Гэта будзе аповед пра тое, як я палюбіў чалавека й як мне
прыйшлося яго разьлюбіць. Вырашыў занатаваць гэтую
гісторыю праз 7 год, каб не забыць, колькі яркіх момантаў
і дрэнных падзеяў паўплывала на тое, хто я цяпер. Паспра-
бую рабіць прывязкі да дат, каб было больш рэалістычна. Мо-
манты фізычнай блізкасьці я таксама буду апісваць, бо лічу
іх важнымі дэталямі гэтай гісторыі. Імёны, натуральна, зьме-
неныя. Некаторыя словы й падзеі альбо забытыя, альбо вы-
ключаныя, бо я не маю права дзяліцца чужым нутром. Гэта ня
будзе структураваным складаньнем, гэта хутчэй мой аповед
гісторыі так, як бы я яе распавядаў чалавеку пры сустрэчы.
Падзеі забываюцца, і іх парадак таксама. Таму мой аповед
можа быць не зусім дакладным і поўным апісаньнем падзеяў.