Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Цэнтр міжпакаленчага паразумення абвяшчае набор валанцёраў рознага ўзросту.Усіх ахвотных зразумець сябе, сваіх блізкіх і далёкіх; пераасэнсаваць гістарычныя падзеі ў лёсе прадстаўнікоў розных пакаленняў; дапамагчы тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю.
“Цэнтр “Трэці сектар” узяў удзел у мерапрыемствах Экспрэсу ААН у Гродне. Адукацыйныя і культурніцкія праграмы арганізацыі былі прадстаўленыя 24 кастрычніка на выставе грамадскіх ініцыятываў у Маладзёжным цэнтры Гродна. Менавіта тут адбывалася большая частка мерапрыемстваў, прысвечаных 70годдзю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Як зрабіць Гродна горадам, прыязным да сталых людзей. Гэтае пытанне абмяркоўвалі 24 кастрычніка ўдзельнікі Круглага стала ў межах мерапрыемстваў Экспрэсу Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які завітаў у гэты дзень у Гродна.
Беларусы ведаюць пра грамадскія арганізацыі больш, але слаба ўдзельнічаюць у іх працы. Пра гэта сведчаць вынікі дасладавання, зробленага нядаўна па замове міжнароднай арганізацыі Pact.
Навіны партнёраў
Першая «Рэтра-Серада» адбылася ў Гродна. Першая танцавальная вечарына ў стылі рэтра адбылася 28 кастрычніка ў рэстаране «Тапаз». Удзельнікі патанцавалі пад хіты 20-30 гадоў, даведаліся пра музыкальную культуру мінулай эпохі, паўдзельнічалі ў танцавальным майстар-класе.
Якім будзе EuroVelo-2 у Беларусі? З Еўропы ў Менск на ровары. Зусім хутка такая доўгая прагулка стане магчымай: у Беларусь прыйшла сетка веламаршрутаў