Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 50, 14 04 2017

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Пра наш рост, досвед і будучню – ЕВС-валанцёры пра трэнінг ва Украіне. ЕВСваланцёры маюць выдатную магчымасць вучыцца на пастаяннай аснове, інтэгравацца ў міжнароднае асяроддзе і падарожнічаць. Кася і Эмрык, валанцёры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, правялі амаль тыдзень на трэнінгу ў Кіеве і цяпер дзеляцца сваімі ўражаннямі.

Знайшлі ў сабе творчыя здольнасці і … злачынцаў. Акторкі Універсітэта Залатога Веку сыгралі у дэтэктыўнай гісторыі паводле Агаты Крысці. Загадкавую гісторыю дзесяці негрыцятаў прадставіла на суд гледачоў Творчая майстэрня тэатральнага мастацтва УЗВ. Прэм’ерны паказ п’есы “І нікога не засталося”, паводле вядомага дэтэктыва Агаты Крысці «10 негрыцятаў», адбыўся 6 сакавіка і сабраў поўную залю прыхільнікаў.

Плануем абмен досведам з партнёрамі са Швецыі. У пачатку красавіка прадстаўнікі кіраўніцтва УЗВ наведалі ў сталіцы Швецыі каледж PRO — найбуйнейшай шведскай арганізацыі пенсіянераў. Гаворка ў час візіту ішла пра магчымасці супрацы паміж УЗВ і гэтым каледжам.

Навіны партнёраў 

Вясна і глабальная прыборка: «Зробім!» запрашае валанцёраў прыбіраць смецце на Гарадзеншчыне. Рух па валанцёрскіх прыборках «Зробім!» шукае актыўных людзей па ўсёй краіне, якія гатовыя арганізаваць прыборкі смецця ў лясах, зялёных зонах гарадоў і на берагах вадаёмаў.

Жыццё і смерць па іншы бок аб’ектыва: што пабачылі калегі-фатографы на адкрыцці выставы Аляксандра Саенкі. Выстава “Цішыня паверхаў” адкрылася ў Гродне 3 сакавіка. Калегі, сябры і аматары фота сабраліся ў Цэнтры гарадскога


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.