Дзеяслоў (№ 64)

Page 115

Алесь

Усеня

/

115

сілы, ён, як пантэра, наляцеў на легіянера, абедзвюма рукамі схапіў за горла і стаў душыць. — Памаж-ж-жыце!.. — захрыпеў рымлянін, хоць і не адразу, да іх падступіліся два легіянеры, якія стаялі бліжэй за ўсіх, і паспрабавалі адарваць Нахума ад камандзіра, але іхнія высілкі былі марнымі — хлопец ужо зубамі грыз глотку свайго ненавіснага ворага. Кагалам усе яны паваліліся на зямлю. На хаду выцягваючы з похваў гладыус, да кучы падскочыў яшчэ адзін легіянер і, прымерыўшыся, каб не патрапіць у свайго, увагнаў меч Нахуму паміж лапатак. Перад гэтым на помач сябру паспрабаваў кінуцца Архелай, ён ужо нават зрабіў два крокі наперад, але пад ногі яму ўпала Вірсавія, схапіла за калені, умольна-пакутна гледзячы знізу ўверх, закрычала: — Не трэба! Я прашу! Ты ўсё адно не паможаш! І нас з табой заб’юць! І Архелай адступіў назад. Ягоны намер не застаўся па-за ўвагай рымлян, аднак яны ацанілі і тое, што малады іудзей усё-ткі паслухаўся дзеўкі, не палез у бойку. Тым часам галоўны легіянер, трымаючыся за акрываўленую шыю, з крэктам падняўся і з усяе сілы ўдарыў нагою нерухомае цела Нахума. — Ледзьве глотку не перагрыз! А здавалася б, здохлік… — Куды яго? — запытаўся легіянер, які стаяў побач. — А то ты не ведаеш! Цягніце да абрыву!.. Калі цела Нахума валаклі да прорвы, Вірсавія адвярнулася, заплакала, а Архелай, наадварот, глядзеў услед, не адрываючыся, хоць так, хоць позіркам праводзячы ў апошні шлях свайго лепшага сябра… — А з гэтымі што будзем рабіць? — вярнуўшыся ад абрыву і кіўнуўшы галавою ў бок Архелая і Вірсавіі, запытаўся той жа легіянер, чамусьці самы тут актыўны. — Туды ж? Камандзір, ацэньваючы, пільна зірнуў на маладзёнаў і разважліва мовіў: — Ды яно і варта было б, але ж… Бач, гэты бэйбус за свайго не ўступіўся… Дзеўка малайчына… Глядзі, якія спраўныя, дарма, што худыя завельмі… Калі трохі падкарміць, дык неблагія рабы атрымаюцца… Так што хай жывуць! Вядзіце іх у агульны лагер…

Апошняя пакута Квін Лолій Урбік адразу, як толькі ўвайшоў у кабінет Севера, заўважыў, што ягоны начальнік чамусьці надзвычай усхваляваны і ўзрушаны. — Што-небудзь здарылася? — насцярожана запытаўся былы намеснік Ніжняе Германіі. — Здарылася… Я атрымаў пасланне ад імператара… — І што ж ён такое напісаў, з-за чаго ты змусіўся страціць спакой? Здаецца ж, усё ў нас ідзе як след: Бетар захоплены, паўстанне, лічы, задушана… — Гэта так. Аднак Адрыян усё адно незадаволены. Вельмі ўжо вялікія страты мы панеслі… Ты ж ведаеш, імператар у пасланні да Сената з нагоды перамогі нават не напісаў звыклае фразы: “Калі Вы і дзеці Вашыя здаровыя — добра. Я і мае легіянеры здаровыя”. Заўваж: упершыню ў гісторыі не прагучалі гэтыя словы… Дарэчы, калі мы ўжо загаманілі пра здароўе, як там пачуваецца легат Гней?


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.