Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Чакаем на новых валанцёраў. У межах праграмы Еўрасаюза Erasmus+ (акцыя Еўрапейская валанцёрская служба) да нас на 10 месяцаў прыедуць валанцёры Эмрык Понсэ з Францыі і Катажына Рембеза з Польшы.
Брытанскія калегі чакаюць у госці. Нашыя сябры з Бэкансфілду зладзілі кірмаш у падтрымку будучага візіту ў Брытанію гасцей з гарадзенскага УЗВ. Яны плануюць яшчэ некалькі маленькіх мерапрыемстваў у падтрымку візіту.
Мабільны універсітэт. У Росі ў межах праграмы «Мабільны ўніверсітэт» прайшлі практычныя заняткі «Фатаграфія для пачаткоўцаў», «Скандынаўская хада» і «Са старога ў новае» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый" з Гродна.
Тлумачальны слоўнік ад Ганкі Урбановіч. Ва «Універсітэце Залатога Веку» гэтая дзяўчына з’явілася ў 2013 г. у якасці выкладчыцы секцыі італьянскай мовы. Адказная і вясёлая, уважлівая да людзей, яна адразу заваявала сімпатыі сваіх сталых студэнтаў і заслужыла права стаць адной з гераінь нашага праекта. Прапануем вашай увазе «тлумачальны слоўнік» ад Ганкі Урбановіч, у якім яна тлумачыць сэнс прапанаваных ёй для развагаў словаў.
Навіны партнёраў
Спецыяльны паказ "Ровары супраць машын". 10 жніўня ў 20:00 у Гродне (ДОМ 46, вул. Лелявеля, 46) будзе прадстаўлены фільм «Ровары супраць машын», а пасля паказу адбудзецца дыскусія на тэму таго, чаму ж мы жывем у свеце гэтага супрацьстаяння і чым яно нам пагражае.
Бізнес ставіць на жанчын. Трэнінг для дам, што хочуць пачаць сваю справу, прашоў у Гродне. Сфармуляваць мэту, скласці бізнес-план, прааналізаваць