Большой #4

Page 132

рассказ ИЛЛЮСТРАЦИЯ: ЛАРИСА СКРИГАН

— І я пра тое ж, — сказаў я. — Паўсюль! Мы — краіна камбайнаў! І не толькі ў прамым сэнсе! Наша жанчына — гэта хлебаўборачны камбайн! Нам — беларускім мужчынам — стагнаць без сэнсу! Фемінізм нам не пагражае! — Вар’ятня табе пагражае, — ляпнуў карлік. Я замоўк. І паглядзеў на гадаснага карліка. І адкуль у ім столькі злосці? Я пра вечныя каштоўнасці нашай краіны… а ён? Цынік! — Ты — цынік! — сказаў я. — Ты не верыш у каштоўнасці нашай краіны! Ды нашыя дзяўчаты — гэта жырафачкі! Была б мая воля, я б на іх усіх паранджу нацягнуў, каб не спакушалі, не псавалі настрой! Паранджу!… Паранджу. Але парыжанкам з нашымі не паспаборнічаць! У пралёце! У пралёце францужанкі. — Сам ты ў пралёце, — сказаў карлік, — як фанера над Парыжам! — А якая ў нас цудоўная літаратура!.. Што ні твор — песня аб земляробах і партызанах!.. І што казаць немцу пра Беларусь? Ён жа не зразумее нашага таямнічага характару! Увесь час лезуць са сваімі пытаннямі: распавядзі ды распавядзі пра сваю радзіму! Як у вас там? Дыктатура? Ці ў вас няма дыктатуры?.. Ці ў вас аўтарытарны рэжым? Што, у вас партызанскія атрады поўзаюць па гарадскіх ламарнях?!! — Гэй, ты! — закрычаў карлік. — Зноў нарываешся?!! Я што, па-твойму, дарма ем свой хлеб?!! Я што, прыехаў з табой цацкацца? Га? Думаеш, мяне так проста ў камандзіроўку сюды выправілі?!! Па справе давай!!! — Ну, добра. Замежнікі лезуць з наступнымі пытаннямі: а праўда, што лепшыя сябры вашай краіны — Узбекістан, Малдова, Куба і Венесуэла? А па чым у вас прадаюцца прэзерватывы? А што, у вас папраўдзе забароненыя паветраныя кулі і дырыжаблі? І калі раптам хто наважыўся палятаць — яго расстрэльваюць з гарматаў? Вось дурні, не разумеюць яны нашай заліхвацкай песні жыцця! — Гм, — хмыкнуў карлік. — Ды мы кайф атрымліваем, калі на мітынгі ходзім! Не важна, які цягаем сцяг — чырвоны, чырвона-зялёны ці белчырвона-белы!.. Галоўнае — мітынг. Нядаўна адну бабулю бачыў на мітынгу з рыдлёўкай! — Правільна! — пагадзіўся карлік. — Бачу, выпраўляешся ты, Сафа! Правільна: рыдлёўка і граблі — самае тое. У паркі, у скверы — упрыгожваць, упарадкоўваць. Газоны прыбіраць — гэта самае тое. — Хаця, — працягваў я, — лепш, вядома, пайсці на той, за які б’юць гумовым дубцом, бо гэта свайго кшталту аргазм! Тут сутыкаюцца садызм і мазахізм. Цалуюцца яны тут. Каханнем займаюцца! — Недабітак, — працадзіў карлік, — я цябе сам сваімі рукамі ўдушу за прапаганду групавухі. — Але! — усклікнуў я. — Мой маленькі народ мае гераічную гісторыю! — Ага, — уклініўся карлік. — Гераічны палігон — усе былі тут! Немцы, шведы, палякі, расейцы, манголы, татары… Мурыны толькі не дайшлі! Але не хвалюйся — усё наперадзе! — Не! — парыраваў я. — Манголы і татары нас не заваёўвалі! Яшчэ ў 1362 годзе войска Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Альгерда разбіла каля Сініх Водаў трох татарскіх ханаў. Наадварот, пэўны час некаторыя татары служылі на карысць нашай дзяржаўнасці! Наймаліся да нашых князёў! Мангола-татарскі заваёўнік беларуса — гэта міф! Гэта — смажаны парсючок! — Ага! — уклініўся карлік. — Паглядзі на сябе ў люстэрка! — Гэта іншым шляхам адбылося, — адказаў я. — Вось! Але — працягнем! Маскалі нас лічаць сваёй правінцыяй. Ха!.. Пэўна, забыліся, як 8 верасня 1514 года на Крапіўным полі

130

большой /сентябрь 2010


Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.