pARTisan & Kultura Enter 2011

Page 27

мастацтва акцыі з Канады, прэзэнтаванай групай «Inter/Le Lieu» з Квэбэку (Рышар Мартэль, Наталі Пэро, Жан-Клёд СанХіляр), Фінляндыі (між іншых Роі Ваара, Сэпа Сальмінэн) і Японіі (Асаму Курода, Сэйджы Шымода). Пад канец 1990-х у Галерэі «Лябірынт» правялі й Міжнародную прэзэнтацыю пэрформансу «Новыя твары мастацтва Азіі», на якую прыехалі 22 мастакі зь Японіі, Індыі, Сынгапуру, Філіпінаў, Паўднёвай Карэі й Інданэзіі.

«Kontperformance» Побач зь неацэннай для польскага пэрформансу дзейнасьцю Анджэя Мрочка й Галерэі «Лябірынт» варта згадаць Галерэю «Конт», якая паўстала пад канец 1970-х у Любліне, у інтэрнаце Ўнівэрсытэту Марыі Складоўскай-Кюры, і якую вялі студэнты Факультэту мастацтваў. Праз увесь час ейнай дзейнасьці там зьяўляліся пэрформэры. Важнай, рэгулярнай падзеяй на пераломе 1990–2000-х быў «Kontperformance». Зьбігнеў Собчук, які супрацоўнічаў з галерэяй, згадвае, што найважнейшай у тых сустрэчах была непаўторная атмасфэра. Фэстываль зьявіўся з натуральнай патрэбы мець асяродзьдзе. У адрозьненьне ад старанна арганізаванага фэстывалю «Art Kontakt», «Kontperformance» быў пошукам, «экспэрымэнтам», ягоная праграма была вельмі адкрытая й гнуткая. Мастакоў запрашалі на падставе рэкамэндацый галерэяў або людзей з мастацкага асяродзьдзя розных гарадоў. Апошні «Kontperformance» адбыўся ў 2004 годзе. Па-за фэстывалем мастакоў запрашалі індывідуальна, многія зь іх сёньня знаныя, а тады толькі распачыналі сваю

творчую кар’еру: Дарыюш Фодчук, Цэзары Бадзяноўскі, група «Галоўны Судзьдзя» (тады яшчэ мастачкі не выступалі пад агульнаю назвай), Павел Квасьнеўскі, Яраслаў Казяра, Лукаш Главацкі, Пшэмыслаў Санэцкі, Губэрт Чарапок, Оскар Давіцкі, Ганна Баўмгарт — цяпер добра вядомыя й прызнаныя польскія мастакі.

Адкрыты Архіў. Ідэя й рэалізацыя7 Афіцыйна ўсё пачалося ў 1999 годзе: тады ў Любліне паўстаў Асяродак Мастацтва Пэрформанс (OSP), створаны Вальдэмарам Татарчуком. Неафіцыйна — нашмат раней, бо пачатак OSP паклаў архіў аднаго чалавека. Татарчук здабываў дакумэнтацыю ад пэрформэраў, якіх сустракаў і запрашаў з розных куткоў сьвету. Пачатковая дзейнасьць асяродку абапіралася на сабраныя да 1999 году матэрыялы. Гэта былі паказы дакумэнтацыі й відэаздымкі. Нягледзячы на моцна абмежаваны бюджэт, асяродак досыць хутка стаў распазнавальнай культурнай адзінкай люблінскай супольнасьці, а пазьней — польскай і міжнароднай. У 2000 годзе разам з галерэяй «Конт» OSP зладзіў у Любліне Эўрапейскі фэстываль пэрформансу й новых

мэдыяў «Art Kontakt». Куратарамі фэстывалю былі Вальдэмар Татарчук і Зьбігнеў Собчук. У фэстывалі ўзялі ўдзел клясыкі пэрформансу ў межах галоўнай праграмы, і маладыя мастакі — у межах праграмы адкрытай. Выступілі восем мастакоў з Польшчы (сярод якіх Ежы Бэрэсь, Януш Балдыга, Юзэф Рабакоўскі, Зьбігнеў Варпэхоўскі) і восем з-за мяжы (у тым ліку Эстэр Фэрэр, Аластэйр Макленан, Паўль Пангуйсэн, Сэпа Салмінэн). Гэта быў першы фэстываль пэрформансу ў Любліне з 1978 году, калі ў Галерэі «Лябірынт» адбыўся «Performance and Body». Для арганізатараў повязь з той падзеяй мела важнае значэньне. Татарчук ва ўступе да каталёгу напісаў: «Я марыў узяць удзел у мерапрыемстве параўнальнай вагі й інтэнсіўнасьці… Сёлетні фэстываль мы трактуем як першы крок да стварэньня ў Любліне сталага месца прэзэнтацыі пэрформансу»8. OSP у 2004 годзе рэалізаваў маштабна задуманы аўтарскі праект, у межах якога адбыўся першы Эўрапейскі фэстываль мастацтва пэрформансу «EPAF». Ініцыяваны OSP фэстываль быў вынікам супрацоўніцтва Галерэі «Лябірынт», Цэнтру сучаснага мастацтва «Ўяздоўскі замак», Фундацыі «Мастацтва й сучаснасьць» і нядаўна створанай Фундацыі пэрформансу, якая падхапіла ідэі OSP і была створаная ў Любліне гісторыкамі й крытыкамі мастацтва, куратарамі й мастакамі, што працавалі ў праекце «Адкрыты Архіў». Да ўдзелу ў Фэстывалі запрасілі E.P.I. Zentrum (Эўрапейскі Інстытут пэрформансу) з Кёльну, стваральнікам якога зьяўляецца Барыс Няслоны, Мары Собалеў, якая распавяла пра гісторыю пэрформансу ў Эстоніі, прыводзячы ў прыклад цыклічны фэстываль «Time.

Space. Movement», што адбываецца ў Пайдэ. Апрача таго, была прэзэнтаваная група «Akenaton», створаная Філіпам Кастэленам і Жанай Торэгроса з Аяча, Het Apollohuis з Эйндхофэну, прадстаўлены Паўлем Пангуйсэнам, Сільві Фэрэ распавяла пра фэстываль «Polysonneries», які праходзіць у Ліёне. Прысутнічала й таварыства «Форт мастацтва» з Кракаву. Часткай праекту было стварэньне Адкрытага Архіву (OA), які меў стацца крыніцай інфармацыі й ведаў пра мастацтва пэрформансу ў Польшчы й усім сьвеце. Мэтаю Адкрытага Архіву зьяўляецца збор і доступ да крыніц, датычных мастацтва акцыі, якія маглі б служыць базай інфармацыі для гісторыкаў і крытыкаў мастацтва. Атрыманыя матэрыялы паходзяць з прыватных збораў мастакоў, з выбраных установаў, зь якімі асяродак супрацоўнічаў, і зь бібліятэк. У Адкрытым Архіве шмат унікальных твораў і запісаў мастакоў з усяго сьвету, а таксама замежных публікацыяў і каталёгаў, якія датычаць пэрформансу. Пасьля закрыцьця OSP у 2010 годзе зборы былі перанесеныя ў Галерэю «Лябірынт», дзе працягваецца праца па іх сыстэматызацыі.

- Tatarczuk W. Art Kontakt, red. Z. Sobczuk, W. Tatarczuk, Centrum Kultury w Lublinie, Lublin 2000. 8

Цэзарый Бадзяноўскі, „Затрымацца – гэта скрануць Зямлю”, акцыя, Люблін, 29.05.1996. Фота – Анджэй Палякоўскі Cezary Bodzianowski, „Zatrzymać się to poruszyć Ziemię”, akcja, , Stadion K.S. Motor, Lublin, 29.05.1996. fot. Andrzej Polakowski

page 25


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.