Дзеяслоў (№ 64)

Page 205

Мікола Кандратаў

*** Лягчэй судзіць чужыя лёсы, чым апекавацца ўласнай доляй. Я развучыўся цалаваць жанчын, нібыта і не ўмеў ніколі. Я развучыўся мілаваць жанчын, душой пяшчотна лашчыць цела. Там, дзе вясна квітнела, – сумны дым, за летам восень не паспела. О, як было цячы жывой вадзе з крыніцы нашага натхнення!.. Цяпер мы хмары ў грому ў барадзе – непажаданае збліжэнне. Чаму ўсё так, каханая, скажы?.. Жыццё кароткае, як скерца, – не паспяваеш навучыцца жыць. Заўжды дзе тонка, там і рвецца.

Шукаю Аксане Спрынчан

Шукаю радасці ў журбе, шукаю вартасці ў Айчыне, шукаю смеласці ў сабе, шукаю светласці ў жанчыне. Шукаю праўды, як вар’ят у бочцы з дзёгцем – лыжку мёду. Нібы ў граху – цнатлівасць, я шукаю сонца ў люстры лёду. Чытаю зорныя сляды – шукаю тлумачэнняў болю. Гады гудуць, як правады, а я шукаю ветру ў полі. Шукаю рэха – у гарах, шукаю бляску іскры ў кожным, шукаю вечнасці ў вачах… І надараецца – знаходжу.

/

205


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.