Das war das PASCH-Jahr 2013

Page 1

IN BELARUS

Das war das PASCH-Jahr

2013

Liebe Kollegen Das Jahr 2013 neigt sich dem Ende zu. Anlass für uns, um das Jahr in seinen Höhepunkten Revue passieren zu lassen. Wir glauben, dass Sie und wir stolz sein können auf die gemeinsame Arbeit im Bereich Deutsch als Fremdsprache. Auch 2013 hatten wir wieder schöne Angebote für Schüler verschiedener Altersgruppen und für Deutschlehrer, die auf die Popularisierung der Deutschen Sprache an Ihren Schulen abzielten. Es gab Wettbewerbe, Konzerte, Seminare für Schüler, Weiterbildungen für Lehrer, Stipendienangebote und Einladungen ins Goethe-Institut Minsk, Sprachzertifikate, Materialunterstützung und ein Schulleitertreffen. Auf den folgenden Seiten möchten wir die Höhepunkte des Jahres in Wort und Bild noch einmal aufleben lassen und uns gleichzeitig bei Ihnen und Ihrer Schule für die Zusammenarbeit bedanken. Pasch-Team, Goethe-Institut Minsk

Дарагія калегі! Сканчаецца 2013 г. Гэта добрая нагода для нас, каб падсумаваць яго галоўныя моманты. Мы лічым, што і Вы, і мы можам ганарыцца нашай супольнай працай у сферы нямецкай мовы як замежнай. У 2013 г. адбыліся цікавыя праграмы, адрасаваныя як школьнікам розных узроставых груп, так і настаўнікам нямецкай мовы. Усе яны мелі на мэце папулярызацыю нямецкай мовы ў Вашых школах. Праходзілі конкурсы, канцэрты, семінары для вучняў, мерапрыемствы павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў, ім былі прадастаўлены стыпендыі, іх запрашалі ў Інстытут імя Гѐтэ ў Мінску, адбываліся ўручэнні сертыфікатаў па нямецкай мове, школы атрымлівалі навучальныя матэрыялы, праходзілі сустрэчы дырэктараў школ. На наступных старонках мы хочам узгадаць галоўныя падзеі года, змясціўшы на іх адпаведныя тэксты і фотаздымкі, і такім чынам падзякаваць Вам за супрацоўніцтва. Супрацоўнікі ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» і Інстытута імя Гётэ ў Мінску


2

Das Jahr in Zahlen und Fakten Pasch-Schulen in Belarus 1 Schule wurde neu ins belarussische Partnerschulnetzwerk aufgenommen Stipendien für Schüler 8 Jugendkursplätze in Deutschland 1 Prämienstipendiat des Pädagogischen Austauschdienstes 1 Vollstipendium des DAAD für ein Studium in Deutschland 12 Stipendien zur Teilnahme am tri-nationalen Sprachcamp Stipendien für Lehrer 1 Stipendium als Jugendkursbegleitung 10 Fortbildungsstipendien des PAD, der DAG und des GI Fit1/2-Prüfungen 165 Schüler nahmen an den Prüfungen im A-Bereich teil, 163 davon erfolgreich B1-Prüfungen 30 Schüler meldeten sich für eine B1-Prüfung an, 27 bestanden diese erfolgreich Mini-Projekte Förderung von 2 Mini-Projekten in Höhe von 500 bzw. 400 Euro Internationale Deutscholympiade Vorbereitung von Schülern für die IDO14, darunter 4 Pasch-Schüler Unterrichtsmaterialien Anschaffung aktueller DaF-Materialien im Umfang von 500 Euro pro Schule Gerätebeschaffung/-ersatz Anschaffung von Geräten und Ersatzteilen nach Bedarfsabfrage im Herbst Werbematerialien für Deutsch Zurverfügungstellung von Flyern, Karten, Aufklebern und Magneten zur Deutschwerbung


3

Год у лічбах і фактах Школы-удзельніцы ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» ў Беларусі да сеткі беларускіх школ-удзельніц ініцыятывы была далучана яшчэ адна школа. Стыпендыі для вучняў: 8 стыпендый для ўдзелу у курсах для моладзі ў Германіі; 1 прэміяльная стыпендыя Службы педагагічных абменаў; 1 поўная стыпендыя DAAD для навучання ў ВНУ Германіі; 12 стыпендый для навучання ў трынацыянальным моўным летніку. Стыпендыі для настаўнікаў: 1 стыпендыя для настаўніка, які суправаджаў удзельнікаў курсаў для моладзі; 10 стыпендый Службы педагагічных абменаў, Нямецкага таварыства сувязей з замежжам і Інстутыта імя Гѐтэ. Іспыты Fit 1/2: 165 вучняў здавалі экзамены на ўзроўні А, 163 вытрымалі іх. Іспыты В1: 30 вучняў запісаліся на здачу іспыта В1, 27 з іх вытрымалі яго. Міні-праекты: былі падтрыманы 2 міні-праекты (выдаткавана 500 і 400 еўра) Міжнародная алімпіяда па нямецкай мове: ажыццяўлялася падрыхтоўка вучняў да Міжнароднай алімпіяды па нямецкай мове

2014 г.

Сярод вучняў былі 4 навучэнцы школ-удзельніц ініцыятывы «Школы: партнѐры будучыні». Навучальныя матэрыялы: для кожнай школы былі набыты матэрыялы па нямецкай мове як замежнай на суму 500 еўра. Набыццё аргтэхнікі / Замена аргтэхнікі: пасля кансультавання са школамі былі набыта аргтэхніка і запасныя часткі да яе. Рэкламныя матэрыялы: школам былі прадастаўлены сувеніры: флаеры, паштоўкі, налепкі і магніты, якія прызначаны для рэкламы нямецкай мовы.


4

Schlaue Tester 2013 – Die Preisträger im PASCH-Wettbewerb Eine Jury, bestehend aus Experten des Goethe-Instituts Minsk und des Deutsch-Belarussischen Wirtschaftsclubs, benannte am 8. Oktober 2013 im Rahmen des Tages der Deutschen Wirtschaft die Sieger im Wettbewerb Schlaue Tester. 30 Beiträge aus acht belarussischen PASCH-Schulen waren zuvor eingereicht worden, die besten zehn wurden für die Preisverleihung ausgewählt. Sämtliche Preisträger reisten zu diesem Anlass nach Minsk an. Im Anschluss an zahlreiche Vorträge zu Fragen der deutsch-belarussischen Wirtschaftskooperation bildete die Preisverleihung den Abschluss des Tagesprogramms. Insgesamt zeichneten sich alle eingereichten Schülerarbeiten durch große Kreativität in Bezug auf die Testverfahren aus. Eine Vielzahl verschiedener Produkte, vom Schnürsenkel bis zum Wiener Würstchen, wurde strengen Tests unterworfen. «Кемлівыя тэстэры» – Пераможцы конкурса для вучняў школ-удзельніц ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» Журы, у склад якога ўваходзілі эксперты з Інстытута імя Гѐтэ ў Мінску і Нямецка-беларускага эканамічнага клуба, вызначыла падчас правядзення Дня нямецкай эканомікі 8 кастрычніка 2013 г. пераможцаў конкурсу «Кемлівыя тэстэры». На конкурс было прадстаўлена 30 прац, аўтарамі якіх былі вучні з васьмі школ-удзельніц ініцыятывы «Школы: партнѐры будучыні» ў Беларусі, дзесяць лепшых з іх былі адабраны для прадастаўлення журы. Некаторыя пераможцы конкурсу прыехалі з гэтай нагоды ў Мінск. Спачатку былі прачытаны даклады па пытаннях нямецка-беларускага супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, потым праграма дня завяршылася ўручэннем прызоў. Падсумоўваючы вынікі, можна сцвердзіць, што ўсе працы, якія былі пададзеныя вучнямі на конкурс, вызначаліся высокім творчым узроўнем правядзення працэсу тэставання. Быў уважліва пратэставаны шэраг розных тавараў: пачынаючы ад матузкоў і сканчаючы венскімі каўбаскамі.

PASCH-Sprachcamp in Druskininkai Sieben Tage - drei Länder – sechsundzwanzig Schüler. Im litauischen Druskininkai trafen in der ersten Juliwoche 2013 Schüler aus Belarus, Polen und Litauen zusammen, um ihre Deutschkenntnisse zu erweitern und mehr über Deutschland aber auch über die jeweiligen Nachbarländer zu erfahren. Die 14- bis 17-Jährigen lernten vormittags in gemischten Kleingruppen und setzten sich in den nachmittäglichen Wahlprojekten intensiv mit den engen historischen, kulturellen und wirtschaftlichen Verflechtungen innerhalb dieser geographischen Region auseinander. Dank der engagierten Lehrer aus Belarus, Polen und Deutschland wurden die Inhalte abwechslungsreich und anschaulich vermittelt. Nach der erfolgreichen Premiere ist eine Neuauflage des Sprachcamps für 2014 geplant. Моўны летнік у межах ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» ў Друскінікаі Сем дзѐн. Тры краіны. 26 школьнікаў. У першы тыдзень ліпеня 2013 г. у літоўскім Друскінікаі сустрэліся школьнікі з Беларусі, Польшчы і Літвы, каб паглыбіць свае веды нямецкай мовы і даведацца больш пра Германію, а таксама пра суседнія краіны з ліку вышэйназваных трох. Да абеда школьнікі, узрост якіх складаў ад 14 да 17 гадоў, займаліся ў змяшаных малых групах, а ў другой палове дня інтэнсіўна вывучалі гістарычныя, культурныя і эканамічныя сувязі ў дадзеным геаграфічным рэгіѐне ў рамках праектаў, якія можна было абраць па жаданні. Дзякуючы дасведчаным настаўнікам з Беларусі, Польшчы і Германіі матэрыял заняткаў быў прадстаўлены наглядна, у забаўляльнай форме. Пасля таго, як прэм’ера прайшла паспяхова, арганізатары запланавалі правесці наступны моўны летнік у 2014 г.


5

Umweltschutz trifft auf Deutschunterricht – Workshop-Tour an PASCH-Schulen Die Herbsttour an den belarussischen PASCH-Schulen stand im Zeichen des Themas Ökologie und Deutschunterricht. Die Referentin Annett Thiele, Ökologin aus Berlin, arbeitete mit den Schülern der 8. bis 11. Klassen. In gemeinsamen kleinen Experimenten zur Energiegewinnung machte sie deutlich wie schwer es ist, beispielsweise aus Sonnenblumen-Samen so viel Öl zu extrahieren, dass man damit eine kleine selbstgebaute Öl-Lampe betreiben kann. Die Schüler erhielten einen Überblick zu alternativen Energie-Quellen und überlegten, welche Bedeutung diese für ihr Heimatland haben und zukünftig haben könnten. In der Folge beschäftigten sich die Schüler mit den belarussischen Mooren und lernten sie als ein Ökosystem kennen, das es so kaum noch an anderer Stelle in Europa gibt. Die Teilnehmer bauten sogar ihre eigenen kleinen Sumpf-Biotope, die vollkommen verschlossen, kleine unabhängige Systeme sind und über mehrere Jahre stehen und gedeihen können. Am Ende des laufenden Schuljahres wird das schönste Biotop prämiert werden. Ахова прыроды і заняткі нямецкай мовы – творчыя майстэрні ў школах-удзельніцах ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» Восеньскае турнэ па школах-удзельніцах ініцыятывы «Школы: партнѐры будучыні» праходзіла пад знакам экалогіі і заняткаў нямецкай мовы. Рэферэнт Анэт Ціле, эколаг з Берліна, працавала з вучнямі 8-11 класаў. На прыкладзе доследаў, якія мелі на мэце здабыццѐ энэргіі, яна прадэманстравала, як гэта цяжка, напрыклад, атрымаць са сланечнікавага семя столькі энэргіі, каб яе было дастаткова для карыстання самаробнай масленай лямпай. Школьнікі даведаліся аб крыніцах альтэрнатыўнай энэргіі і паразважалі аб тым, якое значэнне яны маюць альбо будуць мець у будучыні для іх краіны. Затым школьнікі вывучалі тэму беларускіх балот, яны склалі сабе ўяўленне аб іх, як аб экасістэме, падобных якой не існуе ў іншых краінах Еўропы. Удзельнікі творчых майстэрняў нават стварылі невялікія мадэлі балот - цалкам закрытых, аўтаномных сістэм, якія могуць самастойна існаваць на працягу многіх гадоў. Напрыканцы навучальнага года аўтары найлепшай мадэлі

атрымаюць узнагароду.

Konzert- und Workshop-Tour mit Martin Sommer Der Berliner Musiker war bereits zum dritten Mal in Belarus. Im April 2013 arbeitete er u.A. mit älteren Schülern der Partnerschulen in Grodno und Orscha. Dabei lernten sie so exotische Instrumente wie den Mundbogen kennen und entlockten sogar einfachen Gegenständen wie einem Schlauch überraschende Töne. An jedem Ort beschloss ein Konzert mit Didgeridoo und Elektro-Cello das Tagesprogramm. Турнэ Марціна Зомера Музыкант з Берліна наведаў Беларусь ужо ў трэці раз. У красавіку 2013 г. ѐн працаваў з вучнямі старэйшых класаў са школ-удзельніц ініцыятывы «Школы: партнѐры будучыні» ў Гродне і Оршы. Яны пазнаѐміліся з такімі экзатычнымі інструментамі, як музычны лук, стварылі незвычайныя гукі з дапамогай такіх звычайных прадметаў, як шланг. Праграму дня ў кожным горадзе завяршаў канцэрт, на якім музыка граў на дыджэрыду і электравіяланчэлі.


6

Fortbildung mit Olga Kalmykova Am 24. Oktober 2013 lud das Goethe-Institut Minsk Deutschlehrer von PASCH- und anderen Schulen zu einer ganztägigen Fortbildungsveranstaltung nach Minks ein. Die Veranstaltung wurde geleitet von Olga Kalmykova (St. Petersburg), Fachberaterin des Cornelsen-Verlages. Die Teilnehmer erhielten anhand des Lehrwerkes Studio21 eine Einführung in die Arbeit mit interaktiven Inhalten. Die Auseinandersetzung mit Online-Übungen, den Grundzügen der Lernplattform Moodle und Übungen für Smartboards wurden ergänzt durch praxisnahe Aufwärmaktivitäten. Grundlagen zum Thema Deutsch für den Beruf rundeten den Seminartag ab. Die gesamte Veranstaltung stand im Zeichen der Unterrichtspraxis und traf gerade aus diesem Grund auf große Begeisterung bei den Teilnehmern. Семінар пад кіраўніцтвам Вольгі Калмыкавай 24 кастрычніка 2013 г. Інстытут імя Гѐтэ запрасіў настаўнікаў са школ-удзельніц ініцыятывы «Школы: партнѐры будучыні», а таксама з некаторых іншых на аднадзѐнны семінар павышэння кваліфікацыі ў Мінск, які праходзіў пад кіраўніцтвам кансультанта выдавецтва «Карнельзен ферлаг» з Санкт-Пецярбургу Вольгі Калмыкавай. На прыкладзе падручніка Studio21 удзельнікі семінара даведаліся, як працаваць з інтэрактыўным зместам. Пасля вывучэння анлайнавых практыкаванняў, модуляў навучальнай платформы Moodle, а таксама практыкаванняў для смартбордаў удзельнікі семінара выканалі некалькі практычных заданняў. Семінар завяршыўся разглядам тэмы «Нямецкая для прафесіі». Сувязь з практыкай чырвонай ніткай праходзіла праз увесь семінар – у выніку яго ўдзельнікі былі вельмі задаволены.

Märchen-Comic-Projekt Die Schüler der 5. bis 8. Klassen waren aufgerufen, ihre Märchen-Comics einzusenden. Die Aufgabe war dabei, Märchen zu entwerfen, in denen sowohl deutsche als auch in Belarus heimische Märchenfiguren eine Rolle spielten. Mehr als 230 Arbeiten erreichten uns aus allen Regionen des Landes. Attraktive Preise wurden in zwei Altersgruppen und diversen Kategorien vergeben. Darüber hinaus erhielten alle Teilnehmer eine Urkunde samt einer kleinen Aufmerksamkeit. Die Siegerarbeiten sollen zu einem Kalender für das Jahr 2014 verarbeitet werden. Конкурс коміксаў паводле казак Увосень вучням 5-8 класаў было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсы коміксаў паводле казак. Трэба было прыдумаць казкі, дзеючымі асобамі якіх з’яўляліся як нямецкія, так і беларускія персанажы. Мы атрымалі больш за 230 работ з усіх рэгіѐнаў краіны. Адбылося ўручэнне прывабных прызоў у двух узроставых групах і некалькіх катэгорыях. У дадатак усе ўдзельнікі конкурса атрымалі грамату і невялічкі сувенір. Работы прызѐраў конкурса аздобяць насценны каляндар на 2014 г.


7


8


9

Ausblick 2014:


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.