ў карціну. Гэта і сціплы абразок жанчыны на фоне рамкі з сямей нымі фотаздымкамі — карціна «Маці» (1978), і даволі маштаб ны вертыкальны твор з маці, што сядзіць у праёме дзвярэй хаты, адхіліўшыся на хвіліну ад перабірання бульбы на пасеў, — «Ве чар» (1978), і папрадуха за ткацкім станком — «Ткалля» (1978). Эмацыйнай вобразнасцю вылучаецца карціна «Матчын абраз» (1900—1991), дзе па полі ды бур’яне ўздоўж паваленага плота, усё далей ад небяспечнай зоны радыяцыі рушыць сталая кабе та, прыціскаючы да грудзей акуратна агорнуты ручніком хатні абраз. Найболей яскравае, шматкроць паўторанае ў 1990—1993 гадах палатно «Лёс»: жанчына-маці, якую ён малюе на тле акон нага праёма з выбітымі шыбамі. Традыцыйныя выявы галубкоў на аканіцах тут ужо страцілі сваю абярэжную моц, сталі анты подам бяспекі і хараства. Жудасці ўражанням дадае моцны кан траст бялюткіх ліштваў з чорнай безданню прасторы апусцелага дома, жыццё і побыт у якім ужо нішто і ніхто не абароніць. Толькі гераіня карціны, апошняя жыхарка калісьці ўтульнай вёскі, ніяк не можа развітацца з мінулым, гатовая загінуць побач з родавым гняздом некалькіх пакаленняў сям’і. Адным з характэрных воб разаў чарнобыльскай серыі жывапісу Шматава паўстаюць пры дарожныя і надмагільныя, агорнутыя шматлікімі белымі і багата арнаментаванымі ручнікамі палескія крыжы. Праз увесь наробак майстра веліч іх увасаблення, вартасць і патэнцыял мастацкай выразнасці можна параўнаць хіба з ім жа створаным манумен тальным вобразам Маці-Радзімы. У карціне «Палессе» (1992) Вік тар Фёдаравіч гарманічна злучае дзве дамінанты ўласнага жы
вапісу і гэтым далучае працу да шэрагу лепшых сваіх здабыткаў. Віктар Шматаў падзяляў уласную творчасць на два асноўныя пе рыяды: адзін звязаны з увасабленнем Палесся да Чарнобыля, другі — Палессе пасля Чарнобыля. Усё жыццё працуючы над ад ной рэгіянальнай тэмай і адказна ўсведамляючы сябе мастаком Палесся, ён ганарыўся тым, што бяда не закрыла яму дарогу да бацькаўшчыны. За кожным палатном у Шматава свая гісторыя пра родны край, пра Айчыну і яе традыцыі. Але гэты шлях аба значыўся не адразу. Заняўшыся мастацтвазнаўствам, ён вывучаў рысы нацыянальнай мастацкай культуры, прысвяціўшы іх дасле даванням тэарэтычныя працы. Кандыдацкую дысертацыю аба раніў па тэме «Беларуская сатырычная графіка 1945—1965 гг.», доктарскую — «Мастацтва беларускіх старадрукаў ХVI-ХVIII ста годдзяў». Асобную вартасць і значэнне для Беларусі мае яго дзейнасць па вывучэнні мастацтва кніг Францыска Скарыны, а таксама манаграфіі пра творчасць пачынальнікаў беларускай мастацкай школы — Язэпа Драздовіча, Міхася Філіповіча, Пётры Сергіевіча, Алесі Паслядовіч і іншых майстроў, каго натхнялі са мабытны побыт нашага народа і яго драматычная гісторыя, на цыянальныя традыцыі і фальклор. Шматаў быў перакананы, што «іх творы — сведчанне таго, што ў кожнага народа свае ўлюбёныя колеры, рытмы, непаўторнае бачанне і адчуванне, свой асабіс ты шлях у мастацтве». Мастак і доктар мастацтвазнаўства Віктар Фёдаравіч Шматаў адзін з першых у 1993 годзе быў узнагаро джаны медалём Францыска Скарыны, а ў 1995-м — за шматлікія даследаванні творчасці Скарыны — стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі. Яго Скарыніяна — важкі набытак у даследаваннях эпохі Рэнесансу і ролі ў ёй першадрукара. Шматаў з 1963 года — актыў ны удзельнік выстаў, а з 1971-га —сябра Беларускага саюза мас такоў, аўтар вядомых палотнаў станковага жывапісу. У пачатку 1990-х адбыліся яго першыя персанальныя выставы, спачатку ў Мінску, а ў 1995-м — у Францыі. Чарнобыльскія экспазіцыі з удзе лам твораў Віктара Фёдаравіча прайшлі ў 1990-м у Амерыцы, у 1993-м — у Германіі. У 2006 годзе майстар заўчасна пакінуў гэты свет, паспеўшы адзначыць сямідзесяцігадовы юбілей маштабнай уласнай экспа зіцыяй у Нацыянальным мастацкім музеі. Пасля шэрагу інсультаў Шматаву ўжо цяжка было гаварыць. Але трымаўся ён бадзёра і годна побач з лепшымі сваімі карцінамі, гэтак сімвалічна і пры гожа развітаўшыся з сябрамі і паплечнікамі. Яго калега мастац твазнаўца і мастак Міхась Раманюк некалі пісаў, што для многіх творцаў і аднадумцаў гэта быў шчыры павадыр да каштоўнасцяў гісторыі і культуры. Павадыр і ахвярнік — не злічыць тыя гадзіны і дні, што правёў ён у Чарнобыльскай зоне, у рэгіёнах роднага Палесся, ратуючы артэфакты матэрыяльнай і духоўнай культуры, занатоўваючы ў жывапісных палотнах зыходзячую ў нябыт пры гажосць. Ручнікі на крыжах у карцінах, нібы жалобны крык птуш кі над раскіданым гняздом, лунаюць з твора ў твор самабытнага мастака, закаханага ў родны край. Палотны Віктара Шматава захоўваюцца ў сям’і мастака, у фон дах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Беларускага са юза мастакоў, Магілёўскага музея імя Масленікава, у Брагінскім і Нараўлянскім музеях, а тэарэтычныя распрацоўкі і навуковыя веды — у шматлікіх артыкулах і манаграфіях.
1. Аўтапартрэт. Алей. 1973. 2. Хлеб і песня. Алей. 1974— 2002. 3. Дарога. Алей. 1994. 4. Поле. Алей. 2006.
5. Адна не бядна. Алей. 1992. 6. Развітанне. Алей. 1990. 7. Цвіце бэз. Алей. 1998. 8. Лёс. Алей. 1990—1993. 9. Палессе. Алей. 1992.
45