Мерапрыемствы АПБ у 2013 годзе

Page 1

ВЯСНА

ЛЕТА Паспрабуй кальцаваць птушак у Тураве

Дапамажы вясне хутчэй прыйсці Міжнародная адукацыйная кампанія “Жывая вясна” праходзіць у сакавіку-красавіку. У гэты час кожны можа наблізіць падыход вясны назіраючы за птушкамі. У гэтым годзе прапаноўваецца паназіраць за пяццю самымі вядомымі відамі ў прыродзе: белы бусел, вясковая ластаўка, зязюля, чорны свіргуль, шчурка-пчалаедка. Каб іх заўважыць, часцей бывайце на прыродзе ці каля хаты, пільна і ўважліва назірайце за наваколлем. Пабачылі альбо пачулі гэтых птушак? Дадайце свае назіранні на сайце www. springalive.net. Чым больш назіранняў, тым хутчэй ідзе вясна! Калі: 1 сакавіка – 31 мая Дзе: па ўсёй краіне Кантакт: Вольга Гараднiцкая, olgagorodnitskaya91@gmail.com

Адзнач свята кулікоў у Тураве Штогод у Тураве АПБ ладзіць свята кулікоў, каб прыцягнуць увагу да праблем аховы Тураўскага лугу. Штогод мерапрымства збірае людзей не толькі з Турава, але з усёй Беларусі. Ты таксама можаш паўдзельнічаць. Святочны канцэрт, творчыя майстэрні, прагляды фільмаў, канферэнцыі і разнастайныя выставы – кожны знойдзе нешта цікавае для сябе. Гэта ўжо чацьвёрты фестываль кулікоў. Калі: 1 траўня Дзе: Тураў Кантакт: Лiдзiя Пшанiцына, lidaopen@gmail.com

Падлічы вяртлявую чаротаўку Калі вас цікавіць актыўная дзейнасць на карысць прыроды, вандроўкі

па дзікіх кутках Беларускага Палесся, амаль некранутых дзейнасцю чалавека, а таксама магчымась пазнаёміцца з аднадумцамі з іншых краін, то запрашаем на ўлікі вяртлявай чаротаўкі. Падчас улікаў вы навучыцеся добра арыентавацца на мясцовасці, пазнаёміцеся с унікальнай біяразнастайнасцю нізінных балот, атрымаеце навыкі карціравання птушак і апісання месцаў іх гнездавання. Веды ў галіне біялогіі для ўдзелу не патрабуюцца. Калі: 15 траўня – 10 ліпеня Дзе: Беларускае Палессе і іншыя рэгіёны Кантакт: Уладзімір Малашэвіч, malashevich@ptushki.org, +375293494165, +375292530575

Паўдзельнічай ў летніку “Начныя жыхары ляСОЎ” Падчас мінулых летнікаў аматары соў атрымалі карысныя тэарэтычныя веды, выраблялі штучныя гнездавыя скрыні і размяшчалі іх на балоце Дзікае і ў яго ваколіцах. Цяпер жа летнік накіраваны на тое, каб праверыць размешчаныя раней скрыні і прасачыць ці засяляюцца туды птушкі. Каб стаць удзельнікам, трэба запоўніць анкету-заяўку, якую можна знайсці на сайце www. ptushki.org/sova2013 Калі: 12-16 красавіка Дзе: в. Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Кантакт: Андрэй Абрамчук, egreta113@mail.ru; Дзянic Табуноў, yavamne@inbox.ru

Паслухай салаўя ў Батанічным садзе У гэтай акцыі могуць паўдзельнічаць усе жыхары Мінска. Дастаткова прыйсці ў Цэнтральны батанічны

сад у час, калі АПБ праводзіць экскурсію. Падчас мерапрыемства вы даведаецеся больш пра салаўёў, паслухаеце іх і нават зможаце паназіраць за імі. Калі: 18-19 траўня Дзе: Цэнтральны батанічны сад, Мінск

Прымі ўдзел у першым Чэмпіянаце па фотабёрдынгу Прыняць удзел у гэтым спаборніцтве можа кожны, хто мае фотакамеру. Каб перамагчы, трэба сфатаграфаваць як мага больш розных відаў птушак падчас чэмпіянату. Больш падрабязней аб правілах чэмніянату па фотабёрдынгу чытайце на сайце www.ptushki.org Калі: 21 красавіка (?) Дзе: Мінск Кантакт: Сямён Левы, levy@ptushki.org

Падлічы птушак звычайных відаў Маніторынг звычайных відаў птушак – гэта міжнародная праграма, у якой Беларусь будзе прымаць ўдзел ужо сёмы сезон. Асноўная мэта – сачыць не за рэдкімі птушакмі, а за звычайнымі, каб ведаць, што ім нічога не пагражае. Прыняць удзел у маніторынгу можа кожны, нават калі ведае адзін від птушак, напрыклад, жаўрука. Каб стаць удзельнікам, трэба патэлефанаваць у сакратарыят АПБ не пазней 20 красавіка. Калі: травень-чэрвень Дзе: па ўсёй краіне Кантакт: Сямён Левы, levy@ptushki.org

Калі ты студэнт біялагічнага факультэта і займаешся даследваннямі птушак, то летнік па кальцаванню у Тураве цябе зацікавіць. Там можна будзе даведацца пра асноўныя метады адлову птушак, вызначэнне розных відаў у палявых умовах і прынцыпы кальцавання. Ты атрымаеш не толькі тэарэтычныя веды, але зможаш паўдзельнічаць у працы Станцыі па кальцаванні і ў біятэхнічных мерапрыемствах па ачыстцы Тураўскага балоння ад хмызняку. Да таго ж гэта добрая нагода пазнаёміцца з цікавымі людзьмі з іншых універсітэтаў. Калі: жнівень Дзе: Тураў Каардынатар: Наталля Карліонава, karlionova@tut.by

Паўдзельнічай у чэмпіянаце па ручным сенакашэнні

Дапамажы ратаваць балота Ельня

Нізінныя балоты з’яўляюцца унікальнымі экасістэмамі, якія насяляюць многія віды рэдкіх птушак, у тым ліку і вяртлявая чаротаўка. Звычайна гэтая птушка перастае гняздзіцца там, дзе з’яўляецца разнатраўе. Менавіта таму сенакашэнне дапамагае стварыць добрыя ўмовы для захавання вяртлявай чаротаўкі. Нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакашэнні праходзіць у канцы жніўня і збірае каманды з трох чалавек (два з іх касцы). Перамагае тая каманда, якая хутчэй справіцца са сваім кавалкам зямлі. Калі: жнівень Дзе: заказнiк Спораўскi, в. Здзітава, Бярэзінскi раён

Ельня – найбуйнейшае верхавое балота Беларусі. Кожны год на ім адбываюцца валанцёрскія летнікі, удзельнікі якіх дапамагаюць аднаўляць гідралагічны рэжым у заказніку “Ельня”. Валанцёры будуюць новыя дамбы на меліярацыйных каналах, правяраюць стан старых і пры неабходнасці рэмантуюць. Маляўнічыя краявіды і сустрэчы з прадстаўнікамі ўнікальнай балотнай фауны і флоры гарантаваны. Калі: усё лета Дзе: заказнік “Ельня” Кантакт: Вольга Лукшыц, lukshyts@ptushki.org

ВОСЕНЬ Дапамажы захаваць Ласосяў Два віды ласосевых рыб штогод праплываюць каля 500 кіламетраў для нерасту ў Беларускіх рэках – гэта кумжа і сёмга. Але на іх шляху нярэдка стаяць бракан’еры, якія займаюцца дабычай рэдкіх відаў рыб, тым самым знішчая іх. Як дапамагчы ласосям? Стань валанцёрам АПБ і паўдзельнічай у патруляванні рэк, дзе нерасцяцца сёмга і кумжа. Жыццё ў звычайным сельскім доме, патруляванне рэк у любы час і любое надвор’е, новыя знаёмствы і ўражанні – гэта і шмат іншага чакае вас. Калі: лістапад-снежань Дзе: Астравецкі раён, Гродзенская вобласць Кантакт: Вольга Лукшыц, lukshyts@ptushki.org

Паназірай за птушкамі АПБ праводзіць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі ў Беларусі. Каб паўдзельнічаць у

гэтым мерапрыемстве, дастаткова выйсці на прыроду, сачыць за птушкамі і адзначаць усіх, якіх заўважыце. Усе свае назіранні трэба дасылаць у сакратарыят “Аховы птушак”. Сярод тых, хто збярэ каманду з трох чалавек і адправіць свае дадзеныя своечасова, будзе разыграны палявы бінокль. Восеньскія дні назіранняў за птушкамі ладзяцца з мэтай павысіць інфармаванасць насельніцтва пра птушак і іх праблемы, пашырэння ведаў аб асаблівасцях міграцыі птушак. Калі: 5-6 кастрычніка Дзе: па ўсёй краіне

Перамажы ў чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі Каб паўдзельнічаць у чэмпіянаце, трэба выканаць некалькі простых пунктаў. Па-першае, трэба сабраць каманду з 4 чалавек і зарэгістраваць яе ў сакратарыяце АПБ. Па-другое, выбраць месца старту і ўсёй

камандай адправіцца назіраць за птушкамі. Пераможцамі лічацца тыя ўдзельнікі, якія за пэўны час зарэгіструюць большую колькасць відаў птушак. Увага: ёсць іншыя патрабаванні да ўдзельнікаў, з імі можна пазнаёміцца на сайце “Аховы птушак”. Калі: 7-8 верасеня Дзе: па ўсёй краіне Кантакт: Сямён Левы, levy@ptushki.org

Прыходзь на “Заалагічныя чацвяргі” “Заалагічныя чацвяргі” – гэта сустрэчы аматараў птушак, прыроды і вандровак. Кожны чацвер сябры АПБ і не толькі расказваюць цікавыя рэчы пра птушак і свае падарожжы. Новы сезон пачынаецца ў кастрычніку. Уваход вольны. Калі: кастрычнік-красавiк Дзе: вул.Акадэмічная 27, Мінск Кантакт: Сямён Левы, levy@ptushki.org


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.