Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Назіранні з Гдыні – чым жыве мясцовая грамадская арганізацыя. Ірына Новік, сяброўка праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, дзеліцца сваімі назіраннямі са стажыроўкі ў польскай НДА “Цэнтр супрацоўніцтва моладзі” у Гдыні.
Далучайцеся да акцыі “Зробім свет лепшым”! Запрашаем далучыцца да сумеснай дабрачыннай акцыі, арганізаванай праграмай “Універсітэт Залатога Веку” і грамадскім аб’яднаннем “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” з нагоды Міжнароднага Дня валанцёра.
Адбыліся першыя сустрэчы «Цэнтра Міжпакаленчага Паразумення». Дваццаць валанцёраў рознага ўзросту сустрэліся 6 і 7 лістапада, каб абмеркаваць свой удзел у справах Цэнтра і запланаваць першыя крокі. На першай сустрэчы валанцёры мелі магчымасць пазнаёміцца, падзяліцца сваімі поглядамі на валанцёрства і запланаваць добрыя ды цікавыя справы на бліжэйшыя месяцы.
Вольны кірмаш у Гродне. “Універсітэт Залатога Веку” сумесна з Гродзенскім дзіцячым хоспісам, Зялёнай сеткай Гродзеншчыны і Дзіцячай экалагічнай студыяй запрашаюць на Вольны кірмаш, які адбудзецца ў суботу, 21 лістапада, з 12:00 да 15:00, ва ўнутраным дворыку па вул. Будзёнага, 48а.
Навіны партнёраў
Выйшаў каляндар “Не маўчы па-беларуску” на 2016 год. Набыць яго можна і ў Гродне. Чарговае выданне календара ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” ужо з’явілася ў кнігарнях. У ім 366 (бо 2016 – высакосны)