Марк Шагал — беларускі мастак. Аргументацыя

Page 1

Марк

Шагал

Марк Шагал нарадзіўся і вырас у Віцебску.

У Беларусі, дзе спрадвеку жылі ўсе ягоныя продкі, а сярод іншых –прадзед Мордух Сегал, які распісваў сінагогі ў беларускіх гарадах

Апроч выключна тутэйшых, беларускіх каранёў, Шагал атрымаў і ўсю адукацыю ў Беларусі, пачынаючы ад хедара і

вучэльні да ўласна мастакоўскай, у школе Юдаля Пэна.

Ва ўласна Расіі ён вучыўся паўтара года ў прыватнай школе Званцавай, у Пецярбургу, але таксама ў земляка, родам з Беларусі, Леона Бакста А затым вярнуўся ў Беларусь. Назваць Шагала “рускім” мастаком на падставе ягонага расійскага грамадзянства можна з гэткай жа рацыяй, што і ўсіх тагачасных мастакоў Фінляндыі, Польшчы, Літвы і Грузіі Карэктнаю дэфініцыяй было б –беларускі і французскі мастак габрэйскага паходжання.

Да таго ж трэба зазначыць, што менавіта Марк Шагал аднавіў сістэму мастакоўскае адукацыі ў Беларусі, што існуе і да сёння Філіялы ягонае Віцебскае мастацкае школы былі створаныя ў іншых беларускіх гарадах –Полацку, Воршы, Лепелі Пазней школа Шагала ў Віцебску стала Беларускім мастацкім тэхнікумам, адзінай да вайны прафесійнай мастакоўскай

навучальнай установаю, дзе адвучыліся два пакаленні мастакоў з усёй Беларусі.

Ф о т а : P e r r e C h o u m o f f / w i k p e d i a o r g
#art born belarus

Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
Марк Шагал — беларускі мастак. Аргументацыя by Belarusian Council for Culture - Issuu