Дзеяслоў (№ 63)

Page 244

244

/

дзеяслоў

беларусаў гаспадар добра ведае, гэтаксама як імёны Чарвякова, Галадзеда, Шаранговіча, Панамарэнкі, Цанавы, і мы пра іх яшчэ з ім пагаворым, але пазней. Галоўная праблема, якая цікавіла Конквеста на пачатку 21-га стагоддзя, была скажоная рэальнасць: якім чынам нараджаецца адчужэнне і інтэлектуальная агіда да рэальных фактаў жыцця, якая выяўляецца як негатыўныя ўтопіі (капіталізм дрэнны, глабалізм дрэнны, дэмакратыя дрэнная), і спалучаецца з нецярпімасцю і перакананасцю ва ўласнай праваце. Ён не ідэалізаваў Захад – наадварот, падкрэсліваў, што дзве самыя разбуральныя ідэалогіі 20-га стагоддзя былі параджэннем заходняй культуры. Але рэалістычны погляд дазваляе бачыць насамрэч вартае і ведаць яму цану сярод акіяну прыкрасцяў, несправядлівасцяў і іншай недасканаласці свабоды. Конквест уступіў у брытанскую кампартыю дваццацігадовым, у 1937-м, выйшаў у 1948-м, жахнуўшыся ад пабачанага ў Балгарыі і іншых сацыялістычных рэжымах. Ён стаў вывучаць гісторыю і вельмі хутка пераканаўся, што адкрытыя сталінскія працэсы, выкрыццём якіх ганарыўся Хрушчоў – кропля ў моры злачынстваў калектывізацыі, галадамору і генацыду. Ад пачатку 1960-х Конквест ужо ўпэўнена пісаў пра распад СССР як пра нешта непазбежнае і немінучае: рэжым радыкальна супярэчыць законам рэальнасці, і яго канец – толькі пытанне часу. Калі пасля 1991-га ўзбуяла ўбогая хімера – маўляў, ніхто не прадказваў такога канца, усё магло быць іначай, ён апублікаваў падборку са сваіх кніг за два з паловай дзесяцігоддзі, якія са спакойнай перакананасцю даводзілі чаму, калі і як гэта адбудзецца. Бо гісторыя – навука. Іначай, як казаў адзін герой Дастаеўскага, які ж я капітан, калі Бога няма. Конквест не часта запрашаў наведнікаў у свой кабінет, аддаючы перавагу засяроджанай працы ў цішы. Ад яго офіса да адведзенай мне даследчыцкай келлі ў Гувераўскай вежы было метраў дзвесце, але я не бачыў нават будынка: акно не мылі з мінулага дажджу, гады прыкладна тры, як удакладніла супрацоўніца з суседняга кабінета. На другі дзень я знайшоў анучу, набраў вады, залез на падваконнік і стаў мыць шыбы. Аказалася, што гэта было самым правільным крокам, які адкрыў мне дзверы ў замкнёны свет нобелеўскіх лаўрэатаў, прэзідэнцкіх дарадцаў, былых і будучых дзяржаўных сакратароў і, самае галоўнае, іх сакратарак. Верагодна, лічылася, што чалавек, які сам мые свае вокны, варты даверу. Мая суседка па калідоры аказалася шматгадовай памочніцай Конквеста, яе імя стаіць у прысвячэннях у ягоных кнігах, ён згадвае Эмі Дэсаі ва ўступах і заключэннях, г. зн. самых інтымных месцах кнігі, якія аўтар піша для самога сябе. Яна і завяла мяне да Конквеста. На яго радзіме, у Вялікабрытаніі, ён быў вядомы перш за ўсё як дарадца Маргарэт Тэтчэр у справах СССР, яна пра яго цёпла піша ў сваім мемуарах, і я спытаўся – што ж такога мог гісторык парадзіць прэм’ер-міністру ў 1979-м, годзе пачатку афганскай вайны, што не маглі штатныя палітычныя кансультанты, аналітыкі, міністры і дыпламаты. – Гэта проста. Ва ўсіх справах з савецкім кіраўніцтвам трэба памятаць, што яны выглядаюць, як мы, апранаюцца, як мы, гавораць як мы, – але яны не такія, як мы. Словы гучаць аднолькава, але ў іх яны азначаюць зусім не тое, што думаем мы. Тэтчэр неяк адразу ўспрыняла і зразумела, што ён сказаў – і разам з Рэйганам жалезнай рукой узяла за горла і трымала крамлёўскую братву, якая спрабавала па звычцы размахваць кулачкамі. Раз на тыдзень той амерыканскай восенню я рабіў перадачу для радыё, якая называлася “Лісты з Каліфорніі”, і музычнай тэмай была, канечне, непазбежная балада Eagles пра гатэль, у які можна пасяліцца, але з якога немагчыма выпісац­


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.