Mak #4

Page 43

Адам Глобус

Сцяпан

жаш не пакаштаваць! Ты павінен з’есці ўсё! Ну хай табе Глёбусік дапаможаааа!” Мы елі салату, прыгатаваную бабуляю выключна для Сцёпы. Мы спадзяваліся, што Ірка хутка адчэпіцца. Яна не адчэплівалася. “Сцёпа, ды трахні ты Ірку! Можа, ёй не спадабаецца, як ты трахаешся, і яна нарэшце адчэпіцца!” – “А калі спадабаецца?” – “Ты зрабі так, мой мілы таварыш, каб ёй не спадабалася. Ты, Сцёпа, пастарайся. Ты пастарайся трахнуць Ірку так, каб ёй не спадабалася і каб яна ад цябе, ад мяне і ад усіх нас адчапілася!!!” Ці мая парада спрацавала, ці які іншы фактар падзейнічаў, але праз некаторы час Сцёпа сказаў, што Ірка зусім не ўмее трахацца. Ён гэта сказаў, і яна ад нас адляпілася. Божа, як нам стала добра, вольна і прасторна! Апантаная пераключылася на іншых мужыкоў... Цяпер Ірка суне свайго чарговага мужыка ў палітыку! Касіць не скасіць!!! Яна суне яго на пасаду прэзідэнта. Касіць-малаціць! А каб тады Сцёпе спадабалася трахацца з Іркаю? Гэта б Сцёпу зараз сунулі на прэзідэнтства? Малаціць не перамалаціць! Так атрымліваецца? Толькі ў Сцёпы такіх палітычных амбіцый няма. Салату з’есці? Так! Грошы пазычыць і пазыку не вярнуць? Ягоны стыль! А на прэзідэнтства ён бы не пайшоў. Ірка падбівала і падбівала б, але Сцёпа не пайшоў бы. Таму ў іх і не страхалася, і не зраслося… 2011. Бла-бла-бла “Грант – ваша ўсё! І не трэба бла-бла-бла пра Беларусь”, – напісаў Уладзімір Сцяпан пра грантасмактальнікаў. Варта дадаць: і не трэба бла-бла-бла пра дэмакратыю і правы чалавека. 2013-1980. Партрэты істотаў і з’яў Ён быў здатны намаляваць партрэт рыбіны, яна нібыта глыбока ўсярэдзіне ачалавечвалася, але знешняя форма заставалася падобнай да звычайнай соннай рыбіны. Чаратовыя таўкачыкі з іх шакаладнай аксамітнасцю пад ягонымі пэндзлямі гэтаксама набывалі рысы гуртавых партрэтаў. Аеравыя пёры на ягоных кардонах нагадвалі рамантыкаў паэтаў, якія чытаюць вершы вялікавокім русалкам. Светлаводнае, засланае легкадумным туманам возера ён пісаў тэмпераю на кардоне ў форме інтымнага партрэта. Зрабіць партрэт лёгкалётнай хмаркі для яго гэтаксама не ўяўляла аніякай цяжкасці. Ён пісаў партрэты беларускай прыроды, партрэты істотаў і з’яў такой жа ж лёгкай рукою, як і партрэты сваіх сяброў і любімых жанчын.

42


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.