артэфакты
14
Вяртанне праз трыццаць гадоў «Вясёлыя жабракі» Вакальны цыкл Ігара Паліводы Вершы Роберта Бёрнса Аранжыроўкі Уладзіміра Ткачэнкі Запіс Аляксандра Віслаўскага Прадзюсар Барыс Бернштэйн Музычны праект, 2013. В о л ь га Б р ы л о н
У праграме каляндарна-абрадавых песень з Леанідам Тышко і Уладзімірам Ткачэнкам. 1979.
Вялікае бачыцца на адлегласці. У дачы ненні да Ігара Паліводы, кампазітара, піяніста і аранжыроўшчыка, які пражыў вельмі кароткае жыццё, сэнс гэтых слоў з кожным годам становіцца ўсё больш відавочным. Ён быў «нетутэйшы» па маштабе адоранасці. Асоб, якія ўласнай творчасцю апярэджваюць час, на све це няшмат. Пры жыцці Ігар не атрымаў належнага прызнання, хоць і быў вядо мым музыкантам, асабліва падчас пра цы ў «Песнярах». У музычным асяроддзі Палівода меў аўтарытэт безумоўны, за ваяваны дзякуючы таленту, прафесіяна лізму і няспыннай працы. У 1981 годзе Ігар Палівода стварыў вакальны цыкл «Вясёлыя жабракі» на вершы Роберта Бёрнса з 12 песень і інструм ентальн аг а ўступ у. Ідэю падказаў яму Уладзімір Мулявін. «Песняры» былі першымі выка наўцамі гэтага твора, які пазначыў сабой нараджэнне Паліводы-кам пазітара. Дагэтуль ён спрабаваў ся бе толькі ў камерных жанрах, пісаў песні і аранжыроўкі для «Песня роў». «Вясёлыя жабракі» сталіся яго першым буйным сачыненнем. І хоць на той час Палівода не меў прафесійнай, менавіта кампазі тарскай адукацыі (на адпаведнае аддзяленне кансерваторыі пасту піў пазней), яго маштабны дэбют аказаўся выдатнай з’явай. «Вясё лыя жабракі» не толькі ўзнялі твор часць «Песняроў» на высокі ўзро вень, але і суаднеслі беларускую эстраду з сусветным кантэкстам. Атрымаўся, без перабольшання, шэ дэўр, прасякнуты каларытам шат ландскага фальклору і напоўнены шматслойнымі вакальна-інструмен тальнымі эпізодамі. Прэм’ера адбыла ся ў горадзе Фрунзэ ў лютым 1981-га. У тым жа годзе «Песняры» зрабілі чарнавы
дэма-запіс «Жабракоў» і прадставілі яго мастацкай радзе ўсесаюзнай фірмы «Ме лодыя», каб у рэшце рэшт запісаць цыкл на пласцінку. Але рада нечакана адхілі ла прапанову, і праз нейкі час праграма перастала выконвацца. І вось больш як праз тры дзесяцігоддзі «Вясёлыя жабракі» набылі новае жыццё. Ідэя аднавіць твор належала сябру Іга ра, «песняру» Барысу Бернштэйну, які цяпер жыве ў ЗША. У такой фантастыч най на першы погляд думцы прысутніча ла жаданне аддаць даніну памяці музы канту — прыцягнуць увагу да адметнага сачынення і зрабіць яго даступным для праслухоўвання. Мэта праекта — размяс ціць адноўленых «Вясёлых жабракоў» у
інтэрнэце для бясплатнага праслухоў вання і пампавання. Каб ажыццявіць за думу, спатрэбілася два гады працы. У выніку праграма паспяхова запіса на і размешчана на персанальным сайце Ігара Паліводы, спецыяльна адкрытым з гэтай нагоды ў сакавіку бягучага года. Дух займае не толькі ад маштабу працы (у запісе прымалі ўдзел 30 музыкантаў з 8 краін свету!), але і ад таго, што ў наш прагматычны час удзельнікі ўнікальнага інтэрнацыянальнага праекта, які задум ваўся як дабрачынная акцыя, працавалі выключна на энтузіязме. Спачатку Барыс Бернштэйн заручыў ся падтрымкай выдатнага выканаўцы і аранжыроўшчыка Уладзіміра Ткачэн кі, які быў адным з артыстаў ансамбля «Песняры», і праграма «Вясёлыя жабракі» ства ралася пры яго непас рэдным удзеле. — З Ткачэнкам мы да мовіліся дэталёва абмяр коўваць будучы праект па скайпе, — расказвае Барыс. — І кожны дзень пасля працы я бег на сус трэчу з Валодзем... Прац ую чы па слых у, Ткачэнка наноў стварыў інструментальныя акам панементы «шатландскіх песень» Паліводы. Гэтая сапраўды тытанічная пра ца ўскладнялася тым, што агучаная «Песнярамі» му зыка «Жабракоў» была на піс ан а па-майс тэрс ку, з мност вам пол іф ан ічн ых інструментальных і вака льных напластаванняў, якія вымагалі рэканструявання. Але но выя аранжыроўкі, беражліва зроб лен ыя Улад зім ір ам Ткач энк ам,