Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Сябра Рады Універсітэта Залатога Веку Вера Кунцэвіч стала гераіняй відэапраекту “Апантаныя”. “Апантаныя”- гэта цыкл рэпартажаў пра грамадска актыўных беларусаў, якія рыхтуе беларуска-польская здымачная група.
Пашыраем геаграфію партнёрства: ад Вінніцы да Ерэвана. Працоўная сустрэча, прысвечаная абмену досведам паміж арганізацыямі з краін Усходняга партнёрства, якія працуюць са сталымі людзьмі, адбылася 30 чэрвеня на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.
Запрашаем на надзвычайны Tandem Evening in Hrodna. На нашай чарговай сустрэчы вядучымі моўных сталоў будуць нашыя госці - удзельнкі летняй школы "Fasten the belt", арганізаванай AEGEE Grodno. Будзе магчымасць паразмаўляць на ангельскай, гішпаньскай, нямецкай, французкай, італьянскай, польскай мовах. Сустрэча адбудзецца ў аўторак, 14-га ліпеня а 18-ай гадзіне па адрасе вул. Будзёнага 48а-63.
Запрашаем на прэзентацыю інтэрактыўнай Мапы гарадзенскіх успамінаў. У чацвер, 16 ліпеня адбудзецца прэзентація сайта www.hrodnamemories.worpress.com. Сустрэча будзе дзяліцца на дзве часткі - апрача прэзентацыі сайта знойдзецца таксама час на інтэрактыўную працу і магчымаць пакінуць свой уласны ўспамін, звязвны з горадам. Пачатак сустрэчы: 18.00, па адрасе вул. Будзёнага 48а-63.
Навіны партнёраў
Гульня-квэст «Адрыў» 11 ліпеня ў Гродне! «Летняя калекцыя» Гродна - гэта амаль тры дзесяткі старанна падабраных характэрных аб'ектаў і маляўнічых месцаў горада. У дзень гульні прайсці пешаходны або веласіпедны маршрут па такіх месцах і ўбачыць іх на свае вочы змогуць усе жадаючыя.
Свята ў Швейцарскай даліне “Эліза Ажэшка і яе акружэнне” Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага шчыра запрашае на свята кнігі, якое адбудзецца 15 ліпеня.
Вакансія АПБ: кансультант па кадравым развіцці (HR). АПБ запрашае кансультанта па кадравым развіцці (HR) у новы праект «Умацаванне інстытуцыйнага патэнцыялу арганізацыі ў сферы захавання, аднаўлення і прыцягнення ўвагі да месцаў пражывання дзікіх птушак у Беларусі»