Пераможцы нацыянальнага конкурса для пачынаючых журналістаў “Твой Стыль” 2014 Асноўныя намінацыі: “Нешта не так” Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны вострым і актуальным для грамадства пытанням, нестандартным падыходам да іх вырашэння. Усяго атрымана: 50 матэрыялаў. 1 месца. Кацярына Касцевіч, Маладзечанскі раён. . "Дзе спалілі людзей, садзяць бульбу" 2 месца. Арцём Гарбацэвіч, г. Баранавічы. “Як бы не паехаць галавою” 3 месца. Аксана Казлова, в. Жыровічы Слонімскага раёна. “Бальная” Арцём Гарбацэвіч, г. Баранавічы. “Будзем галасаваць за таго, каго прызначаць” Сяргей Грыбаноўскі, г. Магілёў. "Александр Великий. Феномен Солодухи"
“Стылёвыя людзі” Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет асобы, якая вызначаецца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, нестандартным пунктам гледжання, незвычайнымі ўчынкамі альбо планамі. Усяго атрымана: 58 матэрыялаў. 1 месца. Кацярына Раманава, г. Мінск. Юрий Илюхин: «За свой косяк я отчитывался перед Билом Гейтсом» 2 месца. Юлія Харкевіч, г. Баранавічы. «Это грязный бизнес, но в хорошем смысле» 3 месца. Алена Кавальчук, г. Гродна. “Сяргей Грыневіч: жывапіс – гэта андэграунд” 3 месца. Яна Лазовік, г. Мінск. “Інтэрв'ю з Янушам Вішнеўскім”
“Лаві момант” Лепшы рэпартажны фотаздымак, які перадае атмасферу падзеяў, адлюстроўвае іх дынамічнасць, стварае эфект прысутнасці гледача на месцы падзеі. Усяго атрымана: 32 працы. 1 месца. Сяргей Гапон. Шэсце на дзяды, 3.11.13, Мінск