Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Дарагія сябры! ГА “Цэнтр “Трэці сектар” віншуе вас з Калядамі і Новым годам! Зычым здароўя, цяплыні і добрага настрою!
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Вясёлых святаў! Дзякуй вялікі за тое, што спрыялі нашай працы ў бягучым годзе! Заставаймася разам і надалей! У якасці віншавання ад нас глядзіце калядную песню на розных мовах у выкананні хору нашага “Універсітэту Залатога Веку“.
У Мінску абмеркавалі прыярытэты для Беларусі ў галіне старэння. Прадстаўнікі міністэрстваў, навуковых інстытутаў, іншых дзяржаўных структур, міжнародных і грамадскіх арганізацый на працягу двух дзён абмяркоўвалі ў Мінску пытанні, звязаныя са старэннем насельніцтва.
“Залаты” топ-12 пажаданняў на новы год: што студэнты Універсітэту Залатога Веку зычаць гарадзенцам. Аднымі з першых у горадзе адзначылі Каляды і Новы год студэнты Універсітэту Залатога Веку. 16 студзеня яны сабраліся, каб сустрэцца са Святым Мікалаем, матухнай-Зімой і калядоўшчыкамі, паспяваць і патанцаваць разам.
Навіны партнёраў
Танцавалі, спявалі і калядавалі па-беларуску: на “Мова Нанова Гародня” адзначылі святы і сышлі на канікулы. Удзельнікі курсаў “Мова Нанова Гародня” 21 снежня сабраліся апошні ў гэтым годзе раз. На сустрэчы не толькі падвялі вынікі за паўгода працы, але і адсвяткавалі надыходзячыя