агляды/рэцэнзіі
Два полюсы сацыяльнага «Рэальны свет» Марціна Пара і Рымальдаса Вікшрайціса ў галерэі «Ў» Алеся Белявец
А
рганізатары «Месяца фа таграфіі ў Мінску» выра шылі распачаць мерапры емствы зорна. За тыдзень да афіцыйнага адкрыцця падзеі галерэя «Ў» прэзентавала праект двух вядомых аўтараў — бры танца Марціна Пара і літоўца Ры мальдаса Вікшрайціса — з вельмі падобнымі поглядамі на гэты самы
1.
2.
мастацтва 10/2015
рэальны свет. Але з рознымі эмоцы ямі — змрочным дакументаваннем і тонкім іранізаваннем. Зрэшты, там і там — дакумент. Толь кі іранічны Пар кадруе парадоксы, адкрыта працуе з колерам, дадае сюру з дапамогай успышкі сярод бе лага дня, а меланхалічны Вікшрай ціс здымае будзённае завуголле, дэ манстратыўна не звяртаючы ўвагу на якасць атрыманага сведчання, холадна і бязладна фіксуючы рэаль насць. Ужывае аматарскую стыліс тыку для ўзмацнення эфекту пад глядвання. Марцін Пар — брытанскі фато граф, сябра знакамітага агенцтва «Magnum Photos», у якое ўвай шоў не адразу і няпроста: яго метад да кументавання рэчаіснасці вельмі спецыфічны. Пад пільнай увагай майстра апынаецца паўсядзённае жыццё еўрапейца. На гэтых здым ках гламурнае мерапрыемства пачы нае нагадваць тусоўку маргіналаў, а на пляжным адпачынку нечакана адшукваюцца «героі», што выкліка юць асацыяцыі з персанажамі Фран суа Рабле, адно ў атачэнні сучасных аксесуараў. Літоўскага фатографа Рымальда са Вік шрай ці са ў 2009 го дзе пад час еўрапейскага фестывалю «Rencontres d`Arles» у Арле на зван не «адкрыццё года» намінаваў мена віта Марцін Пар, з таго часу і пача лося іх супрацоўніцтва. Вікшрайціс, занураны ў існаванне літоўскай вёс кі, здымае жыццё вакол сябе, выбі раючы даволі каларытныя, жорс ткія сюжэты. У выніку на выставе атрымалася аб салютна нечаканая сумесь, замеша ная на падабенствах і кантрастах. Па-пер шае, ко лер і ч/б, пры блі жэйшым разглядзе — вельмі дарэч ныя сродкі для выяўлення розных пазіцый. Па-другое, супрацьстаўлен не закінутых вёсак і гламур вялікіх гарадоў, пляжаў і супермаркетаў. Гэта дзіўная, невыносная фатагра фія, калі можна дазволіць такую класіфікацыю. Вельмі выбарачнае дакументаванне. Пар займаецца да следаваннем, вандруючы па свеце,
фіксуючы прыкметы глабалізацыі і звычкі класу спажыўцоў. Вікшрай ціс дзейнічае лакальна, абмяжоўва ючы сябе светам правінцыі. «Рэальны свет» — назва, якая мусіць усё патлумачыць. Іх дакументаван не — усяго толькі дапытлівы позірк, увага да дробязей і ракурсаў і глыбо кае назіранне. Хто ж вінаваты, што ў тым месцы і ў той час здымкі ўсё не так, як патрэбна, не так, як лічыц ца прыстойным, эстэтычным і куль турным? Ці толькі аўтары з вузкай спецыялізацыяй, бо вышукваюць адпаведныя сюжэты? Нездарма Пар ка жа, што ва кол нас ве ль мі шмат прапаганды, якая «маніць нам пра свет, а я паказваю рэчы такімі, якімі яны сапраўды з’яўляюцца». «Канеш не, — удакладняе англійскі фатограф у іншым інтэрв’ю, — у маіх працах прысутнічае пэўны цынізм. Я пасмі хаюся з людзей, але не з канкрэтнай асобы, а з усіх нас. Усе мы вінава тыя. Усе мы — частка адной прабле мы. Мне здаецца важным гаварыць пра багацце Захаду, а не толькі пра войны, голад і беднасць, паноўныя ў краінах трэцяга свету». Цікава і тое, што два фатографы намацалі прычыну, каб выставіцца разам, бо героям Вікшрайціса не да раскошы, яны не выпаўзаюць з бед насці, аднак жывуць у ёй у стане пэў най гармоніі, арганічнай блізкасці да жывёл і прыроды. Таму выстава — усё ж пра чалавека, пра крайнія полюсы сацыяльнага свету. Пра багацце, што прыводзіць да бед нас ці ду ху, і пра бед насць, якая, відавочна, вядзе да таго ж. А ў аснове — развагі пра прыроду чала века. Нашаму гледачу застаецца толькі выбіраць, які з аўтараў гаворыць на больш зразумелай яму мове.
1. Марцін Пар. Бенідорм. Іспанія. З се рыі «Апошні прытулак». Фота. 1997. 2. Рымальдас Вікшрайціс. Вясковыя дзе ці. Фота. 2004. 17