Abazur

Page 64

Конкурс

Творчы конкурс «Вольнае слова» Ацэньваецца: · інфармацыйная нагода, грамадская значнасць узнятай праблемы; · адпаведнасць прынцыпам напісання аналітычнага, дыскусійнага тэксту; · прапорцыі «прысутнасці» меркаванняў аўтара і экспертаў, даказальнасць; · стыль, спосабы аўтарскай падачы; · «прывязка» да мясцовых праблем; · адпаведнасць прынцыпам пабудовы інфарматыўнага, тлумачальнага тэксту; графічнае афармленне матэрыялу (пры інфармацыйнай неабходнасці).

Паважаныя калегі! Грамадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае да ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе «Вольнае слова». Конкурс праводзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных друкаваных СМІ і інтэрнет-выданняў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцяў, прынцыпаў аб’ектыўнай журналістыкі і свабоды слова. Прымаць удзел у конкурсе маюць права сябры Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Вы можаце далучыцца да другога этапу, даслаўшы на конкурс апублікаванае з 1 ліпеня да 31 снежня 2007 года. Творчыя працы прымаюцца да 15 студзеня 2008 года. Пра вынікі будзе абвешчана ў студзені 2008 года. Намінацыі конкурсу:

1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне – не больш за 3 працы аднаго аўтара). Ацэньваецца: · арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода); · мясцовая навіна; · адпаведнасць прынцыпам падачы навін; · арыгінальнасць загалоўка, лід; · спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажу); · аўтарскі стыль. 2. Лепшая аналітычная публікацыя (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, інфармацыйнага, тлумачальнага плана – не больш за 3 працы аднаго аўтара). 64

АБАЖУР № 7–8 (62–63)

3. Лепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру ў журналістыцы (нарыс, эсэ, рэцэнзія, фельетон – не больш за 3 матэрыялы аднаго аўтара). Ацэньваецца: · інфармацыйная нагода, выбар праблемы; · пераканальнасць, даказальнасць, ступень аўтарскай аргументацыі; · аўтарскі стыль. Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях падводзяцца шляхам тайнага галасавання аўтарытэтнага журы. Пераможцаў чакае «падвышаны ганарар» : 1-е месца – 300 000 рублёў, 2-е месца – 200 000 рублёў, 3-е месца – 100 000 рублёў, а таксама прыемныя прызы і сюрпрызы.. 4. Намінацыя «Прызнанне калег». Пераможца ў намінацыі “Прызнанне калег” вызначаецца шляхам інтэрнет-галасавання на сайце БАЖ і ўзнагароджваецца грашовай прэміяй і спецыяльным падарункам. 5. Намінацыя «Дэбют» – для маладых журналістаў і пачаткоўцаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў. Пераможцу намінацыі «Дэбют» чакае прэмія і ганаровы дыплом БАЖ. Усе конкурсныя матэрыялы будуць выстаўляцца на сайце арганізацыі для публічнага абмеркавання. Лепшае абяцае надрукаваць «АБАЖУР». Увага! На конкурс прымаюцца выразкі публікацый (альбо якасна зробленыя копіі), завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка. Абавязковы электронны варыянт матэрыялу, дата выхаду публікацыі павінна быць пазначана на кожным артыкуле. Да ўсяго прыкладзіце кароткія звесткі (не больш за адзін аркуш фармату А-4) пра сябе і свой творчы шлях (што палічыце патрэбным). Працы на конкурс вы можаце перадаць у офіс БАЖ асабіста ці выслаць па пошце заказным лістом з пазнакай на канверце «Конкурс». Наш адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 17 – 304.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.