Большой #23

Page 100

мой мiнск ЗІМОЎСКІ, ЧАРГІНЕЦ І ГІМН СССР Я прапаноўваю паэту прайсці ў будынак, дзе ён працаваў шмат гадоў. Але Бураўкін адмаўляецца. Цяпер сюды мяне не запрашаюць, таму я не ведаю, што там усярэдзіне. І заходзіць не хачу. Калі нядаўна быў юбілей тэлебачання, мяне не толькі на яго не запрасілі, але нават нідзе не ўзгадалі. Ну, добра, мяне. Але не ўзгадваюць і людзей, якія са мной працавалі. Напрыклад, лепшую за ўсю гісторыю беларускага тэлебачання дыктарку Зінаіду Бандарэнку — адзіную народную артыстку Беларусі сярод тэлевізійнікаў. Робяць выгляд, што і яе не было, а яна аддала працы на БТ тры дзесяткі гадоў. Выдалі вялікі том па гісторыі беларускага тэлебачання, і там перыяду майго 12-гадовага кіравання проста няма. Там ёсць Зімоўскі… Пяць ці болей

прыйшоў у рэстаран Цэнтральнага Дома літаратараў і сустрэў паэта Міхаіла Святлова. Міхалкоў пытае: «Ну, что, Миша, поставить?» — «Сережа, поставь…» Святлоў захмялеў і кажа: «Сережа… А гимн-то ты написал говно…» Міхалкоў (у жыцці ён заікаўся) і адказвае: «Ми-миша. Оно-то, конеч-ч-чно, гов-но, но слуш-ш-ать бу-дешь стоя».

У нашай найноўшай гісторыі практычна не было досведу дзяржаўнасці. Так атрымалася, што мы былі то пад Расійскай імперыяй, то пад Каралеўствам Польскім, то пад бальшавікамі. У нас не з’явілася адчування, што гэта твая дзяржава і спадзявацца на чужую спіну нельга. Таму ў грамадстве не было супраціўлення той антыбеларускай палітыцы, якую пачало праводзіць чынавенства.

СТАБІЛЬНАСЦЬ

Нягледзячы на тое, што на нашым тэлебачанні мяняліся шыльды, яно засталося дзяржаўным і, адпаведна, служыць дзяржаве. А што такое служыць дзяржаве? Гэта трэба думаць пра будучыню, пра сур’ёзныя рэчы. Але прасцей — слухацца чыноўнікаў. Вось гэты прасцейшы варыянт і быў абраны.

Пасля размовы пра перабудову, Чаргінца і гімн СССР мы накіроўваемся да будынка, дзе непасрэдна гэтую перабудову беларускае тэлебачанне і прайшло — на Макаёнка, 9, да Белтэлерадыёкампаніі. Я прапаноўваю Бураўкіну прайсці ўсярэдзіну, але той адмаўляецца і гэтым разам. Мы некалькі хвілінаў ходзім ля высокага будынка, а потым папросту сядаем на аўтобусным прыпынку. Бураўкін разважае пра тое, што ўсё ж такі здарылася з беларускім тэлебачаннем і чаму перабудова прайграла.

Мабыць, віна яшчэ ў тым, што не знайшлося яркіх самастойных асоб, якія б прыйшлі кіраваць тэлебачаннем. Смешна спадзявацца, што мог нешта добрае зрабіць Ягор Рыбакоў. Не чакаў я нічога выдатнага і ад Кісяля, бо гэта «серадняк». Зімоўскі, бясспрэчна, больш цікавы. Але з агромністым мінусам — гэта чалавек недурны, але подлы. Подлы ён быў і ў сваіх праграмах, і ў кіраўніцтве калектывам. Усе яны не маглі супраціўляцца дурноце. У іх у душы не было глыбока ні беларушчыны, ні творчасці. Гэта «абслуга». За час нашай працы мы забяспечылі творчы ўзровень тэлебачання, блізкі да еўрапейскага. Самае страшнае, што пасля гэтага тэлебачанне пайшло не наперад, а назад. І чалавеку, які прыйдзе ім кіраваць пасля, я не зайздрошчу, бо яму давядзецца спярша падводзіць пад тое, што было раней, а потым ужо думаць, як ісці далей. Час страчаны…

ягоных здымкаў, спасылкі на яго «мудрыя» выказванні. Ну, рабіце тое, што вы робіце. Але ж лепшымі вы не станеце. Так і ў літаратуры. Ну, зрабілі вы саюз чаргінцоўскі — хай будзе. Але робяць выгляд, што няма Барадуліна, Гілевіча, Вярцінскага, Казько. Яны ў іншым саюзе. Вядомыя людзі ў Еўропе! А хто такі Чаргінец? Шараговы дэтэктыўшчык. І ягоныя паплечнікі — такія ж. Усе яны былі і ў наш час — у адзіным Саюзе пісьменнікаў. Існуе такі літаратурны анекдот, які насамрэч быў фактам. У свой час Міхалкоў і Эль-Рэгістан напісалі гімн Савецкага Саюза. Аднойчы Міхалкоў

98

Я не ведаю дакладна, калі на нашым тэлебачанні пачаліся рэзкія змены. Так атрымалася, што пасля 1990 года чатыры гады я працаваў у ААН у Нью-Ёрку, і пачатак гэтых зменаў, якія, як мне здавалася, не павінны былі адбыцца, не заспеў. І ўсё гэта пайшло з двух бакоў. З аднаго боку абсалютна небеларускае чынавенства. Не ў сэнсе, што яно небеларускае паводле нараджэння — небеларускае духам. І для мяне да гэтага часу незразумела, чаму яно такое? Бо яно ж часцей за ўсё з гэтай зямлі. Другі бок — наша грамадства. Мы не адчулі сябе годнымі сярод годных.

Я прыйшоў да высновы, што больш за 6-7 гадоў на адным месцы кіраўнік не павінен затрымлівацца. Па-першае, ён стамляецца. Ён ужо не можа выпрацоўваць новыя яркія ідэі. Па-другое — прыходзіць бюракратычны вопыт. Калі напачатку працы я не ўмеў ад таго-сяго адмовіцца, то напрыканцы, калі нешта не хацеў рабіць, ведаў, як гэтага дасягнуць. А гэта, калі казаць адкрытым тэкстам, застой. Цяпер вельмі любяць слова «стабільнасць». Я ж гэтага слова не люблю. У такіх творчых калектывах, як радыё і тэлебачанне, абавязкова патрэбны рух. Калі ёсць славутая стабільнасць, дык адбываецца таптанне на адным месцы. І гэта нідзе і ніколі не дае вялікага плёну.

большой / май 2012


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.