Наша вера № 2 (60) 2012

Page 70

Нашы святыні

КАТАЛІЦКІЯ СВЯТЫНІ АСТРАВЕЧЧЫНЫ Астравец, цэнтр дэканата Цікава, што першае ўзгад ванне ў пісьмовых крыніцах аб паселішчы Астравец зафіксава на менавіта ў дакументах аб за снаванні мясцовай каталіцкай парафіі, калі ў 1468 г. (1458г. ?, 1466г. ?) наваградскі староста Марцін Гаштольд зафундаваў тут касцёл, які і быў асвечаны пад тытулам святых Космы і Дам’яна. А ўжо праз некалькі гадоў, у 1474 г., пры касцёле рас пачалі сваю дзейнасць дамініка не. Такім чынам, менавіта з Аст раўца, паколькі гэта была пер шая місія ордэну на землях Бе ларусі, пачынае сваю прысут насць у нашай краіне старажыт ны ордэн братоў прапаведнікаў. З 1546 г. Астравец атрымаў статус мястэчка ў Віленскім ва яводстве Вялікага Княства Лі тоўскага. Да ХХ ст. мясцовая парафія ўваходзіла ў Ашмянскі дэканат Віленскай дыяцэзіі, а з 1905 г. разам з парафіямі Быст рыца, Варняны, Гервяты, Гуда гай, Міхалішкі і Цудзенішкі — у Віленскі дэканат. З 1925 г. усе гэтыя парафіі ўвайшлі ў склад наваўтворанага Варнянскага дэканата. З 1991г. Астравец –

цэнтр аднайменнага дэканата, межы якога амаль цалкам супа даюць з межамі Астравецкага р на і які складаецца з 13 ці па рафій: Астравец (2 парафіі), Быстрыца, Варняны, Гервяты, Градоўшчына, Гудагай, Дайлідкі, Жукойні Жалядзкія, Кемелішкі, Клюшчаны, Міхалішкі і Вялікія Свіранкі. У 1795 г. Астравец з астатняй часткай Рэчы Паспалітай, пас ля апошняга, 3 га падзелу, увай шоў у склад вялізнай Расійскай імперыі. У тыя часы гэта было не вялікае мястэчка спачатку Вілен скага, потым Ашмянскага паве та Віленскай (у 1797–1801 гг. Літоўскай) губерні. І ў хуткім часе, як і шмат дзе ў нашай краі не, пачаліся рэпрэсіі ў адносінах да Касцёла. У 1832 г., як і шмат лікія іншыя каталіцкія святыні пасля Лістападаўскага паўстан ня, у Астраўцы быў ліквідаваны дамініканскі кляштар. Касцёл надалей дзейнічаў як парафі яльны, аднак на хвалі рэпрэсій пасля паўстання К. Каліноўска га зачынілі і яго, пераабсталя ваўшы ў 1866 г. пад праваслаў ную царкву. Амаль паўстагодзя мясцо

Дамініканскі касцёл у Астраўцы. Фота 1890 х гг.

Аляксей Яроменка

выя католікі не мелі ўласнай святыні. Толькі пасля маніфес ту 1905 г. апошняга расійскага імператара Мікалая ІІ аб сва бодзе веравызнання з’явілася магчымасць ізноў аднавіць ры ма каталіцкія набажэнствы, бу даваць новыя святыні. І ў 1911 г. у Астраўцы паўстаў новы кас цёл у гонар Узвышэння Свято га Крыжа, а ў 1918 г., католікам нарэшце быў вернуты і стара жытны па дамініканскі касцёл. Абедзве парафіі дзейнічалі да часоў савецкай улады, калі касцёл Узвышэння Святога Крыжа быў зачынены. Касцёл жа святых Космы і Дам’яна пра цягваў працаваць, як і некалькі іншых касцёлаў на тэрыторыі раёна, часам без уласнага про башча — у Быстрыцы, Гервятах, Гудагаі, Міхалішках і Жукойнях Жалядзкіх. З 1940 г. Астравец атрымаў статус цэнтра раёна Гродзен скай вобласці, а з 1958 г. стаў га радскім пасёлкам. Напрыканцы 1980 х гг. пача лося адраджэнне парафіяльных структураў і на Астравеччыне. Сёння ў Астраўцы зноў фун кцыянуюць абедзве парафіі.

Аляксей ЯРОМЕНКА ó архітэктар, даследчык архітэктуры. У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў у ВА ´Белрэстаўрацыяª, ДПІ ´Мінскпраектª, творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў РБ. Лаўрэат міжна8 родных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў. Большасць работ зроблена ў галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэкан8 струкцыі сакральных абíектаў. Аўтар праектаў культавых збудаванняў у Бабруйску, Бараўлянах, в. Браздзечына, Мінску, Слуцку, в. Цэнтральнай і інш. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых абíектаў. Жыве ў Мінску. НАША ВЕРА 2/2012

68


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.