Mak #4

Page 109

Джон Рональд Руэл Толкін

Ліст Нігля

ЛІСТ НІГЛЯ Жыў некалі маленькі чалавек, якога звалі Нігль, і яму трэба было выпраўляцца ў доўгую вандроўку. Ён не хацеў ісьці, адна думка пра тое была яму непрыемнай, але ён ня мог адмовіцца. Бо ведаў, што аднойчы давядзецца ўсё ж пайсьці, ды не сьпяшаўся з падрыхтоўкай. Нігль быў мастаком. Ня вельмі пасьпяховым. Часткова таму, што рабіў шмат іншых справаў, бальшыня якіх былі невыноснымі яму, але ён спраўляўся зь імі досыць добра, калі ня мог ад іх пазбавіцца, што, на ягоную думку, здаралася занадта часта. Законы ў ягонай краіне былі даволі строгімі. Былі таксама іншыя перашкоды. Па-першае, ён час ад часу ленаваўся і не рабіў зусім нічога. Па-другое, ён па-свойму быў добры. Але добрае сэрца ў яго было асаблівае: яно часцей прымушала яго пачувацца няўтульна, чым нешта рабіць. І нават калі ён нічога не рабіў, усё адно працягваў бурчэць, выходзіў зь сябе і лаяўся (збольшага на сябе самога). У любым выпадку ўсё тое ж добрае сэрца прыводзіла Нігля да выканання выпадковай працы для ягонага суседа, містара Пэрыша, які кульгаў на адну нагу. Часам Нігль нават дапамагаў іншым людзям, што жылі далей, калі тыя прыходзілі да яго. А яшчэ ён зноў і зноў узгадваў пра сваю вандроўку, пачынаў складваць некаторыя рэчы, але безвынікова. У такія часы ён мала маляваў. Ён меў карціны, большасць зь якіх былі надта вялікімі і амбітнымі для ягоных здольнасьцяў. Ён быў з тых мастакоў, хто лепш малюе лісты, чым дрэвы. Ён мог шмат часу прысьвяціць аднаму лісьціку, спрабуючы злавіць ягоныя абрысы, зьзяньне і мігценьне

108


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.