Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 46, 17 02 2017

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Белыя ружы “маленькага Парыжа” ці гісторыя складзеная з дэталяў. Аляксандр Фядута пра тое чаму важна пісаць успаміны. 9 лютага адбылася сустрэча студэнтаў УЗВ з Аляксандрам Фядутам, падчас якой студэнты разам з пісьменнікам паразважалі, што такое памяць і як у ёй адлюстроўваюцца імгненні нашага быцця.

Валанцёр з Францыі расказаў гродзенцам пра гісторыю джазу. Вечар, прысвечаны гісторыі джазу, адбыўся 12 лютага ў “Доме 46”. Мерапрыемства наведала каля 50 чалавек.

Запрашаем на трэцюю міжпакаленчую Жывую Бібліятэку 25 лютага. Як жывецца ці жылося на Шры-Ланцы, у Афганістане, Манголіі ды Кітаі? Што ядуць веганы і ў што вераць крышнаіты? Як захоўваць памяць пра сваіх бацькоў і не губляць аванцюрызму ў любым узросце? Прыходзьце шукаць адказы на гэтыя ды іншыя пытанні на трэцяй міжпакаленчай «Жывой бібліятэцы» 25 лютага.

Навіны партнёраў 

Форум «Гродна - цэнтр веласіпеднай культуры». Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у Форуме "Гродна - цэнтр веласіпеднай культуры", які адбудзецца 25 лютага ў самым цэнтры горада.

Малюем з Hrodna.life у падтрымку музея Януша Паруліса. Каб пасля экстранай дапамогі пра музей ізноў не забылі, а Янушу не прыйшлося ісці на скрайнія меры і прадаваць частку калекцыі, мы ладзім мастацкую акцыю ў падтрымку музея.

Сагравайся і сагравай! Выпі кавы і дапамажы людзям, якія сутыкнуліся з анкалогіяй. 17 лютага — Сусветны дзень спантаннай праявы дабрыні. У гэты


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 46, 17 02 2017 by 3sektar Hrodna - Issuu