Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 14, 27 11 2015

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Цёплыя ўспаміны з турэцкага ЕВС-праекта. 26 лістапада на After-EVS-Party дзяўчаты, якія прынялі ўдзел у прекце ў Турэччыне, падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Адбыўся першы сход Рады УЗВ у новым складзе. Сёння чальцы новай Рады сустрэліся, каб размеркаваць абавязкі паміж сабою і запланаваць мэрапрыемствы да канца навучальнага году.

На гарадзенскім фрымаркеце раздавалі фірмовую вопратку, кнігі і клеткі для папугаяў. Кнігі, цацкі, адзенне, кветкі і нават майстар-класы. Кожны, хто хацеў аддаць задарма непатрэбную яму, але добрую і цікавую рэч, мог зрабіць гэта 21 лістапада на чарговым гарадзенскім фрымаркеце.

Студэнты УЗВ дапамаглі зрабіць калядныя паштоўкі для дзяцячага хоспіса. 24 лістапада валанцёры ГА “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” разам з бацькамі ўпрыгожвалі Калядныя паштоўкі. Да іх далучыліся некалькі студэнтаў і выкладчык праграмы “Універсітэт Залатога Веку”. За вечар былі ўпрыгожаныя 340 паштовак.

Мае адукацыйныя “што, дзе, калі”: Вельмі асабісты тэкст пра павышэнне кваліфікацыі. Цікавая справаздача Ірыны Новік пра яе навучанне на курсе па вэб-дызайну ў Варшаве.

Стварэнне ўмоваў для самарэалізацыі сталых людзей — адзін з прыярытэтаў развіцця Гарадзеншчыны. Гэта вынікае з тэкста праекта Стратэгіі ўстойлівага развіцця Гарадзеншчыны да 2025 г., апошняя версія якога з’явілася днямі ў публічным доступе.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.