Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Запрашаем на Жывую бібліятэку «Сямейны фотаальбом». Запрашаем на другую гарадзенскую міжпакаленчую Жывую бібліятэку 19 сакавіка. Разам з «жывымі кнігамі» пагартаем старонкі сямейных альбомаў, «пачытаем» гісторыі пра жыццёвыя авантуры і прыгоды, неспадзяваныя вандроўкі і знаёмствы, а таксама пачуем кранальныя сямейныя легенды ды гісторыі кахання.
Як гарадзенскі валанцёр “эксперыментуе” ў Польшчы. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” даслала валанцёра ў Навуковы цэнтр EXPERYMENT y Гдынi. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
Запрашаем на міжпакаленчы кінапаказ: «Зморшчынкі». У сераду, 23 сакавіка, а 17:00 запрашаем на паказ і абмеркаванне анімацыйнага фільма «Зморшчынкі». Адрас: Будзёнага, 48а, 63.
12 сакавіка адбыўся другі Вольны кірмаш, зарганізаваны слухачамі “Універсітэта Залатога Веку”. На мерапрыемстве людзі дзяліліся і мяняліся не толькі рэчамі, але сваімі ведамі і нават кляновым сокам!
Навіны партнёраў
Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі дзеянняў па пытаннях старэння. Такую назву мае міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, якая адбудзецца 8-9 красавіка ў Гродне. У час канферэнцыі будуць абмеркаваныя прапановы па распрацоўцы нацыянальнага і рэгіянальных дзеянняў па пытаннях старэння насельніцтва, прадстаўленыя лепшыя беларускія і