Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 28, 10 06 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Валанцёрка працягвае дзяліцца сваімі ўражаннямі ад праекта ў Польшчы. Таня Шыбут адправілася на праект у студзені, каб на працягу года дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай бібліятэцы ў Гдыні. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Сталыя гарадзенцы накіраваліся ў аздараўленча-культурніцкі летнік у Палангу. Адпачынак, вандроўкі, цікавая культурніцкая праграма, заняткі спортам, марское паветра — усё гэта чакае ўдзельнікаў беларуска-літоўскага летніка для сталых люзей, якія пачынае 3 чэрвеня працу ў Паланзе.

Студэнты і арганізатары УЗВ сустрэліся з удзельнікамі семінара па сацыяльнай журналістыцы. Удзельнікі семінара “Сацыяльная журналістыка: стандарты, падыходы і прыёмы ў асвятленні жыцця грамадства” працавалі ў Гродне 2-3 чэрвеня. У фокусе іх увагі была дзейнасць сацыяльных ініцыятываў Гродна.

Атрымалі першыя адказы ад прадстаўнікоў уладаў на лісты з інфармацыяй пра Рэзалюцыю. Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» пачала атрыміваць афіцыйныя адказы на лісты з інфармацыяй пра рэзалюцыю, якія былі накіраваныя ў органы ўлады і міжнародныя арганізацыі напрыканцы траўня.

Навіны партнёраў 

Больш за 500 чалавек у цэнтры Гродна стварылі вялізнае сэрца. На Савецкай плошчы 27 мая прайшоў маштабны флэшмоб, які завяршыў акцыю гарадзенскага дзіцячага хоспіса "Падай руку дапамогі". Фігуру вялізнага сэрца выкладвалі ўжо


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.