Дзеяслоў (№ 63)

Page 127

Алесь

Усеня

/

127

Жахлівая вестка Яшчэ цёмначы пераможцы пачалі вылоўліваць спуджаных коней, якія разбегліся па ўсёй пустэчы, збіраць на месцы пабоішча трафейную зброю, сцягваць-зносіць у адно месца трупы сваіх таварышаў. Параненых легіянераў дабівалі, тых, хто ацалеў, сагналі ў сярэдзіну былога лагера, да самага вялікага намёта, у якой зусім нядаўна меў прытулак легат Марк Юній. Калі трохі развіднела, яшчэ выразней акрэслілася веліч атрыманай перамогі. Па ўсім схіле ўзвышша былі раскіданы мёртвыя рымляне — ужо не толькі без зброі, але і без даспехаў. А гэта, лічы, больш за сем тысяч трупаў. У палон — жывымі і здаровымі — удалося ўзяць усяго 323 чалавекі, большасцю з ліку саюзнікаў ці дапаможнага войска, рымляне ж біліся да астачы сіл, нават параненыя. Іудзеяў палегла не меней, аднак пасля ганебнай паразы ў лагчыне сённяшні рэванш выглядаў проста трыумфальным. Бар Кохба не хаваў сваёй радасці. Акурат з пустэчы падцягнуўся ўласны абоз, і да камандзіра падвялі ягонага каня. Сімон борздка на яго ўскочыў і панёсся на грэбень, каб з вышыні ахапіць вачыма ўсю велічную панараму. Услед за ім паскакаў Архелай. Постаці двух коннікаў на вяршыні, на фоне пасвятлелага неба, бачыліся здалёк, здаваліся казачна-велічнымі, і Бар Кохба на сваім белым кані сапраўды выглядаў, як пасланец Нябёсаў… Тут жа, на вяршыні, Архелай вырашыў падступіцца да Сімона са сваёю пільнаю нэндзаю, бо больш зручнага выпадку, калі Бар Кохба ў гэткім прыўзнёслым настроі, можа і не надарыцца. — Камандзір, у мяне ёсць просьба… — нясмела пачаў юнак, але Сімон, захоплены аглядам прыемнага відовішча, спярша на ягоныя словы ўвагі не звярнуў. — Паслухай мяне, камандзір! — ужо гучна сказаў Архелай. — Я хачу што-кольвеч у цябе папрасіць… — Га? — нарэшце вярнуўся ў рэчаіснасць Бар Кохба. — І ў чым жа твая просьба? Зрэшты, прасі што хочаш! Сёння я магу выканаць любое тваё жаданне! — Ды не такое яно неймавернае. Сёння войска, мусіць, рушыць у Ерусалім. Я ж прашу, каб ты дазволіў мне на тры дні адлучыцца… — Адлучыцца? І куды ж? — У Віфанію. Адсюль не так і далёка. Пакуль войска дабярэцца да Ерусаліма, я акурат паспею зрабіць невялікі крук. Усё ж на кані… — Паспееш, не паспееш — мяне гэта мала хвалюе. Лепей скажы, якая ў цябе патрэба ў Віфаніі. — Там зараз знаходзіцца адна дзяўчына… — І што? Дзевак у ваколіцах шмат! Архелай хацеў сказць “я кахаю яе”, але замест гэтага, густа пачырванеўшы, сарамліва мовіў: — Яна… Яна мне падабаецца… Бар Кохба літаральна аслупянеў. — Як гэта? Калі ж ты паспеў? Здэцца ж, увесь час быў на маіх вачах! І нешта я не прыпомню, каб ты да каго-небудзь заляцаўся. Архелай прадбачыў, што яму давядзецца тлумачыць Бар Кохбу, адкуль у ягоным жыцці з’явілася нейкае дзяўчо, і загадзя падрыхтаваў прыдумку. Не мог жа ён, насамрэч, паведаць, што пазнаёміўся з дзяўчынаю падчас


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.