Дзеяслоў (№ 64)

Page 195

Віктар Сазонаў

/

195

маміным жываце ведаюць, што такое камсамол і нашто ён ім патрэбны, каб па кар’ернай лесвіцы апярэдзіць усіх, з кім разам ляжаў у радзіль­ ным доме. Другіх бацькі намовілі. Маўляў, па-іншаму нельга, бо так усе робяць. І Віктар так зрабіў бы, каб не яго дзед Валодзя. А пачалося ўсё яшчэ з піянерскай эпапеі. Маленькія хлопчыкі і дзяўчаткі, як кураняткі, стаялі на школьнай лінейцы і чакалі, калі іх прымуць у піянеры. Выглядала ўсё так урачыста на той момант, наколькі смешна і абсурдна ўспрымаецца гэта цяпер. Найбольш камічна глядзелася піянерская важатая. Цётка ўжо ў такіх гадах, калі прыдурвацца не дазваляе ўзрост. Але яна пачапіла на карак піянерскі гальштук і, як прыдзіцянелая, салютавала направа і налева піянерскім салютам, паказваючы ўсім, што інтэлектам яна з піянерскага ўзросту не толькі не выйшла, але ўжо няма надзеі, што хоць некалі гэта ў яе атрымаецца. Не менш бязглузда выглядаў і сівавалосы дырэктар, які, запінаючыся, расказваў небыліцы пра тое, як піянеры зашывалі гальштук на сэрцы падчас вайны, каб кавалак чырвонай матэрыі не дастаўся ворагу. Пра тое, што вораг таксама меў у сімволіцы чырвоны колер, дырэктар палічыў неабходным не нагадваць. Нешта плёў і завуч. Але Віктар, як і ўсе рамантычныя дзеці, чакаў галоўнага: калі яго прымуць у піянеры. Баяўся, каб настаўнікі не забыліся пра яго. Тыя не забыліся. Каб забыліся, то настаўнікамі не былі б ужо назаўтра. І пад грукат барабанаў і пішчанне трубаў хлопчыку павязалі на шыю піянерскі гальштук. Колькі было з таго радасці, як у сабакі з вязанкі сасісак! Дзіцянё ляцела па вуліцы сваёй вёскі, як усходні вецер, мяркуючы, што ўсе яго бачаць і ўсе зайздросцяць, што ён піянер. Нават куры зайздросцяць. І сабакі, і каты, і карова бабкі Ганны. Ну а людзі яшчэ больш. Такая падзея вялікая ў яго жыцці. Прынамсі, піянерская важатая, як дарослы чалавек, якому мусіў верыць, сказала, што падзея гэта самая вялікая. Іншыя настаўнікі гэтага не аспрэчылі. – Тата, тата!!! – закрычаў Віктар, убачыўшы ля сельсавета бацьку. – Глянь, што мне далі, – паказаў ён на піянерскі гальштук. – Я цяпер піянер, малодшая змена камсамольцаў. – Добра, – пахваліў яго бацька, пагладзіўшы па галаве. – Маладзец. Глядзі цяпер – вучыся яшчэ лепш. – Так, так, – сталі падыгрываць бацьку Віктара навакольныя. – Вучыся добра, а то гальштук забяруць. А хлопчык куляй ужо ляцеў на работу да маці, каб і там пахваліцца сваім піянерствам. – Маладзец, сынок, – ласкава пахваліла яго маці, як быццам бы было хоць крыху яго заслугі ў тым, што яму павязалі на шыю дзіцячы сімвал камуністычнай улады. – Бачыш, ты ўжо стаў вялікім. Таму слухайся баць­ коў, настаўнікаў і добра вучыся. Якая сувязь паміж тым, што ён стаў вялікім, і гэта абавязвала яго ка­ госьці яшчэ больш слухацца, Віктар не зразумеў. Ён і хацеў вырасці хутчэй, каб можна ўжо было нікога не слухацца. А то абрыдла, як штодзённа цябе вучаць жыць усе, каму не лянота. Адзін дзед ніколі не павучаў. Дарэчы, хлопчык узгадаў, што яшчэ яму гальштукам не пахваліўся. Прыбегшы на свой падворак, ён, як певень, выпучыў грудзі наперад,


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.