Дзеяслоў (№ 56)

Page 316

316

дзеяслоў

/ заход праступае праз чорныя дрэвы ні крыку ні цішыні на барыкадах дамоў ультрамарынава жоўты захад не вызначаюць адказаў ні рукі ні крылы ні дні… “***заход праступае праз чорныя дрэвы…”

Разам з тым, у дачыненні да цэлага шэрагу вершаў можна гаварыць пра выразную перамогу “тамтэйшай” паэтычнай стратэгіі над “тутэйшым” тактычным лавіраванем паміж актуальнасцю і… аўтэнтычнасцю. Так, “Імпрэсія”, “***у сюррэалістычным лесе…”, “Паэзія ў вялікім свеце”, “***Раніца…” — замалёўкі, у якіх шматузроўневасць асацыяцый спалучаецца з выяўленчай рэльефнасцю вобразаў; у іх адметнасць інтанацыйнага малюнку вызначае прытоена-напружаны тэмпарытм; але толькі з аўтарскай ласкі (ці спецыфічна беларускага піетэту да паэзіі) яны ўганароўваюцца звання “вершаў”. Затое верш “***адбіткі ў зрэнках…” на візуальна-графічным узроўні старанна “замаскіраваны” аўтарам пад прозу — і насуперак гэтаму робіць уражанне плёну выразна паэтычнага светаадчування… На фоне халаднавата-адчужанага (на мяжы ці то з метафізічнай безуважлівас­ цю, ці то з класіцыстычнай грэблівасцю) стаўлення лірычнай гераіні “Сну…” да падзей, што віруюць сёння ў хаосмасе generation “П” і сумежных пакаленняў, таямнічыя і разам з тым гарэзлівыя пераапрананні вершаў у прозу — і наадварот не атрымліваецца ўспрымаць як пралікі. У кантэксце “Сну…” проста не выпадае разглядаць іх інакш як дэтэктыўныя “маніпуляцыі”, неабходныя аўтару (“злачынцу” і “Вялікаму Следчаму” ў адной асобе) для таго, каб трымаць чытача ў пастаяннай напрузе. Бо калі “базавымі складнікамі жанравай структуры дэтэктыва”, з’яўляюцца, побач з іншымі1, “таямніца як яго арганізуючае звяно”, “камунікацыя з чытачом на грунце гульнёвага прынцыпу”, “інтэлектуальнасць як форма эскапізму” (А. Мікус), дык чым ёсць “Сон, які немагчыма забараніць”, як не пераапранутым у кнігу вершаў самотным беларускім дэтэктывам?! Прычым не простым, але, перапрашаем, “сінкрэтычным”. Актуальная тэндэнцыя да гібрыдызацыі жанраў урэчаўляецца ў дадзеным выпадку ў надзвычай арыгінальнай, нават унікальнай (а ў нас зямля такая!!!) версіі. Так, наш паэтычны дэтэктыў абсалютна законна (натуральным чынам) можа заляцацца да… батлейкі: Гэтых злодзеяў някідкіх у натоўпе не відно, і ад іх усмешак брыдкіх ратаванне ёсць адно: павучыныя прыёмы навучыцца заўважаць ды інсектаў незнаёмых да сябе не падпускаць. “Таямніца горада М.”

Але да творчага шлюбу самотны паэтычны дэтэктыў і ў “Сне…” ставіцца сур’ёзна, хоць да “кандыдатак” на шлюб — пераборліва. Вось ён выструньваецца насустрач фальклорна-публіцыстычнай замове: “о радзіма мая // ты як спрут // адчуваю на целе // восем шчупальцаў // заставайся са мною тут // у маіх вірах 1 Поўны спіс агучаны ў дысертацыйным даследаванні А.М. Мікус “Дэтэктыўны жанр у сучаснай беларускай прозе: эвалюцыя, герой, паэтыка” (2011).


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.