспадобы. «Заняткі пачынаюцца як звычайна – у 8 раніцы, толькі (Пачатак. Заканчэнне на стар. 4.)