Гары Потэр і філасофскі камень

Page 169

Забаронены лес

- Яны на ўсё забудуцца праз пару тыдняў. Фрэд і Джордж згубілі кучу балаў «Грыфіндора», але людзі ўсё роўна іх любяць. - Яны ж яшчэ ніколі не гублялі адразу 150 балаў? – запытаўся няшчасны Гары. - Ну… па праўдзе, не, - прызнаў Рон. Ужо было запозна выправіць тую шкоду, што яны нанеслі, але Гары пакляўся сабе больш не лезці не ў свае справы. Хопіць гэтых шпіёнскіх гульняў. Ён адчуваў такі сорам, што накіраваўся да Вуда і сказаў, што яму трэба сысці з каманды. - Сысці? – загрымеў Олівер. – Думаеш, гэта добрая ідэя? Ды як мы вернем сабе балы акрамя як перамогай у квідыч? Але нават квідыч згубіў сваю прыязнасць. Ніхто ў камандзе не размаўляў з Гары на трэніроўцы, а калі даводзілася звяртацца да яго, то яны называлі яго проста «шукальнік». Герміёна і Нэвіл таксама пакутавалі. У іх не было столькі праблемаў, як у Гары, бо яны не былі настолькі вядомымі, але з імі таксама ніхто не размаўляў. Герміёна больш не прыцягвала да сабе ўвагу ў класе, апускала галаву і працавала ў цішыні. Гары ужо амаль радаваўся таму, што набліжаліся іспыты. Гэтая вучоба адцягвала ўвагу ад ягоных няшчасцяў. Ён, Рон і Герміёна трымаліся разам і заседжваліся за кніжкамі да глыбкай ночы, спрабуючы запомніць інгрыденты складаных зелляў, вывучыць прывароты і любоўныя загаворы, даты магічных адкрыццяў і паўстанняў гоблінаў… *** Прыкладна за тыдзень да іспытаў рашэнне Гары нікуды не ўмешвацца атрымала нечаканае выпрабаванне. Ідучы з бібліятэкі пасля абеду, ён нечакана паслухаў чыйсьці шэпт з класа наперадзе. Калі хлопчык падышоў бліжэй, ён пачуў голас Квірэла. - Не… не… не! Не трэба больш, калі ласка. Гэта гучала так, быццам нехта пагражаў прафесару. Гары падышоў бліжэй. - Добра… добра, - пачуў ён стогны Квірэла. У наступную секунду прафесар выбег з класа, папраўляючы свой турбан. Ён быў збялелы і выглядаў быццам зараз заплача. Прафесар хутка сышоў, не заўважыўшы хлопчыка. Гары пачакаў, пакуль сціхне гук ягоных крокаў, потым зазірнуў у класны пакой. Там было пуста, але дзверы з іншага боку пакоя былі прыадчыненыя.

169


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.