Дзеяслоў (№ 56)

Page 293

Кацярына Безмацерных

/

293

Т.: Займаемся выкладчыцкай дзейнасцю. Я выкладаю ў педуніверсітэце імя Максіма Танка малюнак і жывапіс. М.: А я ў БНТУ, на падрыхтоўчых курсах. Т.: Мы смяемся з гэтага, не хочам быць выкладчыкамі. М.: Уласна кажучы, з выкладання мы і не жывем. Гэта так, падтрымка штаноў і сабаку пакарміць. Манументальным жывапісам па замове займаемся. Прыемней за ўсё з дзіцячымі пакоямі працаваць. Пантоў меней і ты сапраўды выклікаеш радасць, адчуваеш аддачу. Як правіла, усе гэтыя роспісы не дзіцячыя і сур’ёзныя сканчваюцца тым, што табе нават дзякуй ніхто не скажа.

“Ніколі ў жыцці не збіралася выходзіць замуж” – Вы яшчэ і маладыя бацькі. А якімі педагагічнымі прынцыпамі карыстаецеся ў выхаванні Марусі? Т.: Я, калі шчыра, увогуле не хачу ніякімі прынцыпамі карыстацца. У мяне ў сям’і выхаванне было вельмі сур’ёзнае. Я была першым дзіцём, мама – выкладчыца. Я лічу, што мяне жорстка выхоўвалі. А брата ўжо не так. І брат зусім іншы чалавек, ён абсалютна нічога не баіцца. Ён вельмі спакойна да ўсяго ставіцца, у адрозненне ад мяне. Я лічу, што трэба нейкім чынам максімальна ўпэўненасць у сабе ўсяліць. Калі чалавек будзе нават “белай варонай”, каб ён нармалёва ўспрымаў сам сябе і навакольны свет. М.: Ну, я магу, канечне, голас павысіць. Мне здаецца, у сітуацыі поўнай любові чалавек не можа знайсці сябе. Цяпер шмат маладых пар, якія ўсё дазваляюць сваім дзецям. Маўляў, нічога, само вырасце! Я не зусім прыхільнік гэтага. Т.: Нядаўна мы рыхтаваліся да праектаў і прапусцілі той момант, калі дзіця аддаюць у гурткі. М.: А ўсе сябры ўжо пааддавалі дзяцей! Т.: Але нядаўна я прачытала інтэрв’ю са Святланай Бень. І яна сказала, што ў дзяцінстве нічым не займалася, была такая шчаслівая і ў выніку атрымаўся творчы чалавек. Мішка ў дзяцінстве займаўся барацьбой, а я музыкай. Мне не падабалася, але я ўсё роўна займалася… М.: Не, гэта вельмі моцна выпрацоўвае характар! Само дзіця не можа прымаць рашэнні. Канечне, прасцей нічога не рабіць і ляжаць на канапе. Хаця… можна і не ціснуць. Бо чалавек па-любому вырасце! Т.: Я не ведаю, у якую школу дачку аддаваць. Я нават не тое што пра веды думаю, а пра тое, каб не было брсм-аўскай тэмы. Дома імкнемся хоць крыху размаўляць па-беларуску... А як пра вайну ў школе распавядаюць! А мы ж ёй кажам, што мы пацыфісты. М.: Я моцна не баюся. Тое, што ёй не прамыюць мазгі, я ўпэўнены. У маёй сям’і па-іншаму не будзе! – Якая музыка, літаратура вас фарміравалі? Т.: Ну, музыку я люблю добрую. Усё пачыналася з рок-н-рола. З чатырнаццаці гадоў слухала Джыма Морысана. Вельмі люблю “Sex Pistols”. М.: Ды ладна! “Sex Pistols” любіш?!!! Т.: Міша, калі ласка, ну, дай я скажу! “Joy Division” люблю. Панк, постпанк падабаецца, Віктар Цой. М.: Гэта я сказаў: “А паслухай, Тонечка, Цоя!” Т.: Стой, ну, дай я пра сябе распавяду! М.: Не, дык ты скажы, што дзякуючы мне пачала Цоя слухаць! Т.: Я актыўна пачынала з японскай паэзіі, японскай літаратуры. Наш сямейны сябар – гэта, канечне, Эдуард Лімонаў. Яго паэзія. Бо прозы Лімонава не ведаю.


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.