Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 23, 01 04 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Як правiльна (не) старэць: адкрытая лекцыя Кірыла Прашчаева. Адзін з самых вядомых экспертаў-удзельнікаў канферэнцыі выступіць 7 красавіка з адкрытай лекцыяй перад студэнтамі гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку». Пачатак лекцыі а 11:00 у актавай зале КБМ (вул. Горкага, 100). Лекцыя адкрытая — запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Пачала выходзіць рассылка 55 + News. Падпішыцеся! Мэтай рассылкі з’яўляецца садзейнічанне абмену досьведам і лепшымі практыкамі працы паміж арганізацыямі і энтузіястамі, якія займаюцца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей у Беларусі і іншых краінах.

Актыў УЗВ сустрэнецца з Баян Ахметжанавай. Баян з’яўляецца прэзідэнтам грамадскага аб’яднання «Ардагер» (Астана, Казахстан), адной з ініцыятарак стварэння Нацыянальнай сеткі арганізацый, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей Казахстана. У Гродна Баян прылятае для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі. Тэма яе выступу — «Досвед працы па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей у Рэспубліцы Казахстан».

Застаўся тыдзень да пачатку міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння», якая адбудзецца 8-9 красавіка ў Гродна. Актуальныя навіны канферэнцыі глядзіце на сайце.

Навіны партнёраў 

Ранішні курс польскай мовы для пачаткоўцаў з носьбітам. На курсе вы навучыцеся асновам польскай гутарковай мовы ў інтэрактыўнай і вясёлай атмасферы, без завучвання шматлікіх сумных граматычных правілаў. Заняткі


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.