Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 53, 26 05 2017

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Запрашаем на Летнюю школу для моладзевых працаўнікоў. Працуеш з моладдзю? Не ведаеш, ці ўсё робіш як след? Хочаш даведацца самыя свежыя фішкі кансультавання моладзі, навучыцца знаходзіць і ствараць надзейныя партнёрствы, працаваць з валанцёрамі, даведацца, як зарганізваць круты моладзевы праект ці івэнт? Натхніцца прыродай і досведам іншых удзельніц/каў? Далучайся да Летняй школы для моладзевых працаўнікоў ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”! Тэрмін падачы заявак – да 10 чэрвеня.

Я і Нямеччына. Увесь наступны год Ганна Пятушэк будзе валанцёрам на мясцовым тэлебачанні ў гарадку Веццін, Нямеччына. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Запрашаем кансультанта па планаванні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар. Раз на тры гады мы праводзім сустрэчы па планаванні дзейнасці, накіраваныя на аналіз вынікаў дзейнасці, ацэнку патэнцыялу, узгадненне стратэгічных накірункаў дзейнасці і г.д. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць у вольнай форме свае рэзюмэ, прапановы па праграме сустрэчы, фінансавыя ўмовы працы на адрас 3sektar@gmail.com з пазнакай “Кансультант для правядзення планавання” да 7 чэрвеня.

Навіны партнёраў 

На ровары ездзіць балюча: “Антыбар’ер” праверыў Альшанку на даступнасць. Даследаваць прастору самага новага раёна Гродна сабраліся сябры кампаніі “Антыбар’ер” 14 мая. Экспертамі, гатовымі праверыць даступнасць асяроддзя на сабе, сталі вазочнікі Аня Яшына і Аляксей Саўчук, раварысты з “ВелаГродна” і тыя, хто далучыўся да кампаніі, каб прайсці па Альшанцы пеша ці


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.