Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Новае ў нашай бібліятэцы: дапаможнік “Сацыяльны аніматар”. Дапаможнік “Сацыяльны аніматар” складаецца з матэрыялаў, якія тычацца як тэарэтычных аспектаў самаарганізацыі дзейнасці людзей на карысць сваёй мясцовай супольнасці, так і канкрэтных інструментаў, з дапамогай якіх гэты працэс можна зрабіць больш эфектыўным.
Валанцёры Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення працягваюць рабіць добрыя справы. 3 лістапада адбылася сустрэча валанцёраў Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення, дзе ўдзельнікі пазнаёміліся з новымі дабраахвотніцамі і запланавалі падзеі на бліжэйшы час.
Адбылася першая сустрэча Digital Skill Club: далучайцеся ў пятніцу! 4 лістапада адбылася першая з цыкла сустрэч Digital Skill Club, якія праводзіць французскі валанцёр Эмрык Пансэ. Удзельнікі першай сустрэчы пазнаёміліся і падзяліліся сваімі чаканнямі ад клуба, падзяліліся сваім досведам вывучэння мовы праграмавання Python ды іншых моваў.
Навіны партнёраў
“Мы на цэлае жыццё адсталі?” У Цэнтры гарадскога жыцця адбыўся TEDхHrodnaWomen. TEDхHrodnaWomen – жывая трансляцыя канферэнцыі з СанФранцыска – сабрала 29 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” дваццаць дзяўчат і чатырох хлопцаў. У сяброўскай атмасферы прайшлі дзве сесіі па паўтары, на якіх можна было паслухаць заакіянскіх экспертаў з псіхалогіі, сацыялогіі, нейрабіялогіі ды іншых галін ведаў.
Гродна як горад мары: якім яго бачаць гараджане? Ці з'яўляецца Гродна горадам мары для гараджан? І чаго яму не хапае, каб стаць такім? Гродзенскі