Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 6, 07 08 2015

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Вэбінар «Стратэгіі і досвед гарадоў, прыязных да сталых людзей: перспектыва ўладаў». 31 ліпеня прадстаўніца «Універсітэта Залатога Веку» паўдзельнічала ў вэбінары, на якім сп. Гейл Кон дзялілася ўласным досведам пераўтварэння Вашынгтону ў горад, прыязны для сталых людзей.

Get To Know About Poland: Што мы даведаліся пра Польшчу. Мальвіна і Стася прадставілі Беларусь і ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на міжнародным праекце Get To Know About Poland у Кракаве. Дзяўчаты дзеляцца ўражаннямі.

Шукаем валанцёра ў бібліятэку ў Гдыні. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёра ў Польшчу. Праект на 12 месяцаў у бібліятэцы ў Гдыні.

Навіны партнёраў 

ВелаГродна: аўтамабілістам і пешаходам час звыкнуць да новага ўдзельніку руху. З якімі складанасцямі сутыкаюцца самі роварысты мы паразмаўлялі з лідэрам грамадскага аб'яднання "ВелаГродна" Каляда Юліяй.

Упершыню прайшоў «Кніжны пікнік у яблыневым садзе». 2 жніўня гарадзенцы і госці горада весела бавілі час на кніжным пікніку, арганізаваным Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага.

Гарадзенскія арнітолагі выратавалі бусла. Карэспандэнт "Твайго стылю" разам з прадстаўнікамі гродзенскага аддзялення арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" узяў удзел у аперацыі па выратаванні параненага бусла.

Відэалекцыі для менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны. Супольнасць Vitebsk4Me апублікавала лекцыі навучальнага курса “Інтэргісторыя”. Курс прызначаўся для маладых менеджараў культурнай спадчыны. Сярод выступоўцаў — лепшыя спецыялісты па мастацтву, архітэктуры, гісторыі, грамадскіх практыках Віцебска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 6, 07 08 2015 by 3sektar Hrodna - Issuu