Жывая Бібліятэка

Page 1

Марына Штрахава Марыя Лукашук

ЖЫВАЯ БІБЛІЯТЭКА Дапаможнік па арганізацыі мерапрыемства

Мінск «Медысонт» 2017


УДК 021.4 ББК 78.3 Ш93

Штрахава, М. У. Ш93

Жывая Бібліятэка : дапаможнік па арганізацыі ­ м­ерапрыемства / М. У. Штрахава, М. А. Лукашук. — Мінск: Медысонт, 2017. — 68 с. ISBN 978-985-7136-75-9. Знешне Жывая Бібліятэка выглядае вельмі проста, і таму ­попыт на яе расце з кожным новым мерапрыемствам. Але трохгадовы досвед нашай каманды паказвае, што арганізацыя і правядзенне такога фармату зусім не простая рэч. Гэты дапаможнік адмыслова напісаны для чалавека, які загарэўся ідэяй зрабіць Жывую Бібліятэку, але не ведае, з чаго ­пачаць і што наогул для гэтага ­патрэбна. Спадзяемся, што кніга дапаможа вам з лёг­касцю падрыхтаваць і правесці сваю першую і ўсе наступныя ­Жывыя Бібліятэкі!

Для дзяцей, старэйшых за 16 гадоў.

ISBN 978-985-7136-75-9

УДК 021.4 ББК 78.3

© Штрахава М. У., Лукашук М. А., 2017 © Афармленне. ТАА «Медысонт», 2017


Змест

Ад аўтарак...............................................................4 Вызначэнні ............................................................6 Пра фармат..............................................................8 Як працуе фармат...............................................12 Каштоўнасці, прынцыпы і правілы фармату..............................................14 Як правесці мерапрыемства..........................23 Каманда..................................................................24 Прастора.................................................................28 «Жывыя кнігі» ....................................................35 Распаўсюд інфармацыі.....................................43 На мерапрыемстве.............................................50 А можна і інакш..................................................63 Пасляслоўе............................................................66


4

Ад аутарак Знешне Жывая Бібліятэка выглядае вельмі проста. З-за гэтага фармат карыстаецца ўсё большым попытам у беларускіх ініцыятыў і арганізацый. Але каманда Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка», маючы трохгадовы досвед арганізацыі фармату ў ­Б­еларусі, з упэўненасцю можа сказаць, што гэта зусім не так! Знайсці правільнае памяшканне, адшукаць Кнігі, патлумачыць ім, што бу­дзе адбывацца, распаўсюдзіць інфармацыю, падрыхтаваць усе неабходныя дакументы… У новага арганізатара на практыцы гэта выклікае хвалю праблем і пытанняў. Таму мы рады падзяліцца нашым досведам — каб вы маглі правесці сваё першае і ўсе наступныя мерапрыемствы прыемна і карысна для ўсіх бакоў. Вы трымаеце ў руках даўнюю мару нашай каманды, што нарэшце стала рэальнасцю, — дапаможнік для арганізатараў і арганізатарак Жывых Бібліятэк. Мы думалі пра яго літаральна пасля першых праведзеных мерапрыемстваў, бо самі вучыліся арганізацыі па дапаможніках, напісаных Бібліятэкарамі і Бібліятэкаркамі з іншых краін. Мы хацелі мець такі


5

для беларускіх арганізатараў і арганізатарак, але, як бачыце, да мары ішлі доўга — амаль тры гады. Мы ­ўдзячныя за дапамогу ў ажыццяўленні нашай мары ўсім Чытачам і Чытачкам, Кнігам, партнёрскім арганізацыям і ініцыятывам, валанцёркам і валанцёрам — без іх у нас не было б такога велізарнага досведу, які мы назапасілі за тры гады. Таксама мы вельмі ўдзячныя за дапамогу ў арганізацыі напісання гэтага дапаможніка Беларускаму Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Асновай і натхненнем для выдання сталі:

●● Дапаможнік нашых пермскіх калег пад назвай «Жи-

вая Библиотека: Руководство по организации проекта» (Пермь, 2014), які можна знайсці ў свабодным доступе ў іх суполцы ў «Вконтакте» «Живая библиотека в Перми».

→ vk.com/humanperm

●● «Пособие по внедрению „Живой библиотеки“: методология преодоления стигмы и дискриминации групп, наиболее ­уязвимых к ВИЧ, и людей, которые живут с ВИЧ» ад Станіслава Цаліка, які прадстаўляе МБФ «Международный Альянс по ВИЧ/СПИД в Украине».

Гэтыя і іншыя дапаможнікі і матэрыялы па арганізацыі Жывых Бібліятэк можна будзе знайсці і на нашым сайце humanlibrary.by. Мы пісалі гэты тэкст з усёй любоўю, пяшчотай і клопатам пра таго чалавека, які загарэўся ідэяй зрабіць Жывую Бібліятэку, але не ведае, з чаго пачаць і што наогул для гэтага патрэбна. Мы самі былі ў такой сітуацыі і таму спадзяемся, што нічога не забылі і ­ўзгадалі пра ўсё, што хвалявала нас перад арганізацыяй першага мерапрыемства. Мы таксама спадзяемся, што наш досвед дапаможа вам падрыхтаваць і правесці першую ў вашым жыцці Жывую Бібліятэку з найменшай колькасцю праблем!


6

Вызначэнні

Жывая Бібліятэка (скарочана — ЖБ) — фармат мерапрыемства,

скіраваны на барацьбу са стэрэатыпамі і паказ разнастайнасці грамадства.

Бібліятэкар / Бібліятэкарка — арганізатар ці арганізатарка мерапрыемства, які/якая кіруе працэсам падрыхтоўкі, вядзе камунікацыю з Кнігамі і Чытачамі, адказвае за тэхнічны складнік Жывой Бібліятэкі, праводзіць мерапрыемства.

Кніга / «жывая кніга» — прадстаўнік сацыяльна-ўразлівай групы, чалавек з нейкім унікальным досведам, ідэнтычнасцю ці рэдкай прафесіяй, нязвыклым для большасці ладам жыцця ці светапоглядам, у дачыненні да якога існуюць стэрэатыпы і забабоны ў грамадстве. Гэты чалавек хоча і гатовы распавядаць уласныя гісторыі Чытачам.

Чытач / Чытачка — наведвальнік ці наведвальніца мерапрыемства, які/якая мае чытацкі білет (картку Чытача / Чытачкі).

Валанцёры і валанцёркі — людзі, якія дапамагаюць падчас ­ ерапрыемства вырашаць канкрэтныя м па ­арганізацыі і правядзенні.

пытанні

і

задачы


7

Слоўнік — чалавек, які займаецца перакладам Кнігі ў тым выпадку, калі яна размаўляе на іншай мове.

Картка Чытача / Чытачкі (Чытацкі білет) — індывідуальная картка з нумарам, якая выдаецца пасля рэгістрацыі Чытача / Чытачкі на мерапрыемстве.

Каталог — спіс Кніг, якія прысутнічаюць на канкрэтнай Жывой Бібліятэцы, з кароткай анатацыяй.

Графік дасяжнасці — табліца, дзе Бібліятэкар / Бібліятэкарка з­ апісвае Чытачоў на сесіі да Кніг. На графіку дасяжнасці бачна, у якую сесію можна запісацца да Кнігі і дзе яшчэ ёсць вольныя месцы.

Сесія (размова) — адрэзак часу, калі Чытачы могуць патрапіць да Кнігі і паразмаўляць з ёй.

Чытаць — у Жывой Бібліятэцы азначае размаўляць з Кнігай, ­задаваць пытанні і атрымліваць на іх адказы.


8

Пра фармат

Фармат «Жывая Бібліятэка» паходзіць з Даніі. У 1993 годзе ­ яцёра падлеткаў-датчан пасля таго, як на іх сябра без відавочп ных прычын напалі з нажом і ён патрапіў у шпіталь, сталі ­думаць, што яны асабіста маглі б зрабіць дзеля таго, каб такіх сітуацый стала менш ці яны наогул ніколі не здараліся. Іх адказам на гэта было стварэнне арганізацыі «Спынім гвалт» (Stop The Violence). Праз ­гэтую арганізацыю яны спрабавалі змагацца з негатыўнымі стэрэатыпамі, якія транслявалі СМІ пасля вышэйзгаданага нападу. Увесну 2000 года дырэктар музычнага рок-фестывалю Roskilde Festival папрасіў арганізацыю «Спынім гвалт» зладзіць падчас фэсту мерапрыемствы, якія б спрыялі дыялогу і ўзаемаразуменню паміж яго ўдзельнікамі. У адказ на запыт была прыдумана Жывая Бібліятэка, у межах яе на працягу трох дзён прайшлі сотні гутарак паміж людзьмі, якія ў звычайных абставінах наўрад ці б сталі размаўляць адно з адным. Гэта моцна змяніла саму атмасферу фестывалю. Адзін са стваральнікаў фармату Роні Абергел (Ronni Abergel) асэнсаваў патэнцыял новай ідэі і вырашыў пасля першай падзеі пачаць працаваць над тым, каб прасоўваць фармат сярод патэнцыйных новых арганізатараў. З тых часоў ён заснаваў арганізацыю Human Library. На яе сайце humanlibrary.org можна знайсці больш падрабязную інфармацыю пра сусветны рух, у якім зараз удзельнічаюць больш за 75 краін па ўсім свеце.


9

Мэта фармату — барацьба са стэрэатыпамі і паказ разнастайнасці грамадства. Праект заснаваны на павазе і прасоўванні ў грамадстве правоў чалавека, роўнасці, разнастайнасці, талерантнасці, недыскрымінацыі, а таксама на недапушчальнасці мовы варожасці (мовы нянавісці) і барацьбе з ёй. На англійскую назва фармату слушна перакладаецца як Human Library — яна замацавалася за праектам, які з’явіўся ў Даніі. Але ў Еўропе можна сустрэцца з Living Library, бо так ­пераназвалі метадалогію ў 2002 годзе, калі яна стала часткай праграм Рады Еўропы для моладзі ў сферы прасоўвання правоў чала­века і кампаніі «Усе розныя — Усе роўныя». Можна выкарыс­ тоўваць абедзве назвы, але з улікам кантэксту іх з’яўлення. Жывая Бібліятэка ў Беларусі звязана з імёнамі Вольгі Арцёмчык, Марыі Лукашук і Марыны Штрахавай, якія 11 кастрычніка 2014 года правялі сваё першае мерапрыемства ў фармаце ­Жывой Бібліятэкі ў Мінску. Больш за 50 Чытачоў мелі магчымасць паразмаўляць з рознымі «жывымі кнігамі»: невідушчая, беларускамоўны, вегетарыянцы, займаецца посткросінгам, медыятар, працавала ў сэксе па тэлефоне, працуе ў судзе, КВІР, адсядзеў «на сутках», хрысціянка, вядзе экалагічны лад жыцця. Да гэтага дзяўчаты падалі заяўку на правядзенне Жывых Бібліятэк у Беларусі ад імя моладзевай прафзвязнай групы ­суполкі «Студэнцкая Рада» дацкім арганізатарам і атрымалі дазвол на выкарыстанне лагатыпа ды іншых матэрыялаў фармату. Пачынаючы са снежня 2016 года Жывая Бібліятэка стала самастойнай супольнасцю. А 12 ліпеня 2017 года Марына Штрахава і Марыя Лукашук заснавалі сацыяльна-творчую ўстанову «Цэнтр раз-


10

ГАДЫ

КНІГ

БІБЛІЯТЭК

віцця эфектыўнай камунікацыі „Жывая Бібліятэка“». За 3 гады існавання праекта ў Беларусі было праведзена каля 80 мерапрыемстваў, на якіх было знойдзена каля 450 розных ­«жывых кніг» і якія ­наведала больш за 3 тысячы Чытачоў. За гэты час Жывыя Бібліятэкі адбыліся ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Берасці, Горадні, ­Віцебску, Маладзечне, Бабруйску. Жывая Бібліятэка існуе доўга і падхопліваецца людзьмі ў ­самых розных краінах свету з-за таго, што выконвае мноства важных функцый.

Праца са стэрэатыпамі ў грамадстве

У выпадку Жывой Бібліятэкі стэрэатыпы — гэта адносна устойлівы, спрошчаны, схематычны вобраз чалавека, які належыць да пэўнай сацыяльнай групы. Стэрэатып як гатовая схема ўспрымання дазваляе чалавеку скараціць час рэакцыі на зменлівыя ўмовы вакол сябе і не асэнсоўваць штораз кожную падзею і кожнага чалавека з нуля, што добра спрашчае нашае жыццё. Але ў той жа час стэрэатып замінае ўзнікненню новых думак і ўяўленняў пра людзей, з чым і вядзе барацьбу Жывая Бібліятэка. Фармат прапануе асабістае знаёмства і размову з прадстаўнікамі розных сацыяльных груп, што дазваляе людзям праверыць свае стэрэатыпы на адпаведнасць рэальнасці.


11

Развіццё камунікацыі паміж рознымі людзьмі

Навыкі камунікацыі добра развітыя далёка не ў кожнага ­чалавека. Мерапрыемства прапаноўвае размову з тымі, з кім у сваім звычайным жыцці людзі не сутыкаюцца ці не размаўляюць на пэўныя тэмы. У межах Жывой Бібліятэкі кожны можа быць пачуты, любая тэма падлягае абмеркаванню. Бібліятэкары спрабуюць стварыць максімальна зручныя ўмовы для адкрытай і шчырай камунікацыі паміж «жывымі кнігамі» і Чытачамі.

Умацаванне сувязяў унутры супольнасцяў

На мерапрыемства запрашаюцца разнастайныя «жывыя ­ нігі» і прыходзяць абсалютна розныя Чытачы (правядзенне тэмак тычных Жывых Бібліятэк не з’яўляецца правільным падыходам, і пра гэта яшчэ будзе весціся гаворка далей). Іх аб’ядноўвае тое, што ўсе яны з адной супольнасці, але сталых стасункаў паміж сабой не ­маюць з вельмі розных прычын (варожае стаўленне, непара­ зуменне, ­недахоп інфармацыі, часу і г.д.). Праз мерапрыемства яны не толькі даведваюцца адно пра аднаго, але і ўсталёўваюць пэўныя сацыяльныя стасункі, якія знаходзяць свой працяг у будучым.

Рэфлексія

Для «жывых кніг» часам вельмі важна прагаварыць пэўныя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, быць пачутымі, атрымаць зваротную сувязь ад наведвальнікаў і такім чынам перажыць сітуацыю канчаткова, упэўніцца ў сваёй пазіцыі, знайсці дадатковыя аргументы. З іншага боку, у нашым грамадстве, на жаль, хапае «закрытых» тэм і праблем, таму для некаторых ­Чытачоў матывацыяй для наведвання з’яўляецца магчымасць паразмаўляць з чалавекам, які мае такую ж праблему, як і яны, і ўжо яе перажыў. Паразмаўляць пра гэта і даведацца пра шляхі выхаду з сітуацыі часам чалавек можа толькі на нашым ­мерапрыемстве.


12

Як працуе фармат

На першы погляд Жывая Бібліятэка працуе як і звычайная бібліятэка: тут ёсць чытачы і чытачкі, карткі чытачоў і чытачак, кнігі, бібліятэкаркі і бібліятэкары. Але працэсы, якія стаяць за ­гэтымі словамі, абсалютна іншыя. На ўваходзе ў прастору Жывой Бібліятэкі яшчэ проста наведвальнікі і наведвальніцы мерапрыемства трапляюць да стала ­рэгістрацыі, дзе Бібліятэкары і Бібліятэкаркі просяць іх зарэгістравацца , і тады наведвальнікі і наведвальніцы ператвараюцца ў Чытачоў і Чытачак гаваркіх «жывых кніг». Кожнаму наведвальніку пасля рэгістрацыі выдаецца пранумараваная картка Чытача/Чытачкі — гэта яго/яе ўваходны квіток на мерапрыемства і магчымасць запісацца да Кніг. Пасля ­рэгістрацыі Чытач/Чытачка можа азнаёміцца з каталогам і абраць Кнігі, якія яго/яе цікавяць. Каталог звычайна вісіць на сцяне, таксама яго можна знайсці анлайн (прайсці па QR-кодзе ці ўбачыць у ­сацыяльных сетках праекта). Праз 5­–10 хвілін пасля абвешчанага пачатку мерапрыемства праходзіць ­ўводная частка, на якой Бібліятэкары і Бібліятэкаркі распавядаюць пра гісторыю, прынцыпы, правілы фармату, тлумачаць, як запісацца да Кніг, і распавядаюць яшчэ шмат розных дробязей.


13

Каб запісацца да канкрэтнай Кнігі, неабходна пасля ўводнай часткі падысці да графіка дасяжнасці, дзе Чытача/Чытачку сустракаюць два валанцёры, і сказаць, да якой Кнігі і калі ён/яна хоча патрапіць. Валанцёры запісваюць да Кніг: адзначаюць запіс у графіку і ў картцы Чытача/Чытачкі. Не заўжды можна адразу патрапіць да таго, каго хочаш пачытаць, — у Кнігі можа быць перапынак ці ўжо няма месцаў на гэтую сесію. Праз 15–20 хвілін пачынаецца асноўны блок Жывой Бібліятэкі — сесіі, на якіх адбываецца чытанне. Сесіі доўжацца каля 30 хвілін і перарываюцца на 10–15 хвілін для адпачынку ўдзельнікаў і ўдзельніц, у гэты час можна папіць кавы/гарбаты, перачытаць каталог, запісацца да новых Кніг, проста адпачыць. Сесій за мерапрыемства можа быць 4–7 і болей. Закрыццём Жывой Бібліятэкі з’яўляецца падвядзенне вынікаў мерапрыемства пасля апошняй сесіі. Тут часта запытваюцца пра ўражанні ад чытання, паказваюць тэматычныя відэаролікі, нагадваюць пра наступныя мерапрыемствы. Калі вы ніколі не былі на Жывой Бібліятэцы, то раім прагля­ дзець відэа на галоўнай старонцы нашага сайта → humanlibrary. org ад каманды праекта «Апантаныя» — яно дасць уяўленне пра ­фармат і атмасферу.


14

Каштоўнасці, прынцыпы і правілы фармату

Тэхнічная арганізацыя Жывой Бібліятэкі — дзейнасць хоць і складаная, але цалкам магчымая. Засвоіць тэхнічную частку мажліва, аднак яна пры гэтым павінна быць напоўненая зместам. І змест тут не «жывыя кнігі», а тыя каштоўнасці і прынцыпы, якія кожныя Бібліятэкар і Бібліятэкарка нясуць праз арганізацыю фармату. Жывая Бібліятэка існуе для руйнавання стэрэатыпаў. Бібліятэкары прамаўляюць: «Не судзі Кнігу па вокладцы», «­Людзі больш, чым стэрэатыпы», запрашаюць Чытачоў на «Сустрэчу з ­Іншым». Усё гэта на першы погляд даволі проста. І калі новыя арганізатары пачынаюць працаваць з фарматам, то сутыкаюцца з вялікай колькасцю падводных камянёў, у тым ліку і каштоўнасных, адным з якіх з’яўляюцца іх асабістыя стэрэатыпы і забабоны.

NB! Забабоны — меркаванне, засвоенае некрытычна, без разважанняў. Гэта адзін з кампанентаў ірацыянальнага грамадскага і індывідуальнага разумення. Калі мы фармуем сваё меркаванне пра чалавека, не маючы ніякіх фактаў, то зыходзім з асабістага ўяўлення пра групу, да якой належыць чалавек. Робім выснову па прынцыпе «адзін такі — усе такія» ці «мне падаецца, яны такія, але я на практыцы не сутыкаўся / не сутыкалася».


15

На жаль, што б мы ні казалі, як бы доўга ні наведвалі ­Жывыя Бібліятэкі, усё адно нельга пазбавіцца на 100% ад забабонаў і стэрэатыпаў унутры сябе. Іх можна толькі навучыцца кантраляваць. Стэрэатыпы і забабоны з’яўляюцца ў нас ад самага пачатку сацыяльнага жыцця ў дзяцінстве, і з цягам часу адны могуць змяняцца іншымі, іх можа станавіцца менш ці больш. Стэрэатыпы працуюць па-рознаму і маюць розны ўплыў на людзей вакол нас. Іх можна ўмоўна падзяліць на 3 тыпы.

Уяўленне. Калі мы ніколі не сустракаліся з прадстаўнікамі пэўнай супольнасці, але ўяўляем, якімі яны з’яўляюцца, і лічым гэта праўдай. Такія стэрэатыпы могуць, напрыклад, транслявацца СМІ і быць устойлівымі ў грамадстве (тэма ўцекачоў ці мусульман).

Падабаецца — не падабаецца. Калі ў нас фармуецца меркаванне пра чалавека, заснаванае выключна на эмацыйным складніку. Напрыклад, тэма ЛГБТК+ ці людзі рома.

Паводзіны.

Стэрэатыпы, якія датычацца нашых ­паводзінаў у адносінах да прадстаўнікоў той ці іншай сацыяльнай групы (людзі з ментальнымі асаблівасцямі, людзі з інваліднасцю, людзі з нейкімі візуальна заўважнымі захворваннямі і г.д.).


16

Стэрэатыпы і забабоны з’яўляюцца і знікаюць у тым ліку пад уплывам досведу нашай уласнай камунікацыі. Жывая Бібліятэка якраз пра гэта. Яна руйнуе прымхлівыя стэрэатыпы і спрыяе распаўсюду ідэі разнастайнасці ў грамадстве праз камунікацыю. Бібліятэкары шукаюць Кнігі і прыводзяць іх на мерапрыемства, дзе Чытачы атрымліваюць уласны досвед праз размову з Кнігамі. У гэтай сітуацыі «жывыя кнігі» — гэта жывыя людзі, што прадстаўляюць групы і супольнасці, пра якія ў Чытачоў маюцца стэрэатыпы і забабоны. Таму, калі Чытачы прыходзяць на мера­ прыемства, райце ім успрымаць ЖБ як месца, дзе яны могуць атрымаць новую інфармацыю, навучыцца нечаму, прапампаваць цягліцы крытычнага мыслення.

Райце ім абіраць Кнігі, пра якія ў іх ёсць стэрэатыпы. У гэтым ­выпадку ў Чытача/Чытачкі будзе магчымасць сесці насупраць таго, хто, на яго/яе думку, адпавядае пэўным стэрэатыпам і забабонам. Пры гэтым запытвацца можна пра што заўгодна — размова застанецца канфідэнцыйнай.


17

Акром таго, Жывая Бібліятэка робіць «маўклівыя», «забароненыя» грамадствам/традыцыямі тэмы публічнымі, дае ­магчымасць выказацца тым, пра чый голас забываюць альбо каго проста не заўважаюць. Пры гэтым самі Бібліятэкары і Бібліятэкаркі павінны памятаць, што іх уласныя стэрэатыпы і забабоны (якія ў іх таксама ёсць, як і ва ўсіх людзей) мусяць быць адсунутыя як мага далей і не мець уплыву пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапры­ емства. Для ­любога Бібліятэкара ці Бібліятэкаркі на першым месцы павіны быць каштоўнасці разнастайнасці, талерантнасці, павагі да Іншага і яго меркавання. Правы чалавека і недыскрымінацыя — базавыя рэчы для арганізатараў і арганізатарак Жывой Бібліятэкі. Перад тым як пачаць працаваць з фарматам і тэхнічна яго ўзнаўляць, трэба ўсвядоміць і прыняць, што вы робіце не проста набор тэхнічных дзеянняў, а мерапрыемства, якое ­вя­дзе да зменаў у грамадстве. І гэтае мерапрыемства павінна быць ­падрыхтаванае і праведзенае з трансляцыяй пэўных каштоўнасцяў, пра якія сказана вышэй. Знаёмства з тэмай правоў ­чалавека можна пачаць з Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека, а ­наконт ­недыскрымінацыі пачытаць матэрыялы пра мову варожасці (мову нянавісці). Гэта дасць мінімальную базу для пачатку ­працы ў фармаце.


18

...Калі новыя ­арганізатары ­пачынаюць працаваць з фарматам, то сутыкаюцца з вялікай ­колькасцю падводных ­камянёў, у тым ліку і каштоўнасных, адным з якіх ­з’яўляюцца іх ­асабістыя ­стэрэатыпы і ­забабоны


19

Жывая Бібліятэка распавядае пра вельмі розныя рэчы, але вядзе да адной думкі: усе мы розныя, але ўсе мы роўныя, мы маем права быць і быць пачутымі. Жывая Бібліятэка працуе на перспектыву, на будучыню, імкнецца стварыць найбольш спрыяльнае грамадства, у якім бяспечна жыць і выказваць свае думкі любому чалавеку. Іншыя людзі могуць быць Іншымі, і вы не можаце ім казаць, што «нармальна», а што «ненармальна». Гэта важна памятаць і прагаворваць падчас правядзення любой Жывой Бібліятэкі, каб на Жывой Бібліятэцы стваралася атмасфера ўзаемапавагі любога меркавання. У першую чаргу гэта важна для таго, каб Кнігам было камфортна распавядаць свае гісторыі, а Чытачы не стрымлівалі сябе і задавалі пытанні, якія іх цікавяць і хвалююць. Гэта можа быць цяжка, але трэба ведаць пра існаванне Іншых людзей і час ад часу ставіць сябе на месца свайго суразмоўцы. Менавіта з-за гэтага Жывая Бібліятэка працуе з мясцовымі стэрэатыпамі. Чалавек можа цярпець ад дыскрымінацыі ў беларускім грамадстве, але быць зусім «звычайным» дзесьці ў іншым месцы. Так Кніга «беларус_ка» зусім не цікавая ў нас, бо ўсе мы беларусы ды беларускі. Але за мяжой, нават у суседняй Украіне, мы ўжо можам быць Кнігамі. А ўявіце, якія стэрэатыпы могуць быць пра нас не­дзе ў Італіі ці Францыі? Памятайце пра гэта, калі шукаеце і чытаеце Кнігі. Не забывайце і ўлічвайце, што ўсе мы думаем па-рознаму. Прастора і атмасфера ўплываюць і на Чытачоў, і на Кніг. ­Кнігі прыходзяць не толькі распавесці свае гісторыі, яны даюць ­дазвол на пытанні, якія ім саромеюцца задаць у штодзённым жыцці. ­Часам гэта стрэс, а калі чалавеку камфортна ў прасторы, ён не чакае нападу ці атакі, то Чытачы атрымаюць самы разгорнуты адказ на самыя «сорамныя» пытанні: «А ваш муж таксама на вазку?», «А калі б ваш хлопец быў іўдзеем, вы б замест ісламу перайшлі ў іўдаізм?», «А як вы карыстаецеся прыбіральняй?», «Як вы можаце быць на 100% упэўнены, калі ніводнага разу не спалі з мужчынам?» Каб задаць такія пытанні, таксама патрэбная ўнутраная моц і адчуванне бяспекі вакол сябе.


20

Грунтуючыся на ўсім вышэйапісаным, можна назваць наступныя прынцыпы арганізацыі і правядзення Жывых Бібліятэк.

Бясплатнасць. Жывая Бібліятэка — цалкам некамерцыйны

фармат, дзе Кнігам не плацяць за ўдзел, а Чытачы не «­набываюць» Кнігі. Чытачы ніколі не плацяць за ўдзел у мерапрыемстве. Гэта магчыма толькі ў адной сітуацыі: калі ўваход у памяшканне, дзе праводзіцца Жывая Бібліятэка, заўжды абумоўлены аплатай. Самы просты і яскравы прыклад — тайм-кавярні, дзе людзі заўсёды плацяць за ўваход і кошт залежыць ад часу наведвання. У выпадку выкарыстання такой прасторы мы раім дамаўляцца на фіксаваны кошт на ўваход для Чытачоў і бясплатны для Кніг і арганізатараў. Дазваляецца аплата праезду Кнігам, калі яны ­едуць з іншага горада, арганізацыя харчавання для Кніг і каманды, калі мерапрыемства адбываецца больш за палову дня, а таксама ахвяраванні на падтрымку існавання фармату. Гэты ж прынцып забяспечвае адкрытасць фармату — удзел можа прыняць любы чалавек, ­незалежна ад яго матэрыяльнага статусу, а Кнігі матываваныя не грашыма, а ўнутранымі ўстаноўкамі і каштоўнасцямі. Канфідэнцыйнасць. Незалежна ад таго, была гэта размова тэт-а-тэт ці звычайная сесія, усё, што было сказана, застаецца канфідэнцыйным паміж прысутнымі на сесіі людзьмі. Любая інфармацыя можа станавіцца публічнай толькі з дазволу аўтара/ аўтаркі выказвання. Бібліятэкары і бібліятэкаркі, якія атрымліваюць дадзеныя Кніг і Чытачоў, карыстаюцца імі толькі для мэтаў фармату і не перадаюць без дазволу трэцім асобам. Бяспека. Жывая Бібліятэка — месца, свабоднае ад мовы варожасці, наўмыснай дыскрымінацыі, гвалту і абразаў. Мы імкнемся стварыць бяспечную прастору для ўсіх. Для гэтага можа выкарыстоўвацца ахова ці спецыяльна падрыхтаваныя валанцёры. Акром фізічнай, Бібліятэкары і Бібліятэкаркі спрабуюць стварыць і падтрымліваць псіхалагічную бяспеку праз увядзенне пэўных правілаў і іх тлумачэнне.


21

Разнастайнасць. Жывая Бібліятэка накіраваная на паказ разнастайнасці грамадства, яна падкрэслівае, што ўсе мы розныя, але аднолькава важныя. Таму не дапускаецца, каб Жывая Бібліятэка была тэматычнай і ўсе Кнігі былі прысвечаны адной сферы (­напрыклад, 10 прадстаўнікоў экалагічнага руху ці супольнасці ЛГБТК+). Жывая Бібліятэка можа быць прысвечаная ці звязана з той ці іншай датай, але гэта не значыць, што нейкая тэма будзе на ёй паноўнай. Для гэтага ёсць фармат Шчырых размоў, пра які будзе весціся гаворка ніжэй. Для арганізацыі прасторы і дзейнасці падчас Жывой Бібліятэкі ўводзяцца наступныя правілы. Узаемапавага. Кожны чалавек можа выказваць любое меркаванне падчас сесіі ці на перапынку, калі яно не з’яўляецца дыскрымінацыйным або не заклікае да гвалту. Усе прыйшлі на ­мерапрыемства з розным досведам і настроем, але ўсе на ­гэтым мерапрыемстве маюць права голасу і маюць права быць пачутымі. Жывая Бібліятэка не месца для спрэчак, гэта месца дыялогу і камунікацыі. Права Кнігі на адмову. Кніга пакідае за сабой права адмовіцца адказваць на любое пытанне Чытача, калі яна лічыць яго абразлівым, занадта асабістым ці інш. У рэдкіх выпадках Кніга нават можа скончыць сесію, калі адчувае сістэматычную дыскрымінацыю альбо калі з псіхалагічных прычын не можа больш працягваць сесію. Вяртанне Кніг. Бібліятэкары просяць вяртаць Кнігу ў тым жа маральным, псіхічным і фізічным стане, у якім Чытачы яе бралі. Гэта значыць, што трэба вучыцца кантраляваць свае стэрэатыпы і забабоны, разумець, што Кніга таксама мае пачуцці і эмоцыі, і таму трэба кантраляваць свае паводзіны і гаворку. Адна Кніга за адну сесію. Чытач мае права знаходзіцца толькі ў адной Кнігі за адну сесію. Пераходзіць ад Кнігі да Кнігі цягам адной сесіі забаронена. Звязана гэтае правіла з магчымасцю «зламаць» камунікацыю ўнутры сесіі: новы Чытач адцягвае на сябе ўвагу, можа задаць пытанне, на якое ўжо адказалі, збіць дынаміку размовы і г.д.


22

Мы шмат чаго казалі пра тое, што такое Жывая Бібліятэка, якія ў яе прынцыпы, правілы і каштоўнасці. Як вы памятаеце, Кніга — гэта не толькі прадстаўнік/прадстаўніца той ці іншай групы, у дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы, але гэта можа быць яшчэ і чалавек з рэдкім досведам ці прафесіяй. То-бок цікавы чалавек. Трымаючы гэта ў галаве, вельмі проста адысці ад каштоўнасцяў фармату і пераўтварыцца ў нешта іншае. Што не з’яўляецца Жывой Бібліятэкай? Калі вы ладзіце мерапрыемства, выкарыстоўваючы фармат «людзі-кнігі», але не ставіце мэтай руйнаванне стэрэатыпаў ці забабонаў, не ставіце пад пытанне існаванне нейкіх стыгмаў — гэта не Жывая Бібліятэка. Жывая Бібліятэка — гэта не размова з цікавымі людзьмі, не 15 адначасовых міні-лекцый, не размова за кавай «пра жыццё», не кансультаванне, не тэрапія. Такія мерапрыемствы, безумоўна, таксама важныя і неабходныя, але гэта не Жывая Бібліятэка. Арганізатары павінны быць шчырымі з сабой і з грамадствам, тут не існуе і не можа існаваць ніякіх кампрамісаў. Жывая Бібліятэка — гэта міжнародны рух са сваёй метадалогіяй і каштоўнасцямі, таму варта памятаць, што калі вы вырашылі ладзіць такое мерапрыемства, то мусіце альбо дзейнічаць цалкам у межах гэтага канцэпту, альбо прыдумваць іншы.


23

Як правесці мерапрыемства

У гэтым дапаможніку мы зыходзім з нашага папярэдняга трохгадовага досведу працы і арыентуемся як на яго, так і на веды арганізатараў з іншых краін. Для нас «стандартная» Жывая Бібліятэка — гэта мерапрыемства з 15–20 «жывымі кнігамі», якое праходзіць у Мінску, доўжыцца 5 гадзін і якое наведваюць ад 70 да 100 чалавек. Звычайна мы праводзім Жывыя Бібліятэкі ў выходныя з 13.00 да 18.00. Мінск — асноўная лакацыя каманды, але на момант напісання гэтага дапаможніка ў нас таксама існуюць самастойныя каманды ў Бабруйску, Віцебску, Горадні, Берасці і Маладзечне. Для гэтых гарадоў «сярэдняя» Жывая Бібліятэка — гэта мерапрыемства на 6–8 «жывых кніг», якое доўжыцца 4 гадзіны і на якое прыходзіць 15–25 Чытачоў. Мерапрыемствы звычайна таксама праводзяцца ў выходныя ў другой палове дня (з 13.00 да 17.00). Мы раім праводзіць Жывыя Бібліятэкі ў выходныя дні, калі ў Кніг і Чытачоў, як і ў Бібліятэкараў, больш вольнага часу. У ­залежнасці ад памяшкання і мэтавай аўдыторыі, мерапрыемства можа працягвацца ад 2–3 да 6–8 гадзін, а можа і некалькі дзён. Галоўнае пры арганізацыі доўгіх мерапрыемстваў не забываць пра перапынкі для адпачынку ўсіх удзельнікаў. Памятайце, што вы самі вызначаеце ўсе акалічнасці мерапрыемства зыхо­ дзячы з вашых магчымасцяў — у нас няма аднаго ўніверсальнага абавязковага для ўсіх рэцэпту правядзення.


24

Каманда

Для Жывой Бібліятэкі, як і для любога праекта, вельмі важна мець добра зладжаную каманду. Для таго каб фармат пачаў «жыць» у нейкім горадзе, дастаткова літаральна 1 чалавека, які будзе гарэць ідэяй і збіраць вакол сябе аднадумцаў. Гэтаму ­чалавеку не патрэбна мець нейкай спецыяльнай падрыхтоўкі, але важна дакладна разумець фармат, яго прынцыпы, функцыі, каштоў­насці, гісторыю. Усё гэта вельмі дапамагае ў падрыхтоўцы як першага мерапрыемства, так і наступных. Добра было б не толькі ­пачытаць нейкія метадычныя дапаможнікі ці паглядзець прома-ролікі, але і наведаць сам фармат (калі такая магчымасць ёсць), звязацца з яго арганізатарамі. Мы як афіцыйныя прадстаў­ ніцы і арганізатаркі фармату ў Беларусі адказныя за яго развіццё ў нашай краіне і рады дапамагчы ўсімі дасяжнымі нам сродкамі жадаючым яго арганізаваць. У Жывой Бібліятэкі ёсць шмат задач як на этапе падрыхтоўкі, так і на этапе правядзення мерапрыемства, для якіх аднаго чалавека ніколі не будзе дастаткова. Да пачатку мерапрыемства трэба знайсці памяшканне, напісаць і распаўсюдзіць прэс-рэліз, зрабіць афішу, знайсці «жывых кніг», падрыхтаваць каталог і графік. Калі ў вас вялікая каманда, то варта размеркаваць усе гэтыя задачы паміж людзьмі суадносна з іх здольнасцямі. Вельмі важна, каб людзі добра разумелі задачы якія перад імі стаяць, як іх трэба выканаць, у які тэрмін, да каго звяртацца пры ўзнікненні складанасцяў і пытанняў. Для гэтага можна зрабіць табліцу з задачамі, дэдлайнамі (тэрмінамі іх выканання), адказнымі і каментарамі. Так усе будуць ведаць, што, калі і хто павінен зрабіць. Гэта вельмі дысцыплінуе каманду і робіць працэс падрыхтоўкі празрыстым і зразумелым для ўсіх.


25

Калі перад мерапрыемствам усе апісаныя функцыі яшчэ могуць зрабіць 2-3 чалавекі, то на самім мерапрыемстве звычайна людзей патрэбна значна больш:

●● 1–2 чалавекі адказваюць за сустрэчу і арыентацыю людзей у прасторы і ў працэсе, калі мерапрыемства ўжо ідзе;

●● 1–2 чалавекі рэгіструюць Чытачоў і выдаюць ім карткі; ●● 1–2 чалавекі запісваюць на сесіі да Кніг на графіку дасяжнасці; ●● 1–2 Бібліятэкара, якія вядуць Жывую Бібліятэку і адказваюць

●●

●● ●● ●●

за працэс агулам (вырашаюць складаныя сітуацыі, арыентуюць журналістаў і фатографаў, сочаць за часам, дапамагаюць тым, хто разгубіўся, і г.д.); 1 чалавек на 2–3 Кнігі, які адказвае за знаходжанне Кнігі на ­мерапрыемстве: сочыць за яе станам (фізічным, псіхалагічным, эмацыйным), дапамагае пры ўзнікненні пытанняў, прыводзіць і адводзіць Чытачоў (калі гэта дазваляе памяшканне), сочыць за часам і тым, каб на перапынках Кніга магла ­адпачыць; 1 чалавек адказвае за кава-перапынак ; 1 чалавек адказвае за фотаздымкі на мерапрыемстве; таксама можа спатрэбіцца перакладчык , калі ў вас ёсць Кнігі, якія размаўляюць на іншых мовах.


26

Агулам атрымліваецца вельмі вялікая каманда, і зразумела, што не кожны можа такую каманду арганізаваць ды знайсці столькі валанцёраў. Але важна таксама разумець, што на мерапрыемстве на 20 Чытачоў розныя функцыі могуць спалучацца ў адным чалавеку. Так, напрыклад, калі мінская каманда едзе ладзіць Жывую Бібліятэку ў Воршу (дзе асобнай каманды зараз няма), то для правядзення хапае 3–4-х чалавек. У такіх абставінах адзін чалавек бярэ на сябе адразу некалькі функцый, гэта нармальна. Тут самае галоўнае дакладна падзяліць абавязкі паміж арганізатарамі мерапрыемства перад самім мерапрыемствам. Гэта дазволіць пазбегнуць значнай колькасці памылак і нязручнасцяў. Для сталага правядзення мерапрыемстваў патрэбныя 1–2 пастаянныя арганізатары і 5–7 валанцёраў, якія падключаюцца да працэсу непасрэдна перад самой Жывой Бібліятэкай і дапама­­га­ юць падчас яе правядзення. У наш час шукаць валанцёраў не ­надта складана — зараз самым розным людзям цікава атрымаць валанцёрскі досвед і дапамагчы блізкім для іх ініцыятывам. Гэта могуць быць вашы сябры і знаёмыя, вашы пастаянныя Чытачы ці людзі, якіх вы можаце знайсці праз адкрыты пошук у вашай супольнасці (прэс-рэліз, абвесткі ў «Вконтакте», Facebook ці «Одноклассниках», у залежнасці ад таго, дзе больш часу праводзіць менавіта ваша мэтавая аўдыторыя), грамадскія актывісты вашага горада ці нават супрацоўнікі месца, дзе вы ладзіце мерапрыемства. Не забывайце запрашаць людзей на самім мерапрыемстве далучацца да вас і дапамагаць такім чынам развівацца праекту. Упэўненыя, што як мінімум 1–2 чалавекі да вас падыдуць. Для валанцёраў патрэбны папярэдні міні-трэнінг ці простая сустрэча-знаёмства, каб яны ведалі адно аднаго перад мерапрыемствам, дакладна разумелі свае функцыі і чаго вы ад іх чакаеце, ведалі і падзялялі вашае бачанне Жывой Бібліятэцы. Вельмі ­важна, каб валанцёры ведалі і падзялялі каштоўнасці, закла­ дзеныя ў фармат, ведалі канцэпцыю мовы варожасці і базавыя


27

шляхі вырашэння (магчымых) канфліктных сітуацый. Усё гэта дапаможа больш эфектыўнай працы каманды на самой Жывой Бібліятэцы. За дзень да мерапрыемства не забудзьцеся звязацца з кожным валанцёрам і атрымаць ад яго пацверджанне ўдзелу. Калі нехта не зможа, то трэба быць гатовымі да пераразмеркавання абавязкаў альбо да тэрміновага запрашэння новага валанцёра — выбар заўжды за вамі. Важна, каб на самім мерапрыемстве­ ­валанцёры нечым адрозніваліся ад наведвальнікаў і «жывых кніг», каб Чытачы ведалі, да каго звяртацца па дапамогу. Можна падрыхтаваць для валанцёраў бэйджы (на шпільцы ці двухбаковыя на стужцы) альбо майкі. Спрабуйце запрашаць валанцёраў для дапамогі і ў падрыхтоўцы мерапрыемства, калі бачыце іх зацікаўленасць і здольнасці да нейкай справы. Не давайце важныя, складаныя і адказныя задачы людзям, якіх амаль не ведаеце ці ў якіх не ўпэўненыя, — лепш праверыць іх здольнасці на больш простых задачах. Але пры ­гэтым і не бярыце ўсё на сябе — важна вучыцца дэлегаваць задачы і размяркоўваць адказнасць.

Ідэальны валанцёр для Жывой Бібліятэкі — чалавек, які быў ­«жывой кнігай» ці Чытачом. У гэтым выпадку ён ужо знаёмы з працэсам і можа лепей убудоўвацца ў яго арганізацыю.


28

Прастора Прастора грае важную ролю для Жывой Бібліятэкі: яна вызначае колькасць Кніг, якую вам спатрэбіцца знайсці, і колькі з іх можна будзе чытаць адначасова, часам нават якія гэта будуць ­Кнігі (ніжэй чытайце пра дасяжнасць памяшкання), колькасць Чытачоў, якія змогуць да вас прыйсці, памер каманды, часта ад яе залежыць дата і час правядзення ЖБ, а часам гэта будзе ўплываць на распаўсюд інфармацыі пра мерапрыемства. Ва ўсім свеце Жывыя Бібліятэкі праводзяцца як на адкрытым паветры, так і ў памяшканнях. Гэта могуць быць паркі, скверы, унутраныя дворыкі дамоў, школы, універсітэты, грамадскія цэнтры, музеі, каворкінгі, крэатыўныя прасторы, бары, кавярні, гандлёвыя цэнтры і, канешне, бібліятэкі. Вы самі абіраеце месца правядзення мерапрыемства і павінны ўпэўніцца, што яно падыходзіць для мэтаў Жывой Бібліятэкі. Звяртайце ўвагу на тое, каб прастора была дастаткова камфортнай і ўтульнай для размовы незнаёмых да гэтага людзей, каб яе атмасфера спрыяла адкрытасці і шчырасці наведвальнікаў. Гэта можа быць светлае прасторнае памяшканне (з вялікімі вокнамі, высокімі столямі, з кветкамі ці проста зеленню), якое магчыма падзяліць на зоны, пра што гаворка пойдзе ніжэй. Праверце загадзя, ці ёсць у памяшканні дастатковая колькасць крэслаў суадносна з чаканай вамі колькасцю наведвальнікаў, ці ёсць сталы, праектар (калі патрэбна), гукавая апаратура (калі патрэбна) і г.д.

Мерапрыемства на адкрытым паветры

Калі вы вырашылі правесці мерапрыемства на адкрытым паветры, то тут самым важным фактарам будзе надвор’е, а гэта значыць, што ў вас мусіць быць запасны план на выпадак, калі пойдзе дождж ці будзе занадта холадна/спякотна. Гэта можа быць нейкі тэнт над месцам правядзення мерапрыемства, ­можна


29

­ амовіцца з бліжэйшай кавярняй ці нейкай прасторай, што яна д вас прыме ў выпадку дрэннага надвор’я, можна ўсім раздаць даж­ джавікі (больш экстрэмальны варыянт для дажджлівага дня) ­альбо коўдры (на выпадак прахалоднага надвор’я), можна выкарыстоўваць сонечныя парасоны, каб хавацца ад сонца. Выбар заўжды застаецца за вамі, галоўнае — не забывайце пра зруч­ насць вашага выбару для вашых «жывых кніг» і Чытачоў. Загадзя трэба вызначыцца, на чым будуць сядзець наведвальнікі, паклапаціцца пра дастаўку і вываз гэтай мэблі / абсталявання (мы звычайна выкарыстоўваем для гэтага палеты), арганізацыю кава-перапынку і збор смецця. Пры арганізацыі ЖБ на адкрытым паветры важна ­памятаць пра беларускае заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў і яго патрабаванні (Закон Республики Беларусь от 30 декабря 1997 г. № 114-З «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь»). Пазбегнуць вялікага дакументазвароту і мноства фармальнасцяў можна, напрыклад, праз дамову з мясцовай кавярняй, якая знаходзіцца на тэрыторыі парка і можа «на сваёй» паркавай тэрыторыі ладзіць свае мерапрыемствы без дадатковых дазволаў альбо наўпрост праз дамоўленасць з кіраўніцтвам парка, якое можа ўнесці Жывую Бібліятэку ў план сваіх мерапрыемстваў і вам не спатрэбіцца займацца рознымі фармальнасцямі самастойна. Калі вам спатрэбяцца нейкія афіцыйныя дакументы ад юрыдычнай асобы, то наша ўстанова «Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі „Жывая Бібліятэка“» заўжды гатовая вам дапамагчы. У гэтым месцы дарэчна будзе наогул узгадаць пра супрацу з «дзяржаўнымі» памяшканнямі і праблемамі, з якімі можна ­сутыкнуцца падчас гэтага. Мы адкрытыя да супрацоўніцтва, але калі спрабавалі працаваць, напрыклад, з бібліятэкамі ды музеямі, то за тры гады сутыкаліся з наступным:


30

Фармалізм. Часта быў патрэбны нейкі зварот ад «афіцыйнай» арганізацыі пра правядзенне мерапрыемства. Раней у нас не было зарэгістраванай установы, і камунікацыя скончвалася ўжо на ­гэтым этапе. Спробы цэнзуры. Для ўладальнікаў памяшкання не ўсе тэмы «жывых кніг» былі прымальнымі. Часам яны прасілі загадзя даць ім поўны спіс Кніг і казалі нам, хто з Кніг непажаданы на мерапрыемстве. Былі сітуацыі, калі было важна, хто менавіта будзе распавядаць пра пэўныя тэмы. У гэтых сітуацыях можна паводзіць сябе па-рознаму: спачатку яшчэ раз патлумачыць фармат і прынцыпы мерапрыемства, патлумачыць пра «бясшкоднасць» і «бяспечнасць» удзелу Кнігі ў мерапрыемстве, пасля настойліва сказаць, што мы не можам адмяняць удзел Кніг, з якімі мы ўжо дамовіліся і якіх анансавалі. Далей альбо кіраўніцтва памяшкання нарэшце зразумее, што так усё ж нельга, альбо вам прыйдзецца прымаць кардынальныя меры — напрыклад, пераносіць мерапрыемства ў іншую прастору. Выбар заўжды застаецца за вамі. Мы рады, што ў нас атрымлівалася вырашаць такія складаныя сітуацыі і тлумачыць сваю пазіцыю. Мы вельмі не раім займацца «самацэнзурай», то-бок, ведаючы месца правядзення, не ­запрашаць пэўныя Кнігі толькі з-за гэтага. Усё ж такі месца — гэта ўсяго толькі месца, і заўжды можна знайсці іншае, якое будзе значна больш прыязным да вас і вашых «жывых кніг». Ускладненне ўваходу на мерапрыемства. На Жывую Бібліятэку ўваход заўжды вольны і бясплатны. Але, калі вы працуеце, напрыклад, з бібліятэкамі, звычайна паўстае пытанне таго, што ўсе наведвальнікі мусяць мець сапраўдныя білеты чытача. І калі гэта яшчэ само па сабе не праблема, то тое, што часта гэтыя білеты каштуюць грошай, хоць і невялікіх (1–2 руб.), ужо праблема. ­Аднак і гэтае пытанне ніколі не замінала нам дамовіцца, скажам, на тое, што кожны па сваім уласным жаданні запаўняе і аплачвае чытацкі білет і гэта ўсё ж не будзе 100% неабходным для правя­ дзення Жывой Бібліятэкі.


31

Усе вышэйазначаныя і іншыя праблемы могуць узнікнуць з абсалютна любой прасторай — як дзяржаўнай, так і прыватнай, але ў нашай практыцы іх было больш з «дзяржаўнымі» памяшканнямі, і таму мы лічым важным пра гэта згадаць. Але насамрэч усе гэтыя складанасці даволі проста вырашаюцца, калі мець жаданне і настойлівасць, умець весці камунікацыю эфектыўна і ветліва, шукаць кампрамісныя рашэнні.

Дасяжнасць

Калі мы пісалі пра тое, што выбар прасторы можа ўплываць на ваш выбар Кніг, то мелі на ўвазе дасяжнасць памяшкання ў ­шырокім сэнсе гэтага слова. Для нас важна, каб ­памяшканне было максімальна інклюзіўным, то-бок магло прыняць сапраўды ўсіх жадаючых патрапіць на мерапрыемства. Гэта значыць, што пры выбары памяшкання важна ўлічваць яго ­зручнасць для:

●● людзей у інвалідным вазку і іншых прадстаўнікоў мала­мабільных груп; ●● раварыстаў; ●● пешаходаў; ●● людзей, якія ездзяць на грамадскім транспарце; ●● людзей, якія прыедуць на ўласным аўтамабілі.


32

Пазначайце дасяжнасць месца правядзення мерапрыемства для розных груп альбо ў абвестцы, альбо на старонцы ў сацыяльных сетках. Гэта не толькі важна для вашай мэтавай аўдыторыі, але і пакажа іншым добры прыклад камунікацыі.

Занаванне

Уся прастора Жывой Бібліятэкі можа (а пры магчымасці — павінна) быць падзеленая на наступныя зоны:

Зона рэгістрацыі. Звычайна яна знаходзіцца недалёка ад

уваходу ў памяшканне. Тут чытачоў сустракаюць валанцёры-бібліятэкары: Чытачы запісваюцца ў спіс рэгістрацыі альбо адзначаюцца ў спісе папярэдняй рэгістрацыі і атрымліваюць ад Бібліятэкараў адмысловую картку Чытача/Чытачкі. Спіс папярэдняй рэгістрацыі — гэта спіс Чытачоў, якія запоўнілі адпаведную гугл-форму перад мерапрыемствам у інтэрнэце і на самім мерапрыемстве не выдаткоўваюць на гэта час. Акром таго, папярэдняя рэгістрацыя дапамагае вам ацаніць прыблізную колькасць наведвальнікаў. Яе выкарыстанне не абавязковае і залежыць ад зручнасці такой формы для вас. На «стале рэгістрацыі», як мы яго называем, могуць быць некалькі асобнікаў «каталогу кніг». Зона запісу да Кніг. У гэтай зоне знаходзіцца «графік дасяжнасці жывых кніг». Тут Чытачы непасрэдна запісваюцца на сесіі да канкрэтных Кніг. У картку Чытача/Чытачкі звесткі ўносяць валанцёры, якія стаяць на запісе. Важна абмяжоўваць колькасць Чытачоў у адной Кнігі (у Мінску мы спрабуем скарачаць лічбу да 5–8 чалавек), бо ў маленькай групы больш шансаў на эфектыўную размову, чым у групы на 10–12 чалавек. Акром таго, такія вялікія сесіі па выніку ператвараюцца ў прэзентацыі, што не спрыяе двухбаковай камунікацыі і дасягненню мэты мерапрыемства. Зона каталогу. Яна ў нас з’явілася з-за таго, што мы вырашылі быць больш экапрыязнымі і не выдаткоўваць кожны раз грошы і паперу на 50–70 асобнікаў каталогу, якія выкарыстоўваюцца ўся-


33

го толькі адзін раз. Мы перайшлі на друк 1–2 каталогаў фармату А1– А2, якія знаходзяцца паміж зонай рэгістрацыі і зонай запісу да Кніг. Акром таго, каталог можна знайсці ў нашых групах у сацыяльных сетках за дзень і ў дзень мерапрыемства, мы рассылаем яго за дзень да мерапрыемства ўсім зарэгістраваным Чытачам па пошце, таксама яго можна атрымаць па QR-кодзе, размешчаным на білеце Чытача/Чытачкі. Пры неабходнасці можна надрукаваць да 5 асобнікаў каталогу фарматам А4 (двухбаковы друк), каб размесціць у зоне рэгістрацыі і запісу да Кніг ці побач з вялікімі «каталогамі». Зона кава-перапынку. Гэта асобны стол/стойка/памяшканне, дзе для Кніг і Чытачоў арганізаваны кава/гарбата і нейкія пачастункі (печыва, цукеркі, арэхі і г.д.). Пры арганізацыі кава-перапынку, як і ўсёй Бібліятэкі, важна быць экалагічнымі: набываць мясцовыя прадукты, якія маюць экалагічную ўпакоўку ці наогул такой не маюць, арганізоўваць асобны збор смецця, выкарыстоўваць шматразовы посуд (таксама можаце прасіць удзельнікаў прыходзіць са саімі тэрмакубкамі). Важна памятаць пра веганаў і вегетарыянцаў і набываць для іх адпаведныя прадукты (фрукты, арэхі і г.д.). Для большага паглыблення ў тэму экапрыязнасці мы вельмі раім азнаёміцца з дапаможнікам «Путеводитель по организации климатически дружественных мероприятий», які можна знайсці на рускай мове на сайце арганізацыі «Цэнтр экалагічных рашэнняў» ecoidea.by у раздзеле «Медыятэка». Мы лічым вельмі важным рабіць свае мерапрыемствы як мага больш экапрыязнымі і такім чынам падтрымліваць і прасоўваць ідэю экапрыязнага ладу жыцця. Важна на любую Бібліятэку арганізоўваць пітную ваду для Кніг — яны размаўляюць на працягу некалькіх гадзін, і вада для іх будзе вельмі важным момантам. Каб быць больш экалагічнымі, набывайце ваду ў вялікіх бутэльках (5–6 літраў) і пасля разлівайце яе па графінах/кубачках/стаканах/тэрмакубках. Зона адпачынку / чакання. Агулам усе вышэй азначаныя зоны (рэгістрацыі, запісу да кніг, «каталогу» ды кава-перапынку) можна аб’яднаць у зону адпачынку ці зону чакання, дзе Чытачы чакаюць


34

сваіх Кніг і адпачываюць паміж сесіямі. Гэта значыць, што ў гэтай зоне таксама павінны быць свабодныя сталы, крэслы, канапы, можа быць нейкая дадатковая цікавостка — гульня, флаеры ды брашуры, друкаваныя кнігі, відэаролікі і г.д. Важна, каб гэтая зона нейкім чынам аддзялялася ад зоны чытання. Зона чытання. Гэта, безумоўна, галоўная прастора на мерапрыемстве. Тут адбываецца самае важнае: Чытачы і «жывыя кнігі» сустракаюцца для размовы. Гэта можа быць як адно вялікае памяшканне, так і некалькі асобных памяшканняў. Выкарыстоўваць адно памяшканне прасцей, але асобныя памяшканні забяспечваюць падвышаную прыватнасць, калі гэта асабліва неабходна. Памер памяшкання павінен быць такім, каб паміж усімі «кропкамі», дзе адбываецца «чытанне», было дастаткова вольнай прасторы і каб людзі не заміналі адно аднаму. Таксама важна, каб зона чытання была альбо наогул аддзелена ад зоны адпачынку (асобнае памяшканне), альбо знаходзілася ад яе на дастатковай адлегласці. Гэта не парушыць спакойную і даверлівую атмасферу размоў і не дазволіць падыходзіць да «жывых кніг» Чытачам, якія не запісаліся альбо спазніліся на пачатак сесіі. Самая зручная «кропка» для чытання — гэта круглы стол і крэслы вакол яго. У гэтым выпадку Кніга зможа пакласці на стол патрэбныя для размовы рэчы, паставіць кубачак з вадой/кавай/гарбатай, а вы зможаце паставіць таблічку з імем і назвай Кнігі і/альбо нумарам стала. Калі магчымасці скарыстацца сталамі няма, то можна проста ставіць у кола крэслы, месца пазначаць нумарам, а таблічку з імем і назвай класці проста на падлогу. Таблічка з нумарам стала дапамагае арыентавацца ў вялікай прасторы і колькасці Кніг валанцёрам, Бібліятэкарам і Чытачам, а таблічка з імем і назвай Кнігі дапаможа Чытачам, якія, напрыклад, не адразу запомнілі імя Кнігі. Пры гэтым можна арганізаваць гэта і інакш: усе месцы пазначыць нумарамі, а Кнігам падрыхтаваць бэйджы з імёнамі. Пры гэтым назвы Кніг не будуць асобна друкавацца і недзе вывешвацца на месцы Кнігі, што паспрыяе большай бяспечнасці прасторы.


35

«Жывыя кнігі» «Жывыя кнігі» — цэнтральныя фігуры мерапрыемства. Перад Бібліятэкарамі, якія толькі пачынаюць сваю дзейнасць, паўстае мільён пытанняў. Вам трэба падумаць:

●● ●● ●● ●● ●● ●●

Дзе і як знайсці Кнігі? Як упэўніцца ў тым, што Кніга пасуе? Як размаўляць з Кнігай? Як падрыхтаваць Кнігу да сустрэчы з Чытачамі? Як забяспечыць бяспеку Кніг на працягу мерапрыемства? Як зрабіць так, каб працаваць з Кнігамі яшчэ і потым?

Прынцыповая мантра кожнага Бібліятэкара пры ўзнікненні ­любой прапановы тэмы ­Кнігі — які пра гэта ­існуе стэрэатып? Ад пачатку вы павінны ўяўляць, якія тэмы хочаце прапана­ ваць Чытачам на Жывой Бібліятэцы. Мы прапануем скласці спіс, які будзе прыкладна ў 3–5 разоў перавышаць неабходную ­колькасць Кніг на мерапрыемстве. Напрыклад, калі вам трэба 10 Кніг, у спісе павінна быць 30–50 назваў. Складаючы спіс, трэба ўтрымліваць


36

у галаве 2 галоўныя мэты Жывой Бібліятэкі: руйнаванне стэрэатыпаў і прасоўванне ідэі разнастайнасці грамадства. Гэта значыць, што ў спісе павінны быць не толькі сацыяльна-ўразлівыя групы, але і Кнігі, якія прадстаўляюць стыгматызаваныя групы, тыя, хто мае рэдкі досвед ці падымае важную праблему, якая не датычыцца сацыяльна-ўразлівых груп. Разнастайныя Кнігі ­дапамагаюць уцягнуць больш Чытачоў у працэс Жывой Бібліятэкі і стымуляваць іх на далейшы ўдзел у мерапрыемстве. З часам Чытачы, якія чытаюць толькі «цікавыя» Кнігі, будуць гатовыя размаўляць і на больш складаныя тэмы. Але неабходна ўтрымліваць баланс, і таму мы раім, каб 60–70% Кніг былі на тэмы сацыяльна-ўразлівых груп, у дачыненні да якіх існуе шмат стэрэатыпаў, а 30–40% — больш «лёгкія» тэмы, датычныя досведу, поглядаў, незвычайных прафесій і г.д. Калі вы склалі спіс, можна пераходзіць да пошуку. Безумоўна, дакладнага алгарытму тут няма: спадзявайцеся, што вам пашанцуе, а потым разлічвайце і на свой досвед. Выкарыстоўвайце ўсе метады, якія толькі могуць прыйсці вам у галаву, а мы пакуль прапануем шэраг самых простых спосабаў. Сябры і знаёмыя. Калі вы складалі спіс, дык напэўна ўжо мелі на ўвазе нейкіх сваіх знаёмых. Да знаёмых і сяброў варта звяртацца асабліва на пачатку сваёй бібліятэкарскай дзейнасці, бо з імі камунікацыя звычайна ідзе прасцей і з іх дапамогай вы зможаце праверыць, наколькі зразумела вы ўсё тлумачыце і наколькі правільна ведзяце камунікацыю. Сарафаннае радыё. Вы апытваеце як мага больш людзей пра іх знаёмых, тлумачыце канцэпцыю фармату — і вам абавязкова дадуць кантакты той ці іншай патэнцыйнай Кнігі. Спецыялізаваныя арганізацыі і аб’яднанні. Калі вас цікавіць нейкая канкрэтная тэма (напрыклад, трансплантацыя), то можна звярнуцца да арганізацыі, якая працуе ў гэтай сферы (знайсці кантакты Міжнароднага цэнтра донарства дапаможа Google).


37

Публічны пошук. Не заўсёды існуюць арганізацыі, якія займаюцца тэмамі сацыяльна-ўразлівых груп, і не заўсёды такія людзі ёсць сярод вашых знаёмых. Публічны пошук Кніг часам дае самыя нечаканыя рэзультаты. Для гэтага неабходна напісаць прэс-рэліз, у якім вы распавядаеце пра канцэпцыю фармату і пошук канкрэтных «жывых кніг», пакінуць свае кантакты і распаўсюдзіць гэтую інфармацыю праз сацыяльныя сеткі і СМІ. Сталы пошук. Новыя Кнігі заўжды патрэбны ў фармат і павінны быць «кропкі ўваходу» для такіх Кніг. Для гэтага, напрыклад, можна зрабіць асобны рэліз з дасканалым апісаннем таго, хто можа быць Кнігай, і размясціць яго ў асобны раздзел на сваім сайце альбо ў сацыяльных сетках. Звычайна для гэтага ёсць дадатковая форма, якую запаўняе патэнцыйная Кніга. На базе гэтай анкеты і будзе весціся далейшая камунікацыя. Пасля таго як вы атрымалі кантакты ці анкету Кнігі, неабходна зразумець, ці падыходзіць вам гэты канкрэтны чалавек. ­Далёка не кожны чалавек, нават калі ён вельмі пазітыўны, цікавы і ­гаваркі, можа быць Кнігай.

Чалавек павінен дакладна ўсведамляць, кім ён з’яўляецца, і жыць тым, пра што распавядае, альбо мець адпаведны досвед.


38

То-бок калі я ем мяса, то не магу быць Кнігай «веганка», нават калі я вельмі добра валодаю тэмай. Кніга мусіць быць сапраўднай, а яе назва наўпрост называць групу, у дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы. Я менавіта «веганка», а не «10 год без мяса». Прынцыповасць назваў Кніг звязана з тым, што ўсе Чытачы павінны з першага позірку разумець, пра што будзе ісці гаворка на сесіях з Кнігай, нават калі яны яшчэ не глядзелі каталог. Акром таго, Жывая Бібліятэка называе ўсе рэчы сваімі імёнамі ды імкнецца разбураць стэрэатыпы пра тыя ці іншыя групы, магчыма, праз фармаванне новых «пазітыўных» стэрэатыпаў, а дзеля гэтага назвы груп трэба прагаворваць, а не хаваць іх за прыгожымі незразумелымі выразамі. Для таго каб канчаткова зразумець, падыходзіць вам Кніга ці не, трэба высветліць, ці адпавядае яна наступным крытэрыям: ●● Кніга сапраўды з’яўляецца прадстаўніком групы ці супольнасці, у дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы; ●● Кніга гатовая распавядаць пра сябе і свой досвед, адказваць на не заўжды зручныя ці карэктныя пытанні па яе тэме; ●● Кніга сама не будзе ствараць непрыемных сітуацыі на сесіі і адэкватна адрэагуе на любыя пытанні Чытачоў; ●● Кніга гатовая і хоча ўдзельнічаць на мерапрыемстве ў даклад­ ны дзень і час. Каб праверыць наяўнасць гэтых момантаў, лепш за ўсё сустрэцца з Кнігай асобна і паразмаўляць. Гэта называецца сумоўем Кнігі. Такая размова звычайна займае каля 30–40 хвілін і фактычна з’яўляецца рэпетыцыяй магчымай сесіі. Акром таго, што вы знаёміцеся, распавядаеце пра фармат, вам неабходна загадзя прадумаць нязручныя пытанні па тэме Кнігі. Просты мазгавы штурм у камандзе дапаможа вам іх прыдумаць. Мы ж усе са стэрэатыпамі і забабонамі. Падчас сесіі вы ўжо будзеце разумець, падыходзіць вам Кніга ці не. Пасля сумоўя неабходна тактычна патлумачыць Кнізе пра сваё рашэнне з аргументамі. Сцэнарыяў можа быць некалькі.


39

Вам Кніга падыходзіць, і вы Кнізе таксама. У гэтым выпадку вы запрашаеце яе на канкрэтнае мерапрыемства, абмяркоўваеце час, калі Кніга будзе дасяжная, пытаецеся, ці можна яе фатаграфаваць і ці прынцыповая ёй колькасць Чытачоў на сесіі. Кніга не з’яўляецца прадстаўніком сацыяльна-ўразлівай групы, а проста чалавек з цікавым досведам. У гэтым выпадку можна зрабіць дзве высновы: Кніга вам зусім не падыходзіць (для яе можна прыдумаць нейкі іншы фармат супрацы) альбо Кнігу можна будзе запрасіць іншым разам (не забываемся пра баланс розных тэмаў Кніг). Калі так адбылося, трэба яшчэ раз распавесці Кнізе пра мэты фармату і сказаць, што вы ў першую чаргу шукаеце прадстаўнікоў стэрэатыпаў у грамадстве. Але Кнігу на сумоўе трэба яшчэ запрасіць! Тут паўстае пытанне: як паводзіць сябе пры першым кантакце з Кнігай? Часцей за ўсё гэта адбываецца ў сацыяльных сетках альбо праз пошту ці тэлефон. У паведамленні, якое вы дашляце, важна напісаць, хто вы, адкуль узялі кантакт, каротка патлумачыць фармат Жывой Бібліятэкі, месца і час правядзення бліжэйшага мерапрыемства, распавесці, у якасці якой Кнігі вы чалавека запрашаеце і чаму гэта важна, а таксама запытацца, ці згодзен на гэта чалавек, ці падыходзіць яму такі фармат. Пасля таго як вы атрымаеце адказ, лепш за ўсё альбо сустрэцца і асабіста паразмаўляць з будучай Кнігай альбо працягнуць размову па тэлефоне, калі час на сустрэчу знайсці складана. У Кніг таксама ёсць свая матывацыя ўдзелу ў Жывых Бібліятэках, і пра гэта трэба ведаць і шчыра казаць. Кнігі прыхо­ дзяць, каб заявіць пра сябе (пра сваю тэму), распавесці пра свой досвед, пачуць рэакцыю шырокага кола людзей, знайсці аднадумцаў і гэтак далей. Мэтай удзелу не можа быць самапіяр ці ­нейкі


40

камерцыйны інтарэс. Мерапрыемства пра іншае. На Жывыя Бібліятэкі нельга запрашаць зорак ці вельмі знакамітых людзей. Іх можна, безумоўна, прыцягваць да прасоўвання самога мерапрыемства (пра гэта будзе ў раздзеле «Распаўсюд інфармацыі»), але Кнігамі такія людзі быць не могуць. Гэта звязана менавіта з іх знакамітасцю. І Чытачы, і журналісты захочуць чытаць менавіта іх, а астатнія Кнігі застануцца нібыта нецікавымі і няважнымі. У СМІ потым з’явяцца артыкулы не пра Жывую Бібліятэку, а пра знакамітасць, і, можа быць, толькі недзе ўнізе напішуць пра сам фармат. Такім чынам згубіцца мэта мерапрыемства, а астатнія Кнігі застануцца незадаволенымі і без належнай увагі. Калі Кніга пагадзілася на удзел, мэта Бібліятэкара — максімальна дасканала падрыхтаваць Кнігу да ўдзелу ў Жывой Бібліятэцы. Для гэтага неабходна правесці інструктаж і абмеркаваць тэхнічныя моманты. Фармат прадугледжвае стварэнне бяспечнай прасторы для любой Кнігі. Бяспека ў тым ліку тычыцца і колькасці Чытачоў на сесіі. Неабходна абмеркаваць з Кнігай найбольш зручную для яе колькасць Чытачоў і потым перадаць гэтую інфармацыю тым, хто займаецца графікам дасяжнасці. Звычайна Кнігі пагаджаюцца на любую колькасць, але могуць быць абмежаванні ці Кніга наогул хоча быць «закрытай» (размова тэт-а-тэт). Важна даць Кнізе форму для запаўнення каталога і патлумачыць, навошта ён патрэбны і для чаго выкарыстоўваецца. Трэба данесці да Кнігі, што каталог не проста анатацыя яе тэмы, а першаснае ўражанне пра яе, інфармацыя, ад якой Чытачы адштурхнуцца на сесіі, і гэта зробіць Кнігу больш якаснай і цікавай. Важна спытацца, зручна ёй будзе сядзець сярод іншых Кніг ці лепей будзе знайсці нейкае асобнае месца (нават асобны пакой). Дакладна высветліць час дасяжнасці Кнігі і ўпэўніцца ў тым, што яна ведае, куды і калі ехаць (даслаць мапу праезду). Паводзіны Кнігі на Жывой Бібліятэцы наўпрост залежаць ад інструктажу, які вы праведзяце. Падчас інструктажу важна распавесці пра сесіі і тэхнічныя моманты мерапрыемства.


41

Для таго каб правесці сесію, Кніга можа абраць адзін з некалькіх варыянтаў. Ад пачатку некаторыя Кнігі вітаюцца з Чытачамі, пытаюцца, чаму яны абралі менавіта яе. Потым альбо ­пераходзяць да кароткага расповеду сваёй гісторыі (гэты маналог не павінен перавышаць 10 хвілін) і размовы з чытачамі, альбо абразу просяць чытачоў задаваць пытанні па іх тэме. Бібліятэкары павінны распавесці Кнізе пра гэтыя варыянты, але могуць пакідаць за сабой права раіць нешта канкрэтнае. Першы варыянт (гісторыя-пытанні) больш падыходзіць да Кніг, тэмы якіх не вельмі публічныя ў грамадстве, з тэмаў такіх Кніг нельга ­зрабіць відавочныя высновы, для Чытачоў гэтыя Кнігі хутчэй нешта ­новае і незразумелае (траблшутэр, фрыган). Другі варыянт (адразу ­пытанні) падыхо­ дзіць да Кніг — прадстаўнікоў яскравых і вядомых усім стэрэатыпаў, гэтыя Кнігі з’яўляюцца часткамі ўсім вядомых сацыяльна-ўразлівых груп (гей, рома, ВІЧ+). У нашай камандзе існуюць адмыслова распрацаваныя парады для Кніг, якія першы раз прыходзяць на Жывую Бібліятэку. ­Можаце ўзяць іх у нас ці распрацаваць свае. Такія парады дапамогуць Кнігам падрыхтавацца да новага досведу ў жыцці. Вось некаторыя парады з нашага спісу:


42

●● будзьце сабой. Мы запрасіла вас, бо пра ваш досвед варта ­ведаць;

●● будзьце адкрытымі і шчырымі, важна ўмець чуць і слухаць; ●● настройцеся дзяліцца асабістым досведам; ●● Чытачоў вы пабачыце першы і апошні раз, і толькі на Жывой Бібліятэцы;

●● памятайце пра сваю бяспеку; ●● да вас можа прыйсці група Чытачоў, але вырашаць іх асабіс­ ●● ●● ●● ●● ●● ●●

тыя праблемы не ваш абавязак; атрымлівайце асалоду ад таго, што робіце; падчас перапынку вы можаце дзяліцца досведам з іншымі Кнігамі; сесія ніяк не мадэруецца знешне. Усё сказанае на сесіі застаец­ ца канфідэнцыяльным; калі працуеце з перакладчыкам, рабіце паўзы кожныя ­некалькі сказаў; не бойцеся перапытваць, калі вы нешта не зразумелі; у любы момант можна прыпыніцца, папярэдне паразмаў­ ляўшы з Бібліятэкарам.

Дадаткова неабходна спытацца, ці можна фатаграфаваць Кнігу і здымаць яе на відэа, а таксама пра магчымасць быць героем артыкула ў нейкім выданні. За дзень-два да мерапрыемства варта яшчэ раз звязацца з Кнігай, каб упэўніцца ў тым, што ў яе нічога не змянілася, ­даслаць усю неабходную інфармацыю (у тым ліку канкрэтны час сесій) і свае кантакты для сувязі. Унутры нашай каманды распрацавана адмысловая інструкцыя па працы з Кнігамі, якой мы карыстаемся і якой мусіць прытрымлівацца кожны, хто пачынае працу з Кнігамі. Вы можаце запрасіць яе ў нас альбо распрацаваць сваю.


43

Распаўсюд інфармацыі Жывая Бібліятэка будзе мець сэнс толькі пры наяўнасці прадстаўнікоў усіх роляў. Пасля таго як знайшліся Бібліятэкары, якія адшукалі памяшканне і Кніг для мерапрыемства, трэба неяк данесці гэтую інфармацыю да Чытачоў. Калі вы першы раз у сваім горадзе ладзіце Жывую Бібліятэку, то трэба не толькі распавесці пра мерапрыемства, але і зацікавіць самім фарматам. Для гэтага вам неабходная стратэгія распаўсюджвання інфармацыі. Каб выбудаваць эфектыўную стратэгію, вы павінны ­адказаць на некалькі пытанняў. Каго мы чакаем у якасці Чытачоў? Хто ­гэтыя людзі? Чаму яны павінны прыйсці на Жывую Бібліятэку? Дзе гуртуюцца гэтыя людзі? Адкуль яны бяруць інфармацыю пра мерапрыемствы ў горадзе? Людзі, пра якіх напісана вышэй, — гэта ваша мэтавая аўдыторыя, тыя, на каго накіраванае мерапрыемства. Жывая Бібліятэка складаная тым, што не мае нейкага канкрэтнага ўзроставага ­цэнзу, і абсалютна любы чалавек можа прыйсці на мерапрыемства і быць Чытачом. А гэта азначае, што Жывая Бібліятэка мае камбінаваную мэтавую групу. Але з нашага досведу мы можам сказаць, што ядром мэтавай групы з’яўляецца моладзь (сярэдні ўзрост наведвальніка ЖБ у Мінску — 27 год), наступная група па колькасці — падлеткі (15–18 год) і людзі пасля 30 год. Гэта азначае, што пры фармаванні стратэгіі трэба ў першую чаргу ўлічваць інтарэсы трох мэтавых груп. Але пры гэтым вы можаце абраць сваю мэтавую аўдыторыю, для якой хочаце працаваць, і выкарыстоў­ ваць каналы, якія прывядуць вас да яе.


44

Ёсць вельмі класны спосаб зразумець, што патрэбна чалавеку і як данесці да яго інфармацыю. Як ні смешна, але ён пабудаваны на тых жа самых стэрэатыпах, але ў выпадку распаўсюду інфармацыі гэта нам толькі на руку. Некаторыя публічныя выданні малююць рэальны партрэт прадстаўніка сваёй мэтавай аўдыторыі. То-бок у нашым выпадку мы раім намаляваць партрэт чалавека, вызначыць узрост, даць імя, прыдумаць найбольш верагоднае месца працы, хобі, інта­ рэсы, сямейнае становішча — прамаляваць гэты вобраз як мага больш дэталявана. Такія малюнкі трэба зрабіць для прадстаўнікоў усіх частак вашых мэтавых груп. Калі вы зрабілі ўсё правільна, то больш менш ужо разумееце, праз што можна дагрукацца да сваёй аўдыторыі. Камунікацыйная стратэгія складаецца з некалькіх кампанентаў і тыпаў распаўсюду інфармацыі.

Прэс-рэліз. Гэта дакумент, у якім арганізацыя або ініцыятыва

дае інфармацыю пра пэўную падзею або мерапрыемства ў СМІ. Мэтай напісання прэс-рэлізу з’яўляецца азнаямленне СМІ з па­дзеяй, актуальным спосабам вырашэння грамадскай праблемы, навіной і далейшае асвятленне яе ў выгадным або важным для арганізацыі аспекце. Калі прэс-рэліз напісаны правільна, журналісты ахвотна выкарыстоўваюць звесткі з яго ў сваіх артыкулах практычна без змянення. Прэс-рэліз — інструмент для працы са СМІ, і пра стварэнне прэс-рэлізаў напісана нямала артыкулаў і нават кніг (пашукайце ў Інтэрнэце). Што важна для напісання ­прэс-рэлізу? Ён мусіць быць кароткім, ёмкім і зразумелым. У ­нашым выпадку, калі мы пішам пра мерапрыемства, варта адказаць на пытанні: што адбываецца, калі і дзе, для чаго, хто робіць. Тэкст не можа ­займаць больш за 1 старонку. Аднак для разумення рэакцыі СМІ на прэс-рэлізы раім пачытаць артыкул на 34mag.net «Чаму рэдакцыі не чытаюць прэс-рэлізы?».


45

Супраца з іншымі ініцыятывамі ды некамерцыйнымі арганізацыямі. Вось ім можна смела дасылаць свае прэс-рэлізы, і, як

правіла, асабліва пры наяўнасці папярэдняй дамоўленасці, яны наўпрост без зменаў паставяць яго на свой сайт, дададуць у сваю рассылку і нават запосцяць у сацыяльныя сеткі. Пасты ў спецыялізаваных суполках у сацсетках. Канешне, у першую чаргу ў вас павінны быць свае суполкі ў сацыяльных сетках («ВКонтакте», Facebook, «Аднакласнікі» альбо іншыя), адкуль наведвальнікі могуць браць апошнюю інфармацыю, але варта працаваць і з іншымі суполкамі, бо ў вас можа быць 200 падпісчыкаў, а ва ўмоўным «Бясплатным Валожыне» — 2 тысячы. Пашукайце суполкі з абвесткамі пра мерапрыемствы ў вашым горадзе, суполкі іншых арганізацый, універсітэтаў, школ. Для сацсетак важна разумець, хто з вашай мэтавай аўдыторыі карыстаецца гэтым каналам інфармацыі, і мець на ўвазе: ніхто не чытае доўгія тэксты ў сацыяльных сетках (ваш прэс-рэліз альбо трэба перапісаць наноў, альбо скараціць разоў у 5–7), таму патрэбныя прыгожыя і цікавыя малюнкі. Пра піяр у сацсетках таксама напісаны кнігі і дапаможнікі, так што не палянуйцеся пагугліць і пачытаць пра гэта пару артыкулаў, а лепей проста знайдзіце спецыяліста ў гэтай справе. E-mail рассылка. Яна прадугледжвае наяўнасць базы Чытачоў альбо любую іншую, якая падыходзіць па параметрах мэтавай ­аўдыторыі. Не забывайце пасля кожнай Жывой Бібліятэкі ўносіць адрасы ў базу кантактаў Чытачоў — гэта найбольш лаяльная аўдыторыя, якую не трэба ўпэўніваць у тым, што Жывая Бібліятэка — эфектыўны фармат. Калі вы ладзіце мерапрыемства першы раз, то, відавочна, базы ў вас няма. У залежнасці ад таго, адны вы гэта робіце ці з дапамогай нейкага НДА, вы можаце папрасіць дазвол скарыстацца іх базай (пры гэтым НДА стане інфармацыйным парт­нёрам). Але ў гэтым выпадку рэліз павінен быць цікавы, зразумелы і дакладны. Варта адзначыць, што рассылка не дасягне кожнага, каму вы яе дашляце (бо не ўсе своечасова пра-


46

вяраюць пошту, а часам лісты наогул трапляюць у спам), але рассылка — добры спосаб падтрымліваць сувязь са сваімі Чытачамі. Лідары меркаванняў / публічныя асобы. Як мы ўжо казалі, вядомых людзей нельга запрашаць у якасці Кніг, але можна прыцягваць да распаўсюду інфармацыі. Асабліва ў Мінску гэта пачынае працаваць і звязана з жаданнем публічных асоб зарэкаменда­ ваць сябе як сацыяльна-арыентаваных асоб, для іх гэта дадатковы піяр і згадкі ў СМІ. «Зорак» можна запрашаць на мерапрыемства, ­прасіць, каб яны анансавалі Жывую Бібліятэку ў сваіх акаўнтах, выпрацоўваць любы фармат супольнай працы, які будзе задавальняць публічную асобу і прасоўваць фармат. Плакаты, флаеры — таксама метад распаўсюду інфармацыі, але, на наш погляд, вынік ад яго абсалютна мінімальны. Па-першае, трэба распрацаваць дызайн і знайсці друкарню (і грошы на друк), пасля гэтага неабходна расклеіць плакаты і раздаць флаеры ў месцах, дзе з найбольшай верагоднасцю знаходзіцца ваша мэтавая група. Але гэта ані разу не азначае, што да вас прыйдзе больш людзей. Сродкі і высілкі, затрачаныя на выкарыстанне гэтага спосабу, ніяк не суадносяцца з колькасцю Чытачоў. Сарафаннае радыё — метад, які лепш працуе ў маленькіх гарадах, альбо калі вы першы-другі-трэці раз ладзіце мерапрыемства ў сваім горадзе (і гэты горад не Мінск). Наш досвед паказвае, што па-за сталіцай беларусы больш давяраюць меркаванню знаёмых, чым анонсу ў навінах. Да вас прыйдуць людзі толькі пасля атры-


47

мання «рэкамендацыі» ад сваіх знаёмых. Таму распавядайце ўсім сябрам, знаёмым, сваякам і г.д. Распавядайце пра працэс падрыхтоўкі, зацікаўлівайце іх Кнігамі (з улікам іх магчымых інтарэсаў: у вашага кіроўцы на працы і знаёмай студэнткі будуць, верагодна, розныя зацікаўленні ў выбары Кніг). У тэме распаўсюду інфармацыю асобную ролю займае ­праца з журналістамі. Наяўнасць журналістаў на мерапрыемстве за-

бяспечвае пазнавальнасць Жывой Бібліятэкі, матэрыялы ў СМІ падвышаюць пазнавальнасць розных сацыяльна-ўразлівых груп, і наша задача зрабіць так, каб гэтыя матэрыялы былі надрукаваны ў адпаведнасці з нормамі журналісцкай этыкі. Ёсць некалькі варыянтаў працы з журналістамі, што выконваюць розныя функцыі. ●● Фармаванне асабістага пула лаяльных журналістаў. Гэта самы важны і карысны фармат супрацы. З журналістамі трэба знаёміцца і сябраваць асабіста, запрашаць на свае мерапрыемствы, прасіць пісаць артыкулы пра Жывую Бібліятэку і яе ­герояў, дамаўляцца на супольную інфападтрымку. ●● Запрашэнне СМІ на свае мерапрыемствы. Гэта можа быць і ­тэлебачанне, і анлайн-парталы, і розныя тэматычныя журналы. Галоўнае, каб тэматыка выдання нейкім чынам перакрыжоўвалася з Жывой Бібліятэкай. Выданні пра гарадское жыццё, розныя культурніцкія СМІ звычайна вельмі пазітыўна ставяцца да такіх запрашэнняў. Толькі не запрашайце ўсіх разам — СМІ любяць эксклюзіў. ●● Журналісты самі прыходзяць на Жывую Бібліятэку. Відавочна, калі завітвае тэлебачанне, то яго адразу бачна з-за камер і ўсяго астатняга, але часта адбываецца, што журналісты прыходзяць амаль інкогніта, і ваша задача — паспець з імі пазнаёміцца, паразмаўляць і паведаміць пра правілы знаходжання на Жывой Бібліятэцы.


48

Перад тым як запрашаць журналістаў, трэба зрабіць агульны спіс усіх СМІ ў вашым горадзе і высветліць, якія з іх вам больш цікавыя і каму цікавыя вы. За кошт разнастайнасці Жывой Бібліятэкі фактычна любое выданне можа зацікавіцца і прыйсці, але калі вы пішаце, напрыклад, у нейкі эканамічны часопіс, адразу прапаноўвайце ім Кнігу і тэму для артыкула. Журналісты прыйдуць у тым выпадку, калі ім будзе цікавая тэма. У больш сур’ёзных выданнях іcнуе чарга публікацый, таму важна своечасова (за некалькі тыдняў) напісаць ліст-запрашэнне ў рэдакцыю. Падчас працы са СМІ важна памятаць, што вы ў выпадку любой камунікацыі з імі (інтэрв’ю ці проста размова) прадстаўляеце фармат і з’яўляецеся Бібліятэкарам. Вы не маеце права казаць дыскрымінацыйна, ужываць мову варожасці ў дачыненні да пэўных сацыяльных груп ці ўвогуле выказвацца ў ключы, які можа па-рознаму інтэрпрэтавацца ці ісці ўразрэз з каштоўнасцямі ­Жывой Бібліятэкі. Сустракаючы журналістаў на Жывой Бібліятэцы, неабходна адразу пазнаёміцца з імі, запытаць, адкуль яны і ў якой ролі прыйшлі на мерапрыемства. Вельмі важна распавесці журналістам пра Жывую Бібліятэку, яе правілы і прынцыпы. Неабходна акцэнтаваць увагу на канфідэнцыйнасці падчас сесіі, а таксама на тое, што неабходна атрымаць дазвол на выкарыстоўванне асабістай інфармацыі, якая стала вядомай падчас сесій Жывой Бібліятэкі. Іншым аспектам супрацы з журналістамі з’яўляецца гарантыя ­ўзгадвання Жывой Бібліятэкі ў матэрыяле. Трэба разумець, што вы як сапраўдныя прэс-сакратары і прэс-сакратаркі выступаеце ў інтарэсах Жывой Бібліятэкі і павінны вельмі добра разумець, дзе сапраўдная журналісцкая праца, а дзе нешта іншае.


49

Жывая Бібліятэка — не месца для пошуку герояў для журналісцкіх артыкулаў Пэўным чынам, канешне, яно так, але трэба разумець, што, калі да вас прыходзяць журналісты і хочуць напісаць пра вашу Кнігу, з якой вы працуеце і ведзяце камунікацыю, трэба, каб журналісты ў сваіх артыкулах згадвалі не толькі Кнігу, але і сам фармат Жывой Бібліятэкі, давалі спасылкі на нашы сацыяльныя сеткі ці сайт. Наступным аспектам працы з журналістамі з’яўляецца вычытка артыкула перад публікацыяй. Абавязкова дамаўляйцеся з журналістамі, каб папярэдне яны даслалі вам артыкул на вычытку. Гэта дазваляе выдаліць памылкі, якія маглі з’явіцца ў тэксце (напрыклад, «Жывая бібліятэка» замест «Жывая Бібліятэка»), таксама пазбавіць тэкст ад мовы варожасці і неэтычных выказванняў. На жаль, далёка не ўсе журналісты добра знаёмыя з тым, што называецца мовай варожасці, і выкарыстоўваюць яе ў сваіх артыкулах, аргументуючы гэта жаданнем зрабіць больш эмацыйны тэкст. Але не ў нашым выпадку. У выпадку Жывой Бібліятэкі журналістам асабліва важна думаць, як пісаць моцныя тэксты без ­выкарыстання мовы варожасці. Калі мы як Бібліятэкары ўзаемадзейнічаем пэўным чынам са СМІ, фактычна мы выступаем у ролі прэс-сакратароў і павінны быць прафесійнымі, у першую чаргу вельмі добра разбірацца ў самой Жывой Бібліятэцы і мець дакладную пазіцыю па пытаннях,


50

якія могуць узнікнуць у журналістаў. Вы павінны быць вельмі ветлівымі, камунікабельнымі і талерантнымі. Журналісты — гэты тыя людзі, з якімі нам надзвычай важна ўмець выбудоўваць зносіны. Дадатковай часткай працы з журналістамі з’яўляецца пытанне перадачы кантактаў. Калі вам пішуць журналісты з запытам на кантакты пэўных Кніг, тут існуе толькі адно правіла: спачатку атрымліваем дазвол Кнігі, потым перадаем кантакты. Па-іншаму быць проста не можа. Бібліятэкары таксама кіруюцца прынцыпам канфідэнцыйнасці. Не будзем забываць і пра фота- і відэаздымкі на мерапрыемстве. Калі журналісты прыходзяць разам са сваімі фатографамі ці аператарамі, неабходна папярэджваць іх, хто з Чытачоў ці Кніг не можа з’яўляцца на фота і відэа (пра гэта вы пытаецеся на пачатку мерапрыемства). Шмат што выглядае вельмі бюракратычна і часам можа ­падавацца, што не трэба так моцна клапаціцца пра ўсё гэта. Але вы ­павінны заўсёды прытрымлівацца адной ­палітыкі ­паводзінаў у адносінах з журналістамі, бо гэта ўплывае на ­рэпутацыю Жывой Бібліятэкі агулам і на рэпутацыю вашай каманды ў ­прыватнасці.

На мерапрыемстве Правядзенне Жывой Бібліятэкі з’яўляецца вынікам вашай пад­­рыхтоўкі і паказвае, наколькі вы здольныя арганізаваць ­працэс, сябе і людзей. Раней мы ўжо казалі пра тое, як абраць прастору, на колькі Чытачоў разлічваць і колькі Кніг клікаць, таму зараз будзем размаўляць менавіта пра працэс. Хто дзе стаіць і што кажа? Што рабіць, калі вы не ведаеце, што рабіць? Нагадаем, што за дзень-два да мерапрыемства неабходна сустрэцца ўсёй камандай, якая будзе на мерапрыемстве, і падзя­ ліць абавязкі. Кожны павінен дакладна ведаць, чым ­будзе займацца ён і што робяць астатнія. Задачы кожнага мусяць быць як мага


51

больш дакладнымі, і пажадана, каб на адну задачу было мінімум 2 чалавекі для таго, каб была магчымасць падмяняць адно аднаго і хутчэй вырашаць крызісныя сітуацыі. У прастору трэба прыходзіць мінімум за гадзіну да пачатку мерапрыемства, каб спакойна ўсё падрыхтаваць, дадаткова пракансультаваць Кніг перад Жывой Бібліятэкай і яшчэ раз сабрацца камандай. Як толькі вы патрапіце ў прастору, абавязкова праверце, ці надрукаваныя ўсе патрэбныя вам падчас мерапрыемства дакументы. Як мы пісалі раней, прастора дзеліцца на некалькі зон, для кожнай з каторых ёсць свае задачы і свае людзі.

Уваход. Гэта не тое каб асобная зона (бо мы не пісалі пра яе

раней), але гэта месца, якое ёсць заўжды і якое па выніку грае важную ролю. Тут павінен быць мінімум адзін чалавек на пачатку мерапрыемства, але ад першай сесіі і далей лепей 2 (у залежнасці ад памераў памяшкання і маштабу мерапрыемства). Чалавек на ўваходзе выконвае задачу арыенціра — тлумачыць, што і дзе знаходзіцца, калі пачатак. Але адразу ж пасля ўводнай часткі роля змяняецца: валанцёры сустракаюць Чытачоў, якія прыйшлі на ЖБ пасля афіцыйнага пачатку, і ім неабходна хутка (літаральна за 3–4 хвіліны) распавесці, што такое ЖБ і што тут рабіць. Гэта складаная задача, таму людзі на ўваходзе — гэта звычайна адны з самых дасведчаных чальцоў каманды, і яны вельмі камунікатыўныя. У залежнасці ад памеру мерапрыемства колькасць чалавек на ўваходзе можа павялічвацца. На Жывой Бібліятэцы ёсць некалькі хваляў Чытачоў: на пачатку і ў самай сярэдзіне. Калі вы чакаеце больш за 50 чалавек на мерапрыемстве, мы раім ставіць на ўваход мінімум 2 чалавек. Зона рэгістрацыі. У залежнасці ад памяшкання яна можа быць на самым уваходзе, і тады людзі на рэгістрацыі будуць яшчэ і сустракаць Чытачоў. Але заўжды лепей, калі за сустрэчу адказвае хаця б


адзін асобны чалавек, бо выкананне адных функцый замінае выконваць іншыя. За сталом рэгістрацыі павінна быць 1–2 чалавекі, якія ў любы час могуць замяняць адно аднаго. Пры наяўнасці папярэдняй рэгістрацыі можна рабіць адразу два спісы рэгістрацыі і падзяляць абавязкі паміж валанцёрамі на стале рэгістрацыі.

Імя, Прозвішча

Узрост

Месца працы / вучобы

e-mail

Гендар

Подпіс

Картка Чытача / Чытачкі

№ 1257

1.

1. 2. 3. 4.

Note: спіс рэгістрацыі складаецца з некалькіх слупкоў: імя і прозвішча, узрост, месца працы/вучобы, электронная пошта (кантактныя дадзеныя), гендар, подпіс. Такую форму можна запоўніць папярэдне праз Google Forms ці ўжо на самім мерапрыемстве. Кожнаму наведвальніку пасля рэгістрацыі выдаецца пранумараваная картка Чытача/Чытачкі. Нумар карткі суадносіцца з нумарам рэгістрацыі. З гэтага моманту гэта ўваходны квіток на мерапрыемства і магчымасць запісацца да Кніг. Прыклад карткі Чытача/Чытачкі можна паглядзець на малюнку. Звычайна там ёсць месца для нумара рэгістрацыі, імя Чытача/Чытачкі, а таксама маленькая таблічка з колькасцю слупкоў, адпаведных колькасці сесій на Жывой Бібліятэцы. Гэтую таблічку запаўняе Бібліятэкар пасля таго, як запіша Чытача/Чытачку ў графік дасяжнасці. Самі Чытачы нічога не пішуць у картцы, і іх абавязкова трэба пра гэта папярэджваць. На адваротным баку карткі Чытача/Чытачкі можна друкаваць свае кантакты, спасылкі на акаўнты ў сацыяльных сетках, QR-код на каталог, спасылку на сайт і інш.


53

На стале рэгістрацыі таксама можа быць нейкая прома-прадукцыя Жывой Бібліятэкі ці вашых партнёраў. Калі вы чакаеце на мерапрыемстве больш за 150 чалавек, за сталом рэгістрацыі павінна быць больш валанцёраў. На стале таксама можа знахо­ дзіцца некалькі асобнікаў каталога для індывідуальнага азнаямлення Чытачоў.

Зона запісу да Кніг (графік дасяжнасці). Там таксама павінна

быць 2 чалавекі, якія могуць замяняць адно аднаго падчас мерапрыемства. Адзін чалавек з нармальнай хуткасцю выконвае свае абавязкі на графіку дасяжнасці пры ўмове наяўнасці на мерапрыемстве не больш за 50 чалавек. Да таго ж важна папярэдне даць валанцёрам графік дасяжнасці, каб яны трохі прызвычаіліся да яго, зразумелі, хто ёсць у графіку, каб хутчэй арыентавацца падчас запісу на сесіі. Калі вы чакаеце каля 100 чалавек, мы раім падзяляць графік дасяжнасці такім чынам, каб на сесіі да адной паловы Кніг запісваў адзін валанцёр, на сесіі да другой — іншы. Таксама гэта варта зрабіць у выпадку, калі ў вас больш за 20 Кніг у спісе. Такім чынам вы спрашчаеце працэс запісу і яго хуткасць павялічваецца. Сам графік дасяжнасці ўяўляе сабой табліцу з назвамі Кніг, іх імёнамі і раскладам іх «дасяжнасці» на Жывой Бібліятэцы. Напрыклад, пры ўмове, што Кніга прысутнічае цягам усяго мерапрыемства, з 7 магчымых сесій яна дасяжная (актыўная) 1, 2, 3, 5, 6 сесіі і не дасяжная ў 4 і 7 сесіі. Такі расклад Бібліятэкары папярэдне распрацоўваюць асобна для кожнай Кнігі перад кожным мерапрыемствам з улікам магчымасцяў і пажаданняў Кнігі. Пагля­ дзець прыклад графіка можна на малюнку.

Для таго каб скласці графік, трэба ведаць некалькі «хітрыкаў»: ●● загадзя даведацца, у які дакладна час Кніга фізічна можа прысутнічаць на Жывой Бібліятэцы;

●● занесці ў графік дасяжнасці спачатку тыя Кнігі, якія будуць не ўвесь час,


54

а толькі ­некалькі сесій, а пасля расставіць сесіі тым Кнігам, якія будуць на ўсім ­мерапрыемстве; ●● трэба заўжды памятаць, што максімальная колькасць ­актыўных сесій запар у адной Кнігі не можа быць больш за тры. ­Большая колькасць павінна абавязкова абмяркоў­ вацца з ­Кнігай асобна; ●● лепш перастрахавацца і «закрыць» першую сесію Кнізе, калі вы ведаеце, што яна можа спазніцца. Па магчымасці не змяняйце графік дасяжнасці на самім мерапрыемстве, бо гэта негатыўна адбіваецца на Чытачах. На пачатку мерапрыемства яны робяць свой асабісты расклад наведвання Кніг, таму зменены пасярод Жывой Бібліятэкі графік пацягне за сабой пытанні і запыты Чытачоў перазапісацца да іншай Кнігі альбо негатыў з-за нейкай непрачытанай Кнігі. Што тычыцца запісу Чытачоў на сесіі, то валанцёры таксама павінны трымаць у галаве некалькі правілаў і не забываць камунікаваць з Бібліятэкарамі са стала рэгістрацыі. Па-першае, ёсць абмежаванне колькасці Чытачоў на адну сесію. Гэта можа быць размова тэт-а-тэт у асноўным памяшканні ці ўвогуле ў асобным пакоі (фармат папярэдне абмяркоўваецца з Кнігай). Але асноўная формула складаецца з наступнага: колькасць зарэгістраваных Чытачоў дзеліцца на колькасць актыўных Кніг у сесію. Напрыклад, на пачатку мерапрыемства зарэгістравана 50 чытачоў і ў першую сесію дасяжна 10 з 15 магчымых Кніг. Чытачы павінны быць роўна размеркаваны паміж Кнігамі, каб камунікацыя адбывалася ў як мага меншых групах, таму на першую сесію валанцёры будуць запісваць максімум па 5 Чытачоў (50/10=5). Такі кантроль за колькасцю зарэгістраваных Чытачоў адбываецца некалькі разоў за Жывую Бібліятэку ў залежнасці ад таго, які метад запісу вы абіраеце:


13.00

14.00

55

Матэрыялы, неабходныя для арганізацыі Жывых Бібліятэк, можна знайсці на нашым сайце → humanlibrary.by

●● запісваць адразу на ўсе сесіі (падыходзіць для маленькіх Бібліятэк, калі колькасць Чытачоў за ўсё мерапрыемства не перавышае 30 чалавек); ●● запісваць на тры першыя сесіі, а потым на 2–3 астатнія (падыходзіць для больш вялікіх Бібліятэк на 50+ чалавек); ●● запісваць Чытачоў толькі на 2–3 сесіі наперад — з пачаткам кожнай сесіі адкрываецца для запісу +1 наступная (у гэтым выпадку атрымаецца добра размеркаваць Чытачоў, але перапынкі павінны быць мінімум 15 хвілін).

Зона каталогу. На ёй не патрэбны асобны чалавек, але вы павінны памятаць пра неабходнасць павесіць 1–2 вялікія каталогі на самім мерапрыемстве ў такіх месцах, дзе людзі змогуць спакойна, не замінаючы іншым, прачытаць яго і вызначыцца з Кнігамі, якіх яны хочуць чытаць. Не забывайце, што каталог — гэта асноўная крыніца інфармацыі пра Кніг, менавіта з яго пачынаецца знаёмства Чытачоў з Кнігамі і таму важна, каб Чытач мог атрымаць каталог рознымі шляхамі. Можна прадугледзець магчымасць узяць індывідуальны каталог на стале рэгістрацыі (але з вяртаннем — для азнаямлення іншых Чытачоў), альбо ­атрымаць яго анлайн па QR-кодзе ці знайсці ў сацыяльных сетках праекта. Таксама памятайце, што Чытачы, якія зарэгістраваліся загадзя, атрымаюць каталог перад мерапрыемствам на пошту і прыйдуць на Жывую Бібліятэку «падрыхтаванымі».


56

Зона кава-перапынку. Гэтай зоны можа не быць у выпадку, калі вы ладзіце мерапрыемства ў бары і чытачы самі сабе набываюць каву/гарбату, але калі кава-перапынак кладзецца на вашы плечы, павінны быць 1–2 чалавекі, у задачы якіх будзе ўваходзіць раскласці ўсё прыгожа, аднаўляць запасы па меры таго, як яны будуць знікаць са стала, і прыбіраць стол, калі гэта будзе патрэбна падчас Жывой Бібліятэкі. Набіраць ваду, арганізаваць асобны збор смецця.

Зона кава-перапынку павінна заўсёды выглядаць акуратна. Зона чытання. Ідэальна, калі гэтая зона знаходзіцца асобна ад іншых і Бібліятэкары могуць кантраляваць уваход/выхад Чытачоў і такім чынам зніжаць верагоднасць таго, што на сесіі патрапіць незарэгістраваны Чытач. Калі такая магчымасць ёсць, патрэбны чалавек на ўваходзе ў зону сесій. Яго функцыя вельмі простая — правяраць наяўнасць карткі Чытача/Чытачкі на ўваходзе ў зону чытання. Калі карткі няма — адпраўляць на рэгістрацыю, калі картка ёсць, але ў ёй няма запісу на гэтую сесію — адпраўляць на запіс да Кніг. У самой зоне сесій павінна быць некалькі валан­цёраў, якія будуць дапамагаць Чытачам знайсці сваю Кнігу. Звычайна адзін валанцёр адказвае прыкладна за 4–5 Кніг. Калі Кніг больш за 15, то можна дадаваць больш валанцёраў і прасіць іх адка­зваць за 3–4 Кнігі. Валанцёры ў зоне сесій мусяць таксама ­ведаць усе тэхнічныя дэталі мерапрыемства (пра фота-, відэаздымкі, дзе прыбіральня, што рабіць на мерапрыемстве і г.д.). У кожнага валанцёра павінен быць міні-графік дасяжнасці, дзе ён будзе ­бачыць дасяжнасць усіх Кніг і на якіх месцах яны знаходзяцца. Як вы ўжо ведаеце, Жывая Бібліятэка складаецца з некалькіх частак, якія ўсе разам робяць мерапрыемства менавіта такім, якім яно мусіць быць.


57

Уступная частка звычайна пачынаецца за 30–40 хвілін да пачатку першай сесіі і займае каля 10–15 хвілін. Ва ўводнай частцы неабходна распавесці пра гісторыю Жывой Бібліятэкі, адкуль усё пайшло і з кім звязана, вельмі падрабязна патлумачыць пра працэс, прынцыпы, правілы, ролі, дакументы і іх функцыю, візуальна адзначыць валанцёраў у памяшканні (уся каманда павінна пэўным чынам вылучацца — фірмовыя цішоткі, світшоты, бэйджы, інш), а таксама высветліць тэхнічныя моманты кшталту месца знаходжання прыбіральні, папярэдзіць пра работу фатографа і запытацца, каго не трэба фатаграфаваць, і іншае. Заўжды цікавае і важнае для вас пытанне: «Хто на Жывой Бібліятэцы ў першы раз, калі ласка, падыміце руку!» Гэта пакажа вам, наколькі людзі знаёмыя з фарматам, колькі ў вас сталых Чытачоў, а колькі новых. Напрыканцы ўводзінаў абвяшчаюць запіс на сесіі. Для таго каб камфортна і спакойна запісаць усіх на сесіі, вам спатрэбіцца 15–20 хвілін. Памятайце, што ў любой сітуацыі запіс Чытачоў можна пачынаць толькі пасля таго, як вы патлумачыце ім усе правілы і распавядзеце пра працэс Жывой Бібліятэкі. Калі ёсць ­магчымасць, то можаце павесіць застаўку з назвай мерапрыемства, лагатыпамі вашымі ды партнёраў (калі такія ёсць), спасылкамі на акаўнты ў сацыяльных сетках. Таксама ў памяшканні можна павесіць на бачным месцы правілы фармату і любую дадатковую інфармацыю. Пажадана рабіць гэта ў зоне адпачынку, дзе людзі змогуць азнаёміцца з матэрыяламі падчас чакання ці кава-перапынкаў. Асноўны блок Жывой Бібліятэкі — сесіі. Метадалогія дазваляе выкарыстоўваць любую зручную для вас працягласць: ад 20 да 40 хвілін. Наш досвед паказвае, што 30 хвілін — самы аптымальны час для таго, каб Кніга паспела распавесці пра сябе, а Чытачы задалі свае пытанні — і адбылася размова. Бібліятэкары павінны папярэджваць Чытачоў пра пачатак і канец кожнай сесіі, а таксама за 5 хвілін да сканчэння чарговай сесіі. Гэта можна рабіць на ўсю аўдыторыю альбо асабіста, можна ўключаць музыку, што добра дапамагае аддзяліць час чытання ад часу перапынкаў.


58

Пасля апошняй сесіі неабходна лагічна скончыць мерапрыемства. Напрыканцы мерапрыемства, калі вы аб’яўляеце аб заканчэнні апошняй сесіі, пакіньце Кнігам і Чытачам хвілін 5–7, каб яны скончылі размову, і пачынайце заключную частку. Важна памятаць, што папярэдне трэба прыцягнуць увагу людзей і папрасіць іх падысці бліжэй да месца вашай прамовы. У заключэнні пажадана падзякаваць Чытачам і Кнігам за ўдзел, абмеркаваць з імі іх досвед, спытацца, ці лічаць яны Жывую Бібліятэку добрым метадам для руйнавання стэрэатыпаў, ці спадабаўся досвед ­Кнізе і г.д. Фактычна можна задаваць пытанні з анкеты зваротнай ­сувязі або прыдумляць нешта больш цікавае: напрыклад, на ўводзінах запытаць у Чытачоў іх меркаванне пра нейкі стэрэатып, які будзе прадстаўлены на мерапрыемстве, а ў заключнай частцы спытаць, ці змянілася іх меркаванне. Не забывайце звяртаць увагу на свае старонкі ў сацыяльных сетках і магчымасць зараз жа, на месцы, ахвяраваць грошы на жыццё праекта і г.д. Добрай кропкай таксама з’яўляецца магчымасць паказваць тэматычнае відэа (пра стэрэатыпы, дыскрымінацыю, мову варожасці і г.д.). Важна не забыць падзякаваць усім прысутным за тое, што яны вылучылі свой час на мерапрыемства і лічаць важным рабіць крок наперад — да грамадства, дзе няма месца дыскрымінацыі. Не забывайце таксама ў заключнай часты нагадаць пра анкеты зваротнай сувязі. Анкеты зваротнай сувязі для Кніг і Чытачоў дасылаюцца ў электроннай форме праз 1–2 дні пасля мерапрыемства, але не пазней, чым праз 3–4 дні. Людзі павінны асэнсаваць, што з імі адбылося, і не паспець забыць аб гэтым. Калі вы прапануеце Кнігам і Чытачам запоўніць папяровыя анкеты адразу пасля мерапрыемства (гэта таксама магчыма) ці калі вы рассылаеце іх у той жа дзень, то, мажліва, вы трымаеце больш запоўненых анкет, але водгукі будуць больш эмацыйныя і з даволі павярхоўнымі адказамі на адкрытыя пытанні (без варыянтаў адказу), што моцна зніжае адсотак канструктыўнай крытыкі, важнай для працягу мерапрыемства.


59

Таксама варта разумець, што ніводнае мерапрыемства не праходзіць ідэальна, без розных нестандартных сітуацый, і наша з вамі задача — быць падрыхтаванымі да вырашэння любога павароту, які можа ўзнікнуць падчас ЖБ, і дастаткова кампетэнтнымі. Далей мы прапануем вам шэраг самых папулярных сітуацый, якія могуць здарыцца падчас Жывой Бібліятэкі, з прапановамі іх вырашэння.

Магчымая небяспека ці канфліктная сітуацыя Пытанне бяспекі з’яўляецца надзвычай важным на мерапрыемстве. На Жывой Бібліятэцы ідзе абмеркаванне вельмі сенсітыўных тэмаў, на прасторы мерапрыемства сутыкаюцца прадстаўнікі розных груп і супольнасцяў, і рэакцыю Чытачоў вы ніколі не зможаце прадугледзець са 100% верагоднасцю. Існуе практыка найму ахоўнікаў (напрыклад, у нашых украінскіх і расійскіх калег), якія ў выпадку агрэсіі вырашаць сітуацыю, а таксама сваёй наяўнасцю змогуць на псіхалагічным узроўні супакоіць людзей. Безумоўна, можна, як варыянт, заключыць дамову з міліцыяй, але гэта даволі шмат каштуе і наўрад ці паспрыяе стварэнню спакойнай і хатняй абстаноўкі даверу на мерапрыемстве. Зноў жа з-за шматлікіх стэрэатыпаў з боку грамадства. За тры гады існавання мы ніводнага разу не наймалі ахоўнікаў. Але мы заўжды трымалі


60

гэты пункт у галаве і мелі валанцёра, які б мог разабрацца з сітуацыяй. У выпадку, калі вы заўважылі некага, хто рэагуе занадта агрэсіўна ці паводзіць сябе так, што пачынае замінаць іншым, трэба ветліва папрасіць гэтага чалавека адысці з вамі ўбок, нагадаць яму пра правілы Жывой Бібліятэкі і пастарацца вельмі спакойна і безэмацыйна патлумачыць, чаму вас як арганізатара не задавальняюць яго паводзіны. Калі чалавек не зрэагаваў станоўча на вашы прапановы і працягвае весці сябе агрэсіўна, Бібліятэкары маюць права папрасіць чалавека пакінуць памяшканне, дзе адбываецца Жывая Бібліятэка. Важна, што Жывая Бібліятэка пабудаваная на камунікацыі, і вы павінны сваім прыкладам паказаць якасную камунікацыю і жаданне спакойна вырашыць праблему. Калі камунікацыя не атрымліваецца і чалавек працягвае весці сябе агрэсіўна, адмаўляецца сыходзіць, варта выклікаць міліцыю (ці проста агучыць гэты варыянт: магчыма, ён матывую агрэсара пакінуць мерапрыемства).

Выйшаў артыкул з парушэннем канфідэнцыйнасці Кнігі

Гэта азначае, што журналіст выкарыстаў інфармацыю, атрыманую на Жывой Бібліятэцы, без дазволу Кнігі (гэта могуць быць нейкія кантактныя, асабістыя звесткі альбо фотаздымкі). У выпадку, калі вы даведаліся пра існаванне ўжо апублікаванага артыкула, першым крокам павінна быць камунікацыя з героям ці гераіняй матэрыялу. Калі Кніга не давала дазволу на публікацыю, увогуле не ведала пра гэта або не хоча, каб пэўная інфармацыя пра яе была ў адкрытай дасяжнасці, неабходна звязацца з рэдакцыяй выдання, у якім выйшаў артыкул, патлумачыць сітуацыю, назваць імя журналіста і папрасіць альбо ўвогуле прыбраць артыкул, альбо змяніць яго такім чынам, каб гэта задавальняла Кнігу. Вам трэба вельмі спакойна патлумачыць рэдактару сваю пазіцыю, распавесці пра ўмовы, у якіх быў напісаны матэрыял (калі журналіст не папярэдзіў пра сябе, прыйшоў у якасці Чытача, а потым напісаў артыкул, нікога не папярэдзіўшы, — гэта прамое па-


61

рушэнне журналісцкай этыкі, і гэта таксама трэба давесці рэдактару). Звычайна рэдакцыі рэагуюць на такое хутка, з разуменнем і выпраўляюць артыкул ці наогул прыбіраюць яго.

Чытачоў прыйшло больш, чым вы чакалі

У гэтым выпадку звычайна з’яўляюцца чэргі, а гэта значыць, што трэба хутка пераразмеркаваць валанцёраў. Рабіць гэта трэба трымаючы галаву халоднай. Безумоўна, патрэбна накіраваць дадатковых валанцёраў у самую складаную цяпер зону, але варта разумець, ці змогуць яны неяк вырашыць сітуацыю. Калі з’явілася вялікая чарга на стале рэгістрацыі, то, вядома, трэба накіраваць дадатковых валанцёраў, якія будуць запісваць Чытачоў і даваць ім карткі Чытача/Чытачкі. Калі чарга нечакана з’явілася на графіку дасяжнасці і вы бачыце, што ніяк не паспееце запісаць нават палову Чытачоў на першую сесію, мы раім адмяняць першую сесію і выкарыстаць гэты час для запісу на наступныя сесіі. Гэта звязана з тым, што звычайна графік дасяжнасці толькі адзін, і адначасова запісваць у яго могуць максімум 2 валанцёры. У выпадку адмены першай сесіі яе не пераносяць у канец, а адмяняюць у прынцыпе, і пра гэта варта казаць усім і адразу, тлумачыць, чаму вы так зрабілі, і запэўніць Чытачоў у тым, што яны ўсё паспеюць.

Кніга не прыйшла ці моцна спазняецца

Усе мы людзі і ва ўсіх бываюць розныя абставіны. Калі Кніга спазняецца больш чым на 10 хвілін пасля пачатку яе актыўнай сесіі, мы раім гэтую сесію закрываць і потым абмеркаваць з Кнігай перанос гэтай сесіі (калі ёсць куды). Калі Кніга проста не прыйшла


62

і не адказвае ні па адным канале камунікацыі на працягу першых 5 хвілін яе першай сесіі, то закрывайце ёй усе сесіі, публічна тлумачце чытачам сітуацыю і не забывайце выбачацца, бо вы як арганізатары несяце адказнасць за якасць мерапрыемства.

Не надрукавалі нешта з дакументаў

Так сапраўды здараецца. З розных прычын: ад неарганізаванасці да закрытага друкарскага пункту. Што варта разумець? ●● Амаль усе дакументы можна нечым / неяк замяніць. Аркушы рэгістрацыі — проста расчэрчанымі аркушамі, карткі Чытача/Чытачкі — карткамі з нумарам і міні-табліцай з сесіямі ці на крайні выпадак проста з нумарам, графік дасяжнасці можна перамаляваць ад рукі як на сцяну, так і на некалькі паперак А4, каталог выкласці анлайн. ●● У прынцыпе, усе дакументы павінны быць у вас пад рукой анлайн — гэта не раз ратавала нас у розных сітуацыях. Вы можаце і каталог, і графік выкласці анлайн для азнаямлення і запісваць людзей не ў вялізны графік дасяжнасці, а на аркуш А4. ●● Заўжды павінны быць вядомы 2–3 варыянты друкарскіх пунктаў побач з вашым домам і побач з месцам правядзення мерапрыемства. Варта ведаць іх адрасы загадзя, праверыць графік іх працы і ці друкуюць яны вялікія фарматы. Наогул для ўсіх нестандартных сітуацый можа быць адзіны варыянт рашэння — падумайце пра гэта загадзя. Пафантазуйце камандай, што б магло пайсці не так і што можна было б зрабіць у гэтай сітуацыі. Гэта добра дапаможа вам не разгубіцца на самім мерапрыемстве. І так: ніколі не апускайце рукі! Бязвыхадных сітуацый не бывае, нават калі так падаецца на першы погляд. Удыхніце-выдыхніце, парайцеся з калегамі — і выйсце заўжды знойдзецца!


63

А можна і інакш Як мы і пісалі раней, мы зыходзім з нашага папярэдняга досведу працы. Але пры гэтым у нас ёсць шмат знаёмых Бібліятэкараў і Бібліятэкарак з іншых краін і мы ведаем, як і для чаго можна ­выкарыстоўваць фармат дадаткова. Акром таго, тое, як ­арганізаваны фармат знутры, не рэгламентуецца вельмі строга і таму ў розных краінах можна патрапіць на розную арганізацыю Жывой Бібліятэкі. Распавядаем, што можа быць па-іншаму. Варта пачаць з таго, што ў «класічным» дацкім фармаце ­ азмова з Кнігай заўжды адбываецца сам-насам. Максімум з кнігай р размаўляюць 2 чалавекі, калі гэта сваякі ці сябры, але вам заўжды параяць чытанне сам-насам, бо размова будзе больш шчырай і ­ні­хто не будзе саромецца задаваць асабістыя пытанні ці даваць асабістыя адказы. У такім фармаце часта сесія доўжыцца 15–20 хвілін, магчыма браць Кнігу на 2 сесіі. Варта разумець, што такі фармат будзе патрабаваць ад арганізатараў пошуку большай колькасці Кніг і вялікай прасторы для правядзення. У такім фармаце важна ў першую чаргу даведвацца ў Кніг, ці будуць для іх камфортнымі такія размовы. Працягласць сесіі таксама можа адрознівацца. Наша каманда абрала 30 хвілін, і наш досвед паказвае, што гэта аптымальны час: людзі паспяваюць пазнаёміцца, задаць самыя важныя пытанні. Працягваць сесію – значыць павялічваць працягласць самога мерапрыемства і нагрузку на Кнігі і Бібліятэкараў. Часам мы рабілі сесіі па 25 хвілін, напрыклад, калі мелі менш часу на мерапрыемства і / альбо не чакалі вялікай колькасці Чытачоў. Мы не раім у фармаце размовы з групай людзей (3–5 чалавек) скарачаць час размовы, напрыклад, да 15 хвілін, бо гэта робіць амаль немагчымым эфектыўную камунікацыю, не ўсе паспеюць задаць свае пытанні. На нашых мерапрыемствах існуе дакладны графік дасяжнасці Кніг і расклад сесій, якія мы рыхтуем перад мерапрыемствам. ­Аднак як расклад сесій, так і графік Кніг могуць быць вольнымі. Вы не ства-


64

раеце для Кнігі загадзя вызначаны графік сесій (напрыклад, сесія — адпачынак — сесія — адпачынак), а вырашаеце гэта на працягу мерапрыемства. Калі Кніга захоча адпачыць — вы пазначаеце гэта ў графіку і нікога да яе не запісваеце, а калі не захоча, то зможа правесці максімальную колькасць сесій. Гэта таксама мэтазгодна на маленькіх мерапрыемствах, дзе ёсць верагоднасць таго, што не да ўсіх Кніг на ўсе сесіі запішуцца Чытачы, і тады ­перапынкі ­будуць вызначацца менавіта запісам людзей. Што тычыцца вольнага раскладу сесій, то гэта значыць, што людзі, якія прыходзяць да вас, могуць, не чакаючы пачатку сесіі, адразу запісацца да Кнігі і пайсці яе чытаць, калі яна яшчэ не занятая. У вас ёсць толькі два «тыпы Кніг»: занятыя чытаннем (недасяжныя) і вольныя (­дасяжныя). ­Чытачы прыходзяць у любы час на працягу мерапрыемства і адразу запісваюцца і ідуць чытаць свабодных у гэты час Кніг. Ніякага загадзя вызначанага раскладу сесій па часе проста няма. Гэты фармат патрабуе дадатковай колькасці валанцёраў, якія будуць ­сачыць за часам чытання кожнай Кнігі. Мы выкарыстоўваем такі фармат на вулічных мерапрыемствах (напрыклад, арт-пікнік Freaky Summer Party), калі няма фізічнай магчымасці ці занадта складана арганізавана аб’яўляць пачатак і сканчэнне сесіі чытання. Часта, калі ЖБ рэалізоўваецца ў школах, фармат выконвае выключна прафарыентацыйную функцыю. Гэта дапушчальнае выкарыстоўванне фармату. У такім выпадку «жывыя кнігі» — гэта прадстаўнікі розных прафесій, якія распавядаюць пра свой прафесійны досвед. Працэс у такой Жывой Бібліятэцы можа быць арганізаваны па-рознаму. Часам школьнікаў ад пачатку дзеляць на групы і альбо гэтыя групы перасоўваюцца паміж Кнігамі, альбо самі Кнігі пераходзяць ад адной групы школьнікаў да іншай. Тут ёсць як свае плюсы (усе Чытачы прачытаюць усіх Кніг, трэба толькі 5–6 Кніг для правядзення мерапрыемства), так і свае вельмі моцныя ­мінусы (школьнікі не могуць абіраць таго, хто ім найбольш цікавы, з-за ­гэтага яны не ўцягваюцца ў размову, хутка могуць пачаць сума­ваць ці наогул замінаць размове). Магчыма,


65

у некаторых сітуацыях такі фармат можа быць апраўданы, але мы не раім яго ні для выкарыстання для школьнікаў, ні — тым больш — для выкарыстання на звычайных ЖБ. У людзей заўжды павінен быць выбар. Яны мусяць яго мець і асэнсоўваць. Бо калі ў вас 15 Кніг, а сесій толькі 6, то тут сапраўды ёсць пра што падумаць і каго абраць. У межах любога мерапрыемства можа існаваць «закрытая ­кніга» — чалавек, які хоча распавесці пра сябе, але не гатовы ­рабіць гэта публічна з розных прычын (небяспека, страх сустрэць знаё­мага і г.д.). У такім выпадку Кніга знаходзіцца ў асобным памяшканні і да яе на сесіі прыходзіць абмежаваная колькасць наведвальнікаў (1–4). Кнігам, якія баяцца сустрэць знаёмых, таксама можна прапаноўваць ездзіць на мерапрыемства ў іншыя гарады. Жывая Бібліятэка не можа быць тэматычнай — мы пра гэта ­пісалі вышэй. Але да нас вельмі часта звярталіся розныя арганізацыі і актывісты, што хацелі б правесці Жывую Бібліятэку на канкрэтную тэматыку з вызначаным спісам Кніг, якія б гэтую тэматыку раскрывалі. Нам даводзілася адмаўляцца ад такіх прапаноў альбо дамаўляцца пра тое, што «тэматычных Кніг» будзе не больш за 30–40%, хоць гэта агулам было не зусім правільна. У пэўны момант мы падумалі, што калі нельга называць гэта Жывой Бібліятэкай, то можна, узяўшы фармат ЖБ за аснову, назваць мерапрыемства па-іншаму. Такім чынам мы вынайшлі «Шчырыя размовы пра…». Гэта вузка тэматычны фармат, што звычайна збірае каля 25–30 наведвальнікаў, якія могуць паглядзець на адну і тую ж тэму вачыма вельмі розных людзей, што дазваляе глыбока занурыцца ў яе. У такім фармаце ўдзельнічаюць 5–8 герояў/гераінь (якіх мы не называем Кнігамі), якія камунікуюць з удзельнікамі ў сапраўды невялікіх групах па 3–5 чалавек. Тэхнічна шчырыя размовы арганізаваныя так жа, як Жывая Бібліятэка, але з меншай колькасцю правілаў і працэдур, без выкарыстання тэрміналогіі ЖБ.


66

Пасляслоўе Мы спадзяемся, што вам спадабаўся метад Жывой Бібліятэкі і вы бачыце ў ім патэнцыял для ўплыву на грамадства. Таксама мы спадзяемся, што вы не надта спужаліся ўсіх камянёў, якія могуць сустрэцца на вашым шляху падчас арганізацыі мерапрыемства. Жывая Бібліятэка — фармат вельмі просты і адначасова складаны. Але, калі падыходзіць да падрыхтоўкі з пэўнай адказнасцю, вы безумоўна атрымаеце асалоду ад назірання за тым, як руйнуюцца стэрэатыпы ў вашым горадзе. З дапамогай гэтага метаду мы працуем з мясцовай супольнасцю, і ў яго ёсць патэнцыял змяніць нашы пачуцці, разуменне, меркаванні пра іншых. Жывая Бібліятэка падкрэслівае і прасоўвае разнастайнасць грамадства, у якім мы жывем, і дапамагае лепш зразумець сябе і іншых. Гэта пазітыўны досвед, які прыносіць шмат эмоцый і правакуе нас мысліць крытычна, а таксама натхняе расповедамі іншых лю­ дзей. Жывая Бібліятэка непазбежна ўплывае і змяняе ўсіх удзельнікаў: Чытачоў і Чытачак, Кніг, Бібліятэкараў і Бібліятэкарак. Калі вы хочаце арганізаваць сваё мерапрыемства, то не бойцеся і не саромейцеся патурбаваць нас і запытацца пра тое, што засталося незразумелым пасля чытання дапаможніка. Пішыце нам на пошту human.library.belarus@gmail.com з любымі пытаннямі. Мы будзем рады вашым запрашэнням на Жывыя Бібліятэкі, з задавальненнем іх наведаем і дадзім зваротную сувязь. Мы таксама будзем рады вашым водгукам на гэты дапаможнік. У нас ёсць каманды ў розных гарадах, і мы заклікаем вас далучацца да гэтых каманд, калі яны ёсць у вашым горадзе, альбо ствараць свае, калі каманд няма. Калі вам патрэбныя кансульта-


67

цыі ці трэнінгі ад нас — проста звярніцеся з гэтым на нашу паштовую скрыню. Мы будзем рады падзяліцца з вамі нашымі матэрыяламі ў электронным выглядзе, каб спрасціць вашае арганізацыйнае жыццё Бібліятэкара. Але, калі ласка, памятайце пра аўтарскія правы і дазвол на выкарыстанне тых ці іншых матэ­ рыялаў. Для нас важна, напрыклад, каб ­лагатып Жывых Бібліятэк выкарыстоў­ ваўся пад нашым наглядам і толькі тымі, хто ­сапраўды ладзіць Жывыя Бібліятэкі, а не нешта іншае. Гэта істотна, бо мы ўзялі на сябе такія абавязкі ў Беларусі перад нашымі калегамі з Даніі. Мы ­спадзяемся на вашае разуменне і заўжды ­адкрытыя да камунікацыі!

Поспехаў вам у вашых ­ бібліятэкарскіх пачынаннях і ­чакаем запрашэнняў на ­будучыя Жывыя Бібліятэкі!

Нагадваем, што матэрыялы па арганізацыі Жывых Бібліятэк можна знайсці на нашым сайце humanlibrary.by


Навукова-папулярнае выданне

Штрахава Марына Уладзіміраўна, Лукашук Марыя Алегаўна

Жывая Бібліятэка

Дапаможнік па арганізацыі ­ м­ерапрыемства

Рэдактар Ліда Наліўка Камп’ютарны дызайн, вёрстка Настасся Зеновіч

Падпісана да друку 10.12.2017. Фармат 60x84 1/16. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. акр. 4,25. Улік.-выд. арк. 2,42. Наклад 200 ас. Замова 6635. Выдавец і паліграфічнае выкананне: ­ аварыства з абмежаванай адказнасцю ­«Медысонт». т Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ­выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка ­друкаваных выданняў № 1/142 ад 09.01.2014. № 2/34 ад 23.12.2013. Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск. www.medisont.by


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.