Гары Потэр і філасофскі камень

Page 4

Хлопчык, які выжыў

своеасаблівага: там сядзела котка і глядзела на мапу. Секунду містар Дурсль не разумеў, што бачыць, потым дзёрнуўся і павярнуў галаву, каб паглядзець яшчэ раз. Гэта была паласатая котка, якая сядзела на вуглу Прайвэт драйв, але аніякай мапы там не было. «Што гэта ў галаву прыйшло?» - падумаў містар Дурсль. Пэўна, святло так упала. На ўсялякі выпадак містар Дурсль міргнуў і ўтаропіўся на котку. А котка ўтаропілася на яго. Калі містар Дурсль заехаў за вугал і паехаў па вуліцы ўверх, ён усё яшчэ бачыў ката ў люстэрка задняга выгляду. Зараз кот чытаў шыльду, на якой было напісана «Прайвэт Драйв». Не, зразумела, проста глядзеў на шыльду. Каты не могуць чытаць мапы ці шыльды! Містар Дурсль патрос галавой і выкінуў ката з думак. У выніку па дарозе ў горад ён думаў толькі пра вялікую замову звёрлаў, які спадзяваўся атрымаць сёння. Але на краі горада звёрлы былі выціснутыя з ягонай галавы нечым яшчэ. Седзячы ў машыне ў звычайным ранішнім корку, ён не мог не заўважыць шмат дзіўна апранутых людзей. Людзей у мантыях. Містар Дурсль не выносіў людзей, якія апраналіся ў смешнае адзенне, страшна падумаць, што на сабе апранаюць юнакі! Ён вырашыў, што гэта чарговае глупства сучаснай моды. Ён забарабаніў пальцамі па рулю, і ягоны позірк упаў на групу гэтых дзівакоў, якія стаялі зусім побач. Яны пра нешта азартна шапталіся. Містар Дурсль раззлаваўся, калі пабачыў, што пара з іх зусім не была маладымі. Увогуле, адзін мужчына быў старэй за яго і апрануты пры гэтым быў у ізумрудна-зялёную мантыю. Вось бессаромны! Але потым ў галаву містару Дурслю прыйшла думка пра тое, што гэтыя людзі маглі збіраць грошы на нешта… Так яно і ёсць! Машыны пачалі рухацца, і праз пару хвілінаў містар Дурсль прыехаў на стаянку «Грунінгса». Ягоныя думкі вярнуліся да звёрлаў. *** Містар Дурсль заўсёды сядзеў у офісе на дзясятым паверсе, спінай да вакна. Калі б не так, то гэтай раніцай яму б было цяжэй засяродзіцца на працы. Ён не бачыў, як днём ляталі совы. Але гэта бачылі людзі знізу, яны паадчынялі рты і глядзелі як вялікія начныя птушкі хутка пралятаюць над галавой. Большасць з іх ніколі не бачылі соваў і ноччу. Раніца містара Дурсля аднак праходзіла як самая звычайная раніца без соваў. Ён накрычаў на пяць чалавек, зрабіў некалькі важных тэлефонных званкоў і пакрычаў яшчэ трохі. Да ланчу ён быў ужо ў вельмі добрым настроі. Менавіта тады містар Дурсль вырашыў размяць ногі і пайшоў прагуляцца па наваколлі і заадно набыць сабе булачку ў пякарні.

6

Дурсль паспеў забыцца на людзей у мантыях, але сустрэў чарговую групу каля пякарні. Ён паглядзеў на іх так злосна, як мог. Ён не ведаў чаму, але яны прымушалі адчуваць яго ніякавата. Гэты натоўп таксама азартна шаптаўся, і пры іх не было ніякіх каробак для ахвяраванняў. На зваротным кірунку, сціскаючы ў руцэ пакунак з вялікім пончыкам, містэр Дурсль пачуў некалькі словаў з таго, што яны казалі: - Потэры, гэта праўда… Я чуў так… - Іх сын Гары… Містар Дурсль стаў як укопаны. Яму стала страшна. Ён азірнуўся на людзей, якія перашэптваліся, хацеў нешта спытаць, але потым перадумаў і вырашыў за лепшае сысці. Ён пайшоў назад па дарозе, хутка падняўся ў офіс, папрасіў сваю сакратарку не непакоіць яго, схапіў слухалку і амаль набраў хатні нумар, але перадумаў. Дурсль паклаў слухалку на месца і прыгладзіў вусы, думаючы… не, гэта было глупства. Потэр – не такое ўжо незвычайнае прозвішча. Ён быў абсалютна ўпэўнены, што на свеце было куча людзей, якіх клікалі Потэрамі, а іх сыноў – Гары. Ён таксама не быў упэўнены, што ягонага пляменніка назвалі Гары, бо ніколі не бачыў хлапца. Яго маглі называць і Харві. Ці Гаральд. Не было прычынаў для непакою місіс Дурсль. Яна адразу ўпадала ў дэпрэсію, калі прыгадвала пра сваю сястру. Ён не вінаваціў яе: калі б у яго была такая сястра… але ўсё ж, тыя людзі былі ў мантыях… У рэшце рэшт, містару Дурслю стала значна цяжэй канцэнтравацца на звёрлах, чым па абедзе. Калі ён сыходзіў з будынку ў пяць гадзінаў, то так расхваляваўся, што сутыкнуўся з кімсьці, хто стаяў перад дзвярыма. - Прабачце, - крэкнуў ён маленькаму старому чалавеку, які спатыкнуўся і ледзь не ўпаў.

7


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.