Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 34, 02 09 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Тэлемедыйнае валанцёрства ў Нямеччыне. Цэнтр “Трэці сектар” і арганізацыя “WTV - Der Offene Kanal aus Wettin e.V.” прапануюць валанцёрства на мясцовым тэлебачанні ў Германіі. Патрабаванні да кандыдатаў: узрост 17 - 30 гадоў, моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыаадукацыі, уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю, добрае валоданне нямецкай мовай.

“Універсітэт Залатога Веку” абвяшчае восьмы набор. Калі вам 55+ і вы лічыце, што жыццё павінна быць актыўным і насычаным, калі вам цікава сустракацца і навучацца – гэтая прапанова для Вас! «Універсітэт Залатога Веку» — гэта сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, быць карыстным іншым людзям.

Запрашаем на Hrodna Media Weekend 24-25 верасня. Двухдзённы форум збярэ ў Гродне каля 40 выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў, якія маюць уласныя медыйныя праекты, з розных куткоў Беларусі. Прыняўшы ўдзел у падзеі, вы зможаце павысіць узровень сваіх ведаў і ўменняў у галіне планавання і стварэння якаснага кантэнту і яго прасоўвання, абмеркаваць важныя для развіцця медыйнай сферы пытанні, наладзіць кантакты са сваімі калегамі з іншых рэгіёнаў краіны.

Навіны партнёраў 

У Гродна распачаў працу праект Гарадзенскія майстэрні ведаў. Майстэрні Ведаў гэта адкрытая пляцоўка, у межах якой кожны можа заявіць тэму для навучання, і кожны ахвотны - прыняць удзел у навучанні. Зараз арганізатары адбіраюць экспертаў, у хуткім часе распачнецца набор удзельнікаў. Сачыць за інфармацыяй можна ў сацыяльных сетках (вк і фб) а таксама на сайце edustudio.by.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 34, 02 09 2016 by 3sektar Hrodna - Issuu