ПРАЕКТ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ АБ’ЕКТА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ “ТЭРЫТОРЫЯ БЫЛОГА КАПІШЧА” Ў Г. МІНСК

Page 1

ПРАЕКТ ІНТЭРПРЭТАЦЫІ АБ’ЕКТА ГІСТОРЫКАКУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ “ТЭРЫТОРЫЯ БЫЛОГА КАПІШЧА” Ў Г. МІНСК Выканаў: Шулаеў Андрэй (мгр.архітэктуры, мгр.гісторыі, спец. па ахове інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны, вядучы архітэктар)

Мінск, 2012 -1-

і


ЗМЕСТ:

Назва:

Старонкі:

Уступ. Асноўныя звесткі

3

1. Горадабудаўнічае наваколля аб’екта

развіццѐ

гістарычнага 4-7

2. Інтэрпрэтацыя аб’екта

8-23

3. Заключэнне

24

4. Крыніцы і дадаткі

25-26

-2-


УСТУП 1. Пашпартныя звесткі пра аб’ект інтэрпрэтацыі: Шыфр: 713В00003 Назва каштоўнасці: Тэрыторыя былога капішча Датаванне каштоўнасці: Х – пачатак ХХ стагоддзя Месцазнаходжанне каштоўнасці: Тэрыторыя, абмежаваная поймай р. Свіслач, вуліцамі Ульянаўская і Лодачная Катэгорыя каштоўнасці: 3 Дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады: 26.12.1999 № 16 Дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь: 14.05.2007 № 578 (даведка: ―Капішча‖ / са стараславянскага ―капъ‖ – выява бога, ідал/ – адна з разнавіднасцей язычніцкіх свяцілішчаў) 2. Звесткі пра праект і аўтара: Дадзены праект распрацаваны Шулаевым Андрэем па ўласнай ініцыятыве і на грамадскіх пачатках. Праект ставіць сабе за мэту спрыянне захаванню ўнікальнага гісторыка-культурнага культавага комплексу ―Менскае капішча‖, папярэджанне дзеянняў, якія могуць прывесці да страты аб’ектам спадчыны сваіх гісторыка-культурных адметнасцяў. Мэта праекту дасягаецца праз наступныя задачы: - правесці аналіз горадабудаўнічай сітуацыі , што складалася вакол комплекса ў гістарычнай перспектыве; - правесці аналіз усіх даступных звестак як пра сам комплекс, гэтак і пра аб’екты ягонай інфраструктуры (могілкі і г.д.); - сфармуляваць канцэптуальныя прапановы па інтэрпрэтацыі гісторыка-культурных адметнасцяў комплекса і аб’ектаў ягонай інфраструктуры; - пазначыць праблемнае поле даследванняў, якія неабходна правесці пры рэалізацыі працаў па аднаўленні комплекса. Усе аўтарскія правы абароненыя.

-3-


1. ГОРАДАБУДАЎНІЧАЕ НАВАКОЛЛЯ АБ’ЕКТА

РАЗВІЦЦЁ

ГІСТАРЫЧНАГА

Горадабудаўнічае наваколле аб’екта складаецца з гістарычных раѐнаў Кашары і Ляхаўка, чыѐ развіццѐ можна ўмоўна падзяліць на 4 этапы: 1) засваенне узбярэжжа (прадмесце Ляхаўка); 2) засваенне ляхаўскага зарэчча, заснаванне раѐну Кашары; 3) перапрафіляванне раѐну Кашары і ляхаўскага зарэчча ў прамысловы раѐн; 4) змена рэчышча Свіслачы – сучасны стан. 1) утварэнне прадмесця Ляхаўка Першыя на сѐння выяўленыя матэрыялы, звязаныя з даследуемым участкам, адносяцца да Менскіх актаў за 1582 г., дзе згадваецца вѐска Ляхавая Лука [1] Картаграфічны матэрыял дазваляе датаваць дадзены этап не пазней за канец 18 ст. Відавочна, што месьцілася на паўднѐвай ускраіне места і належала, як і маѐнтак Трасьцянец, Менскаму Ўзьнясенскаму манастыру. Этымалогія назвы да канца ня высветленая, але можа мець часткова этнічнае паходжанне (ад мясцовай назвы палякаў – ляхі [2], хоць гэта спрэчна), а таксама ад мясцовасці – лукі Свіслачы (якраз у гэтым месцы Сьвіслач утварае стромкую S-вобразную звіліну, г.зн. падвойную ―луку‖) [1] Размяшчэнне сяла пры тракце, што праходзіў праз Менск, звязваючы ўсходнія землі Вялікага Княства Літоўскага са сталіцай у Вільні, а ў ранейшыя часы Полацкага княства Менскае княства з Магілѐў, а праз яго з княствам Смаленскім можа ўскосна сведчыць пра яго глыбокую старажытнасць. У любым разе курганныя могільнікі Дрыгавічоў, размешчаныя ў гэтым раѐне датуюцца не пазней за 13-14 ст.ст. Логіка развіцця горада, пры якой паселішча (места) паглынае навакольныя вѐскі, ператвараючы іх ў прадмесці, не зрабіла выключэння і тут, у выніку колішняя вѐска Ляхава Лука сталася прадмесцем Ляхаўка, на плане 1797 г. на месцы вѐскі адзначаецца ―Слабада Ляхаўка‖ [1]. Дзеля высвятлення акалічнасцяў утварэння прадмесця ў дадзеным раѐне неабходнае правядзенне паўнамаштабных археалагічных даследванняў! Спецыфіка прадмесця была ў ажыўленым тракце, што з’яўляўся адной з найважнейшых гарадскіх артэрыяў, зручным выгіне ракі, што давала магчымасці для рыбалавецтва і выпасу жывѐлы на заліўных лугох у падвойнай луцэ Свіслачы. У дадатак асаблівасці рэчышча і блізкасць да ракта стварыла перадумовы для размяшчэння ў межах прадмесця не пазней за канец 18 ст. аднаго з трох гарадскіх вадзяных млыноў на часткова штучнай выспе пры мосце, па якім праходзіў тракт на Магілѐў. [1] Трэба таксама адзначыць, што на дадзеным этапе раѐн ляхаўскага зарэчча ня быў яшчэ забудаваны і выкарыстоўваўся для выпасу жывѐлы, -4-


гэтаксама адсутнічала забудова ў непасрэднай блізасці ад ракі, з прычыны разліваў апошняй. Асобна трэба спыніцца на праблеме існавання Ляхаўскіх (ці Кашарскіх) могілак, звесткі пра існаванне якіх атрыманыя беларускім краязнаўцам М. Кацарам ад карэннай старажылкі Хрысціны Савельінай (нар. 1857 г.): “Быў і могільнік людзей, якія хадзілі маліцца ў малельню, а не ў царкву. Тут, дзе цяпер завод, яны мелі свае клады”. [3] Выглядае верагодным, што першапачаткова згаданыя могілкі адносіліся да вѐскі Ляхаўкі, пазней да прадмесця, надалей, са шчыльнейшым уключэннем прадмесця ў структуру Менска ляхаўскія жыхары сталі хавацца на прыцаркоўных і прыкасцѐльных могілках, бо там маглі атрымаць і адпяванне, на ляхаўскіх жа могілках надалей хаваліся сталыя прыхаджане капішча, бо хаваць іх на хрысціянскіх могілках забаранялі канфесійныя законы. Такім чынам, не пазней за канец 18 ст. на тэрыторыі, якую з 1881 г. заняў Кашарскі машынабудаўнічы і чыгуна-медна-металургічны завод, утварыліся паганскія па канфесійнай прыкмеце могілкі мясцовага значэння, хоць нельга адкідаць верагоднасць аб падобнай канфесійнай прыналежнасці некропаля і за ранейшым часам. З прычыны на выключную ўнікальнасць з’явы неабходнае правядзенне паўнамаштабных археалагічных даследванняў з наступным усталяваннем малых архітэктурных формаў, якія б распавядалі пра гісторыю некропаля, пазначалі хаця б прыкладнае месца яго размяшчэння. 2) засваенне ляхаўскага зарэчча, заснаванне раѐну Кашары Дзевятнаццатае стагоддзе адзначанае шпаркім ростам забудовы, якая ў раѐне Ляхаўскім падыйшла ўсутыч да рэчышча ракі, апроч таго паўстаюць Верхняя Ляхаўка (трохкутнік сучасных вуліцаў Ульянаўскай, Свярдлова і Беларускай), Ніжняя Ляхаўка (вялікі раѐн на ўсход і паўночны ўсход ад сучасных вуліцаў Кастрычніцкай, а таксама прыбярэжная частка вуліцы Ульянаўскай), Ляхаўская слабодка (некалі гістарычная Ляхаўка, што знаходзілася на правым беразе Свіслачы, дзе цяпер размяшчаецца вуліца Лодачная). Перадумовы для такога росту трэба шукаць у павелічэнні значнасці самога горада, што ў сваю чаргу было вынікам пракладкі праз яго чыгункі (чыгунка стварала ў тым ліку і для Ляхаўкі новыя перавага – падвоз сыравіны для прадпрыемстваў, што хутка і былі там створаныя, адпраўка грузаў [4]). У луцэ ракі на правым жа беразе паўстае комплекс кашараў менскага гарнізона з рэгулярнай планіроўкай, які надалей надаў назву цэламу прадмесцю, а пасля і раѐну [5] На левым беразе Свіслачы, ці ў ляхаўскім зарэччы, ў той жа час змяшчаўся фальварак, да якога ад Свіслачы быў зроблены штучны водны канал з сажалкай. Пры фальварку меліся гаспадарчыя пабудовы, ўласнае полем для сельскай гаспадаркі, дамы прыгонных. -5-


Асобнае праблемнае поле складае пытанне аб існаванні і лакалізацыі гэтак званага Ляхаўскага гаю ў ваколіцах Ляхаўкі, вядомага сваімі ―маѐўкамі‖ (травеньскімі гуляньнямі), пра які згадвае Павал Шпілеўскі у сваім этнаграфічным нарысе [6]; знаходжанне гаю паблізу ад свяцілішча ўскосна пацвярджаецца вуснымі сведчаннямі: ―Тады яшчэ не было ні чыгуначнай станцыі „Менск”, ні Лодачнай вул. Тады быў тут густы лес ды непраходнае балота. Гэта было яшчэ да Расіі‖, ―Даўней тут быў густы лес, непраходная балотная тхлань, адным словам, суцэльная глухасць. Як пойдзе ў гэты гушчар чалавек, так і задурыць, замуціць яму галаву‖ [3] У 1990-я г.г рабіліся спробы частковага аднаўлення гаю на ўчастку ля тэрыторыі былога капішча. 3) перапрафіляванне раѐну Кашары і ляхаўскага зарэчча ў прамысловы раѐн Да канца 19 – пачатку 20 ст.ст. разглядаемыя раѐны ператварыліся ў прамысловыя (улучна з зарэччам) [1], гэтаму спрыялі блізкасць чыгункі і ракі. З 1892 г. на Ніжняй Ляхаўцы працавала вінакурня братоў Ракаўшчыкоў; у 1908 г. адчынены чыгуналіцейны завод ―Гігант‖ (яго супрацоўнікі рамантавалі сельгасмашыны, выраблялі скабянку); на вуліцы Нова-Серпухаўскай (раѐн сучаснага стадыѐна ―Дынама‖) знаходзілася хвабрыка грабянѐў французаў Каллета і Турнье, першая ў Расійскай імперыі ў падобнай галіне. У 1899 г. на Ніжняй жа Ляхаўцы заснаваная амбулаторыя, адзіная ў раѐне, якая сярод іншага абслугоўвала працоўных бліжэйшых прадмесцяў. Вядомым на ўвесь горад быў Кашарскі пляц, дзе губернатар прымаў вайсковыя парады, праводзіліся конныя скачкі, спартовыя спаборніцтвы, папулярнаю была французкая барацьба. У прадмесці Кашары існаваў машынабудаўнічы і кацельны завод Янішэўскага, а ў 1881 г. на базе невялікай майстэрні Якабсана быў створаная чыгуналіцейня, на працягу 20 ст. заводы ўзбуйнелі, былі аб’яднаныя (сучасны станкабудаўнічы завод імя Кірава) і паступова паглынулі спачатку капітальныя дамы кашараў менскага гарнізону, а пасля і Кашарскія-ляхаўскія могілкі, пра апошняе падрабязна распаведзена вышэй. [7] У Ляхаўскім зарэччы паступова ішло будаўніцтва прамысловых і іншых магутнасцяў: меркавана, у адным з дамоў былога фальварка з 1898 г. існаваў Казѐнны вінны склеп (цяпер у тых памяшканнях месціцца віннагарэлачны завод ―Крышталь‖); тамака ж месціліся шматлікія гарбарні, сярод якія гарбарні А. Імрота, Л. Суціна, Б. М. Ланэ; з 1908 г. запрацавала чыгуналіцейня таварыства Ш. А. Поляка, Л. І, Дорскага і Д. С. Семянюка названая ―Гігант‖ (пазней пераназваная ў ―Элегія‖). [7]

-6-


4) забудова раѐнаў наноў і змена рэчышча Свіслачы – сучасны стан Па першай і другой сусветных войнах, руйнаваннях і рэканструкцях за савецкім часам гістарычнай забудовы захавалася параўнальна няшмат, для прыкладу, цалкам былі сцѐртыя вуліца і завулак Лодачны, на месцы старых габрэйскіх могілак у 1934 г. быў збудаваны стадыѐн ―Дынама‖ . Разам з тым, нягледзячы на гуманітарныя і палітычныя катаклізмы ў дастаткова добрым стане захаваліся забудова прамысловай зоны ў Ляхаўскім зарэччы (завод ―Крышталь‖ і інш.), комплекс габрэйскага шпіталя (цяпер 3-я гарадская больніца) і інш. [4] Захаваўся і быў зафіксаваны таксама ўчастак тэрыторыі былога менскага капішча, што дазволіла стварыць праект ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, што ў сваю чаргу дазволіла абараніць участак ад забудовы, неадпаведнай да гістарычнага характару месца. [8] Мала захавалася і ад мясцовая тапанімікі: апроч зніклых ці перайменаваных вуліцаў ды завулкаў практычна зніклі нават такія тапонімы, як Новае места, Кашары (пра яго ўскосна нагадвае хіба Казарменны (колішні Кашарскі) завулак) [9], Ляхаўка (пра яе нагадвае хіба Ляхаўскі сквер у межах вуліц Кастрычніцкай — Ульянаўскай — Беларускай — рэчкі Сьвіслач, названы гэтак у 2009 г. Камісіяй па найменьні і перайменаваньні праспэктаў, вуліцаў і іншых частак Менску). [10] Падчас добраўпарадкавання набярэжнай ракі Свіслач, на жаль, зусім без уліку на гістарычны ландшафт і без правядзення археалагічных даследванняў было часткова змененае рэчышча Свіслачы, падчас працаў па добраўпарадкаванні апошні захаваны аўтэнтычны элемент былога капішча камень Дзед ці Старац быў перанесены і далучаны да экспазіцыі Мінскага музея валуноў ува Ўруччы, дзе і знаходзіцца па сѐння. Выключнасць і ўнікальнасць культавага комплексу Менскага капішча мае актуальнасць ня толькі бля горада Мінска і шырэй для Рэспублікі Беларусь, але і для сусветнай культуры, бо гэты аб’ект – адзінае еўрапейскае дахрысціянскае гарадское свяцілішча, якое дзейнічала да пачатку 20 ст., а таксама адзінае такое свяцілішча датычна якога былі зафіксаваныя сведчанні жывых сведкаў правядзення культавых цырымоніяў, штодзѐннага жыцця, інфраструктуры і інш. Сукупнасць усіх вышэйзгаданых адметнасцяў згаданай гісторыкакультурнай каштоўнасці дазваляе ѐй прэтэндаваць на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны Юнэска.

-7-


2. ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ АБ’ЕКТА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ Інтэрпрэтацыя аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны праводзіцца на падставе дзѐннікавых запісаў Міхаіла Кацара, надрукаваных у альмануху цэнтру этнакасмалогіі Druvis [3], а таксама натурных даследванняў. Аналіз крыніцаў дазваляе лакалізаваць месца былога капішча і ягонай інфраструктуры, рэканструяваць кампазіцыю капішча, апісаць яго гісторыкакультурныя адметнасці, сфармаваць канцэпцыю інтэрпрэтацыі і праектныя прапановы. 2.1. Гістарычная храналогія: Не пазней за канец 18 ст. утварылася Ляхаўскае прадмесце, могілкі пры ім; да 1795 г. святар капішча, бацька Савелія Севасцея (імя высветліць няма магчымасці), збудаваў хату пры беразе ракі Свіслачы пры дзеючым свяцілішчы; у 1850-я г.г. (дата ўзятая прыблізна, ускосна па сведчаннях інфарматаркі Хрысціны Андрэеўны Несцяровіч) было дэмантаванае вогнішча Жыжа праз дэструкцыю глінянай рошчыны, тады ж збудавалі 2-е вогнішча Жыжу, таксама ў свяцілішчы меліся камень Дзед, дуб Волат, памост, святая студня, тын; у 1871-74 г.г. (падчас будаўніцтва мінскай чыгуначнай станцыі) пачатак масавай забудовы вуліцы Лодачнай ля свяцілішча, канец свячэння пры капішчы Савелія Севасцея, пераход дома святара ўва ўласнасць да іншага чалавека з прыстасаваннем пад краму, тады ж было затушанае 2-е вогнішча Жыжа, захаваліся камень Дзед, дуб Волат, памост, святая студня, тын пры свяцілішчы; у 1881 г. – збудаваны Кашарскі машынабудаўнічы і чыгуна-меднаметалургічны завод, які паступова паглынуў тэрыторыю могілак пры свяцілішчы; у 1890-я г.г. на свяцілішчы заставаліся яшчэ некранутымі: дуб Волат, 2-е вогнішча Жыжа, памост пры свяцілішчы, святая студня, тын; да 1904-05 г.г. (да ―Японскай‖ вайны) памѐр святар Савелі Севасцей, маючы каля ста год узросту, на свяцілішчы быў спілаваны дуб Волат; пры канцы 1920-х г.г. святар, сын Савелія Севасцея, быў арыштаваны і ―раскулачаны‖ савецкаю ўладай, тады ж ѐн спыніў свячэнне пры капішчы; з 1920-х г.г. на свяцілішчы свяціў Аўхім Скардовіч, які пад выглядам хрысціянскага папа айца Яўфімія па сутнасці працягваў адпраўляць старое набажэнства, ад свяцілішча яшчэ заставаліся камень Дзед, памост, верагодна, святая студня, магчыма, тын; у 1970-я г.г. пры добраўпарадкаванні ўзбярэжжа парушаная тэрыторыя былога свяцілішча; -8-


у 1980-я г.г. камень Дзед перанесены ў Музэй валуноў, уключаны ў экспазіцыю; 1995 г. на замову цэнтру этнакасмалогіі ―Крыўя‖ РУП ―Белрэстаўрацыя‖ распрацаваны праект ахоўнай зоны Менскага капішча; 26.12.1999 г. пратаколам навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь тэрыторыі былога капішча нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. 2.2. Этапы развіцця ансамбля Генезіс кампазіцыі ансамбля былога каіпшча дазваляе выдзеліць некалькі асноўных перыядаў яго існавання:

Іл.1 Першы этап развіцця ансамбля. Рэканструкцыя аўтара 1 этап (… - 1850-мі г.г.). Уяўляецца магчымым прыблізна лакалізаваць толькі другую часавую мяжу этапу (1850-я г.г.) паводле сведчанняў інфарматаркі Хрысціны Савельінай. На дадзеным этапе свяцілішча ўяўляла сабой цэльны культавы комплекс (дуб Волат, камень Дзед, памост пры ім з расколатых бярвенняў, студня са святою вадой у памосце, вогнішча Жыжа (гэтак званае першае вогнішча), тын вакол участка свяцілішча). Лагічна меркаваць, што менавіта такі выгляд – найбольш блізкі да аўтэнтычнай -9-


традыцыі і таму з’яўляецца адным з найбольш каштоўных з гледзішча на гісторыка-культурную значнасць самога ансамбля.

Іл.2 Другі этап развіцця ансамбля. Рэканструкцыя аўтара 2 этап. (1850-я – 1870-я г.г.). Другая часавая мяжа лакалізаваная паводле сведчанняў Хрысціны Андрэеўны Несцяровіч, Ф. Іванаўны і Віктара Віктаравіча Камоцкіх і датычыцца будаўніцтва мінскага чыгуначнага вакзала, па збудаванні якога пачалася імклівая забудова вуліцы Лодачнай ля свяцілішча, а таксама разбурэнне асобных яго частак праз імперскіх жандараў (паводле сведчанняў Хрысціны Андрэеўны Несцяровіч). З пункту гледжання кампазіцыі гэты этап характэрны збудаваннем новага вогнішча Жыжы (гэтак званае другое вогнішча) замест разабранага старога (гэтак званага першага). Дадзены этап характэрны наяўнасцю зафіксаваных сведчанняў людзей, якія непасрэдна бачылі свяцілішча і яго святароў, удзельнічалі ў сістэме сацыяльна-канфесійных адносінаў, таму дадзены этап – найбольш каштоўны з гледзішча на стан задакументаванасці сістэмы функцыянавання свяцілішча, сацыяльна-канфесійнай ролі яго святароў, інфраструктуры, што склалася за пэўны час вакол комплекса.

- 10 -


Іл.3 Другі этап развіцця ансамбля. Рэканструкцыя Сташчанюка 3 этап. (1870-я – 1920-я г.г.). Перыяд ад частковага разбурэння свяцілішча да поўнага спынення ягонага функцыянавання ў 1920-я г.г. (паводле сведчанняў Хрысціны Савельінай). На дадзеным этапе быў спілаваны дуб Волат, раскіданае ў раку вогнішча, паступова заняпалі могілкі пры свяцілішчы, а хата святара перайшла да пабочнага гаспадара; разам з тым, меркавана, працягвалі функцыянаваць студня са святою вадой, заставаўся на свяцілішчы і камень Дзед, заставаліся памост пры камяні, верагодна, тын вакол участка і інш. Дадзены перыяд характэрны наяўнасцю зафіксаваных сведчанняў пра гібрыдны па сутнасці хрысціянска-язычніцкі характар ―хрысціянізацыі‖ – змагання з дахрысціянскімі вераннямі; падобным жа чынам падобныя працэсы маглі адбывацца на іншых - 11 -


дахрысціянскіх свяцілішчах як у Вялікім Княстве Літоўскім, гэтак і па ўсѐй Еўропе.

Іл.4 Трэці этап развіцця ансамбля. Рэканструкцыя аўтара 4 этап. (1920-я г.г. – па наш час). Перыяд, калі свяцілішча не функцыянавала, на ўчастку былога капішча заставаўся хіба камень Дзед, а таксама культурны слой, рэшткі якога неабходна даследваць дзеля высвятлення акалічнасцяў функцыянавання свяцілішча.

- 12 -


Іл.5 Чацвѐрты этап развіцця ансамбля. Рэканструкцыя аўтара

Іл.6 Камень Дзед на месцы былога свяцілішча, фота 1970-х г.г.

- 13 -


2.3. Складнікі аб’екта і яго інфраструктуры а) камень Дзед Камень, які называўся Дзед ці Старац, з’яўляецца адзіным захаваным да нашага часу элементам свяцілішча, адносіцца да пароды ―Граніт рапаківі‖ цѐмна-ружовага колеру, прыблізныя памеры каменя: вышыня 1,2 м, даўжыня 1,2 м, шырыня 0,6м. З 1980-х г.г. знаходзіцца ў экспазіцыі мінскага Музэя валуноў. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “…Складаецца яно з каменя паўсферычнага завяршэння, крыжа, абвешанага вышыванымі ручнікамі… Тады стаяў як і цяпер святы камень, ці Старац, як яго называлі. Але агню пры камені не раскладалі… Камень, памятаю, быў абвешаны ручнікамі і хвартухамі ды іншымі тканінамі… Калі ў каго баліць жывот, ці жанчына хоча нарадзіць, але дзяцей не мае, тады, каб акрыяць, ці каб радзіць дзіця, яна вешала свой хвартух на гэты камень… А калі дзяўчына хоча выйсці замуж, то яна загадываець на якога-небудзь дзецюка (хлопца) і вешае свой рушнік, вышыты ейнымі рукамі, на гэты камень. Вось такімі прывескамі тады быў абвешаны гэты камень”. (Хрысціна Савельіна, нар. 1857 г.) [3] “Перадусім тут быў камень, які стаіць цяпер. Раней я думала, што ѐн святы… Памятаю, увесь камень быў абвешаны ручнікамі і палатном. На камень вылівалі віно, мѐд, малако. Ад яго смярдзела. На яго садзілася многа мух, пчол і чмялѐў. Яны кусаліся, але на гэтым камені нічога не палілі… Аб ролі не ведаю. Але ѐн быў галоўны, ѐн быў самы вялікі ў гэтай малельні. Ён быў нібы бог, як гэта бывае ў царкве… Камень (зваўся) — Дзедам, або Старцам”. (Хрысціна Андрэеўна Несцяровіч, нар. 1853 г.) [3] “За дзесяць год да Японскай вайны там стаяў, як і цяпер, камень. А было гэта даўным даўно. Так даўна, што нават самыя старыя людзі не памятаюць. Ад таго часу і стаіць гэты камень”. (Ф. Іванаўна Камоцкая, нар. 1862 г., Віктар Віктаравіч Камоцкі, нар. 1860 г.) [3] б) дуб Волат Дуб, які называўся Волат, меркавана стаяў па цэнтры свяцілішча, на канец 19 ст. меў дуплісты ствол Ø 2 м., спілаваны да пачатку 20 ст. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “… А калі дзяўчына хоча выйсці замуж, то яна загадываець на якоганебудзь дзецюка (хлопца) і вешае свой рушнік, вышыты ейнымі рукамі, на гэты камень. Вось такімі прывескамі тады быў абвешаны гэты камень… А іншыя вешалі на дуб”. (Хрысціна Савельіна, нар. 1857 г.) [3] “Гэта я помню. Тады побач з каменем стаяла вялікае дрэва, святы дуб. Ён быў у чатыры ахопы: гэта калі станавіліся чатыры чалавекі і абкружалі яго з раскрытымі рукамі. Пад дрэвам таксама маліліся богу… А - 14 -


святы дуб, што тады яшчэ стаяў, быў яшчэ таўсцейшы за агонь (ахвярнік)… Дуб зваўся Волатам”. (Хрысціна Андрэеўна Несцяровіч, нар. 1853 г.) [3] “Стаяў тоўсты, мабыць, у пяць ахопаў дуб з сухім верхам і з вялікім дуплом”. (Ф. Іванаўна Камоцкая, нар. 1862 г., Віктар Віктаравіч Камоцкі, нар. 1860 г.) [3] в) вогнішча Жыжа (першае) Вогнішча, якое звалося Жыжа, стаяла непадалѐк ад каменя Дзеда (за 10м. ад яго), мела выгляд круглага стаўпа з бутавай муроўкі на вапнавай рошчыне Ø1100мм. і вышынѐй 1800мм., разабранае ў 1850-я г.г., замест яго збудаванае другое вогнішча, далей ад каменя Дзеда. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “Але яшчэ ўспомніла: да таго часу, яшчэ раней, быў другі агонь (ахвярнік). Ён стаяў бліжэй да каменя за той агонь, што раскідалі… «Ахвярнік» складзены з камянѐў памерам 20—25 см, дыяметр агню — 1,5 аршына, таўшчыня сценкі — блізка 25—30 см. Сценка выкладзеная на густой гліне з розных валуноў. Унутры насціл выкладзены гэтаксама камянямі велічынѐю 20—25 см. Вышыня «ахвярніка» «большая за чалавечы рост», блізка 2 аршынаў, або пад 1,8 метра, паводле М. Кацара. Глыбіня адтуліны ў «ахвярніку» — да 30 см. Вышыня каменя была большая за аршын, ѐн меў шурпатую паверхню, стаяў за 3 м ад берага Свіслачы, а ахвярнік быў за 10 м ад каменя… «На гэтым агонь (ахвярнік) скора разваліўся. Гліна размокла. Праз агонь з’яўляліся расколіны. Пасля быў зроблены той, пра які я расказала”. (Хрысціна Андрэеўна Несцяровіч, нар. 1853 г.) [3] г) вогнішча Жыжа (другое) Другое вогнішча, якое, як і першае, звалося Жыжа, стаяла каля дуба Волата, на супрацьлеглым яго баку ад каменя Дзеда, мела выгляд круглага стаўпа з бутавай муроўкі Ø1000мм. і вышынѐй 300-400мм. Вогнішча было збудаванае ў 1850-я г.г. заміж разабранага першага, раскіданае імперскімі жандарамі ў 1870 г. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “Агонь быў недалѐка ад каменя. Ён быў на камянях і быў абкладзены камянямі. Блізка 1 м у дыяметры. Дно вогнішча было выкладзенае каменнем, а вакол вялікія валуны. Яны стваралі круглую мяжу (г. зн. бар’ер). Яго вышыня была блізка 30—40 см. На гэтым агні згаралі вантробы авечак, коз, свіней і пеўняў, якіх ахвяроўвалі. Але калі пачалі будаваць у Менску чыгуначную станцыю, пачалі забудоўваць Лодачную вул., агонь сталі тушыць, а камяні раскідваць у Свіслач. Памятаю, прыязджалі жандары і раскідалі вогнішча ды затушылі ўвесь агонь. Забаранілі спальваць на агні - 15 -


мяса авечак і коз. Ахвярнік (зваўся) — агонь, жыжа»”. (Хрысціна Андрэеўна Несцяровіч, нар. 1853 г.) [3] “Тады ж (За дзесяць год да Японскай вайны) тут было пастаўлена нешта з каменю і цэглы — накшталт стаўба з аршын вышынѐю. Там гарэў агонь” (Ф. Іванаўна Камоцкая, нар. 1862 г., Віктар Віктаравіч Камоцкі, нар. 1860 г.) [3] ―На агні палілі рэшткі ахвяры. Ну калі прынеслі пеўня, то мяса браў к сабе чараўнік, ну а ногі, кішкі, ну ўсякае смецце спальвалі на агні, як ахвяру сваім багам”. (Іван Фѐдаравіч Бялькевіч, нар. 1868 г.) [3] д) памост пры камені Памост знаходзіўся пры самым беразе ракі, частка яго, шырынѐй у 2м., выдавалася на ўкапаных слупох на 1м. над ракой, другая частка ішла па зямлі і даходзіла да каменя Дзеда. Памост быў складзены з раколатых бярвенняў, у тым месцы, дзе памост праходзіў па-над студняй са святою вадой – у ім мелася адтуліна, пры памосце раслі ліпы. Лѐс памоста нявысветлены, адно, вядома, што ў 1920-я г.г. памост яшчэ існаваў. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “… Частка гэтага памосту ляжыць на зямлі і даходзіць да каменя. Другая частка блізка двух метраў ушыркі і да метра даўжынѐю навісае над вадою Свіслачы. Памост служыць на адпраўленне набажэнства папом… Быў памост з расколатых бярвѐнаў. Ён звісаў на ваду Свіслачы… Пры камені быў памост. Ён быў як мост над Свіслаччу”. (Хрысціна Савельіна, нар. 1857 г.) [3] “Памятаю, быў памост з бярвѐнаў. Ён ішоў і над Свіслаччу. Ён быў на слупах, што былі ўбітыя ў дно Свіслачы. На гэтай пляцоўцы дзеялася набажэнства… Пры ліпах быў памост, бо месца тут забалочанае”. (Хрысціна Андрэеўна Несцяровіч, нар. 1853 г.) [3] е) студня са святою вадой Студня са святою вадой знаходзілася пры самым беразе ракі Свіслач пад памостам, дзеля доступу да студні у памосце існавала спецыяльная адтуліна. Ускосныя сведчанні пацвярджаюць, што ў 1920-я г.г. са студні яшчэ бралі ваду, далейшы яе лѐс невядомы. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “Пры самым камені была нібы студня. У насціле была дзірка. Вось там і змяшчалася святая вада, яна лячыла ад усіх хваробаў: хваробы сэрца і жывата, галавы і рук, вачэй”. (Ф. Іванаўна Камоцкая, нар. 1862 г., Віктар Віктаравіч Камоцкі, нар. 1860 г.) [3] ж) тын вакол участка свяцілішча - 16 -


Тын агароджваў увесь участак свяцілішча па трох бакох, двума канцамі датыкаючыся да ракі і, меркавана, маючы ў сабе браму, памер участка быў большы за 10х20м. Верагодна, што напачатку 20 ст. тын яшчэ стаяў, далейшы яго лѐс невядомы. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “Уся пляцоўка была абгароджаная тынам. Тын быў зроблены з яловых галінак. Ён атачаў усю малельню. Меў вышыню да 2,5 аршына. Тры жэрдкі, у якія былі ўплеценыя яловыя галінкі.Але калі збіралася многа люду, дык тын часам ламалі. Тады яго палілі на агні»… Вакол, г. зн. з трох бакоў, капішча было аточанае тынам”. (Хрысціна Андрэеўна Несцяровіч, нар. 1853 г.) [3] з) хата святара пры свяцілішчы Хата была збудаваная святаром ў 18 ст., у лясным гушчары пры рацэ непадалѐк ад свяцілішча, была, як найхутчэй, аднапавярховай драўлянай зрубнгай. У хаце стала жыла сям’я святароў свяцілішча, пры пачатку ж 20 ст. вакол хаты пачала забудоўвацца вуліца Лодачная, тады ж яна перайшла да іншага ўласніка, далейшы лѐс хаты невядомы. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “Я памятаю, калі збудавалі вось гэты дом. Ён побач з каменем. Яго збудаваў даўным даўно бацька старога Севасцея. Тады яшчэ не было ні чыгуначнай станцыі „Менск”, ні Лодачнай вул. Тады быў тут густы лес ды непраходнае балота. Гэта было яшчэ да Расіі. Паставілі дом тады, калі ў людзей не было пілы, ні папярочнай, ні на дошкі. Тады ўсѐ рабілі рукамі; бярвѐны не рэзалі пілой, а ўсѐ рубілі тапаром. Гэта быў першы дом на Лодачнай вул. Ён быў пры малельні. Тут жыў Севасцей. Адсюль ѐн хадзіў у малельню. А калі правялі чыгунку, то дом перайшоў у рукі да яўрэя. Ён яго перарабіў на лаўку. Ён прадаваў у ім усякія рэчы для мужчын і для жанчын”. (Хрысціна Андрэеўна Несцяровіч, нар. 1853 г.) [3] і) добраўпарадкаванне і акружэнне свяцілішча Верагодна, адмысловага добраўпарадкавання свяцілішча не існавала, вядома толькі, што ў ім, апроч святога дуба Волата, пры памосце раслі ліпы. Навокал свяцілішча рос лес мяшанага тыпу (хвойна-ліственны), напэўна, што да свяцілішча вяла якаясь сцежка. Лес быў высечаны каля пачатку 20 ст., на ягоным месцы паўстала траса вуліцы Лодачнай і забудова з дварамі пры ѐй. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “Уся гэтая мясціна пры Свіслачы тады была пад лесам. Лес густы, елка, асіна, бяроза, альшына, не прайсці, не праехаць. Гэта была жудасная тхлань, глуш. Вось у гэтай глушы пад Менскам была гэтая малельня. Яна была ў гушчары, сярод балота, на топкім беразе Свіслачы… Пры ліпах быў - 17 -


памост, бо месца тут забалочанае”. (Хрысціна Андрэеўна Несцяровіч, нар. 1853 г.) [3] к) могілкі пры свяцілішчы Згодна з задакументаванымі сведчаннямі, могілкі знаходзіліся на тэрыторыі завода ў межах сѐнняшніх Чырвонаармейскай і Першамайскай вуліцаў, рэчышча Свіслачы, дакладны памер размяшчэнне і кампазіцыя ўчастка могілак, а таксама іх гісторыя да сѐння ня высветленыя, але можна меркаваць, што гэта першапачаткова былі могілкі вѐскі Ляхаўкі, пасля – Ляхаўскага прадмесця, пасля - свяцілішча. Вядома, што могілкі праіснавалі амаль да пачатку 20 ст. (на іх быў пахаваны святар капішча Савелі Севасцей), хоць ужо з 1881 г. ля іх былі збудаваныя і дзейнічалі карпусы Кашарскага машынабудаўнічага і чыгуна-медна-металургічнага завода, верагодна, што тэрыторыя завода паступова падыйшла да ўчастка могілак усутыч і ўрэсце паглынула іх. Далей прыводзяцца задакументаваныя сведчанні, атрыманыя М. Кацарам ад інфарматараў у 1940 г.: “… Стары Севасцей памѐр да Японскай вайны. Яму было тады больш за сто гадоў. Але я памятаю, ѐн быў дужы стары. Кажуць, што ѐн быў зачараваны і меў каменнае здароўе. Але як упала яго зорка з неба, так ѐн праз год пасля гэтага і памѐр. Але на могілках яго хаваць не дазволілі. Быў і могільнік людзей, якія хадзілі маліцца ў малельню, а не ў царкву. Тут, дзе цяпер завод”. (Хрысціна Савельіна, нар. 1857 г.) [3]

- 18 -


2.4. Праектныя прапановы па інтэрпрэтацыі У межах дадзенага праекта прапануецца канцэптуальна аднавіць свяцілішча на першы этап-перыяд развіцця ансамбля, то бок, на перыяд да 1850-х г.г., бо такі яго выгляд з’яўляецца найбольш блізкім да аўтэнтычнай традыцыі. Пры аднаўленні прапаноўваецца ўзнавіць свяцілішча пры беразе ракі адпаведна з зафіксаванай кампазіцыяй участка Агульнае рашэнне і складнікі. Прапануецца інтэрпрэтаваць і/ці аднавіць усе складнікі былога культавага комплексу разам з інфраструктурай, а менавіта: 1) само свяцілішча (якое складалася са святога каменя, дуба, вогнішча, студні, памоста пры камені, тынавай агароджы, добраўпарадкавання ўнутры і па-за свяцілішчам); 2) хату святара; 3) могілкі пры свяцілішчы. Размяшчэнне рэканструюемага аб’екта. Пры вырашэнні пытання размяшчэння аднаўляемага свяцілішча разглядаліся тры варыянты ягонага размяшчэння: - размяшчэнне на месцы старога, якое на сѐнняшні момант аддаленае ад берага ракі Свіслач, з пазначэннем сродкамі добраўпарадкавання рэльефу былой берагавой лініі; - размяшчэнне аб’екта пры беразе, што адпавядае традыцыі; - размяшчэнне на месцы старога, якое на сѐнняшні момант аддаленае ад берага ракі Свіслач, са змяненнем рэчышча ракі Свіслач і вяртаннем яму старых абрысаў у раѐне свяцілішча. Вырашана абраць другі варыянт з прычыны важнасці менавіта зафіксаванай жывой традыцыі, звязанай са свяцілішчам пры беразе ракі, на перспектыву пакідаецца трэці варыянт як самы дарагі і пакуль нерэальны для рэалізацыі. Разам з тым, з гледзішча на выключную важнасць апісваемага тут аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны ў будучыні трэба будзе вярнуць рэчышчу Свіслачы аўтэнтычныя абрысы і тады вырашыць пытанне аб перанясенні свяцілішча на аўтэнтычнае месца, але такі варыянт пакуль пакідаецца толькі для гіпатэтычнага асэнсавання. Інтэрпрэтуемыя складнікі аб’екта і яго інфраструктцры. а) камень Дзед. Існуе два варыянты аднаўлення святга каменя: - павяртаць аўтэнтычны камень, які цяпер захоўваецца ў экспазіцыі мінскага музэя валуноў; - размясціць на свяцілішчы камень, падобны па форме і знешнім выглядзе да аўтэнтычнага, а сам аўтэнтычны – пакінуць у складзе экспазіцыі музэя валуноў. Вырашана спыніцца на другім варыянце. - 19 -


Іл.7 Святы камень Дзед у экспазіцыі Музэя валуноў, Мінск б) дуб Волат. Прапануецца пасадзіць маладое дрэва (каля 15 год) на месцы, што прапануецца для размяшчэння свяцілішча. в) вогнішча Жыжа. Прапануецца збудаванне круглага вогнішча з каменяў 200-250 мм. на рошчыне (вышыня 1800мм., дыяметр 1000мм., адтуліна для агню глыбінѐй 300мм., шырыня сценак вакол адтуліны 250300мм.). Вогнішча прыстасаваць для падтрымання на ім вагня, вакол вогнішча забяспечыць паласу шырынѐй у 500мм. з негаручага пакрыцця з мэтаў пажарнай бяспекі.

Іл.8 Аналаг адноўленага каменнага вогнішча на гары Магіла Гедыміна ў Вільні (Літоўская Рэспубліка) - 20 -


г) памост пры камені. Прапануецца ўсталяваць памост з дзвюх частак: першая будзе ляжаць непасрэдна на зямлі (памер 6000х3000мм.), у ѐй упарадкаваць закрываемую адтуліну па-над адноўленай святой студняй; другая частка будзе ўзвышацца па-над берагам ракі на драўляных слупох. Палатно памоста выканаць з брусоў з адным акруглым бокам долу паміж брусамі пакінуць адлегласць у 10мм. дзеля прадухілення застойвання ападкаў на ім. Прадугледзець гідраізаляцыю памоста, агароджа і поручы на і вакол памоста не прадугледжваюцца.

Іл.9 Аналаг драўлянага памоста пры рацэ на гісторыка-культурнай каштоўнасці (Літоўская Рэспубліка) д) студня са святою вадой. Прапануецца ўзнаўленне святой студні пры свяцілішчы шляхам пракопвання да ваданоснага слою паводле праведзеных гідрагеалагічных даследванняў.

Іл.10 Аналаг святой крыніцы-студні, вѐска Загоранка, Чавускі р-н

- 21 -


е) тын вакол участка свяцілішча. Прапануецца ўсталяванне драўлянага плата тынавага тыпу, з памерам слупа 1800мм., крокам слупоў 2000мм., трыма гарызантальнымі перакладзінамі праз роўныя адрэзкі з драўляным запаўненнем.

Іл.11 Аналаг драўлянага тынавога плата (Літоўская Рэспубліка) ж) хата святара пры свяцілішчы. Прапануецца выявіць прыкладнае размяшчэнне хаты з дапамогай сродкаў добраўпарадкавання. Разам з тым магчымае поўнае аднаўленне хаты на падставе аналагаў з размяшчэннем у ѐй службаў абслугоўвання комплекса, стацыянарнай экспазіцыі, прысвечанай, гісторыі раѐнаў Ляхаўка, Кашары, Новае места, гісторыка-культурнай спадчыне свяцілішча, дахрысціянскім беларускім народным традыцыям, праблематыцы рэлігійнай талеранцыі.

Іл.12 Аналаг драўлянай забудовы раѐну Ніжняя Ляхаўка. Фота з пач.20 ст. - 22 -


і) добраўпарадкаванне і акружэнне свяцілішча. Прапануецца высаджванне ў межах ахоўнай зоны былога капішча гаю мяшанага тыпу, які мае ўспрымацца ў якасці кулісных пасадак. Праз тэрыторыю гаю мяркуецца пракладанне добраўпарадкаваных сцежак, а пры самым свяцілішчы – размяшчэнне інтэрпрэтацыйнага стэнда з гісторыяй комплекса і асноўнай інфармацыяй для турыстаў. к) могілкі пры свяцілішчы. Прапануецца правядзенне поўнамаштабных археалагічных даследванняў на тэрыторыі завода, а таксама выдзяленне ўчастка пры вуліцы Чырвонаармейскай са складу заводскай тэрыторыі з добраўпарадкаваннем яе пад невялічкі сімвалічны сквер, прысвечаны былым могілкам, у скверы плануецца размяшчэнне сімвалічнага вогнішча Зніча (гэтак у беларусаў называецца пахавальны агонь), інтэрпрэтацыйнага стэнда з гісторыяй комплекса свяцілішча і Кашарскіх могілак, як часткі яго інфраструктуры. Немузэйныя сродкі інтэрпрэтацыі. Інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны былога менскага капішча апроч вышэйпералічанага плануецца праз сродкі немузэйнай інтэрпрэтацыі, такія як: - інтэрпрэтацыйныя стужкі з расповедам пра гісторыю раѐнаў Ляхаўка, Кашары, Новае места, гісторыю Менскага свяцілішча і інш. - правядзенне круглых сталоў, канферэнцыяў і дыскусійных клубаў па праблемах інтэрпрэтацыі рэлігійнай этычнасці пры ўзаемадзеянні розных канфесійныхтрадыцыяў, рэлігійнай талеранцыі ўва ўмовах сучаснага глабалізаванага свету, праблематыцы вывучэння і асэнсавання беларускай дахрысціянскай культуры і этыкі і г.д.; - аднаўленне жывой традыцыі традыцыйных святаў на свяцілішчы; - правядзенне лекцыяў у вольным фармаце, майстар-класаў па народных рамѐствах, экскурсіяў і да т.п.

- 23 -


3. ЗАКЛЮЧЭННЕ Менскае культавае свяцілішча як комплексны этнолага-канфесійнагісторыка-культурны аб’ект з’яўляецца ўнікальным і адзіным у сваім родзе. Спадчына свяцілішча мае ўніверсальнае трансмежавае і трансдысцыплінарнае значэнне з прычыны таго, што дадзены аб’ект ѐць адзіным у Еўропе дахрысціянскім гарадскім культавым аб’ектам, які дзейнічаў у першай палове 20 ст. і датычна якога атрымалася зафіксаваць канфесійную традыцыю, а таксама сістэму культурна-сацыяльных зносінаў і сувязяў. Гэта дае магчымасць праводзіць даследванні ня толькі па праблематыцы менавіта беларускай дахрысціянскай рэлігійнай традыцыі, але і датычна еўрапейскай дахрысціянскай і хрысціянскай традыцыяў, іх ўзаемадзеянні як аднаго з падставовых элементаў такой з’явы, як рэлігійная талеранцыя. Усѐ вышэйпералічанае выводзіць комплекс Менскага свяцілішча ў адзін шэраг з такімі аб’ектамі сусветнай спадчыны, як комплекс Стоўнхэндж у Вялікабрытаніі, Поле менгіраў у Францыі, гара крыжоў у Літоўскай Рэспубліцы і інш., дазваляе ѐй прэтэндаваць на ўключэнне ў спіс сусветнай спадчыны Юнэска, да таго ж элемент былога менскага капішча святы камень Дзед заслугоўвае ўнясення ў Дзяржаўны спіс помнікаў прыроды.

- 24 -


4. ПЕРАЛІК КРЫНІЦАЎ І ДАДАТКАЎ 4.1 ДАДАТКІ: Аркуш 1. Схема планіроўкі раѐнаў Ляхаўка Рэканструкцыя; Аркуш 2. Схема планіроўкі раѐнаў Ляхаўка Рэканструкцыя; Аркуш 3. Схема планіроўкі раѐнаў Ляхаўка і Рэканструкцыя; Аркуш 4. Схема планіроўкі раѐнаў Ляхаўка Рэканструкцыя; Аркуш 5. Схема планіроўкі раѐнаў Ляхаўка Рэканструкцыя; Аркуш 6. Схема планіроўкі раѐнаў Ляхаўка Сучасны стан; Аркуш 7. Праектны план аднаўлення каштоўнасці ―Менскае капішча‖.

і Кашары на 1790 г. і Кашары на 1804 г. Кашары на 1800-я г.г. і Кашары на 1858 г. і Кашары на 1943 г. і Кашары на 2010 г. гісторыка-культурнай

4.2 КАРТАГРАФІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ: а) План горада Мінска ад 1790 г.; б) Мапа Новага места, Кашараў і Ляхаўкі ад 30.06.1804 г. (крыніца: Алег Дзярновіч. План ―Новага Места‖ Мiнска 1804 г.: новая iканаграфiчная крынiца са збораў Мiнскага Кола Варшаўскага Таварыства Апекi над Помнiкамi Мінуўшчыны // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 940-годдзя горада): матэрыялы Міжнар. Навук.-практ. канф. (Мінск, 7—9 верас. 2007 г.). Мінск: Беларуская навука, 2008. С. 185—189.); в) План горада Мінска пач. 19 ст. (РГВИА. ВУА. 19645, арк.5); г) План горада Мінска ад 1858 г.; д) План горада Мінска ад 1940 г. (Берлін); е) План горада Мінска ад 07.1943 г.; ж) Здымак участка Мінска са спадарожніка ад 2011 г. 4.3 ПЕРАЛІК КРЫНІЦАЎ ІЛЮСТРАЦЫЯЎ ДА РАЗДЗЕЛАЎ 1, 2: 1. Першы этап развіцця ансамбля, рэканструкцыя аўтара; 2. Другі этап развіцця ансамбля, рэканструкцыя аўтара; 3. Другі этап развіцця ансамбля, рэканструкцыя Сташчанюка (паводле: Ляўкоў Э. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992); 4. Трэці этап развіцця ансамбля, рэканструкцыя аўтара; 5. Чацвѐрты этап развіцця ансамбля, рэканструкцыя аўтара; 6. Камень Дзед на месцы былога свяцілішча, фота 1970-х г.г. (паводле: Ляўкоў Э.А. Маўклівыя сьведкі мінуўшчыны. Навука і тэхніка. - Мінск, 1992. С. 215.: іл.); - 25 -


7. Святы камень Дзед у экспазіцыі Музэя валуноў, Мінск (паводле: [электронны рэсурс] http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ляхаўка_(Менск)); 8. Аналаг адноўленага каменнага вогнішча на гары Магіла Гедыміна ў Вільні (Літоўская Рэспубліка), фота аўтара; 9. Аналаг драўлянага памоста пры рацэ на гісторыка-культурнай каштоўнасці (Літоўская Рэспубліка); 10. Аналаг святой крыніцы-студні, вѐска Загоранка, Чавускі р-н (паводле: [электронны рэсурс] http://paganstva.org/viewtopic.php?f=13&t=186); 11. Аналаг драўлянага тынавога плата (Літоўская Рэспубліка); 12. Аналаг драўлянай забудовы раѐну Ніжняя Ляхаўка. Фота з пач.20 ст. (арыгінал захоўваецца ў Нацыянальным архіве гісторыі і культуры Беларусь) (паводле: [электронны рэсурс] http://www.liveinternet.ru/users/radavi d/rubric/1275503/). 4.4 НАРАТЫЎНЫЯ КРЫНІЦЫ: Кацар, Міхаіл Паганскае капішча ў Менску ў XIХ – пачатку ХХ ст. // Крыніца: Druvis. Almanach Centru etnakasmalogiji. № 1, 2005. C. 129-133. 4.5 КРЫНІЦЫ ДА РАЗДЗЕЛАЎ 1, 2: [1] Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50; [2] Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 227; [3] Кацар, Міхаіл Паганскае капішча ў Менску ў XIХ – пачатку ХХ ст. // Крыніца: Druvis. Almanach Centru etnakasmalogiji. № 1, 2005. C. 129-133; [4] [Электронны рэсурс] http://minsk-old-new.com/minsk-2865.htm; [5] Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 227; [6] Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 468; [7] [Электронны рэсурс] http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Ляхаўка; [8] Татьяна Костич. Менское капище — памятник языческой культуры // Каштоўнасці мінуўшчыны. Зборнік 1: Праблемы зберажэння гісторыкакультурнай спадчыны Менска, 1998; [9] [Электронны рэсурс] http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Кашары; [10] Безымянным скверам и улицам Минска присвоены имена // «Минск-Новости», 25 жніўня 2009.

- 26 -


-1-


-2-


-3-


-4-


-5-


-6-


-7-


ДАДАТАК 4.2.а. План горада Мінска ад 1790 г.

-1-


ДАДАТАК 4.2.б. Мапа Новага места, Кашараў і Ляхаўкі ад 30.06.1804 г.

-2-


ДАДАТАК 4.2.в. План горада Мінска пач. 19 ст. (РГВИА. ВУА. 19645, арк.5)

-3-


ДАДАТАК 4.2.г. План горада Мінска ад 1858 г.

-4-


ДАДАТАК 4.2.д. План горада Мінска ад 1940 г. (Берлін)

-5-


ДАДАТАК 4.2.е. План горада Мінска ад 07.1943 г.

-6-


ДАДАТАК 4.2.ж. Здымак участка Мінска са спадарожніка ад 2011 г.

-7-


ДАДАТАК 4.4 НАРАТЫЎНЫЯ КРЫНІЦЫ: Паганскае капішча ў Менску ў XIХ – пачатку ХХ ст. Міхаіл Кацар Крыніца: Druvis. Almanach Centru etnakasmalogiji. № 1, 2005. C. 129-133. Сярод помнікаў беларускай паганскай старасвеччыны адзін з найбольш славутых — гэта культавы камень Дзед, або Старац, які цяпер знаходзіцца ў сталічным музеі валуноў, а раней быў цэнтральным аб’ектам шанавання ў святыні, што месцілася на беразе Свіслачы, у раѐне цяперашняга рэстарану «Старое русло», ля ліцэю БДУ ў Менску. Упершыню і найбольш падрабязна гэты помнік апісаў Эрнст Ляўкоў у сваѐй кнізе, прысвечанай валунам[1]. Інфармацыю пра святыню, са словаў самога Э. Ляўкова, ѐн атрымаў ад даследніка беларускай даўніны Міхаіла Кацара. Паводле Э. Ляўкова, М. Кацара «хваляваў лѐс старажытнага валуна», і ўсѐ, што было вядома пра помнік, той сабраў у этнаграфічным дзѐнніку, «які цудам захаваўся да нашых дзѐн»[2]. І цяпер мы можам апублікаваць матэрыялы дзѐнніка, копія якога была ў сваім часе перададзеная аўтарам Тодару Кашкурэвічу. Яны збольшага ўвайшлі ў кнігу Э. Ляўкова (у пераказе), але арыгінал палявых запісаў дазволіць даследнікам паганскай мінуўшчыны з большым даверам паставіцца да гісторыі «малельні», што дзеяла на ўскраіне Менску да канца ХIХ — пачатку ХХ ст., параўнаць і ўдакладніць факты, змешчаныя ў арыгінале і ў інтэрпрэтацыі Э. Ляўкова. Дзѐннікавыя запісы М. Кацара датуюцца 1940 г., маюць загаловак «Славянское языческое капище». Дзеля таго, што дзѐннік фрагментарны (гэта, відавочна, запісы, зробленыя па ходзе экспедыцыі), дык даѐм мы яго ў сваѐй рэдакцыі ў перакладзе на беларускую мову. Беларуская гаворка суразмоўцаў М. Кацара, зафіксаваная ў расійскамоўным арыгінале, адзначаецца рассяроджаным шрыфтам. Пры гэтым трэба браць увагу на тое, што пераказ этнографам пачутага, маўленне ягоных «герояў» нярэдка стракаціць тыпова гарадскою, нават канцылярскаю лексікаю, што выклікае сумневы ў дакладнай перадачы сказанага імі слова ў слова, але не дае падставаў сумнявацца ў праўдзівасці занатаванага. Пачынаецца дзѐннік пераказам словаў Хрысціны Савельінай (нар. 1857 г.)[3]: У Менску на Лодачнай вул., на беразе Свіслачы захаваліся часткі паганскага капішча. Складаецца яно з каменя паўсферычнага завяршэння, крыжа, абвешанага вышыванымі ручнікамі і памосту. Частка гэтага памосту ляжыць на зямлі і даходзіць да каменя. Другая частка блізка двух метраў ушыркі і да метра даўжынѐю навісае над вадою Свіслачы. Памост служыць на адпраўленне набажэнства папом. Потым поп свенціць ваду, затым акрапляе ѐю вернікаў. Па гэтым вернікі кладуць у касу грошы (гэта каструля з закрытым верхам, дзе ѐсць адтуліна, куды кідаюць грошы). -1-


Пасля поп дазваляе вернікам браць[4] святую ваду, то значыць ваду са Свіслачы, але свянцоную. Яшчэ ставілі скрыню з дошак. У яе складвалі святыя ахвяры. Гэта найчасцей ручнікі, палатно, у мяшочках (торбачках) жыта, ячмень, крупы. Тут была цікавая гісторыя. Даўней набажэнствы і асвячэнне вады рабіў знахар, ці чараўнік, як яго тады называлі. Але чараўнікоў гэта толькі цяпер лічаць за благіх людзей, за служак антыхрыстаў. Тады іх нашы дзяды лічылі як за святых і ўва ўсім слухаліся іх, маліліся ім, прыносілі ім багатыя ахвяры. Што ні здарыцца дрэннае: пажар, крадзеж, паморак на скаціну, хвароба, усѐ ішлі да чараўніка за дапамогай. Ён варажыў па сонцы, па зорках, па вантробах казы ці авечкі, прынесенай чараўніку і тлумачыў сялянам, ад чаго здарылася няшчасце і як ад яго пазбавіцца. За гэта чараўніку прыносілі многа ўсякага дабра. Яшчэ ў час Крымскай вайны быў знахар-чараўнік Савасцей[5], высокі[6] і таўсты мужчына з вялікай чорнай барадой і даўгімі валасамі: хто казаў, што ѐн злы, а хто казаў добры. <…>[7] І ѐн гэта, Савелі[8], даваў жанчынам па невялікім пеўніку — свістульцы з гліны, ѐн рабіў іх сам, сам абпальваў, сам размалѐўваў. Гэтага пеўніка трэ’ было трымаць у сцяне на покуці. І трэ’ было маліцца, прасіць, каб бог абараніў ейнага мужа ад супастата, ад кулі, ад штыха і ад пікі, ад шаблі. Апрача таго гаварылася: „Літасцівы божа, заступіся за раба (такога а такога), абарані яго ад кулі шпаркай, ад шаблі вострай, ад штыха калючага, ад усякай ліхасці і няшчасця”„[9]. Дзѐннік працягваецца дыялогам між М. Кацарам і яго інфарматаркай: Пытанне: „Вы сказалі, што ведаеце цікавую гісторыю…” Адказ: „А гэта было вот як. Дазналіся папы (царкоўныя), што чараўнік Севасцей разбагацеў пры гэтым малітоўным камені, ці малельні ля каменя, так называлі гэтае месца. Яны пастанавілі адабраць у чараўніка гэты камень, ахрысціць яго па-хрысціянску, паставіць ля яго крыж і служыць па-хрысціянску набажэнства. Вось яны выгналі гэтага чараўніка, адабралі ў яго камень і ўсе малельныя справы. Яны паставілі крыж, паставілі святы аналой (такую скрыню з крыжом). У скрыні былі кадзіла, крыж, евангелле і міска, куды клалі грошы. Вось стаў тут служыць поп айцец Яўфімі. Ён таксама разбагацеў. Але пасля папаўзлі чуткі, што сапраўдныя папы і дзякі не хацелі маліцца тут, пры камені. Яны казалі, што гэта паганае месца, што там (то бок пры камені) бывае збіраюцца чэрці, што там жыве ведзьма. Аказваецца, што служыў пры гэтым камені канакрад, які ўцѐк з турмы, што ѐн не Яўфімі, а Скардовіч[10] Аўхім з прыгонных на Меншчыне… Пасля ѐн уцѐк няведама куды. Але гэта ўжо было пры саветах”[11]. Пытанне: „Як выглядала паганскае капішча ў пачатку савецкай улады, у 20-я гады ХХ ст., калі ў ім служыў Севасцееў сын Севасцей, да ператварэння гэтай святыні ў хрысціянскую?” Адказ: „А было гэта ў канцы 20-х гадоў, не ведаю, калі дакладна. Тады ў малельні гаспадарыў сын Севасцьяна, малодшы Севасцьян. Гэта я -2-


памятаю. Тады стаяў як і цяпер святы камень, ці Старац[12], як яго называлі. Быў памост з расколатых бярвѐнаў. Ён звісаў на ваду Свіслачы. Але агню пры камені не раскладалі. Калі сталі будаваць на Лодачнай вул. дамы, а гэта было пасля пракладання чыгункі і пабудовы ў Менску вакзалу, тады жыла я на Татарскай вул., хадзіла да гэтага каменя мая суседка з Татарскай вул. Праскоўя Калтуковіч (Піліпіха[4]), сястра Севасцеевай жонкі. Вось мы і хадзілі да яго ў госці, то бок да знахара Севасцея. Стары Севасцей памѐр да Японскай вайны. Яму было тады больш за сто гадоў. Але я памятаю, ѐн быў дужы стары. Кажуць, што ѐн быў зачараваны і меў каменнае здароўе. Але як упала яго зорка з неба, так ѐн праз год пасля гэтага і памѐр. Але на могілках яго хаваць не дазволілі. Быў і могільнік людзей, якія хадзілі маліцца ў малельню, а не ў царкву. Тут, дзе цяпер завод[14], яны мелі свае клады. Яны былі праклятыя ад папоў і ксяндзоў. Пры саветах камень і месца вакол яго мела гэткі выгляд. Пры камені быў памост. Ён быў як мост над Свіслаччу. Камень, памятаю, быў абвешаны ручнікамі і хвартухамі ды іншымі тканінамі. Калі ў каго баліць жывот, ці жанчына хоча нарадзіць, але дзяцей не мае, тады, каб акрыяць, ці каб радзіць дзіця, яна вешала свой хвартух на гэты камень. А калі дзяўчына хоча выйсці замуж, то яна загадываець на якога-небудзь дзецюка (хлопца) і вешае свой рушнік, вышыты ейнымі рукамі, на гэты камень. Вось такімі прывескамі тады быў абвешаны гэты камень. А іншыя вешалі на дуб. Ці спраўдзілася ўсѐ гэта — не ведаю. Гэта ўсѐ павінна вісець на камню 33 дні. Ну, а калі хто ўкрадзець, тады трэба вешаць зноў. Вось знахар стараўся як скарэй зняць з каменя ахвяру і схаваць у кубел. Многа такой ахвяры хавалася ў мае суседкі з Татарскай вул. Яна часта прадавала на рынку гэтыя хвартухі ці ручнікі. Іншыя рэчы прыносілі на малельню, калі пачыналі адпраўляць набажэнства. Усѐ гэта ляжала на двары Севасцея. Які від мела малельня яшчэ раней, невядома”„[15]. Далей — гутарка з Хрысцінай Андрэеўнай Несцяровіч (нар. 1853 [16] г.) : Пытанне: „Як выглядала малельня пры камені тады, як Вы пасяліліся на Лодачнай вул.?” Адказ: „То было даўно, мабыць, гадоў семдзесят таму. Але я помню той час. Тады я была маладая, спрытная, дужая. Уся гэтая мясціна пры Свіслачы[17] тады была пад лесам. Лес густы, елка, асіна, бяроза, альшына, не прайсці, не праехаць. Гэта была жудасная тхлань, глуш. Вось у гэтай глушы пад Менскам была гэтая малельня. Яна была ў гушчары, сярод балота, на топкім беразе Свіслачы. Перадусім тут быў камень, які стаіць цяпер. Раней я думала, што ѐн святы. Але папы пасля сказалі, што ѐн не святы. Што маліцца яму грэх. Памятаю, быў памост з бярвѐнаў. Ён ішоў і над Свіслаччу. Ён быў на слупах, што былі ўбітыя ў дно Свіслачы. На гэтай пляцоўцы дзеялася набажэнства. -3-


Памятаю, увесь камень быў абвешаны ручнікамі і палатном. На камень вылівалі віно, мѐд, малако. Ад яго смярдзела. На яго садзілася многа мух, пчол і чмялѐў. Яны кусаліся, але на гэтым камені нічога не палілі. Агонь быў недалѐка ад каменя. Ён быў на камянях і быў абкладзены камянямі. Блізка 1 м у дыяметры. Дно вогнішча было выкладзенае каменнем, а вакол вялікія валуны. Яны стваралі круглую мяжу (г. зн. бар’ер). Яго вышыня была блізка 30—40 см. На гэтым агні згаралі вантробы авечак, коз, свіней і пеўняў, якіх ахвяроўвалі. Але калі пачалі будаваць у Менску чыгуначную станцыю, пачалі забудоўваць Лодачную вул., агонь сталі тушыць, а камяні раскідваць у Свіслач. Памятаю, прыязджалі жандары і раскідалі вогнішча ды затушылі ўвесь агонь. Забаранілі спальваць на агні мяса авечак і коз. Тады знахар Севасцей ледзь адкупіўся. Ён даў паліцэйскаму жандару многа грошай і цэлую бочку мѐду. Так тады ў нас казалі„[18]. Пытанне: „Нашто стаяў гэты камень? Якую ѐн меў ролю?” Адказ: „Аб ролі не ведаю. Але ѐн быў галоўны, ѐн быў самы вялікі ў гэтай малельні. Ён быў нібы бог, як гэта бывае ў царкве”. Пытанне: „Ці хадзіла Хрысціна Андрэеўна маліцца да каменя?” Адказ: „Калі хадзіла, а калі і не. Я больш хадзіла маліцца ў царкву, там я была кожнай нядзелі. Ну, а калі што забаліць, ці жывот, ці што, тады хадзіла да камню”. Пытанне: „Ці памагала гэтае лячэнне?” Адказ: „Калі памагала, а калі не. Калі дасі знахару больш грошай ці якіх прынашэнняў, то тады ѐн добра папросіць бога, тады і памагала. Я памятаю, калі збудавалі вось гэты дом. Ён побач з каменем. Яго збудаваў даўным даўно бацька старога Севасцея. Тады яшчэ не было ні чыгуначнай станцыі „Менск”, ні Лодачнай вул. Тады быў тут густы лес ды непраходнае балота. Гэта было яшчэ да Расіі[19]. Паставілі дом тады, калі ў людзей не было пілы, ні папярочнай, ні на дошкі. Тады ўсѐ рабілі рукамі; бярвѐны не рэзалі пілой, а ўсѐ рубілі тапаром. Гэта быў першы дом на Лодачнай вул. Ён быў пры малельні. Тут жыў Севасцей. Адсюль ѐн хадзіў у малельню. А калі правялі чыгунку, то дом перайшоў у рукі да яўрэя. Ён яго перарабіў на лаўку. Ён прадаваў у ім усякія рэчы для мужчын і для жанчын. Гэта я помню. Тады побач з каменем стаяла вялікае дрэва, святы дуб. Ён быў у чатыры ахопы: гэта калі станавіліся чатыры чалавекі і абкружалі яго з раскрытымі рукамі. Пад дрэвам таксама маліліся богу. Але яшчэ ўспомніла: да таго часу, яшчэ раней, быў другі агонь (ахвярнік). Ён стаяў бліжэй да каменя за той агонь, што раскідалі”. Паводле расказу Х. Несцяровіч М. Кацар дае апісанне плану «ахвярніка» (агню) у малельні. «Ахвярнік» складзены з камянѐў памерам 20—25 см, дыяметр агню — 1,5 аршына, таўшчыня сценкі — блізка 25—30 см. Сценка выкладзеная на густой гліне з розных валуноў. Унутры насціл выкладзены гэтаксама камянямі велічынѐю 20—25 см. Вышыня «ахвярніка» «большая за чалавечы рост», блізка 2 аршынаў, або пад 1,8 метра, паводле М. Кацара. Глыбіня -4-


адтуліны ў «ахвярніку» — да 30 см. Вышыня каменя была большая за аршын, ѐн меў шурпатую паверхню, стаяў за 3 м ад берага Свіслачы, а ахвярнік быў за 10 м ад каменя. Х. Несцяровіч яшчэ паведаміла: «На гэтым агонь (ахвярнік) скора разваліўся. Гліна размокла. Праз агонь з’яўляліся расколіны. Пасля быў зроблены той, пра які я расказала. А святы дуб, што тады яшчэ стаяў, быў яшчэ таўсцейшы за агонь (ахвярнік). Уся пляцоўка была абгароджаная тынам. Тын быў зроблены з яловых галінак. Ён атачаў усю малельню. Меў вышыню да 2,5 аршына. Тры жэрдкі, у якія былі ўплеценыя яловыя галінкі. Але калі збіралася многа люду, дык тын часам ламалі. Тады яго палілі на агні». Урэшце М. Кацар падсумаваў сабраныя звесткі ў падраздзеле дзѐнніка «Зноў пра капішча на Лодачнай вул.»: 1. «Усе тры прадметы капішча: дуб, камень і алтар, са словаў жанчын, былі своеасаблівымі святымі прадметамі. Кожны з іх прыймаў ахвяру. Дуб увешвалі ручнікамі ды іншымі вырабамі. 2. На камень вылівалі мѐд, малако, віно. Гэта была яму ахвяра. 3. Агонь (алтар) прыймаў тыя ахвяры, што прызначаліся на спаленне. Гэта пераважна часткі ахярнай жывѐлы. Кожны з тых прадметаў меў свой назоў. Дуб зваўся Волатам. Камень — Дзедам, або Старцам. Ахвярнік — агонь, жыжа» [20]. У падраздзеле «План-кампазіцыя капішча» М. Кацар абагульняе наяўную інфармацыю. 1. «У цэнтры стаяў стары дуб. 2. З аднаго боку ад дубу стаяў камень Старац, а з другога — ахвярнік (алтар) — жыжа, агонь. 3. Пры ліпах быў памост, бо месца тут забалочанае. Вакол, г. зн. з трох бакоў, капішча было аточанае тынам. Адным бокам капішча прымыкала да Свіслачы. Такі выгляд капішча мела ў 70-х гадах ХІХ ст.». Наступная — размова з Ф. Іванаўнай Камоцкай (нар. 1862 г.) ды ейным мужам Віктарам Віктаравічам Камоцкім (нар. 1860 г.)[21]. Паводле Камоцкіх, капішча мела гэткі выгляд:«За дзесяць год да Японскай вайны там стаяў, як і цяпер, камень. Стаяў тоўсты, мабыць, у пяць ахопаў дуб з сухім верхам і з вялікім дуплом. Тады ж тут было пастаўлена нешта з каменю і цэглы — накшталт стаўба з аршын вышынѐю. Там гарэў агонь, гэта таксама помніцца». Ф. Камоцкая працягвае: «Агонь, ці капішча па-вашаму, мела вялікае значэнне ў жыцці, не меншае, чымся царква. -5-


Вось я зараз пра гэта раскажу. Слухайце[22]. 1. Адна жанчына не мела дзяцей, але яна вельмі хацела нарадзіць, толькі ніякія сродкі не памагалі. Вось знахар сказаў, што ѐн дапаможа ейнай бядзе. А дзеля гэтага трэба зрабіць так. У самую цѐмную ноч прыйсці ў капішча. Сесці голым месцам на камень. І каб спадніцаю закрыць увесь камень. Так трэба рабіць тры разы. Пры гэтым трэба сказаць тры разы: „Памажы божа”. Пасля гэтага ў гэтай бабы нарадзілася некалькі дзяцей. Абое, муж і жонка, былі задаволеныя. Быў задаволены і знахар, што выратаваў сям’ю з бяды. 2. Пры самым камені была нібы студня. У насціле была дзірка. Вось там і змяшчалася святая вада, яна лячыла ад усіх хваробаў: хваробы сэрца і жывата, галавы і рук, вачэй. Была вызначаная такса. Даражэй за ўсѐ каштавала лячэнне ад бясплоднасці. Многа зараблялі і на нагаворным зеллі. Калі прынясеш барана — атрымаеш цэлае вядро вады ад усіх хваробаў. А за нагаворнае зелле плацілі ў пяць разоў болей. 3. Каб быць знахарам, трэба быць вельмі спрытным, вельмі разумным. Да чараўніка часта звярталіся па дапамогу, каб адшукаць крадзеную жывѐлу. Вось знахар і развязаў гэтае пытанне. Ён наважыўся звязацца са злодзеямі, каб яны казалі, дзе схаваная крадзеная жывѐла. Стала больш крадзяжоў. Але рос і аўтарытэт ды прыбытак знахара. Кожны селянін плаціў за знойдзеную скаціну знахару. Але нарэшце сяляне выкрылі гэтую лавачку ды гвалтам пабілі свайго ведзьмара-знахара. Колькі вяровачцы не віцца, а канец будзе. 4. У часе паморку знахару забаранілі раздаваць ваду са студні капішча. Было вызначана, што гэтая вада пашырае пошасць. Тады чараўнік наладзіў пакрыѐмую перадачу ваду. А дома рабіў настой з траваў ды лячыў ім людзей. 5. Было такое здарэнне. Вясковы хлопец Рыгор закахаўся ў дзяўчыну Таню. Пайшоў да чараўніка па нагаворнае зелле. Знахар запатрабаваў за гэта барана. Уначы хлопец прыносіць барана да чараўніка. Хлопец апанаваў дзяўчыну. Але ўранку браты дзяўчыны выявілі крадзеж. Яны жорстка збілі і Рыгора, і разам з ім чараўніка. 6. Асноўная маса знахараў працуе дома. Яны не маюць у сябе, як, прыкладам, дактары больніцы, або папы царквы. І толькі шчасліўцы маюць патрэбныя ўстановы, капішчы. 7. Але было яшчэ і гэтак. Калі самы сапраўдны канакрад стаў знахарам-чараўніком. Ён быў яшчэ спрытнейшы. Ён служыў і як поп, і як знахар. Але яго ўсѐ ж выкрылі. 8. Знахар-чараўнік стараўся карыстаць з усіх магчымасцяў дзеля зыску. Дуб даваў шмат жалудоў. Вось ѐн пастанавіў раздаваць за прадукты людзям гэтыя жалуды. Памятаю, за адзін жолуд — адно яйка. Гэтыя жалуды лічыліся лекавымі. Але калі жалудоў са святога дубу не ставала, чараўнік хадзіў у лес ды збіраў жалуды з іншых дубоў і раздаваў іх вернікам. Але пасля пра гэта даведаліся і далі добра каўхялѐў чараўніку. -6-


9. Чараўнікі-знахары былі таленавітымі людзьмі. Яны ўмелі рабіць усѐ. Яны былі і жняцамі, і шаўцамі, і ў дудку трышчалі. У гэтым была іхная сіла, іхны аўтарытэт. Гэта былі мудрацы і дзялкі, спрытнюгі і майстры на ўсе рукі. 10. Знахараў-чараўнікоў было многа. Адзін з іх хадзіў па вѐсках, іншыя працавалі дома. І толькі нямногія рабілі ў малельнях, ці капішчах павучонаму. Вось гэтыя і былі найгалаўнейшыя. Яны надта варагавалі міжсобку, канкуравалі». Апрача ўсяго Ф. Камоцкая расказала легенду пра камень: «Даўней тут быў густы лес, непраходная балотная тхлань, адным словам, суцэльная глухасць. Як пойдзе ў гэты гушчар чалавек, так і задурыць, замуціць яму галаву. Чэрці яго водзяць па балоце, покуль чалавек не завязне ў багне. Вось на пагорку, на высокім капцы, сярод гэтага лесу стаяў гэты камень. Хадзілі аб ім у народзе чуткі: хто авалодае гэтым камнем, той стане багатым і шчаслівым. Вось і захацелася Лесавіку ды Вадзяніку завалодаць каменем. Паспрачаліся. Каб развязаць спрэчку, пайшлі да свайго найстаршага. Той сказаў ім: хто без перадыху узнясе камень на скрыжаванне дарог, той і будзе гаспадаром гэтага каменя. Кінулі лѐсы, хто першым мае ісці. Першаму давялося Лесавіку. Але, як ні стараўся Лесавік, падняць каменя ѐн не здолеў. Не памаглі яму і ягоныя падначаленыя, лясныя звяры. Тады ўзяўся за камень Вадзянік. Узваліў ѐн камень на карак і панѐс. Спалохаўся Лесавік, што камень дастанецца Вадзяніку. Падставіў ѐн яму нагу. Упаў Вадзянік на беразе Свіслачы. Упаў і камень на самы бераг ракі. Вось камень і ляжыць. Ні Лесавік, ні Вадзянік не завалодалі ім. А было гэта даўным даўно. Так даўна, што нават самыя старыя людзі не памятаюць. Ад таго часу і стаіць гэты камень». Апошні запіс дзѐнніка — гутарка з Іванам Фѐдаравічам Бялькевічам (нар. 1868 г.)[23]. Паводле М. Кацара, ягоны суразмоўца «актыўны вернік. Праваслаўны. Таму ѐн змагаўся з гэтым каменем»[24]. І. Бялькевіч паведамляў: «Некаторыя людзі хадзілі ў царкву і да гэтага агню. Калі каму што трэба, то ішлі да знахара, напрыклад, калі хто захварэе, ці здохне жывѐла, тады ѐн ідзе к знахару, к гэтаму агню. Туды ѐн павінен прынесці ахвяру. Калі яйцо, калі пеўня ці курку. Тады знахар, або чараўнік памагае гэтаму чалавеку. Ну, а ў свята хадзілі маліцца ў царкву, каб бог адпусціў грахі ці даў пакаянне». На пытанне, што палілі на вогнішчы, І. Бялькевіч адказаў: «На агні палілі рэшткі ахвяры. Ну калі прынеслі пеўня, то мяса браў к сабе чараўнік, ну а ногі, кішкі, ну ўсякае смецце спальвалі на агні, як ахвяру сваім багам». «Паводле словаў Камоцкіх і І. Бялькевіча, — завяршае хроніку сваѐй экспедыцыі М. Кацар, — к пачатку ХХ ст., г. зн. у часе Японскай вайны, ні -7-


дубу, ні агню вакол каменя не было. Стаяў адзін камень, г. зн. капішча на Лодачнай вул. знікла ў канцы ХІХ ст.». Падрыхтавалі Тодар Кашкурэвіч, Віктар Корбут [1] Ляўкоў Э. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992. С. 43—53 (раздзел «Капішча ў цэнтры сталіцы»); параўн. яшчэ з апошніх публікацыяў: Корбут В. Последний из каменных старцев. Из прошлого белорусских чародеев и знахарей // Советская Белоруссия. 2004. 21 февраля. [2] Тамсама. С. 43—44. [3] Яна жыла на Лодачнай вул., д. 20. М. Кацар прызнаецца, што прозвішча ейнага не памятае. [4] Тут М. Кацар паставіў знак „?‖. [5] У дзѐнніку імя знахара даецца і як Савастей, і як Севастей, і нават Севастьян. [6] Э. Ляўкоў называе знахара Савасцеем Высокім, з чаго нібы вынікае, што Высокі — гэта чараўнікова прозвішча (Ляўкоў Э. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. С. 47), аднак у дзѐнніку М. Кацара сведчанняў на карысць гэткага меркавання мы не спатыкаем. [7] Па шматкроп’і: „калі многіх мужыкоў узялі на вайну‖. [8] Цікава супаставіць імя па бацьку інфарматаркі Савельіна і форму мяна чараўніка Савелі: ці выпадковае гэтае сугучча, мо’ яны былі сваякі? [9] Далей ідзе не аформлены простаю моваю расказ Хрысціны Савельінай. Яна кажа, што ‖забыла„, што было далей. Толькі паведаміла: ‖Савасцей памѐр, калі меў сто гадоў, яшчэ да Японскай вайны. Ён збудаваў недалѐка адсюль добры дом з печкаю і вялікімі вокнамі. Пасля стаў знахарам ягоны сын, таксама Севасцей. Ён таксама стаў багатым. Купіў пад Ігуменам 30 дзесяцін зямлі. Але гэта ўжо было ў час Германскай вайны. Але потым яго раскулачылі. Вось я не помню, як гэта было. Усѐ гэта ведаюць ягоныя сваячкі. [10] Гэтае прозвішча ў дзѐнніку сустракаецца ў дзвюх формах: Скардович і Шкардович. [11] Далей ідзе фраза, якая абрываецца: „Прыйшлі суседкі Яўф.‖. Па шматкроп’і — канчатак чыйгось прозвішча -леўская і працяг: „…Яна сказала, што круцяля Шкардовіча расстралялі саветы за тое, што той абрабаваў сялянаў і савецкіх службоўцаў. Ягоны старэйшы сын пайшоў у Чырвоную Армію і там быў нейкім чырвоным камандзірам. Гэтак расказвалі ягоныя сваякі‖. [12] Э. Ляўкоў называе камень Старым (Ляўкоў Э. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. С. 45 і наст.), аднак у дзѐнніку М. Кацара такога наймення мы не спатыкаем. Камень завецца Старцам, або Дзедам. [13] Тут М. Кацар паставіў знак „?‖. [14] „Завод імя С. Кірава‖, — зацямляе М. Кацар. [15] Хрысціна Савельіна далей сказала: ‖Гэта ведаіць„, маючы на ўвазе некага cа сведкаў, але імя таго чалавека ў спісе дзѐнніка няма. І далей: ‖Бо на -8-


Лодачнай вул. я стала жыць толькі з 1923 г. Тады мой муж пачаў працаваць у майстэрні, дзе цяпер стаіць завод». [16] Яна жыла на Лодачнай вул. дзесь ад 70-х гадоў ХIХ ст. [17] У рукапісе, мабыць, апіска: „от р. Свислоч до р. Свислоч‖. [18] ‖Вось, дарагі Міхаіл Сяргеевіч, усѐ, што памятаю, — працягвае суразмоўніца. — Старая стала. Многа забылася, але я рада, што мая дапамога прыдалася вучонаму з Масквы‖. У Менск М. Кацар прыехаў па заканчэнні ў 1939 г. Маскоўскага інстытуту гісторыі, філасофіі і літаратуры. [19] „Г. зн. да ўз’яднання Беларусі з Расіяй‖, — паясняе М. Кацар. [20] М. Кацар выказвае меркаванне: «Цалкам магчыма, што капішча было прысвечанае некалькім паганскім багам». Але гэтай думкі этнограф, на жаль, нічым не абгрунтоўвае. Няма падставаў згадзіцца і з дапушчэннямі Э. Ляўкова на гэты конт (Ляўкоў Э. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. С. 52). [21] Бацька В. Камоцкага быў звычайным селянінам з прыгонных. У 1870 г. ѐн пабудаваў хату (Лодачная вул., д. 17). В. Камоцкі меў да рэвалюцыі 4 крамы і 8 дамоў у Менску. Як ѐн сам кажа, «за савецкаю ўладаю я лічыўся нэпманам»: «У мяне пасля адабралі ўсе гэтыя дамы. А жыць я застаўся ў доме № 17. Я яго пабудаваў у 1928 г. З нашага старога дому камень і агонь былі добра відаць». «У 1977 г. стала вядома, што Ф. Камоцкая памерла ў 1954 г., В. Камоцкі — у 1950 г.», — дадае М. Кацар. [22] У пп. 3 — 10 расказ пра самазванага папа Яўфімія, які захапіў капішча пасля Севасцеяў. [23] Ён жыў на Лодачнай вул., д. 5. [24] «Так называў І. Бялькевіч капішча», — паясняе М. Кацар.

-9-


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.