pARTisan #13'2011

Page 24

Маргарыта

партыі Бесьсьмяротнасьці Ёхана Цынка. Мойра, ініцыятарка гэтага замаху, прыходзіць да Берташа й займаецца зь ім сэксам, каб зьняць стрэс. Потым абое выпраўляюцца ў Новы Эдэм, і Берташ распачынае фіксацыю доказу. Гэтым доказам аказваецца вупыр, п’яўка, мярцьвяк, які прыходзіць да жывых сваякоў і высмоктвае зь іх жыцьцё. Ягоныя візыты суправаджаюцца палтэргейстам — то вогненны шар па небе праляціць, то камяні з талеркамі па доме скочуць, то вада зь ніадкуль ліецца, а хто павёўся й напіўся, бо вада ў дэфіцыце, — памірае. Берташ усю анамальшчыну скрупулёзна запісвае на відэа, выкопвае двух нябожчыкаў. Адзін, праўда, аказваецца цалкам прыстойным трупам, затое другі — самая сапраўдная п’яўка, вупыр. А вампірызм — неаспрэчны доказ сымуляцыі рэальнасьці. Чалавек у гэтым сьвеце нематэрыяльны, ён толькі частка праграмы, а ежа — гэта ўсяго толькі інфармацыя, якую можна скрасьці, што й робіць п’яўка. Паралельна з гэтымі эзатэрычнымі досьледамі Берташ угаворвае Мойру зьехаць зь ім на пошукі ўтапічнага месца, дзе засталася чыстая вада, а ў ёй плёскаюцца рыбкі. Мойра згаджаецца паехаць толькі пасьля таго, як яна заб’е Ёхана Цынка. Каб дагадзіць упёртай бабе, Берташ сам забівае старога пердуна. А потым яшчэ вызваляе купку сяброў Мойры з аўтазаку, які вязе дысыдэнтаў у фільтрацыйнапапраўчы лягер, адкуль не вяртаюцца. Але Мойру забіваюць — нейкія бандзюкі атакуюць вандроўнікаў на шляху да ўтапічнага возера з срэбнымі рыбкамі. Без каханай героя адольвае туга, рыбкі ў возеры аказваюцца піраньнямі — і ён ратуецца ад дэпрэсіі напісаньнем рукапісу, які чытачу й прапаноўваецца. У мяне няшмат пытаньняў да сюжэту. Першае: Берташ хоча зьехаць з Эдэму як мага хутчэй, як толькі здыме свой доказ — і тым ня менш адкладвае эксгумацыю з дня на дзень бяз дай прычыны, нешта вошкаецца, нібы аўтар назнарок дае герою магчымасьць быць выкрытым уладамі й высачаным мясцовымі бандзюкамі. Другое: улады дэманструюць рэдкасную нездагадлівасьць — хапаюць дасьледчыка, які падключаецца да вывучэньня палтэргейсту куды пазьней ад Берташа й чыё вытлумачэньне куды бясьпечнейшае для ўладаў (навуковец даказвае, што гэта марсыяне зь зямлянамі кантакт наладжваюць). А Берташ

Аляшкевіч

як хадзіў сабе на свабодзе, так і ходзіць, яшчэ і відэакамэры свае правярае, і людзей распытвае пад носам у агентуры, нахаба. А калі нарэшце ўлады яго хапаюць — дык тут жа й адпушчаюць пад чэснае слова, што ён расчысьціць ад сьмецьця тэрыторыю вакол лецішча начальніка. Ага, разьбяжыцца, як жа. Трэцяе: мясцовыя бандзюкі некалькі разоў нападаюць, але герой нязьменна перамагае. Чацьвертае: дысыдэнты аднаўляюць сярод паселішча Храм, Месца Агучваньня Ісьціны, і зьбіраюцца там без усялякага прыкрыцьця, каб выказаць сваё «фе» — не зусім разумныя паводзіны ў грамадзтве, поўным штучнікаў, дзе й за простую фіксацыю доказаў высылаюць, а за выбудову зь іх сыстэмы й агучваньне высноў — заб’юць не задумваючыся. Хаця тут у апраўданьне аўтара можна сказаць, што інтэлігенцыя ўвогуле схільная да самазьнішчэньня. І дробненька-дробненькае пятае пытаньне: калі ўсе дажджы кіслотныя, як сьцьвярджаецца напачатку, то якім чынам героі зьбіраюць дажджавую ваду й п’юць яе пасьля кіпячэньня? Але ў цэлым сюжэт быў бы проста клясны: напружаны экшан з бойкамі, перасьледамі, сэксам, авантурамі на могілках. Каб дзеяньню не заміналі «змешчаныя ў тэксце адступленні і вынікі пошуку», над якімі апавядальнік «працаваў, даводзячы іх да задавальняючай яго дасканаласці». Адступленьні ператвараюць ладны экшан у такі вінэгрэт, што страўнік пратэстуе. Скажам, тэорыя Сымуляцыі прагавораная шмат разоў, але дужа няўцямна. Хто сымулюе рэчаіснасьць; што ёсьць насамрэч, калі ўсё бачнае — толькі сымуляцыя; чаму ёсьць людзі цалкам прасымуляваныя, а ёсьць напалову прасымуляваныя (я, дарэчы, так і не разабралася, якія зь іх — людзі-цені й чаму гэтых ценяў трэба ўвесь час браць у двукосьсе); чаму ўзьнікаюць доказы — збоі ў Праграме — і ці значыць павелічэньне колькасьці доказаў хуткі канец Сымуляцыі?.. Аўтар рызыкуе «ўзяць хаця б поспех такога фільма, як «Матрыца» — і зьвесьці на пшык, а прапанаваныя калянавуковыя тэорыі не выклікаюць даверу.

АГІДНЫЯ КНІГІ ПАД

#24

МІКРАСКОПАМ І

БЭНЗАПІЛОЙ

«Галоўная ідэя аргумента, на думку Бострама, напрыклад, заключалася, ці не памыляюся ў тым, што «калі мы не лічым, што мы зараз жывём у

Мак Разанаў «Труба»


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.