Дзеяслоў (№ 63)

Page 272

272

дзеяслоў

/

дзеліць іх з харватамі, “памылкі справіць”, дапушчаныя некалі “картографамі” Ціта. Напэўна, чарнагорскіх “ястрабаў” натхняла тое, што ў міжваенны час Дуброўнік быў далучаны да вобласці, якой складалі большасць чарнагорцаў землі. Мне нагадала гэта вельмі колішні ваяж у Вільню Дземянцея. Ці памятаеце? Калі Літва рашуча разрэжа пупавіну, адмовіцца няўдзячна ад абдымкаў агульнае радзімы, нашай маці, БССР запатрабуе горад Вільнюс вярнуць законнаму гаспадару, як вядома, — беларусу-мужыку. Харватам не забыць, што югаслаўскі флот і армія Дуброўнік ваявалі з чарнагорскіх базаў, у іх шэрагах былі і чарнагорцырэзервісты з абароны тэрытарыяльнай, па сутнасці ўласных збройных сілаў рэспублікі. Напэўна ж нездарма, калі было абвешчана аб незалежнай Чарнагорыі, яна згадзілася на кампенсацыю харватам. Заўважу: праз пятнаццаць год, калі дакладным быць. Магчыма, рэзервісты не хацелі ваяваць, але, маўляў, куды падзецца ім было? Дапусцім, так, аднак абвергнуць

немагчыма: стаялі пад ружжом, удзельнічалі. Чаму так здарылася ў дзевяноста першым? Чаму жадалі суверэнітэту ўсе, апроч Бялграда і Падгорыцы? Ці не таму, што на апошніх выбарах выключна там перамаглі посткамуністы? Чаму аддадзены загад быў югаслаўскай арміі “цягліцы” выкарыстаць, калі харваты – Месіч і Марковіч – кіравалі Югаславіяй у той час і арміі такіх загадаў не давалі? Харвацка-чарнагорская мяжа не мае смаку, толькі прысмак. Паміж кантрольна-прапускнымі пунктамі ніякага кантакту візуальнага. Вы едзеце прыблізна пару кіламетраў уздоўж гары па вузенькай дарозе. Яна бязлюдна, на шляху так званых пяць “фры-шопаў” у занядбаным стане: ні бутэлек, ні людзей, ніякага жыцця. І як тут выпіць за славянскае братэрства?

Забіла Югаславія паэта На кухню ён зайшоў запарыць кавы. Узрываецца снарад! Смерць напаткала з туркаю ў руках. Было жыццё. Няма. Быў голас, і няма,


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.