Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 5, 24 07 2015

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Сталыя гарадзенцы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад “Універсітэту Залатога Веку”. Як паўплываў УЗВ на вашае жыццё? Сваімі адказамі на гэтае пытанне дзеляцца навучэнцы мінулага акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку”.

Знаёмімся з суседзямі: універсітэт у Саколцы. Кожны новы дзень – гэта нагода для таго, каб кахаць, марыць, існаваць і дзейнічаць. Гэта дэвіз універсітэту трэцяга веку з польскай Саколкі, якая знаходзіцца ўсяго ў 30 км. ад Гродна.

Навіны партнёраў 

Гарадзенка атрымала спецыяльны прыз пасла Францыі за фотаздымак на экатэматыку. 14 ліп завяршыўся фотаконкурс "Мой кадр у абарону прыроды", аб'яўлены пасольствам Францыі сумесна з таварыствам «Зялёная сетка» і пры інфармацыйнай падтрымцы фотапартала ZНЯТА. Па выніках конкурсу гарадзенка Вікторыя Бохан атрымала спецыяльны прыз пасла Францыі.

Як развіваецца велаінфраструктура на Гарадзеншчыне. У Лідзе стала больш велапарковак. А ў Гродне веласіпедыстам забаранілі ездзіць па Сцежцы здароўя.

Гарадзенскі лэнд-арт: творы з пленэра аздобяць вясковыя пейзажы.У выніку мастацкага пленэру ў вёсцы Салацце гродзенскія і менскія мастакі размалявалі электракатушкі. Будаўнічы друз ператварыўся ў цікавыя арт-аб’екты, якія, на думку арганізатараў, гарманічна ўпішуцца ў вясковыя пейзажы блізу гродзенскага Парэчча.

"Сустрэчы ў Элізы Ажэшкі". 15 ліпеня каля Доміка Элізы Ажэшкі, што ў Швейцарскай даліне, супрацоўнікі ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” правялі свята “Эліза Ажэшка запрашае”


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.