Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 17, 08 01 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Госць з Францыі падзяліўся ўражаннямі ад Каляднай вечарыны УЗВ. Сёлетняя Калядная вечарына “Універсітэту Залатога Веку” была як ніколі інтэрнацыянальнай. Апроч студэнтаў, выкладчыкаў і арганізатараў УЗВ удзел у свяце бралі госці з Люксембурга, Польшчы ды Францыі.

Іван Буднік віншуе з Калядамі і Новым годам. Напярэдадні Новага году рэдакцыя сайту атрымала віншавальны верш ад аднаго з першых студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку», сябра першага складу Рады УЗВ Івана Будніка, які пакуль знаходзіцца ў «акадэмічным адпачынку».

Навіны партнёраў 

У Гродне пройдзе сустрэча з Аляксандрам Фядутам і іншымі стваральнікамі серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Прэзентацыя з удзелам каардынатараў серыі Аляксандра Фядуты, Наталлі Гардзіенка і дырэктара выдавецтва “Лімарыус” Марыны Шыбко пройдзе 8 студзеня ў галерэі “Крыга”. Пачатак у 16.00.

Уладальнікі этнакрамы "Цудоўня": "Ідзе перыяд выхавання новага беларуса". Зялёны партал Гродзеншчыны пагутарыў з уладальнікамі этнакрамы “Цудоўня” Андрэем і Надзеяй аб прыродзе і экалагічным ладзе жыцця беларусаў, аб пераемнасці традыцый і сучаснасці і аб самых папулярных беларускіх прыродных матэрыялах.

АПБ збірае сяброў! 23 студзеня адбудзецца XIX З’езд АПБ! Як і ў мінулым годзе, сябры арганізацыі збяруцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау (IBB) па адрасе: Мінск, пр-кт "Газеты "Праўда", д.11 (станцыя метро "Пятроўшчына").


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 17, 08 01 2016 by 3sektar Hrodna - Issuu