Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 38, 28 10 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

EVS-валантэрка падзялілася досведам з пінскімі шкалярамі і студэнтамі. Прадстаўніцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Ганна Барадзіна і Катажына Рембеза сумесна з камандай партала adukacyja.info дапамагалі ўдзельнікам майстар-класаў у Пінску разабрацца ў свеце прафесійнага росту. Дзяўчаты дзеляцца сваімі думкамі і ўражаннямі.

Хор «УЗВышша» выступіў на фестывалі ў Літве. Удзел у другім міжнародным фальклёрным фестывалі, які праходзіў 15 кастрычніка ў літоўскім Мар’ямпале, бралі калектывы з розных гарадоў Літвы, а таксама госці з Польшчы і Беларусі.Хор гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку» прыехаў у Літву па запрашэнні сваіх калегаў з Мар’ямпале, якія за два дні да гэтага прыязджалі з канцэртам на ўрачыстае адкрыццё 8 акадэмічнага году УЗВ.

Digital Skill Workshop: Навучыся праграмаваць у Python з французскім валанцёрам. Марыш навучыцца праграмаваць і спраўджваць свае мары? Клапоцішся пра сваю бяспеку ў інтэрнэце? Хочаш заадно падвучыць ангельскую? Запісвайся і прыходзь на бясплатныя варкшопы ад французскага валанцёра Эмрыка.

Алена, беларуская валантэрка ў Гдыні: Por Qué EVS? Алена Дзянішчыц адправілася на праект у верасні, каб на працягу года дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай арганізацыі, якая працуе з дзецьмі ў Гдыні. Чытайце яе ўражанні і разважанні на тэму жыцця EVS-валанцёра.

Святкуем 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У Гародні адкрытай лекцыяй Алы Петрушкевіч, «Універсітэт Залатога Веку» адзначыў 125годдзе ад нараджэння паэта Максіма Багдановіча. Асоба вялікага паэта Беларусі хаця і ёсць ў школьных праграмах, але застаецца мала папулярызаванай. Сярод слухачоў лекцыі сустракаліся і такія, хто ўпершыню ў жыцці пачуў пра творчасць слаўнага сына Беларусі.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.